З’ЯЎЛЕННЕ КАТА ШПРОТА У гэтым горадзе ўсё трошкі не такое, якім здаецца на першы погляд. Вось, напрыклад, жалезны хлопец у скверы ля вакзала, — стаіць сабе і стаіць. Але пасля поўначы, калі нікога побач няма і ніводная істота яго не бачыць, ён раптам як ускочыць на пара пет ды як адтарабаніць чачотку! А цётачка ля Камароўкі, што цэлымі днямі дражніць галубоў і вераб’ёў жалезнымі, ні кроплі не ядомымі семкамі? Роўна апоўначы яна ўрэшце лезе ў кішэню і рассыпае вакол ужо са праўдныя птушыныя ласункі. Ранкам птушкі прачынаюцца — а на ходніках столькі смачнага! Вось дык сюрпрыз! А яшчэ той дзіўны помнік на плошчы перад Батанічным са дам. Ніхто, нават ён сам, не ведае, хто ён такі і чаму тырчыць менавіта тут. А тыя, што ведалі, ужо даўно забылі. Дык вось, калі з плошчы знікаюць апошнія мінакі, ён, гэты помнік, цяжка ўздыхае, злазіць з пастамента, сядае пад елкай і глыбока за думваецца. Ён спрабуе ўспомніць, хто ж ён. Не вельмі прыемна быць невядома кім. Але самае цікавае адбываец ца ў глухіх дварах і таямнічых тупіках. Як толькі людзі па выключаюць у дамах святло і нават неўгамонныя вулічныя каты разыдуцца па хованках,
1
у зацішных закутках пачынаюць збірацца прывіды. Раней тут прывідаў не было — гадоў сто таму іх усіх дарэшты забара нілі, — а цяпер яны паціху-памалу зноў абжываюць гэты стом лены дзённымі турботамі горад. Вось і ў завулку Калініна тое самае. Не паспелі жыхары дома ля бэзу выключыць мульцік і залезці пад коўдру, як пад вок намі ўжо чуецца гучны шэпт: — Кажуць, у нас тут новенькія пасяліліся, — гэтыя словы да носяцца аднекуль з-пад балкона: ці то з падвала, ці то проста з-пад зямлі. — На першым паверсе. Начніцы нейкія, я ледзь дачакаўся, калі яны ўрэшце ўлягуцца. — Я іх яшчэ не бачыла, — другі голас чуецца з-пад бэзу, які, на жаль, ужо адцвіў. Гэты голас належыць рашучай прывіднай панне, якая, пазя хаючы, выплывае з ніадкуль проста пад вокны кватэры. — А ты зірні на іхны балкон, — цяпер зрабіўся бач ным і прывідны спадар у старамодным капелюшы. Ён цырымонна зняў яго перад паннай, а тая ў ад каз засмяялася, ляпнула спадара па плячы і пад ляцела да балкона. — Ого, ну і камода! — усклікнула прывід ная панна. — Я б такую таксама на балкон вы ставіла, а яшчэ лепш — скінула б уніз! Прывідны спадар паморшчыўся: — Мне пад балконам іхная камода таксама ні да чаго. Панна зноў засмяялася: — Ты мог бы хаваць у ёй свой капялюш! Але глядзі — у іх жа там цэлая аранжарэя! Нават фікус нейкі выставілі! Раптам з балкона нехта ціха саскочыў на зям лю. Прывіды спачатку нават спужаліся і сха
2
валіся сярод бэзавых галін, зрабіўшыся як мага больш празрыстымі і нябачнымі. Але праз імгненне яны зразумелі, што перад імі ўсяго толькі кот, хай сабе вельмі смелы і зухавата-па ласаты. Кот паглядзеў на прывідаў і, ні міргнуўшы, прамовіў: — Прашу прабачэння, але сам я не тутэйшы і з вашымі звыча ямі не знаёмы. Растлумачце, калі ласка, што тут адбываецца? Прывіды пераглянуліся і выплылі з-за бэзавага куста. — А сам ты хто такі? — спытала панна. — Я — кот Шпрот, — павагаўшыся, паведаміў кот. — Але адказваць пытаннем на пытанне няветліва. — Давай спярша скончым са знаёмствам, — прамовіў спа дар у капелюшы. — Тады ты ўсё зразумееш. Мяне завуць ЖанЖах, і я жыву пад гэтым балконам. І ён зноў цырымонна зняў капялюш. — А мяне завуць Мара. Насамрэч маё поўнае імя Кашмара, але так мяне не называлі нават бацькі, якія гэтае імя прыду малі. Я жыву пад бэзам. Мы з Жан-Жахам суседзі.
3
4
— Цяпер я разумею, — адказаў кот Шпрот. — Значыць, я таксама ваш сусед. — Ага, сусед. У гэтай кватэры доўга ніко га не жыло, таму мы і забыліся, што нас мо гуць пачуць, — сказаў Жан-Жах. — Апроч мяне вас ніхто не пачуў — іншыя ўжо заснулі. — А як ты змог выбрацца на вуліцу? — спы тала Мара. — Здаецца, балкон зачынены. — Ён амаль зачынены, — растлумачыў Шпрот. — На ноч у балконным акне пакідаюць шчылінку для праветрыван ня. Яны ж не ведаюць, што я магу засунуць у яе лапу і трошкі пашырыць — акурат настолькі, каб у яе мог пралезці сярэдніх памераў кот. А потым я зноў зраблю так, як было. Ніхто і не заўважыць. — Гэта ты добра прыдумаў, — сказаў Жан-Жах. — Дарэчы, я зноў прашу прабачэння, але тая расліна, якую вы назвалі фікусам, насамрэч завецца мушмула японская. — Ого! — здзівілася Мара. — А што яшчэ ў вас там расце? — Вось там, у самым кутку, — мята. — Мята? — здзівілася Мара. — Я чула, каты мяту вельмі лю бяць і абгрызаюць. Кот Шпрот збянтэжыўся: прыватна яго мята ніколі не цікавіла. — Ну, можа, нехта і любіць, каты розныя бываюць… Калі хо чаце, я вас калі-небудзь запрашу ў госці, усё пакажу і раскажу. Толькі мне ў сваіх спытаць трэба. Тут ужо збянтэжыліся Жан-Жах і Мара. — Ты… гэта… пакуль не трэба, — сказаў Жан-Жах. — Да вай лепш мы табе ваколіцы пакажам. Кату ідэя спадабалася. — Давайце, — радасна мяўкнуў ён. — А калі?
5
— Ну вось заўтра і пачнём. Будзем чакаць цябе тут, як толькі ўсе заснуць. — Я прыйду! — паабяцаў Шпрот. — А цяпер мне лепш вяр нуцца, пакуль ніхто не заўважыў, што мяне няма. — Тады да сустрэчы! — сказаў Жан-Жах. — Шчаслі-і-іва! — праспявала Мара. — Прыемна было пазнаёміцца! — адгукнуўся кот Шпрот і заскочыў на вузкае балконнае падаконне. Перш чым знікнуць у цёмнай кватэры, ён павярнуўся да прывідаў і памахаў ім ла пай. Тыя памахалі ў адказ. — Слаўны ў нас з’явіўся сусед, — зазначыла Мара, як толькі Шпрот растаў у начным змроку. — Вельмі прыстойны кот, — пагадзіўся Жан-Жах. — Павяд зём яго заўтра да спадарыні Мышы? — Павядзём! І прывіды, паважна абмяркоўваючы свае сур’ёзныя пры відныя справы, паволі расталі ў паветры. Мабыць, выправіліся піць гарбату і абмяркоўваць, што паказаць Шпроту ў першую чаргу. І завулак зноў зрабіўся звычайным. Але мы ўжо ведаем, што ўсё не так проста, як падаецца на першы погляд.