Андрэй Блінец
КЛЕЦКІЯ БІТВЫ: 1506 І 1706 ГАДЫ
Мінск Выдавец А.М. Янушкевіч 2015
УДК 94(476)«1506/1706» ББК 63.3(4Беи)4 Б69
Б69
Блінец, А.У. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады / Андрэй Блінец. – Мінск : А.М. Янушкевіч, 2015. – 130 с. : іл. ISBN 978-985-90346-5-7. У кнізе гісторыка Андрэя Блінца распавядаецца пра дзве ваенныя падзеі, якія аб’ядноўвае адно месца здарэння. Пад Клецкам у 1506 і 1706 гг. адбыліся бітвы, якія значна паўплывалі на гістарычнае раз віццё Беларусі. Разгром крымскіх татар войскам Вялікага Княства Літоўскага ў жніўні 1506 г. з’яўляецца адной з найбольш славутых перамог у айчыннай гісторыі. Бітва паміж шведскімі і расійска-ўкра інскімі злучэннямі вясною 1706 г. стала кульмінацыяй баявых дзе янняў у Наваградскім ваяводстве падчас Вялікай Паўночнай вай ны. У дадатках зме шчаны шэраг малавядомых даку мен таў XVI і XVIII стст., некаторыя з якіх друкуюцца ўпершыню. Для ўсіх, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй Беларусі эпохі ранняга Новага часу. УДК 94(476)«1506/1706» ББК 63.3(4Беи)4
ISBN 978-985-90346-5-7
© А.У. Блінец, 2015 © Афармленне. ІП А.М. Янушкевіч, 2015
ЗМЕСТ
УСТУП / 5
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1506 ГОДА / 7 Дадаткі / 56 Спасылкі / 65
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1706 ГОДА / 73 Дадаткі / 113 Спасылкі / 122
УСТУП
Гэтая кніга прысвечана дзвюм падзеям ваеннай гісторыі нашай краіны. Дзвюм бітвам, якія адбыліся ў розны час і мелі рознае значэнне. Разгром крымскіх татар пад Клецкам у 1506 г. харугвамі войска ВКЛ пад камандаваннем князя Міхаіла Львовіча Глін скага стаў у пэўным сэнсе знакавай падзеяй пачатку XVI ст. Пра гэту перамогу добра ведалі сучаснікі, пра яе не забыліся нашчадкі. Бітва паміж шведскімі аддзеламі і расійска-ўкраінскім корпусам, якая адбылася 19 красавіка 1706 г., застаецца ма лавядомым эпізодам Паўночнай вайны. Нават спецыялісты мала што могуць пра яго сказаць. Часткова такое адрознае стаўленне да гэтых падзей можна зразумець. У 1506 г. з паўднёвымі агрэсарамі біліся нашы продкі, у бітве вырашаўся лёс нашых зямель. Сваіх блізкіх чакалі з паходу ў Наваградку, Лідзе, Менску… У 1706 г. на нашай тэрыторыі зводзілі рахункі паміж сабой больш моцныя і агрэсіўныя суседзі. Перамога, якую здабылі шведы, прынесла славу чужой зброі. Наўрад ці ў Менску, Ваўкавыску ці Слоніме моцна бедавалі з такой нагоды. Тым не менш, падзеі трохсотгадовай даўніны — таксама частка нашай гісторыі.
6
АНДРЭЙ БЛІНЕЦ
Аб’ядноўвае гэтыя розныя бітвы толькі месца, дзе яны ад быліся — старажытны горад Клецк. За сваю амаль 900-гадовую гісторыю ён перажыў не адну ваенную навалу. І ў 1506 г., і ў 1706 г. зацятыя бойкі ішлі на берагах невялікай балоцістай рачулкі Сільнай. Цяпер рэчкі няма, і яе назва нават не згадваецца ў падручніках гісторыі. Як ураджэнец Клецка, я яшчэ са школьных гадоў чуў пра татарскіх наезнікаў і шведскіх жаўнераў. Жаданне разаб рацца ў тых даўніх падзеях узнікла значна пазней. Дзве часткі гэтай кнігі пісаліся ў розныя гады. Спачатку нават не было намеру аб’ядноўваць іх пад адной вокладкай. Але ў рэшце рэшт кніга з’явілася на свет. Спадзяюся, што яна стане маім сціплым унёскам у вывучэнне нашай мінуўшчыны, яе гераічных і трагічных старонак. Магчыма, падштурхне кагосьці да пошукаў і дыскусій. Шчыра спадзяюся, што мая праца не пакіне чытача абыякавым. Хацелася б выказаць шчырую падзяку усім, без чыёй да памогі гэтая кніга ніколі б не паўстала: Валерыю Пазднякову (Мінск) і Уладзіміру Гаўрышчуку (Масква), якія сталі першы мі чытачамі і рэцэнзентамі яшчэ “сырога” рукапісу, Андрэю Катлярчуку (Стакгольм), які прадаставіў у распараджэнне аўтара шведскія крыніцы, Хокану Хенрыксану (Арэбра) — за перададзеныя матэрыялы і каштоўныя парады адносна падзей 1706 г., Алесю Лукавенкаву (Мінск) — за пераклады са шведскай мовы, Уладзіміру Канановічу (Клецк) — за магчымасць выкарыстаць некаторыя сабраныя ім звесткі, Мі коле Волкаву (Мінск) — за прадастаўленыя фотаматэрыялы. Асобная падзяка за маральную падтрымку Анатолю Кірыку (Клецк) — найбольш уважліваму і цярпліваму слухачу, гато ваму ўспрымаць самыя неверагодныя думкі і высновы. Андрэй Блінец, красавік 2015 г.
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1506 ГОДА «Навіна для ўсяго хрысціянскага свету выратавальная»
Клецкую бітву, якая адбылася 5 жніўня 1506 г. і скончыла ся поўным разгромам крымска-татарскай арды, нельга наз ваць малавядомай, або не вывучанай старонкай гісторыі. Яна прыцягвала ўвагу як сучаснікаў, так і наступных пакаленняў. Першыя пісьмовыя крыніцы, дзе ў самых агульных рысах асвятлялася гэтая падзея, з’явіліся ўжо праз некалькі дзён пасля яе. Імі былі ліст князя Міхаіла Львовіча Глінскага, які камандаваў пад Клецкам гаспадарскім войскам, да вар мійскага біскупа Лукаша Ватцэнродэ, напісаны 12 жніўня 1506 г., і ліст польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча ад 14 жніўня 1506 г., адрасаваны жыхарам Гданьска. Пазнейшыя звесткі пра перамогу над та тарамі можна знайсці ў пагадовых запісах у шэрагу беларускалітоўскіх летапісаў, якія паўсталі ў першыя дзе ся цігоддзі пасля бітвы — Еўраінаўскім, Альшэўскім, Румянцаўскім, Ра чынскага. Згадвалі пра яе і польскія храністы Б. Вапоўскі, М. Кромэр, М. Бельскі. Да сярэдзіны XVI ст. за Клецкай бітвай трывала зама цавалася слава адной з найбуйнейшых перамог айчыннай зброі. Пра яе згадваў паэт-лацініст Ян Вісліцкі ў паэ ме “Пруская вайна”, публіцыст Міхалон Літвін — аўтар трактата “Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў”, аўстрыйскі дыпла
8
АНДРЭЙ БЛІНЕЦ
мат Сігізмунд Герберштайн у “Запісках аб маскоўскіх спра вах”. Апошні, дарэчы, адзначаў, што пасля смерці Вітаўта Вя лікага літвіны ніколі яшчэ не атрымлівалі такой бліскучай перамогі над татарамі1. Паколькі шэраг згаданых кніг убачыў свет далёка за ме жа мі Вялікага Княства Літоўскага — творы С. Гер бер штайна і М. Літвіна былі выдадзены на латыні, адпаведна, у Вене і Базэлі — пра Клецкую бітву добра ведалі не толькі ва Усходняй, але і ў Заходняй Еўропе. Адметна, што шведскі гісторык Ёханас Петрыюс у сваёй “Гісторыі Польскага ка ралеўства”, выдадзенай у 1642 г., паставіў яе ў адзін шэраг з такімі знакавымі падзеямі, як Грунвальдская і Аршанская бітвы2. Праўда, у большасці вышэйпералічаных прац падзеі 1506 г. згадваюцца вельмі коратка, без асаблівых падрабязнасцей і дэталяў. Канстатуецца сам факт разгрому праціўніка. На прыклад, паведамленне Альшэўскага летапісу змяшчаецца ў адзін сказ: “Tatar pobito pod Klieczkiem w dzien panni Mariey Snieżney pot lathi bożego naro[dzenia] tisiącz pięćsiet szostego”3. Яшчэ менш інфармацыі ў Румянцаўскім летапісе: “Татаров побито под Клетцом лета божя нароженя 1500”4. На такім фоне вылучаецца падрабязнае апісанне падзеі ў “Хроніцы Быхаўца” і невялікай паэме “Слаўная бітва з та тарамі пад Клецкам”, змешчанай у “Хроніцы польскай, лі тоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі” Мацея Стрыйкоўскага. На думку даследчыкаў, невядомы аўтар “Хронікі Быхаўца” сам быў удзельнікам Клецкай бітвы, таму яго апісанне вы значаецца багаццем дэталяў, добрым веданнем мясцовасці. Гэты твор з’яўляецца адным з найбольш яркіх гістарычных апавяданняў. На жаль, ён абрываецца літаральна на паўслове. М. Стрыйкоўскі падчас працы над сваёй “Хронікай” жыў у Капылі і Слуцку, да яго паслуг была вялікая бібліятэка і ар хіўныя зборы князёў Алелькавічаў — уладароў гэтых мясцін. Гісторык асабіста наведваў клецкія ваколіцы, каб агледзець поле бою. Не выключана, што ён карыстаўся апісаннямі і сведчаннямі пра бітву, якія да нашых дзён не дайшлі. Праў да, як прызнаваўся сам храніст, яго больш вабіла слава не Герадота, а Гамэра, таму ў сваім імкненні надаць вершам
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1506 ГОДА
9
Мацей Стрыйкоўскі (1547–1590), польскі гісторык, храніст, паэт. З 1563 г. жыў у ВКЛ, служыў у най маным войску на маскоўскай мяжы, удзельнічаў у баявых дзе яннях. Падчас службы ў Віцебску пачаў працаваць над гісторыяй ВКЛ. Работу працягнуў пры два ры князёў Алелькавічаў. У 1582 г. у Кёнігсбергу выйшла яго “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі” – першая друкава ная гісторыя ВКЛ. Характэрная асаблівасць твора – наяўнасць значнай колькасці вершаваных уставак пра батальныя падзеі. У VII раздзел ХХІІ кнігі ўключаны верш, прысвечаны Клецкай битве, які налічвае 205 радкоў.
большую дасканаласць ён мог крыху адступіць ад гіс та рычнай дакладнасці. Менавіта на сведчанні двух вышэйназваных “Хронік”, якія застаюцца найбольш поўнымі крыніцамі для рэканструкцыі бітвы, і абапіраюцца сучасныя даследчыкі. На першы погляд, недахопу ў публікацыях няма. Падзеі пад Клецкам згадваюц ца ў энцыклапедыях, падручніках, абагульняльных працах. Пры жаданні можна скласці нават асобную бібліяграфію на вукова-папулярных прац, прысвечаных бітве, якія ўбачылі свет у Беларусі за апошнія дзесяцігоддзі5. У цэлым іх змест адпавядае агульнай схеме: • войска ВКЛ колькасна саступала праціўніку, • галоўны ўдар наносіўся з поўдня, • эпіцэнтр бітвы знаходзіўся на месцы, якое цяпер называецца Краснаставам, • перамога над крымскімі татарамі паклала канец іх буйным нападам на Беларусь. Але, на нашу думку, бракуе даследаванняў, якія б падрабязна аналізавалі кожны этап бітвы і давалі адказ на спрэчныя пытанні6. Ці не адзінай працай, адмыслова прысвечанай падзеям пад Клецкам, доўгі час заставаўся артыкул вядомага
10
АНДРЭЙ БЛІНЕЦ
польскага спецыяліста ў галіне ваеннай гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай Станіслава Хэрбста “Клецк 1506 г.”, які ўба чыў свет амаль восемдзесят гадоў назад7. З-за недастатковай распрацаванасці тэматыкі па-за ўвагай засталіся такія важныя пытанні як суадносіны сіл напярэдадні і падчас бітвы, напрамак галоўнага ўдару войскаў Вялікага Княства. Пра тое, што агульнараспаўсюджаная версія не зусім адпавядае сапраўднасці, яшчэ ў 1991 г. пісаў клецкі края знавец І. Карпач8. Абапіраючыся на веданне мясцовага ландшафту, ён аргументавана даводзіў, што бітва адбыла ся не на паўднёва-заходняй ускраіне горада, як прынята лі чыць, а ў яго паўночнай частцы. Але артыкул, які з’явіўся толькі на старонках раённай газеты, прайшоў незаўважаны даследчыкамі. У жніўні 2006 г., калі адзначалася 500-годдзе бітвы, у Клецку адбылася навукова-практычная канферэнцыя. На ёй прагучала чатыры даклады, якія непасрэдна закраналі тэмы, звязаныя са стасункамі Літвы і Крыма на пачатку XVI ст. і Клецкай бітвай. Аднак уласна ваенным аспектам гэтай падзеі было прысвечана толькі адно паведамленне9. У 2000 г. аўтар гэтых радкоў выклаў свой погляд на падзеі на старонках “Беларускага гістарычнага часопіса”10. Цяпер жа надышоў час для больш поўнай рэканструкцыі бітвы, заснаванай на паведамленнях дакументальных крыніц і ўлас ных краязнаўчых назіраннях. * * * У канцы XV ст. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае — дзяржава, якая раскінулася ад Балтыйскага да Чорнага мора — сутыкнулася з неабходнасцю супраць стаяць набегам крымскіх татар. Гістарычны парадокс заклю чаўся ў тым, што ўзнікненне Крымскага ханства ў немалой ступені было вынікам палітыкі вялікіх князёў літоўскіх у першай палове XV ст. Міхалон Літвін у трактаце “Аб норавах татар, літвінаў і маскавітаў”, напісаным да 1550 г., адзначаў, што дынастыя крымскіх ханаў — Гірэяў — паходзіць ад Ач-Гірэя, народжанага недалёка ад Трокаў і пасаджанага на ханства Вітаўтам
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1506 ГОДА
11
Вялікім11. Невыпадкова бургундскі рыцар Жыльбер дэ Лануа, які праязджаў праз прычарнаморскія стэпы, занатаваў у сваіх успамінах надзвычай пачцівае стаўленне мясцовых татар да Вітаўта12. Вядома, што гэты ўладар рашуча выступіў суп раць спроб хана Залатой Арды падпарадкаваць сабе паўвостраў. Першы валадар самастойнага Крымскага ханства ХаджыГірэй, паводле некаторых звестак, захапіў уладу пры непасрэднай дапамозе Казіміра Ягайлавіча. Ён прытрымліваўся сяброўскіх адносін як з ВКЛ, так і з Маскоўскай дзяржавай. Але неўзабаве стасункі Вільні і Крыма змяніліся. Гэта было звязана з барацьбой паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім за панаванне ва Усходняй Еўропе. У апошняй чвэрці XV ст. гэтая барацьба ўступіла ў новую фазу. Абодва бакі шукалі саюзнікаў, якія б дапамаглі вырашыць зыход даўняга супрацьстаяння. Асабліва шчыраваў маскоўскі ўладар Іван ІІІ, які разумеў, што людскія і матэрыяльныя рэсурсы ВКЛ значна пераўзыходзяць яго патэнцыял. Ужо ў 1472 г. праз заможнага купца з Кафы ён перадаў хану Менглі-Гірэю сваё жаданне мець з ім сяброўства і згоду. Неўзабаве гаспадарствы абмяняліся пасламі13. Прапановы аб сяброўстве, як і падбухторванне да паходаў на паўднёвыя землі суседняй дзяржавы, трапілі на добрую глебу. У гэты час Менглі-Гірэй уважліва назіраў за дзеяннямі вялікага князя Казіміра Ягайлавіча. Апошні ўсяляк імкнуўся схіліць на свой бок уладара Вялікай Арды хана Ахмата, падштурхоўваючы яго да выступлення супраць Масквы. Літоўска-ардынскі хаўрус выклікаў заканамерную трывогу ў крымскага хана. Ён сам прэтэндаваў на падпарадкаванне ўсіх зямель колішняй Залатой Арды і разглядаў заволжскіх уладароў, як патэнцыяльных праціўнікаў. Ён не мог пакінуць без увагі іх збліжэнне з Вільняй. У 1474 г. крымскія татары здзейснілі буйны напад на землі ВКЛ. Памежная старожа своечасова заўважыла пераправу татар цераз Днепр. Аднак арда пайшла не на Кіеўшчыну, дзе яе рыхтаваліся сустрэць, а павярнула на Падолле і Чырвоную Русь.
12
АНДРЭЙ БЛІНЕЦ
Аляксандр Казіміравіч (1461– 1506), вялікі князь літоўскі (1492–1506) і кароль польскі (1501–1506). Спрабаваў спыніць маскоўскую і крымскую агрэсію дыпламатычнымі захадамі. Узяў шлюб з дачкой маскоўскага кня зя Івана ІІІ Аленай, разлічваючы праз яе ўмацаваць мірныя адносіны з усходнім суседам. Аднак гэта не ўратавала Княства ад чарго вай вайны ў 1500–1503 гг. У 1501 г. аднавіў персанальную унію ВКЛ з Польшчай. Памёр 19 жніўня 1506 г., праз два тыдні пасля перамогі пад Клецкам.
Наступствы гэтага паходу сталіся жахлівымі. Агромністыя абшары былі спустошаны татарскімі загонамі, якія рухаліся шырокім фронтам, не сустракаючы сур’ёзнага супраціву. Калі ж польская шляхта нарэшце сабралася для адпору непрыяцеля, крымскія татары ўжо вырушылі ў зваротны шлях з палонам і здабычай14. Каб адарвацца ад пераследу, яны перабілі ўсіх слабых і няздатных да пераходу нявольнікаў і такім чынам здолелі выйсці з-пад удару, вывеўшы каля 40 тысяч чалавек палону15. Тым не менш, у гэтым годзе Менглі-Гірэй адхіліў маскоў скія прапановы аб саюзе, а неўзабаве пацвердзіў свой намер і надалей прытрымлівацца сяброўскіх стасункаў з ВКЛ16. Становішча змянілася пасля таго, як хан Ахмат умяшаўся ў міжусобную барацьбу ў Крыме і пасадзіў на трон свайго стаўленіка. Як толькі Менглі-Гірэй здолеў вярнуць уладу, ён адразу ж аднавіў перамовы з маскоўскім царом. У 1480 г. быў заключаны саюз супраць агульных ворагаў – Залатой Арды і Вялікага Княства Літоўскага. Вынікам пагаднення стала чарговая выправа на ВКЛ. Праз два гады татарскае войска зноў здзейсніла шырокамаштабны напад на ўкраінскія землі. Быў захоплены і разрабаваны Кіеў, які даўно не бачыў ворагаў каля сваіх сцен17. Іван ІІІ не пасаромеўся прыняць ад крымскага ўладара залаты келіх і дыскас з Сафійскага сабору ў якасці падарунка і напаміну аб гэтай падзеі.
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1506 ГОДА
13
На агрэсіўную палітыку Крымскага ханства паўплывала і тое, што яно трапляла ва ўсё большую залежнасць ад Асманскай імперыі, якая была зацікаўлена ў аслабленні дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Напады на паўднёвыя зем лі ВКЛ татарскіх ордаў, якія восенню 1493 г. гаспадарылі на Валыні, знішчылі гарады Чаркасы, Канеў і Вінніцу, не ў апошнюю чаргу забяспечылі поспехі маскоўскага войска на ўсход ніх межах ВКЛ. Тут на мяжы 1492–1493 гг. маскавіты занялі Масальск, Сярпейск, Сярэнск і Вязьму. Многія памежныя князі, не дачакаўшыся падмогі з Вільні, перайшлі пад уладу маскоўскага князя. У 1497 г. падчас чарговага набегу ахвярай татар стаў праваслаўны мітрапаліт ВКЛ Макарый І, які ажыццяўляў паездку ў Кіеў. Уладыку забілі ў сяле Скрыгалава, недалёка ад Мазыра18. Гэта быў першы спантанны выпадак уварвання крымскіх татар на ўласна беларускія землі. У тым годзе асноўны ўдар скіроўваўся на Кіеўшчыну. Землі на поўнач ад Прыпяці сталі пастаянным аб’ектам нападаў крыху пазней, падчас чарговай вайны ВКЛ з Мас коўскай дзяржавай у 1500–1503 гг. З самага пачатку баявых дзеянняў Іван ІІІ вымагаў ад Менглі-Гірэя не толькі удараў па ўскраінах Княства, але і паходаў углыб дзяржавы — на Менск, Тураў і Слуцк. Выконваючы патрабаванні саюзніка, у 1502 г. татары спустошылі Палессе па абодвух берагах Прыпяці. І хоць гаспадарскае войска нагнала і разбіла загон крымскіх татар на рацэ Ушы (40 км ад Бабруйска)19, шлях на Беларусь быў пракладзены. У 1503 г. сюды было скіравана ажно два паходы, летам і восенню. У пэўным сэнсе за Прыпяццю татарам было дзейнічаць лягчэй, чым на Украіне, дзе знаходзіліся сталыя гарнізоны. Да таго ж, густанаселеныя беларускія землі, якія доўгі час не ведалі войнаў, уяўлялі сабою ласы кавалак. Падлічана, што з 1497 да 1530 г., пры жыцці аднаго пакалення, Беларусь зведала 15 буйных і дробных набегаў перакопскіх татар20. У асобныя гады, як гэта было ў 1503 і 1508 гг., адбывалася па два напады. У гэты перыяд Крымскае ханства было на ўздыме сваёй магутнасці. Яго ўзброеныя сілы, аснову якіх складала лёг-
14
АНДРЭЙ БЛІНЕЦ
кая кавалерыя, маглі не толькі рабаваць безабаронныя па селішчы, але і ўмелі штурмаваць добра ўмацаваныя гарады, што засведчыў захоп Кіева. Але найбольш грозную сілу татарскія вершнікі ўяўлялі ў адкрытым палявым баі. Хаця яны і саступалі сваім суседзям у якасці ўзбраення, затое вы значаліся большай трываласцю, якую дэманстравалі падчас дальніх пераходаў. Войска было згуртаваным жорсткай дысцыплінай. Узаемаадносіны будаваліся на прынцыпе бе зумоўнай падпарадкаванасці камандзіру і выканання яго за гадаў. Усё гэта дапаўнялася адчайнасцю і мужнасцю ваяроў. Перавагамі крымскай конніцы былі высокая мабільнасць і раптоўнасць нападу. Варта было ардзе выйсці на аперацыйны абшар, як ва ўсе бакі рассыпаліся лёгкія, нічым не абцяжараныя аддзелы. За суткі яны маглі пераадольваць да 200 км і з’яўляцца там, дзе іх не чакалі. І ўсё ж, чаму беларускія землі, якія знаходзіліся ў цэнтры ВКЛ, на значнай адлегласці ад Крыма, аказаліся такімі безабароннымі перад татарскімі наездамі? Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма. Можна вылучыць цэлы шэраг фактараў. Вільні даводзілася весці барацьбу на два франты — як супраць нашчадкаў Хаджы-Гірэя, так і супраць Мас коўскай дзяржавы, якая прад’яўляла тэрытарыяльныя прэтэнзіі і з кожным годам узмацняла націск на захад. Паступова Масковія стала для ВКЛ галоўным ворагам, а асноўныя ўзброеныя сілы краіны пачалі канцэнтравацца на Смаленшчыне, Севершчыне, Полаччыне. У адносінах з Крымам стаўку рабілі не столькі на зброю, колькі на дыпламатыю. Шукаючы выйсце з цяжкага ста новішча, вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч на ват разглядаў надзвычай непапулярную ідэю аб выплаце своеасаблівага адкупнога падатку. Сэнс палягаў у тым, што за кожнага чалавека паўднёвых зямель Княства павінна было штогод выплачваць па тры літоўскія грошы. За гэта хан мусіў заключыць з Вільняй саюз супраць Масквы21. Аднак пасольства, якое павінна было выкласці Менглі-Гірэю такую спакуслівую прапанову, не было адпраўлена. Па-другое, галоўныя захады дзеля ўзмацнення абарона здольнасці датычыліся ўкраінскіх зямель. Там умацоўваліся
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1506 ГОДА
15
Татары выводзяць палонных пасля набегу. Гравюра XVI ст.
крэпасці, удасканальвалася арганізацыя памежнай старожы, фармаваліся спецыяльныя вайсковыя атрады для супрацьдзеяння паўднёвым агрэсарам. Сюды можна аднесці г.зв. “валынскую заставу”, якая налічвала 1–2 тысячы вершнікаў і ўтрымлівалася коштам дзяржаўнага скарбу. Да іх дадаваліся велікакняжацкія войскі (“гаспадарскія слугі”) і гарнізоны замкаў. Агульная колькасць гэтых падраздзяленняў магла дасягаць 8 тысяч чалавек22. На беларускіх землях увага эфектыўнай арганізацыі абароны не надавалася нават тады, калі татарскія напады сталі рэальнасцю. Дастаткова сказаць, што Лоеўскі замак — важны пункт для кантролю над брадамі цераз Днепр “на шляху татарском”, быў пабудаваны толькі ў другой палове XVI ст. Прычым не за кошт гаспадарскага скарбу, а на ўласныя сродкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі23. На беларускіх землях ВКЛ не было моцных гарнізонаў, якія маглі б выйсці насустрач нападнікам. Аснову войска складала шляхецкае апалчэнне — паспалітае рушэнне, ці “земская абарона”. У выпадку ўварвання чужынцаў шляхта збіралася ў вызначаным месцы, адкуль выступала насустрач праціўніку. Такая марудлівая тактыка не апраўдвала сябе пры імклівых татарскіх набегах. Пакуль рушэнне збіралася для
16
АНДРЭЙ БЛІНЕЦ
адпору, крымскія татары ўжо маглі выпраўляцца ў зваротны шлях са здабычай. У такіх абставінах можна было толькі пераследаваць ворага, але не супрацьдзейнічаць яму. * * * Клеччына ўпершыню трапіла пад удар крымскіх татар у 1503 г. У канцы лета арда за адзін дзень (30 жніўня) пе раправілася цераз Прыпяць і апынулася каля Слуцка і Капыля. Слуцкі князь толькі выпадкова даведаўся пра напад. Зірнуўшы на горад з царквы Святога Юрыя, ён убачыў, што татары захопліваюць у палон жыхароў яго зарэчнай часткі. Заспеты знянацку, князь Сямён Міхайлавіч мусіў зачыніцца ў замку са жменькай людзей. Татары ж сталі кошам (лагерам) каля горада і разаслалі свае загоны ў бок Наваградка. “Хроніка Быхаўца” паведамляе, што яны ваявалі каля Няс віжа і Клецка, спаліўшы апошні горад, а таксама выпалілі шматлікія паселішчы і вёскі24. Нягледзячы на тое, што Сямён Слуцкі паслаў у Вільню ганцоў з просьбай пра дапамогу, нападнікі з вялікім палонам і здабыткам без перашкод саб раліся ў лагеры і, не сустрэўшы адпору, рушылі ў зваротны шлях. У 1505 г. царэвічы Мехмет-Гірэй, Біці-Гірэй і Бурнашсултан прывялі 5-тысячнае войска, якое падзялілася на два атрады. Адзін з іх спаліў Менск і яго ваколіцы, дайшоў да Полацка, Віцебска і Вільні. Другі пасля няўдалай спробы авалодаць Слуцкам зрабіў рэйд пад Наваградак і, перайшоўшы Нёман, спустошыў “Литовскую землю”. Абодва атрады беспакарана пакінулі Беларусь. “Хроніка Літоўская і Жамойцкая”, якая адносіць гэты напад да 1506 г., паведамляе, што падчас яго татары, акрамя вялікай здабычы, захапілі 100 тысяч палонных, па 25 вязняў на кожнага ваяра25. Лічба, безумоўна, завышаная, але яна дае ўяўленне пра памеры спусташэнняў. Хоць гэтым разам крыніцы не згадваюць пра Клецк, можна меркаваць, што ён зноў апынуўся на шляху заваёўнікаў. 1506 г. павінен быў стаць пераломным у адносінах Вялі кага Княства Літоўскага і Крымскага ханства. За некалькі
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1506 ГОДА
17
Татарскія ваяры. Нямецкая гравюра XVI ст.
гадоў перад тым антыягелонская кааліцыя дала трэшчыну. Менглі-Гірэя ўсё больш раздражняла ўмяшальніцтва Івана ІІІ ў казанскія справы і яго прэтэнзіі на Кіеўшчыну. У вы ніку ажыццяўлення праграмы крамлёўскага гаспадара па збіранні рускіх зямель крымскім татарам давялося б шукаць новыя абшары для “палявання за нявольнікамі” замест звыклых і знаёмых украінскіх і беларускіх тэрыторый. Такім абшарам маглі стаць землі… самой Масковіі. Балазе, досвед у гэтым накірунку меўся. У 1503 г., вяртаючыся з паходу, татары разрабавалі Севершчыну, якая незадоўга перад тым была далучана да ўладанняў маскоўскага цара. Праўда, пазней Менглі-Гірэй прыслаў Івану ІІІ афіцынае прабачэнне. Ён, маўляў, не ведаў, што Севершчына перайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы і памылкова лічыў яе часткай ВКЛ26. У далейшым Менглі-Гірэй выказаў жаданне жыць у міры з вялікім князем літоўскім Аляксандрам. Аднак перашкодай для канчатковага пагаднення стала прысутнасць у Літве Шых-Ахмета — апошняга хана Вялікай (Заволжскай) Арды. У свой час ён ваяваў з Крымам і Масковіяй, і, пацярпеўшы паражэнне, знайшоў прытулак у ВКЛ. Як ганаровага вязня, хана ўтрымлівалі пад вартай, пераводзячы з аднаго замка ў другі, прадухіляючы магчымыя ўцёкі. Шых-Ахмет стаў моц-
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1706 ГОДА Малавядомы эпізод Вялікай Паўночнай вайны
У гісторыі Вялікай Паўночнай вайны (1700–1721 гг.) да гэтага часу застаецца малавядомай даволі важная падзея, якая сур’ёзна паўплывала на вынікі летняй кампаніі 1706 г. 19 (30 па новым стылі) красавіка 1706 г. пад Клецкам адбы лася бітва паміж шведскім і расійска-ўкраінскім атрадамі1. Аб тым, што гэта была не малазначная шэраговая сутычка, сведчыць хаця б той факт, што з абодвух бакоў у бітве ўдзельнічала каля 6 тысяч чалавек. Гэтая падзея працяглы час, па вялікім рахунку, застаецца па-за ўвагай даследчыкаў. Асобныя згадкі пра яе сустракаюцца ў працах расійскага гісторыка ХІХ ст. Д. Бутурліна2 і савецкага акадэміка Я. Тарле3. Падзеі пад Клецкам разглядаюцца тут досыць павярхоўна, як адзін з многіх эпізодаў вайны, і грунтуюцца ў асноўным толькі на сведчаннях сучасніка падзей шведскага пастара Ёрана Нордберга. Першая публікацыя, спецыяльна прысвечаная Клецкай бітве, у Расіі ўбачыла свет больш чым сто гадоў таму ў часопісе “Русская старина”4. Яе аўтарам быў вядомы гісторык М. Аглоблін. Да нядаўняга часу гэтая праца была адзінай у сваім родзе. Зусім нядаўна, на пачатку 2015 г., выйшаў з друку артыкул У. Веліканава5. Аўтар уводзіць у зварот шэраг архіўных крыніц, але разам з тым ігнаруе некато-
74
АНДРЭЙ БЛІНЕЦ
рыя шведскія дакументы і не дае поўнага ўяўлення пра значэнне “баталии” для ўсёй ваеннай кампаніі 1706 г. Беларускія гісторыкі, на жаль, да гэтага часу не надавалі належнай увагі гэтаму цікаваму эпізоду Паўночнай вайны. У шасцітомнай “Гісторыі Беларусі” і энцыклапедыі “Вялікае княства Літоўскае” Клецкая бітва 1706 г. згадваецца адным радком6. Між тым да нас дайшлі разнастайныя дакументальныя матэрыялы, дзякуючы якім магчыма дакладна рэканструяваць ход падзей. Захаваліся падрабязныя апісанні, зробленыя прадстаўнікамі супрацьлеглых бакоў. З расійскіх крыніц варта адзначыць запісы ў паходным журнале ваяводы Сямёна Пратасьевіча Няплюева, які камандаваў атрадам у “клецком деле”. Менавіта яны паслужылі асновай для вышэйзгада нага артыкула М. Аглобліна. Клецкая бітва, як і падзеі, што ёй папярэднічалі і адбы валіся пазней, неаднаразова згадваецца ў перапісцы Пятра І. Аб ёй пісалі Гаўрыла Галаўкін (лісты са Смаленска 5, 17, 22 красавіка і 7 мая) і Грыгорый Скарнякоў-Пісараў (ліст з Тала чына 5 мая). Крыху пазней, 22 мая 1706 г., сваю рэляцыю на кіраваў цару ўкраінскі гетман Іван Мазепа7. Значную цікавасць уяўляюць шведскія крыніцы. У першую чаргу варта згадаць “Падрабязную рэляцыю аб бітве паміж палкоўнікам Лейб-гвардыі Яго Каралеўскай Вялікамосьці коннага палка баронам Кройцам і маскоўскім генералам Няплюевым пад горадам Клецкам у Літве 20 красавіка 1706 г., дый аб тым, што надалей да 15 мая адбывалася”8. Гэтая справаздача доўгі час заставалася невядомай айчынным даследчыкам9. Пра Клецкую бітву пісала і тагачасная шведская прэса, у прыватнасці газета “Звычайныя Стакгольмскія паштовыя навіны” ў рубрыцы, прысвечанай агляду падзей на тэатры баявых дзеянняў. Згадваў пра яе ў сваім дзённіку гісторык паходаў Карла ХІІ каралеўскі камергер Густаў Адлерфельд, а таксама прыдворны капелан Ёран Нордберг, аўтар “Гісторыі Карла ХІІ”. Асобныя згадкі сустракаюцца і ў ліставанні шведскага караля10. Украінскія крыніцы больш сціплыя. “Чарнігаўскі летапіс”, які сярод іншага распавядае пра кампанію 1706 г., паведам-
75
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1706 ГОДА
Фрагмент карты Юстуса Данкертса «Польскае Каралеўства і Літоўскае Княства...» (Амстэрдам, 1677 г.), на якой адлюстраваны тэатр баявых дзеянняў 1706 г.
ляе пра бой у Нясвіжы ў сакавіку і капітуляцыю Ляхавіцкага замка ў маі, а вось Клецкую бітву, якая адбылася паміж гэ тымі падзеямі, абыходзіць маўчаннем. Ёй прысвечаны асобны, даволі сціслы аповед у “Лізагубаўскім летапісе”, які дадае некалькі красамоўных штрыхоў у апісанне бітвы. На падставе супастаўлення і аналізу розных крыніц мы паспрабуем рэканструяваць ход Клецкай бітвы, паказаць яе значэнне для ваеннай кампаніі 1706 г., а таксама ўвесці ў навуковы зварот раней невядомыя матэрыялы. * * * На пачатку 1706 г. асноўныя сілы расійскага войска, пры якіх знаходзіліся кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ Моцны, “святлейшы” князь А. Д. Меньшыкаў і фельдмаршал Г. Б. Агільві, былі блакіраваны шведамі ў Гародні. Лепшыя ар мейскія адзінкі, якія прайшлі суровую ваенную школу, трапілі ў пастку. Шведскі кароль Карл ХІІ не стаў штурма-
76
АНДРЭЙ БЛІНЕЦ
ваць умацаваны горад. Замест гэтага ён размясціў свае аддзелы на ўсход ад Гародні, чым адрэзаў армію Агільві ад баз забеспячэння, якія знаходзіліся ў Вільні і Полацку. З улікам таго, што ў горадзе над Нёманам быў сканцэнтраваны толькі двухтыднёвы запас правіянту, можна ўявіць, чым гэта пагражала расійскім жаўнерам. Становішча неўзабаве ўскладнілася, бо Аўгуст ІІ, які накі раваўся ў Саксонію за падмацаваннем, 2 лютага быў ушчэнт разбіты пры Фраўштадце11. Саксонска-расійскі корпус стра ціў звыш 7 тысяч чалавек. Пасля гэтай паразы не магло быць і гаворкі пра дапамогу арміі Агільві12. Навіна пра фраўштадскую бітву істотна змяніла палітыч ны расклад у Вялікім Княстве Літоўскім. Тут ужо некалькі гадоў ішла магнацкая міжусобная вайна. Сапегі і іх пры хільнікі, якія арыентаваліся на саюз са Швецыяй, падтрым лівалі Карла ХІІ і яго стаўленіка ў Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага. Другая частка шляхты на чале з Радзівіламі, Вішнявецкімі і Агінскімі стала на бок Аўгуста ІІ і расійскага цара Пятра І. Пасля Фраўштадта пазіцыі гэтай групоўкі значна пасла белі. Шляхта і магнаты, якія да гэтага часу захоўвалі вер насць Аўгусту ІІ, цяпер спяшаліся засведчыць лаяльнасць Станіславу Ляшчынскаму. У Васілішкі штодзённа прыбывалі шляхецкія дэпутацыі з прысягамі вернасці новаму манарху. Толькі Радзівілы і Агінскія не спяшаліся мірыцца з уча рашнім праціўнікам. Войскі Агінскіх хоць і былі падтрыманы расійскімі аддзеламі, пацярпелі паразу ад палкоўніка Карла Дзюкера, які заняў Вільню і наклаў на горад кантрыбуцыю13. У дачыненні да Радзівілаў шведы абралі іншую тактыку. Было вырашана спустошыць усе іх уладанні і такім чынам прымусіць гэтых магнатаў шукаць замірэння. Для дасягнення пастаўленай мэты былі выдзелены каралеўскія войскі, якіх падтрымлівалі аддзелы Сапегаў і Ляшчынскага. Рабаваць маёнткі Радзівілаў шведам было не ў навіну. Яшчэ вясною 1702 г. яны разам з атрадамі гетмана Сапегі спус тошылі Карэлічы і Нягневічы, узялі кантрыбуцыю з Мір скага графства і Свержаньскага порта на Нёмане. Разбіўшы лагер пад Карэлічамі, шведы дасылалі ганцоў у Нясвіж —
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1706 ГОДА
77
Караль Станіслаў Радзівіл (1669–1719). Гравюра Г. Ляйбовіча з альбома “Icones familiae dukalis Radivilianae”, 1758 г. Ардынат няс віжскі і алыцкі, уладальнік маён ткаў ў Беларусі, Літве і Польшчы. Канцлер ВКЛ з 1698 г. Узначальваў шляхецкі рух супраць Сапегаў. Карыстаўся сімпатыяй шляхты ад якой атрымаў мянушку Юстус (“справядлівы”). Да 1706 г. — адзін з галоўных праціўнікаў шведскага ка раля, але пад уражаннем вайсковых поспехаў, перайшоў на яго бок. Пасля Палтаўскай бітвы вярнуўся ў лагер прыхільнікаў Аўгуста ІІ і Пятра І.
родавую сталіцу, які належаў тагачаснаму канцлеру ВКЛ Каралю Станіславу Радзівілу. З горада патрабавалі кантрыбуцыю ў памеры 16 тысяч талераў. Несвіжан уратавала тое, што яны схаваліся ў замку, штурмаваць які ў праціўніка не было ні часу, ні магчымасцей. Ужо выпраўляючыся ў зваротны шлях, шведы зноў запатрабавалі выплаціць кантры буцыю, пагражаючы ў адваротным выпадку выкарыстаць збройную сілу. У гэты ж час падобнае патрабаванне вы плаціць 2 тысячы талераў было выстаўлена да Клецка — уладання Яна Мікалая Радзівіла14. Мяркуючы па тым, што абодва ўльтыматумы былі паспяхова праігнараваны, шведы не збіраліся ўвасабляць свае пагрозы ў дзеянне, больш раз лічваючы на псіхалагічны эфект. У 1706 г. усё было нашмат сур’ёзней. 12 сакавіка15 падпал коўнік шведскай арміі Ёган фон Траўтфэтэр з атрадам дра гунаў атакаваў Нясвіж. На той момант тут, акрамя радзіві лаўскага гарнізона ў замку, стаяў вялікі аддзел украінскіх казакоў — Старадубскі полк пад камандаваннем Міхайлы Міклашэўскага. Шведскія крыніцы вызначалі яго колькасць у 1500 чалавек, украінскія — у 1 тысячу16. У любым выпадку Старадубскі полк значна пераўзыходзіў аддзел Траўтфэтэра, які налічваў прыблізна 450 вершнікаў. Цікава, што камендант
78
АНДРЭЙ БЛІНЕЦ
замка адмовіўся ўпусціць казакоў у крэпасць і яны разбілі свой лагер проста на гарадскіх вуліцах17. “Чарнігаўскі летапіс” падае абсалютна фантастычную ка рціну бою. Казакі нібыта раптоўна былі атакаваны падчас ра нішняй царкоўнай службы шведамі, “которыи продъ тымъ у мнишокъ лядскихъ в кляшторе ховалися три дни”18. Паводле ж “Ваеннай гісторыі Карла ХІІ” Г. Адлерфельда, драгуны ў пешым парадку пераадолелі гарадскія валы і атакавалі Рынкавую плошчу, падыходы да якой былі перакрыты барыкадамі. Паколькі казацкая варта спала, зрабіць гэта было нескладана. У выніку кароткага і жорсткага бою каля 300 казакоў было забіта. Загінуў і палкоўнік Міклашэўскі. Астатнія схаваліся ў будынку езуіцкага калегіума і дамах мяшчан, адкуль пачалі весці агонь па непрыяцелю. Траўт фэтэр загадаў падпаліць горад. У полымі загінула яшчэ не калькі соцен казакоў. Шведы захапілі 180 палонных, 2 сцягі (адзін з іх сёння можна бачыць у Музеі Арміі ў Стакгольме) і 4 гарматы. Атрымаўшы перамогу ў горадзе, яны не сталі штурмаваць замак19, адкуль, дарэчы, у іх бок за ўвесь бой не прагучала ніводнага стрэлу. Адзін з казацкіх аддзелаў быў бесперашкодна знішчаны проста ля замкавага рова. Такія паводзіны моцна здзівілі шведаў. З Нясвіжа Траўтфэтэр накіраваўся на Ляхавічы. Размешчаны тут казацкі аддзел не прыняў бою, а схаваўся ў фартэцыі, папярэдне спаліўшы частку горада. Шведы не спрабавалі штурмаваць мясцовы замак і адступілі ў Наваградак. Пры гэтым “Траутфэтэр загадаў сваім салдатам паліць усю варожую маёмасць у наваколлі, што жаўнеры і рабілі, калі дзе-небудзь знаходзілі хоць нешта, што належала ворагу”20. Весці спусташальныя рэйды, пакідаючы за спіной Ляха віцкі замак, было нельга. Гэта была добра ўмацаваная крэпасць, гарнізон якой налічваў звыш 1500 чалавек. Большую яго частку складалі казакі, якімі камандаваў Пераяслаўскі палкоўнік Іван Міровіч. Таксама тут знаходзілася некалькі соцен жаўнераў палка Вандаліна Мнішака пад камандаваннем падпалкоўніка барона фон Мюнхгаўзена21. Абапіраючыся на непрыступныя ўмацаванні, гэтыя падраздзяленні маглі
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1706 ГОДА
79
Ляхавіцкі замак. Паводле гравюры XVII ст. Ляхавіцкі замак збудаваны ў канцы XVI ст. гетманам Янам Хадкевічам паводле новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы. Лічыўся самым моцным з падобных замкаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. У 1595 г. адбіў штурм казацкіх загонаў С. Налівайкі. У 1648–1654 гг. тройчы знаходзіўся ў аблозе казацка-сялянскіх атрадаў. У 1660 г. вытрымаў двухмесячную аблогу і штурмы маскоўскіх войскаў.
лёг ка дзейнічаць у тыле шведаў, ствараючы ім значныя праблемы. Кароль Карл ХІІ накіраваў у Ляхавічы палкоўніка Карла Кройца, загадаўшы яму сабраць разам раскіданыя ў на ваколлі аддзелы і ўзяць замак у аблогу. Пераправіўшыся на левы бераг Нёмана, Кройц сабраў каля 1500 шведскіх кавалерыстаў, некалькі “польскіх і валошскіх” атрадаў і ру шыў на горад. Палкоўнік размясціў сваіх жаўнераў у ацалелых дамах і надзейна перакрыў падыходы да крэпасці, лі чачы, што голад і блакада ў рэшце рэшт прымусяць гарнізон скласці зброю22. Пакуль шведы разам з саюзнікамі спусташалі радзі ві лаўскія ўладанні і знішчалі аддзелы праціўніка, Г. Агільві здолеў скарыстацца зручным момантам і вывесці свае вой
80
АНДРЭЙ БЛІНЕЦ
скі з “гарадзенскай пасткі”. Фельдмаршал хутка адвёў армію на поўдзень у кірунку Берасце – Кіеў. З-за разліву Нёмана Карл ХІІ толькі праз тыдзень здолеў выправіцца ў пагоню. Аднак вясновая паводка сур’ёзна замарудзіла яго рух і дала магчымасць расіянам вырвацца далёка наперад. Кароль быў вымушаны адмовіцца ад пераследу і амаль на цэлы месяц завяз у пінскіх балотах. У гэты час галоўную небяспеку для К. Кройца уяўляў гетман Іван Мазепа. Яго корпус прыйшоў у Беларусь з Валыні з мэтай адцягнуць на сябе частку шведскіх войскаў і такім чы нам аблегчыць становішча гарадзенскіх “облеженцев”. Злучэнне Мазепы ўключала ў сябе як уласна ўкраінскія часткі (ка валерыю і пяхоту), так і нядаўна сфарміраваны атрад (корпус) ваяводы Сямёна Няплюева. У апошні ўваходзілі салдацкія палкі23 і драгунскі аддзел Міхаіла Зыбіна. Менавіта мазепінскія казакі стаялі ў Нясвіжы і Ляхавічах. У сакавіку 1706 г. гетман Мазепа з асноўнымі сіламі перай шоў у Менск. Атрад Няплюева яшчэ нейкі час знаходзіўся ў Слуцку24. Па словах шведскага гісторыка Г. Адлерфельда, казакі і расіяне “сноўдалі з аднаго месца ў другое, шукаючы, як зрабіць шведам якую-небудзь шкоду”25, але нічога так і не дасягнулі. 14 сакавіка С. Няплюеў атрымаў загад злучыцца з гетманам і на наступны дзень, пакінуўшы ў Слуцку атрад з трох палкоў (салдацкага і двух сярдзюцкіх26) пад агульным камандаваннем Якава Рагозіна, накіраваўся ў Менск27. Такім чынам, большая частка корпуса зноў аб’ядналася і ўяўляла сабой значную вайсковую сілу. Як толькі стала вядома пра блакаду Ляхавічаў, Мазепа яшчэ 1 красавіка 1706 г. накіраваў туды “для выручки и ох ранения” частку драгунскага палка Міхаіла Зыбіна. Дзеля большай мабільнасці кавалерыйскага аддзела абоз было за гадана пакінуць у Менску. М. Зыбін павінен быў дзейнічаць супольна з Міргарадскім палкоўнікам Данілам Апосталам, на якога было ўскладзена камандаванне. Ніякіх рэальных баявых аперацый гэты атрад не здзейсніў. Спасылаючыся на колькасную перавагу праціўніка, Д. Апос тал адступіў да Слуцка, просячы ў гетмана Мазепы падмаца ванняў28. Ні ў расійскіх, ні ў шведскіх крыніцах няма звестак
КЛЕЦКАЯ БІТВА 1706 ГОДА
81
Схема тэатра баявых дзеянняў у 1706 г.
аб тым, каб драгунска-казацкі аддзел хоць нейкім чынам пе рашкодзіў аблозе Ляхавіцкага замка. Шведы па-ранейшаму стаялі каля яго сцен і здымаць бла каду не збіраліся. Разам з саюзнымі валашскімі атрадамі яны рабавалі навакольныя мясціны. Так, у чарговы раз швед скія жаўнеры падступілі да Нясвіжскага замка з патраба ваннем кантрыбуцыі. Атрымаўшы адмову, яны спалілі га радскія прадмесці і сумежныя фальваркі, у тым ліку летнюю рэзідэнцыю Радзівілаў у Альбе. Звяры, якія знаходзіліся ў тамтэйшым звярынцы, былі забіты і адпраўлены ў лагер пад Ля хавічамі. Тады ж шведамі было спалена мяс тэч ка Свержань. Цікава, што пры гэтым яны не кранулі шпіхле раў29, якія належалі слуцкім купцам — падданым Карла Ной бургскага, з якім кароль Швецыі не варагаваў30.