Андрэй Чарнякевіч
НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ З гісторыі нацыянальнага руху 1909–1939 гадоў
Мінск Выдавец А.М. Янушкевіч 2015
УДК 94(476)“1909/1939” ББК 63.3(4Беи)6 Ч21
Рэцэнзенты: Яўген Мірановіч, прафесар, доктар габілітаваны (Беластоцкі ўніверсітэт, Польшча), Уладзімір Ляхоўскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)
У афармленні вокладкі выкарыстаны фатаграфіі канца 1910-х – 1920-х гадоў. Аўтар фотакалажу – Ірына Саранчукова
Ч21
Чарнякевіч, А.М. Нараджэнне беларускай Гародні : З гісторыі нацыянальнага руху 1909–1939 гадоў / Андрэй Чарнякевіч. – Мінск : А.М. Янушкевіч, 2015. – 172 с. : іл. ISBN 978-985-90346-7-1. Кніга сучаснага беларускага даследчыка Андрэя Чарнякевіча распавядае пра фарміраванне ў Гародні аднаго з галоўных цэнтраў беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ ст. На падставе малавядомых архіўных і друкаваных крыніц аўтар стварае шырокую панараму сацыяльна-палітыч нага жыцця даваеннай Гародні, апісвае яе беларускае аблічча на фоне бур лівых падзей, звязаных са шматлікімі зменамі ўлады і ўсталяваннем новых парадкаў у горадзе. Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага нацыянальнага руху, а таксама мінулым Гародні і гарадзенскага рэгіёна.
УДК 94(476)“1909/1939” ББК 63.3(4Беи)6
ISBN 978-985-90346-7-1
© Чарнякевіч А.М., 2015 © Афармленне. ІП А.М. Янушкевіч, 2015
ЗМЕСТ
Уступ | 5 Раздзел I. ПЕРШЫЯ КРОКІ | 9 Раздзел II. ПРЫТУЛАК ВЫГНАНЦАЎ | 25 Раздзел III. ПЕРШЫ ГАРАДЗЕНСКІ БЕЛАРУСКІ ПОЛК | 41 Раздзел IV. ЗМЕНА АТАЧЭННЯ | 59 Раздзел V. МЕХАНІЗМ УПЛЫВАЎ | 74 Раздзел VI. БЕЛАРУСКІ КУЛЬТУРНІЦКІ ПРАЕКТ | 88 Раздзел VII. “ПРАВАМ ЦІ МЯЧОМ” | 108 Раздзел VIII. “ПАТРЫЁТЫ АД ГРОШАЙ” | 129 Раздзел IX. ПАРТРЭТ У ІНТЭР’ЕРЫ | 148 Заключэнне | 168
Прысвячаецца Алесю Кіркевічу, апошняму сярод першых...
УСТУП
Я адзін, але я адчуваю прысутнасьць кожнага, хто тут быў... Пётр Сяўрук “Дзённік”*
Ідэя гэтай кнігі нарадзілася падчас самотных блуканняў па калідорах былога будынка старых тытунёвых складоў братоў Шэрашэўскіх1. Для тых, хто не ведае – гэта такі гарадзенскі Каўчэг, дзе разам можна пабачыць польскае консульства, ці не з дзясятак страхавых агенцтваў, майстэрню па вырабе надмагільных помнікаў, некалькі турыстычных фірмаў ды шмат чаго яшчэ. Менавіта тут, на чацвёртым паверсе, пад самай страхой захаваліся парэшткі партыйнай сістэмы сучаснай Беларусі: сядзібы Беларускага народнага фронту, сацыял-дэмакратаў, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, руху “За Свабоду”. Падымаючыся сюды, быццам трапляеш 1 Частка кнігі ўжо друкавалася ў выглядзе асобных артыкулаў: Чарнякевіч А. Паміж грызнёй і барацьбой: беларускі палітычны нацыяналізм у Горадні (канец 1918 – пачатак 1921 гг.) // ARCHE-Пачатак. 2009. № 3. С. 329–410; Чарнякевіч А. Прытулішча выгнанцаў: штодзённае жыцьцё беларускага дзеяча ў Гародні 1909–1939 // Гарадзенскі палімпсест. 2010. Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры XVІ–XX стст. Мінск, 2011. С. 422–436; Чарнякевіч А. Айчына пад страхою. Гродна як лакальны асяродак беларускага нацыянальнага руху // ARCHE-Пачатак. 2014. № 7–8. С. 221–248.
* Сяўрук П. Небыцця не існуе: невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху. Гародня – Wrocław, 2008. С. 206.
6
Уступ
у іншы сусвет. Калі гаспадары пакойчыкаў на сваіх месцах, часамі я наведваюся да іх, каб пазычыць кавы і па-сяброўску папляткарыць. Звычайна тут вельмі ціха, толькі калі-некалі на калідоры робіцца гучна ад галасоў. Тады будынак на вуліцы Будзёнага становіцца сапраўднай беларускамоўнай выспай у рускамоўным горадзе. Раптам надыходзіць момант, калі на цябе навальваецца свое асаблівае déjà vu, ці дакладней – нейкае адчуванне зачараванага кола, калі дзень за днём даводзіцца чуць Абвяшчэнне незалеж адны і тыя ж галасы, бачыць тыя санасці БНР у 1918 годзе мыя постаці. Толькі з аднымі ты суўдыхнула новы сэнс у па стракаешся ў сутарэннях, а іншых няцце беларускасці знаходзіш на старонках архіўных да кументаў і старых газет. Колькасць паралеляў і супадзенняў паміж сучаснымі гарадзенскімі беларускімі дзеячамі і колішнімі, сёння амаль невядомымі, уражвае. З аднаго боку, розніца паміж сёння і ўчора вельмі адчувальная. На карце Еўропы з’явілася суверэнная дзяржава з назваю Беларусь. У Гародні ёсць музей Максіма Багдановіча, імёнамі класікаў беларускай літаратуры, прынамсі тых – з пачатку мінулага стагоддзя, названы вуліцы і дзяржаўны ўніверсітэт. Дзеці ў школах здаюць іспыт па беларускай мове, дзе-нідзе можна пабачыць беларускія шыльды, а беларускамоўны дыктар у грамадскім транспарце абвяшчае прыпынкі. Аднак беларускім паводле зместу горад так і не стаў. “Быць беларусам” у Гародні, як і ў Беларусі, па-ранейшаму вызначаецца свядомым грамадскім выбарам. Гэтаму не вучаць, з гэтым нават не нараджаюцца. Адсюль і адчуванне няўпэўненасці ў сваім праве на гістарычную спадчыну. Нядзіўна, што навешаныя ярлыкі “тлум дзяцей” або “жлобская нацыя” гучаць, нібыта прысуд самім сабе. Беларускасць у Гародні на ўзроўні этнічных прыкметаў заўсёды была з’явай натуральнай. І калі ў XVIII стагоддзі яна тут ледзь бачна на старонках гарадскіх кніг у выглядзе лексічных запазычанняў, то ў 1818 годзе прыёр гарадзенскіх кармелітаў, ксёндз Уладзіслаў Казакевіч наўпрост запісаў сваё паходжанне як “шляхціц” і “беларус”2. Па брука2 Gordziejew J. W kwestii języka osiemnastowiecznych ksiąg miejskich grodzieńskich // Kultura i języki Wielkiego Księstwa Litewskiego, Kraków, 2005. S. 125–131; Gordziejew J. Socjotopografia Grodno w XVIII wieku. Toruń, 2002. S. 259.
Уступ
7
ванцы гарадзенскіх вуліц хадзіў шмат хто з будучых беларускіх дзеячаў. Вацлаў Ластоўскі нават прысвяціў гэтым мясцінам верш “На Каложы ў Горадні” з цыклу “Конадні”, у якім, дарэчы, выкарыстаў вядомую легенду, быццам Барысаглебская царква – знакамітая Каложа – паўстала на месцы язычніцкага капішча3. Тут нарадзіўся Уладзімір Пігулеўскі – пазнейшы консул БНР у Латвіі4, вучыўся Уладзімір Тамашчык – будучы адміністратар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы5. У Вяцкім палку ў Гародні служыў Дамінік Аніська – карэспандэнт і супрацоўнік беларускіх каталіцкіх выданняў6. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе ўдыхнула новы сэнс у паняцце беларускасці. Ры тарычнае пытанне “ці была БНР дзяржавай?” у нашым выпадку набывае зусім іншы, нерытарычны змест. У Гародні амаль адначасова існавалі беларускі ўрад, Міністэрства беларускіх спраў Літвы і бела рускі полк. Пры гэтым палітычныя функцыі ўрада ці нацыянальны характар вайсковых частак, якія паўставалі пад беларускай шыльдай, мелі хутчэй сімвалічнае значэнне. Іх прысутнасць тут прычынілася да “выбуху” грамадскай актыўнасці на нацыянальнай глебе. Ужо пазней, на “міжваенны час”, прыпадае фармаванне бела рускага парламен цкага прадстаўніцтва і антыпольскага падполля, спро бы стварэння “праўрадавых” арганізацый, дзейнасць Беларускай работніцка-сялянскай грамады (БСРГ, Грамада) і Таварыства бела рускай школы (ТБШ)7. З гэтых прычын горад і набывае пачэснае імя “Другой сталіцы БНР”. На сённяшні дзень існуе ўжо даволі вялікая колькасць літаратуры на тэму беларускага адраджэння ў Гародні. Аднак некаторыя пытанні беларускага нацыянальнага руху, разгледжаныя гісторыкамі ў рэгія нальным кантэксце, не знайшлі свайго працягу ў больш агульных даследаваннях, у прывязцы да іншых беларускіх асяродкаў, пры тым, што сам горад з’яўляўся толькі адным з цэнтраў беларускай справы. Важ3 Ластоўскі В. Выбраныя творы / Уклад., прадмова і каментары Я. Янушкевіча. Мінск, 1997. С. 206–207. 4 Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны. Мінск, 1996. С. 239; Міхнюк У. Пігулеўскі У. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. Мінск, 1999. С. 491–492. 5 Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя. Мінск – Мюнхен, 1999. С. 34–35. 6 Цэнтральная навуковая бібліятэка НАНБ імя Я. Коласа, аддзел рэдкай кнігі. Ф. 5. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 15; Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы... С. 7, 259–260. 7 Малецкі Я. Пад знакам “Пагоні” // Спадчына. 1994. № 3. С. 129–130.
8
Уступ
на адзначыць, што гістарыяграфія ахоплівае амаль усе асноўныя этапы развіцця беларускага руху на Гарадзеншчыне, хаця яны і прадстаўлены не аднолькава шырока. Самае складанае, аднак, што ўжо з самага пачатку фармавання ідэі нацыянальнай ідэнтычнасці Беларусі і змагання за яе самастойную палітычную будучыню паўстала праблема яе разумення і інтэрпрэ тацыі8. Амаль кожную партыю ці Эвалюцыя беларускага аб’яд нан не, дзе ў назве пры сутнічае руху на гарадзенскім слова “беларускі”, мы гатовы апрыёры грунце пазб аўлена ўспрымаць у якасці нацыянальнай!9 відавочнай храна Нават сам выраз “беларускі рух” нясе лагічнай паслядоўнасці ў сабе перадусім ідэ ал агічны змест, замацоўваючы стэрэатып працягласці ўласнай традыцыі і маштабнасці яе праяўлення. Аднак эвалюцыя беларускага руху на гарадзенскім грунце выявілася пазбаўленай відавочнай храналагічнай паслядоўнасці. Адна з найбольш масавых беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацый – ТБШ – па часе паўстала ўжо пасля беларускага партызанскага руху, беларускага войска, і нават – беларускага ўрада! Нам прыйдзецца пазнаёміцца з рознымі бакамі нацыянальнага жыцця ў Гародні, зазірнуць у самую глыбіню дзейнасці “Другой сталіцы БНР”. Мы паспрабуем наблізіць да чытача постаць гарадзенскага беларускага дзеяча, зрабіць яе больш зразумелай і асэнсаванай, у першую чаргу, для самога сябе. Аднак, як звычайна бывае ў падобных выпадках, пытанняў пакуль значна больш, чым адказаў на іх...
8 Унучак А. «Наша Ніва” і беларускі нацыянальны рух (1906–1915 гг.). Мінск, 2008. С. 6. 9 Gellner E. Nations and nationalism. New York, 1983. P. 1, 43–44.
Раздзел І ПЕРШЫЯ КРОКІ
Горадня ўважаецца за адзін з найстарэйшых цэнтраў беларускага адраджэнцкага руху... Ул. Крынскі “Адраджэнскі рух у Горадзеншчыне”*
Гародня заўсёды была горадам памежжа1. Яе заснаванне звычайна звязваюць з пачаткам славянскай каланізацыі вялікай лясной прасторы ў Сярэднім Панямонні, да гэтага заселенай балтамі. Засваенне абшару Пушчы расцягнулася на некалькі стагоддзяў, ахопліваючы часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, што разам з палітычнымі чыннікамі паўплывала на складанае этнаканфесійнае становішча на Гарадзеншчыне2. Пазней з крэпасці на знешнім рубяжы хрысціянскай цывілізацыі Гародня ператвараецца ў губернскі горад Расійскай імперыі на мяжы з Каралеўствам Польскім. Нёман па-ранейшаму заставаўся галоўнай эканамічнай артэрыяй краю. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя праз Гародню прайшла чыгунка Пецярбург–Варшава, да якой яшчэ праз дваццаць год была дабудавана новая лінія Гародня–Сувалкі–Аліта3. 1 У беларускай мове сустракаецца некалькі варыянтаў назвы горада: Гродна – Горадня – Гародня. Аўтар выкарыстоўвае апошні з іх, пакідаючы ў цытатах варыянты з арыгінальнага тэксту. 2 Puszcze wielkoksiążece na północnym Podlasiu i zachodniej Grodzińszczyżnie w XV– XVI wieku (podziały, administracja, służby leśnie i wodne). Olsztyn, 2007. S. 68–72. 3 Maliszewski E. Przewodnik po gubernji Grodzieńskiej. Zarys statystyczno-opisowy. Warszawa, 1919. S. 7; Киштымов А. Гродно и неманский водный путь. Конец XVII –
* Крынскі Ул. Адраджэнскі рух у Горадзеншчыне // Новая дарога. 06.09.1942. № 24. С. 4.
10
Раздзел І
Гародня. Вуліца Саборная. Фота пач. ХХ ст.
Праўда, выкарыстаць сваё геаграфічнае становішча ў поўнай сту пені ў горада не атрымалася. “Мяркуючы па ўсім, — пісала адна з мясцовых газет, — бедны наш край ляжыць пад нейкай нешчаслівай зоркай… Горад стаіць над прыгожай сплаўнай ракой, аднак, нягле дзячы на гэта, няма ў ім ні гандлю, ні прамысловасці… Нават чыгунка, якая прайшла праз Гародню, замест таго каб узбагаціць яе, як гэта адбываецца ў іншых гарадах, прынесла толькі шкоду, адарваўшы ад яе суседнія гандлёвыя цэнтры, якія раней цягнуліся да Гародні”4. На дваццаці мясцовых фабрыках было занята каля дзвюх тысяч працоўных, тады як на сотні дробных прадпрыемстваў — толькі чатырыста чалавек. Разам яны забяспечвалі грашовы абарот у сем з паловай мільёнаў рублёў5. Горад знаходзіўся на 120-м месцы ў імпе рыі па памеры прыбыткаў6. Да пачатку мінулага стагоддзя жыццёвую прастору беларусаў стваралі вёска і мястэчка. У гэтым сэнсе Гародня не была выключэннем. начало ХХ в. // Гарадзенскі палімпсест XII–XX стст. Мат-лы міжнар. навук. канф. (Горадня, 7 лістапада 2008 г.). Горадня – Беласток, 2008. С. 137–138. 4 Gazeta Białostocka. 18.11.1912. № 1. S. 7–8. 5 Gazeta Białostocka. 17.11.1913. № 46. 6 Бобровский П. Материалы для географии и статистики России, собранные офи церами генерального штаба. Гродненская губерния. Ч. 2. СПб., 1863. С. 782, 794, 799.
Першыя крокі
11
Паводле перапісу 1897 года з амаль 50 тысяч мясцовых жыхароў 47,7% складалі яўрэі, 22,4% — рускамоўнае насельніцтва, польскамоўнае — 14,5%. І толькі 11,6% — пяць з паловай тысяч чалавек — назвалі ў якасці роднай беларускую мову. На рускамоўную частку прыпадала большасць сярод хрысціянс Адным з галоўных кры кага духавенства (59%), чыноўнікаў тэрыяў беларускасці (58,6%) і сялян, якія жылі ў Гародні становіцца мова (47,3%), на польскамоўных — шляхты (41,8%), яўрэі складалі большую частку з мясцовых гандляроў (76%). Беларускамоўныя жыхары займалі адну пятую амаль у кожным з усіх саслоўяў, за выключэннем гандляроў і мяшчан, дзе іх колькасць не перавышала 4%. Дзве траціны з “беларускамоўных” гарадзенцаў паводле веравызнання з’яўляліся праваслаўнымі7. “Горад, — трапна адзначыў нямецкі даследчык Райнэр Лінднэр, — як камунікацыйны цэнтр, як месца абмену ідэямі і інтэлектуальны базіс любой нацыі ў гэты час не знаходзіўся ў распараджэнні беларусаў; дакладней кажучы, беларусы не маглі выкарыстаць горад як прастору стварэння супольнасці”8. В. Ластоўскі згадваў пра “польскі” і “расейскі” лагеры, якія ваююць на Гарадзеншчыне паміж сабой за “душу беларуса”, адзначаючы, што “людзей, каторыя бы адносіліся справядліва да адраджэньня беларускаго народу, тут (…) прыходзілася спатыкаць менш, чым у іншых мейсцах”9. Пры гэтым расійскаму кіраўніцтву заставалася толькі шкадаваць, што такі “благадатны этнаграфічны матэр’ял” як беларусы “не быў выкарыстаны ў дастатковай ступені”10. Само разуменне беларускасці ў яе розных праяўленнях знаходзілася ўвесь час у працэсе “рэканструкцыі”11. Чэслаў Мілаш пісаў: “Прызна7 Соркіна І. Насельніцтва Гародні паводле апублікаваных матэрыялаў Першага ўсе агульнага перапісу насельніцтва Расейскай імперыі 1897 г. // Гарадзенскі палімпсест XII–XX стст. Горадня – Беласток, 2008. С. 115, 118–119. 8 Лінднэр Р. Гісторык і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ–ХХ ст. СПб., 2003. С. 31–32. 9 Цыт. паводле: Смалянчук А. Горадня і гарадзенцы 1911–1915 гг. на старонках “Нашай Нівы” // Гарадзенскі палімпсест. 2010. Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры XVІ–XX ст. Мінск, 2011. С. 409–410. 10 Отдел редких книг и рукописей библиотеки Литовской АН. Ф. 43. Д. 25167. Л. 7 об. 11 Гл.: Меджецький В. Селяни у націотворчих процесах Центральноі і Східноі Европи у другій половині ХІХ – на початку ХХ століття // Україна модерна. Львів, 2001. № 6. С. 63.
12
Раздзел І
юся, што беларусы да гэтага часу застаюцца для мяне загадкай. Вялікі абшар, заселены прыгнечанай масай, якая размаўляе на мове, якую можна акрэсліць як своеасаблівы мост паміж польскай і рускай, з нацыянальнай свядомасцю як самым познім творам нацыянальных рухаў у Еўропе, з граматыкай, якая паўстала толькі ў ХХ стагоддзі. У гэтым выпадку мы сустракаем недакладнасць кожнага тлумачэння, дэфініцыі”12. У выніку адным з галоўных крытэрыяў беларускасці становіцца ме навіта мова. Той жа Вацлаў Ластоўскі ў нататках “З падарожжа па Гро дзеншчыне” ўпэўнена сцвярджаў, што “…сам жэ фундамэнт Гóрадні і аколіцы яго, заселены беларусамі, як і тысячу гадоў таму назад”13. Яшчэ больш дакладна на гэты конт выказалася М. Канапніцкая ў адным са сваіх лістоў: “Гародня – пашкадуй Божа! (…) Тое, што там нарадзіцца калісці паміж народам – ня будзе Польшчай ці Літвою, але Беларусью. Гістарычныя рысы знішчаць час і няволя; застануцца рысы этнаграфічныя…”14. У адрозненне ад Вільні, дзе сфармавалася бесперапынная традыцыя беларускага нацыянальнага руху, у Гародню беларускае адраджэнне прыходзіла хвалямі, знаходзячы з кожным разам усё большую колькасць прыхільнікаў. Гісторыю паўстання “адраджэнцкага руху” на Гара дзеншчыне пазней паспрабаваў аднавіць у сваім артыкуле Ул. Крынскі (пад гэтым псеўданімам, хутчэй за ўсе, хаваўся мясцовы беларускі дзеяч Уладзімір Курбскі, пра якога будзем казаць далей). «Яшчэ падчас паўстання 1863 году Горадня была сядзібай Кастуся Каліноўскага, — пісаў ён, — які да пакліканьня яго на становішча дыктатара Беларусі і Літвы быў горадзенскім ваяводай. (...) Пашыраныя тут у вялікіх колькасьцях экзэмпляры “Мужыцкай Праўды” і іншых выданьняў у беларус кай мове ўзмацоўвалі ў шырокіх масах беларускага сялянства й дробнай шляхты сьвядомасць нацыянальнай адасобленасьці. Гэта спрычынілася да таго, што распачаты Каліноўскім рух, пасля таго як паўстанне было задушана, не загінуў, а паўстанчыя традыцыі і ідэя беларускага сэпаратызму перахоўвалася тут яшчэ доўгія гады...»15. Miłosz C. Rodzinna Europa. Kraków, 2001. S. 69. Смалянчук А. Горадня і гарадзенцы 1911–1915 гг. на старонках “Нашай Нівы”. С. 419. 14 Цыт. паводле: Romanowski A. Pozytywizm na Litwie: polskie życie kulturalne na zie miach litewsko-białorusko-inflanckich w latach 1864–1904. Kraków, 2003. S. 325–326. 15 Тут і далей беларускія цытаты даюцца на мове арыгіналу: Крынскі Ул. Адраджэнскі рух у Горадзеншчыне. С. 4 12
13
Першыя крокі
13
Па-новаму гэтая “ідэя” выявілася запатрабаванай напярэдадні першай расійскай рэвалюцыі16. Сто гадоў назад мясцовы беларускі нацыянальны рух нараджаўся ў цеснай сувязі з польскімі сацыялістамі. Яшчэ ў 1904 годзе Яніна Міхноўская, гаспадыня маёнтка Міневічы і актыўная дзяячка ППС (партыйны псеўданім “Пані”), склала ў Гародні першыя агітацыйныя брашуры на беларускай мове: “Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць”, “Царская гаспадарка”, “Настаў час” і інш. Гэтая літаратура, як згадваў пазней яе сябра па партыі Б. Шушкевіч, адрасавалася для “праваслаўных у сёлах, якія знаходзіліся пад уплывам папоў ды народных школ і не ўмеўшых чытаць па-польску” і ўласна для іх і была перакладзена на “простую” мову. Была нават створана Сацыя лістычная партыя Белай Русі. Аднак спроба распаўсюджваць беларускамоўныя пракламацыі сярод вёсак на правым беразе Нёмана – ад Адамавічаў і Сапоцкіна – нечакана сутык нулася з непрыняццем самімі сялянамі. “Тут жыве насельніцтва, — пісаў Б. Шушкевіч, — якое на штодзень выкарыстоўвае паміж сабой беларускую мову, а на рынку і каля касцёла — польскую. У большасці гэта перавадныя ў праваслаўе ўніяты, з-за чаго гэтая амаль 35-тысячная маса была ў маўклівай апазіцыі да царквы і ўрада. І лічыла сябе палякамі…”. Затое гэтыя пракламацыі з ахвотаю бралі жыхары з ваколіц Скідзеля і Азёр17. На гэты ж час прыходзяцца і першыя звесткі пра дзейнасць у горадзе і павеце Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Фактычна, аднак, да нацыянальна-творчых цэнтраў беларускага адраджэння Гародня далучаецца толькі восенню 1909 года, калі пад кіраўніцтвам ксяндза-каноніка Бернардзінскага кляштара Фран цішка Грынкевіча навучэнцы старэйшых класаў мясцовых гімназій (усяго каля дзесяці чалавек) заклалі Гарадзенскі гурток беларускай моладзі “Хатка”. Паводле ксяндза Адама Станкевіча, на працягу наступных пяці гадоў асоба кс. Грынкевіча была асобай цэнтральнай і адзінай, якая будзіла і арганізоўвала ў Гародні беларускі рух18. Фактычна айцец Фран цішак апекаваўся арганізацыяй усяго два гады, прымаючы Ніка. Аб працы у Горадзеншчыне // Сын Беларуса. 1924. № 35. С. 3–4. Turonek J. Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi. Warszawa, 1992. S. 23–24; Пят кевіч А. Літаратурная Гродзеншчына. Мінск, 1996. C. 16; Черепица В. Не потерять связующую нить: История Гродненщины ХІХ–ХХ столетий в событиях и лицах. Исследования, документы, комментарии. Гродно, 2003. С. 277, 280. 18 Stankiević A. Biełaruski chryścijanski ruch (histaryćny narys). Vilnia, 1939. S. 46–47. 16 17
14
Раздзел І
актыўны ўдзел непасрэдна ў яе дзей насці. Сам гурток нагадваў зям ляцтва, аб’яднаўшы ў асноў ным вучняў гарадзенскіх гімназій, якія паходзілі з Сакольшчы ны. Згод на з А. Станкевічам, да “Хаткі” належала шмат дзяцей засценкавай шляхты, а агульныя наст роі былі народніцка-краё выя19. Сябры гуртка паставілі сабе за мэту пашырэнне нацыяналь най куль туры і папулярызацыю народнай традыцыі. Згодна са сваім статутам арганізацыя зай малася “пазнаннем і апрацоўкай роднай мовы, вывучэннем геагра фіі і гісторыі Беларусі”20. Францішак Грынкевіч сярод родных Праца першай у Гародні бела рускай арганізацыі пачалася са стварэння ўласнай бібліятэкі, куды сябры гуртка ахвяравалі гадавік “Нашай Нівы”, кніжкі Ф. Багушэвіча і “Люд беларускі” А. Федароўскага. Была наладжана сувязь з пецярбургскай суполкай “Загляне сонца і ў наша ваконца” і віленскай беларускай кнігарняй. Завяліся кантакты і з іншымі беларускімі суполкамі, ладзіліся беларускія вечарыны, лекцыі21. «Горад гэты беларускі, — пісала “Наша ніва”, — але дагэтуль аб беларусах нешта мала было чутно, і толькі цяпер пачалі яны тут будзіцца. Спачатку, праўда, ішло туга, але пасля штораз болей і болей пачалі цікавіцца беларускім адраджэннем, і вось цяпер ужо маем нямала беларусаў, каторыя душой і сэрцэм прыналежаць да сваей бацькоўшчыны...»22. Такая цікавасць да мясцовай беларускай арганізацыі з боку нацыянальнай газеты была зразумелай. «Хіба не будзе перабольшваннем Ibid. S. 46–47. Ляхоўскі У. Ад гоманаўцаў да гайсакоў, Чыннасць беларускіх маладзёвых арга нізацый у 2-ой палове ХІХ ст. – 1-ай палове ХХ ст. (да 1939 г.). Беласток, 2012. С. 45. 21 Głogowska H. Kołas našaj nivy // Czasopis. 2003. Nr 7–8; Смалянчук А. Гарадзенскі гурток беларуская моладзі // Музей і развіццё гістарычнага краязнаўства. Гродна, 1990. С. 34–36. 22 Наша ніва. 1910. № 13. 19 20
Першыя крокі
15
сцвярджэнне, — піша гісторык Алесь Смалянчук, — што напрыканцы разглядаемага пе ры я ду [маецца на ўвазе апошняе дзесяцігоддзе Расейскай імпе рыі. – А.Ч.] “Наша Ніва” распачала пэўную нацыянальную пры ва тызацыю Горадні. Амаль усе па дзеі культурнага жыцця гора да, якія асвятляліся на старонках газеты, былі звязаны толькі з бе ла рускім Адраджэннем. Рэдакцыя неаднаразова ўжывала выраз “наш горад”, а В. Ластоўскі ўпершыню паспрабаваў з дапамогай гістарычных аргументаў даказаць спрадвечную беларускасць Гурток беларускай моладзі ў Гародні Го рад ні. (…) Нават рэзкая крытыка праяваў сацыяльнай і нацы янальнай пасіўнасці тутэйшых беларусаў не парушала агульнай кар ціны беларускай Горадні і беларускай Гарадзеншчыны, бо крытыка адбывалася ў межах нашаніўскай “беларускай парадыгмы”. “Свае” крытыкавалі “сваіх”, а “чужыя” папросту выдаляліся з вобразу беларускай Горадні»23. Аднак падобная “прыватызацыя” непазбежна ўплывала на падзелы ўнутры самой арганізацыі. Так, напрыклад, для кс. Ф. Грынкевіча галоўным з’яўлялася ўмацаванне хрысціянства, тады як беларуская на цыянальная ідэя, як і ўсялякая іншая, у яго разуменні самамэтай быць не магла. У выніку ён паступова адыходзіць ад працы ў арганізацыі, пасля чаго гурток фактычна распаўся24... З пачаткам Першай сусветнай вайны горад і ваколіцы перажылі дзве вялікія эвакуацыі. Тут з’яўляецца першая легальная беларус кая ўстанова — Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Усяго паўстала два яе аддзяленні — у Гожы (старшыня – ксёндз Вайткевіч) і Друскеніках. Акрамя таго, планавалася адкрыць прад 23 24
Смалянчук А. Горадня і гарадзенцы 1911–1915 гг. С. 416. Смалянчук А. Гарадзенскі гурток беларускай моладзі... С. 36–37.
16
Раздзел І
стаўніцтва ў Кузніцы, Саколцы, Крынках і Сухаволі, аднак гэтыя планы не здзейсніліся)25. Кароткую гісторыю нямецкай акупацыі пераказваў пазней у сва ім фельетоне пісьменнік Аркадзь Бухаў: “Гародня — невялікі, вельмі чысценькі і ўтульны гарадок з надзвычай дзіўнай палітычнай гісторыяй. У некалькіх словах яна “Першая сусьветная вай зводзілася да наступнага: спачатна вызваліла беларускае ку з Гародні вельмі шмат хто сы нацыянальнае жыцьцё ходзіў, а пасля туды шмат хто пры ў Горадні ад падпольнае ходзіў. Перш за ўсё ў Гародні знікла нелегальшчыны й выве яўрэйскае насельніцтва і было зроб ла на шырокі сьвет” лена гэта па экстраным па тра ба ванні ра сій скіх уладаў, якія, верагодна, меркавалі, што тэрміновае высяленне яўрэяў можа замяніць недахоп снарадаў і няслушныя стратэгічныя планы Генеральнага штаба. Калі ж высветлілася, што нават прыставы, якія высялялі яўрэяў, былі не ў стане дапамагчы ў гэтай сітуацыі, пачалі рабіць уцекачоў з мясцовых палякаў. Палякі з’ехалі, а за імі пакінулі горад і чыноўнікі. Словам, з горада, здаецца, былі выселены і зышлі ўсе… Пасля ў Гародню пачалі прыходзіць. Гэта была сплашная паласа суцэльных прыходаў, вельмі цяжкіх для гарадскога арганізму. Спачатку, канешне, прыйшлі немцы. Што яны рабілі — здагадацца няцяжка. Выкарысталі дзікія каштаны [для павешання людзей. – А.Ч.], прымусілі парамантаваць тратуары. Вынішчылі бадзяжных сабак, увялі карткавую сістэму…”26. Пад нямецкім панаваннем колькасць жыхароў Гародні зменшылася больш чым на палову27. Згодна з нямецкім перапісам, на 1 чэрвеня 1916 года з 24460 жыхароў Гародні беларусамі сябе лічылі 465 чалавек, рускімі — 570, палякамі — 7560, яўрэямі — 15537, іншай нацыянальнасці — 32828. Як заўважыў адзін з мясцовых польскіх дзея чаў: “Выезд з Гародні вялікай колькасці асоб з інтэлегенцкіх колаў, 25 Lietuvos centrinis valstybes archyvas (далей – LCVA). F. 361. Ap. 5. B. 2. L. 1; B. 13. L. 8; Черепица В. Не потерять связующую нить… С. 238. 26 Бухов А. Кусочек воспоминаний. Фельетон. http://www.russianresources.lt/archive/ Buhov/Buhov_2.html / Дата доступу: 28.02.2015. 27 Studnicki W. Kolonizacja i rozwój gospodarczy naszego Wschodu // Wschód Polski. 1921. № 6–7. S. 277; № 8–9. S. 405, 406, 410. 28 Przegląd statystyczny m. Grodno za lata 1924, 1925 i 1926. Grodno, 1928. S. 2.
Першыя крокі
17
Навучэнцы гарадзенскіх гімназій — сябры Гуртка беларускай моладзі
асабліва прафесійнай інтэлегенцыі, вельмі негатыўна адбіўся на інтэ лектуальным узроўні горада і ваколіц”29. Нямецкае бачанне будучыні горада было цьмяным. Першапачаткова лічылася, што ён перайшоў да Германіі толькі пад часовае кі раванне30. Ён становіцца цэнтрам аднаго з шасці адміністрацыйных акругаў на Усходнім фронце, якія пазней былі зведзены ў тры вялікія адзінкі — “Курляндыя”, “Беласток-Гародня” і “Літва”31. Сама акупацыя падавалася новай уладай як культурная місія. У выніку грамадская прастора стала адкрытай для новых эксперы ментаў! «Толькі Першая сусьветная вайна вызваліла беларускае нацыянальнае жыцьцё ў Горадні ад падпольнае нелегальшчыны й вывела на шырокі сьвет, — пісала газета “Новая дарога”. — Гэтыя магчымасці адчыніліся з прыходам немцаў, але ўмовы працы, на жаль, былі вельмі цяжкімі. Перадусім бракавала людзей. Расейцы, адступаючы, вывезьлі Nad Niemnem. Grodno, 1917. S. 118. Гародня 1916 г. на старонках Дзённіка ротмістра Курта Кламрота (падрыхтоўка да публікацыі А. Смаленчука) // Горад Святога Губерта: зборнік краязнаўчых артыкулаў. Вып. 6. Гародня, 2012. С. 52. 31 Баціс М. OberOst і нямецкая акупацыя Гародні ў Першую сусветную вайну паводле Дзенніка Курта Кламрота // Гістарычны альманах. Т. 18. Гродна, 2012. С. 45. 29 30
18
Раздзел І
Першая беларуская школа ў Гародні. У цэнтры сядзяць настаўнікі А. Грыкоўскі і Т. Станішэўская. Прыкладна 1917 г.
з сабою шмат беларускага жыхарства, перадусім інтэлігэнцыю. Частка сяброў вучнёўскага гуртка гэтак сама эвакуавалася...»32. “Беларуская думка” выказвалася на гэты конт яшчэ больш стрымана: “Гародня ў той час з беларускага боку была пустэльняй. Свядомая беларуская моладзь з надыходам немцаў была або вывезена, або сама выехала і рассыпалася па ўсходняй Беларусі і Маскоўшчыне. У Гародні бушавала польская чорная сотня, якая, карыстаючыся з прыходу нем цаў, захацела спаланізаваць гэтае спрадвечнае беларускае места і з гэтай мэтаю натужала ўсе свае сілы. Над усім беларускім быў здзек. З другога боку, праваслаўная царкоўная служба (псаломшчыкі і інш.), што асталася пасля выехаўшых у Маскоўшчыну праваслаўных свяшчэннікаў, пры сваім фанатызме і цемнаце была найвялікшым прыяцелем усяго маскоўскага і непрыяцелем беларускага, што пры тым уплыве на народ, які гэная служба мела падчас нямецкай акупацыі, перадавалася і самому народу…”33. Тым не менш, пры згодзе акупацыйных уладаў ужо ў красавіку 1916 года ў горадзе была адкрыта беларуская школа. “Першыя пачаткі 32 33
Крынскі Ул. Адраджэнскі рух у Горадзеншчыне. С. 4. Беларуская думка. 26.05.1919. № 13. С. 1–2.
Першыя крокі
19
ня былі лёгкімі, — згадваў Ул. Крынскі. — Шмат трэба было перамаг чы труднасьцяў, зьвязаных з арганізацыйным мамэнтам у ваен ных абставінах. Арганізатар і кіраўнік школы Александр Грыкоўскі й яго найбліжэйшыя супрацоўнікі вучыцялі Станіслаў Качынскі й Вера Краўцэвічанка паклалі шмат ахвярнай працы, маладога запалу й энэргіі, каб школа паўстала, разь вівалася й трывала за іх пачынам яшчэ Пры згодзе нямецкіх доўгія гады...”34. акупацыйных уладаў На канец акупацыі тут дзейнічала ужо ў красавіку тры класы. «Як прыемна, як хораша 1916 года ў горадзе было на сэрцы, — згадваў пазней урокі была адкрыта першая ў першай беларускай школе карэспанбеларуская школа дэнт “Беларускай Нівы”, — чуць першыя дэкламацыі вершаў у родным слове, або сьпеў харавых мелодзіяў. Дзеці былі захоплены навукаю; мімавольна вычувалася стараннасьць і зразуменне навукі і яе багацце. Тут не было пераафарбоўкі духа ў дзяцей, але самастойна кавалася і расла любоў да матчынага слова, да бацькоўскай гутаркі...»35. “Гэты малады ідэаліст, — пісаў Ул. Крынскі пра А. Грыкоўскага, — працаваў, не пакладаючы рук; ён быў усюды, дзе таго вымагала дабро беларускай нацыянальнай справы; ён вынес на сваіх плячох увесь цяжар піянерска-арганізацыйнага пачыну...”36. Па ініцыятыве беларус кага настаўніка ў горадзе паўстае Сувязь культурна-нацыянальнага адраджэння Беларусі. Спачатку Сувязь з’яўлялася толькі філіялам Ві ленскай арганізацыі і ахоплівала ўсяго каля дзесяці чалавек. Якія ўнутраныя перажыванні падштурхнулі кожнага з іх да нацыянальнай ідэі? Што сталася той сапраўднай прычынай, якая прымусіла іх шукаць уласны, беларускі шлях і адмовіцца ад спакусы залічыць сябе да палякаў, рускіх ці проста застацца ў “тутэйшых”? Зараз вельмі цяжка ўявіць сабе гэтае згуртаванне людзей, звязаных паміж сабой толькі ідэяй беларускасці, якую, хутчэй за ўсё, яны самі разумелі па-рознаму. Аднак падзеі развіваліся такім чынам, што амаль адразу дзейнасць арганізацыі выйшла за межы выключна адной асветы, як гэта планавалася спачатку. Крынскі Ул. Адраджэнскі рух у Горадзеншчыне… С. 4. Наднёманец. Што было і што ёсць // Беларуская Ніва. 09.12.1925. № 7. С. 2. 36 Крынскі Ул. Адраджэнскі рух у Горадзеншчыне… С. 4. 34 35
20
Раздзел І
“На долю Сувязі, — працягвае Ул. Крынскі, — выпала цяжкое заданьне бараніць беларускую нацыянальную справу ў Горадзеншчыне ў той адказны мамэнт, калі вырашаўся лёс гэтай зямлі... Асабліва ўзмоцнілася гэтая арганізацыя ў 1918 годзе, калі пачалі вяртацца ў край рэпатрыянты, а сярод іх шмат сьвядомых беларусаў”. Аўтар адзначае, што “абвешчаньне незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі (…) прыняло тутэйшае грамадзтва з вялікім задаваленьнем, а вёстка аб гэтым адбілася гулкім рэхам у самай глухой правінцыі....”. Каб весці палітычную барацьбу і змагацца за ўплывы, неабходна было выступаць ад імя ўсяго народа, таму Сувязь змяніла назву на Гарадзенскі беларускі нацыянальны камітэт37. У далейшым ён дзейнічаў як прадстаўнічы орган Віленскай бела рускай рады. Верагодней за ўсё, акрамя А. Грыкоўскага ў кіраўніцтва камітэта ўвайшлі Андрэй Якубецкі, які яшчэ да вайны скончыў Свіс лацкую настаўніцкую семінарыю, і Янка Натусевіч, былы сябра Га радзенскага гуртка беларускай моладзі38. Прыкладна тады ж былыя расійскія чыноўнікі, вайскоўцы і прадстаўнікі праваслаўнай царквы, якія паспелі вярнуцца ў горад з бежанства, ствараюць Гарадзенскую рускую ўправу, галоўнай мэтай якой першапачаткова з’яўлялася “аб’яднаць мясцовае рускае праваслаўнае насельніцтва для абароны ўласных нацыянальных, рэлігійных і грамадскіх інтарэсаў”39. Рэвалюцыя ў Германіі прынесла для Гародні спадзяванне на хут кае заканчэнне нямецкай акупацыі і паставіла перад пакутлівым пы таннем, каму будзе належыць гэты край пасля вайны. Як іранічна ад значала мясцовая газета: «Горад наш спакойна займаўся звычайнымі для апошняга часу справамі — спекуляцыяй… І раптам прыйшла “трывожная” вестка: вайна скончылася…»40. Канец вайны прай шоў, з аднаго боку, пад знакам масавага вяртання бежанцаў і ваенна палонных, а з іншага — у чаканні ўсталявання новай улады. Ужо было абвешчана пра стварэнне Літоўскай дзяржавы, да якой Гародня фактычна адышла паводле ўмоў Берасцейскага міру. Вось толькі з моманту, калі параза Нямеччыны ў вайне стала непазбежнай, 37 У склад Сувязі ўваходзілі: Аляксандр Грыкоўскі, старшыня, Янка Натусевіч, Ула дзімір Курбскі (Кузняцоў), Рыгор Злоцкі, Лукаш Дзекуць-Малей, Андрэй Якубецкі і Станіслаў Качынскі: Крынскі Ул. Адраджэнскі рух у Горадзеншчыне… С. 4–6. 38 Беларуская думка. 26.05.1919. № 13. 39 Наше утро. 1918. № 9. 40 Наше утро. 01.01.1919. № 1. С. 2.
21
Першыя крокі
Былы Барыса-Глебскі манастыр у Гародні. Панарамны від.
літоўская Тарыба павінна была знайсці моцныя аргументы, каб пе раканаць Антанту ва ўласных правах на гэтыя тэрыторыі41. Каб прэтэндаваць на большую частку Гарадзеншчыны, літоўцам не абходна было стварыць беларускае прадстаўніцтва пры ўласным урадзе. Афіцыйна ініцыятарам перамоў выступіла Віленская беларуская рада. У выніку ў склад Тарыбы ўвайшлі шэсць дэлегатаў ад Віленскай рады на чале з В. Ластоўскім, якія стварылі Беларускае прадстаўніцтва. Ужо 1 снежня 1918 года арганізоўваецца беларуская секцыя літоўскага Міністэрства абароны і адмысловае Міністэрства беларускіх спраў, якое ўзначаліў Язэп Варонка — адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР. Першапачаткова новапаўсталае міністэрства мела статус аўтаномнай адзінкі з урадавай беларускай мовай і паўнамоцтвамі для арганізацыі мясцовай адміністрацыі42. Адначасова ўступныя перамовы вяліся паміж літоўскім урадам і ўласна прадстаўнікамі гарадзенскіх арганізацый. Праўда, спачатку прыехаўшы з Гародні ў Вільню, віцэ-старшыня Гарадзенскай управы У. Боеў меў прапанаваць супрацоўніцтва Віленскай беларускай радзе, Purickis J. Lituanien et le gouvernement de Gardinas. Lausanne, 1918. Р. 13. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ). Ф. 325. Воп. 1. Спр. 53. Арк. 41–45. 41 42
22
Раздзел І
на што атрымаў катэгарычную адмову — Рада патлумачыла гэта тым, што ў Гародні ўжо існуе Беларускі нацыянальны ка мітэт. Тады дэлегацыя Управы звярну лася да міністра беларускіх спраў. Ужо пасля гэтага У. Боеў зноў выходзіць на кан такт з Віленскай беларускай радай. На гэты раз Рада згадзілася, пра што паведаміла Тарыбе. На пасяджэнні Савета міністраў Літвы старшыня ўрада А. Вальдамарыс дакладваў аб перамовах з дэлегацыяй беларускіх арганізацый Янка Натусевіч з Гародні. Гарадзенскія “рускія” таксама, як і беларусы, прызнавалі незалежнасць Літвы і пагаджаліся ўвайсці ў склад Тарыбы. Праўда, Міністэрства бе ларускіх спраў распачало прызначэнне павятовых камісараў на Гара дзеншчыне толькі з другой паловы снежня43. Тым часам, карыстаючыся разгубленасцю нямецкіх ваенных уладаў, у горадзе арганізоўваюць Польскі дэмакратычны камітэт і пачынаюць падрыхтоўку да правядзення павятовага з’езда нацыянальных радаў з мэтай абвясціць пра ўваходжанне Гарадзеншчыны ў склад Польшчы. Атрады польскай самаабароны часова займаюць Сапоцкін, Індуру, Масты, а ў самой Гародні ўтвараецца Саюз вайсковых палякаў і Сама абарона Гарадзенскай зямлі44. У канцы лістапада 1918 года на загад кіраўніка нямецкай адмі ністрацыі ствараецца Часовы камітэт па прыняцці гарадской гаспа даркі з рук акупацыйных уладаў, у які ўвайшлі прадстаўнікі ад роз ных нацыянальнасцяў45. Ужо з першага дня свайго існавання Часовы ка мітэт ператвараецца ў арэну жорсткай палітычнай ба раць бы. Іншага і немагчыма было чакаць, калі нават яго старшыня Эдвард Лістоўскі быў сябрам падпольнай Польскай вайсковай арганізацыі46! Пашырэнне літоўскіх уплываў у горадзе не сустрэла разумення і пад 43 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 7. Арк. 7; Архівы БНР. Кн. 1. Т. 1. С. 296–297, 299, 314; Турук Ф. Белорусское движение. М., 1921. С. 122. 44 Czerniakewicz A. Przejmowanie wladzy przez Polakow w Grodnie (koniec 1918 r. – kwiecien 1919 r.) // Poczatki niepodleglosci. Bialystok, 1998. S. 43. 45 Przeglad statystyczny m. Grodna za lata 1922 i 1923. Grodno, 1925. S. 4. 46 Jednodniowka kola zwiazku P.O.W. Grodno, 1936. S. 28.
Першыя крокі
23
трымкі з боку органаў мясцовага самакіравання. Нават нямецкія ўлады, якія фактычна выступалі на баку літоўскага ўрада, выглядалі тут зусім бездапаможнымі47. Дзеянні польскай часткі грамадства выклікалі ўздым і сярод мясцовых праваслаўных жыхароў. Неўзабаве па ініцыятыве Управы і епіскапа Ула дзіміра, кіраўніка Гарадзенскай і Холмскай епархіі, пачынаецца пад рыхтоўка склікання з’езда пра ва слаўнага на сельніцтва Гарадзенскай губерні. Адкрыўся з’езд у будынку БарысаНа канец 1918 года Глебскага манастыра 1 снежня 1918 года. ў Гародні існавала У ім прымала ўдзел больш за 200 дэлегатаў ўжо тры арганізацыі, з Гарадзенскага, Сакольскага, Беластоц якія насілі назву кага і Ковенскага паветаў48. “беларускіх” Толькі некалькі чалавек адкрыта выс тупілі ў абарону беларускасці. Гэта былі прадстаўнікі Гарадзенскага беларускага нацыянальнага камітэта — Янка Натусевіч і Андрэй Якубецкі. Апошні папярэдзіў сход, што Упра ва намагаецца раскалоць беларусаў на праваслаўных і каталікоў. “Я за клікаю з’езд запомніць мае словы. Мы пойдзем не за праваслаўнымі папамі, не за рымскімі папамі, а будзем аб’ядноўвацца!” “Мы — гаспа дары гэтай зямлі!”, — дадаў Янка Натусевіч49. Аднак большасцю галасоў з’езд выка заўся за аб’яднанне Га ра дзеншчыны з Літвой на правах аўтаноміі. Падобная змена ў поглядах былых русіфікатараў, якія яшчэ нядаўна грудзямі стаялі за «адзіную і непадзельную Расію», у першую чаргу тлумачылася спадзяваннем на фінансавую дапамогу з боку літоўскага ўрада. Аднак і ім прыйшло ся лічыцца з часам. У выніку Управа змяніла назву з “рускай” на “бе ларускую”50. Заключная рэзалюцыя сходу ўсхваляла “свабоду, роў насць, братэрства, Беларускую Управу” і заклікала: “Жыве адзінства беларусаў-католікаў і беларусаў-праваслаўных!”51. 11 снежня ў горад прыязджае Пётр Крэчэўскі, прызначаны ў Мі ністэрстве ўнутраных спраў камісарам Гародні і Гарадзенскага павета52. Наше утро. 1918. № 11. Государственный архив Российской Федерации (далей – ГАРФ). Ф. 5999. Оп. 1. Д. 1. Л. 1. 49 ГАРФ. Ф. 5999. Оп. 1. Д. 1. Л. 20. 50 Наше утро. 1918. № 7; № 14. 51 ГАРФ. Ф. 5999. Оп. 1. Д. 1. Л. 21. 52 Наше утро. 1918. № 4; № 5. 47 48
24
Раздзел І
Гарадзенскі беларускі нацыянальны камітэт пачынае падрыхтоўку да склікання ўласнага з’езда. Першапачаткова ён планаваўся як “Уста ноўчы сойм прадстаўнікоў беларускага сялянства Гарадзенскай губерні і Аўгустоўскага павета”. “Аднак ад пачатковага пляну скліканьня зьезду з цэлай Гарадзеншчыны, — згадваў пазней Ул. Крынскі, — прыйшлося адмовіцца з прычыны матарыяльных перашкодаў і недахопу часу, а аб межавацца павятовым зьездам...”53. “Прачніцеся, браты сяляне! — за клікала набраная кірыліцай і лацінкай улётка. — Нішто ня можа затры маць вас ад пасылкі дэлегатаў на Зьезд. Гляньце навокал! Усе народы ўзяліся за свае справы. Нельга чакаць і нам...”54. Сход адбываўся ў залі афіцэрскага казіно з 15 па 16 снежня 1918 года пры старшынстве А. Смоліча як прадстаўніка ўрада БНР. Дэлегатаў на яго сабралася няшмат. Самі арганізатары тлумачылі гэта тым, што напярэдадні нямецкія ўлады закрылі чыгунку55. На з’ездзе разглядаўся цэлы шэраг пытанняў: пра палітычнае становішча, стварэнне агуль набеларускай арганізацыі, зямлю, дапамогу ахвярам вайны і адкрыц цё школ. У прынятай канчатковай рэзалюцыі абвяшчалася, што “бела рускі народ павінен быць цэлым і ні ад кога незалежным. Сваіх правоў ён будзе дабівацца разам з суседнімі дэмакратычнымі народамі, а пе радусім з народам літоўскім”. Замест Губернскай рады была ство рана Павятовая сялянская рада: “Зьезд аднадушна стануў на грунце беларускае незалежнасьці й, выбраўшы сваім выканаўчым ворганам Беларускую Павятовую Сялянскую Раду, пакінуў ёй наказ бараніць адраджэнскую й незалежніцкую справу ўсялякімі сродкамі, з якога б боку не пагражала небяспека...”56. Такім чынам, на канец 1918 года ў Гародні існавала ўжо тры арга нізацыі, якія насілі назву “беларускіх”: Нацыянальны камітэт, гу бернская Управа і Сялянская павятовая рада. Незразумелым было толькі, у чыіх руках застанецца сапраўдная ўлада пасля адыходу ня мецкіх войскаў...
Крынскі Ул. Адраджэнскі рух у Горадзеншчыне... С. 4. Адраджэнне. Гістарычны альманах. Мінск, 1995. С. 243–244. 55 НАРБ. Ф. 60. Воп. 3. Спр. 456. Арк. 30–35 адв., 41 адв., 45 адв.–49. 56 Крынскі Ул. Адраджэнскі рух у Горадзеншчыне... С. 4–5. 53 54
Раздзел VIII
“ПАТРЫЁТЫ АД ГРОШАЙ”
Чыста пракляцце вісіць над беларусамі, з гэтай асабістай грызнёй паміж нашымі дзеячамі... Антон Луцкевіч “Дзённік”
Не маючы фактычна магчымасці ўплываць на ўладу, шырокага выхаду ў грамадскую сферу, беларускі рух натуральным чынам зася ро джваўся на самім сабе, паступова ператвараючыся ў сферу кар паратыўных інтарэсаў. Аб’ектыўна такому стану рэчаў спрыяў цэлы шэраг знешніх фактараў: абмежаваная рэсурсная база, сацыяльная ад народнасць, несфармаваная нацыянальная ідэалогія, у рэшце рэшт, нізкі ўзровень палітычнага досведу. Гэта калі казаць у тэорыі. На прак тыцы, аднак, беларускі рух у Гародні ад пачатку да свайго паступова га згасання амаль заўсёды ўяўляў сабою асяроддзе канфліктаў і сва рак. Іншыя нацыі таксама гэтага не пазбеглі, аднак беларускі прыклад абцяжарваўся мізэрнай колькасцю актыўных сябраў. Як кожная зам кнёная сістэма, беларускі рух пакутаваў ад спаборніцтва розных групо вак і квазіпартый. Пры гэтым сама барацьба вялася перадусім за права выступаць ад імя беларускага народа. Пра супярэчнасці, якія існавалі ў беларускім асяроддзі ў Гародні напярэдадні Першай сусветнай вайны, мы нічога не ведаем, аднак гэта зусім не азначае, што іх не было. Ускосныя сведчанні Зоські Верас пра некаторых сябраў Гуртка беларускай моладзі пераконваюць у адва * Луцкевіч А. Дзённік. № 4. С. 215.
130
Раздзел VIII
ротным. Праца беларускай школы ў горадзе пачыналася з супрацьста яння з мясцовымі клерыкальнымі коламі, прычым як з іх праваслаўнай часткай, так і з каталіцкай. Сітуацыя змянілася, калі ў Гародні паўстала адразу дзве “беларускія” арганізацыі – Беларуская ўправа і Беларускі нацыянальны камітэт. Дастаткова розныя паводле сваёй структуры і мэтаў, яны, тым не менш, сталі пер Беларускі рух засяро шай ахвярай таго самага “пракляцця джваўся на самім сабе, ўзаемнай варожасці”, пра якое пазней паціху ператвараючыся напіша Антон Луцкевіч. ў сферу карпаратыўных Выступаючы на губернскім з’ездзе інтарэсаў ў 1919 годзе, Андрэй Якубецкі папя рэдзіў, што Управа намагаецца раска лоць беларусаў на праваслаўных і каталікоў, і заклікаў аб’ядноўвацца1. Гэты ж заклік прагучаў зноў, але ўжо на павятовым з’ездзе, дзе было выказана пажаданне, каб “шчырыя беларусы, члены Беларускай Упра вы, пакінулі яе і далучыліся да Павятовай рады”2. Пры гэтым, як згад ваў К. Цярэшчанка, «выступаўшым правым, называўшымі сябе бела русамі з так званай “Рускай Управы” Якавюку і др. сяляне ня давалі гаварыць»3. У сваю чаргу, Я. Варонка ў сваім рапарце, адрасаваным лі тоўскаму ўраду, пісаў пра “працаздольную”, але “слабую з нацыяналь нага боку” Управу і “нацыяналістычную” Раду4. Абодва бакі, аднак, знаходзіліся прыкладна ў роўным становішчы, гэта значыць, аднолькава без сродкаў і ўплываў. Гэта прымушала іх шукаць шляхі да збліжэння. Аднак калі Управа, згодна з папярэднім патрабаваннем Беларускага нацыянальнага камітэта, пагадзілася за мяніць пяць яе найбольш адыёзных сябраў, у прыватнасці, епіскапа Уладзіміра і Я. Курлава, раптам высветлілася, што сам камітэт “не ў ста не даць нават столькіх здольных да працы людзей”5. Супрацьстаян не паміж гэтымі арганізацыямі аднавілася ўжо на пасяджэнні Часова га гарадскога камітэта. Спачатку Я. Натусевіч абвясціў пра спыненне ўсялякіх узаемаадносін паміж Беларускім нацыянальным камітэтам і Гара дзенскай управай, патрабуючы лічыць толькі камітэт прад стаўніком гарадзенскіх беларусаў. ГАРФ. Ф. 5999. Оп. 1. Д. 1. Л. 20. Адраджэнне... С. 245–246. 3 НАРБ. Ф. 60. Воп. 3. Спр. 456. Арк. 45 адв.–49. 4 LCVA. F. 383. Ap. 7. B. 39. L. 157. 5 LCVA. F. 384. Ap. 2. B. 4/3d. L. 305 ap.; Наше утро. 1918. № 5. С. 21. 1 2
“Патрыёты ад грошай”
131
Кузьма Цярэшчанка (справа) з Андрэем Якубецкім. 1919 г.
Адначасова Павятовая рада пастанавіла канчаткова высветліць стасункі з Управай, для чаго паслала дэлегацыю ў былое рэальнае ву чылішча. Аднак і на гэты раз перамовы былі сарваны. Як пісаў у сваім дзённіку А. Луцкевіч, «на пытанне сябра Управы Зорына: “Навошта вы жадаеце выгнаць нас вон?” адзін з дэлегатаў-сялян выкрыкнуў: “За тое, што вы кравапійцы, памешчыкі і капіталісты!”»6. Прадстаўнік польскай “Стражы крэсовай”, апісваючы гэтыя два асяродкі, першы з іх акрэсліў прыхільнікамі літоўскай арыентацыі, адзначыўшы, што фактычна «гэтыя свежа спечаныя “беларусы” з’яў ляюцца маскалямі». Другі асяродак ён назваў “абаронцамі незалеж насці Беларусі”. Бянтэжыць, аднак, выснова, якую зрабіў польскі на зіральнік: “Правесці паміж імі, аднак, нейкай пэўнай мяжы немагчыма ў сувязі з адсутнасцю нейкай дакладнай і зразумелай тактыкі”7. На ват камендант Гародні М. Дзямідаў, пераконваючы літоўскае Мініс тэрства абароны ў сваёй лаяльнасці, пісаў пра супрацьстаянне розных Архівы БНР. Кн. 1. Т. 1. С. 1190; Луцкевіч А. Дзённік. № 4. С. 215–218. AAN. TSK. T. 305. K. 8–9.
6 7
132
Раздзел VIII
асяродкаў: “Уся справа тут у асабістых узаемаадносінах паміж двума рознымі плынямі: беларускай і расійскай…”8. Паступова канфлікт усё больш губляе ідэалагічную падставу, пера растаючы ў сутыкненне асабістых амбіцый і антыпатый. У выніку да ўжо існых супярэчнасцей дадаліся назапашаныя цягам апошняга часу канфлікты і антаганізмы, якія беларускія дзеячы прывезлі разам з сабой у горад9. «Барацьба паміж Я. Варонкам і П. Алексюком, – чы таем у “Дзённіку” А. Луцкевіча, – разгараецца... Ізноў узаемныя аб віненні чорт ведае ў чым. Між Алексюком і Варонкам на гэтым грунце ўзнялася ў маім нумары вострая спрэчка, ледзь удалося супакоіць іх. Бяда ў тым, што абвіненні апіраюцца Канфлікт усё больш губ не на аб’ектыўных данных, а на “ўнут ляе ідэалагічную пад раным пераконанні”. А што проціў гэ ставу, перарастаючы тага пераконання скажаш?»10 ў сутыкненне асабістых Кіраўнік міністэрства беларус кіх амбіцый і антыпатый спраў узяў кірунак на збліжэнне з Гара дзенскай управай. У гутарцы з А. Яку бецкім ён наўпрост заявіў, што Беларускі нацыянальны камітэт нао гул не павінен існаваць (праўда на сустрэчы з самім А. Луцкевічам Я. Варонка пазней патлумачыў, што не прызнае камітэт толькі як ад мі ністрацыйную ўладу, але не як нацыя нальную арганізацыю)11. У газеце “Наше утро” быў надрукаваны адкрыты ліст Беларускага нацыянальнага камітэта, які А. Луцкевіч назваў “фармальным аб’яў леннем вайны Управе”12. У адказ з’явіўся першы нумар газеты “Бе ларускі народ”, выдаванай Міністэрствам беларускіх спраў. “Нумар уложаны нецікава і блага з газэтнага погляду. – запісаў А. Луцкевіч на старонках свайго дзённіка. – Горш тое, (...) той бруд, які Варонка дагэтуль выліваў на другіх устна, цяпер выліваецца ў друку, паганячы наогул усё беларускае...”. Акрамя таго, Я. Варонка звольніў Аўгінню Аляксюк, сястру свайго антаганіста, бо тая, па сведчанні А. Луцкевіча, «не апраўдала ўскладаных на яе надзей “по осведомлению”»13.
LCVA. F. 384. Ap. 2. B. 4/3d. L. 297. НАРБ. Ф. 325. Воп. 1. Спр. 53. Арк. 43 адв. 10 Луцкевіч А. Дзённік. № 5. С. 169. 11 Наше утро. 1919. № 18, 19; Луцкевіч А. Дзённік. С. 174, 176. 12 Наше утро. 1919. № 20; Луцкевіч А. Дзённік. С. 178; Архівы БНР. Кн. 1. Т. 1. С. 320. 13 Луцкевіч А. Дзённік. С. 173. 8 9
“Патрыёты ад грошай”
133
Сам міністр беларускіх спраў у сваім лісце да літоўскага ўрада дак ладваў: “Работу тут ужо наладзіў. Шмат шкоды робяць падпольные польскіе і (на жаль) нашые беларускіе арганізацыі, якіе ўжо маюць звязь з Мінскімі бальшэвікамі, зь аднаго боку, а з другога з палякамі. Станіслаў Іваноўскі – тут вёў увесь час провакацыйную работу, яму ў пару нехто пан Алексюк – беларус, але наш вораг…”14. У наступ ным лісце Я. Варонка папярэджваў, што ў Коўна выехаў П. Аляксюк – “лідар групы беларусаў, шкодных для літоўскай дзяржаўнасці”, і ў ка тэгарычнай форме патрабаваў не выдаваць яму грошы, бо яны маглі пайсці на “антыдзяржаўную агітацыю” 15. Яшчэ адной крыніцай канфліктаў сталі адносіны паміж Я. Варон кам і К. Цярэшчанкам (апошні выконваў абавязкі літоўскага камісара ў Ваўкавыскім павеце, а пазней быў кааптаваны ў склад урада БНР). Згодна з А. Луцкевічам, у размовах паміж гэтымі дзеячамі неаднаразова даходзіла нават да “трохпавярховых” выказванняў16. Ужо і на старонках “Дзённіка” А. Луцкевіча з’яўляецца зварот “нашы беларусы” («“нашы беларусы” ходзяць абедаць да Зяньковіча...»). Папракаючы Язэпа Ва ронку за тое, што той, карыстаючыся паслугамі даносчыкаў, “ваабразіў сябе літоўскім жандармам” і паўсюль сочыць “праз сваіх партыйных таварышаў (маюцца на ўвазе сябры партыі сацыялістаў-федэралістаў) і наймітаў, хто што робіць і гаворыць”, сам А. Луцкевіч, між тым, ведаў кожны крок апошняга. “Хаця я не іду па слядах Варонкі, – тлумачыў ён, – і не займаюся арганізацыяй шпіянажу, людзі без ніякіх карысных для сябе мэт прыносяць мне весткі аб усім, што робяць”. Прэм’ер БНР нават непакоіўся, каб Я. Варонка не вырашыў выкарыстаць беларускі гарадзенскі полк супраць сваіх палітычных апанентаў17! “Калі ў канцы сакавіка 1919 года я вярнуўся з-за мяжы ў Гародню, – згадваў пазней В. Захарка, – то знайшоў там такую гразь, што абідна і совестна было адчуваць і бачыць. Гэта была сплашная безрассудач ная грызня і пакасць А. Луцкевіча, П. Аляксюка і іх паплечнікаў, з ад наго боку, і Я. Варонкі і яго паплечнікаў – з другога. Дайшло да таго, што яўнага паланафоба Варонку пан Луцкевіч заскардзіў у дзяржаў най ізмене, прыпісаўшы яму созыў Беларускага з’езду ў Навагрудку, LCVA. F. 383. Ap. 7. B. 39. L. 157. LCVA. F. 383. Ap. 7. B. 39. L. 192. 16 НАРБ. Ф. 60. Воп. 3. Спр. 456. Арк. 30-35 адв.; Там жа Ф. 325. Воп. 1. Спр. 53. Арк. 44, 46 адв., 70, 71. 17 Луцкевіч А. Дзённік. С. 169; Там жа. № 5. С. 182, 184, 186. 14 15
134
Раздзел VIII
выказаўшагася за прыяднанне Беларусі да Польшчы…”18. Такім чынам, міжасабовыя адносі ны пераходзілі ў палітычныя і наадва рот. «Заява аб тым, – пісаў у сваім ра парце К. Езавітаў, – што полк жыў дружнай сямейкай, “свята спаўняючы свой доўг”, ёсць звычайнае краснае слаўцо, каб не сказаць іншага. Вам до бра вядома, як ездзілі афіцэры ў Коў ну за грошамі, як лазілі да Міністра беларускіх спраў і друг на друга валі лі ўсялякія віны. Што датычыць мяне, дык я кожны дзень на два разы выслу Васіль Захарка хіваў ад Юшкевіча кляўзы на Загорска га, ад Загорскага на Юшкевіча. А ад Успенскага на іх абодвух разам. Не кажу ўжо аб Равіч-Шчэрбе, бо гэта быў тыповы навушнік»19. Уцягнутыя ў канфлікт асобы не маглі не разумець трагічныя для ўся го нацыянальнага руху наступствы далейшага супрацьстаяння. Газета “Бацькаўшчына” з кепска схаваным расчараваннем падводзіла вынік гэтым спрэчкам: “Сядзелі мы ў Гародні, ездзілі ў Вільню і Менск, ругалі Я. Варонку і іншых, ругаліся паміж сабой і ні бачылі таго, што робіцца і навокал нас, і за межамі нашай Бацькаўшчыны…”20. Была нават здзейснена спроба стварыць пры міністэрстве беларускіх спраў дарадчы орган, які б злучыў усіх беларусаў. Пазней гэтую ж функ цыю паспрабавала выконваць Цэнтральная беларуская рада Гарадзен шчыны, але і яна не пазбегла ўнутранай дэзінтэграцыі, сутыкнуўшыся на гэты раз з праблемай супрацоўніцтва з польскай уладай. У якасці яшчэ аднаго яскравага прыкладу можна прывесці словы былога дырэктара беларускай школы Я. Антонава, які ў сваіх успамінах абвінаваціў гарадзенскага беларускага дзеяча Л. Дзекуць-Малея ў суп рацоўніцтве з польскім школьным інспектарам Р. Вазнякоўскім і гра шовых злоўжываннях. «Беларускія дзеячы цэнтру (Смоліч і інш.) – пі саў Я. Антонаў, – прэзувелічана ацанілі прасветную (па несвядомасці, НАРБ. Ф. 325. Воп. 1. Спр. 53. Арк. 44, 46 адв., 70, 71. LCVA. F. 384. Ap. 2. B. 4/4d. L. 512 ap. 20 Бацькаўшчына. 08.04.1919. № 4. С. 1–2. 18 19
“Патрыёты ад грошай”
135
зразумела) дзейнасць Дзекуць-Малея і амаль адпушчалі срэдства ў яго распараджэнне. Вучыцелі Гродзеншчыны мне заяўлялі, што на школу ад Дзекуць-Малея нічога не атрымлівалі. (...) У апошні час ДзекуцьМалей быў апекуном Гродзенскага дзіцячага прытулку і там аказаўся “вялікі перарасход” у апекаемай ім адзежы…»21. Характэрна, што амаль адначасова з крытыкай мясцовых беларускіх дзеячаў выступілі і прадстаўнікі расійскіх колаў. У сваім дакладзе стар шыня Цэнтральнага камітэта аб’яднаных грамадскіх арганізацый Гарадзенскай губерні А. Бахановіч пісаў пра «штучныя “беларускія” ўстановы, ствараемыя ці палякамі, ці іх агентамі»22. Пазней на абвастрэнне ўнутрыпалітычнай барацьбы паміж бела рускімі дзеячамі натуральным чынам паўплывала развіццё прадстаў нічых інстытутаў Польскай дзяржавы. Амаль кожныя выбары ў органы дзяржаўнай улады на працягу 1920-х гадоў суправаджаліся сутыкнен нем ідэалагічных платформ розных палітычных груповак. Гэтыя па дзелы захоўваліся, зразумела, і пасля выбараў. Праўда, у параўнанні з Вільняй гарадзенскі асяродак выглядаў больш памяркоўна. “У цэнтры беларускага палітычнага жыцця ў Вільні беларуская інтэлігенцыя разбілася на партыі, групы і групкі, – пісала на гэты конт мясцовая беларуская газета. – Усе яны вядуць барацьбу паміж сабой. Высоўваюцца шырокія палітычныя і сацыяльныя прагра мы з гучнымі лёзунгамі. Наша Горадзеншчына – ціхі беларускі куток, гдзе не адчуваецца гэтай партыйнай барацьбы…”23. Наколькі гэтае апісанне адпавядала рэчаіснасці, сведчыць фраг мент вялікага допісу з праўрадавай беларускай газеты. У ім ішла гавор ка пра візіт сябраў, “двох ведамых беларускіх інтэлігентаў”, у гарадзенскі павятовы камітэт Грамады з мэтаю “паразумецца аднос на культурнай працы”: «На прапазыцыю п. Н., каб Грамада арганізавала беларускі нацыя нальны тэатр у Горадні, старшыня камітэту М. Якімовіч адказаў: “мы не шавіністы-беларусы, а сацыялісты, нашыя ідэя агульная, а не вузка нацыянальная, трэба на гэтую справу глыбей глядзець і г.д.” – А чаму вы не паможаце беларускім-дзеткам у прытулку, – запытаў п. Н. Антонаў Я. Успаміны аб польскай акупацыі Горадзеншчыны… С. 49–50. ДАГВ. Ф. 17. Воп. 1. Спр. 42. Арк. 1–3. 23 Беларуская доля. 1927.03.20. № 1. С. 1. 21 22
136
Раздзел VIII
– Мы “абязаны” памагаць перадусім палітычным вязьням, – адка заў старшыня. – І гэта добра, і вязьням трэба памагаць, але арганізацыя носіць назву беларускай, таму вы, паночкі, перадусім мусіце дбаць аб белару сах і беларускасці, – дадаў п. Н. – Скажыце товаріщам, что у нас ідэя соціалістычная інтэр на ціональная, – паясьніў пан сэкрэтар – Паддубік. – Дык нашто ж вы ужываеце назву беларускую! – абурана запытаў п. Н. – Таму што працуем сярод беларусаў!... – адказаў ім старшыня. – Ага! Значыць вы іх попрасту дурачыце? – паясьніў п. Н. – Ну дык вось што. Я патрабую, каб вы зьнялі вывеску з назвай “беларускі камітэт”, – дадаў п. Н., – бо як не, то мы... самі здымем! – Што гэта! Белы тэрор! Дэфензіва! Гані іх у шыю! – пачулася з усіх куткоў Камітэту. – Як? Нас гнаць!? Нас, беларусаў (з п. Н. быў яшчэ пан З.). Дык маеце! – і кій падняўшыся да сталяваньня ў руцэ п. Н. са сьвістам апусьціўся ў кірунку галавы п. “старшыні”, але толькі папаў па чар нільніцы, бо галава ў бок схілілася...”. Фінал гэтае праўдзівае гісторыі быў такі. “Адважныя” ў сваёй газэ це “Справе” інтэрнацыяналісты паўцякалі, а на полю бойкі засталіся толькі пабітыя чарнільніцы, ну і трохі па вакну папала...»24. Гэта, дарэчы, быў не адзіны вядомы выпадак, калі высвятленне поглядаў сярод мясцовых актывістаў беларускага руху сканчалася ў лі таральным сэнсе бойкай. Некалькі гадоў раней выданне “Беларускі шлях” апісвала здарэнне, падчас якога ў гарадзенскім беларускім пры тулку былым паручнікам Новікавым быў пабіты кіем беларускі дзеяч Кажанаў, дарэчы, былы “балаховец”, за тое, “што апошні бяспраўна, не маючы афіцэрскага стажу, начапіў стужку ордэна св. Ганны”25. «Дрэнна, калі чалавек аб сабе шмат думае, што толькі ён ёсць здольны і толькі ён, а усе другіе для его просто нішто, – спрабавала знай сці вытокі ўнутрынацыянальных канфліктаў гарадзенская га зета “Беларускі шлях”. – Словам, калі чалавек захварэў так званаю хваробаю “Манія велічія”, тады ён ні толькі пусты чалавек, але на 24 Воўк Беларуская інтэлігенцыя і “Грамада” // Беларускае слова. 10.02.1927. № 4 (33). С. 4. 25 Беларускі шлях. 08.05.1922. № 2.
“Патрыёты ад грошай”
137
ват шкадлівы для обчаства. Такіх тыпаў можна заўважыць сярод не каторых нашых горадзенскіх “дзеячоў”. Папробуйце з такім “дзеячом” загаварыць, дык ён зараз жа іранічным тонам дасьць вам спачуць, што вы простая пешка і толькі ён “ваявода”, усё ведае і знае…»26. Найбольш драматычны момант унутранага супрацьстаяння звя заны з замахам на Міхала Ханевіча, больш вядомага пад сваім былым партыйным псеўданімам – Гурын-Маразоўскі. З’яўляючыся адным з кіраўнікоў г.зв. “сецэсіі”, ён наведаў Нярэдка высвятленне Гародню ў канцы ліпеня 1926 года, каб поглядаў сярод мясцо выступіць з выкрывальнай прамовай вых актывістаў скан супраць Грамады падчас запланаванага чалася ў літаральным мітынгу паслоў Б. Тарашкевіча і П. Ва сэнсе бойкамі лошына. Напярэдадні самога сходу, калі М. Ханевіч-Гурын вяртаўся з гатэ ля “Гандлёвы” ад пасла В. Рагулі, на рагу вуліц Пілсудскага і Напалео на на яго быў арганізаваны ўзброены напад. З васьмі стрэлаў адна куля трапіла яму ў нагу, а другая – у плячо. Польская паліцыя палічыла, што “замах быў арганізаваны на палітычным грунце”27. Палітычная канкурэнцыя праяўлялася ў дыскусіі ў друку. “Наша воля” ў адным з артыкулаў гэтак апісвала з’езд, які арганізаваў у Га родні Беларускі палітычны камітэт: «Колькі ўжо нашае беларускае грамадзянства бачыла на сваёй роднай зямельцы розных платных агентаў, якія, цягаючыся з вёскі да вёскі, з места да места, стараліся абаламучываць тады яшчэ нясьвя домых беларусаў і тэрарызаваць працаўнікоў беларускага руху ў Го радзенскім павеце! Ды ўсё ім неяк не шанцавала. А вось сёньня, калі па “Грамадзе” зроблены ўладай удар, гэтыя тыпы зноў аджылі і зава рушыліся. Прыехаў з Вільні “доктар” Паўлючок, сабраў гэтую мілую яму кумпанію, дый кажа: “Братва! не рабей: манета ёсьць! Толькі сьця гайце з павету сялян: будзем адчыняць “хатку” для барацьбы з грама дзістамі”. Братва – “рада старацца, гаспадзін прэзэс”! дык кінулася па вё сках шукаць дурняў. Паезьдзіўшы штось з тыдзень і не знайшоўшы ні аднаго дурня, заселі ў габінэце над “Праўдзівай Польскай” і ну радзіць дый мяркаваць, як гэта ім з’езд гэты зрабіць – ды без сялян?... 26 27
Беларускі шлях. 08.05.1922. № 2. Народная справа. 08.08.1926. № 6.
138
Раздзел VIII
Дый надумалі: што кожны прывядзе на дзень з’езду ў “Польскі Го тэль” па пары сабутыльнікаў і падасьць іх як “сялян” што прыехалі з павету на зьезд. “Сказано – сделано”. Настаў дзень з’езду. Пацягнуліся з усіх куткоў места самыя – як гэта палякі кажуць, “мочыморды”, а Паўлючок стаіць, паціраючы рукі, ды, нібы ня ведаючы, сур’ёзна пытаецца кожнага: скуль ці здалёк прыехаў? Кажуць: з “вёскі”, – хоць гэтыя людзі мо і ня бачылі вёскі. Стаю і я, дый гляджу, што далей будзе. Аж бачу: ідзе знаёмая асоба з Новай Пасядласьці. Я, зацікаўлены, што ён адкажа, як яго будуць пытацца, падышоў бліжэй ды чую: кажа “прыехаў з вёскі Карневічы, як дэлегат ад сялян на ваш з’езд”. І прозвішча таксама другое падаў… Так вось гэтыя горадзенскія тыпы, як прадстаўнікі нібыто ад ся лян з павету, за добрую закуску і выпіўку, якую ім Паўлючок зрабіў на “з’ездзе” (бо выпіўка і закуска каштавала 250 злотых), вынеслі па станову “беспашчадна” змагацца з “Грамадой”. А гадзіне другой усе ракам павылязалі з гатэля – з цьвёрдай верай у тое, што гэта яшчэ не апошняе…»28. Унутры беларускіх устаноў, аднак, таксама даходзіла да высвятлен ня адносін на асабістым узроўні. Прыкладам, пасля перавыбараў павя товага камітэта Грамады яго былы старшыня М. Якімовіч адмовіўся здаць пячатку29. Асобным пунктам у пратаколе пасяджэння было за пісана: “На сходзі ўвесь час велі сваю дэмаралізуючую работу Сябры Гарадзенскага гуртка БСР Грамады Якімовіч Віктар, Петровіч Раман і Якусевіч Ігнась, якія стараліся як-небудзь перашкодзіць праводзіць сход, і дашлі да таго, што нават запыталіся ў старшыні Гарадзенскага Пав. Камітэту, чы ён мае права быць на сходзі, і чы ён мае партый ны білет і г.д. Пав. камітэт БСР Грамады будзе прасіць у Цэнтральна га Сэкратарыяту аб тым каб такіх сяброў, як мага эзаліраваць ад БСР Грамады, каб яны не мелі магчымасці праводзіць сваю антыграмад скую працу”30. Амаль тое ж самае адбывалася і ў лагеры “паланафілаў”. Так, падчас пасяджэння Павятовага камітэта беларускіх спраў было вырашана вы даць адозву да беларускага народа з крытыкай “фальшывай дзейнасці Наша воля. 04.03.1927. LCVA. F. 365. Ap. 1. B. 9. L. 10–10 ap. 30 LCVA. F. 365. Ap. 1. B. 9. L. 14 ap. 28 29
“Патрыёты ад грошай”
139
Міткевіча і Шурпы”, якія перашлі на варожы бок – да Віленскага БНК. У адказ апошнія спрабавалі сарваць пасяджэнне Беларускага дабрачыннага таварыства... Дастаткова звычайнай справай стала злоўжыванне грамадскімі сродкамі. Напрыклад, восенню 1919 года “за прысвойванне сродкаў” была звольнена з пасады кур’ера ўрада Наяўнасць грошай не БНР Аўгіння Аляксюк. Як яна тлума спрыяла эфектыўнай чыла сама, “грошы, вязёные пану палітычнай дзейнасці, [Дзекуць-] Малею, усіх не даручыла а, наадварот, вяла да з прычыны гэтай, што мне былі пат кампраметацыі асоб рэбныя, а нямецкіх мяняць ніякага ных дзеячаў не мела права…”31. Наяўнасць грошай не спры яла эфектыўнай палітычнай дзей насці, а, наадварот, вяла да кампраметацыі асобных дзеячаў. Характэрны ў гэтым сэнсе прыклад Сымона Якавюка, якога амаль ад крыта абвінавачвалі ў тым, што за атрыманыя ад літоўскага ўрада гро шы на арганізацыю партызанскага руху ён набыў сабе некалькі дамоў у Гародні. Грашовыя злоўжыванні сярод мясцовых праўрадавых устаноў мелі сістэматычны характар, а некаторыя з камбінацый нагадвалі фінансавыя махінацыі32. З сярэдзіны 1920-х гадоў, калі беларускі пры тулак, атрымаўшы больш-менш сталае фінансаванне з боку дзяржавы, перайшоў пад кантроль паланафілаў, ён ператварыўся ў крыніцу ста лых грашовых скандалаў. Так, на пачатку 1925 года Янка Шурпа быў абвінавачаны ў растра це 448 злотых з грошай прытулку. «Як вядома, – пісала газета “Бела руская ніва”, – Янка Шурпа, сябра “Рады” пана Паўлюкевіча, развёў тут такую калатню, што нават дэфензіва не ведала, хто правы і хто вінаваты. Слухала, відаць, слухала, дый махнула на ўсё рукой. Пры чына ўсяму тая, што гэты Шурпа моцна сам “закруціўся” ў прытулку, дый іншых, калі не ўкруціў, дык апінію ім папсаваў, каб самому вы лезці з бяды…»33. «У беларускіх справах на працягу некалькіх гадоў, – каментаваў адзін з афіцэраў ІІ аддзела, – дзейнічае групоўка людзей, якая ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі ў краіне стварае нейкія камі Архівы БНР. Кн. 1. Т. 1. С. 491, 509, 521, 554, 555. Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі Літоўскай АН. Ф. 21. Д. 278. Арк. 2–2 адв. 33 Беларуская доля. 1927.03.20. № 1. С. 3. 31 32
140
Раздзел VIII
тэты, будзь то федаралістычныя, будзь то актывістычныя. (...) Гэ тая групоўка складаецца выключна з шантажыстаў, якія зарабляюць на жыццё, інфармуючы “органы ўлады” аб беларускіх справах. (…) На фінансавай глебе паміж імі часта ўзнікалі спрэчкі, у выніку якіх адны абвінавачвалі іншых у антыдзяржаўнай дзейнасці супраць Польшчы, ці нават наўпрост у супрацоўніцтве з савецкай місіяй у Варшаве…»34. Часцей за ўсё, самі беларускія дзеячы былі схільнымі разглядаць большасць з узніклых супярэчнасцей як праяву дзейнасці “правакатараў і здраднікаў”. “Цяпер вярнуўся арыштаваны Чарапук, – пісаў з Гародні вясной 1919 года адзін з прадстаўнікоў партыі беларускіх эсэраў, – які рас Самі беларускія дзеячы паліць кроў нашых дзеячаў і праца, былі схільнымі разгля мяркую, пачне быць плённай. (...) даць большасць з узнік Людзі, якія вядуць згубную для нас лых супярэчнасцей як палітыку, у гэты час выявяць самі сябе праяву дзейнасці “пра і пакажуць, хто яны такія, і тады мы вакатараў і здраднікаў” лёгка выдалім іх з беларускай справы, якой яны пад рознымі маскамі шкодзяць”35. Адной з прычын такога стану рэчаў з’яўляліся складаныя ўзаемадачыненні паміж беларускімі дзеячамі і прадстаўнікамі адпаведных службаў бяспекі: паліцыяй і раз ведкай, якія дастаткова моцна змянілі і сам беларускі рух. У выпадку з Гародняй тым больш істотна, што тут перакрыжоўваліся інтарэсы адразу некалькіх бакоў – Польшчы, Літвы і Савецкай Расіі. Звесткі пра беларускія грамадска-палітычныя ўстановы трапляюц ца ўжо ў справаздачах расійскай паліцыі36. Пад наглядам адпаведных службаў адбывалася беларуская культурная дзейнасць і падчас нямецкай акупацыі. Той жа Антон Луцкевіч прыбыў у Гародню па нямецкім про пуску, выдадзеным, праўда, літоўскім Міністэрствам беларускіх спраў. Менавіта Літва стала той дзяржавай, спецслужбы якой адной з першых на гарадзенскім грунце пачалі шчыльна ўзаемадзейнічаць з беларускімі ўстановамі. Невыпадкова ў справаздачы Міністэрства беларускіх спраў у якасці дасягненняў называлася “арганізацыя бюро па асведамленні і разведцы, якая пазней стала ядром контрразведкі літоўскай краёвай CAW. Oddział II Sztabu Generalnego. Sygn. I.303.4.2663. НАРБ. Ф. 325. Воп. 1. Спр. 22. Арк. 160–161. 36 Бусько С. Палітычны кантроль над беларускім нацыянальным рухам у Расійскай імперыі ў пачатку ХХ ст. // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 6 / Рэд кал.: У. К. Коршук (адк. рэд.). Мінск, 2011. С. 13. 34 35
“Патрыёты ад грошай”
141
абароны”. Аб’яднаныя агульнымі антыпольскімі настроямі, некато рыя з мясцовых беларусаў пачынаюць супрацоўнічаць з літоўскай раз ведкай. Гэты факт пазней актыўна выкарыстоўваўся падчас судовых працэсаў над гарадзенскімі беларусамі37. У адрозненне ад Літвы, уплывы Савецкай Расіі на беларускі ася родак у Гародні мелі зусім іншы характар. Напрыклад, адзін з сябраў урада БНР А. Смоліч падкрэсліваў: “Хоць я лічу, што ад бальшавізму для краю больш шкоды, чым карысці, (...) але калі ён дае магчымасць шырокай культурнай працы, пазнае i ба Літоўскія спецслуж роніць нашую дзяржаўнасць (...) i давя бы першымі на га дзе яе да натуральных рубяжоў, (...) дык радзенскім грунце мы мусім ухапіцца за гэтую ідэю, прыз пачалі шчыльна ўзае наць яе нацыянальным заданнем часу мадзейнічаць з бела i проста стаць у рады абаронцаў гэтага рускімі ўстановамі парадку i ваяваць у гэтых радах хоць бы з усім сьветам”38. Згодна ж з “Дзённікам” А. Луцкевіча, паведамленне пра абвяшчэнне БССР так “наэлектрыза вала” ўсіх гарадзенскіх беларусаў, што “яны як адзін былі гатовы ехаць у Мінск і працаваць разам з бальшавікамі”39. Бальшавікі мелі сваіх агентаў у складзе штаба беларускага палка і іншых установах40. У агентурных звестках літоўскай разведкі паве дамлялася: “У толькі што сфарміраваным 1-м беларускім палку ся род ніжніх чыноў назіраюцца бальшавіцкія сімпатыі: некаторыя жаўнеры сярод іншага гаварылі, што пакуль літоўскі ўрад іх корміць, поіць і апранае яшчэ мала, дык яны будуць сядзець спакойна, але ж калі выдадуць зброю і салдат назбіраецца дастаткова, то яшчэ не вя дома, што з гэтага атрымаецца”41. Аўтар газеты “Свободное слово” пад псеўданімам Праўдзін пісаў, што беларускі полк “напалову скла даўся з бальшавікоў”, пашкадаваўшы пры нагодзе “шматпакутнага рускага афіцэра”42. Падрабязней на тэму супрацоўніцтва з бальшавікамі пазней выка заўся сябра беларускага ўрада К. Цярэшчанка: “Трэба было шукаць ДАРФ. Ф. 6503. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 1-1 адв.; НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 7. Арк. 7–10. Сідарэвіч А. З думай аб незалежнасці... С. 213. 39 Беларусь. 02.04.1919. № 2. С. 1. 40 Борьба за Советскую власть в Белоруссии... С. 143–144. 41 LCVA. F. 383. Ap. 7. B. 39. L. 160–160 ap. 42 НАРБ. Ф. 458. Воп. 1. Спр. 9. Арк. 85. 37
38
142
Раздзел VIII
дапамогі ў камуністаў. У гэты час па троху стаў навязвацца саюз паміж Ра дай і камуністамі праз работнікаў Курб скага, Якубецкага і Курпіка. Але гэтая сувязь не давала магчымасцей для раз віцця працы. Было яскрава відна, што трэба зьвязвацца з якім-небудзь каму ністычным цэнтрам і я прыдумаў пас лаць дэлегацыю ў Менск да Ураду Са вецкай Беларусі, што і зрабілі. У Менск выехалі Якубецкі (ад Горадні), Да нілюк і Борык (ад Ваўкавыску). Гава рылі яны тут з т. Мясніковым. Апошні абяцаў ім у хуткім часе заняць Гродзен шчыну, а часовую дапамогу абяцаў вы Антон Борык даваць праз Гродзенскі Рэў ком, які быў у Слоніме. Для сталай жа сувязі з партыяй пазнаёміў з ад’езжаючым у Горадню т. Карлібом (Клыш[ом]). Па прыездзе у Горадню Клыш адразу зьвярнуўся да мяне і ўзяў з мяне падпіску ў тым, што я стаю на савецкім грунце і згодзен працаваць разам з камуністамі. Распіску падпісалі я і Якубецкі як члены партыі С.-Р”43. Амаль усе пазнейшыя звесткі пра сувязь гарадзенскіх беларусаў з Савецкай Расіяй і камуністычным падполлем, за некаторымі выклю чэннямі, паходзяць з крыніц польскіх службаў бяспекі. Іх асаблівасцю з’яўляецца тое, што польскі бок залічваў да камуністычнага падполля большую частку мясцовых беларускіх дзеячаў. Як падаецца, такое аба гульненне не вельмі абгрунтавана, ці, прынамсі, патрабуе больш уз важанага аналізу. Тым не менш, цалкам ігнараваць гэтыя матэрыялы таксама няма падстаў. З дакументаў, не звязаных з польскай паліцыяй ці разведкай, маг чыма вызначыць некалькі кіроўных постацей, якія з большай ці мен шай дакладнасцю супрацоўнічалі з савецкай разведкай. Перш за ўсё, гэта Кузьма Цярэшчанка, якога, на нашу думку, аднак нельга наўпрост аднесці да “бальшавіцкіх агентаў”. Ужо на пачатку 1919 года сябрам РКП(б) і супрацоўнікам ЧК з’яўляўся М. Якімовіч. Таксама пра сувязі з ЧК, пачынаючы з 1918 года, пазней згадваў Сымон Якавюк. Яшчэ 43
НАРБ. Ф. 60. Воп. 3. Спр. 456. Арк. 30–35 адв., 45 адв.–49.
“Патрыёты ад грошай”
143
адным агентам Савецкай Расіі, паводле польскіх крыніц, з’яўляўся Ул. Курбскі. У адной з польскіх квартальных справаздач, прыкладам, паведамлялася, што ён “за сваю дзейнасць адказваў перад Мінскам і Вільняй пры пасрэдніцтве заканспіраваных кур’ераў, якія ўвесь час курсуюць паміж гэтымі гарадамі”. На наш погляд, найбольш красамоўным з’яўляецца спіс гурткоў Грамады ў Гарадзенскім павеце з архіва АДПУ за 1927 год з кароткім допісам: “Спіскі трэба аб’яднаць і выкарыстоўваць для праверкі збягаю чых з Польшчы сябраў Грамады, а ў будучым магчыма выкарыстоўваць для працы нашай і разведупра”44. У выніку, удзел у камуністычным падполлі стаў адным з пунктаў абвінавачвання супраць гарадзенскіх беларускіх дзеячаў С. Макуліка, А. Кішкеля, М. Кізевіча, М. Апоніка, А. Васілеўскага і І. Баліцкага падчас працэсу над Грамадой45. Што тычыцца польскіх спецслужбаў, то яны імкнуліся не толькі пазбавіць усялякай палітычнай ролі беларускае асяроддзе, але і выка рыстаць яго ва ўласных мэтах, прымаючы, напрыклад, чынны ўдзел у фармаванні прапольскай плыні сярод беларускіх дзеячаў. Першыя спробы ўсталявання кантактаў паміж органамі польскай ваеннай разведкі і беларускім рухам адносяцца да студзеня–люта га 1919 года46. Згодна з рапартам, агент польскага Галоўнага каман давання паручнік Ян Квяткоўскі “ўсталяваў больш блізкае знаёмства з (…) сябрамі беларускага ўрада, іх камісарамі і чыноўнікамі з мэтаю азнаёміцца з іх палітычнай праграмай і знешняй дзейнасцю, якая імі праводзілася”47. ІІ аддзел выдзеліў на гэтую справу 15 тысяч ма рак, а Я. Квяткоўскаму было даручана ўступіць у склад беларускага палка, каб весці там прапольскую агітацыю48. Акрамя Квяткоўскага, “распрацоўкай” беларускага палка ў гэты час займаўся Вацлаў Енджэевіч (Jędrzejewicz)49, які павінен быў адначасова ўсталёўваць кантакты як з беларускімі фармаваннямі, так і з мясцовай філіяй Поль скай вайсковай арганізацыі. Адным з першых на супрацоўніцтва з ІІ аддзелам Генеральна га штаба пайшоў камандзір 2-й роты І беларускага палка палкоўнік НАРБ. Ф. 882. Воп. 2. Спр. 186. Арк. 2. CAW. Oddział II Sztabu Generalnego. Sygn. I.303.4.5276. К. 66. 46 AAN. Ambasada RP w Londynie. Sygn. 341. K. 1–4. 47 AAN. Akta archiwum obcych, adiutantura Generalna Naczelnego Dowództwa. M-396. 48 Gomolka K. Między Polską a Rosją. Warszawa,1994. S. 54. 49 Jędrzejewicz W. Wspomnienia. Wrocław – Warszawa – Kraków, 1993. S. 74. 44 45
144
Раздзел VIII
А. Янсан50. У маі 1919 года Янсан звярнуўся да польскіх ваенных уладаў з прапановай стварыць замест беларускага палка беларускія вайсковыя падраздзяленні ў Беластоку, дзе, на яго думку, “былі слабейшыя ня мецка-літоўскія ўплывы”51. Пазней “канкурэнцыю” А. Янсану стварыў падпалкоўнік Радштэйн, які таксама намагаўся ўзяць у свае рукі фар маванне беларускіх частак пад эгідай Польшчы52. Ужо летам пад кантролем кіраўніка польскай разведкі В. Славэ ка адбываецца беларускі з’езд прадстаўнікоў Віленшчыны і Гара дзеншчыны53 і ствараецца Беларуская вайсковая арганізацыя. Як заў важыў гіс торык Алег Латышонак, Беларускі рух у гора польскае камандаванне, якое перша дзе хутка апынуўся пад пачаткова ставілася да арганізацыі вельмі моцным нагля прыхільна, ужо праз месяц не ведала, дам з боку польскай што з ёю рабіць. «Беларускай вайсковай улады арганізацыяй апякуецца паручнік Збе ранскі (Zbierański) – шэф экспазітуры ІІ аддзела штаба Літоўска-беларускага фронта, – дакладваў у сваім ра парце кіраўнік “Стражы крэсовай” у Гародні С. Мыдляж. – Капітан Славэк, шэф ІІ аддзела штаба Літоўска-беларускага фронта, не мае ў гэтай справе ніякай канкрэтнай лініі, хаця б трошкі больш выраз най – ён зусім нерашучы»54. У выніку беларускі рух у горадзе апынуўся пад вельмі моцным нагля дам з боку польскай улады. “Магу сьмела сказаць, – дакладваў восенню 1919 года кур’ер урада БНР Я. Натусевіч, – што не беларусы кіруюць сваім рухам у Гродзеншчыне, а контрразьведка, каторая што хоча, то і робіць, хіба ж маючы за сабою моцную апору… Ніякага намёку хаця бы і на куцую аўтаномію няма. Белар[ускіх] органаў упраўленьня няма. На паперы існуець быццам Цэнтр[альная] Рада Гродз[еншчыны], але ніякога канкрэтнага жывога апарату ня маець гэтая Рада. Яна зьлілася з вайсковаю арганізацыяю. Натуральныя кіраўнікі беларускай мысьлі AAN. TSK. Т. 305. K. 58. Karpus Z. Wschodni sojusznicy Polski… S. 159. 52 Biblioteka Publiczna m. st. Warszawy, Dzial Starych Drukow i Rekopisow. Zarzad Cywilny Ziem Wschodnich, nr akc. 1773/3/III. 53 AAN. Аkta archiwum obcych, adjutantura Generalna Naczelnego Dowództwa, M-396; 876/9; Тарашкевіч Б. Аўтабіяграфія Браніслава Адамавіча Тарашкевіча // Спадчына. 1996. № 4. С. 105–107. 54 AAN. TSK. Т. 306. K. 37–38. 50 51
“Патрыёты ад грошай”
145
немаль усе знаходзяцца пад надзорам экспазытуры, значыць ня ма юць права на ініцыятыву, яны ў сэнсе палітычным мёртвыя. Другая часьць беларусаў, на якіх пала падазрэньне ў пашырэньні нібы рускіх асьпірацый, застала высланаю. Да гэтых апошніх залічаны сябра Яка вюк. Цікава тактыка контрразьв[едкі] яшчэ з тога боку, што каталікібеларусы хаця і ня высланы, дык усе пад надзорам яе, а праваслаўныя белар[усы] — інтэрнаваны. Такім чынам, белар[уская] інтэлігенцыя агарожана ад інтэнсіўнай працы, а тыя, хто паміж сялян падносіць го лас з жаданьнем на права самаразьвіцьця беларус[кага] народу, тых абвіняюць у бальшавізіі і гоняць у гродзенскі астрог, альбо ў Вільню ў славутыя Лукішкі”55. Характэрным у гэтым сэнсе падаецца прыклад сужэнцаў Іосіфа і Станіславы Пушкіных, якія з’явіліся ў Гародні ў снежні 1920 года. Мяркуючы па згадках, да гэтага яны нейкі час жылі ў Украіне. Пушкін, як сам прызнаваўся, выдаваў сябе ў Гародні за спекулянта, які збіраўся ехаць адкрываць прыватны бізнес у Варшаве. «Бываючы ў “Хатцы” кожную нядзелю і суботу, – пісаў ён у сваім рапарце, маючы на ўвазе клуб “Беларуская хатка” ў Гародні, – мая жонка пазнаёмілася амаль з усімі яе сябрамі і ўвайшла да іх у такі давер, што перад ёй нічога не хавалі. (...) Каб атрымаць больш канкрэтную інфармацыю, нам, аднак, прыйшлося арганізаваць некалькі прыватных вечарын у сябе на хаце, на якіх збіраліся сябры Беларускага камітэта». У хуткім часе Пушкін адкрыў у Варшаве за грошы дэфензівы... кавярню, дзе з ўсёй шчырас цю прымаў беларускіх дзеячаў: як мясцовых, так і старых знаёмых з Гародні. Дарэчы, кіраўнік ІІ аддзела 3-й арміі патрабаваў як мага хут чэй вярнуць пані Станіславу (крыптанім L-2332) у Гародню, бо “дзя куючы яе асабістым адносінам тут на месцы і надалей магчыма было весці нагляд за канспіратыўным беларускім камітэтам”. Спосабы атрымання інфармацыі ілюструюць вытрымкі са справа здач агента L-2332. “Вечарам, каля сёмай, ён быў у мяне, – піша канфідэнт пра сустрэчу з Сяргеем Баранам. – Я прапанавала яму вы піць....”. У іншым месцы: “Праз некаторы час (…) мы ўселіся за вячэру. Пасля некалькі шклянак гарэлкі (паны пілі шклянкамі), я заўважыла, што яны ўжо трошкі ў падпіцці і завяла палітычную размову…”. Рапарт скончваўся наступнай просьбай: “Да пана паручыка. (…) Назаўтра па трэбны мне спірт. Заўтра а дзявятай увечары ў мяне будуць Дубейкоў 55
LCVA. F. 582. Ap. 2. B. 46. L. 65.
146
Раздзел VIII
скі, Смоліч, Трэпка, Баранаў і іншыя – усяго 12 беларусаў. (…) Баранаў казаў, што гэта не простыя беларусы, а найлепшыя працаўнікі. (…) Для прыёму патрэбны спірт і іншыя рэчы”56. Вынікам працы Пушкіных стала тое, што на пачатку 1921 года гарадзенскі Беларускі нацыяналь ны камітэт перастаў існаваць. Ужо вясной 1923 года польскі Генеральны штаб пачаў выкарыстоў ваць сваіх канфідэнтаў для арганізацыі палітычных працэсаў супраць беларускіх дзеячаў. Адным з найбольш вядомых такіх агентаў-пра вакатараў быў Эдуард Лянкевіч, які выступаў у якасці галоўнага свед кі абвінавачвання на “працэсе сарака пяці” ў Беластоку, на “працэсе сямідзесяці двух” у Гародні і інш.57 Здараліся, аднак, і проста кур’ёзныя выпадкі, як, прыкладам, за цемка з “Паштовай скрынкі” ў газеце “Жыцьцё Беларуса”: «К. Калі ноўскай у Горадні – Вы пішыце, што Ваш муж “даўжэйшы час пра цаваў ганарова ў дэфензіве ў Горадні” і просіце прыслаць Вам газэты, у якіх пісалася аб яго “вялікіх услугах дэфензіве пры лоўлі камуністаў”, бо гэта можа памагчы Вашаму мужу на судзе ў справе нейкага цяж кага абвінавачвання. Дзе і калі аб “ганаровай працы” Вашага мужа пісалі беларускія газеты, ня ведаем і прыслаць газэты гэнныя ня маем магчымасці». Шчыльная інфільтрацыя беларускіх устаноў з боку ЧК-АДПУ-раз ведупра, ІІ аддзела, літоўскай ды, магчыма, нямецкай разведак вель мі моцна ўплывала на беларускі асяродак у Гародні. Пад іх уплывам адбывалася своеасаблівая дэфармацыя нацыянальнага руху, яго мар гіналізацыя і дыскрэдытацыя ў вачах грамадства. Пры гэтым самі бе ларускія дзеячы разглядаліся выключна інструментальна. Паводле Гурына-Маразоўскага, сакратар КПЗБ у адказ на просьбу дапамагчы вызваліць С. Барана з польскай турмы меў адказаць: “Ну, а что такое Баран? А если он для пользы партии іздохне… ну, што ж із гэтага… Пускай себе здыхае…”!58 “Выпадае казаць нават не пра разыходжанне паміж беларускімі ін тэлектуаламі і актывістамі нават не паводле ідэалагічных ці светапог лядных прыкметаў, – зазначае беларускі гісторык Алесь Пагарэлы, – а паводле асабістых супярэчнасцей, дзе падкрэсліванне адрозненняў CAW. II oddział NDWP. Syg. I.301.8.770. Нашае жыццё. 1923. № 6. С. 5. 58 НАРБ. Ф. 60. Воп. 3. Спр. 606. Арк. 48. 56 57
“Патрыёты ад грошай”
147
паводле адценняў набывала своеасаблівыя формы”59. Галоўная праб лема нацыянальнага руху была звязана з універсальнымі пытаннямі маральна-этычнага выбару. Пры гэтым часам вельмі цяжка з упэўне насцю сцвярджаць, дзе спрэчка мела ідэалагічны характар, а дзе выні кала з прычын больш меркантыльных. «У нас вельмі шмат “шчырых” і “свядомых” беларусаў, – ахарактарызаваў галоўную прычыну ўсіх унутраных канфліктаў Тамаш Грыб, – каб было іх менш, а больш чэс ных, то далёка было б лепей»60.
59 Пагарэлы А. “За новы тып беларуса”. Часопіс “25 Сакавіка” (1936–1939 гг.) на фоне эпохі // ARCHE-Пачатак. 2014. № 7–8. С. 186. 60 Архівы БНР. Кн. 1. Т. 1. С. 492–493.
Навуковае выданне
Чарнякевіч Андрэй Мікалаевіч
НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ З гісторыі нацыянальнага руху 1909–1939 гадоў
Камп’ютарная вёрстка Андрэй Янушкевіч Дызайн вокладкі Антаніна Нявінская Карэктар Надзея Вішнеўская Падпісана да друку 27.10.2015. Фармат 60x84 1/16. Папера афсетная. Друк афсетны. Гарнітура Newton. Ум. друк. арк. 10,6. Ул.-выд. арк. 9,4. Наклад 400 экз. Замова 2547. Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск. e-mail: a.januskevic@hotmail.com Таварыства з дадатковай адказнасцю «Новапрынт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014. Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 10, 220138 г. Мінск.