Аляксей Шаланда "Таямнічы свет беларускіх гербаў"

Page 1



Аляксей Шаланда

ТАЯМНІЧЫ СВЕТ БЕЛАРУСКІХ ГЕРБАЎ Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага

Мінск Выдавец А.М. Янушкевіч 2014


УДК 929.62(476) ББК 63.2(4Беи) Ш18

Кніга выдадзена ў рамках дзейнасці Навуковай ініцыятывы «Цэнтр генеалагічных даследаванняў»

У афармленні вокладкі выкарыстаны выявы гербаў «Корсак», «Масальскі», «Макаровіч» і «Солтан». Малюнкі з гербоўніка Б. Папроцкага, 1584 г.

Ш18

Шаланда, А.І. Таямнічы свет беларускіх гербаў : Шляхецкая ге­ раль­дыка Вялікага княства Літоўскага / Аляксей Ша­ лан­да. – Мінск : А.М. Янушкевіч, 2014. – 220 с., [12] л. іл. : іл. ISBN 978-985-90346-1-9. Новая навукова-папулярная кніга вядомага айчыннага даслед­ чы­ка геральдыкі прысвечана гербам беларускай шляхты ў канцы ХIV — XVIII ст. Упер­шыню разглядаюцца перадумовы, шляхі фар­ мі­­­ра­ван­ня і асаблівасці раз­віцця шляхецкай геральдыкі ў Вялікім княст­ве Лі­тоўскім. У асобнай главе ахарактарызаваны асновы тэарэ­ тыч­най ге­раль­дыкі з яе за­ко­намі і правіламі, уводзіцца ва ўжытак тра­дыцыйная беларуская ге­ральдычная тэрміналогія. Для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, а таксама праблемамі беларускай геральдыкі і сфрагістыкі.

УДК 929.62(476) ББК 63.2(4Беи)

ISBN 978-985-90346-1-9

© Шаланда А.І., 2014 © Афармленне. ІП А.М. Янушкевіч, 2014


ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

5

ГЛАВА І. ЗНАЁМСТВА З ГЕРАЛЬДЫЧНЫМІ ЗАКОНАМІ

11

Агульныя законы і правілы геральдыкі Беларуская геральдычная тэрміналогія

11 22

ГЛАВА ІI. ПАДМУРКІ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ ВЕДАЎ: ДОСВЕД ПАПЯРЭДНІКАЎ І АПІСАННЕ КРЫНІЦ Назапашанае папярэднікамі Скарбы крыніц

ГЛАВА ІІІ. АСАБЛІВАСЦІ ШЛЯХЕЦКАЙ ГЕРАЛЬДЫКІ ВКЛ Шляхі фарміравання шляхецкай геральдыкі ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Клейнавая шляхецкая геральдыка ВКЛ у другой палове XVI — першай палове XVII ст.

ГЛАВА ІV. ЭПОХА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ: ШЛЯХЕЦКІЯ ГЕРБЫ ВКЛ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІ — ХVІІІ СТ. Прыгоды польскіх шляхецкіх гербаў у ВКЛ Гербавая паланізацыя шляхты ВКЛ у другой палове XVII — XVIII ст.

29 29 45

55 55 86

119

119 149

ЗАМЕСТ ЗАКЛЮЧЭННЯ. СПРОБА ПЕРЫЯДЫЗАЦЫІ

193

РЭЕСТР ГЕРБАВЫХ ПЯЧАТАК ШЛЯХТЫ ВКЛ СЯРЭДЗІНЫ ХVІ — ХVІІІ СТ.

199

СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ АЛЯКСЕЯ ШАЛАНДЫ

215



УВОДЗІНЫ

Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага, Рус­ ка­га і Жамойцкага (ВКЛ) з’яўляецца неад’емнай і каштоўнай часткай гісторыі і культуры Беларусі. З-за класавага па­ды­ ходу, які панаваў у беларускай гістарычнай навуцы ў са­вецкі час, яна была амаль цалкам выключана з навуковых дас­ле­ да­ванняў. Апісанні і выявы гербаў, якія трапляліся ву­чо­ным у шмат­лікіх крыніцах, або не заўважаліся, або зрэдку вы­ка­ ры­стоўваліся ў якасці дадатковага і дапаможнага матэ­рыяла. Герб сам па сабе з’яўляецца арыгінальнай, часам адзінай кры­ніцай гістарычных ведаў, асабліва ў такіх галінах, як па­лі­ тыч­ная і сацыяльная гісторыя, генеалогія, дэмаграфія паную­ чага саслоўя. Без даследавання геральдычных матэрыялаў не­ маг­чы­ма поў­нае асвя­тленне гісторыі грамадскай свядо­мас­ці і са­цы­яль­най псі­ха­логіі. Герб мае вялікую мастацкую каш­тоў­ насць, якую не­аб­ходна ўлічваць пры даследаванні куль­ту­ры як феа­дальнай эпохі, так і пазнейшых часоў. Ролю і зна­чэн­не герба ў гі­с­торыі трапна апісаў знакаміты французскі пісь­мен­ нік Вік­тор Гюго: “Герб — гэта алгебра, герб — гэта мова. Уся гісторыя другой паловы сярэднявечча запісана ў гербах, таксама як гісторыя яго першай паловы — у сімволіцы раманскіх касцёлаў. Гэта ­— іерогліфы феадалізма, якія прыйшлі на змену іерогліфам тэакратыі”.

5


Таямнічы свет беларускіх гербаў

6

Гісторыя з’яўлення гербаў цесна звязана са станаўленнем рыцарства і рыцарскай культуры ў Заходняй Еўропе ў ХІ– ХІІІ стст., а таксама са зменамі, якія адбыліся ў гэты час у ўзб­ ра­енні. Увядзенне закрытага шлему і латаў выклікала патрэбу ў вы­ка­рыстанні на шчыце і шлеме, як самых рэпрэзентацый­ ных элементах рыцарскага ўзбраення, пэўных эмблем, якія б вы­кон­валі функцыю ідэнтыфікацыі сваіх уладальнікаў. Спа­ чатку вы­бар іх быў свабодны і залежаў ад густу асоб, якія імі ка­ры­сталіся. Эмблемы не былі сталымі і маглі быць змене­ ны з пэў­ных прычын. У гэтым сэнсе ХІ ст. характарызуецца як ла­тэнтны ці, дакладней, эмблематычны перыяд развіцця ге­раль­дыкі ў Заходняй Еўропе. Эмблема — гэта ўмоўнае або сімвалічнае выяўленне яко­ га-небудзь паняцця ці ідэі. Ператварэнне яе ў герб было вы­ ні­кам развіцця сацыяльных працэсаў у сярэднявечным гра­ мад­ ст­ ве. Ва ўмовах фарміравання феадальнай іера­ р­ хіі і ва­са­ль­ных адносін адбылося пашырэнне функцый дагер­ба­ вых эмблем. Яны былі прыстасаваны для вызначэння мес­ ца сваіх уладальнікаў у родзе, сям’і і грамадстве, што, у сваю чар­гу, было цесна звязана з правам ва­лодання зямлёй і ін­шай маё­масцю. Эмблемы набываюць спадчынны характар. Сім­ ва­­лічная выява, перадаваемая ў спадчыну і складзеная павод­ ле вызначаных геральдычных правіл, называецца гербам. Такім чынам, гербы адлюстроўвалі пэўную сацыяльнапра­­­вавую сістэму адносін, якая склалася ў эпоху Сярэднявеч­ ча. Упершыню яны з’явіліся ў Заходняй Еўропе ў другой па­ лове ХІІ ст. і хутка распаўсюдзіліся ў рыцарскім асяроддзі, за­­няў­­шы месца не толькі на шчытах і шлемах, але і на сцягах, воп­рат­цы, пячатках, зброі. Канчатковае афармленне гербаў ад­ бы­ лося падчас рыцарскіх турніраў і крыжовых паходаў на Блізкі Усход. На турнірах гербы знаходзіліся ў цэнтры ўвагі спецыяль­ на прызначаных асоб — герольдаў. Герольды праводзілі гер­ бавую праверку, аб’яўлялі і апісвалі гербы перад пачаткам рыцарскіх спаборніцтваў. Менавіта яны выпрацавалі на прак­ тыцы спецыяльныя геральдычныя правілы і законы, а разам з імі і мастацкія сродкі выяўлення гербаў. Нездарма ад слова “герольд” паходзіць назва навукі аб гербах — геральдыка. Крыжовыя паходы, у якіх удзельнічала рыцарства амаль усіх краін Заходняй Еўропы, перш за ўсё пакінулі след у эм­ блематыцы яго гербаў. Асабліва гэта датычыць выкарыстан­


Уводзіны

ня ў якасці гербавых выяў розных варыянтаў крыжа. Улі­ чваючы тое, што ў кожнай з сярэднявечных краін Захаду эка­­на­мічныя, сацыяльныя і культурныя чыннікі па-рознаму ўплы­­валі на ўзнікненне і развіццё геральдыкі, крыжовым па­ хо­дам належыць велізарная роля ў уніфікацыі геральдычных пра­­віл і гербаў шматнацыянальнага еўрапейскага рыцарства. З Захаду гербы паступова пранікаюць у краіны Цэнтра­ль­ най Еўропы, у тым ліку ў Польшчу. На польскіх землях яны ра­с­паў­сюдзіліся паміж сярэдзінай ХІІІ ст. (Сілезія) і сярэ­дзі­ най ХІV ст. (Мазовія). Нягледзячы на тое, што працэс раз­ віц­ ця ге­ ральдыкі ў Польшчы быў вынікам геральдычных уплы­ваў Захаду, польскія рыцарскія гербы займелі шэраг спе­ цы­фіч­ных асаблівасцей. Паводле польскага даследчыка Юза­­ фа Шыманьскага, падставай для іх паслужылі істотныя ад­ро­ з­­ненні ў фарміраванні польскага шляхецкага саслоўя, што, у сваю чаргу, было цесна звязана з правам трымання зям­ лі. У Польшчы трыманне зямлі вынікала не з леннага пра­ ва, як у Заходняй Еўропе, а з прыналежнасці да рода. На гэ­ тай аснове адбывалася і афармленне польскага шляхецкага са­с­­лоўя, у выніку чаго, утварыліся род генеалагічны і род ге­ра­ль­дыч­ны1. У Польшчы агульным гербам карысталіся не то­­ль­кі прадстаўнікі генеалагічнага рода, але і зусім чужыя эле­­мен­ты, якія ўсе разам складалі згуртаваны і салідарны ге­ раль­дычны род. Да галоўных адметных рыс польскай шляхец­ кай геральдыкі адносяцца абмежаваная колькасць гербаў (ка­ля 200), прастата гербавых выяў, існаванне гербавых наз­ ваў-заклікаў. Згаданыя асаблівасці шляхецкай геральдыкі рэз­­ка адрознівалі Польшчу ад іншых еўрапейскіх краін, што да­ло падставы даследчыкам вылучыць адметную польскую ге­раль­дычную “школу”. У канцы ХІІ — ХІІІ ст., пасля паступовай пераарыентацыі кры­ жовых паходаў з Блізкага Усходу на Прыбалтыку, у непасрэднай блі­зкасці ад Полацкага княства і літоўскіх зямель з’явілася за­­­хо­ д­­нееўрапейскае, пераважна нямецкае рыцарства. Пагроза з бо­ ку крыжакоў была адным з чыннікаў, які паспрыяў аб’яднанню старажытных беларускіх і літоўскіх зямель у адзіную дзяржа­ ву — Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Сусед­

1

Род геральдычны ці гербавы ўяўляў сабой новы тып сацыяльнай арга­ нізацыі, які складаўся з пэўнай колькасці розных па сваім паходжанні ся­ мей, аб’яднаных агульным гербам.

7


Таямнічы свет беларускіх гербаў

ства з нямецкім рыцарствам спрыяла кшталтаванню ў ВКЛ рыцарскіх звычаяў і абавязкаў, формы аддзення і ўзбраення, уяўленняў аб ры­царскай годнасці і гонары. Заходняя рыцарская куль­тура несла ў асяроддзе “рускіх”2 і літоўскіх нобіляў і пэўныя геральдычныя ўзоры. З іншага боку, Крэўская ўнія 1385 г. звязала ВКЛ цеснымі сувязямі, у тым ліку і геральдычнымі, з Польшчай. Асаблівае зна­­чэн­не для развіцця шляхецкай ге­ральдыкі ВКЛ меў Гара­ дзе­ль­­­скі сойм 1413 г., на якім частка лі­тоў­скіх і жа­мойцкіх ба­ яр ка­та­ліц­кага ве­ра­вызнання атрыма­ла по­ль­­скія гер­бы. Дзя­­ куючы поль­ ска-ла­ цінскім моў­ ным уплывам у тага­ часную “рус­кую” (ста­ра­беларускую) мову трапіла і зама­ца­валася не то­ль­кі слова “герб”, але і шэраг спецыфічных ге­ральдыч­ных тэ­р­мі­наў: “тар­ча”, “гелм” (шлем), “кляй­нот”, “ар­матура” і інш. Падобна іншым феадальным кра­і­нам Еўропы, у ВКЛ скла­ лася ўла­сн ­ ая геральдычная сістэма, пад якой трэба разумець усю сукупнасць гербаў, што існавалі ў грамадстве, а менавіта: дынас­ты­чны і дзяржаўны герб “Пагоня”, зямельныя гербы, гербы га­ радоў, гербы (гер­ бікі) мяшчан, гербы грамадскарэлігійных ар­га­нізацый, гербы цэхаў і гандлёвых аб’яднанняў. Але ядром ге­ральдычнай сіс­тэмы ВКЛ была шляхецкая ге­ ральдыка, якой і прысвечана гэтая кніга. Прабелы ў вывучэнні геральдычнай сістэмы ВКЛ не дазва­ ляюць вырашыць пэўныя складаныя і заблытаныя праб­лемы беларускай гісторыі і культуры, зразумець вытокі ўка­ра­нелых у нашым грамадстве стэрэатыпаў накшталт: “бе­ла­ру­сы — му­ жыц­кі, сялянскі народ” ці “шляхціч — значыць паляк”. Ужо са­ мое іх існаванне падкрэслівае неаб­ход­­насць і важнасць да­­с­ле­ да­ван­ня абранай тэмы для ат­ры­­ман­ня глыбокіх і сапраўдных ведаў па гісторыі нашай ста­­ра­­жыт­­най краіны. Гэта, а таксама жаданне звярнуць ува­гу шы­рокіх чытацкіх колаў на багатую геральдычную спад­чыну нашых продкаў, падштурхнула мяне ўзяцца за дас­ледчыцкую працу яшчэ 20 гадоў назад. За гэты час быў выяўлены і даследаваны багаты гераль­ дычна-сфрагістычны матэрыял, які знайшоў адлюстраванне ў ма­іх шматлікіх навуковых публікацыях і кандыдацкай ды­ сер­та­цыі (гл. спіс у канцы кнігі). Напісанне гэтай кнігі ў зна­ч­­

2

8

У далейшым тэрмін “рускі” згодна з гістарычнымі крыніцамі выка­ры­ стоўваецца толькі ў дачыненні да зямель і баярства ці шляхты ВКЛ і не датычыць Вялікага княства Маскоўскага і яго жыхароў.


Уводзіны

най сту­пені абапіралася на набыты навуковы досвед. Тым не менш, былі за­дзейнічаны і зусім новыя крыніцы, якія яск­ра­ва пад­крэсліваюць выяўленыя ра­ней пра­цэсы і закана­мер­насці ў раз­віц­ці шля­хецкай геральдыкі ВКЛ. Спадзяюся, што прапануемая кні­га паслужыць маім сціп­ лым унёскам у спра­ву даследавання нашай слаў­най гіс­торыі, якая хавае яшчэ шмат загадак і таямніц. Беларусам ёсць чым ганарыцца — нашы продкі па­кі­нулі нам сапраўды багатую ге­ ральдычную спадчыну. Паўстанне кнігі не адбылося б без дапамогі сяброў, якім хо чацца выказаць шчырыя словы падзякі: Андрэю Радаману (Мінск) — за дапамогу ў падборы ілюстрацыйнага матэрыя­ лу, Віталю Галубовічу (Горадня) — за пазітыўны настрой і маральную падтрымку, Андрэю Янушкевічу (Мінск) — за дапамогу ў рэдактарскай апрацоўцы тэксту, Генадзю Семянчуку (Горадня – Кракаў) — за магчымасць карыстацца яго багатай на вуковай бібліятэкай, Зміцеру Яцкевічу (Мінск – Нясвіж) — за кансультацыі ў пошуку геральдычна­ сфрагістычных матэрыялаў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску (НГАБ), Алегу Аднарожанку (Харкаў – Кіеў) — за магчымасць карыстацца саб ранымі ім сфрагістычнымі матэрыяламі, Аляксандру Алфёраву (Кіеў) — за міжнародную падтрымку, Сяргею Рыбчонку (Мінск) — за стварэнне працоўнай атмасферы падчас працы над рукапісам. Аляксей Шаланда, ліпень 2014 г.



ГЛАВА І. ЗНАЁМСТВА З ГЕРАЛЬДЫЧНЫМІ ЗАКОНАМІ

АГУЛЬНЫЯ ЗАКОНЫ І ПРАВІЛЫ ГЕРАЛЬДЫКІ Каб правільна разумець геральдычнае мастацтва, ведаць тэрміны і дакладныя правілы складання гербаў і іншых ге­ ральдычных знакаў, неабходна коратка звярнуцца да тэарэ­ тыч­най або фармальнай геральдыкі. Уласна рыцарскі герб з’явіўся ў Заходняй Еўропе. Яго гене­ зіс цесна звязаны з гісторыяй станаўлення сярэдня­ вечнага ры­царства ў XI–XII стст. У тыя часы рыцар і яго конь былі закаваны ў латы, а таму толькі па малюнку ці выяве на тарчы можна было даведацца, хто ён, калі і чым праславіўся. Канчаткова гербы аформіліся падчас крыжо­ вых паходаў на Блізкі Усход і рыцарскіх турніраў. Паступова былі выпрацаваны дакладныя правілы іх складання. Выву­ чэннем гэтых правіл і ўласна відарысу герба займаецца тэа­ рэтычная геральдыка. Відарыс герба можа быць поўным і няпоўным. Поўны герб складаюць: тарча, гелм (шлем), намёт, карона, кляй­ нот, тарчатрымальнікі, дэвіз (пракламацыя). У спе­цы­фіч­ ных выпадках ёсць і іншыя дадатковыя элементы. Ня­поў­ны герб звычайна пазбаўлены аднаго або некалькіх ге­раль­дыч­ ных элементаў і можа складацца толькі з гербавай вы­явы на тарчы.

11


Таямнічы свет беларускіх гербаў

Асноўныя прынцыпы складання герба — дакладнасць і сці­сласць, па магчымасці таксама — адметнасць і арыгі­наль­ насць. Герб павінен адлюстроўваць асаблівасці станові­шча свай­го ўладальніка ў сям’і, родзе, грамадстве.

Відарыс поўнага герба: тарча, гелм, карона, кляйнот, намёт. Мал. А. Леўчыка

12

Галоўная частка герба — тарча. Часцей за ўсё яна стаіць у гербе проста, але можа быць нахіленай, звычайна ў пра­ вы бок і зрэдку — у левы. Дзе-нідзе сустракаецца пераку­ леная тарча. Форма тарчы можа быць рознай. Востракан­ цовая трох­кутная тарча з’яўляецца найбольш старажытнай і называецца нарманскай або старажытнай французскай. Аднак больш папулярная г.зв. новая французская тарча. Гэта — ча­тырохкутнік, які завостраны ўнізе. Прамакутная, за­кругленая ўнізе тарча называецца іспанскай. Англійскія тарчы — з хва­­ля­падобнымі выразамі верхня­га краю або падоў­жан­нем вер­хніх краёў, якія ўтвараюць не­вялікія вы­ ступы. Для іта­льянскай геральдыкі характэрны авальныя тарчы. Тар­чы з выразаным правым бокам і ўвогуле склада­ най формы сустракаюцца ў нямецкай і ўсходнееўрапейскай геральды­цы. Ёсць яшчэ ромбавыя тарчы, але яны — прына­ лежнасць толь­кі жаночага герба. Бакі тарчы вызначаюцца не з пункту гледжання гледа­ ча, а з пункту гледжання рыцара, які нясе тарчу. Калі герб паверну­ты да нас, то той бок, які мы бачым злева, лічыцца правым, а справа — левым. Пры гэтым увесь рух у гербе і яго кам­пазіцыі па­вінен накіроўвацца ў правы бок. Недапушчаль­


Глава І. Знаёмства з геральдычнымі законамі

на, каб тарча і выява на ёй рухаліся задам наперад — на­ сустрач во­рагу. Калі такое сустракаецца, то мы маем або пад­робку, або над­звы­чайны выпадак, які трэба абавязкова рас­тлумачыць. На­во­­гул, правы бок і верхняя частка герба лі­ чац­ца найбольш ша­наванымі і пачэснымі. Гэта прымаецца да ве­дама пры апі­сан­ні і тлумачэнні выяў.

Віды тарчаў: новая французкая, нарманская, нямецкая, італьянская і іспанская.

Гербавае поле тарчы можа мець розныя падзелы. Падзе­ ле­ ны герб называецца складаным (у простым гербе тар­ ча не дзеліцца). Існуюць чатыры галоўныя падзелы тарчы: 1) па вер­тыкальнай лініі (разбіты); 2) па гарызантальнай лініі (рас­­сечаны); 3) па дыяганалі справа да левага ніжняга боку; 4) па ды­яганалі злева да правага ніжняга боку. Такія тарчы

Віды падзелаў тарчы: разбіты, рассечаны, скошаны ў правы і левы бакі.

на­­зы­ваюцца скошанымі ў правы або левы бок. Усе астатнія па­дзелы — іх спалучэнні. Рысы падзелаў могуць быць як пра­ мыя, так з выгібамі або заломамі. Выявы, якія размяшчаюцца на тарчы, дзеляцца на гераль­ дыч­ныя і негеральдычныя. Геральдычныя выявы ўласцівы най­­больш старажытным гербам. Спачатку гэта былі ўмоў­

13


Таямнічы свет беларускіх гербаў

ныя абазначэнні праяўленых гераічных учынкаў (пры­к ла­ дам, кро­кв ­ а абазначала раненне). Геральдычныя выявы па­ дзя­ля­юц­ца на першарадныя, крыжы і другарадныя.

Геральдычныя выявы: вяршыня, падножак, пас, слуп, геральдычны крыж, кроква, касы крыж (дзве перавязі).

14

Першарадныя выявы — найбольш часта сустракаюц­ ца ў гер­бах і ствараюцца гарызантальнымі, вертыкальнымі і ды­яганальнымі лініямі падзелаў. Верхняя частка поля тар­ чы, якую адсякае гарызантальная лінія, называецца вяршы­ няй. У ніжняй частцы поля тарчы размяшчаецца падножак. Паласа, якая знаходзіцца паміж дзвюх ліній, што расся­ка­юць тар­чу, атрымала назву слупа, а паміж дзвюма лініямі, якія пе­ расякаюць тарчу — паса. Дыяганальная паласа праз усю тар­ чу называецца перавяззю. Яна можа ісці як з правага боку, так і левага. Кроквай называюцца дзве перавязі, якія сутыка­ юцца з сабою і не даходзяць да верху тарчы. Перавязі могуць выходзіць як з верхняй, так і ніжняй часткі тарчы. У апошнім выпадку кроква будзе называцца перакуленай. Крыжы — другая група геральдычных выяў. У геральды­ цы просты крыж ствараецца шляхам злучэння слупа з пасам. Гэты крыж называецца геральдычным. Злучэнне дзвюх пера­ вязей стварае касы крыж, ён яшчэ называецца Андрэеўскім. Даволі часта ў геральдыцы сустракаецца вілападобны крыж — спалучэнне дзвюх перавязей і слупа. Другараднымі выявамі з’яўляюцца шляк, квадрат, вас­ трыё, брусок і гонт, ромб, верацяно (варыянт ромбу), круг. Ка­лі квадрат або трохкутнік (клін) размешчаны ў адным з ча­


Глава І. Знаёмства з геральдычнымі законамі

ты­рох кутоў тарчы, тады такую выяву называюць вольнай част­кай. Да згаданай групы адносяць таксама ўмоўны эле­ мент рыцарскай амуніцыі — турнірны каўнер, і раз­ме­шча­ ную ў цэнтры галоўнай тарчы малую тарчу — шчыт або сэр­ца тарчы (паводле А. Цітова — шыльд).

Негеральдычныя выявы: натуральныя, штучныя, фантастычныя. Мал. з працы Г. Вілінбахава і М. Мядзведзева.

Негеральдычныя выявы падзяляюцца на натуральныя, штуч­ ныя і легендарныя. Натуральныя — гэта выявы жы­ вых істот, нябесных цел і стыхій (прыкладам, чалавек, звя­ ры, птушкі, рыбы, расліны, сонца, месяц, зоркі, агонь, вада). Да штучных выяў адносяць рэчы, зробленыя чалавекам (пры­ к­ла­дам, лук, страла, меч, сякера). Фантастычныя выявы — гэта істоты, якія не існуюць у прыродзе (прыкладам, аднарог, двухгаловы арол, цмок, грыфон). Звяры, што сустракаюцца ў гербах, малююцца ў сваім на­ туральным выглядзе і колеры. Выключэнне складаюць леў, леапард, арол, якія маюць спецыфічныя геральдычныя ко­ леры і стыль выканання (іл. ІІ). Усе звяры павінны быць па­ вернуты ў правы бок. Расліны таксама малююцца ў сваім на­ туральным выглядзе, за выключэннем лілій. Калі на тарчы размяшчаецца некалькі аднастайных выяў — манеты, кулі, ядры і інш., то тады іх размяшчэнне павінна паўтараць абры­ сы трохкутнай тарчы. У геральдыцы выкарыстоўваецца пастаянны набор коле­ раў, які падзяляецца на ўласна колеры, металы і футры. З ме­­ та­лаў ужываюцца толькі два — золата і срэбра. У рэальным жыц­ ці далёка не кожны рыцар меў магчымасць упрыго­ жыць свае даспехі каштоўнымі металамі. Таму звычайна гераль­дычныя выявы малявалі залатой або срэбнай фарбай, а часцей больш даступнымі — жоўтай і белай. З развіццём

15


Таямнічы свет беларускіх гербаў

Металы і колеры ў геральдыцы: золата, срэбра, чырвоны, блакітны, зялёны, пурпуровы і чорны. Мал. А. Леўчыка.

геральдыкі зга­даныя колеры замацаваліся за гэтымі мета­ла­ мі. Графічна зо­лата паказваюць кропкамі, а срэбра — проста чыс­тым полем. Пасля таго, як жоўты і белы колеры сталі абазначаць зола­ та і срэбра, пры складанні гербаў замацавалася то­лькі пяць колераў: чырвоны, блакітны, зялёны, пурпуровы (бэ­завы) і чор­ны. Некаторыя дадаюць яшчэ адзін — аранжавы. Колеры ў геральдыцы малююцца адпаведнымі фарбамі, а гра­фічна аба­з­начаюцца: чырвоны — вертыкальнымі рысамі, бла­кіт­

Футра ў геральдыцы: гарнастаевае (а – натуральнае, б – стылізаванае) і вавёркавае (в).

16

ны — га­рызантальнымі, зялёны — дыяганальнымі ры­самі з пра­­вага боку, пурпуровы — дыяганальнымі рысамі з лева­ га бо­ку і чорны — вертыкальнымі і гарызантальнымі ры­самі, якія перасякаюцца пад прамым вуглом. У сваю чаргу, коле­ ры па­дзяляюцца на геральдычныя і натуральныя. Да пер­­шых ад­но­сяцца вышэй апісаныя. Чалавечая галава, галава дзіка, ру­ка чалавека не з’яўляюцца гербавымі фігурамі і малююцца ў сва­ім натуральным колеры.


Глава І. Знаёмства з геральдычнымі законамі

Пры складанні гербаў выкарыстоўваюцца таксама футры: гар­настаевае і вавёркавае. Гарнастаевае малюецца ў выгля­ дзе белага поля, усеянага чорнымі хвосцікамі. Часам замест на­ туральнага малявання даецца стылізаванае. Вавёркавае фу­т­ра звычайна малюецца па белым полі блакітнымі знакамі, якія нагадваюць разгорнутую скурку вавёркі.

Тыпы карон у геральдыцы: каралеўская, княжацкая, маркграфская, графская, баронская (нямецкая), баронская (французская), шляхецкая. Паводле С. Гужыньскага і Е. Каханоўскага.

Да дадатковых элементаў герба адносяцца: каро­ны і міт­ ры, гелмы, бурэлеты, намёты, кляйноты, тарча­тры­маль­нікі, пла­шчы, шнуркі і дэвізы (пракламацыі). Існуе шмат тыпаў карон, сярод якіх трэба згадаць княжацкую, графскую, ба­ ронскую і шляхецкую. Княжацкая карона ўяўляе сабой мітру цёмна-малінавага аксаміту з гарнастаевай апушкай і трыма за­латымі дугамі з пэрлінамі. Уверсе кароны раз­ мяшчаецца ку­ля з крыжам. Графская карона — залаты аб­ руч з дзевяццю флеўронамі, а баронская — залаты абруч з ся­ мю. Шляхецкая карона ўяўляла сабой залаты абруч з тры­ма зубамі ў выглядзе лісткоў ліліі (флеўронаў) і дзвю­ ма пэр­лінамі паміж імі. Гелмы (шлемы) (паводле А. Цітова — прылбіцы) бываюць закрытыя і адкрытыя. Гелм знаходзіцца на тарчы пасярэдзіне. На старажытных гербах гелмы заўсёды маляваліся ў профіль, але з XV ст. іх сталі рабіць павернутымі да гледача. Калі на тар­ чы сустракаюцца два гелмы і болей (але абавязкова парамі), тады іх краты павінны быць павернуты адзін да аднаго. Калі іх тры — сярэдні гелм павернуты проста, а тыя, што па баках, павінны быць павернуты кратамі да яго (іл. І).

17


Таямнічы свет беларускіх гербаў

Тыпы гелмаў у геральдыцы.

18

Гелмы таксама бываюць розныя. Залаты гелм — адкры­ ты і без кратаў — з’яўляўся атрыбутам імператараў і каралёў. Срэбныя адкрытыя гелмы былі ў “прынцаў крыві” і вялікіх князёў, закрытага тыпу — у маркізаў. Срэбны гелм з дзевяц­ цю крацінамі і павернуты на тры чвэрці належаў графам, а па­ добны, але толькі з сямю крацінамі і павернуты ў профіль быў у старажытнай шляхты, павернуты ў правы бок і профіль з амаль апушчанымі кратамі — у набілітаванай шляхты, па­ вер­нуты проста з апушчанымі кратамі — у тых, хто нарадзіўся ад неафіцыйных сувязей. Бурэлет (паводле А. Цітова — вянок ці начэлле) уяўляе са­ бой тканіну, набітую воўнай, якая клалася на гелм. Бурэлет афарбоўваўся тымі ж фарбамі, што і тарча з выявай. У эпоху Сярэднявечча рыцары пакрывалі шлемы тканінай, каб схавацца ад дажджу і вільгаці, або каб шлемы не на­гра­ ва­ліся ад праменяў сонца. Гэтая тканіна, названая намётам (паводле А. Цітова — намітка), у бітвах і на турнірах расся­ка­ лася на шматкі. У гербе гэтыя шматкі ў выглядзе лісця, афар­ баваныя ў колеры тарчы, спадаюць па абодва яе бакі. Ка­лі тканіна парэзана і ляціць па ветры, яна па-французску на­зы­ ва­ецца “volets”, калі нагадвае капюшон — “capeline”, плашч — “mantelet”, калі шматкі выглядаюць як стужкі — “ha­­che­mets”. Паводле прынятага ў геральдыцы правіла, намёт мае каляро­ вы верх, а падбой — металічны.


Глава І. Знаёмства з геральдычнымі законамі

Кляйнот — верхняя частка гелма. Тут размяшчалі выявы звя­роў, кветак, пёры і іншыя рэчы. Нярэдка ў кляйноце паў­та­ ра­ліся цалкам або часткова тыя самыя родавыя эмблемы, што

Тыпы кляйнотаў у геральдыцы.

і на тарчы. Кляйнот з’яўляўся сродкам ідэнтыфікацыі асобы, бо нават тыя, хто знаходзіўся ў блізкім сваяцтве і мелі адноль­ ка­выя гербавыя выявы, мелі розныя кляйноты. Поўны герб мае тарчатрымальнікі (паводле А. Цітова — па­ х­ол­каў). Сярод іх могуць быць выявы любых жывых і мі­фі­ч­ ных істот: людзей, звяроў, цмокаў і г.д. Гэты элемент гер­ба час­

Тарчатрымальнікі ў выглядзе волатаў-дзікуноў у гербе графаў Валовічаў, 1798 г.

цей за ўсё быў парны, але мог быць і адзін тар­ча­тры­мальнік. Пры двух тарчатрымальніках выявы маглі быць розныя (прык­ ладам, леў з аднарогам). Часам тар­ча­тры­мальнікі ўпры­гож­ва­ ліся ге­ральдычнымі знакамі, такімі ж, як у полі тарчы.

19


Таямнічы свет беларускіх гербаў

Княжацкі плашч у гербе Юрыя Анзгарыя Радзівіла, пасля 1750 г. і шнуркі “кахання” ў гербе Караліны Людвікі Радзівіл, 1693 г. Мал. А. Леўчыка.

20

Тарчатрымальнікі сустракаюцца ў гербах з XIV ст. і вядуць сваё паходжанне ад практыкі рыцарскіх турніраў. Яны не бы­ лі сталымі, маглі лёгка змяняцца ў гербе, бо не звязваліся з па­садай і тытулам уладальніка герба. Плашчы (мантыі) спачатку належалі толькі каранаваным асо­­бам, але пазней сталі выкарыстоўвацца прынцамі і князямі. Плашч меў аксамітны верх, а падбой — з гарнастаевага футра. Шнуркі спачатку былі гірляндай з лісця або кветак, якая агортвала тарчу ў жаночым гербе. З XV ст. гэтае ўпры­го­жан­ не было заменена на шнуркі з вузламі. Дэвізы (пракламацыі) размяшчаліся пад тарчай на стуж­ цы або шыльдзе. Дэвізы — гэта выразы або асобныя словы. Вы­разы могуць быць шырокавядомымі, а могуць быць зра­ зу­ мелымі толькі ўладальнікам герба, мець зашыфраваны сэнс, які адносіцца да родавай і сямейнай гісторыі або да аса­ бістых якасцей уладальніка герба. Дэвізы бываюць таксама вы­творнымі ад імя ўладальніка. Імі маглі стаць і баявыя за­к лі­ кі. Мова дэвізаў была розная — ад латыні да нацыянальных. Некаторыя дадатковыя элементы герба ўводзіліся для аба­ значэння становішча ўладальніка герба ў структуры сямей­ на-родавых адносін. Так, цітла або шляк сведчыла, што ўла­ дальнік герба належаў да малодшых прадстаўнікоў роду. Бэль­ка цалкам або яе цэнтральная ча­стка паказвала, што ўла­ дальнік гер­ба — бастард. Трэба, аднак, уліч­в­аць, што існа­валі шматлікія вы­к лю­чэнні з гэтых правіл.


Глава І. Знаёмства з геральдычнымі законамі

Геральдыка мае свае законы. Гэтыя законы жорсткія, але гэ­та не азначае, што няма выключэнняў. Самым агульным і рас­ паўсюджаным за­ ко­ нам геральдыкі лічыцца забаро­ на размя­шчэння ў герба­вым полі ме­та­ла на метале, а колера — на ко­ле­­ры. Гэта значыць, што, прык­ладам, у срэбным по­ лі тарчы не мо­­жа быць залатой выявы. У сваю ча­ргу, кожная частка скла­данага шмат­частковага герба разглядаецца ў яка­­ с­ці самас­тойнай ге­ральдычнай кам­пазіцыі, а таму вышэй апі­

Гербы князёў Астрожскіх і Радзівілаў пад мітрамі, 1578 г. Паводле Б. Папроцкага.

саны закон да­ты­чыць кожнай часткі асобна. З дзе­яння гэтага за­кона вы­ключаюцца дадатковыя часткі гера­ль­дычных выяў (кольцы і г.д.). Калі да першародных гер­баў да­лучаюцца эле­ мен­ты для абазначэння малодшых га­лін роду, то тады такія выя­вы так­сама зна­ходзяцца па-за дзеяннем гэтага закона. Да законаў геральдыкі адносіцца таксама правіла, што пры наяўнасці некалькіх выяў на тарчы ў адным полі пры іх паў­торы яны заўсёды маюць аднолькавы колер. Правілы су­мя­ шчэння некалькіх гербавых выяў у адной тарчы патрабуюць абавязковага іх размяшчэння ў адпаведнасці з годнасцю кож­ нага. Больш годныя і важныя выявы павінны раз­­мяшчацца ў полі тарчы вышэй і правей за іншыя. Гербы, якія малююц­ ца ў цэнтры тарчы на шчыце, могуць быць галоў­нымі гербамі або гербамі новапрыдбаных зямель і годнасцей. Такім чынам, тэарэтычная геральдыка на першы по­ гляд выглядае даволі збалансаванай і жорсткай сістэмай. Яе правілы і законы сапраўды прасочваюцца ў шляхецкіх ге­

21


Таямнічы свет беларускіх гербаў

ральдыках амаль усіх еўрапейскіх дзяржаў: Францыі, Англіі, Германіі, Іспаніі і інш. Агульным для ўсіх іх было тое, што герб тут выбіраўся асобай і замацоўваўся за ёю па асабістых якас­ цях. Па гербе можна было даведацца, калі і чым адзначыўся той ці іншы рыцар. Аднак паўсюль, акрамя агульных правіл, існавалі і свае на­ цыянальныя асаблівасці, падобна кшталтам геральдычных тар­ чаў. Прыкладам, асаблівасцю княжацкай геральдыкі ВКЛ бы­ло тое, што кулю з крыжам у сваіх мітрах мясцовыя князі спя­ р­ша не змяшчалі, а стылізавалі пад карону вялікага князя лі­

Узор поўнага герба шляхціча ВКЛ у першай чвэрці ХVIII ст. паводле Аляксандра Тарасовіча, да 1727 г.

тоў­­скага Вітаўта. У ХVIII ст. у ВКЛ замест тар­ча­трымальнікаў у гер­бах часцей выкарыстоўвалі г.зв. арма­туру. Іс­навалі і ін­ шыя адметнасці. У наступных раздзелах кнігі мы звер­нем піль­ ную ўвагу на асаблівыя рысы шляхецкай ге­раль­дыкі ВКЛ — дзяржавы, якая паўстала на ўсходзе Еўропы на ста­ра­жытных беларускіх і літоўскіх землях у сярэдзіне XIII ст. БЕЛАРУСКАЯ ГЕРАЛЬДЫЧНАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ

22

Пры вывучэнні шляхецкай геральдыкі ВКЛ значнай пра­ блемай з’яўляецца нераспрацаванасць беларускай гераль­ дычнай тэрміналогіі. Зараз існуе сітуацыя, калі для апісання гер­баў выкарыстоўваюцца розныя назвы адных і тых жа гер­ бавых элементаў, нярэдка запазычаных з іншых геральдыч­


Глава І. Знаёмства з геральдычнымі законамі

ных сістэм. Варта, на нашу думку, вярнуцца да тых тэрмінаў, якія сапраўды ўжываліся ў шляхецкай геральдыцы ВКЛ у XV– XVIII стст. Геральдычная сістэма ВКЛ фарміравалася пад моцнымі знеш­німі уплывамі. У шляхецкай геральдыцы гэтыя ўплы­вы былі пераважна польскімі. З Польшчы або праз яе пася­рэд­ ніцтва да нас трапіла пераважная большасць геральдыч­ных тэр­мінаў. У першую чаргу, гэта датычыць самога сло­ва “герб”. Яно паходзіць з нямецкай мовы, аднак мае там ін­шы сэнс. На на­ша разуменне слова “герб” у нем­цаў ёсць ад­па­вед­нік — слова “wappen” (ад “waf­fen” — зброя), што сведчы­ла пра цес­

Герб князёў Палубенскіх паводле гербоўніка В. Патоцкага, 1696 г.

ную сувязь першых гер­баў у Еўропе з ры­царскім узб­­ра­еннем. У сваю чаргу, слова “герб” (“arbi”, “arf”, “erwe”, “erbe”, “herbe”) аз­­на­чае “зямлю”, “грунт”, “зямельную ўлас­насць”, “зямель­ную спад­чыну” ці яшчэ — “спадчынніка” або “дзе­­дзі­ча”. Спачат­ ку яно трапіла да чэхаў, якія прынялі яго ў фо­­р­ме “erb” і да­ лі яму падвойны сэнс: спадчыны і таго, што нем­цы называлі “wappen”. У гэтым апошнім значэнні з Чэхіі яно прыйшло ў Поль­шчу, дзе яму дадалі гук “h” — “herb”. З Польшчы слова “герб” трапіла ў ВКЛ і замацавалася ў беларускай мо­ве. Пры апісанні галоўнага элемента герба шмат хто з бе­ ла­ рус­ кіх даследчыкаў выкарыстоўвае тэрмін “шчыт”. Але для ста­рабеларускай мовы і геральдычнай тэрміналогіі ВКЛ XVI–XVIII стст. больш характэрным было слова “тарча”. Тра­ пі­ла яно да нас, падобна слову “герб”, праз польскую мо­ ву (“tarcza”) з ня­мецкай (“tarschen”). Таму штучны тэр­мін “тарк”, які з лёгкай рукі А. Цітова пайшоў гу­ляць па бе­ла­­

23


Таямнічы свет беларускіх гербаў

24

рус­ кіх ге­ ральдычных дас­ ледаваннях, трэба прызнаць па­ мыл­ко­вым. Дадамо, што з ся­рэдзіны ХVI да канца XVIII ст. у шля­хец­кай геральдыцы ВКЛ шырока выкарыстоўваўся кар­ туш — дэкаратыўная форма тар­чы ў вы­глядзе скрутка (гл. вы­ яву герба князёў Палубенскіх). Што датычыць тэрміна “шчыт”, то ён, на нашу думку, можа быць вы­карыстаны толькі ў выпадку апісання цэ­нтральнай тар­­ чы складанага шматчастковага герба (у фра­ н­ цузаў — “ecu en coeur”) або нейкіх гербаў, якія змяшчаліся на грудзях галоўных гербавых выяў, прыкладам, арлоў Ра­дзі­вілаў, князёў Па­лубенскіх, Падбярэзскіх і інш., замест не зу­сім удалага тэр­ міна “шыльд”, уведзенага А. Цітовым. Тарча з’яўляецца абмежаваным яе краямі полем, у якім змя­шчаецца гербавая выява. Як ужо адзначалася, тарча мо­жа мець розныя падзелы, у выніку якіх утвараюцца г.зв. ге­раль­ дычныя вы­явы. Добра распрацаваная ў еўрапей­скіх кра­інах, асабліва ў Францыі, ге­раль­дычная тэрміналогія дае кож­най та­кой выяве ўласную наз­ву. Ад­па­ведная по­ль­ская ці расійская тэр­мі­налогія адсутнічае. Гэта прымусіла поль­скіх і расійскіх геральдыстаў пайсці шляхам перакладу на на­цыянальныя мо­ вы агульнапрынятых французскіх тэр­мі­­наў. Часткова такі па­ ды­ход прыдатны і для нас: “champag­ne” — падножак, “pal” — слуп, “fasce” — пас, “chevron” — кро­­к­ва, “paire” — развіліна, “bordur” — шляк (паводле А. Ці­това — ліштва) і г.д. Гербавая выява, змешчаная ў полі тарчы, у польскай ге­ ральдыцы называецца “godło”, а ў расійскай — “знамя”. А. Ці­тоў вы­карыстоўвае тэрмін “эмблема”, што не можа быць прынята. У. Крукоўскі прапанаваў у якасці беларускага ад­паведніка тэр­ мін “знак” або “гербавы знак”. Сапраўды, яго можна ўзяць пад увагу, тым больш што, паводле “Сінонімы славенароскай” (XVII ст.), сло­ ва “знаменіе” або “знамя” пе­ ракладалася як “знак”. Ад­нак пра­па­наваны тэрмін “знак” ці “гербавы знак” у шля­хец­кай ге­ра­ль­дыцы ВКЛ можа выка­рыстоўвацца толькі для апі­са­н­­ня клей­навых гербаў. Для гер­баў, якія бы­лі ўтвораны на за­ход­нееўрапейскі ўзор, больш падыходзіць па сэнсе сло­ва “вы­ява” ці “фігура” (ад лац. “figura” — вы­ява). Істотным элементам герба з’яў­ля­ец­ца шлем. Для яго апі­ сання А. Ці­тоў увёў тэрмін “прылбіца”, але наў­рад ці ён можа задаволіць ай­чын­ных ге­ральдыстаў. Не зу­сім уда­лым вы­гля­ дае і тэрмін “шолам”. Па­вод­ле бе­ла­рус­кіх слоў­нікаў другой паловы XVI — першай па­ло­вы XVII ст., у сло­ва “шлем” было


Глава І. Знаёмства з геральдычнымі законамі

Эпіграма на герб Льва Іванавіча Сапегі беларускага паэта Андрэя Рымшы, 1588 г.

не­калькі адпаведнікаў: “прил­би­ца”, “ми­сю­р­ка”, “шишак”. Да­ рэчы, апошнім тэрмінам, як ва­ры­ян­там, ка­ры­стаў­ся ў пер­ шай палове XVIII ст. аўтар ге­ раль­ дычнага трак­ тата князь Ю.А. Ябланоўскі. Аднак найбольш шырока ў шля­хец­кай геральдыцы ВКЛ вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся іншы тэрмін — “гелм”. Па­хо­дзіў ён ад ня­ мец­кага слова “helm”, якое трапіла спачатку ў Польшчу і за­ ма­цавалася там у фо­р­ме “hełm”, а пазней перайшло ў бе­ла­ рус­­кую мову. Для апісання геральдычных выяў на гелме ў беларускай геральдыцы выкарыстоўваюцца некалькі тэрмінаў: “на­ ш­ ле­м­нік”, “наверша”, “навершнік” і “грэбень” (У. Крукоўскі, Г. Пі­­карда, А. Цітоў). Такая разнастайнасць сведчыць аб по­ шу­ку найбольш удалага і абгрунтаванага тэрміна. На нашу ду­мку, такімі якасцямі валодае слова “кляйнот”. Яно трапіла ў беларускую мову з польскай (“klejnot”), куды, у сваю чаргу, прый­шло з нямецкай (“kleinot”). Спачатку яно мела значэнне ка­шт­оўнасці, дарагой і багата аздобленай рэчы. Часта ме­ на­ ві­ та на гэтых рэчах (пярсцёнках, сыгнетах, пячатках, упры­ го­­ жаннях і г.д.) змяшчаліся гербы ўладальнікаў, што спрыяла пе­ра­носу сэнсу гэтага слова на іх. Паступова кляй­ нот стаў ад­­­па­вед­нікам герба і, перадусім, гербавай выявы.

25


Таямнічы свет беларускіх гербаў

Арматура вакол гербу “Газдава”. З рукапісу пачатку XVIІІ ст.

26

Яскрава пра гэ­­ты працэс сведчаць шырока рас­паў­­сю­джаныя ў бела­рускай па­э­зіі XVI–XVII стст. геральдычныя вер­шы — “Епіграмы”. Падобная з’ява была выклікана яшчэ тым, што як гер­ба­ вая выява на тар­чы, так і кляйнот, выконвалі ад­ную і тую ж функцыю ідэнтыфікацыі ўладальніка герба. Такі стан захоў­ ваў­ся даволі пра­цяглы час. Яшчэ ў першай па­лове XVIIІ ст. ге­ ральдыст князь Ю.А. Ябланоўскі не ўжываў тэрмін “кляй­­нот”, а ка­рыстаўся для яго ап­іс­ ання словазлучэннем “знакі на гел­ ме”. Толькі ў XIX — пачатку ХХ ст. кляйнот стаў атая­самляцца з на­шлемнікам. Важнае значэнне для шляхецкай геральдыкі ВКЛ мела ла­ цінская геральдычная тэрміналогія XV–XVIIІ стст. У цэлым яна доўгі час добра кампенсавала нераспрацаванасць улас­ най тэрміналогіі ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Герб, па-лацінску “clenodi­um” або “arma”, складаўся з тарчы — “clipeo”, гелма — “galea”, кароны — “corona”, гербавай выявы – “insignia” у полі — “campo”. Шырока ўжываліся лацінскія назвы колераў (фарбаў і металаў): “celestinus” — блакітны, “niger” — чорны, “ruber” — чыр­воны, “albus” — белы, “aureus” — залаты і г.д. Латынь была тэрмінатворчай крыніцай, адкуль браліся шматлікія новыя геральдычныя тэрміны. Так, у свой час князь Ю.А. Ябланоўскі прапанаваў для апісання адзнак годнасці і пасадаў тэрмін “арматура” (ад лацінскага “arma” — зброя), які прыжыўся ў беларускіх геральдычных даследаваннях.


Глава І. Знаёмства з геральдычнымі законамі

Такім чынам, большасць беларускіх геральдычных тэрмі­ наў склалася ў шляхецкай геральдыцы ВКЛ на працягу XV–­ XVIIІ стст. пад моцнымі польска-лацінскімі моўнымі ўплы­ ва­ мі. Пры правільным апісанні гербаў шляхты ВКЛ гэтая спе­­­­цы­фіка павінна ўлічвацца. Тэрміналагічная праблема бе­ ла­рус­кай геральдыкі яшчэ далёкая ад вырашэння і патрабуе шы­ро­кага навуковага абмеркавання.


ГЛАВА ІІІ. АСАБЛІВАСЦІ ШЛЯХЕЦКАЙ ГЕРАЛЬДЫКІ ВКЛ

ШЛЯХІ ФАРМІРАВАННЯ ШЛЯХЕЦКАЙ ГЕРАЛЬДЫКІ ВКЛ ДА СЯРЭДЗІНЫ XVI СТ. У выніку аб’яднання старажытных беларускіх і літоўскіх зямель у XIII–XIV стст. ва Усходняй Еўропе ўтварылася новая фе­адальная дзяржава — Вялікае княства Літоўскае, Рус­кае і Жа­мойцкае. З моманту свайго ўзнікнення для ВКЛ бы­ла ха­ ра­ктэрна розная ступень палітыч­нага, сацыяльна-эка­на­міч­ нага і культурнага развіцця яго складовых частак, а таксама эт­­ніч­на неаднародны склад насельніцтва. Паводле А. Грыцкевіча, асноўную масу прывілеява­нага са­­ с­лоўя на тэрыторыі беларускіх зямель ВКЛ складалі на­шча­д­­кі ўдзельных князёў з дынастыі Рурыкавічаў з Полацкага, Ту­­­раў­­ скага і Смаленскага княстваў, іх баяр і дружыннікаў. У XIV– XV стст. да русінаў далучыліся літоўскія і жамойцкія но­­­бі­лі, якія атрымалі тут ад вялікага літоўскага князя земле­ўла­­данні. Узровень цывілізацыйнага развіцця грамадства бе­ ла­­ рускіх зямель быў больш высокім, чым літоўскіх, таму ён моц­­на паўплываў на ўсе сферы ўнутранага жыцця ВКЛ. У знач­­­­­­­най ступені гэта адносіцца і да фарміравання эмблематычнай базы шляхецкай геральдыкі ВКЛ. На старажытных беларускіх землях, як і ўвогуле на ўсёй Ру­ сі, здаўна існаваў шырока распаўсюджаны звычай змя­шчаць на розных прадметах і рэчах “знамёны” ці знакі ў выглядзе кры­

55


Таямнічы свет беларускіх гербаў

жоў, стрэлаў, простых рысак і іх спалучэнняў. Іх прастата бы­ла абумоўлена практычнымі патрэбамі: у бортніцтве па­доб­ныя знакі лёгка выразаліся або вырубаліся на дрэве, у ганчар­ст­ве — выціскаліся на гліне, у жывёлагадоўлі — выпякаліся на ску­ ры. У залежнасці ад спосабу, якім яны вырабляліся, “зна­мё­­ ны”-знакі называліся “рэзамі”, “рубяжамі” або “пятнамі”. Ве­­ рагодна, менавіта пра іх згадваў чарнарызец Храбр у канцы IX — пачатку X ст.: “Прежде убо словене неймеаху писменъ, ну чертами и ре­занми гадааху погани сущи”.

Значна пазней за знакамі замацавалася назва “клейны”, якая была запазычана з геральдыкі, дзе выкарыстоўваўся бл­і­ з­­кі да яе тэрмін “кляйнот”. Прычынай з’яўлення знакаў-клей­­ наў ва ўмовах адсутнасці развітай пісьменнай культуры была

Падвеска з выявамі знакаў Рурыка­ вічаў, якія спалучаны з птушкай і ружай.

56

не­аб­ходнасць ідэнтыфікацыі ўладальнікаў маёмасці, у тым лі­ку і зя­мельнай, падкрэсленне іх уласніцкіх правоў. Ге­не­ зіс клей­наў дак­ладна не высветлены — адны даследчыкі лі­ чылі ўла­даль­ніцкія знакі літарамі кірыліцы, глаголіцы або ла­цініцы, дру­гія — ся­род якіх і шэраг сучасных беларускіх да­ с­­ледчыкаў — гер­ман­скімі ці нарманскімі рунамі. Як ужо ад­­­ зна­­чалася, ёсць таксама пры­хільнікі існавання г.зв. славян­ скіх рунаў. Адначасова выказвалася думка, што знакі ўяўлялі сабой схе­матычныя, геаметрызаваныя формы рэалістычных вы­яў звяроў і птушак, якія некалі былі татэмамі родаў. Некаторыя з гіс­торыкаў схільны бачыць у знаках-трызубах Рурыкавічаў вы­яву сокала. Аднак слабасць згаданых мер­каванняў у тым,


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

што, па-першае, уся разнастайнасць знакаў-клейнаў не ўпіс­ ва­ецца ў нейкі канкрэтны алфавіт, па-другое, яны часта маг­лі спалу­чац­ца з рэалістычнымі выявамі, прычым адным з пры­ к­ладаў та­кога спалучэння з’яўляецца выява тры­зуба Ру­ры­ кавічаў... з сокалам і ружай. На думку даследчыкаў, у працэсе эвалюцыі знакі-клейны па сваім характары спачатку былі родавымі, потым — ся­ мей­нымі і, нарэшце, асабістымі. Лічыцца, што апошняя фа­за наступіла толькі ў XV ст. Аднак параўнанне шматлікіх клей­ наў на г.зв. драгічынскіх пломбах, якія датуюцца XII–XIV стст.,

Трызуб з крыжам на пячатцы полацкага князя Ізяслава, канец Х ст.

а таксама знакаў княжацкай дынастыі Рурыкавічаў X–XI стст., сведчыць аб больш раннім часе паяўлення асабістых зна­каўклейнаў. Лагічна дапусціць, што яны ўзніклі разам са з’яў­лен­ нем у славян прыватнай уласнасці, калі паўстала патрэба ў яе абазначэнні. У такім выпадку знакі-клейны маюць та­кую ж са­­мую “магічную” прыроду, што і крыжыкі замест подпісу ў пазнейшыя “пі­­сьменныя” часы. За стагоддзі выпрацаваўся пэўны парадак пераходу знакаў ад адной асобы да другой у сям’і і родзе. Сын, які заставаўся пры бацьку, утрымліваў за сабой і яго кляйно, сын жа, які ад­ дзяляўся, прымаў на сябе ўласны знак. Апошні мог быць або цалкам іншым (асабістым), або змененым варыянтам баць­ коўскага ці нават дзедаўскага (сямейным або родавым). Варыя­тыўнасць знакаў-клейнаў у другім выпадку лёгка дася­ га­лася шляхам далучэння ці адкідвання пэўных элементаў ад бацькоўскага, часам такіх істотных, што зменены знак ра­ біўся малападобным на першаўзор. Знакі-клейны на Русі мелі даволі высокі прававы статус, аб чым сведчаць згадкі аб “пятнах” і “знамёнах” у судовым ко­­дэксе “Руская Праўда”. Паводле аднаго з артыкулаў гэтага найста­рэй­шага зборніка законаў:

57


Таямнічы свет беларускіх гербаў “Аже [кто] разнаменаеть борть, то 12 гривен...”.

Як з яго вынікае, замах на ўладальніцкі знак прыроўніваўся замаху на прыватную ўласнасць. Распазнаўча-ўласніцкі хара­ к­тар знакаў-клейнаў, якія абараняліся законам, спрыяў іх шы­­ ро­каму выкарыстанню на розных прадметах і рэчах, у тым лі­ ку на манетах, пячатках і пломбах. Распаўсюджанне на Русі пісь­меннасці ў форме кірыліцы ператварыла знакі ў свое­аса­бл ­ івую сімволіку, якая добра ўпі­

Віслая пячатка з выявай Св. Глеба (?) і знакам, які прыпісваецца менскаму князю Глебу Усяславічу, ХІІ ст.

58

са­лася ў новыя культурныя рэаліі. Больш таго, самыя літа­ ры паслужылі асновай для но­вых знакаў. Як відаць па дра­ гі­чынскіх пломбах, часам кляйно і літара выкарыстоўваліся ра­зам. Відавочна, што апошняя вы­­ко­нвала ў падобных вы­ пад­­ках ролю ініцыяла, дапамагаючы знаку ў выкананні яго га­лоў­най функцыі — ідэн­тыфікацыі асо­­бы ўласніка. У Х–ХІІІ стст. у старажытных беларускіх княствах (Полац­ кае, Віцебскае, Смаленскае, Менскае, Гарадзенскае і інш.) па­­навалі прадстаўнікі розных галін княжацкай дынастыі Ру­ ры­кавічаў. Яны карысталіся шматлікімі варыянтамі трызу­ баў і двухзубаў, характар зменаў якіх дазваляе прасачыць іх эва­лю­цыю. Пры параўнанні нешматлікіх трызубаў полацкіх Ізяс­лавічаў (Рагвалодавічаў), звяртае на сябе ўвагу такая ака­ лічнасць, як знікненне ніжняй часткі знака князя Ізяслава Ула­­­дзіміравіча ў яго нашчадкаў. Акрамя гэтага, трэба адзна­ чыць два тыпы трызубаў у полацкіх князёў: з крыжам (Глеб Мен­скі) і без крыжа. Да апошняга тыпу адносіцца трызубец з пломбы, якая была знойдзена ў Віцебску. Хутчэй за ўсё яна на­лежала не нейкаму невядомаму наўгародскаму пасадніку Кан­­станціну, як меркаваў І. Цішкін, а вядомаму з крыніц по­­ лацкаму і віцебскаму князю Канстанціну Бязрукаму.


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

Вядома, што прыняцце хрысціянства Руссю з Візантыі (988 г.) не магло не адбіцца на выглядзе трызубаў і двухзубаў Ру­ры­кавічаў. Менавіта пра хрышчэнне сведчыць з’яўленне ў зна­ ках-клейнах згаданых вышэй крыжоў. На беларускіх зем­лях гэты працэс, які польскі даследчык Ф. Пекасіньскі на­ зы­ваў “асвяшчэннем”, распачаўся ўжо ў канцы Х ст. Баярства старажытных беларускіх княстваў таксама кары­ ста­лася асабістымі знакамі-клейнамі. Пэўная іх колькасць за­­ фік­са­вана на г.зв. драгічынскіх пломбах. На жаль, ідэн­ты­фі­ ка­цыя іх амаль што немагчыма, бо звесткі аб персанальным складзе баярства вельмі бедныя і нераспрацаваныя. У кры­ні­ цах, якія апісваюць падзеі XI–XIII стст. у Полацкім, Ві­цеб­скім, Смаленскім, Тураўскім княствах або ў Берасцейскай зям­лі, баяры згадваюцца толькі з імя — Ціт, Плос, часам з “про­з­­ві­ шчам”, утвораным ад назвы горада — Пракоп Па­ла­ча­нін, Якаў Палачанін, і зусім рэдка — з імя і імя па бацьку —Жы­­рас­лаў Яванкавіч. Тым не менш, нават такі кароткі пе­ра­лік імё­наў да­ зваляе гаварыць, што ба­ярства старажытных бела­­рус­кіх зя­ мель складалася з трох ас­ноўных этнічных эле­мен­таў: рус­кага (Ціт, Пракоп, Якаў, Жы­раслаў), літоўскага (вера­год­на, Плос) і варажскага ці нар­ман­скага (Эймунд). Апо­­ш­няя ака­ліч­насць можа гаварыць на ка­ рысць рунічнага па­ ходжання ней­ кай часткі знакаў-клей­наў. Распаўсюджанне хрысціянства на Русі адбілася не толькі ў г.зв. працэсе “асвяшчэння” клейнавых знакаў, але паспры­ яла пранікненню з Візантыі пэўных эмблем і сімвалаў. У пер­ шую чаргу гэта датычыць выяў святых усходняй (пазней — пра­ ва­ слаўнай) царквы. На ўзор візантыйскай сфрагістыкі з ка­н­ца XІ ст. з’яўляюцца княжацкія і баярскія пячаткі з вы­ я­ вамі святых-заступнікаў іх (пячатак) уладальнікаў. Часта на або­двух баках пячаткі змяшчаліся два святыя, якія ўва­са­б­ лялі хры­с­ціянскія імёны яе ўладальніка і яго бацькі. Звычай­ на святыя па­да­валіся ў выглядзе пешых або конных постацей, трымаючых у руках дзіду, меч, шчыт, крыж ці ляску. З Візантыі на Русь трапіла выява шасціканцовага або пад­ войнага крыжа. У Полацкім княстве ён вядомы з XII ст. Дас­ татко­­ва згадаць славуты крыж Ефрасінні Полацкай (1161 г.) або кры­жы, вы­бітыя на камянях полацкімі князямі Ба­рысам Ра­ г­­ ва­ ло­ дам Усяславічам і яго сынам Васілём Рагвалодам (1171 г.). Візантыйскае паходжанне мелі вельмі папулярныя на Русі выявы двухгаловага арла і кітаўраса.

59


Таямнічы свет беларускіх гербаў

Камень полацкага князя Васіля Рагвалода Барысавіча з падвойным крыжам, 1171 г.

60

Такім чынам, у Х–ХІІІ стст. на беларускіх зе­м­лях склаўся даволі багаты комплекс эмблем, у якім мо­ж­на вылучыць дзве асноўныя групы выяў: клейнавыя і ві­за­н­тыйскія. Менавіта яны ляжалі ў аснове княжацкай і ба­яр­скай сфрагістыкі Русі, у тым ліку Полацкага, Віцебскага, Сма­лен­скага і іншых княстваў. У XIII ст. на старажытных бе­ла­ру­ск ­ іх землях узмацніліся за­ходнееў­ра­пейскія геральдычныя ўплывы. Яны былі звяза­ ны з паяўленнем ня­мец­ка­га рыцарства ў Інфлянтах (Лі­воніі) і Прусіі. Нямецкая ге­раль­дыка ў Інфлянтах па­дзя­ля­лася на ор­ дэнскую і рыцарскую. У аснове гербавай эмб­ле­мы рыцарска­ га Ордэна братоў Хрыстовых (“Fratres Militіae Christi”), засна­ ванага ў 1202 г., ля­жалі крыж і меч. Дзякуючы пры­сут­насці выявы мяча дасяга­ лася адметнасць эмблемы Хры­ сто­ вых бра­тоў ад эмблемы Ордэ­на тампліераў. Хутка за імі зама­ца­ ва­ла­ся назва Ордэна мечаносцаў ці Ордэна бра­тоў па мячы (“Schwert­­bruderorden”). Рыцарская геральдыка ў Інфлянтах складалася з асабістых гер­баў ордэнскіх рыцараў, рыцараў-васалаў рыжскага біскупа і ры­цараў-пілігрымаў. Аналіз гербаў ордэнскіх рыцараў уск­лад­


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

няецца тым, што мала захавалася звестак пра асабовы склад Ордэна мечаносцаў у ХІІІ ст. Складаўся ён спачатку з вест­ фальцаў, пазней — з рыцарства цэнтральнай Германіі, Га­ль­ штыніі. Колькасць братоў-рыцараў была невялікай і не пе­ра­ вы­шала 180 чалавек. Вядома каля 50 рыцарскіх імё­наў, а як прозвішчы сустракаюцца: фон Гобін, фон Бурбах, фон Кас­ле,

Пячатка і герб Ордэна мечаносцаў у Інфлянтах, першая палова ХІІІ ст.

Ротэ (Руфус), Зэліх, Зэнгемін, Туме (Стультус), Вірдзік і інш. Мечаносцамі былі продкі роду Борхаў, які па­ходзіў з Вест­фаліі. Іх герб выглядаў так: у срэбным полі тры чорныя галкі — дзве ўверсе і адная ўнізе, у кляйноце — гал­ка паміж арлінымі кры­ ламі — правым срэбным і левым чорным. Уяўленне пра геральдыку рыцараў-васалаў рыжскага біс­ купа дае герб роду Тызенгаўзаў. Паводле іх радаводу, у ХІІ ст. Тэадорык і Энгельбрэхт фон Тызенгаўзены прыбылі ў Інф­ лянты. Як адзначыў у сваёй “Хроніцы” Генрык Латвійскі, Эн­ гельбрэхт Тызенгаўз стаў нават зяцем рыжскага біскупа Аль­ берта. Герб роду Тызенгаўзаў уяўляў сабой у залатым полі бы­ка, а ў кляйноце дзве трубы. Якімі гербамі карысталіся рыцары-пілігрымы, вызначыць цяжка, бо іх уладальнікі з’яўляліся ў Інфлянтах толькі на пэў­ ны тэрмін, звычайна, на год. Аднак, наўрад ці яны рэзка ад­ ро­з­ніваліся ад апісаных. Вынесеныя на сцягі, шчыты-тарчы, во­пратку, пячаткі нямецкія рыцарскія гербы з’яўляліся свое­ асаб­лівай візітнай карткай заходнееўрапейскай геральдыкі для беларус­кіх і літоўскіх арыстакратаў. На мяжы ХІІ–ХІІІ стст. большая частка Інфлянтаў аж да Бал­ тыйскага мора належала Полацкаму княству. На яе тэрыторыі

61


Таямнічы свет беларускіх гербаў

Гербы нямецкіх родаў Борхаў і Тызенгаўзаў.

62

існавалі два полацкія ўдзелы — Кукенойс і Герцыке. У выніку жорсткай барацьбы да 1214 г. яны былі страчаны на карысць рыж­скага біскупа і Ордэна мечаносцаў. Яшчэ ў 1207 г. князь Ку­ кенойса Вячка вымушаны быў пад ціскам немцаў спаліць свой замак і адысці на службу ў Вялікі Ноўгарад. У 1209 г. за­мак Ку­ кенойс быў занава адбудаваны рыжскім біскупам Аль­бер­там, прычым палову яго ён перадаў свайму васалу рыца­ру Ру­дольфу з Ерыха, а мечаносцам — трэцюю частку сваіх уладанняў, бо па да­моўленасці Ордэн меў права на сваю долю у Інф­лян­тах. У гэтым жа годзе войскам біскупа і Ордэна быў захопле­ ны другі полацкі замак у Падзвінні — Герцыке. У палон сярод іншых трапіла жонка герцыкскага князя Усевалада. Па­вод­ле Эдуарда Загарульскага, апошні быў сынам лагожскага кня­ зя Васількі Валадаравіча і ўнукам менскага князя Валадара Глебавіча. Што датычыць паходжання жонкі Усева­лада, то яна з’яўлялася дачкой літоўскага князя Даўгерута, які, на думку Вячаслава Насевіча, быў бацькам Міндоўга — за­­с­на­валь­ні­ка ВКЛ. Выглядае на тое, што паміж дынастыямі по­лац­кіх і лі­тоў­ скіх князёў існавалі цесныя генеалагічныя су­вя­зі, без вы­свя­т­ лення якіх усе тэорыі сучасных літоўскіх гіс­то­­рыкаў пра зава­ ёву Полацка Літвой не маюць надзейнага грунту. Каб вызваліць жонку і сваіх людзей з палону, князь Усева­ лад быў вымушаны пагадзіцца на ўмовы рыжскага біскупа Альберта, сярод якіх галоўнай была перадача ці прынясенне


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

ў веч­ны дар царкве Св. Марыі свайго “каралеўства”, каб по­тым атры­маць яго назад ужо з рук біскупа. Паводле “Хро­ні­кі” Ген­ ры­ка Латвійскага, перадаўшы сваё княства ла­цін­скай цар­к­ве: “ён [Усевалад] атрымаў яго зноў з рук біскупа праз ура­ чыс­тае ўручэнне трох сцягоў, прызнаўшы біскупа айцом...”.

Іншымі словамі, перадача князем Усеваладам Герцыкскага кня­ства рыжскаму біскупу і атрыманне яго назад у выглядзе ле­­ на адбылася па ўсіх заходнееўрапейскіх феадальных канонах: “прынесшы нам прысягу, як васал, ён [Усевалад] з рук на­шых урачыста разам з трыма сцягамі прыняў у бене­ фіцый вышэй адзначаны горад [Герцыке] з землямі і пры­ належнымі да яго маёнткамі...”.

У Заходняй Еўропе выявы на сцягах былі цесна звязаны з гербамі ўладальнікаў (іл. VІ). Князь Усевалад, як аб гэтым уско­сна сведчыць наданне сцягоў, таксама меў або атрымаў ней­кі ўласны герб. Верагоднасць гэтага падмацоўваецца гіс­ то­ры­яй атрымання герба родам Лівенаў, які выводзіўся ад ста­ рэй­шыны ліваў Каўпо з Тарэйды: у чырвоным полі тры зала­ тыя лі­ліі, аточаныя сямю залатымі зоркамі, у кляйноце — два ар­­ліныя крылы, правае чырвонае, левае залатое (іл. V). Варта адзначыць, што перайманне мясцовай арыстакра­ тыяй заход­не­еўрапейскіх геральдычных узораў было звязана з іх уключэннем у феадальную іерархію нямецкіх Інфлянтаў. Заходнееўрапейскія, пераважна ня­мец­кія геральдычныя ўплывы яшчэ больш узмацніліся з паяўленнем у су­седніх з бе­ ла­рус­кімі і лі­тоўскімі зем­лямі Мазовіі і Прусіі рыцараў з Тэў­ тон­ска­га Ордэна (“Fratres de domo Sanctae Mariae The­uto­ni­co­ rum Jeru­­­salemitana”), які быў створаны яшчэ ў канцы ХІІ ст. пад­час кры­жовых паходаў у Палесціну. Іні­цыятыва па іх за­ пра­шэн­ні належала ма­за­вецкаму князю Конраду. Да 1230 г. уся ды­пла­ма­тычная праца, якая вялася вялікім ма­гістрам Ор­ дэ­­на Гер­ма­нам фон Зальца па падрыхтоўцы ўмоў для дзей­ нас­­ці кры­жакоў на новым месцы, была скончана. У 1230 г. пер­­шы ры­царскі атрад на чале з Германам Балкам прыбыў да ма­за­вец­кага князя Конрада, які аддаў ім сваю Хэлмінскую зям­­лю і ўсе тэрыторыі, якія крыжакі ў будучыні здабудуць у Прусіі.

63


Таямнічы свет беларускіх гербаў

Сімволіка Тэўтонскага Ордэна была вытрымана ў жорсткіх канонах крыжовай геральдыкі. Ордэнскія рыцары насілі бе­ лыя плашчы з чорным крыжам на левым плячы. Такі ж самы крыж быў на сцягу Тэўтонскага Ор­дэна. Герб у выглядзе кры­ жа, па­кладзенага на тарчы, змя­шчаў­ся і на афіцыйных пячат­ ках вя­лі­кіх магістраў. Акрамя гэтага, гер­ман­скі імпе­ратар, на­даўшы Гер­ману фон Зальцу тытул князя Святой Рым­­скай

Гербы Тэўтонскага Ордэна і Ерусалімскага каралеўства. Сучасныя малюнкі.

64

Імперыі (далей — С.Р.І.), да­зволіў яму і яго наступнікам вы­ ка­­рыс­тоў­ваць у сваіх аса­бі­стых гербах і на ордэнскіх сцягах чор­нага ім­пер­скага арла. Вялікім магістрам дазвалялася таксама змяшчаць над чор­ ным ордэнскім крыжам г.зв. Ерусалімскі крыж. Апошні з’яў­ ляў­ ся гербавай выявай ерусалімскага караля. Яшчэ падчас пе­р­­ша­га крыжовага паходу на Блізкі Усход (1096–1099 гг.) кры­­ жа­камі быў узяты Ерусалім і яго першаму каралю Готфры­ду Булёнскаму быў нададзены адмысловы, з парушэннем праві­л геральдыкі, герб: у срэбным полі залаты крыж, які атачалі ча­ тыры залатыя крыжыкі. Усе згаданыя вышэй гер­бавыя выя­вы былі аб’яднаны на вялікай і малой ці “гончай” харугвах ма­гіст­ ра Тэўтонскага Ордэна, якія былі здабыты польска-лі­тоў­скабеларус­кім войскам у бітве пад Грунвальдам у 1410 г. (іл. VII). У канцы ХІІІ ст., пасля правалу крыжовых выправаў у Па­ лесціну, Прусія стала тым запаветным месцам, куды марыла трапіць рыцарства не толькі з Нямеччыны, але і з іншых еў­ ра­пей­скіх краін: Францыі, Англіі, Італіі, Венгрыі, Фландрыі і нават Чэхіі з Польшчай. Часта крыжовыя паходы на ўсходзе кан­тыненту ўзначальваліся манархамі заходняй і цэн­траль­ най Еўропы. Так, у 1254 г. пры актыўным удзеле ка­раля Чэхіі


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

Пшэмыслава ІІ Ата­кара была заваявана адна з прус­кіх зя­ мель — Самбія, у го­нар чаго ім быў заснаваны замак Кё­ніг­ сберг (Ка­ралявец). Пад­час ваенных дзеянняў на бок кры­жа­ коў пе­райшоў прускі ары­с­­такрат Гедуне з рода Кан­дэйм. Ён пе­ра­даў Атакару зве­ст­кі аб сі­лах самбійцаў, за што чэш­скі ка­ роль адправіў яму сцягі. Вы­ве­сіў­шы іх, Гедуне змог заха­ваць у не­да­тыкальнасці свой маён­так. Відавочна, што на сцягах былі змешчаны гербы само­га чэ­ш­ска­га караля (срэбны леў на чыр­воным полі) і вя­лі­ка­га ма­гі­ст­ра Ордэна. Выгляд герба апош­няга захаваўся ў гер­боўніку Уль­рыха Роша “Wappenbuch des St. Galler Abtes” (іл. VIII). Актыўныя дзеянні тэўтонцаў у Прусіі прывялі да таго, што яна з 1230 па 1283 г. была імі цалкам заваявана. Лагічным працягам для далейшай экспансіі лічыліся землі ВКЛ — паган­ скай Літвы і праваслаўнай Русі. Тактыка перацягвання мяс­ цовай знаці на свой бок складала аснову поспехаў крыжакоў у Прыбалтыцы. Атрымліваючы роўныя правы з нямецкім ры­ царствам, тутэйшая арыстакратыя набывала новы сацыяль­ ны статус. На заходні ўзор ён замацоўваўся геральдычнымі сродкамі — гербамі. Падобная практыка была агульнапры­ нятай у Еўропе, аб чым сведчыць гісторыя з’яўлення першых рускіх гербаў — “Карчака” і “Кердзеі” (іл. IX, X). Іх наданне русінам венгерскім і польскім каралём Людвікам Андэгаве­ нам было звязана з барацьбой Польшчы і Венгрыі — з аднаго бо­ку, і ВКЛ — з другога, за землі Галіцка-Валынскага княства ў 40–80-я гг. XIV ст. З атрыманымі гербамі русіны папоўнілі шэ­рагі польскага і венгерскага рыцарства. Знаёмства з геральдыкай і сфрагістыкай заходніх суседзяў спрыяла складванню ў ВКЛ у другой палове ХІІІ — ХIV ст. улас­ ных геральдычных эмблем. Да заходніх запазычанняў трэ­ ба аднесці шырока распаўсюджаныя ў сфра­гістыцы феадаль­ ных вярхоў ВКЛ свецкія (партрэтныя) выя­вы князя на троне, на кані, пешага, выявы льва і асобна ўзя­тага шчыта. У канцы ХІV ст. на пячатках вялікіх князёў лі­тоў­скіх Гедымінавічаў най­ больш часта паўтаралася постаць вер­ш­ніка з мячом ці дзідай. Працэс пераймання эмблем заходнееўрапейскага тыпу ў кан­цы ХІV ст. ахапіў таксама прадстаўнікоў іншых княжацкіх дынастый ВКЛ — Рурыкавічаў і г.зв. Даўшпрунгавічаў (ад Даў­ шпрунга — брата Міндоўга), якія мелі цесныя адно­сі­ны з па­ нуючым домам. У гэты ж час эмблемы заходняга ты­пу — зор­ ка, лук са стралой — з’яўляюцца на пячатках баяр­ст­ва ВКЛ,

65


Таямнічы свет беларускіх гербаў

асабліва з бліжэйшага атачэння вялікага князя лі­ тоў­ скага Вітаў­та. З другога боку, моцны ўплыў унутры ВКЛ куль­туры рус­кіх зямель таксама адбіўся на пячатках феадалаў лі­тоў­ска­ га і жамойцкага паходжання, пра што сведчаць не то­ль­кі рус­ кія кірылічныя надпісы на іх, але і напячаткавыя выя­вы клей­ навага і візантыйскага тыпаў. З’яўленне першых гербаў у ВКЛ было непасрэдна звязана са зне­ш­непалітычнымі падзеямі канца ХІV ст., а менавіта з за­ клю­чэннем у 1385 г. Крэўскай уніі. Аб’яд­нанне ВКЛ і Поль­ шчы пад уладай караля Уладзіслава ІІ Ягай­лы (1386–1434 гг.) спры­яла ўзмацненню заходніх гера­ль­дыч­ных уплываў, што ад­бі­лася на хуткім афармленні павод­ле геральдычных правіл пар­трэтнай пячаткі вялікіх кня­зёў літоўскіх у выглядзе конна­ га ры­ца­ра з мячом. У пра­цэ­се гераль­ды­зацыі вершнік быў па­ кла­дзе­ны на ге­ральдыч­ную тарчу, у выніку чаго атрымаўся ды­нас­тычны герб Ге­ды­мі­на­вічаў, да якіх належаў новы кароль Польшчы. Адна­ча­сова ён з'яўляўся дзяржаўным гербам ВКЛ. Пазней за ім замацавалася наз­ва “Пагоня”, якую беларускалітоўскія ле­та­пісы першай паловы ХVІ ст. тлумачылі так: “в гербе муж збройный на коню белом, в полю червоном, меч голый, як бы кого гонючи держал над головою, и есть оттоля названы погоня...”.

Падчас геральдызацыі былі вызначаны і гербавыя коле­ ры — у чырвоным полі срэбны вершнік. Саму гербавую вы­ яву разумелі як: “пана дорослого, хто бы мог боронити мечом отчизны своея...”.

66

Спачатку яна не была ўстойлівай і нават на пячатках Ула­ дзіслава ІІ Ягайлы падавалася па-рознаму, напрык­лад, ва ўзб­ ра­енні вершніка магла быць дзіда замест мяча ці да­да­ваў­ся цмок пад капытамі каня. Разам з “Пагоняй”, якая мела характар дынастычнага, дзяр­­жаўнага і зямельнага герба, склаўся асабісты герб Ула­ дзі­слава ІІ Ягайлы. Звычайна ў Заходняй Еўропе ён змя­шчаў­ ся на малой тарчы вершніка ці пешага рыцара з партрэтнай пячаткі. Асабістым гербам Уладзіслава ІІ Ягайлы стаў за­латы падвойны крыж у блакітным полі, які быў звязаны з культам


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

Св. (Чэснага) Крыжа і меў візантыйскі радавод (іл. XI). Паз­ ней, на польскі ўзор, ён атрымаў назву “Бойча”. З’яўляючыся эле­ментам “Пагоні”, герб “Бойча”, тым не менш, часта выка­ рыс­тоўваўся на пячатках і манетах Уладзіслава Ягайлы асоб­ на. Бла­кітна-залатая афарбоўка “Бойчы” мела рускі гераль­ дычны след. Геральдызацыя партрэтнай пячаткі караля Уладзіслава ІІ Ягай­лы ў канцы ХІV ст. паспрыяла, па-першае, замацаванню на пячатках іншых Гедымінавічаў выявы коннага рыцара, уз­ броенага мячом ці дзідай, па-другое, падштурхнула іх да ства­ рэння асабістых гербаў — “Льва” ў Івана Скіргайлы Аль­ гердавіча і “Калюмнаў” у Аляксандра Вітаўта Кейстутавіча. “Леў” вялікага князя літоўскага, пана троцкага і полацка­ га Скіргайлы меў рускі радавод і быў аформлены цалкам у за­ ходнім стылі: на трохкутнай тарчы (блакітнай) ўзняты (зала­ ты) леў са звітым хвастом (1387 г.) (іл. XІІ). “Калюмны” вялікага князя Вітаўта — у чырвоным полі срэб­ны ці залаты клейнавы знак трызуб — бы­лі, па сутнасці, пер­шым клейнавым гербам у ВКЛ, у аснове якога ляжаў пры­ ват­наўласніцкі знак (іл. XІІІ). Я. Длугаш пісаў, што Вітаўт па­ зна­чаў ім сва­іх коней. Выкарыстанне срэбных “Калюмнаў” на чы­р­воных сцягах сведчыць, што гэта былі вайсковыя і ге­ ральдычныя знакі. З небагатай баярскай геральдычнай спадчыны ВКЛ кан­ ца ХІV ст. трэба адзначыць герб старосты віленскага Войце­ ха Манівіда. На пячатцы, якой ён карыстаўся ў 1398–1410 гг., герб выглядаў так: на тарчы чатыры квадраты, пакладзеныя ў крыж, а ў сярэдзіне паміж імі пяціпраменная зорка. На дум­ку да­следчыкаў, на такі кшалт яго гербавай выявы па­ўплы­вала ня­мецкая крыжацкая геральдыка. На пячатцы мар­шал­ка ВКЛ Станіслава Чупурны ў 1398 г. герб меў клейнавую пры­роду: на та­р­чы страла вастрыём уніз, з перакрыжаваным вер­хнім канцом. У сваім змаганні за ўладу ў ВКЛ князь Вітаўт Кейстутавіч у 80–90-х гг. ХІV ст. быў вымушаны двойчы шукаць падтрымкі ў ня­мецкай Прусіі. У 1384 г. ён нават прынёс ленную прысягу і стаў васалам Ордэна. Падчас свайго знаходжання там Вітаўт пазнаёміўся са звычаямі, гаспадаркай, культурай, у тым ліку і геральдыкай крыжакоў. У сувязі з гэтым, на пачатку ХV ст. у ВКЛ павялічваецца колькасць гербаў, у першую чаргу за кошт зямельных. Падоб­

67


Таямнічы свет беларускіх гербаў

ныя справы адносіліся да кампетэнцыі герольда. Такая па­ сада з’явілася ў ВКЛ менавіта пры Вітаўце — у 1405–1409 гг. герольдам вялікага князя літоўскага быў нейкі Міклаш Луцкі. Вядома таксама, што афіцыйнай назвай герольда ВКЛ з'яўлялася слова “Літэрлянд” (“Litherland”). Падобная на­ зва адпавядала наз­вам герольдаў заходнееўрапейскіх краін, у прыватнасці, ге­роль­да польскага караля Уладзіслава Ягай­ лы — “Полянлянт” (“Polanlant”). Апошні вядомы з 1395 г. Існаванне пры двары вялікага князя Вітаўта герольдаў ро­­ біць да­во­лі верагоднай практыку стварэн­ня і надан­ня гербаў

Пячатка Івашкі Гайцэвіча, 1433 г. Мал. А. Аднарожанкі.

68

беларускаму і лі­ тоў­ скаму баярству ў ВКЛ ужо на па­ чатку ХV ст. Прыкладам, “Хроніка Канстанцкага Сабора” Ульрыха Рыхента­ля падае некалькі гербаў князёў і шляхты з ВКЛ, якія яў­на з'яўляліся вынікам творчасці герольдаў. У 1414–1418 гг. сярод па­с­лоў Вітаўта на Канстацкім саборы быў нейкі рыцар, які карыстаўся гер­бам з выявай чорнага ваўка ў блакітным полі (іл. XIV). Магчыма, гэтым рыцарам з’яўляўся Гойча — бацька Івашкі Гайцэвіча, на пячатцы якога ў 1433 г. была вы­ ява паловы ваўка. Існуюць таксама шматлікія гербавыя паданні, у якіх пахо­ джанне гербаў звязваецца або непасрэдна з Вітаўтам, або з не­ вя­домым вялікім князем літоўскім. Большасць з іх бы­ла вы­ ні­ кам фантазіі позніх панегірыстаў, але ў некаторых ма­ г­ лі адбіцца і рэальныя факты. Аб гэтым сведчыць даволі кра­са­ моў­ны ха­рактар некаторых гербавых выяў, напрыклад, лебе­ дзя Кунцэвічаў. Та­му меркаванне Я. Лелявеля пра не­і­снаванне ўво­гуле баярскіх гербаў у ВКЛ на пачатку ХV ст. за­ліш­не катэ­ гарычнае. Іншая справа, што яны былі ў гэты час яшчэ экзоты­ кай, рэдкасцю. З гэтай прычыны з’яўленне першых рыцарскіх гер­баў у ВКЛ трэба аднесці на канец XIV — па­ча­так XV ст. Працэс збліжэння ВКЛ і Польшчы, распачаты ў 1385 г. ў Крэве і замацаваны Віленска-Радамскай уніяй 1401 г., ад­


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

крыў шлях да фарміравання мясцовага шляхецкага саслоўя на ўзор польскага. Непасрэдныя кантакты паміж польскай шля­ х­­­ тай і літоўска-беларускім баярствам, якія адбываліся пад­час су­месных палітычных і ваенных акцый, спрыялі зна­ ём­ст­ву апо­ш­ніх з прававым статусам, звычаямі, культурай і ге­­ральды­кай по­льскага рыцарства. Польскія шляхецкія гербы былі вядомыя ў ВКЛ з канца ХІV ст. ад першых каталіцкіх святароў-палякаў, якія займалі но­вую біскупскую пасаду ў Вільні. Шмат польскага рыцар­ ства бы­ло пры двары і ў войску вялікага князя Вітаўта. Пра­ цяглы час (1407–1430 гг.) вялікакняжацкімі сакратарамі і да­ радцамі з’яўляліся палякі Мікалай Чахоўскі Цыбулька герба “Нячуя” і Мікалай Малджык з Кобель герба “Ружа”. Паслом ад ВКЛ на Канстацкім саборы быў паляк Мікалай Сапенскі герба“Навіна” (іл. XV). У 1413 г. у Горадлі падчас падпісання чарговай уніі паміж ВКЛ і Польшчай наданне на польскі ўзор шляхецкіх правоў ба­ярам-католікам з Літвы і Жамойці было замацавана пры­ няццем апошнімі польскіх шляхецкіх гербаў (іл. XVII). Па­ водле Гара­дзельскага прывілею, 47 польскіх шляхецкіх родаў пры­нялі да сваіх гербаў такую ж колькасць родаў літоўскіх і жа­мойцкіх баяр. Тым самым быў здзей­снены акт адопцыі апошніх у геральдычныя роды. Герб “Ляліва” атрымаў Войцех Манівід, віленскі ваявода, герб “Задора” — Ян Яўнут Валімунтавіч, троцкі ваявода, герб “Рава” — Міхал Мінігайла, віленскі кашталян, герб “Ліс” — Ян Сунігайла, троцкі кашталян, герб “Ястрабец” — Іваш­­ка Ня­міра, “Трубы” — Крысцін Осцік, “Тапор” — Ян Бут­рым, “Лебедзь” — Андрэй Галігунт, “Парай” — Мікалай Бы­лі­мін, “Дубна” — Войцех Карэйва, “Адравос” — Вышагерд, “Вад­ віч” — Пётр Мантыгірд, “Дрыя” — Мікалай Таўцігерд, “Аб­ данк” — Ян Гаштольд, “Палукоз” — Ваўчок Кульва, “Грыф” — Бу­таўт Ман­тыгайлавіч, “Срэнява” — Ядат, “Пабог” — Рала, “Гры­мала” — Ян Рымавідавіч, “Зарэмба” — Гінет Канцэвіч, “Пер­шхаля” — Даўкша, “Навіна” — Мікалай Бейнар, “Дзяло­ ша” — Ваўчок Рэкуцевіч, “Копач” — Гетаўт, “Роля” — Даўгяла, “Сы­ракомля” — Якуб Мінігайла, “Кот марскі” — Войшнар Вер­ ка­лавіч, “Павала” — Юры Сангаў, “Памян” — Станіслаў Сак, “Да­ліва” — Нац Гінвілавіч, “Саржа” — Твербуд, “Далуга” — Мон­ствільд, “Багорыя” — Станіслаў Высыгін, “Яніна” — Вой­ ша Данейкавіч, “Быхава” — Монстальд, “Свінка” — Ан­дрэй

69


Таямнічы свет беларускіх гербаў

70

Даўкнатавіч, “Кольда” — Мінімунд Сасніковіч, “Су­ліма” — Ра­дзівіл, “Налуч” — Качан, “Ладдзя” — Мічус Воўчкавіч, “Ялі­ та” — Гердут, “Карчак” — Чупа, “Белы” — Вайдыла Ку­ша­ле­віч, “Вуж” — Качан Саковіч, “Цялё” — Ян Эвільд, “Га­дзем­ба” — Ста­ніслаў Бутаўтавіч і “Геральт” — Сургут. Персанальны склад баяр ВКЛ — удзельнікаў Гарадзельска­ га сой­ма — быў абумоўлены адборам іх непасрэдна Вітаўтам. На думку О. Галецкага, сярод абраных былі толькі падулад­ ныя вялікаму князю баяры. Літоўскі гісторык Эгідыюс Ба­ніё­ ніс паставіў пад сумненне спецыяльны адбор баяр Вітаўтам і ха­рак­тарызаваў іх як звычайную світу вялікага князя. Але сярод адаптаваных баяр выразна вылучаюцца дзве групы: літоўцы і жамойты. У складзе першых шэраг асоб (Ян Валімунтавіч, Ян Сунігайла, Крысцін Остык, Ян Бут­рым, Бу­ таўт Мантыгайлавіч і інш.) яшчэ да 1413 г. атрымалі по­ль­ скія шляхецкія гербы, аб чым сведчаць прывешаныя да га­ ра­дзельскіх прывілеяў гербавыя пячаткі. На згаданы факт пер­шым звярнуў увагу О. Галецкі, які зрабіў слушную вы­ снову аб тым, што братэрства, заключанае ў Горадлі, бы­ло канчатковай знешняй праявай значна ранейшых ста­сункаў паміж феадальнымі коламі Польшчы і ВКЛ. Сапраўды, іх блізкім кантактам спрыяла не толькі прысут­ насць палякаў пры двары і ў войску Вітаўта, але і сталае зна­хо­ джанне выхадцаў з ВКЛ пры двары караля Уладзіслава ІІ Ягай­­ лы. Акрамя гэтага, вялікае значэнне для больш цесных сувязей паміж палякамі і літоўцамі мелі прывілеі Ула­дзі­сла­ва ІІ Ягайлы ад 20 і 22 лютага 1387 г. Паводле аднаго з артыкулаў пер­шага з іх, баяры, якія прынялі каталіцтва, ат­рымалі права па сва­ім жаданні выдаваць замуж сваіх дачок, пляменніцаў і крэўных, а паводле другога — забараняліся шлю­­бы паміж ка­та­­лікамі і праваслаўнымі. У такіх умовах вы­падкі шлюбных са­юзаў паміж палякамі і літоўцамі павінны бы­­лі быць нярэд­кімі. Што датычыць жамойтаў, прысутнасць якіх у Горадлі ста­ віц­ца сучаснымі літоўскімі даследчыкамі пад сумненне, то іх з’яў­ленне ў ліку адаптаваных да польскіх гербаў тлума­чыц­ца як палітычнымі планамі Вітаўта, так і працягам хрыс­ція­ні­за­ цыі (Літва — 1387 г., Жамойць — 1413–1417 гг.). Ат­ры­­ман­не жамойцкімі баярамі польскіх шляхецкіх правоў і гер­­баў злу­ чала іх з палякамі і літоўцамі ў геральдычныя роды і аб­грун­ тоўвала правы ВКЛ на далучэнне Жамойці, якая доўгі час зна­ хо­дзі­лася пад кантролем Тэўтонскага Ордэна. На Канстанцкім


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

са­бо­­ры, дзе вырашалася “жамойцкае” пытанне, паслом з “Жа­ мой­­ці” быў Юрый Галімін Надобавіч з польскім гербам “Дуб­ на” (іл. XVI). Такім чынам, Вітаўт, кіруючыся сваімі палітычнымі і ды­ нас­тычнымі планамі, сапраўды абіраў баяр на Гара­дзельскі сойм са свайго бліжэйшага і вернага яму атачэння, кіруючыся наступнымі крытэрыямі: верай (толькі к­а­та­лікі) і наяўнасцю ў некаторых сваіх падданых польскіх шля­хецкіх гербаў (сва­ яц­кіх сувязей з палякамі). У Польшчы шляхецтва і герб можна было атрымаць або праз набілітацыю манархам, або праз адопцыю да гербава­ га ці геральдычнага рода, якая патрабавала манаршага за­ цвяр­­ джэння. Менавіта апошні варыянт быў выкарыстаны ў Го­­ра­длі ў 1413 г. З пункту гледжання палякаў гэта магло вы­гля­даць як набілітацыя, таму нездарма ў гарадзельскіх да­ ку­мен­тах падкрэсліваўся не столькі іх сацыяльна-прававы, коль­кі палітычны аспект. Тэзіс, што польскія гербы былі ўзя­ ты баярамі ВКЛ не дзеля шляхецтва, а дзеля адзінства і бра­ тэр­­ства, атрымаў пазней абгрунтаванне ў беларуска-літоўскіх ле­та­пісах і хроніках. Варта таксама адзначыць, што ў Польшчы як пры набі­ літацыі, так і пры адопцыі (схаванай набілітацыі) у шля­хе­ цт­в а пад­носілася асоба простага стану, у той час як баяры ВКЛ ужо ме­лі пэўны прававы статус на падставе прывілеяў Ула­дзі­с лава Ягайлы ад 1387 г. (Іл. XX). Нададзеныя ў Го­­рад­ лі правы толькі пашыралі гэты статус. Вось чаму ат­ры­­ма­ ныя гербы не былі нейкай выключнай адзнакай шля­хецт­в а для баярства ВКЛ і ў іх вачах з’яўляліся толькі свед­чан­нем “бра­­ тэрства” ці ўваходжання ў польскія гербавыя роды. Стан да­га­­радзельскай баярскай геральдыкі ВКЛ ад­лю­с т­ роўвае заява самых літоўскіх і жамойцкіх баяр, зроб­ле­ная імі ў Горад­лі: “гербы, якія нам [баярам ВКЛ] ужываць не была справай звы­клай з-за супрацьлеглага звычаю, які ў нас быў для аба­ зна­ чэн­ ня імя, тытулу і шляхецтва нашага, ад паноў, шля­ хт ­ ы і знатных [палякаў], якія [гербы] ад продкаў сва­іх маюць, узялі...”.

У. Сэмковіч, абапіраючыся на Я. Длугаша, лічыў, што та­кім чынам баяры ВКЛ засведчылі поўную адсутнасць у іх гер­­баў

71


Таямнічы свет беларускіх гербаў

да 1413 г. Але ў іх словах няма такой катэгарычнасці. На­ад­ варот, яны сведчаць на карысць таго, што гербы ў баяр ВКЛ былі, толькі гэта было рэдкасцю, што цалкам адпавядала рэ­­ ча­існасці. Відавочна, што імі меліся на ўвазе выявы ці зна­кіклейны, аформленыя паводле заходніх геральдычных пра­ віл, накшталт гербаў Войцеха Манівіда і Станіслава Чупурны ў 1398–1410 гг.

Гербавыя пячаткі Войцеха Манівіда і Станіслава Чупурны, 1398 і 1410 гг. Паводле Э. Рымшы.

72

Што датычыць згаданага баярамі “супрацьлеглага звы­ чаю”, то О. Галецкі разумеў яго ў тым сэнсе, што дагара­дзель­ скія гер­бы баярства ВКЛ былі па сваім характары ся­­мей­ нымі, у той час як атрыманыя польскія гербы былі сім­ва­­лам адзінства вя­лікай колькасці родаў у адной гербавай су­поль­ насці. Пад да­гарадзельскімі гербамі ён разумеў напя­чатка­выя выявы і зна­кі-клейны літоўскага і рускага баярства. Пры­ве­ дзеныя вы­сновы вынікалі з ня­вы­значанасці крытэрыяў сямей­ ных гер­­баў, што, у сваю чаргу, было абу­моў­лена спецыфікай самых зна­каў-клейнаў. Варта яшчэ раз звярнуцца да словаў літоўскіх і жамойцкіх ба­яр пра “супрацьлеглы звычай” абазначэння імя, тытулу і шля­хецт­ва ў ВКЛ, бо менавіта пра гэта гаварылася ў пры­ві­ леі. На нашу думку, іх трэба разумець літаральна. Каб узна­ віць згаданы звычай, трэба ўспомніць польскі ўзор. На пача­ т­ку ХV ст. сярод польскага рыцарства для абазначэння імя вы­ка­рыстоўвалася наступная схема: імя ўласнае + наз­ва зя­ мель­нага ўладання (маёнтка), тытулу — назвы розных дзяр­­ жаў­ ных пасад: ваявода, маршалак, кашталян, шляхецт­ ва — ро­да­выя назвы і гербы: “Ляліва”, “Задора”, “Рава” і інш. Так, напрык­лад, літоўскага баярына Яна Сунігайлу прыняў да свай­го герба Крысцін з Козіх Галоў (Kozichgłów), сандэцкі


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

ка­ш­­­т­а­лян з рода і герба “Ліс”. Цікава, што на сваёй пячатцы з по­­льскім гербам Ян Сунігайла палічыў патрэбным падаць у ле­гендзе назву свайго гербавага роду — “Ліс”. Супрацьлеглы звычай літоўскага і жамойцкага баярства зна­чыў толькі адно — карэн­нае адрозненне яго ад польска­ га. У ВКЛ для абазначэння імя выка­рыс­тоўвалася руская схе­ ма: імя ўлас­нае + імя па бацьку — пат­ра­ні­­мік (часта без яго), тытулу — рус­кія саслоўныя назвы: князь, бая­рын, а такса­ ма розныя з пахо­джан­ня на­з­­­вы дзяржаўных пасад: вая­вода, ста­ро­с­та, намеснік, цівун, марша­лак (ад­чуваюцца зноў рус­ кія і польскія ўплывы: Ян Яў­нут Ва­лі­­мунтавіч, ваявода троц­кі, Нац Гін­вілавіч), шляхецтва — напячаткавыя аса­біс­тыя зна­кіклей­ны ці выявы, рэдка — асабістыя гер­бы, зноў жа або рус­ ка­га тыпу, або заходняга ўзору. Такім чынам, у аснове саслоўнай арганізацыі баярства ВКЛ і шляхты Польшчы ляжалі цалкам супрацьлеглыя сацыяль­направавыя адзінкі — сям’я (генеалагічны род) і гербавы род. Падставай для гэтага паслужыў “службовы” характар сас­ лоўяў, у першую чаргу — баярства беларускіх і літоўскіх зя­ мель. Як адзначыў расійскі гісторык Андрэй Дварнічэнка, у ВКЛ пасада была глебай, на якой вырасла арыстакратыя і яе ўласнасць. Атрыбутамі ўлады, паказальнікамі месца (паса­ ды) сва­іх уладальнікаў у сацыяльнай іерархіі на беларускіх і лі­тоўскіх землях здаўна з’яўляліся пячаткі. Варта пры гэтым адзначыць, што ў жамойцкага баярст­ ва асабістых пячатак не было нават у канцы ХІV ст. У дамо­ ве Вітаўта, Жамойці і Тэўтонскага Ордэна ад 1390 г. імі была зро­б­лена такая прыпіска: “Для лепшай пэўнасці ўпрасілі нашага караля Вітаў­та, каб сваю пячатку да гэтага ліста прывесіў, бо мы самі ніякай пячаткі не маем...”.

Падобнае прызнанне сведчыць, што згаданыя ў дамове асо­­­бы адносіліся да новага баярства — у першым, максімум дру­гім пакаленні, якое ўтварылася хутчэй за ўсё дзякуючы лас­цы князя Вітаўта (Іл. XVIII). Тры з іх — Гінет, Даўкша і Эвільд у 1413 г. атрымалі польскія гербы. Жамойцкія бая­ры мелі нейкія свае асабістыя знакі, бо іх, у адрозненне ад пя­ чатак, мог мець кожны прадстаўнік грамадства — уласнік ма­ёмасці. На карысць гэтага сведчыць пячатка з клейнавым

73


Таямнічы свет беларускіх гербаў

гер­­бам Станіслава Пукшты Кляўзгеловіча, ваўкавыскага ха­ ру­жага (1588 г.) — нашчадка згаданага ў дамове 1390 г. бая­ ры­на Кляўсегайлы з Расіенскага павета. Складаным з’яўляецца пытанне, ці можна, як гэта рабіў О. Галецкі, атаясамляць напячаткавыя знакі і выявы з рыцар­ скі­мі гербамі? Калі зыходзіць з іх функцыі, то яны адпавядалі гер­бам на пячатках польскага рыцарства, але па сваёй форме гэ­та быў толькі эмблематычны матэры­ял, які патрабаваў да­ лей­­шага ге­ральдычнага афармлення. На нашу думку, мена­ві­

Гербавая пячатка ваўкавыскага харужага Станіслава Пукшты Кляўзгеловіча, 1588 г. Мал. Ю. Пузыны.

74

та гэ­тым тлу­ма­чыцца тое, што Гарадзельскі пры­вілей не змог ху­т­­ка змяніць ге­ральдычную сітуацыю ў ВКЛ. Разам з тым, ён пры­спешыў пра­цэс ператварэння баярства ВКЛ у шля­хец­ кае саслоўе на ўзор польскага, які працягваўся да ся­рэ­дзіны ХVІ ст. і за­кон­чыў­ся пасля Люблінскай уніі 1569 г. Пачынаю­ чы з 1413 г., у дзяр­жаў­ных актах разам з назвай “баяры” ўсё час­цей сустра­ка­­юц­ца тэрміны “баяры-шляхта” ці проста “шлях­­та”. Сло­ва “шля­х­та” нямецкага паходжання (“schlagen”, “schlacht”, “sla­hte” — біць, бітва, род, паходжанне, парода) спа­чат­ку тра­пі­ла ў по­льскую мову, а ў другой палове ХV ст. пе­рай­шло ў старабела­рус­кую. Гарадзельскі прывілей 1413 г. меў для баярства ВКЛ каш­ тоў­насць у тым, што пашыраў іх правы і вольнасці, у той час як наданне польскіх шляхецкіх гер­баў было другаснай справай. Гэтым тлу­мачыцца тое, што не ўсе з адаптаваных у 1413 г. ба­ яр, аса­б­ліва іх крэў­ных, адразу пе­­рай­шлі да польскіх гербаў. У не­ка­­то­рых з іх існавалі пя­чат­кі як з по­льскімі гербамі, так і з аса­біс­ты­мі знакамі-клейнамі (Юрый Га­лі­мін Надобавіч — 1432, 1434 гг., Даў­герд — 1433, 1434 гг.). Тым не менш, польскія шляхецкія гербы яшчэ бліжэй па­ знаёмілі беларускіх і літоўскіх князёў і баяр з заходнімі ге­раль­ дыч­нымі правіламі і ўзорамі, прынеслі з сабой тыя характэр­ ныя асаблівасці, якія былі ўласцівыя польскай геральды­цы.


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

Паводле А. Цітова, Гарадзельскі прывілей за­мацаваў пазі­цыі кла­січнай геральдыкі ў ВКЛ і ўнёс новы струмень у пра­­цэсы гер­батворчасці на беларускіх і літоўскіх землях. Важнай акалічнасцю было тое, што польскія гербавыя вы­ я­вы, нададзеныя ў 1413 г., адносіліся да двух тыпаў: заходне­ еў­ра­пейскага і клейнавага. Такія гербы, як “Ліс”, “Абданк”, “Ба­го­рыя” і інш., уяўлялі сабой геральдычна апрацаваныя на­пя­чаткавыя знакі-клейны. Адрозненнем ад такіх жа зна­

Гербавыя пячаткі князёў Алелькі Уладзіміравіча Альгердавіча і Фрыдрыха Астрожскага, 1430 і 1438 г. Мал. А. Аднарожанкі.

каў і выяў баярства ВКЛ была толькі іх геральдычная фор­ ма. Пасля Гарадзельскага сойма ў ВКЛ паскараецца працэс геральдызацыі, на першай стадыі якога адбывалася змяшчэн­ не мясцовага эмблематычнага матэрыялу на геральдычных тарчах з далейшым яго афармленнем у гербы праз да­­лучэнне гелмаў, кляйнотаў, каронаў і намётаў. Як ужо адзначалася, у аснове геральдызацыі ляжала тое, што функцыянальна пячаткі з клейнамі і выявамі ўсіх астат­ ніх князёў і баяр ВКЛ адпавядалі пячаткам з польскімі гер­ба­ мі, адаптаваных у Горадлі. Па сутнасці, на базе пячаткі, якая ста­ ла выконваць функцыю юрыдычнага ідэнтыфікатара асо­ бы, напячаткавы клейнавы знак ці выява аб’ектыўна пры­­раў­ноўваліся да гербавай выявы. Каб яны канчаткова сталі гер­ба­мі, дастаткова было пакласці іх на геральдычную тарчу. Вар­та ад­значыць, што ў 20–30-я гг. ХV ст. працэс ге­раль­ дызацыі аха­піў пячаткі ў асноўным беларускіх і літоўскіх кня­ зёў і баяр. Клей­­на­вы характар асабістых гербавых выяў добра пра­соч­ваецца па пя­чатках князёў Друцкіх 1431 г.

75


Таямнічы свет беларускіх гербаў

У 30–40-я гг. ХV ст. канчаткова склаліся два тыпы герба “Па­го­ня”: у Уладзіслава ІІ Ягайлы і яго нашчадкаў — вер­шн ­ ік з мячом і “Бойчай”, у Вітаўта — вершнік з мячом і “Ка­­люм­ намі”. Па­с­ту­пова ўзмацняецца статус “Пагоні” як ды­на­с­тыч­ нага герба ўсіх Гедымінавічаў (Іл. XIX, XXII). У гэтай су­вязі

Гербавыя пячаткі князёў Друцкіх, 1431 г. Мал. А. Аднарожанкі.

ха­рак­­тэр­­­ным з’яў­ля­ецца пры­­вілей польскага караля Ула­дзі­ сла­ва Ва­­р­нень­чыка ад 1442 г. кня­­зям Івану, Аляксандру і Мі­ ха­ілу Ча­р­­тарый­скім, па­вод­ле якога ім надавалася: “права карыстацца княжацкай пячаткай (sigillo), якую ўжывалі іх дзед і бацька, гэта значыць канём, на якім ся­ дзіць узброены муж, трымаючы ў руцэ аголены меч...”.

76

Згаданыя князі Чартарыйскія выводзіліся ад Альгерда, дзе­ дам іх быў князь Канстанцін Альгердавіч, а бацькам — князь Ва­сіль Канстанцінавіч. З тэксту прывілею вынікае, што напя­ чат­кавая выява вершніка з мячом набыла ў Чартарыйскіх спа­д­чынны характар, але не атрымала яшчэ геральдычнага афарм­лен­­ня. Варта звярнуць увагу на тое, што яна не называ­ ецца “Пагоняй”. Гэта сведчыць на карысць больш позняга па­ хо­джа­ння згаданай гербавай назвы. Прывілей 1442 г. паказаў адну важную акаліч­насць — пя­чат­ка і герб вельмі блізкія па змесце і розняц­ца толькі па фо­­рме. Па сутнасці, напячаткавая выява Чар­та­рыйскіх з’яў­­ля­­ецца неаформленым гербам. Магчы­масць яе хуткай ге­­раль­­ды­за­цыі пацвярджае прыклад пін­ска­га кня­зя Аля­к­са­ нд­ра Юр’е­ві­ча Но­са, унука Глеба Нары­мон­та Геды­мі­на­ві­ча. У 1425 г. ён ка­рыстаўся яшчэ пячаткай з вы­явай вер­ш­ні­ка з мячом, а ў 1433 г. яна была ўжо пакла­дзена на ге­раль­­ дычную тарчу.


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

Міжусобная вайна ў ВКЛ пасля смерці Вітаўта († 1430 г.) пры­вяла да таго, што спачатку польскі кароль Уладзіслаў ІІ Ягайла 15 ка­стрычніка 1432 г., а затым вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кей­стутавіч 6 мая 1434 г. сваімі прывілеямі пашы­

Конная і гербавая пячаткі князя Аляксандра Юр’евіча Носа, 1425 і 1433 г. Мал. А. Аднарожанкі.

рылі на пра­ва­слаўных русінаў ВКЛ усе шляхецкія правы, нада­ дзеныя ка­талікам — літоўцам і жамойтам. Адначасова ў даку­ менце Жы­гі­монта Кейстутавіча адзначалася: “Акрамя таго, згаджаемся і дазваляем, каб князі і баяры рускія насілі і карысталіся гербамі ці знакамі шляхецт­ ва, так­сама як і літоўскія, але далучаюцца яны да названых зна­каў праз пасярэдніцтва літоўцаў, пасля атрымання зго­ ды ад братоў па сваёй генеалогіі з каралеўства Поль­ска­га...”.

Такім чынам, быў вызначаны парадак адопцыі да поль­ скіх шляхецкіх гербаў для беларускага баярства ВКЛ. Звяр­ таюць на ся­бе ўвагу словы прывілею “акрамя таго”, якія ма­ юць, на нашу думку, глыбокі сэнс — атрыманне шляхецкіх правоў не ста­вілася ў жорсткую залежнасць ад валодання польскім гербам. Увогуле, карыстанне апошнімі выглядае як яшчэ ад­ на па­чэсная прэрагатыва, дзе трэба было захаваць усе фар­ маль­насці, звя­за­ныя з уваходжаннем у тое ці іншае гербавае бра­тэрст­ва. Аднак адсутнасць у прывілеі Жыгімонта Кей­сту­ та­ віча да­ к­ лад­ на прапісанага механізма гербавай адопцыі для ру­сі­наў спры­чынілася да таго, што польскія шляхецкія гербы за­ма­ца­­ва­лі­ся ў асноўным сярод нашчадкаў і крэўных удзель­ні­каў Га­ра­дзель­скага сойма — літоўцаў і жамойтаў. Што датычыць беларускіх князёў і баяр, то працэс далу­ чэння іх да польскіх шляхецкіх гербаў разгортваўся даволі ма­

77


Таямнічы свет беларускіх гербаў

рудна. Праў­да, трэба адзначыць, што распачаўся ён рана — яшчэ да вы­­данняў згаданых прывілеяў. Аб гэтым сведчыць з’яўлен­не по­ль­скага герба “Ястрабец” на пячатках полацкага баярына Юш­кі ці Юрыя Корсака яшчэ ў 1431–1432 гг.

Пячатка Пятра Мантыгірдавіча, 1422 г. Паводле фота П. Пакоры і П. Новака.

Стрымліваючым фактарам для распаўсюджання польскіх гербаў у ВКЛ з’яўлялася адсутнасць палітычнай “згоды” па­ між літоўскай і польскай шляхтай. Паводле “Хронікі Бы­хаў­ ца”, праз некалькі год пасля каранацыі на польскі трон вя­ лі­кага князя літоўскага Казіміра Ягайлавіча ў 1453 г. паміж по­ль­скімі і літоўскімі панамі дайшло да праяў адкрытай ва­ро­ жас­ці і нават разрыву “братэрства”: “Тады паны літоўскія — Ян Гаштольд, ваявода віленскі, Іва­ ш­ ка Монвід, ваявода троцкі, Кежгайла, староста жа­мойцкі, Пятраш Монгірдавіч, маршалак земскі, на­ мес­нік новагародскі — абурыўшыся, гербы ляшскіх паноў ім на­­зад адаслалі, сваімі старымі пячаткамі карыстацца ста­лі...”.

78

Нягледзячы на тое, што гэтая гіс­торыя з адасланнем гер­ баў бы­ла прыдумана аўтарам летапіса, яна яск­рава сведчыць пра глы­­ бо­ кія су­ пя­ рэчнасці паміж элітамі ВКЛ і Польшчы ў дру­­гой палове ХV — першай палове ХVІ ст. Словы лета­пісца яшчэ раз засведчылі, што ў ВКЛ альтэрнатывай гербам з’яў­ ля­­лі­ся “ста­­рыя пячаткі”. Гэта не агаворка, бо, як вынікае з ін­ шых пі­сь­мовых крыніц, у старабеларускай мове словы “знак”,


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

“пе­­чать” і “герб” мелі адзін і той жа сэнс і значэнне. На­ват у ся­рэдзіне ХVІІІ ст. у сваім геральдычным трактаце князь Ю.А. Ябланоўскі пісаў: “Паспаліце паўсюдна пад гербам, знакам, сакрэтам, пячат­кай, пятном, сыгнетам адное і тое ж разумеюць, бо Herb або Erb слова Гоцкае, дзядзіцтва значыць або знак рода”.

Такім чынам, адбылося зліццё тэрмінаў “герб” і “пячатка” на падставе, што як “герб — знак рода”, так: “пячатка, г.зн. сыгнет у лацінскай мове, нішто іншае, як толькі знак уласны...”.

Падобнае зліццё паняццяў сведчыць як аб вельмі цеснай су­вязі ў ВКЛ пячаткі і герба, так і аб тым, што ў другой палове ХV — першай палове ХVІ ст. асноўным шляхам развіцця шля­

Пячатка полацкага баярына Васіля Дзмітрыевіча Корсака, 20-я гг. ХV ст. Мал. А. Аднарожанкі. Пячатка Зяновія Васільевіча Корсака, 1480 г. Мал. Г. Харашкевіч.

хец­кай геральдыкі на рускіх землях з’яўлялася геральдыза­ цыя напячаткавых знакаў-клейнаў. Як слушна заўважыў А. Вя­­­р­ыга Дароўскі: “гербы ў Русі пайшлі ад пячатак, а не ад знакаў на сцягах або шчытах...”.

З аднаго боку, гэта тлумачыць такую з’яву, як дэгеральды­ зацыя, калі нават польскія гербавыя выявы літоўскага баяр­ ства клаліся не на тарчу, а непасрэдна ў цэнтр поля пячаткі, як гэта было ў выпадку з гербам “Па­мян” Саковічаў (1432,

79


Таямнічы свет беларускіх гербаў

1474 г.), гербам “Даліва” Пятра На­ца Гін­вілавіча (1433 г.), гербам “Лебедзь” Рачкі Табутавіча (1434 г.) ці гер­­бам “Вадвіч” Пятра Ман­ты­гір­да­­в­іча (1422 і 1432 г.). Страта геральдычнай формы ў ге­ р­­ бах была характэр­ на для першай паловы ХV ст. У гэ­ты час нават вя­лі­кія князі

Пячатка Астафея Васільевіча Корсака, 1480 г. Мал. Г. Харашкевіч.

літоўскія Сві­д­рыгайла Аль­гер­давіч і Жы­гімонт Кейстутавіч ка­ры­ста­ліся пя­чаткамі з геральдычна не­­афор­мленымі “Па­го­ нямі” (1420 і 1432–1439 гг.), пры гэтым брат Ві­таўта на тарчы свайго верш­ніка змяшчаў “Калюмны”. З іншага боку, можна прасачыць ў другой па­ло­ве ХV ст. нарас­ таючы працэс ператварэння бага­та­га напячаткавага эмб­ле­ма­ тыч­на­га матэрыялу князёў і баяр ВКЛ у гербы. Па­во­д­ле звестак В. Ві­юка Каяловіча, клейнавымі гер­ба­мі ка­ры­с­та­ліся ві­лен­скія біскупы мясцовага паходжання Ма­цей з Віль­ні (1422–1453 гг.) і Ян Ласовіч (1468–1481 гг.). Як вы­ні­кае з пя­ча­так полацкіх баяр

Пячатка полацкага баярына Зяновія Братошыча, 1422 г. Мал. А. Аднарожанкі.

80

Кор­сакаў, іх клейнавы герб склаў­ся шля­хам ге­раль­дызацыі зна­ ку, які, на думку Г. Ха­ра­ш­ке­віч, фіксуецца на пя­чатцы Васіля Дзмітравіча Корсака яшчэ ў 20-х гг. XV ст. Спад­чын­насць зна­ ка-кляйна прасочва­ец­ца па пя­чатцы яго сына Зя­но­вія (1480 г.). У той жа час у яго брата Ас­та­фея Васільевіча Кор­­сака знак бацькі займеў ад­роз­нен­ні і быў пакладзены на геральдычную тарчу, ут­ ва­­­рыў­шы та­кім чынам яго ўласны аса­­бісты герб.


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

Падобным шляхам узнік клейнавы герб Зяновічаў. Іх ро­ дапачынальнік полацкі баярын Зяновій Братошыч у 1422 г. ка­рыстаўся напячаткавым знакам у выглядзе дугі канцамі ўніз з прос­тым крыжам наверсе. У яго сына Івашкі знак быў пакла­дзе­н­ы на геральдычную тарчу (1434 г.). Пазней герб зай­меў іншыя дадатковыя элементы і назву “Дэспат”.

Герб “Дэспат” Зяновічаў, 1584 г. Паводле Б. Папроцкага.

Спецыфіка фарміравання шляхецкага саслоўя ў ВКЛ знай­­шла адлюстраванне ў успрыманні герба не як галоўнага до­ка­­зу шляхецтва, а як яго аздобы, прэрагатывы, пэўнай каш­­тоў­насці (адсюль выкарыстанне тэрміну “кляйнот” як ад­­па­в ед­ніка гер­ба). Цікава, што ў прынятай на Віленскім сой­­ме 1522 г. уста­ве пра вывад шля­хе­цт­ва гербы не згад­ ваюц­ца. Не было ані­якіх згадак аб гер­бах у 11-м артыкуле “О звод шляхест­ва” ІІІ раз­дзе­ла “О слободах шляхты” Перша­ га Статута ВКЛ 1529 г. Як у першым, так і ў другім выпад­ ках галоўнай падста­вай для прыз­нання шляхецтва было тое, каб “наганены” (аб­ві­на­ва­чаны ў нешляхецтве) баярын і яго прод­кі вы­конвалі ры­цар­­­скую службу. Варта звярнуць ува­ гу, што ас­ноў­ная роля ў вы­­вадзе шляхецтва належала сям’і (згад­­ваюцца та­кія формы крэў­ных стасункаў, як прадзед, дзед, брат, бацька, маці). Праў­да, у тэкстах гаворыцца аб ро­ дзе, але пад ім трэ­ба разумець толькі разгалінаваную ся­м’ю ці генеа­лагічны род. Значэнне герба як доказу шляхецтва добра відаць на прык­ ладзе справы аб прызнанні шляхтай неманойцкіх баяр Юрыя Дзі­н­гайлавіча, Юшкі Мікалаевіча, Наца Айнаровіча, Мацка Бу­т­ры­мовіча і Радзівіла Нямі­ро­ві­ча, якую ў 1495 г. разглядаў вя­лі­кі князь літоўскі Аляксандр. У до­каз свайго шляхецтва ба­

81


Таямнічы свет беларускіх гербаў

я­ры пра­д­ставілі ліст пана Пятра Яна­ві­ча Мантыгірдавіча, ма­ р­шалка зем­ска­га і ваяводы троцкага, на што: “мы [Аляксандр] еще над то попытали их: маете ль вы клейнатыи свои, иж бы есте з века были бояре?”.

Але вялікі князь так і не дачакаўся прамога адказу на сваё пытанне: “И мы, подлуг листа пана воеводина и его суда и подлуг тых Новкуновцов сведоцства, тых бояр Немонойтских в тым есмо правых нашли...”.

Іншымі словамі, пытанне было знята, бо шляхецтва дава­ ла права на герб, а не наадварот. Разам з тым, у першай палове ХVІ ст. значэнне і ста­ тус гербаў паступова раслі, што тлумачыцца ўзмацненнем

Герб “Пагоня польская". Паводле Б. Папроцкага.

82

працэсаў са­ цы­ яльнай дыферэнцыяцыі грамадства ў ВКЛ, юры­дыч­ным афар­мленнем саслоўяў. У першую чаргу гэта пра­яві­лася ў спро­бах закрыць доступ да шляхецкіх правоў прадстаў­ нікам ін­­ шых саслоўяў. Паводле І Статуту ВКЛ 1529 г., вялі­кі князь лі­тоў­скі Жыгімонт Стары абяцаў “про­ стых людзей” і “не шлях­ту” над шляхтай “не повышати”. Па сут­насці, гэта было аб­ме­жа­ван­не набілітацыі. Яшчэ ра­ ней рабіліся захады, каб аб­­­ме­жаваць адоп­цыю непасрэдна


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ

самімі шляхцічамі. Так, у 1496 г. вялікі князь Аляксандр, па­ кі­даючы пры шляхце Ман­гай­лу і Станка Гін­цэвічаў на той пад­ставе, што “дед их пана Яку­бо­ву Раловича де­ду рожоный был брат”, забараніў ім ін­шых: “к собе в шляхецтво припущати, а естли они кого припустять, а хто на них того доведет, тогды они мают чти отсужоны быти...”.

І гэта пры тым, што Гінцэвічы належалі да роду літоўскага баярына Ралы, які ў Горадлі ў 1413 г. атрымаў польскі герб “Па­бог”. З іншага боку, словы манарха сведчаць, што прак­ты­ ка “далучэння ў шляхецтва” ў ВКЛ была так шырока рас­паў­ сю­джана, што прыйшлося прымаць канкрэтныя кардыналь­ ныя захады. Час­тымі былі выпадкі, калі хтосьці з польскіх шляхцічаў без па­сярэднікаў далучаў да свайго герба якога-небудзь бая­ рына з ВКЛ, працягваючы такім чынам традыцыю, пачатую ў Горадлі. У 1526 г. шляхецкія правы і герб “Суліма” атрымалі Фё­дар Данілавіч з Віцебска і яго родныя браты Шаўло, Эмануіл і Юрый Жылаевічы праз адопцыю ад Пятра Служэўскага, інаў­ лоц­кага кашталяна і Яна Гамрада з Асекі. Адопцыяй займаліся нават польскія каралі і вялікія кня­ зі літоўскія, для чаго існаваў створаны недзе да 1434 г. яшчэ герольдамі Уладзіслава ІІ Ягайлы герб “Пагоня польская": у залатым полі срэбная збройная рука з мячом, якая вы­хо­ дзіць з блакітнага воблака, у кляйноце такая ж самая рука. Ме­на­віта да гэтага герба былі адаптаваныя ў 1536 г. Мікалай Пачобут Адляніцкі і яго сын Себасцян. Як мы бачылі ў выпадку з Гін­цэвічамі, існаваў яшчэ адзін шлях адо­пцыі — праз літоўскага прад­стаў­ніка таго ці іншага гер­ бавага роду. Такія выпадкі не бы­ лі рэдкасцю. Прыкла­ дам, 1 ліпеня 1507 г. у Вільні Жыгімонт Ста­ры зацвердзіў хры­­шчо­на­му яўрэю Абрагаму з Кіева, сма­лен­скаму мытніку, шля­­хецтва і герб “Ляліва”, да якога яго прыняў маршалак і гарадзенскі ста­рос­та Ян Забярэзінскі. 16 чэрвеня 1516 г. зноў у Вільні манарх пац­вердзіў Івашку Міх­новічу шляхецтва і герб “Ястрабец”, да яко­га яго адаптаваў Кміта Стрэтовіч. Захава­ лася апі­санне герба: “падкова з крыжам у полі нябеснага колеру...”.

83


Таямнічы свет беларускіх гербаў

Нягледзячы на пэўныя захады па абмежаванні гербавай адоп­цыі, колькасць польскіх шляхецкіх гербаў сярод баяр і шляхты ВКЛ павялічвалася. Іх колькаснаму росту таксама спрыялі даволі частыя выезды ў ВКЛ польскай і мазавецкай шля­хты, частка якіх асядала тут на стала. Да такіх эмігрантаў ад­но­сіліся Кішкі і Цеханавецкія герба “Дуб­рова”, Бжастоўскія гер­ба “Стрэмя”, Гансеўскія герба “Корвін” і інш. Польскія гербы па сваім прававым статусе значна ад­роз­ ніваліся ад клейнавых гербаў баярства ВКЛ. Іх статус, па­­чы­­ наючы з 1413 г., быў да­к­ладна ак­рэслены і замацаваны ў пры­ ві­леях вялікіх князёў лі­тоўскіх і по­ль­скіх каралёў, у той час як клей­навыя гер­бы знаходзіліся вы­к­люч­на ў ка­м­­пе­тэнцыі сваіх ула­даль­нікаў. У “Хро­ніцы Быхаўца” ёсць згадка, ка­лі гэ­ тая акалічнасць была вы­ка­ры­стана ў палітычнай бараць­бе. У 1505 г., калі вя­лікі князь Аляксандр па просьбе свай­го ф­а­ варыта князя Мі­хайлы Глін­скага даў Дразду Ліду, су­п­раць гэ­­ тага выступілі паны-рада: “у прывілеі напісана: гаспадар нікому не можа ўладанняў даваць, акрамя тых, хто з гербам...”.

84

Лідскі намеснік Дрозд, якога ў “Хроніцы Быхаўца” назы­ ва­ юць нават “простым чалавекам” (нешляхцічам) — гэ­ та ні­хто ін­шы, як Андрэй Аляксандравіч Дрозджа, сваяк і пап­ лечнік кня­зя Міхайлы Глінскага, у 1497 г. — чашнік лі­тоўскі, у 1500 г. — канюшы віленскі, а ў 1502 г. — намеснік зблян­скі і беліцкі. Нам невядомы яго напячаткавы знак ці выя­ва (ма­ гчыма, клейнавы герб), але, несумненна, пячатка ў яго бы­ла. Што датычыць польскага герба (а толькі аб ім магла іс­­ці га­ ворка ў “прывілеі”), то яго адсутнасць была выкарыста­на па­ літычнымі апанентамі князя Глінскага. Само­га Андрэя Дроз­­ джу адсутнасць польскага герба закрану­ла ў тым сэ­н­­се, што яго шляхецтва было пастаўлена пад сумненне. Ві­даць, па­доб­ ныя папрокі ў нешляхецтве гучалі ў адрас шляхты ВКЛ і з бо­ ку палякаў. У першай палове ХVІ ст. падобныя “наганы” шляхецтва ў ВКЛ не былі рэдкасцю. З мэтай абароны ўласнага шля­хец­ т­ва і ўласных гербаў у гэты ж самы час невядомымі аўта­ра­мі беларуска-літоўскіх летапісаў быў выкарыстаны міф аб рым­ скім паходжанні шляхты ВКЛ і іх гербаў. Міф быў накі­раваны непасрэдна супраць польскай шляхты:


Глава ІII. Асаблівасці шляхецкай геральдыкі ВКЛ “Ляхі не былі шляхтаю, а былі людзьмі простымі і не ме­лі гербаў сваіх, і за вялікія дары дамагліся іх у чэхаў. Атрымаўшы такія вялікія скарбы ад ляхаў, чэхі і гербы свае ім перадалі, і шляхтаю іх зрабілі, і ў свае гербы пры­ нялі. Але мы — шляхта старая, рымская, продкі нашы са сваімі гербамі прыйшлі ў гэтае гаспадарства і іх ужы­ валі, так і мы цяпер іх маем і ўжываем, а таму нам не трэ­ба ніякіх новых гербаў, бо трымаемся сваіх старых, якія нам продкі пакінулі”.

У якасці галоўных старых “рымскіх” гербаў былі абраныя чатыры: “Калюмны”, “Кітаўрус”, “Ружа” і “Урсын” (ад лац. "ursus” — мядзведзь). Іх лацінізаваныя назвы падмацоўвалі “рымскае” паходжанне як саміх гербаў, так і іх карыстальнікаў. Усе згаданыя гербы адлюстроўвалі рэальную гера­ль­дычную

Гербы “Калюмны”, “Кітаўрус”, “Урсын” і “Ружа”. Паводле “Хронікі” Я. Бельскага, 1597 г.

сі­ту­ацыю ў ВКЛ, а менавіта — існаванне трох ты­паў гербаў: 1) утвораных пры геральдызацыі напячаткавых клейнаў і вы­яў (“Калюмны” Вітаўта, “Кітаўрус” князёў Галь­шанскіх); 2) поль­скіх шляхецкіх гербаў (“Ружа” ці “Парай” князёў Гед­ рой­ цяў); 3) гербаў, нададзеных манархамі ці ўтво­ раных па за­ходнім ўзоры (“Урсын”). Апошні адносіўся да зямельных гербаў і належаў у разгля­ дае­мы час да Смаленскай зямлі. Яго пры­сутнасць пакідала ма­г­чымасць ру­сі­нам, г.зн. продкам беларусаў, знайсці сваё месца ў новай этна­ге­нетычнай ле­ген­дзе шляхты ВКЛ. Такім чынам, развіццё шляхецкай геральдыкі ВКЛ да сярэ­ дзіны ХVІ ст. прайшло пэўныя этапы, кожны з якіх меў сваю спе­цыфіку. Перыяд з Х ст. па 80-я гг. ХІV ст. можна ахарактары­ за­ваць як дагербавы ці эмблематычны. У гэты час адбывалася фарміраванне на беларускіх і літоўскіх землях эмблематычнай

85


Таямнічы свет беларускіх гербаў

базы шляхецкай геральдыкі ВКЛ. Можна вылучыць тры гру­­пы эмблем: 1) знакі-клейны, якія складалі большасць; 2) вы­явы візантыйскага тыпу; 3) выявы заходнееўрапейскага тыпу. У канцы ХІV — першай палове ХV ст. у ВКЛ з’яўляюцца пер­­ шыя гербы: вялікакняжацкія ці княжацкія, зямельныя і ба­ярскія. Утвараюцца два асноўныя тыпы гербавых выяў: клей­навыя і заходнееўрапейскія. Што да­тычыць эмблем ві­ за­нт­ ыйскага ты­пу, то ва ўмовах уз­мацнення ка­та­ліцтва яны ады­­хо­­­дзяць на дру­гі план. За­ма­цоў­ва­юц­ца толькі тыя з іх, якія бы­лі агуль­ныя для іка­на­гра­фіі абедзвюх плы­няў хрыс­ціян­ст­ва. Унія ВКЛ з Польшчай узма­ц­ні­ла ге­раль­дычныя ўплывы апо­ш­няй. Ва­ж­нае значэнне для раз­­­віц­ця шля­хе­ц­кай гераль­ ды­кі ВКЛ мела пры­няц­це лі­тоў­скімі і жамойцкімі баярамі поль­­скіх шля­хецкіх гер­­баў у 1413 г. З 1432–1434 гг. да іх фар­ мальна маглі далу­чыц­ца і праваслаўныя рус­кія князі і бая­ ры. За­цверджаны ў пры­вілеях парадак адоп­цыі меў на мэце аб’яд­нанне ў адзіныя гер­бавыя брацтвы паля­каў, літоўцаў, ру­сінаў і жа­мойтаў. Гэ­та ра­бі­лася для цяснейшай інтэграцыі шля­хецкага са­слоўя ВКЛ і Польшчы. Важнай асаб­лівасцю да­ дзе­нага этапу было ўвя­дзен­не вялікім князем Вітаўтам па­ са­­ ды герольда ВКЛ. У гэ­ ты ж час паскараецца працэс ге­ раль­дызацыі на­пячаткавых зна­каў і выяў князёў і баяр ВКЛ, пе­­раважна пра­васлаўных. Такім чынам, у канцы ХІV — першай палове ХVІ ст. адбыва­ец­ца фарміраванне шляхецкай геральдыкі ВКЛ тры­ ма шляхамі: праз геральдызацыю клейнаў і выяў на пячатках беларускага і лі­тоў­ска­га баярства, праз наданне манархамі гербаў, створаных ге­рольдамі па заходнім узоры, і праз да­ лейшую адопцыю да по­ль­­скіх шляхецкіх гербаў. Шляхецкая геральдыка ВКЛ бы­ла вы­ні­кам сінтэзу за­ход­нееўрапейскіх ге­ ральдычных уплы­ваў праз Інф­лянты, Пру­сію і Польшчу і мяс­ цовага эмблема­тыч­­на­га матэрыялу.


СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ АЛЯКСЕЯ ШАЛАНДЫ

Аб гербе Хадкевічаў // Гістарычнае краязнаўства — дзейсны фак­тар інтэнсіфікацыі навучальнага працэса ў школе і ВНУ: Зб. арт. / Пад рэд. І. Крэня. Гродна, 1994. С. 47–51. Да пытання паходжання герба Хадкевічаў // Białoruskie Zeszyty His­toryczne. Nr 1/3. Białystok, 1995. S. 5–10. Гербы роду Сапегаў // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr 2/4. Białystok, 1995. S. 5–15. Гербы і род Адамовічаў у другой палове ХVІ — ХVІІ ст. // Наш ра­ давод: Зб. арт. / Пад рэд. Д. Карава. Кн. 7. Гродна, 1996. С. 187–190. Асаблівасці беларускай шляхецкай геральдыкі // Шлях у наву­ ку: Зб. арт. / Пад рэд. І. Крэня, М. Касцюка і інш. Мінск: БелНДІДАС, 1997. С.66–69. Удакладненні да герба і радавода Аляхновічаў // Ваўкавышчына: з гісторыі краю і лёсу людзей: Зб. арт. / Пад рэд. І. Крэня. Ваўкавыск, 1997. С. 75–77. Польска-лацінскія моўныя ўплывы на беларускую геральдычную тэрміналогію // Этнасацыяльныя і культурныя працэсы ў заходнім рэ­гі­ёне Беларусі: Гісторыя і сучаснасць: Зб. арт. / Пад рэд. І. Крэня. Гродна: ГрДУ, 1998. С. 419–423. Матэрыялы па даследаванні радавода і герба Ядкоўскіх у фондах ГДГАМ // Краязнаўчыя запіскі. Вып. 5. Гродна, 2000. С. 50–57. Падляшскі гербоўнік: Весэлі гербу “Рагаля” // Бельскі гостінэць. № 5. Бельск, 2000. С. 14–17.

215


Таямнічы свет беларускіх гербаў Да праблемы складання сапраўднага гербоўніка шляхты Брас­ лаў­скага павета ВКЛ другой паловы ХVІ — ХVІІІ ст. // Браслаўскія чы­танні: Мат-лы V-й навук.-краязн. канф., прысвечанай 935-год­ дзю пер­шай згадкі Браслава ў пісьмовых крыніцах. Браслаў, 2001. С. 101–104. Падляшскі гербоўнік: Галынскія гербу “Праўдзіц”. Сухорскія гер­ бу “Ястрабец” // Бельскі гостінэць. № 4. Бельск, 2001. С. 26–27. Радавод і герб зямян Гарадзенскага павета Пуціўлянінаў Свяцкіх у другой палове ХVІ — ХVІІІ ст. // Герольд Litherland. № 1. Горадня, 2001. С. 7–27. Да пытання класіфікацыі клейнавых гербаў шляхты ВКЛ // Ге­ рольд Litherland. № 1. Горадня, 2001. С. 34–37. Гербы і геральдычныя выявы на гравюрах “Бібліі Рускай” Фран­ цыска Скарыны // Герольд Litherland. № 3–4. Горадня, 2002. С. 122– 132. Паганскія вытокі клейнавых гербаў шляхты ВКЛ // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспек­ тывы развіцця: Мат-лы рэспуб. навук. канф.: У 4 ч. / Пад рэд. І. Крэ­ ня, У. Навіцкага, І. Змітровіча. Ч. 1. Гродна: ГрДУ, 2003. С. 190–196. Гербы шляхты Гарадзенскага павета ВКЛ у другой палове ХVI — першай палове XVII ст.: да праблемы гербавай паланізацыі // Куль­ тура Гродзенскага рэгіёна: праблемы развіцця ва ўмовах полі­этніч­ нага сумежжа: Зб. навук. прац / Адк. рэд. А. Пяткевіч. Гродна: ГрДУ, 2003. С. 30–34. Сапраўдны гербоўнік шляхты Браслаўскага павета ў XVI–XVIII ст.: новыя знаходкі // Браслаўскія чытанні: Мат-лы VІ-й навукова-края­ знаў­чай канферэнцыі, прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэн­ ня брас­ лаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853–1926). Браслаў, 2003. С. 105–108. Шымборскія гербу “Слепаўрон” зменены // Бельскі гостінэць. № 2. Бельск, 2003. С. 19–20. Род Абуховічаў vel Абухоўскіх у Гарадзенскім павеце ў ХVІ — пер­ шай палове ХІХ ст. і іх герб // Проблемы национального сознания польского населения на Беларуси: Мат-лы межд. научн. кон­ф. Грод­ но, 7–9 ноября 2003 г. ОО “Союз поляков Беларуси”. Барановичи: Баранов. укрупн. тип., 2004. С. 204–218. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ВКЛ у дру­ гой палове ХVІ — ХVІІІ ст. (А) // Герольд Litherland. № 1–2. Горадня, 2004. С. 2–21.

216

Складаны герб Яраслава Аляксандра Мальхеравіча Шэмета (1619 г.) // Герольд Litherland. № 1–2. Горадня, 2004. С. 65–66.


Спіс публікацый Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ВКЛ у дру­ гой палове ХVІ — ХVІІІ ст. (Б) // Герольд Litherland. № 3–4. Горадня, 2004. С. 90–103. Шляхта нямецкага паходжання і яе гербы ў Гарадзенскім павеце ВКЛ у другой палове ХVІ — ХVІІІ ст. // Герольд Litherland. № 3–4. Го­ радня, 2004. С.112–120. Геральдычна-сфрагістычная спадчына Сапегаў канца ХVІ — ХVІІІ ст. // Славуты Зэльвенскі край: Мат-лы навуковай гісторыкакрая­знаўчай канферэнцыі “Старонкі гісторыі Зэльвеншчыны” (Зэль­ ва, 12 снежня 1998 г.). / Рэдкал.: Д. Аляшкевіч (гал.рэд.) і інш. Ліда: ГАУПП “Лідская друкарня”, 2004. С. 74–82. Гербы роду Боўфалаў Дарашкевічаў з Гарадзенскага павета ВКЛ у ХVІ–ХVІІІ ст. // Герольд Litherland. № 17. Горадня, 2006. С. 44–48. Уплыў Гарадзельскага прывілея 1413 г. на фарміраванне шля­ хецкай геральдыкі ў ВКЛ // Мат-лы конференции “Культура, наука, образование в современном мире”. ІІІ межд. научн. конф. Гродно: УО “ГГАУ”, 2007. С. 275–280. Казімер Ягайлавіч і гербавая легенда роду Валовічаў // Ягело­ ны: дынастыя, эпоха, спадчына. Мат-лы міжнароднай навук.-практ. канф. Гальшаны – Навагрудак, 8–10 верасня 2006 г. Мінск: Белару­ ская навука, 2007. С. 243–265. Невядомыя гербы менскай шляхты ў ХVІ ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 940-годдзя горада): Мат-лы міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 7–9 верасня 2007 г.). Рэдкал.: А. Кавале­ ня і інш. Мінск: Беларуская навука, 2008. С. 142–149. Да пытання аб паходжанні герба роду Аляксандровічаў // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: Мат-лы рэсп. навук.практ. канф. (Ліда, 3 кастрычніка 2008 г.). Ліда, 2009. С. 32–35. Гербавая паланізацыя шляхты Гарадзенскага павета ВКЛ у дру­ гой палове ХVІ — першай палове ХVІІ ст. // Архіварыус. Вып. 8. Мінск, 2010. С. 250–255. “Гербавыя войны” паміж Польскім каралеўствам і Вялікім кня­ ствам Літоўскім у кантэксце інтэграцыйных працэсаў (другая пало­ ва ХVІ ст.) // Праблемы інтэграцыі і інкарпарацыі ў развіцці Цэн­ тральнай і Усходняй Еўропы ў перыяд ранняга Новага часу: Мат-лы міжнар. навук. канф. (Мінск, 15–17 кастрычніка 2009 г.). Мінск: БІП-С Плюс, 2010. С. 117–134. Радзівілаўская геральдыка ў ХV–ХVІ стст. // Першыя Радзівілаў­ скія чы­­тан­­ні: роля і значэнне прадстаўнікоў роду Радзівілаў у гіс­то­ рыі Бе­ла­­русі: з нагоды 390-годдзя заснавальніка Жодзіна Багуслава Ра­дзі­ві­­ла (1620–1669). Зб. мат-лаў. Мінск, 2010. С. 94–98.

217


Таямнічы свет беларускіх гербаў Гербы роду Талочкаў з Гарадзенскага павета ВКЛ // Краязнаўчыя запіскі. Вып. 7. Гродна, 2010. С. 172–179. Гербы Яна Казімера Пашкевіча — шляхецкага паэта з Ашмянска­ га павета ВКЛ // Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Бе­ ла­русі. Зб. навук. арт. / Рэдкал.: А.Каваленя [і інш.]. Мінск: Белару­ ская навука, 2011. С. 150–156. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ВКЛ у дру­ гой палове ХVІ — ХVІІІ ст. (В) // Герольд Litherland. № 18. Горадня – Менск, 2011. С. 129–142. Перыядызацыя гісторыі геральдыкі Беларусі // Крыніцазнаўства і спе­цыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Навук. зб. Вып. 7. Мінск: БДУ, 2012. С.150–156. Шляхецкая геральдыка ВКЛ у другой палове ХV — першай пало­ ве ХVІ ст. і гербы карэліцкіх баяраў // Карэліччына: людзі, падзеі, час: зб. навук. артыкулаў / Уклад.: А. Скеп’ян і інш.; рэдкал.: А. Кава­ леня і інш. Мінск: Беларуская навука, 2012. С. 44–49. Радавод і герб Галубцэвічаў з Полацкага ваяводства ВКЛ у ХVI ст. // Архіварыус. Вып. 10. Мінск, 2012. С. 267–272. Лёс клейнавых гербаў шляхты ВКЛ і яе гербавы “сепаратызм” у дру­гой палове ХVI — XVIII ст. // Генеалогія. Зб. наук. праць. Вип.1. Киів: Простір, 2013. С. 427–434. Гербы шляхты Наваградскага павета ВКЛ у другой палове XVI — першай палове XVII ст. // Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння (да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на маг­ дэбургскае права). Зб. навук. арт. / Рэдкал.: А. Каваленя і інш. Мінск: Беларуская навука, 2013. С. 119–129. Геральдыка Радзівілаў у другой палове XVI — XVII ст. на падста­ ве сфрагістычнага матэрыялу // Замкі, палацы і сядзібы ў кантэк­ сце еўрапейскай культуры. Зб. навук. арт. / Рэдкал.: В. Папко і інш. Мінск: Медысонт, 2013. С. 269–278. Геральдыка князёў Агінскіх: генезіс, легенда, факты // Герольд Litherland. № 19. Горадня – Менск, 2013. С. 20–29. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ВКЛ у дру­ гой палове ХVІ — ХVІІІ ст. (Г) // Герольд Litherland. № 19. Горадня – Менск, 2013. С. 55–66. Гербы Льва Іванавіча Сапегі (1580–1633 гг.): склад, леген­ да, функцыі // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV– XVIII стст.). Зб. навук. прац / Пад рэд. А. Янушкевіча. Мінск: Меды­ сонт, 2014. С. 209–225.

218




Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.