Пинский

Page 1

7 ЦУДАЎ: ПІНСК

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _17 сакавіка 2010 г., СЕРАДА

Сумесны праект “Народнай газеты”, Брэсцкага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Пінскага гарвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі пінскай раённай газеты “Пінскі веснік”

Узгадваючы першы ўспамін аб Пінску, пінчукі не прамінуць удакладніць, што ў гэтым сэнсе ён старэйшы за Маскву ажно на 50 гадоў. Так так, сённяшні берасцейскі райцэнтр — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі — упершыню ўзгадваецца ў старажытнарускім летапісе “Аповесць мінулых гадоў” 5 лістапада 1097 года як адно з тураўскіх уладанняў вялікага кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча. Першапасяленцы дрыгавічы, якія атабарыліся ў месцы, дзе зліваюцца Піна і Прыпяць, на стагоддзі прадвызначылі лёс Пінска. Пад сценамі горада, які напрыканцы ХII стагоддзя стаў сталіцай асобнага княства, пралягаў важны гандлёвы шлях, што звязваў Кіеў і Тураў з Валынню, Польшчай і Балтыкай, — адзін з маршрутаў гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі”. Пінск сёння — сапраўдны горад помнік. У яго абліччы — загадкавасць і чароўнасць, дзіўны шарм даўніны. Ці не за гэты шарм Уладзімір Караткевіч называў Пінск “Горадам з вялікай літары”.

з вялікай літары Патрыярх пінскіх муроў Самы стары будынак Пінска — езуіцкі калегіум — уражвае сваёй велічнасцю. Ён захаваўся ад грандыёзнага кляштарнага комплексу, першы камень у падмурак якога ў 1636 годзе пак лаў канцлер вялікі літоўскі, староста віленскі і пінскі Альбрэхт Станіслаў Радзівіл. На працягу трох стагоддзяў гэты велічны храм быў сімвалам Пінска. Ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім не існавала збудавання, роўнага па маштабе пінскаму касцёлу cвятога Станіслава. Аб’ём будынка складаў 40 тысяч м3, кры жы ззялі на вышыні сучасных 9 павярховых дамоў. Абгарэлы падчас Другой сусветнай вайны, з паўразбуранай вежай, цу доўны шэдэўр архітэктуры барока ў жніўні 1953 года быў узар ваны. Страту гэтага помніка для Палесся спецыялісты па раўноўваюць са знішчэннем храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Сёння ў сценах калегіума месціцца музей Беларускага Палесся, які за сваю 80 гадовую гісторыю сабраў 76 тысяч экспанатаў — ад костак маманта і валасатага насарога, якія насялялі Палессе ў каменным веку, да драўлянага ровара, што змайстраваў паляшук з вёскі Багданаўка Васіль Іллючык. Карцінную галерэю музея называюць палескай Траццякоўкай. Сярод амаль дзвюх тысяч карцін — палотны Айвазоўскага, Васняцова, Пярова, Паленава, Шышкіна, партрэты асоб, якія маюць дачыненне да гісторыі Палесся, з калекцыі князёў Радзівілаў.

Шэсць стагоддзяў палескіх францысканцаў Пад’язджаючы да Пінска з боку Століна ў добрае надвор’е, за шмат кіламетраў заўважыш стромкі чарапічны дах і скіраваную ў неба званіцу, якія належаць найстаражытнай пінскай святыні, аднаму з сімвалаў горада — былому францысканскаму, а цяпер касцёлу Успен ня Прасвятой Дзевы Марыі. Францысканцы былі першым каталіцкім ордэнам, які з’явіўся ў самым цэнтры пра васлаўнага Палесся больш за шэсць стагоддзяў таму. Новы мурава ны касцёл асвяцілі ў 1730 годзе (дагэтуль збудаванне было драўляным). У яго ным абліччы злучыліся сярэднявечная магут насць з мудрагелістас цю барока. Інтэр’ер здзіўляе велічнасцю і багаццем убранства. Сапраўдны цуд — кляштарны амбон, аз доблены больш як 70 драўлянымі скульпту рамі, пакрытымі ліставым золатам. Яшчэ адна аздоба касцёла — непаўторнае па латно Альфрэда Ромера “Пінская Мадонна” ХІХ стагоддзя. Так ах рысцілі яе невыпадкова — правобразам была гараджанка. У свой час карціну хацелі забраць для экспазіцыі ў Эрмітаж, але настаяцель хра ма Казімір Свёнтак не дазволіў, нягледзячы нават на тое, што ўзамен абяцалі рэстаўраваць касцёл. Агульную атмасферу ўрачыстасці пад час набажэнстваў падтрымліваюць гукі аргана. (З канцэртамі тут выс тупаюць таксама вядомыя арганісты з Беларусі, Польшчы, іншых краін.) Арган быў сканструяваны ў 30 я гады ХІХ стагоддзя. Больш на Беларусі такіх старажытных і дзеючых няма. А па гуку пінскі арган — сапраўдны цар музыкі.

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Пінска. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Пінска

Ваша адзнака

Касцёл Успення Прасвятой Дзевы Марыі Езуіцкі калегіум Свята Варварынская царква Палац Бутрымовіча Дняпроўска Бугскі і Агінскі каналы Касцёл Карла Барамея Каманда “Аўтамабіліст” па мотаболу

У спіс цудаў Пінска прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

14

Сталіца мотабола Не ўсе ведаюць, але гэта так: мотабол Беларусі нарадзіўся менавіта ў Пінску. Сённяшняя спартыўная візітоўка горада — каманда “Аўтамабіліст” адсвят кавала свой 30 гадовы юбілей. З году ў год пінчукі станавіліся чэмпіёнамі Беларусі, СССР, ула дальнікамі кубка, прызёрамі чэмпіянату Усходне еўрапейс кай лігі, пераможцамі розных міжнародных турніраў. На рахун ку лепшага снайпера каманды Антона Уласаўца, 14 разовага чэмпіёна Беларусі, лепшага бамбардзіра чэмпіянатаў Еўро пы, больш за 2000 забітых мячоў.

Праваслаўны храм з каталіцкімі каранямі На працягу амаль 180 гадоў у будні і святы збірае вернікаў у сваіх сценах ста рэйшы праваслаўны храм Пінска — Свята Варварынская царква. Здзіўляе незвычайная архітэктура гэтага збудавання — няўдалая спроба знітаваць у адзінае каталіцкія і правас лаўныя элементы. Зрэшты, нез вычайны і лёс гэтага муравана га храма. У 1705 годзе вялікі гетман літоўскі князь Міхал Вішнявецкі і яго жонка Кацяры на заснавалі каталіцкі манастыр ксяндзоў бернардзінцаў. Кляш тар доўгі час быў драўляным, потым ён перайшоў да правас лаўнага прыходу. Храм пераас вяцілі ў гонар Святой вялікаму чаніцы Варвары. Яго перабудо ва была не лепшай спробай архітэктурнага майстэрства. Інтэр’ер самой царквы надзвычай багаты. А найга лоўнейшы рарытэт храма — створаны на мяжы ХV і ХVI ста годдзяў абраз Маці Божай Адзігітрыі Іерусалімскай, пак ланіцца якой ідуць многія пака ленні гараджан.

Франт на вёсцы Быў час, калі з набярэжнай Піны адкрываўся від на прыгожы белы будынак з калонамі, ад высокага цокаля якога кіраваліся ў бок ракі ад разу пяць ганкаў. У ХІХ стагоддзі вядомы польскі пісьменнік Юзаф Кра шэўскі назваў гэты палац “франтам на вёсцы”. Гэта быў першы такі шы коўны цагляны будынак у Пінску, не лічачы культавых пабудоў, і ўвай шоў у гісторыю як пінскі “мур”, ужо ў наш час стаў называцца па прозвішчы першага гаспадара — палац Бутрымовіча. У 1784—1790 гг. ён быў узведзены для гарадскога суддзі і падстаросты пінскага Матэ вуша Бутрымовіча, які праславіўся сваёй грамадска палітычнай і гас падарчай дзейнасцю. Дарэчы, першы камень у яго падмурак паклаў апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Пасля вызвалення горада ад фашысцкіх акупантаў палац доўгі час выкарыстоўваўся як памяшканне для друкарні, потым — як кінатэатр, Дом піянераў. Больш за паўтара стагоддзя ніхто не здагадваўся, што стаіць будынак на крыніцах, вада якіх паспяхова адводзіцца простай і ў той жа час унікальнай дрэнажнай сістэмай. Здагадаліся, калі пачалі бу даваць побач гасцініцу “Прыпяць” і сістэму парушылі. Да таго ж гасцініца каменнай сцяной адгарадзіла палац ад ракі. Не адно дзесяцігоддзе рэстаўратары змагаліся за жыццё палаца Бутрымовіча. І нарэшце летась да параднага ганка пінскага “мура”, нібы стагоддзі таму, пацягнуліся ўрачыстыя працэсіі — тут, у цяпе рашнім загсе, благаслаўляюцца на шчаслівае сямейнае жыццё мала дыя пінчукі. Асобны пакой прысвечаны першаму гаспадару маёнтка Матэвушу Бутрымовічу.

Каштанавы водар і подых ракі Абышоўшы стары горад, варта падняцца на борт прагулачнага цеп лахода, які ў цёплы сезон курсіруе па Піне і Прыпяці, і прайсці на ім уз доўж залатых пляжаў ды цяністай каланады ліп і каштанаў на гарадской набярэжнай, захапляючыся самай прыгожай паўднёвай панарамай го рада, у якую ўпісаліся сілуэты пінскіх святыняў і ўзняты на п’едэстал баявы карабель, сімвал мужнасці і гераізму маракоў дняпроўцаў — удзельнікаў вызваленчага дэсанту ў ліпені 1944 года. Сваю набярэж ную, якая шмат чаго бачыла на сваім вяку, пінчукі небеспадстаўна лічаць жамчужынай горада. Стварэнне Дняпроўска Бугскага і Агінскага каналаў дало яшчэ большы штуршок развіццю гандлю ў другой палове ХІХ стагоддзя. Як пісалі сучаснікі, у перыяд навігацыі праз Пінск цягнулася бясконцая колькасць параходаў, плытоў. Узведзеная ў 1948 годзе на энтузіязме патрыятычна настроенай моладзі набярэжная стала своеасаблівай візітоўкай горада і месцам творчага натхнення многіх мастакоў і паэтаў, якое ўтварае незвычайны водар квітнеючых каштанаў, настоены на прахалодным подыху Піны.

Прытулак манахаў камуністаў Успаміны пра італьянскі ор дэн “Ксяндзоў свецкіх, што жылі камунай”, які даў жыццё яшчэ ад ной славутасці Пінска — касцёлу Карла Барамея, амаль немагчы ма было адшукаць у даведніках савецкай эпохі. Адна з назваў яго прадстаўнікоў — “манахі ка муністы” — міжволі кідала цень на адзіную партыю савецкага грамадства. Між тым пінскі кляш тар камуністаў быў адзіным ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Манахі камуністы жылі абшчы най, мелі агульную касу, у сваіх семінарыях рыхтавалі моладзь да працы на духоўнай ніве. Кляштар перажыў войны, але звонку застаўся амаль што такім, як і быў раней. У 60 я гады мінулага стагоддзя храм зак рылі. Будынак прыходзіў у за пусценне. Каб уратаваць унікальны помнік архітэктуры, мясцовыя ўлады вырашылі яго рэстаўраваць. У 1992 годзе бы лая святыня зазіхацела вітра жамі вокнаў і напоўнілася ча роўнымі гукамі аргана — тут адкрылася канцэртная зала.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.