Добрушский

Page 1

7 ЦУДАЎ: ДОБРУШСКІ РАЁН Сумесны праект “Народнай газеты”, Гомельскага аблвыканкама, Добрушскага райвыканкама і рэдакцыі добрушскай раённай газеты “ Добрушскі край”

30 верасня 2009 г., СЕРАДА

15

Там, дзе пачынаецца

äçåíü Áåëàðóñ³

Сонцаўды ас3 пра тут са ней, чым у об3 Д а . р аіны нё3 зіць ўсход куточках кріцца ў паўд на і, татніх ён знаходз рэспублік гац3 ба і ра тцы рушскходняй час аў. Адсюльбыць: с рж ў жа я о з ва3 м д і х к тро ычных оль мяжы сяго, што т уры, гістаречых Пакроўская царква і рака т ў в ь л ла це ды, ку аў, ча з мошчамі Іаана Кармянскага прырозей, талент сягненняў. а д д а п ін і У 1760 годзе, калі вёскай Карма валодалі польскія маг" аднос наты Чартарыйскія, жыхары пабудавалі царкву ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Да канца ХІХ стагоддзя драўляная царква струхлела, было прынята рашэнне пабудаваць новую. Але ж на якім месцы? Настаяцель і вернікі звярнуліся да шануемага ўсім навакольным людам айца Іаана Гашкевіча. Ён параіў правесці тры дні ў посце і малітве, каб даведацца пра волю Усявышняга. Настаяцель і людзі так і зрабілі. Хутка ў цэнтры вёскі людзям сталі з’яўляцца запаленыя свечкі. На гэтым месцы ў 1897 годзе і пабудавалі новы храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы. У апошнія гады Карма стала вядомая па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Жыхары ганарац" ца сваёй прыгожай вёскай з храмам, дзе знаходзяцца нятленныя мошчы Іаана Кармянскага, які ў 1998 годзе прылічаны праваслаўнай царквой да нябесных заступнікаў зямлі беларускай. Манумент Існуе нямала сведчанняў пра цудоўнае пазбаўленне ад хвароб пры яго жыцці, а таксама ка" ля ракі з яго мошчамі. і надзеі

Драўляная магія Валерыя Мінкова

Масты праз Іпуць

Раён ганарыцца сваімі людзьмі. Адзін з іх — жыхар гарадскога пасёлка Церахоўка Валерый Мінкоў. Яго на" зываюць сапраўдным чараўніком — выразаныя ім фігуркі з дрэва атрымліваюцца настолькі выразнымі, што той, хто іх бачыць, пачынае верыць у магію гэтага чалавека. Асабліва ў яго атрымліваюцца казачныя пер" санажы. Разьбой па дрэве Валерый займаецца 25 га" доў. Хаця сказаць, што ў творчым лёсе мастака ўсё бы" ло проста і адназначна, ніяк нельга. Былі перыяды, калі прыходзілася займацца зусім іншай справай, а для любімага занятку заставаўся толькі вольны час. Але ж калі адкрыўся раённы цэнтр рамёстваў і яму прапана" валі ўзначаліць яго, вельмі абрадаваўся, што нарэшце будзе займацца тым, што цікава. І хаця работа кіраўніка патрабуе нямала сіл для арганізацыі працы ўсёй уста" новы, на любімы занятак час заўсёды знаходзіцца.

Сярод іншых назваў, якія замацаваліся за Добру" шам, ёсць і такая — горад трынаццаці мастоў. Прыгажу" ня"Іпуць, якая працякае праз райцэнтр, падзяляецца на шматлікія рукавы, стварае астравы і затоны, якія аплята" юць горад ажурнымі карункамі. Масты, вялікія і малыя, злучаюць мікрараёны ў адзінае цэлае. Такой колькасці мастоў, як у Добрушы, больш нідзе не сустрэнеце ў не" вялічкіх гарадах.

Палацава3паркавы ансамбль у вёсцы Дзям’янкі

Раённы краязнаўчы музей

Вёска вядома з 1560 года. У 1876 годзе яе гаспадаром стаў выхадзец з латышскай шляхты Мікалай Герард. Ён займаў пасады міравога суддзі ў Санкт" Пецярбургу, генерал"губернатара ў Фінляндыі, быў членам Дзяржсавета. Дзякуючы яму ў Дзям’янках у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя з’явіўся палаца" ва"паркавы ансамбль у стылі мадэрн з элементамі псеўдарускага стылю. Ге" рард запрасіў пецярбургскіх архітэкта" раў, якія хутка ўзвялі шыкоўны палац. Потым з’явіўся парк. Доўгі час ансамбль заставаўся прадметам захаплення. Пасля чарнобыльскай трагедыі ён апы" нуўся ў зоне адсялення. Аднаўляць яго па экалагічных меркаваннях не прадс" таўляецца магчымым, аднак узгадаць, хаця б як былую славутасць, варта.

Камплектаванне яго фондаў вядзецца з 2003 года пераважна экспа" натамі з грамадскіх му" зеяў раёна, якія адлюст" роўваюць гісторыю краю са старажытных часоў да нашых дзён. Вядзецца навукова"даследчая ра" бота па вывучэнню на" родных рамёстваў. Знаходзіцца музей у будынку, які быў уз" ведзены ў 1909 годзе на сродкі княгіні Ірыны Пас" кевіч і ў якім праз год былі адчынены рамес" ныя класы імя імперата" ра Аляксандра ІІ.

Папяровая фабрыка Была створана ў Добрушы ў 1870 годзе князем Фёдарам Іванавічам Пас" кевічам. Паводле гістарычных звестак, яна “займала першае месца ў групе па" пяроваробчых машын і паліграфічных вырабаў у Расіі”. У ІХ томе геаграфічнага апісання “Расія”, які быў выдадзены ў 1905 годзе вядомым рускім географам Сямёнавым, гаворыцца, што Добрушская папяровая фабрыка “па годнасці сваёй, памерах, велізарнай вытворчасці і тэхнічнаму ўдасканаленню не ўсту" пае першакласным фабрычным, заводскім установам не толькі ў Расіі, але і ў Заходняй Еўропе”. Фабрыка працуе і зараз.

● Выбіраем разам

Дружбы

З’явіўся на мяжы трох сла" вянскіх рэспублік — Беларусі, Расіі і Украіны ў 1975 годзе. Тры белыя 20"метровыя піло" ны, акружаныя бетонным каль" цом з барэльефамі памятных падзей агульнай гісторыі, сімвал вечнага адзінства братніх народаў. Стваральнікі манумента не ведалі, які вялікі сэнс ён набудзе пасля распаду Савецкага Саюза. На працягу многіх гадоў тут праходзяць фестывалі"святы прадс" таўнікоў трох братніх народаў, сюды штогод з’язджаюцца дэ" легацыі трох суседніх аблас" цей — Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай, і не толькі. Суст" ракаючыся, суседзі абмяр" коўваюць стан спраў у сваіх краінах, арганізоўваюць кірма" шы, сумесна адпачываюць. Гаспадарамі свята становяцца па чарзе. Сёлета, напрыклад, імі былі гамяльчане. Фесты" валь, якому споўнілася 10 га" доў, быў прысвечаны 65"год" дзю вызвалення Беларусі ад нямецка"фашысцкіх за" хопнікаў. “Людзі настолькі прывыклі да гэтага свята, — сказаў падчас свайго выступ" лення на ім старшыня Го" мельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, — што кожны год чакаюць яго, яно стала народным”.

Ваш голас вельмі важны!

Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у вы бары цудаў нашай роднай Бе ларусі, проста запоўніце анке 7 цудаў Добрушскага раёна ту і пастаўце адзнаку па Манумент Дружбы і надзеі сямібальнай шкале кожнаму з Раённы краязнаўчы музей прапанаваных сёння цудаў Палацава#паркавы ансамбль Добрушскага раёна. Анкеты у вёсцы Дзям’янкі адпраўляйце на адрас рэдак Папяровая фабрыка цыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цу Драўляная магія Валерыя Мінкова даў Беларусі”. Свае меркаванні аб пра Масты праз Іпуць екце вы можаце выказаць на Пакроўская царква сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: і рака з мошчамі Іаана Кармянскага www.ng.by

Ваша адзнака

У спіс цудаў Добрушскага раёна прапаную ўключыць (чаму)? ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Падрыхтавала Валянціна ЛАЙКОВА, “НГ”


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.