Анатоль Трафімчык
1939 ГОД І БЕЛАРУСЬ: ЗАБЫТАЯ ВАЙНА
Мінск Выдавец А.М. Янушкевіч 2014
УДК 94(476)«1939» ББК 63.3(4Беи)6 Т65
У афармленні вокладкі выкарыстана фатаграфія, на якой адлюстравана сяброўская сустрэча савецкіх і нямецкіх вайскоўцаў у Брэсце ў верасні 1939 г.
Т65
Трафімчык, А.В. 1939 год і Беларусь: забытая вайна / Анатоль Трафімчык. – Мінск : А.М. Янушкевіч, 2014. – 226 с. : іл. ISBN 978-985-99340-2-5. Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў і ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая кры тычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Бе ларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады. Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны і ўдзелам у ёй Беларусі і суседніх краін.
УДК 94(476)«1939» ББК 63.3(4Беи)6
ISBN 978-985-99340-2-5
© Трафімчык А.В., 2014 © Афармленне. ІП А.М. Янушкевіч, 2014
ЗМЕСТ
ПРАДМОВА ........................................................................... 5 РАЗДЗЕЛ I. На парозе новай эпохі: свет і Беларусь пасля Першай сусветнай вайны ........................................................................... 11 РАЗДЗЕЛ II. Шлях да верасня 1939 года: Беларусь і суседзі паміж дзвюма сусветнымі войнамі ............................................... 47 РАЗДЗЕЛ III. Выбух Другой сусветнай вайны: беларускае вымярэнне ....... 71 РАЗДЗЕЛ IV. Усталяванне савецкай улады ў Заходняй Беларусі: механізмы і працэсы ................................................................... 133 ЗАКЛЮЧЭННЕ .................................................................. 221
ПРАДМОВА
Аўтару гэтых радкоў яшчэ з малалецтва, знаходзячыся іншым разам пад наглядам дзеда, даводзілася чуць аповеды пра жыццё «за польскім часам». Стваралася ўражанне, што ў тагачаснага пакалення жыццё разбілася на два перыяды: польскі і савецкі (нямецкая акупацыя і масавы прызыў у Чырвоную Армію ў 1944 г. з адсылкай на фронт стаялі чамусьці ўбаку і займалі месца няшмат). Зрэшты, так яно і было. Бо «за Польшчай» засталася маладосць таго пакалення. У чутых аўтарам успамінах, зразумела, не было глыбокага ана лізу падзей, супастаўленняў і параўнанняў. Некаторыя дзяды яшчэ доўга не выказваліся — баяліся. Хоць часы пасля развалу СССР на сталі ўжо даволі спакойныя. Але ад аповедаў звычайна веяла нейкім метафізічным арэолам загадкавасці. Ужо тады карцела даведацца, куды і як тое знікла, растварылася. Тут звычайна наступаў прагал. Збольшага згадваліся «першыя саветы» — як заканчэнне «таго, што раньш было». Дзіцячая цікаўнасць заставалася незадаволенай. Дзяцінства кожнага чалавека ў многім спрычыняецца да яго дарослага шляху. Гэта банальная ісціна спрацавала і ў дачыненні да кнігі, якую вы трымаеце ў руках. У гады студэнцтва ў сярэдзіне 1990-х гг. я зноў выйшаў да тэмы змены эпох — з польскай на савецкую. Дапамог выпадак (хоць сёння ён бачыцца пэўнай зака 5
1939 год і Беларусь: забытая вайна
на мернасцю) — сустрэча з прафесарам Міхаілам Андрэ еві чам Дабрынінам. Пратоптванне новых сцяжын вялося па яго каштоў ных падказках. Далей — болей. Скрупулёзная праца ў беларускіх і польскіх архівах. Кансультацыі з навуковымі спецыялістамі розных краін. Абарона дысертацыі ў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Шматлікія публікацыі ў айчынным і замежным друку. Чым глыбей даследаваўся той пераломны час, тым багацейшым ён адкрываўся на грамадскія з’явы, ана лі ты чныя аспек ты і ўвогуле розныя Гэтая кніга паклікана нюансы ды парадоксы… дапамагчы разабрацца ў падзеях, якія паклалі Падзеі 1939 г., звязаныя з пачаткам пачатак Другой сусвет Другой сусветнай вайны, не ўзніклі на най вайне на Беларусі голым месцы. Да іх чалавецтва ішло два дзесяцігоддзі. Пра гэта апублікавана нямала кніг і артыкулаў. Аднак у іх шматлікасці не знаходзіцца месца факусіраванню на беларускай краіне і яе народзе. А такі погляд, між іншым, выяўляе дадатковыя грані гістарычных падзей, часам нечаканыя павароты — як беларускай гісторыі, так і агульнаеўрапейскіх міжнародных адносін. Сёння, калі мінула тры чвэрц і стагоддзя і жывых сведак становіцца ўсё меней, асабліва важна асэнсаваць шмат у чым шырокавядомы факталагічны матэрыял, прадставіўшы яго як праз прызму бачання тагачасных беларусаў, так і з гледзішча рацыі Беларусі як сучаснай дзяржавы і суб’екта міжнароднай палітыкі. Гэтая работа і паклікана дапамагчы разабрацца ў падзеях, якія паклалі пачатак Другой сусветнай вайне на Беларусі. Задача ставіцца няпростая. У 1920–1930-я гг. беларускі край апынуўся паміж двух агнёў — панскай Польшчай і бальшавіцкай Расіяй, якія падзялілі яго паміж сабой у 1921 г. Таму і ўспрыманне сацыяльна-палітычных і ваенных калізій па абодва бакі мяжы, якая на дваццаць гадоў разлучыла беларускі народ, было адрозным. Інтэрпрэтацыі гістарычных падзей у гісторыкаў з розных краін часта абумоўленыя ідэалагічнай заангажаванасцю. А гістарычная навука Савецкага Саюза наогул не дапускала беларускага нацыя нальнага пункта гледжання. Панавалі агульнасавецкія (марксісц ка-ленінскія) трактоўкі, якія атаясамляліся хутчэй з расійска-ім 6
Прадмова
перскімі, чым з беларускімі поглядамі, падыходамі і ацэнкамі. Часта ў даследаваннях гісторыкаў меў месца аднабаковы падбор фактаў — прыхоўваліся звесткі, якія ішлі ў разрэз з прынятай дагматычнай канцэпцыяй. Так, савецкая гістарыяграфія настойліва абвяргала дзеянні кіраўніцтва СССР, якія былі скіраваны не на справу міру, супрацьстаўляючы ў гэтым сэнсе Краіну Саветаў усяму свету. У па дручніках і абагульняючых працах тэме Заходняй Беларусі адводзі лася нашмат меней месца, чым БССР, хоць краіна была падзелена прыкладна на роўныя часткі. Бачанне падзей напярэдадні і на пачатку Другой сусветнай вай ны праз прызму гісторыі Беларусі і яе народа па сённяшні час вы глядае бедна ў беларускіх публікацыях — і ў навуковых, і ў папулярных. А без яго немагчыма асэнсаваць значэння таго гістарычнага пералому як у міжнародным кантэксце, так і ўласна ў рэчышчы беларускай гісторыі, культуры і ідэнтычнасці нацыі. Ліквідацыя гэта га прагалу — таксама актуальная задача. Напрацоўкі даследчыкаў з суседніх краін не заўсёды даюць вычарпальныя адказы, бо іх мала цікавіць Беларусь як самастойны, самадастатковы арганізм. Таму ў на шым выпадку прынцыповай справай стала канструяванне і тлумачэнне падзей 1939 г. — пачатку Другой сусветнай вайны і аб’яднання дзвюх частак Беларусі пад савецкім крылом — зыходзя чы з іх значэння для Беларусі, засяроджванне ўвагі на беларускіх лініях і сюжэтах. Па словах вядомага чэшскага пісьменніка Мілана Кундэры, «ніводную гістарычную падзею нельга лічыць агульнавядомай». Многія звесткі чытачам будуць збольшага (а часам шырока да ба нальнасці) знаёмымі. Але надзвычай важна нават «заезджаную» інфармацыю суадносіць і супастаўляць у святле значэння для Бе ларусі і для беларускага народа. Такі падыход іншым разам даваў неверагодныя вынікі, якім не раз даводзілася здзіўляцца і мне само му. Часам было неабходна толькі паглядзець на знаёмы матэрыял, даўно ўведзены ў навуковы зварот, пад беларускім ракурсам – як дзяржаўна-нацыянальным, так і чалавечым. Пакрысе рабілася зразумела, што кніга не толькі адкажа на многія пытанні, якія тур бавалі з дзяцінства, але і адкрые новыя праблемы, даследчыцкія далягляды ў вывучэнні таго найскладанейшага часу. 7
1939 год і Беларусь: забытая вайна
Каб глыбей зразумець падзеі катастрафічнага для свету 1939 г., неабходна пачаць вывучэнне з вынікаў Першай сусветнай вайны. Беларусь тады ўпершыню акрэслілася ў якасці не проста краіны, этнічнай вобласці, але і адміністрацыйнай адзінкі. Калі дагэтуль Бе ларусь як такая існавала толькі для да следчыкаў, якія вывучалі яе культуру і Прынцыповая справа – эт награфію, дык з утварэннем Бе ла тлумачэнне падзей рускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. і 1939 г., зыходзячы з іх наступнымі бальшавіцкімі праектамі значэння для Беларусі, ў выглядзе савецкіх рэспублік беларус засяроджванне ўвагі кія пытанні стала занялі месца на між на беларускіх лініях і сюжэтах народнай арэне. Натуральна, сітуацыя падзеленасці Беларусі паміж Расіяй і Польшчай з адначасовым усталяваннем паняцця «Заходняя Бе ларусь» стала грунтам для кардынальных сацыяльна-палітычных трансфармацый у будучыні. Таму для яснасці ў рэпрэзентацыі ма тэрыялаў прысутнічаюць дзве плоскасці палітычных падзей: • сусветны (еўрапейскі) кантэкст — як фон, на якім вылуча ецца гісторыя Беларусі, і як глеба, на якой «гадавалася» па літычнае развіццё беларускай зямлі; • непасрэдны беларускі фокус — калі ў цэнтр увагі ставіцца Беларусь як аб’ект і суб’ект еўрапейскай палітыкі. Зразумела, найбольш пільная ўвага ў кнізе прыкавана да падзей восені 1939 г. Умоўна іх можна падзяліць на дзве часткі: • вызваленне / уз’яднанне / анексія / акупацыя Заходняй Бе ларусі. Тут стаяла мэта паказаць, як праектавалася дыплама тычнае, а затым і ваеннае разгортванне падзей; • саветызацыя (усталяванне савецкага рэжыму) і яе наступ ствы. Тут цікавіць пытанне, з чым ішлі бальшавікі на заход небеларускія землі і што насамрэч прынеслі. Гэтай кнігі як выніку працяглых даследаванняў і рэфлексій не атрымалася б без інтэнсіўных кантактаў і плённага супрацоў ніцтва з даследчыкамі самых розных краін, перадусім Беларусі і суседзяў. Акрамя М. Дабрыніна (Брэст), якога, на жаль, ужо няма на гэтым свеце, у першую чаргу трэба згадаць Уладыслава Фёдара віча Версцюка (Кіеў), Фёдара Данілавіча Клімчука (Мінск), Яўгена 8
Прадмова
Мірановіча (Беласток), Захара Васілевіча Шыбеку (Хайфа). Усім ім я выказваю асаблівую ўдзячнасць. Выданне, якое вы трымаеце ў руках, на жаль, не змогуць прачытаць бацькі аўтара. Народжаныя «за Польшчай» Віктар Трафімчык і Яніна (у дзявоцтве Муха) – адпаведна ў 1937 і 1939 гг. – не так даўно адышлі ў вечнасць. Іх светлай памяці і прысвячаецца гэтая кніга. *** Спадзяюся, што гэтае знаёмства з драматычнымі падзеямі 1939 г. не проста запатрабуе, а прымусіць шаноўнага чытача дадат кова думаць, разважаць, шукаць. Прымусіць кожнага, хто гэтым выданнем не пагрэбуе.
9
ІІI. Выбух Другой сусветнай вайны
Салдаты вермахта зрушваюць шлагбаум на германа-польскай мяжы, 1939 г. Як выявілі даследчыкі, гэта была пазнейшая інсцэніроўка
Пачатак вайны і Беларусь 1 верасня 1939 г. вермахт рушыў праз граніцу Германіі з Польшчай. Пачалася новая вайна. 3 верасня да яе далучыліся Вяліка брытанія і Францыя — яны выступілі супраць Германіі. Такім чынам, вайна набыла сусветны маштаб. Калі ж Другая сусветная вайна дакацілася да Беларусі? У савецкія часы дый цяпер многімі прынята лічыць, што пунктам адліку ёсць 22 чэрвеня 1941 г., калі Германія напала на СССР, у склад якога ўваходзіла Беларусь. Аднак у гэтай пазіцыі ёсць некалькі хібаў, прычым прынцыповых. Беларусь сапраўды цалкам уваходзіла ў склад СССР на момант германскай агрэсіі ў 1941 г.: большая частка этнічнай беларускай зямлі была ахоплена БССР, Віленшчыну аддалі Літве (якая перад германскім нападам ужо была савецкай), Смаленшчыну ды іншыя ўсходнебеларускія ўскрайкі пакінулі Расіі (ад студзеня 1919 г.). 83
1939 год і Беларусь: забытая вайна
Але ж ці можна лічыць, што Савецкі Саюз не прымаў удзелу ў баявых дзеяннях да нападу на яго Германіі? Прынамсі дзве паўна вартасныя вайны Чырвоная Армія прайшла: спярша супраць Польшчы, трохі пазней супраць Фінляндыі. Гэтыя войны, як і анексія Савецкім Саюзам Літвы, Латвіі, Эсто ніі, Бесарабіі, Паўночнай Букавіны, арганічна выцякалі з пакта Молатава — Рыбентропа. Больш чым праз год пасля вераснёўскіх падзей Вячаслаў Молатаў падкрэсліваў Гітлеру проста ў вочы, што Чырв оная Армія таксама досыць паваявала: «Советский Союз хотя и не участвовал в большой войне, все же воевал против Польши, против Финляндии и был совсем готов, если бы требовалось, к войне за Бессарабию».
Прызнаючы Германію за агрэсара, варта не хімерыць і вызнаць аналагічны статус Савецкага Саюза. Савецкі Саюз стаў удзельнікам Другой сусветнай вайны 17 верасня 1939 г., калі Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу. Нель га гаварыць пра вызваленне Савецкі Саюз стаў Заход няй Беларусі і Украіны і нібы удзельнікам Другой сус не заўважаць, што гэта было прамое ветнай вайны 17 верасня ўступленне ў Другую сусветную вайну. 1939 г., калі Чырвоная Цяжка праігнараваць факт масаваАрмія перайшла савец га ўдзелу беларусаў у баявых дзеяннях ка-польскую мяжу супраць вермахта ў складзе польскага войска. А гэта значыць, што беларусы ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне з самага пачатку. Колькасць жаўнераў беларускай нацыянальнасці ў шэрагах Польскага Войска з улікам мабілізацыі 1939 г. ацэньваецца ў 70 тысяч чалавек, у некаторых вайсковых частках назіралася пераважная канцэнтрацыя жаўнераў з «паўноч на-ўсходніх крэсаў». Беларусы прынялі актыўны ўдзел у супраціве як вермахту, так і Чырвонай Арміі (апошняй — у вядомай ступені, бо польскім урадам быў аддадзены загад па магчымасці пазбягаць баёў з чырвонаармейцамі). Польскі генерал Уладыслаў Андэрс праз пэўны час адзначаў, што ў 1939 г. беларусы праявілі сябе як выда тныя змагары. 84
ІІI. Выбух Другой сусветнай вайны
Нямецкія салдаты ўнутры Брэсцкай крэпасці 17 верасня 1939 г.
Вермахт напаў на Польшчу з трох бакоў: непасрэдна з заходняга, з поўначы (Прусія), з поўдня (акупаваная Чэхія і саюзная Славакія). Чацвёрты бок — усходняя мяжа — належаў СССР, які, па разліках палякаў, павінен быў застацца нейтральным. Сілы былі няроўныя: вермахт пераважаў як па колькасці жаўнераў, так і па якасці ўзбраення. Аднак дзякуючы самаахвярнасці і гераізму польскага войска наступ вермахта развіваўся не так гладка, як пла навалася, хоць і даволі ўпэўнена. 8 верасня фронт наблізіўся да Варшавы. Сталіца Польшчы была канчаткова здадзена толькі 28 верасня — фактычна з капітуляцыяй самой дзяржавы. За гэты час вермахт зайшоў далёка за лінію, накрэсленую паводле пакта Молатава — Рыбентропа. 12 верасня нямецкія салдаты ступілі на этнічна беларускія зем лі — з боку Прусіі. Найдалей на ўсход нямецкія войскі прасунуліся ў раёнах Кобрына і Львова. Першыя баі супраць нямецкіх захоп нікаў на тэрыторыі Беларусі адбыліся яшчэ ў верасні 1939 г. Ста ла вядомай сваім гераізмам абарона Брэсцкай крэпасці, пра што ў савецкі час замоўчвалася. З 14 па 17 верасня пад камандаваннем генерала Канстанціна Плісоўскага палкі са значнай колькасцю бе ларусаў абаранялі крэпасць ад 19-га танкавага корпуса Гудэрыяна 85
1939 год і Беларусь: забытая вайна
Бамбардзіроўка радыёстанцыі ў Баранавічах, верасень 1939. Здымак выкананы пілотам люфтвафэ
(не адмаўляючы гераізму савецкіх абаронцаў крэпасці, адзначым, што беларусаў сярод іх было значна менш, чым у верасні 1939 г., бо кіраўніцтва Чырвонай Арміі запоўніла гарнізон рускімі, выхад цамі з Каўказа і Сярэдняй Азіі). Пасля таго, як супраціўленне стала бесперспектыўным у сувязі з уступленнем Чырвонай Арміі, аба ронцы Брэсцкай крэпасці вырашылі пакінуць яе. У крэпасці засталася купка добраахвотнікаў на чале з капітанам Вацлавам Радзішэўскім. У хуткім часе яму давялося супрацьстаяць ужо савецкаму войску: 22 верасня Брэст быў урачыста перададзены чырвоным камандзірам, і ў той жа дзень адбыліся першыя атакі на парэшткі гарнізона крэпасці. Яе абаронцы паспяхова адбіваліся і нават наносілі ўрон тэхніцы — былі выведзены са строю дзве бро немашыны. Атакі працягваліся і наступныя дні. Прапаноў здацца 86
ІІI. Выбух Другой сусветнай вайны
польскія жаўнеры не прымалі. У ноч на 27 верасня лічаныя абаронцы крэпасці паасобку выходзілі з акружэння. Аналагічным чынам паступіў і капітан Радзішэўскі, які прабраўся да сваёй сям’і ў Кобрын, але неўзабаве быў знойдзены органамі НКУС і арыштаваны. За Кобрын таксама адбылася бітва. Яна распачалася 15 верасня з налёту люфтвафэ на польскія вайсковыя фарміраванні. На нас тупны дзень яны змаглі нанесці адчувальны ўдар па перадавых ча стках гітлераўцаў. Апошнім увесь час падыходзіла падмацаванне. Тым не менш польскім абаронцам не маглі даць рады. І толькі наступленне Першыя нямецкія бом Чырвонай Арміі і сутычкі з ёю падштур бы на беларускія гара хнулі польскіх вайскоўцаў 20 верасня ды і мястэчкі зваліліся адступіць. менавіта з наступленнем Першыя нямецкія бомбы на бела вермахта ў 1939 г. рускія гарады і мястэчкі зваліліся та кса ма менавіта з наступленнем вер ма хта. Адразу пасля на паду люфтвафэ стала бамбардзіраваць стратэгічныя аб’екты, перадусім аэрадромы, чыгуначныя вузлы і нават звычайныя станцыі. У выніку пацярпелі Гродна, Ліда, Кобрын, Баранавічы, Ганцавічы. Па апо шнім прыкладзе бачна, што нямецкія самалёты даляталі практы чна да польска-савецкай мяжы. Па сведчаннях відавочцаў, у вы ніку бамбардзіровак былі забітыя і параненыя. Беларускія гарады падвяргаліся налётам нямецкай авіяцыі па некалькі разоў на дзень. Ужо з самага пачатку лік ахвяр, у тым ліку сярод мірных жыхароў, пайшоў на дзясяткі. Калі верыць крыніцам, асабліва моцна пацяр пеў Брэст. Даследчык мінуўшчыны гэтага горада Васіль Сарычаў кажа пра сотні забітых нямецкімі авіябомбамі. Бамбардзіроўкам заходнебеларускіх населеных пунктаў спрыяў Савецкі Саюз: па просьбе германскага боку ад 4 верасня з Мінска падаваліся спецыяльныя радыёсігналы ў якасці дапамогі для арыен тацыі налётаў нямецкай авіяцыі. Бомбы падалі на галовы «заходнікаў» да пераходу польскай мяжы Чырвонай Арміяй. Прычым у гэтым не саромелася прызнавацца і цэнтральная савецкая прэса: газета «Правда» ад 17 верасня пісала пра бамбёжку Вільні і Баранавіч. Такім чынам, Масква непасрэдна спрыяла знішчэнню нацыстамі заходнебеларускіх мірных жыхароў, якіх у хуткім часе мелася «вызваляць». 87
1939 год і Беларусь: забытая вайна
Як успрыняло вайну заходнебеларускае насельніцтва? Адказ можа быць адназначны — як бедства. Аднак, нягледзячы на тое, што беларусы не лічылі Польскую Рэспубліку роднай дзяржавай, свае адносіны да яе абароны яны выявілі па-рознаму. У дачыненні да мабілізацыі ў польскае войска вялікая частка прызыўнікоў па ставілася прыхільна і не імкнулася яе пазбегнуць. Як адзначалася ў справаздачы аб мабілізацыі ў 9-й корпуснай акрузе, «мясцовае насельніцтва — “палешукі” — пазітыўна ўспрымала распараджэнне ўладаў. Пасля атрымання мабілізацыйных карт рэзервісты з пачуццём годнасці накіроўваліся на месца дыслакацыі сваіх вайсковых падраздзяленняў».
Тым не менш існавала і адваротная тэндэнцыя, і на гэты конт нават складаліся прыпеўкі: Вы не думайце, палякi, Вас не будзем баранiць, Мы засядзем у акопах I гарэлку будзем пiць.
Па абодва бакі мяжы людзі разумелі, што свет стаіць напярэдадні значных перамен. Беларусы-«заходнікі» ў асноўнай масе не надта перажывалі з прычыны краху Польскай Рэспублікі, але і жадання ісці пад нямецкую ўладу не выяўлялі, больш спадзеючыся, што ў іх жыцці надыдзе новая і лепшая эра — з Усходу.
Напярэдадні «вызваленчага паходу» Распачынаючы вайну супраць Польшчы, Германія заставалася непрыкрытай са свайго заходняга боку. Сёння ўсе гісторыкі сыхо дзяцца ў меркаваннях, што пры наступленні французскіх і англійскіх войск Германія не вытрымала б чарговай вайны на два фронты. Але ў Берліна меліся падмацаваныя адпаведнай інфармацыяй з Лондана спадзяванні, што такога павароту падзей не адбудзецца. Сапраўды, пасля абвяшчэння вайны Англія і Францыя рэальна 88
ІІI. Выбух Другой сусветнай вайны
не прадпрынялі нічога, каб выратаваць свайго польскага саюзніка. Іх пасіўныя дзеянні адразу назвалі «дзіўнай» вайною. Тым не менш фармальна вайна была дэкларавана, і такое па лавінчатае становішча таксама было трохі казытлівым для немцаў. Для перастрахоўкі яны — пачынаючы з 4 верасня — пачалі нася даць на савецкі ўрад, каб Чырвоная Армія таксама прыступіла да выканання дамоўленасцей ад 23 жніўня, г.зн. фактычна далучылася да распачатага гітлераўцамі перапа Масква непасрэдна дзелу Польшчы — «территориальноспрыяла знішчэнню политического переустройства». Аднацыстамі заходнебеланак пакт Молатава — Рыбентропа рускіх мірных жыхароў, не прадугледжваў канкрэтнай храна якіх у хуткім часе мелася ло гіі дзеянняў таго ці іншага боку, «вызваляць» таму фармальна Крэмль не быў абавязаны дапамагаць Райхстагу ў гэтым сэнсе. Вермахт ужо de facto распачаў вайну супраць Польшчы, суп раць Англіі і Францыі de iure (пакуль!), таму Берлін не меў шыро кай прасторы для прыняцця рашэнняў, тым больш праз дыктат Маскве. Апошняя, у сваю чаргу, натуральна, хацела выціснуць з гэтага гістарычнага моманту па максімуме — раздзьмуць новую сусв етную вайну без уцягвання Савецкага Саюза. З гэтай прычыны Сталін заняў пазіцыю чакання. Крэмль хвалявалі пытанні: па-першае, ці Англія і Францыя пойдуць сапраўднай вайной на Германію, па-другое, як будзе па водзіць сябе Японія, з якой у СССР не спадала напружанне. Масква не жадала рабіцца ў вачах свету такім самым агрэсарам, як фашысцкая Германія (забягаючы наперад, скажам, што ў верасні 1939 г. гэта ўдалося, але трохі пазней аналагічны сцэнарый супраць Фінляндыі прывёў да асуджэння Савецкага Саюза і выключэння яго з Лігі Нацый). І з гэтай прычыны савецкае кіраўніцтва прыкла дала ўсе дыпламатычныя намаганні, каб зацягнуць выкананне сваёй часткі дамовы з Берлінам. Безумоўна, нацысцкае кіраўніцтва магло адчуваць крыўду на партнёра, якому не больш як два тыдні таму паабяцала аддаць каля 60% тэрыторыі Польшчы, у той час як заваёва апошняй адбывалася коштам Германіі.
89
1939 год і Беларусь: забытая вайна
Жаўнеры польскага войска беларускай нацыянальнасці вяртаюцца дадому (прозвішчы і мясцовасць невядомыя). Здымак публікуецца ўпершыню.
Такім чынам, Масква, вобразна кажучы, заграбала жар чужымі рукамі. Германія нават пачала запрашаць адшчыкнуць ад польска га пірага Венгрыю і Літву (нічога ў перспектыве не прайграючы, бо абедзве краіны так ці інакш знаходзіліся ў сферы інтарэсаў Бер ліна). Тым не менш пасаж з Літвою цікавы: апошняя, хоць і раз ліч вала на інкарпарацыю Вільні, не пагадзілася (у адрозненне ад Венгрыі) на спакуслівую прапанову і не выступіла збройна суп раць свайго галоўнага ворага — Польшчы. Тым часам камандаванне Чырвонай Арміі вяло арганізацыю паходу на Польшчу. Непасрэдным пунктам адліку падрыхтоўкі лі чыцца 6 верасня, хоць увогуле першыя мерапрыемствы ў чаканні блізкай вайны пачаліся яшчэ ў жніўні 1939 г. Савецкія палітыкі вытрымлівалі паўзу. На яе асабліва не па ўплываў факт падыходу вермахта да ўмоўнай мяжы савецкай сфе ры ўплыву (8 верасня), што стала важкай прычынай для чарговага падштурхоўвання СССР да займання «сваёй» часткі тэрыторыі По льскай Рэспублікі. В. Молатаў 9 верасня толькі павіншаваў нямец кага пасла Вернэра Шуленбурга, заверыўшы, што СССР прысту піць да выканання дамоўленасцей у бліжэйшыя дні, а яшчэ праз 90
ІІI. Выбух Другой сусветнай вайны
суткі дадаў: шпаркае прасоўванне вермахта было для Крамля вя лікай нечаканасцю, для актывізацыі Чырвонай Арміі бракуе часу. Молатаў здзівіў партнёра, заявіўшы, што Чырвоная Армія ступіць на тэрыторыю Польскай Рэспублікі пад лозунгам дапамогі ўкра інцам і беларусам, больш таго — іх абароны (як лёгка можна зда гадацца, ад нямецкіх захопнікаў). Гэта, па словах савецкага нар кама, абгрунтавала б інтэрвенцыю Савецкага Саюза і дазволіла б пазбегнуць абвінавачванняў у агрэсіі. Такі паварот быў непажаданы для немцаў, бо тым самым баль шавікі праводзілі выгаднае для сябе адасабленне ад нацыстаў, якія імкнуліся якраз прадэманстраваць свету таварыскасць з савецкай краінай — дзеля застрашэння гэтым саюзам. Масква ж перад сусветнай супольнасцю хацела выглядаць інакш, чым у вачах германскага кіраўніцтва, якое Крамлём паралельна завяралася ў найлепшых намерах. Адмежаванне СССР ад Германіі тэарэтычна аслабляла апошнюю і змяншала страхі перад вайною Англіі і Францыі, актыўных дзеянняў якіх чакаў Сталін. Таму савецкія дыпламаты неаднаразова кармілі абяцанкамі нямецкіх візаві, а Чырвоная Армія чакала больш зручнага моманту для наступлення. Такі падыход Масква магла сабе дазволіць: нямецкія ваенныя сілы былі звязаны вайною і Берлін меў малую палітычную прастору для манеўраў. Аднак Райхстаг знайшоў смеласць нават для свайго роду пагрозы: Іаахім Рыбентроп заявіў аб магчымым спыненні вайны, калі Расія не пачне наступленне, і нават арганізацыі на ўсходніх землях Польшчы трох буферных дзяржаў — польскай, украінскай і беларускай. На гэта Масква адказала, што зусім не пачне вайны. Наколькі сур’ёзнай была пагрозлівая заява І. Рыбентропа? Ці не быў гэта блеф? Яе першасная задача, несумненна, заключала ся менавіта ў імкненні прыспешыць уступленне ў польскую кам панію СССР. Але ж і сляды захадаў да арганізацыі нейкага псеў дадзяржаўніцкага ўтварэння знаходзяцца. Прынамсі ў папулярнай літаратуры праслізгвае інфармацыя пра гуртаванне ініцыятыўнай групы з мэтай арганізацыі Заходнебеларускай рэспублікі. З наву ковай літаратуры вядомы меркаванні аднаго з дзеячаў ІІІ Райха Арно Шыкеданца, які займаўся германскімі планамі на ўсходзе. Ён не выключаў, 91
1939 год і Беларусь: забытая вайна «што ў выпадку нямецка-польскага канфлікту Саветы пад вы глядам узброенай дапамогі Польшчы зоймуць заходнебеларускія і заходнеўкраінскія абшары, у выніку чаго Германія страціла б, напэўна, найбольш абяцальныя перспектывы расчлянення Расіі, тады як адцягнуўшы ўвагу Саветаў на пэўны час ад сумежных дзяржаў, Германія атрымала б немалую карысць... Землі з бела рускім і заходнеўкраінскім насельніцтвам мелі б неацэннае зна чэнне як асяродкі і базы для глыбокага расколу Расіі».
Відавочна, аднак, што германскі бок далей пагроз і дыскусій у справе суверэнізацыі Заходняй Беларусі не мог пайсці. У Савецкім Саюзе пачалася татальная прапаганда з мэтай пад рыхтоўкі грамадскай думкі да неабходнасці «вызваленчага паходу» Чырвонай Арміі. З другой дэкады верасня 1939 г. цэнтральныя са вецкія газеты, а за імі астатнія, інтэнсіўна друкавалі матэрыялы пра цяжкую долю нацыянальных меншасцей у панскай Польшчы. Убівалася ў галовы ідэя аб неабходнасці аказання дапамогі брацкім народам, прычым дапамогі аператыўнай — каб не трапіць пад ін шую акупацыю (чыю — не казалася, але было зразумела, што ня мецкую). На месцы Савецкага Саюза таксама нельга было доўга марудзіць. 15 верасня больш канкрэтна акрэслілася сітуацыя на міжнароднай арэне. З Японіяй было заключана перамір’е. Гэта дазваляла Крамлю сканцэнтраваць ваенна-палітычную ўвагу ў заходнім напрамку. Стала выразна зразумела, што Англія і Францыя не актывізуюць ваенных дзеянняў супраць Германіі. Такая пасіўнасць гарантавала спакойныя адносіны і да савецкай агрэсіі супраць Польшчы.
17 верасня 1939 года: «нашы» прыйшлі! Яшчэ да світанку 17 верасня двума фронтамі — Беларускім (БФ) і Украінскім — Чырвоная Армія рушыла праз савецка-польскую мяжу, мірна ўсталяваную без малога 20 год таму ў Рызе. Ім су працьстаялі малаколькасныя і слабаўзброеныя часткі Польскага Войска, галоўныя сілы якога змагаліся супраць вермахта. Нагодай для 92
ІІI. Выбух Другой сусветнай вайны
Савецкі плакат з нагоды польскага паходу Чырвонай Арміі, 1939 г.
выступлення стаў раскручаны напярэдадні лозунг «абароны жыцця і маёмасці насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі». У паходзе Чырвонай Арміі прыняло ўдзел больш за 600 тысяч жаўнераў (з іх каля 380 тысяч на БФ), каля 5 тысяч гармат і міна мётаў (больш за 3 тысячы на БФ), больш 4700 танкаў (каля 2,5 тысяч на БФ), каля 2 тысяч самалётаў. Войскам Беларускага фронту супрацьстаяла 45 тысяч польскіх жаўнераў і афіцэраў, з якіх амаль палова нават не была ўзброена, не кажучы пра адсутнасць гармат, танкаў і самалётаў. Для параўнання адзначым, што тэхнікі падчас вераснёўскай кампаніі для заняцця Заходняй Беларусі Савецкім Саюзам было выкарыстана больш, чым у чэрвені — ліпені 1941 г. Германіяй 93
1939 год і Беларусь: забытая вайна
падч ас акупацыі заходніх абласцей БССР. Між іншым хуткасць прасоўвання ў другім выпадку нават пераўзыходзіла савецкае нас тупленне, хоць сілы (прынамсі па колькасці) былі несупастаўля ль ны мі: калі Чырвонай Арміі супрацьстаялі рэшткі Поль ска га Войска, дык вермахту летам 1941 г. супраціўляліся і па колькасці, і па якасці несаступаючыя сілы. Вераснёўскі паход выявіў надзвычай кепскую арганізацыю Чырвонай Арміі. Праблемы фактычна заставаліся тыя ж, якія спа сціглі бальшавіцкае войска ў жніўні 1920 г., калі палякі з лёгкасцю разбілі дывізіі М. Тухачэўскага пад Варшавай. Авангард Чырвонай Арміі настолькі імкліва рухаўся наперад, што за ім не паспяваў «аб слугоўваючы апарат»: перадусім інтэнданты і склады зброі з бое прыпасамі. У 1939 г. пры прасоўванні ў глыб Заходняй Беларусі дадаўся яшчэ недахоп паліва для тэхнікі, якая ў выніку спынялася на паўдарозе. Тым не менш адсутнасць сур’ёзных баёў (як вышэй гаварылася, Польскаму Войску загадалася ўнікаць сутычак) абумовіла імклівы рух Чырвонай Арміі па тэрыторыі Польшчы. Яе кіраўніцтва назвала чырвонаармейскі паход не проста нападам, а кінжальным ударам у спіну. На трэці дзень авангард Чырвонай Арміі быў у Гродне і Пружанах. Абміналіся кропкі, дзе завязваліся баі. Іх было не так і мала. Бадай, кожны значны горад аказваў узброены супраціў. Славутай старонкай польскай гісторыі стала абарона Гродна. Характэрнай асаблівасцю тых абарончых баёў з’яўляўся масавы ўдзел у іх школьнай моладзі. У савецкі час было прынята казаць, што Чырвоная Армія ішла на дапамогу братнім народам, якія ўзнялі паўстанне ў сувязі з блізкім развалам польскай дзяржавы. Але гэта перабольшванне. Паўстанні мелі вузкалакальны і несістэмны характар. Найбольш значным і вядомым стала спроба ўзяцця ўлады прабальшавіцкімі актывістамі ў мястэчку Скідзель пад Гроднам 17–19 верасня. Аднак да прыходу Чырвонай Арміі паўстанне было падаўлена, а каля 20 актывістаў расстраляна. У гісторыі польскага паходу Чырвонай Арміі знаходзіцца яшчэ адна цьмяная старонка, вывучэнне якой — справа гонару беларускіх 94
ІІI. Выбух Другой сусветнай вайны
гісторыкаў. У верасні 1939 г. адбылася спроба арганізацыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць Беларусі. Скептыкі могуць запытаць: незалежнасць ад каго? Адказ можа здзівіць: і ад Германіі, і ад СССР. Яшчэ да нападу Германіі на Польшчу колішнія грамадоўцы (сябры БСРГ) распрацавалі ідэю стварэння Заходняй Беларускай Рэс публікі (ЗБР). У студзені 1939 г. у Баранавічах прайшла нелегальная канферэнцыя заходнебеларускіх актывістаў, якая прыняла рашэнне пра падрыхтоўку антыпольскага паўстання. На мэце ставілася здабыццё незалежнасці заходніх рэгіёнаў Беларусі. Атаман Якуб Харэўскі (Новік) атрымаў загад рыхтаваць людзей і назапашваць зброю. Каб не дапусціць захопу гэтых тэрыторый вермахтам, пачалі ар ганізоўвацца ўзброеныя атрады. 1 верасня, як паведамляе беларус кі гісторык Сяргей Ёрш, сфарміраваўся першы атрад пад каманда ваннем згаданага атамана. Быў створаны паўстанцкі штаб на чале з Іванам Тарасюком. Шэрагі нацыянальных фарміраванняў ні быта налічвалі каля 5 тысяч чалавек на адным Палессі. Адпаведна былі створаны не толькі вайсковыя, але і палітычныя структу ры — г.зв. урад ЗБР. У яго склад увайшлі такія дзеячы, як Адам Станкевіч, Сяргей Хмара, Васіль Вірок і інш. Першы загад распачаць баявыя дзеянні датычыўся ўзяцця пад кантроль Пінска, у які планавалася ўвайсці 18 верасня. Але за дзень да штурму (вядома, з прычыны пераходу савецка-польскай мяжы Чырвонай Арміяй) аперацыя была адменена. Пазней, па словах беларускага даследчыка Андрэя Чэмера, пры хільнікі ЗБР трансфармавалі сваю дзейнасць у партызанскі рух. Зразумела, новыя ўлады павінны былі рэагаваць на падобныя намеры. 20 верасня ў Маскве прайшлі савецка-германскія перамовы на тэму ліквідацыі польскіх, беларускіх і ўкраінскіх банд фар мі раванняў у абедзвюх зонах акупацыі. Уздымаліся актуальныя пытанні барацьбы з партызанамі, якіх кваліфікавалі як тэрарыстаў. 28 верасня гэта тэма знайшла адлюстраванне ў сакрэтным дадатковым пратаколе да дамовы аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй. Беларускае нацыяналістычнае падполле і надалей трымалася пад увагай савецкіх спецслужб. Паводле ўнутранай крыніцы самога НКДБ ад 20 мая 1941 г., напярэдадні нападу Германіі на СССР 95
1939 год і Беларусь: забытая вайна «на территории Белорусской и Литовской ССР сохранилось большое количество белорусских националистических кадров в лице бывших руководителей и участников различных партий и организаций белорусских националистов...».
Асабліва ўзмоцнена развівалася дзейнасць беларускіх нацыяна лістаў — германскіх пратэжэ — з лета 1940 г., калі ў Берліне абаз начыўся паварот да вайны супраць СССР. На савецкую тэрыторыю перакідваліся загадзя падрыхтаваныя разведчыкі, агенты і дывер санты. Асноўнай крыніцай рэкрутацыі ў іх шэрагі сталі польскія ваеннапалонныя беларускага паходжання. Беларускія нацыяналісты, імкнучыся выкарыстаць пачатак Другой сусветнай вайны на службе фашысцкай Германіі, не здолелі дасягнуць сваёй мэты. А вось Берлін іх выкарыстоўваў у поўнай ме ры. Зрэшты, такая незайздросная доля чакала ўсіх нацысцкіх пама гатых — ад Эстоніі да Украіны.
Вермахт і Чырвоная Армія разам на Беларусі 20 верасня нямецкія і савецкія жаўнеры ўпершыню сустрэліся на тэрыторыі захопленай Польскай Рэспублікі. Не ўсюды тыя сустрэчы (з розных прычын) праходзілі цёпла. Ля Львова нават адбылася савецка-нямецкая сутычка з ахвярамі абодвух бакоў. Меў месца нямецка-савецкі канфлікт і на тэрыторыі Беларусі: 23 верасня ля Відомля (цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) часткі 10-й танкавай дывізіі вермахта абстралялі конны раз’езд разведбатальёна 8-й стралковай дывізіі 4-й арміі. У выніку абстрэлу два чырвонаармейцы загінулі і яшчэ дваіх паранілі. У адказ з бронемашын разведбатальёна быў адкрыты агонь па нямецкіх танках, адзін з якіх быў знішчаны разам з экіпажам. Страты Чырвонай Арміі падчас паходу на Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну афіцыйна склалі 737 забітых і 1862 параненых. Пасля сыходу савецкіх часоў у гісторыю лічбы былі перагледжаны ў бок павелічэння. Найбольшую ацэначную лічбу даводзілася бачыць у польскай гістарыяграфіі — да 10 тысяч чалавек. Сучасныя беларус кія гісторыкі падаюць лічбы ў тры разы меншыя. Пры гэтым прыз 96
ІІI. Выбух Другой сусветнай вайны
Да «сустрэчы на Эльбе» была сустрэча на Бузе. Праўда, саюзнік у чырвонаармейцаў восенню 1939 г. быў іншы
наецца, што значная колькасць страт адбылася з прычыны недыс цыплінаванасці і дэзарганізаванасці, чымся ад дзеянняў праціўніка. Польскія страты ў баях з Чырвонай Арміяй таксама дакладна не ўстаноўлены. У расійскай гістарыяграфіі фігуруе ацэнка ў 3,5 тысячы чалавек, а таксама 20 тысяч параненых і зніклых без зве стак. Адзначым, што яшчэ дзясяткі тысяч жаўнераў былі ўзяты ў па лон. Большасць афіцэрскага складу неўзабаве была фізічна знішчана. Сімвалам гэтага страшнейшага злачынства сталінскага рэжыму ста ла Катынь — вёска пад Смаленскам, блізу якой адбылося масавае забойства ваеннапалонных. Сярод ахвяр знаходзіліся і беларусы. Па ацэнках даследчыка з Беларусі Юрыя Грыбоўскага, у савецкі палон трапіла 20–25 тысяч беларусаў. Хутка — ужо ў кастрычніку 1939 г. — недзе 10–15 тысяч з іх былі адпушчаны дадому. Для параўнання дадамо, што ў нямецкім палоне апынулася 25–30 тысяч беларусаў. 10 тысяч з іх перадалі Савецкаму Саюзу яшчэ восенню 1939 г. Хацелі перадаць і астатніх, але савецкі ўрад адмовіўся іх прыняць. Так яны і заставаліся да канца вайны на тэ рыторыі Германіі. Імі апекаваўся Міжнародны Чырвоны Крыж. 97
1939 год і Беларусь: забытая вайна
Паштоўка з нямецкага палону польскага жаўнера ў Баранавічы, адасланая 29 лістапада і атрыманая 1 снежня 1940 г.
Гэта стварыла лепшыя ўмовы іх існавання. Дзеля паказальнасці прывядзём факт паштовых зносін вязняў з жыхарамі ўжо савецкіх Баранавіч. Пасл я вызвалення ваеннапалонных у 1945 г. амерыкан цамі і англічанамі ў беларускім прадстаўніцтве было зарэгістравана каля 20 тысяч беларусаў. Настала чарга паразумення з вермахтам не толькі бальшавіцкіх палітыкаў, але і вайскоўцаў. 21 верасня было заключана пагаднен не, якое прадугледжвала парадак здачы вермахтам і заняцця Чырво най Арміяй тэрыторый, якія паводле пакта Молатава — Рыбентро па адыходзілі СССР. У выніку савецкія войскі прасунуліся далёка на захад (прыкладам, да Любліна), аднак пасля новых палітычных пера моў палі тыкаў былі вымушаны У нямецкім палоне апы адысці назад. нулася 25–30 тысяч белаАпафеозам мірнай перадачы тэры русаў. 10 тысяч з іх ператорыі нацыстамі бальшавікам стаў далі Савецкаму Саюзу сумесны ваенны парад, праведзе ны яшчэ восенню 1939 г. ў Брэсце 22 верасня 1939 г. пад каман даваннем Гейнца Гудэрыяна і Сямёна Крывашэіна. Мерапрыемства здымалася нямецкімі кінемата графістамі, таму засталося шмат ілюстрацый, якія сведчаць пра яго маштабнасць і святочнасць, як бы гэтага не хацелася тым, хто не 98
ІІI. Выбух Другой сусветнай вайны
Камандзір 19-га матарызаванага корпуса вермахта Гудэрыян і камандзір 29 легкатанкавай брыгады Чырвонай Арміі Крывашэін прымаюць вайсковы парад у Брэсце, 22 верасня 1939 г.
прызнае савецка-нацысцкага хаўрусніцтва і самога факта парада. Некаторыя крыніцы паведамляюць пра падобныя мерапрыемствы ў іншых гарадах — Гродне, Пінску, Львове. Сёння мала хто выказвае нязгоду з тым, што падзел Польскай Рэспублікі адбыўся дзякуючы шчыльнаму палітычнаму супрацоў ніцтву і ваеннаму ўзаемадзеянню Масквы і Берліна. Але калі пры знаваць гэты тэзіс, дык варта пагадзіцца і з тым, што «вызваленне брацкіх народаў з-пад панскага прыгнёту» адбылося сумесна баль шавікамі і нацыстамі.
99