15
НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _18 жніўня 2010 г., СЕРАДА
Сумесны праект “Народнай газеты”, Мінскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Старадарожскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі раённай газеты “Навіны Старадарожчыны”.
7 ЦУДАЎ: СТАРАДАРОЖСКІ РАЁН
Тутэйшыя мы... Старадарожчына — старонка, багатая загадкавымі мясцінамі. У летапісах XVI стагоддзя гаворыцца пра Юрыя Дубравіцкага, уладара Старых Дарог, які паходзіў з роду князёў Гальшанскіх. Герб Гальшанскіх пад назвай Гіпацэнтаўр стаў асновай і для герба Старых Дарог.
Мір'гара Рэльеф Старадарожскага раёна — гэта слаба разрэзаная раўніна з марэн* нымі градамі і невялічкімі ўзгоркамі. Таму дзіўна, што на яго тэрыторыі, паблізу вёскі Новы Рабак, знаходзіцца ўтворанае падчас ледніка ўзвышша. У народзе яго называюць Мір*гара. Увогуле з гэтым месцам звязана шмат ле* генд. Навукоўцы, напрыклад, лічаць, што раней язычнікі праводзілі тут свае рэлігійныя рытуалы, у пацвярджэнне гэтага — старажытныя пахаванні непа* далёк ад паганскага капішча. Мяркуецца, адсюль і пайшла назва гары — Свя* тая. Доўгажыхары расказваюць, што раней на ёй расла вялікая сасна, на якой аднойчы з’явіўся святы лік. Узвышша адразу ж стала месцам паломніцтва. На* ват калі з цягам часу ад дрэўца застаўся толькі адзін пень, сяляне раз у год, на Пакровы, прыносілі да яго ручнікі, ежу і грошы. У ХVIII стагоддзі князёўна Соф’я Слуцкая, пачуўшы гісторыю пра цу* дадзейную сасну, заснавала на гары Свя* та*Пакроўскую царкву. Праз некаторы час драўляны будынак разваліўся, але на яго месцы ў 1867 годзе быў пабудаваны новы. На вялікі жаль, у 1933 годзе царкву разаб* ралі атэісты, і з таго часу яна больш не ад* наўлялася. Аднак звесткі пра таямнічую Мір*гару дайшлі да нашых часоў, і сёння на ёй стаіць вялікі крыж, да якога прыходзяць памаліцца вернікі.
Прошча Незвычайная паводле свайго паходжання такса* ма Прошча каля вёскі Шчыткавічы. Гісторыя яе пачынаецца з 1910 года. У той час сярод сялян хадзілі чуткі, што ў глыбіні лесу людзям з’яўляюцца вобра* зы Маці Боскай і Ісуса Хрыста. Месца было прыз* нана святым, тут святары служылі малебны. Вяскоўцы (у асноўным жанчыны) падоўгу маліліся, прасілі ў Маці Боскай хуткага выздараўлення і аба* вязкова, вяртаючыся дадому, бралі з сабой жменю святой зямліцы. Дарэчы, пясок з Прошчы лічыцца лекавым, яму прыпісваюцца неверагодныя ўласцівасці.
След Божай Маці Яшчэ адным цудам Стара* дарожчыны і месцам па* ломніцтва мясцовых жыхароў з’яўляецца следавік каля вёскі Старыя Дарогі. На ім акурат у цэнтры выразна відаць след чалавечай нагі 37*га памеру. Як расказваюць старэйшыя жыха* ры сяла, гэты помнік старажыт* насці раней ляжаў паблізу ста* рых могілак. Вяскоўцы яго ша* навалі і адводзілі значную ролю ў жыцці, бо былі ўпэўнены, што на ім адбіты след Божай Маці, якая надзяліла следавік цу* дадзейнай сілай.
Чароўны валун Багатая старада* рожская зямля і дзіўнымі камянямі, якія вылучаюцца не толькі ўнушальнымі памерамі, але і вялікай колькасцю паданняў пра сваё міфічнае паходжан* не. Напрыклад, валун каля вёскі Старыя Фалічы. Старафаліцкі ва* лун, вышыня якога ка* ля трох метраў, а шы* рыня каля шасці, па меркаваннях шматлікіх сведкаў яго цудаў, можа вылечыць любыя захворванні і абараніць ад напасцей. Каб трапіць пад ахоўнае крыло каменя, трэба толькі адзін раз да яго дакрануцца. Дарэчы, аднойчы невядомыя хацелі вы* везці валун з лесу, аднак спроба аказалася няўда* Залужская царква лай, бо зямля добра за* Цудам Старадарожчыны па мацавала яго ў сваіх нет* праву прызнана і залужская Свя* рах. Як напамін пра гэты та*Георгіеўская царква, асвячо* выпадак засталася пра* ная ў імя святога велікамучаніка мая вырубка, якая вядзе Георгія Перамаганосца. Гэты ад каменя да аўтамабіль* помнік архітэктуры быў пабуда* най трасы. ваны яшчэ ў ХVIII стагоддзі і ўца* леў да нашых дзён, хоць над ім часам навісалі чорныя варожыя хмары. Напрыклад, у 1933 годзе настаяцель Уладзімір Талюш, пазней кананізаваны Сінодам Беларускай праваслаўнай царк* вы як свяшчэннамучанік, быў арыштаваны, прыход разагна* ны, а храм закрыты. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Свята* Георгіеўская царква, як і многія іншыя, патрапіла ў няміласць да савецкай улады: з будынка былі скінуты купалы, званіца, а ў самім памяшканні зрабілі сельскі клуб. Толькі ў 1991 годзе царква зноў пачала прымаць прыхаджан, якія і сёння прыя* зджаюць з розных куточкаў Ста* радарожчыны, каб пакланіцца святым мошчам свяціцеля Лаўрэнція, епіскапа Тураўскага, прападобнага Аляксандра Свірскага, прападобнага Лаўрэнція Чарнігаўскага, пра* веднага Іаана Кармянскага і іншых святых.
Калі пачалася меліярацыя зямель, могілкі ў Старых Да* рогах знеслі, а ўсе камяні звезлі ў іншыя месцы, у тым ліку і следавік. Але зусім ня* даўна на ўзлеску, за два кіла* метры ад дарогі, школьнікам удалося знайсці прапажу. Лічыцца: калі прыкласці нагу да адбітка, хваробы праз не* каторы час адступяць. Так гэ* та ці не, дакладна невядома, аднак, па словах вяскоўцаў, многія з тых, хто пакланіўся следавіку і папрасіў дапамогі ў Багародзіцы, выздаравелі.
Паштовыя станцыі На Старадарожчыне ў пачатку ХІХ стагоддзя было пабу* давана некалькі паштовых станцый для наладжвання ганд* лёва*эканамічных сувязей. Неабходна было стварыць усе ўмовы для адпачынку гасцей пасля доўгай дарогі, а таму на адлегласці прыкладна 17—22 вярсты размяшчаліся станцыі з пастоем для экіпажаў, стайняй для коней, карч* мой і кузняй. Да нашых дзён у Старадарожскім раёне заха* валіся толькі два такія будынкі — у вёсках Паськавы Горкі і Старыя Дарогі (на здымку). Менавіта ў іх, калі верыць ле* гендам, спыняліся на начлег расійскія правіцелі. Пабудаваны гэтыя станцыі з цэглы на Маскоўска*Вар* шаўскай шашы. Прычым архітэктурны выгляд, які яны мелі два стагоддзі таму, амаль поўнасцю захаваўся. Некранутымі засталіся таксама гаспадарчыя і вытворчыя памяшканні.
Возера Скачальскае Безліч прыродных сакрэтаў хавае возера Скачальскае, якое знаходзіцца ў басейне ракі Пціч. Гісторыя ўзнікнення возера — сапраўдная таямніца. Напрыклад, настаўнік ге* аграфіі са Случчыны У.М.Мікіцінскі ў артыкуле “Дванаццаць дзён краязнаўчага вандравання” пісаў: “Пра возера Ска* чальскае існуе трафарэтнае паданне, з якога відаць, што яно з’явілася на тым месцы, дзе правалілася царква. Другое апа* вяданне, больш цвярозае, кажа аб тым, што шмат гадоў таму назад у час вялікай засухі кавалак балота, на месцы якога знаходзіцца возера, ад вялікай спякоты запаліўся, пага* рэўшае месца асунулася і запоўнілася вадой. Бясспрэчным з’яўляецца і тое, што яно з кожным годам павялічваецца з прычыны абвалу берагоў. Ні з якімі рэчкамі і канавамі яно не злучана, а цесна замкнёнае. Найбольшая глыбіня яго каля берагоў, а найменшая — пасярэдзіне”. Пра загадкавыя ўласцівасці возера таксама ходзіць няма* ла легенд. Аматары летняга адпачынку сцвярджаюць, што вада Скачальскага — лекавая. Пасля купання ў ёй чалавек адчувае сябе бадзё* рым, поўным жыццё* вых сіл. Падобныя меркаванні сап* раўды маюць рацыю, паколькі возера ад* розніваецца павы* шаным утрыманнем кіслароду, які так не* абходны для ўмаца* вання здароўя.
● Выбіраем разам
Ваш голас вельмі важны!
Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары 7 цудаў Ваша цудаў нашай роднай Старадарожскага раёна адзнака Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму Мір гара з прапанаваных сёння цудаў Старадарожскага раёна. Прошча Анкеты адпраўляйце на Чароўны валун адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на Залужская царква канверце След Божай Маці “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце Паштовыя станцыі вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: Возера Скачальскае www.ng.by У спіс цудаў Старадарожскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) _______________________________________________________________________ _______________________________________________________________________ _______________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года. Матэрыялы прадстаўлены Старадарожскім райвыканкамам