Чериковский

Page 1

15

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _17 ліпеня 2010 г., СУБОТА

Сумесны праект “Народнай газеты”, Магілёўскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Чэрыкаўскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі чэрыкаўскай раённай газеты “Заклік Ільіча”.

Святлана ЛАЗАРАВА

7 ЦУДАЎ: ЧЭРЫКАЎСКІ РАЁН

Прысожжа — Жыццё — як падарожжа. У Чэрыкаўшчыны на яе гістарычным шляху было шмат знамянальных і значных падзей. Тут жылі і жывуць працавітыя, добразычлівыя, міралюбівыя людзі, дбайныя гаспадары. Яны свята захоўваюць гісторыю сваёй радзімы і з годнасцю працягваюць дарогу жыцця сваіх продкаў.

“Бразкун”

4003гадовы волат Недалёка ад былой вёскі Рамідаўшчына, у маляўнічай пойме ракі Сож расце, здаецца, звычайны дуб. Ад іншых дрэў ён адрозніваец3 ца хіба што сваімі волатаўскімі памерамі. Пры вышыні 26 метраў яго дыяметр 2,5 метра. Мясцовыя жыхары называюць гэты дуб па? рознаму: Пятроў дуб, дуб?волат. Узрост велікана набліжаецца да 400 гадоў. Гісторыя сведчыць, што паблізу гэтага дрэва праходзіла пераправа рускіх войскаў пад камандаваннем Пятра I. Пра тыя падзеі нагадваюць сёння назвы населеных пунктаў: Маластоўка (ад месца малой стаянкі або стаянкі рускіх войскаў) і Драгунскія Хутары. Бітва 27 верасня 1708 года ў вёсцы Лясная Слаўгарадскага раёна закончылася перамогай рускіх войскаў над перавышаючымі сіламі шве? даў. Паводле гістарычных звестак усяго ўцалела крыху больш за чатыры тысячы чалавек. Пятроў дуб на месцы пераправы — нібы жывы помнік — сведка тых далёкіх часоў.

У дзень святых апосталаў Пятра і Паўла 12 ліпеня каля крыніцы паблізу вёскі Наркі штогод збіраецца шмат народу, каб паслухаць слова боскае і набраць гаючай вадзіцы. Здаўна гэта народнае праваслаўнае свята тут называюць “Бразкун”. А ведаеце, чаму? Як сведчыць паданне, калісьці на гэтым месцы нечакана ў дзень святых апосталаў Пятра і Паўла з?пад зямлі ў вышыню вырваўся моцны струмень вады. У часы атэізму шмат разоў тут грукаталі рыдлёўкі, закопваючы крыніцу. Але святы выток зноў ажываў на радасць людзям. Ад продкаў дайшла да нашых дзён ікона святых Пятра і Паўла. Уцале? ла яна ў гады вайны. Па традыцыі ікона перадаецца на год для захоўван? ня ў адну з вясковых хат. Адбываецца гэта менавіта на Бразкуна. Там жа ўсе, хто жадае (а такіх шмат), тройчы праходзяць пад вялікай іконай Пят? ра і Паўла. А ў самой іконы людзі просяць здароўя і дапамогі ў жыцці. А крынічная вада і сапраўды гаючая. Яна валодае лячэбнымі ўласцівас? цямі. Крыштальна чыстая бразкунская вадзіца захоўваецца ў хатніх умо? вах працяглы час і не губляе сваёй цудадзейнай сілы.

Вёска Мірагошч зна3 ходзіцца на ўзбярэжжы ракі Сож. А па рацэ некалі пра3 ходзіў шлях варагаў у грэкі — праз Днепр да самага Чорнага мора. Гэта была водная артэрыя, якая злу3 чала Візантыю з Руссю. Пазней на Сожы былі верфі і прыстані, па рацэ хадзілі па? сажырскія і грузавыя судны. Магчыма, гэтая гістарыч? ная акалічнасць і прывяла ў Мірагошч Сяргея Дубягу — падпалкоўніка міліцыі ў адс? таўцы, які ў вольны час — ма? рак і канструктар. 12 гадоў гэ? ты чалавек стварае музей яка? раў. Паводле яго слоў, сёння на постсавецкай прасторы падобнага музея няма нідзе. У кожнага з якараў, якія ўсталяваны на пастамент, свой лёс і гісторыя. Ёсць у калекцыі звычайныя баржа? выя якары, бакенныя, нават з нямецкага парахода (якар датаваны ХVIII ст.). Цікавасць прадстаўляе якар для не? вялікага варажскага судна. Яго ўзрост — стагоддзяў дзесяць.

У лістападзе 2005 года ў час будаўнічых работ на вуліцы К.Маркса ў Чэрыкаве быў знойдзены камень з відарысам крыжа і надпісамі. Па сведчаннях відавочцаў, камень выпадкова паднялі з глыбіні 1,5 метра. А разам з ім — і астанкі чалавека. Цяпер ужо вядома, што гэта знаход? ка — аб’ект вывучэння эпіграфікі (дапаможнай гіста? рычнай дысцыпліны, якая вы? вучае старажытныя надпісы, спосабы іх напісання і г.д.). Знаходка прадстаўляе сабою валун леднікова? Сведка га паходжання памерам 77х42х40 см. даўніны На камені ёсць контурны вобразатвор крыжа У 1792 годзе ў Чэры? на падстаўцы з двума прамымі перакрыжа? каве пабудавалі драўляны ваннямі. Пад ніжнім перакрыжаваннем з касцёл. Аднак у 1856 годзе двух бакоў — скарочаны надпіс: “ІС” і “ХС” (“Иисус” і “Христос”). Ніжэй пад крыжам на яго месцы ўзвялі мураваны ідзе надмагільны надпіс: “ЗДЕ ЛЕЖИТ храм у стылі рэтраспектыўнай готыкі, якая ў ХIХ стагоддзі ста? РАБ БОЖИ ПИЛИП В (или Б) АХМЕ”. ла модным павевам у еўра? пейскай архітэктуры. У час вайны ў будынак трапіў снарад. Рэкан? струкцыя пачалася ў 1946 годзе.

● Выбіраем разам

Любому падарожніку будзе цікава пабываць на тэрыторыі Вепрынскай дубровы, якая з 1963 года з’яўляецца помнікам прыроды рэс3 публіканскага значэння. Зараз яна знаходзіцца ў Вепрынскім доследным лясніцтве і займае плошчу 16 гектараў. Ужо 206 гадоў шумяць яе магутныя кроны. Некалі тут знаходзіўся мужчынскі манастыр з двюма драўлянымі цэрквамі. У рэвалюцыйныя гады з манастырскай царквы знялі 15?пудовы звон і спрабавалі перавезці яго праз раку Сож. Але нечакана плот перакуліўся. Звон пайшоў на дно, а ўсе спробы яго падняць не далі выніку. Даўно ўжо няма манастыра. На ягоным месцы сярод лесу зас? таліся толькі невялікія “копанкі?азёрцы” і неглыбокія ра? вы, якія калісьці абкружалі пабудовы манастыра.

У Чэрыкаве, каля раённа? га Дома культуры, зна? ходзіцца парк адпачынку (бульвар), які здаўна ў на? родзе называюць Каця? рынінскім. У 1787 годзе, у час падарожжа ў паўднёвыя правінцыі Расіі, імператрыца Кацярына II наведала Чэры? каў. Пры ўездзе ў горад у яе гонар стралялі з пушак. Ёй нават былі ўручаны ключы ад горада. Кацярына II падара? вала на ўсе чэрыкаўскія пра? васлаўныя цэрквы 300 руб? лёў. Вясной 1852 года ў го? нар гэтай падзеі ў Чэрыкаве пасадзілі шмат дрэў і кустоў. Прычым ліпы размясцілі ў форме літары “Е” (першая літара імя імператрыцы на рускай мове). Дарэчы, да сённяшняга часу гэтыя ліпы ў парку захаваліся.

Музей якараў

Помнік эпіграфікі

Вепрынская дуброва

Кацярынінскі парк

Ваш голас вельмі важны!

Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары 7 цудаў Ваша цудаў нашай роднай адзнака Чэрыкаўскага раёна Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму 400 гадовы волат з прапанаваных сёння цудаў Чэрыкаўскага раёна. Анкеты Вепрынская дуброва адпраўляйце на адрас Драўляны касцёл рэдакцыі “Народнай газеты” Кацярынінскі парк з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Музей якараў Свае меркаванні аб Гаючая крынічка паблізу праекце вы можаце вёскі Наркі выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: Камень помнік эпіграфікі www.ng.by У спіс цудаў Чэрыкаўскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.