15
НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _28 ліпеня 2010 г., СЕРАДА
Сумесны праект “Народнай газеты”, Мінскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Смалявіцкага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі смалявіцкай раённай газеты “Край Смалявіцкі”.
Наталія ЛАПІНА, “НГ”
7 ЦУДАЎ: СМАЛЯВІЦКІ РАЁН
Талер маленькі, але даражэнькі
У невялікім раёне цудаў знайшлося больш, чым маглі чакаць нават яго жыхары Да Смалявічаў у плане дзівосных месцаў і помнікаў стаўленне ў нас, трэба прызнаць, першапачаткова было некалькі суб’ектыўным. Маўляў, раён невялікi, побач са сталіцай, ды яшчэ і многія мясцовыя жыхары або самі жывуць у Мінску, а працаваць прыязджаюць у Смалявічы, або наадварот — ну якія тут “уласныя” цуды?! Але ўсё атрымалася куды меней празаічным. Мы раскажам вам пра сем цудаў Смалявіцкага раёна, якія могуць скласці моцную канкурэнцыю нашым папярэднім намінантам. Галасуйце! Залатая бочка са смалой Дакрануцца да яе, на жаль, не? магчыма, а вось глядзець — колькі хочаце! Залатая бочка са смалой намалявана на гербе Смалявічаў і яе можна лічыць сапраўднай. Справа ў тым, што назва горада як раз і пайшла ад слова “смала”. Бо старажытныя смалявічане здабы? валі яе з драўніны. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што на сучас? ных смалявіцкіх землях людзі жылі ўжо ў новым каменным веку (V— II тысячагоддзе да н.э.). Смалявічы і суседнія землі ў розны час нале? жалі розным уладальнікам: з дру? гой паловы XVI стагоддзя — Радзівілам, з першай паловы XIX — Манюшкам. І смаляная вытвор? часць стала для жыхароў сап? раўднай залатой жылай. Так што каштоўная бочка з гэтай сы? равінай, магчыма, і закапана дагэ? туль дзе?небудзь на тэрыторыі ра? ёна. Але гэта ўжо задача для скар? башукальнікаў.
Царква з “трыма жыццямі” Гістарычныя дакументы сведчаць, што на будаўніцтва праваслаўнай царквы ў Сма? лявічах (пачатак ХVI стагод? дзя) ахвяраваў сам Кастусь Астрожскі. Царква была драўлянай і звалася Свята? Мікалаеўскай. Да 1745 года яна была праваслаўнай. Але пазней імкненне ўлад Рэчы Паспалітай перападпарадка? ваць мясцовае праваслаўнае насельніцтва Папу Рымскаму прывяло да таго, што царква зрабілася ўніяцкім храмам. Зноў праваслаўнай Свята? Мікалаеўская царква стала толькі ў 1839 годзе.
Курган Славы Тут і спрачацца ніхто не возьмецца: пра Курган Славы, які размешчаны за 21 кіламетр ад сталіцы, ведаюць усе жыхары краіны. Але мала хто задумваецца, што курган — гэта не проста гара зямлі, а ўнікальнае інжынерна?архітэк? турнае збудаванне. Што там у сярэдзіне? Курган, як многія ведаюць, быў часткова насыпаны людзьмі, што прывозілі зямлю да яшчэ невялікага ўзгорка з розных гарадоў?герояў. Але як толькі гэта паломніцтва спынілася, на Кургане зараўлі экскаватары і грузавікі. Аўтары мемарыяльнага ансамбля стварылі ўнікальны праект на аснове старажытнай разнавіднасці пахавальных помнікаў. Яны прынялі вельмі адважнае на той час рашэн? не: устанавіць на вяршыні не скульптуры вызваліцеляў, а абстрактную кампазіцыю. Таму сёння Курган упрыгожва? юць чатыры штыкі, яны сімвалізуюць франты, якія вызва? лялі Беларусь. І вось яшчэ адзін малавядомы факт: перша? пачаткова было задумана ўсяго тры абеліскі?штыкі — 1?ы, 2?і і 3?і Беларускія франты. Але, каб не парушаць гістарыч? ную справядлівасць, дадалі яшчэ адзін — сімвал Прыбал? тыйскага фронту. Каб скульптурная кампазіцыя была ўстойлівай, ства? ральнікі заклалі ў зямлю слупковы падмурак глыбінёй 30 метраў. Вышыня самога Кургана — 35 метраў. Аўтары пра? екта разлічылі ўсё з дакладнасцю да пясчынкі. Нават дзё? ран для Кургана падбіралі спецыяльны — з густым ка? рэнішчам, каб атрымаўся ахоўны “панцыр”. Такім чынам, апоўзні выключаны: густая трава добра ўтрымлівае верхні пласт зямлі, а схіл у 35 градусаў — са? мы аптымальны, каб пясок не аб? соўваўся ўніз. Вітыя лесвіцы вакол Курга? на таксама падтрымліваюць яго форму. Дарэчы, кожная прыступка замацавана асобна. Каб падняцца на вяршыню, трэба нас? тупіць на 241 прыступку.
Свята,Благавешчанскі мужчынскі манастыр Яшчэ адзін смалявіцкі кандыдат на званне цуду краіны знаходзіцца ў вёсцы Вялікія Ляды і быў заснаваны ў 1730 годзе. Свята?Благавешчанскі мужчынскі манастыр вя? домы тым, што паўстаў па “промыслу Божию”. Так гаворыць паданне. Нябесная ца? Казачная крыніца рыца злітавалася над цяжкім побытам мясцовага люду, з’явілася селяніну па І яшчэ адзін цікавы аб’ект для прозвішчы Кірык і паказала месца ўзвядзення праваслаўнага храма, які неадкладна прыхільнікаў каш? і быў пабудаваны з дрэва мясцовымі жыхарамі. А напачатку ХVIII ста? тоўнасцей. Недалё? годдзя жонка мінскага ваяводы Завішы Тэрэса Тышкевіч, якая пакута? ка ад вёскі Алесіна вала на нейкую цяжкую хваробу і вылечылася дзякуючы цудатворнай ёсць унікальная іконе Божай Маці, у крыніца. Мясцовыя знак падзякі ахвяравала жыхары лічаць яе Ляданскай царкве помнікам прыроды і копію гэтай выявы. Тут вераць у яе моцную жа пайшлі чуткі пра но? сілу. Навукоўцы ж выя цуды, якія адбы? пацвердзяць, што валіся перад абразом вада ў крыніцы сап? Багародзіцы. Яны і за? раўды насычана се? ахвоцілі сямейства рабром і фторам. Завішаў пабудаваць за? мест струхлелай новую царкву і заснаваць пры ёй манастыр. Музей кіно Любому кінаману будзе цікава паг? лядзець на сапраўдную здымачную пля? цоўку. Пад Смалявічамі, за 10 кіламетраў ад горада, знаходзіцца філіял кінастудыі “Беларусьфільм”. А хутка тут плануецца адкрыць яшчэ і сапраўдны кінамузей. Але ● Выбіраем разам Ваш голас вельмі важны! спачатку там пройдзе рэканструкцыя. Дарагія чытачы! Пасля гэтага пабываць на экскурсіі змо? Каб прыняць удзел у гуць усе ахвотнікі. На спецыяльнай пля? 7 цудаў выбары цудаў нашай Ваша адзнака цоўцы будуць прадстаўлены дэкарацыі роднай Беларусі, проста Смалявіцкага раёна запоўніце анкету і пастаўце да фільмаў, якія здымаюцца на кінасту? адзнаку па сямібальнай дыі. З’ява, трэба прызнаць, унікальная Курган Славы шкале кожнаму з для нашай краіны. Чым не цуд? прапанаваных сёння цудаў
Старажытныя пабудовы Вёска Шыпяны з’яўляецца адным з самых ста? ражытных паселішчаў на тэрыторыі цяперашняга Смалявіцкага раёна. Першыя ўзгадванні пра яе сустракаюцца ў юрыдычных актах 1594 года. Вя? домасць і развіццё шыпянскія землі атрымалі ў XIX стагоддзі, калі іх уладальнікамі сталі паны Ма? нюшкі. Іх старажытнаму роду належалі многія землі на тэрыторыі цяперашняга Смалявіцкага ра? ёна: вёскі Шыпяны, Студзенка, Туры, Заброддзе, Алесіна, Дуброва, а таксама Раткоўшчына, якая была цалкам знішчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны і так і не адрадзілася з попелу. У першай па? лове XIX стагоддзя Раткоўшчына была маёнткам Дамініка Манюшкі — дзядзькі кампазітара Станіслава Манюшкі.
Смалявіцкага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by
Залатая бочка са смалой
Царква з “трыма жыццямі” Казачная крыніца Свята Благавешчанскі мужчынскі манастыр Музей кіно Старажытныя пабудовы
У спіс цудаў Смалявіцкага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.