15
НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _5 мая 2010 г., СЕРАДА Сумесны праект “Народнай газеты”, Мінскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нясвіжскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі нясвіжскай раённай газеты “Нясвіжскія навіны”
7 ЦУДАЎ: НЯСВІЖСКІ РАЁН
Наканавана быць славутым Вера ШЧЭЦІНА, “НГ”
Калыска сярэдневяковага дойлідства, кнігадрукавання, літаратуры, музыкі, тэатра — гэта ўсё Нясвіж. Сёння жыхары Нясвіжчыны працягваюць слаўныя справы сваіх продкаў
Належыць нам і ўсім Сёння любы школьнік ведае, што з імем князёў Радзівілаў звязана гісторыя горада, яго веліч і слава. Уласна кажучы, пасля будаўніцтва камяніцы (праект, да< рэчы, Яна Марыі Бернардоні) усё і пача< лося. Сёння пра ініцыятара будаўніцтва Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіротку раскажуць экскурсаводы, а земляным ва< лам і вадзяным ровам, што акаймляюць княжацкую рэзідэнцыю з біяграфіяй больш як у чатыры стагоддзі, можна па< любавацца самім. А заадно паркам і ма< ляўнічым возерам... Тут заўсёды процьма турыстаў, па 30—40 груп бывае ў выхадныя. Пры< язджаюць “да Радзівілаў” з розных куткоў Беларусі і з<за мяжы. І нездарма. У 2005 годзе рашэннем ЮНЕСКА былая рэзідэн< цыя князёў Радзівілаў у Нясвіжы ўнесена ў Спіс сусветнай спадчыны чалавецтва.
Багацце прасторы і святла Так можна сказаць пра нясвіжскі кас< цёл. Ён пачынае сваю гісторыю з 1510 го< да. Тагачасны ўладар Нясвіжа Пётр Кішка на свае грошы пабудаваў драўляны кас< цёл Святога Духа. Потым ён перабу< доўваўся, пакуль у 1593 годзе мур не на< быў свой канчатковы выгляд. Касцёл ад< розніваецца ад сваіх “братоў”, што ёсць у іншых краінах, бо захаваў традыцыі стара< жытных раманскіх сабораў. Гэта цудоўны ўзор айчыннага барока. Мармуровы ал< тар і фрэскавы роспіс, што аздабляе купа< лы храма, і сёння кранаюць душу кожнага гэтак жа, як і шмат гадоў таму. Славуты Нясвіжскі фарны касцёл Бо< жага Цела і тым, што тут спачываюць прадстаўнікі знатнага роду Радзівілаў. Са< мым старажытным з’яўляецца пахаванне жонкі Радзівіла Сіроткі Яўфіміі, датаванае 1596 годам. А апошняе пахаванне было зроблена ў 2000 годзе, калі ўрна з прахам памерлага ў Лондане Антонія Мікалая Радзівіла была прывезена ў Нясвіж і ўста< ноўлена ў крыпце фарнага касцёла.
Калі б дрэва магло гаварыць... Аматарам вандроўніцкіх прыгод ёсць што паглядзець у раёне і акрамя замкаў. Можна, напрыклад, наведаць дзіва пры< роды — дуб і бярозу, што растуць з аднаго кораня недалёка ад вёскі Альхоўка. А по< тым завітаць да старажытнага дуба Якуба ля вёскі Гусакі. Згодна з аднымі крыніцамі, дубу больш за 300 гадоў, але ёсць звесткі, што яму каля 600 гадоў. Уявіце толькі: размах яго кроны — 24—25 метраў, ма< гутны ствол — у шэсць абхватаў! Iснуе паданне, што падчас Айчыннай вайны 1812 года пад ім адпачываў Напа< леон. Так гэта ці не, цяжка сказаць. Але дуб шмат пабачыў на сваім вяку.
Саламянае шчасце Вольга Гетнер у міну< лым настаўніца біялогіі, а цяпер вядомы майстар саломапляцення. Першы твор зрабіла яшчэ ў канцы 80<х. Хутка яе запрасілі на абласны конкурс. Дэбю< тантка за тры гадзіны зрабіла лебедзя. І... стала пераможцай. Сёння 69<гадовая майстрыха мае 18 грамат і дыпломаў, а работ у Вольгі Гетнер больш за тысячу.
Падсаладзіць? Калі ласка...
Падкова на шчасце У экпазіцыі Нясвіжскага гісторыка<кра< язнаўчага музея ёсць нямала цікавага. А не так даўно з’явіўся новы аб’ект — кузня. За аснову ўзялі рэальную кузню, пабудаваную ў 20<я гады мінулага стагоддзя, яе знайшлі на хутары ля вёскі Лань. Але гаспадары не захацелі прадаваць сваю спадчыну. Спе< цыялістам давялося абмераць усё, заната< ваць, каб затым аднавіць аб’ект. У кузні, як і мае быць, знаходзяцца горн, кузнечныя мяхі, накавальня. Розныя інструменты і прадметы, што выраблялі мясцовыя кавалі. У Нясвіжы і ў раёне ра< ней было шмат такіх кузняў, а зараз хіба што ў музеі можна пазнаёміцца з ка< вальскім рамяством. Гэтая кузня, дарэчы, дзейнічае, і многія наведвальнікі пакіда< юць яе з сувенірамі, той<сёй нават выраб< ляе штосьці ўласнымі рукамі.
Нясвіжскі раён адзін з лепшых у рэспубліцы, там ёсць шмат моцных прадпрыемстваў. ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” — адно з іх. Нядаўна прадпрыем< ства адзначыла паўве< кавы юбілей. З гэтай на< годы калектыў камбіна< та і яго дырэктара Міхаіла Крыштаповіча павіншаваў губернатар Мінскай вобласці Леанід Крупец. Сёння тут працуюць на сучасным абста< ляванні, вырабляюць экалагічна чысты цукар, без якіх<небудзь хімічных дабавак і прымесей, ас< войваюць новыя віды прадукцыі. Нядаўна ў продажы з’явіўся фігур< ны цукар. А неўзабаве нам прапануюць цукар з карамеллю, карыцай і вітамінам С. Гаспадыні хутка змогуць пасыпаць свае булачкі і пірагі цукровай пудрай га< радзейскай вытворчасці.
● Выбіраем разам Таленты і прыхільнікі Буйнейшыя магнаты Вялікага княства Літоўскага Радзівілы ўдзялялі ўвагу не толькі прыга< жосці Нясвіжа, зрабіўшы яго ад< ным з пякнейшых гарадоў Еўропы, але і духоўнаму жыццю гараджан. У іх на службе былі лепшыя прадс< таўнікі мастацтва, літаратуры. Тут працавала друкарня, ад< ным з заснавальнікаў якой з’яўляўся філосаф і асветнік Сы< мон Будны. Друкаваліся творы на польскай мове і на латыні. Але ад< метная яна вось чым: тут першымі пачалі выкарыстоўваць кірыліцу. У 1562 годзе Будны выдаў там “Ка< тэхізіс” — першую на тэрыторыі Беларусі кнігу на беларускай мо< ве. У тамтэйшай друкарні выйшаў і ягоны твор “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”.
Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Нясвіжскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by
Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Нясвіжскага раёна
Ваша адзнака
Палацава паркавы комплекс Дуб Якуб Фарны касцёл Друкарня і творы Сымона Буднага Народны майстар В.Гетнер Гарадзейскі цукровы камбінат Адноўленая кузня
У спіс цудаў Нясвіжскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.