«Палітыка і грамадства ў Беларусі». 2017 (2)

Page 1


ПАЛIТЫКА I ГРАМАДСТВА Ў БЕЛАРУСI. ЗБОРНIК ПРАЦ ВЫПУСКНIКОЎПАЛIТОЛАГАЎ ЕГУ. ГОД 2017, ВЫПУСК 2.

2

УДК 32(476)(082) П 14 Палiтыка i грамадства ў Беларусi. Зборнiк прац выпускнiкоў-палiтолагаў ЕГУ. Год 2017, выпуск 2. Навуковая рада: Андрэй Сцяпанаў, PhD; Таццяна Чулiцкая, PhD; Уладзiслаў Iваноў, PhD; Вольфганг Зэндэр, PhD Рэдактура i карэкатура: Алена Лянкевiч Дызайн i вёрстка: Iгар Назаранка Адказная за выпуск: Дар’я Трус

П 14 Палiтыка i грамадства ў Беларусi. Зборнiк прац выпускнiкоў палiтолагаў ЕГУ. Год 2017, выпуск 2. Год 2017, выпуск 2./ Пад рэд. Iванова У., Сцяпанава А., Чулiцкай Т. – Вiльня: ЕГУ, 2017. – 75 с.

Дадзеная публiкацыя з’яўляецца сумесным праектам палiталагiчных праграмаў Еўрапейскага гуманiтарнага ўнiверсiтэта i Беларускага офiса Фонда Конрада Адэнаўэра. Публiкацыя ажыцяўляецца пры фiнансавай падтрымцы Фондра Конрада Адэнаўэра. Поўную адказнасць за факты i погляды, прадстаўленыя ў публiкацыi, нясуць аўтары тэкстаў. Еўрапейскi гуманiтарны ўнiверсiтэт i Фонд Конрада Адэнаўэра не нясуць адказнасцi нi за iнфармацыю, што змяшчаецца ў гэтай публiкацыi, нi за яе далейшае выкарыстанне. УДК 32(476)(082) ISBN 978-9955-773-98-6 (электронная версiя) ISBN 978-9955-773-99-3 (друкаваная версiя)


ПРАДМОВА....................................................................................2

3

Андронава Кацярына СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI..................5

Аўтушка-Сікорскі Аляксандр ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI.............20

Усціненка Яна УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?...................49

ПАЛІТАЛАГІЧНЫЯ ПРАГРАМЫ ЕГУ.........................................70

ФОНД КОНРАДА АДЭНАЎЭРА, ПРАДСТАЎНІЦТВА ПА БЕЛАРУСІ..............................................................................73

ЗМЕСТ

Жэбрык Алена IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ....................33


4

П Р А Д М О В А

ПРАДМОВА

Супраца ЕГУ і Фонда К. Адэнаўэра працягваецца, і мы рады прэзэнтаваць другі выпуск зборніка прац выпускнікоў - палітолагаў ЕГУ “Палітыка і грамадства ў Беларусі”. Гэтым разам вашай увазе прапануюцца даследаванні ў сферы палітычнай сацыялогіі, палітэканоміі, грамадзянскай супольнасці, назіранняў за выбарамі. Студэнты выбралі смелыя і часцяком маладаследаваныя ў мясцовай палітычнай навуцы тэмы: з’ява апалітычнасці і яе праявы за аўтарытарызмам, макраэканамічны папулізм, узаемаадносіны грамадзянскай супольнасці і дзяржавы ў сферы вышэйшай адукацыі і г.д. Мэтай супрацы ЕГУ і Фонда К. Адэнаўэра застаецца папулярызацыя паліталагічных даследаванняў аб Беларусі, беларускай незалежнай палітычнай навукі наогул. Дадзеныя працы выбраныя сярод найбольш цікавых, паспяховых і наватарскіх фінальных прац студэнтаў-палітолагаў магістарскай праграмы “Публічная палітыка”, а таксама былой бакаляўрскай праграмы “Паліталогія і еўрапейскія даследаванні”. Падкрэслім яшчэ раз, што для паліталагічнай праграмы ЕГУ, а таксама для Фонда К. Адэнаўэра, прынцыповым момантам з’яўляецца повязь палітычнай навукі з беларускай тэмай, рэчаіснасцю. Таму ўсе тэксты, прапанаваныя вашай увазе, прысвечаныя малавядомым і часта маргінальным тэмам палітычнага ў Беларусі. З кожным новым зборнікам мы дзелімся тэарэтычнымі і практычнымі здабыткамі палітычнай навукі ЕГУ. Многія даследаванні і здабыткі сталіся магчымымі, а цяпер і даступнымі шырэйшаму колу, дзякуючы адмысловаму размяшчэнню ўніверсітэта ў Вільні, дзе ва ўмовах еўрапейскага плюралізму і акадэмічнай вольніцы, спрыяльна пачуваюцца маладыя дасьледнікі падчас сваіх пошукаў і пісання. Зборнік прызначаны для еўрапейскіх і беларускіх палітыкаў, актывістаў, палітолагаў, а таксама для ўсіх тых, хто цікавіцца альтэрнатыўнай ведай аб Беларусі.


С Т Р У К Т У Р А П А Л I Т Ы Ч Н А Г А Ў Д З Е Л У Ў Б Е Л А Р У С I

5

Анатацыя. Дадзены артыкул увасабляе сціслы аналіз спецыфікі палітычнага ўдзелу ў недэмакратычных рэжымах, у тым ліку ў слабых дэмакратыях, з пункту гледжання падыходу інтэнсіўнасці ўдзелу. Асноўная частка артыкула ўключае апісанне метаду дынамічнай мадэлі, прыдатнага для разумення такога падыходу, а таксама яго ўжыванне на прыкладзе Беларусі. Ключавое месца ў рамках дадзенага падыходу надаецца паняццю апалітычнасці і яе падтыпам. Асаблівае значэнне такому разрэзу надае спецыфіка палітычнага поля вышэйназваных рэжымаў, адпаведна, асаблівая ўвага надаецца дэфармацыям формаў і тыпаў палітычнага ўдзелу, звязаных з гэтай спецыфікай, іх прычынам, сутнасці і наступствам. Ключавыя словы: апалітычнасць, палітычны ўдзел, палітычная культура, палітычныя ўстаноўкі, палітычная мабілізацыя, палітычны байкот, рацыянальнае няведанне, абсентэізм.

АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

Кацярына Андронава - магістр публічнай палітыкі, сакратарка Мінскага рэгіянальнага савета АБФ.


АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

6

УВОДЗIНЫ Дадзены артыкул працягвае даследаванне палітычнага ўдзелу ў недэмакратычных рэжымах, у тым ліку ў слабых дэмакратыях, з пункту гледжання падыходу інтэнсіўнасці ўдзелу. Аб’ектам выступае інтэнсіўнасць палітычнага ўдзелу ў недэмакратыі і ў слабай дэмакратыі. Прадметаналізу – інтэнсіўнасць палітычнага ўдзелу грамадзян Беларусі. У дадзенай працы выкарыстоўваліся наступныя метады: адаптацыя тэарэтычных канцэпцый з разнастайных галін палітычнай, эканамічнай, сацыялагічнай навук, аналіз другасных дадзеных (вынiкаў апытанняў грамадскай думкі), метад дынамічнай мадэлі (дазваляе адлюстроўваць рух паміж даследаванымі суполкамі пры змяненні знешніх параметраў, зафіксаваных у логіцы мадэлі). Структурныя трансфармацыі электарату можна прадставіць у выглядзе шматмернай мадэлі, пабудаванай у наступных вымярэннях: узровень свабоды, узровень напружання ў грамадстве (што з’яўляецца адлюстраваннем крызіснага стану – эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага) і ўзровень мабілізацыі. Актуальнасць тэмы дадзенай працы абгрунтаваная тым, што тэма апалітычнасці, асабліва ў недэмакратычных і слабых дэмакратычных рэжымах, не з’яўляецца паўнавартасна распрацаванай. Адначасова група апалітычных грамадзян з’яўляецца найменш прадказальнай і вывучанай, што стварае цяжкасці ў прагназаванні ўзроўню падтрымкі тых ці іншых пазіцый дадзенай групай у выпадку змены знешніх умоў. Таму тэарэтычнае абгрунтаванне, адаптацыя існуючых у дэмакратычных рамках канцэпцый і падыходаў да апалітычнасці, мае непасрэдную навуковую вартасць, а аналіз і маніторынг дадзенай групы – практычную каштоўнасць. Падчас даследаванняў, якія праводзіліся ў бакалаўрскай і магістарскай працах, быў распрацаваны метад, адэкватны дадзенаму падыходу да палітычнага ўдзелу, і гэты падыход дазваляе прагназаваць рух грамадзян паміж групамі пры змене грамадска-палітычных умоў.


Падчас даследаванняў, праведзеных у бакалаўрскай і магістарскай працах (Андронава 2014, 2016), тэрміну “апалітычнасць” было дадзена наступнае вызначэнне, якое прымяняецца да тых недэмакратычных (слабых дэмакратычных) рэжымаў, у якіх існуе поле палітычнага ўдзелу: апалітычнасць – пасіўная грамадзянская пазіцыя, абыякавасць (уяўная або рэальная) да палітычнага жыцця і да пытанняў палітыкі, ухіленне ад удзелу ў палітычным жыцці. У класіфікацыі Разэнаў (Жирар 1996: 73–74) апалітычнасці адпавядаюць два тыпы грамадзянства – апатычнае і эгацэнтрычнае. У параўнанні з Д’юркеймавымі аноміяй і самагубствам (Дюркгейм 1897), апалітычнасць выступае сінонімам палітычнага самагубства.

ПАЛIТЫЧНЫ ЎДЗЕЛ У НЕДЭМАКРАТЫЧНЫХ (СЛАБЫХ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ) РЭЖЫМАХ З пункту гледжання апалітычнасці, дэмакратычныя і недэмакратычныя (слабыя дэмакратычныя) дзяржавы маюць некалькі істотных адрозненняў. Першае адрозненне заключаецца ў наяўнасці рознага ўзроўню практыкі і досведу дэмакратычнага кіравання і ўдзелу. Другое адрозненне заключаецца ў наяўнасці і распаўсюджанасці такога спецыфічнага тыпу ўдзелу, як квазіўдзел, які стварае сур’ёзныя перашкоды для падліку колькасці апалітычных грамадзян у цэлым і розных відаў апалітычнасці ў прыватнасці. За сваю мэту ён мае стварэнне візуальнага адчування падтрымкі шырокіх слаёў насельніцтва, што дазваляе падтрымліваць легітымнасць рэжыму. Пад палітычным удзелам мы разумеем працэс, асобныя акты і дзеянні асобных грамадзян і груп у палітычным полі. Мы

7

АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

У фокусе дадзенага даследавання знаходзіцца феномен апалітычнасці. Пад апалітычнасцю мы разумеем асаблівы від палітычнага ўдзелу, які існуе ў рамках публічнай палітыкі і з’яўляецца антыподам палітычнасці. Мы адрозніваем тры тыпы апалітычнасці: “рацыянальнае няведанне”, “байкот”, “выключэнне зверху”.


АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

8

вылучаем два віды палітычнага ўдзелу: свядомы, аўтаномны ўдзел і квазіўдзел мабілізацыйнага тыпу (удзел пад ціскам, прымусам ці пры заахвочванні). Палітычны ўдзел грамадзян з’яўляецца катэгорыяй палітычнай культуры краіны, пад якой мы разумеем “спецыфічнае размеркаванне мадэляў арыентацыі ў адносінах да палітычных аб’ектаў у тых, хто належыць да насельніцтва дадзенай краіны” (Алмонд, Верба 2014: 30). Феномен палітычнай культуры звязаны з самымі рознымі галінамі жыцця і гісторыі грамадства і з’яўляецца прадуктам “псіхакультурнага” падыходу да вывучэння палітычных з’яў (Эрме 1995: 122). Паняцце палітычнай культуры неразрыўна звязана з паняццем палітычных арыентацый – “установак у дачыненні да палітычнай сістэмы і розных яе частак, а таксама ў дачыненні да ролі ўласнага «я» ў палітычнай сістэме” (Алмонд, Верба 2014: 28). Прымальныя арыентацыі здольныя змяняцца пры змяненнi знешніх аб’ектыўных умоў, таму наяўная мадэль паводзін “застаецца дзейснай датуль, пакуль не адбудзецца карэннага змянення аб’ектыўных умоў асяроддзя, якія падтрымліваюць яе” (Жирар 1996: 73–74). У дэмакратычнай, індустрыялізаванай краіне прадугледжваецца, што грамадзянская культура (змешаная палітычная культура), то бок, суадносіны носьбітаў розных палітычных роляў у канкрэтным грамадстве, дзяржаве) павінна ў большай ступені належаць да партысіпатарнага ідэальнага тыпу палітычных культур, то бок, значная частка грамадзян павінна выконваць палітычную ролю ўдзельніка. Важным з’яўляецца той факт, што кожны індывід ёсць носьбітам усіх трох тыпаў палітычных культур (патрыярхальнай, традыцыйнай, партысіпатарнай) і ў залежнасці ад абставін і кантэксту дзейнічае паводле аднаго з іх, то бок, выконвае палітычную ролю (верніка, падданага або ўдзельніка, адпаведна) (Алмонд, Верба 2014: 18–51). Мы вылучаем тры тыпы апалітычнасці: 1. Апалітычнасць як “рацыянальнае няведанне” і пазіцыя “безбілетніка” – канцэпцыі Б’юкенена (Бьюкенен


2. Апалітычнасць як “байкот”, або абсентэізм. Абсентэізм – пазіцыя “байкоту”, паводле якой грамадзянін не верыць, што яго ўдзел ці няўдзел здольны штосьці змяніць, і таму адмаўляецца ад выканання свайго грамадзянскага абавязку. Абсентэізм выступае своеасаблівай праявай палітычнай свабоды асобы, знакам пратэсту, выкліканага незадаволенасцю магчымасцямі палітычнага выбару і адчуваннем прадказальнасці і бессэнсоўнасці палітыкі. Такі тып апалітычнасці сведчыць пра нелегітымнасць улады і транслюе сутыкненне паміж чаканнямі грамадзян і рэальнай дзяржаўнай палітыкай, а гэтая супярэчнасць з’яўляецца своеасаблівай “мінай запаволенага дзеяння” (Механик 2010: 75–78). Такім чынам, для гэтай групы апалітычных галоўным фактарам удзелу з’яўляецца магчымасць рэальнага ўплыву на палітыку. У класіфікацыі Разэнаў такі тып апалітычнасці мае назву адхіленага апатычнага грамадзянства (Жирар 1996: 73–74). У параўнанні з Д’юркеймам, байкот – эгаістычнае самагубства, якое адбываецца ад таго, што людзі не бачаць сэнсу ў палітыцы. 3. Апалітычнасць як “выключэнне зверху”. Інфармацыйная няроўнасць у постіндустрыйным грамадстве падобная да магчымасці дзяржавы абмяжоўваць доступ да інфармацыі і інструментарыю для яе аналізу (за кошт палітычнай адукацыі і ідэалогіі, напрыклад), то бок, “выключаць зверху”. Такая

9

АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

1997: 256–259). Пазіцыя “безбілетніка” – стратэгія, ключавое значэнне ў якой займаюць паняцці выдаткаў і выгод. Безбілетнік не ўдзельнічае да той пары, пакуль яго выдаткі пры няўдзеле ніжэйшыя, чым пры ўдзеле. Пры змене ўмоў, то бок, у сітуацыі, калі выдаткі стануць вышэйшымі пры няўдзеле, чым пры ўдзеле, чалавек, які знаходзіцца ў гэтай пазіцыі і кіруецца гэтай логікай, неадкладна робіць захады, пачаўшы ўдзельнічаць, але толькі да таго часу, пакуль такая ўмова захоўваецца. У класіфікацыі Разэнаў мы знаходзім гэты від апалітычнасці пад назвай эгацэнтрычнага грамадзянства (Жирар 1996: 73– 74). У класіфікацыі Д’юркейма ёй адпавядае альтруістычнае самагубства, выкліканае тым, што індывід бачыць сэнс жыцця па-за палітыкай.


АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

10

апалітычнасць выкліканая ізаляцыяй і недахопам інфармацыі і інструментаў для аналізу альбо моцным кантролем зверху. У Разэнаў гэтаму тыпу адпавядае пасіўны від апатычнага грамадзянства, якое ён апісвае як апатыю ў чыстым выглядзе, абыякавасць да палітыкі, адмаўленне эфектыўнасці сумесных дзеянняў і недавер да iнстытутаў, адсутнасць цікавасці да грамадскіх спраў, стымулу і/або рэсурсаў да развіцця. “Пасіўнасць становіцца ладам жыцця як у сілу адсутнасці неабходных рэсурсаў для палітычнай дзейнасці, так і па прычыне няўпэўненасці ў сабе” (Жирар 1996: 80). “Выключэнне зверху” карэлюецца з анамічным самагубствам у Д’юркейма – індывід дэзарганізаваны, не валодае інструментамі для дасягнення магчымых мэт (Дюркгейм 1897) . У цэнтры падыходу да аналізу структурных змяненняў электарату, праілюстраванага ў рамках магістарскай працы (Андронава 2016), знаходзіцца метад дынамічнай мадэлі, які дапамагае растлумачыць структурныя зрухі, якія ўжо адбыліся, і іх прагназаванне. Зыходзячы з фактараў актывізацыі кожнага віду апалітычнасці, была створаная ідэалізаваная мадэль, якая будуецца на ідэі, што грамадзян можна ўмоўна падзяліць па ўзроўні ўдзелу на чатыры групы, якія і выступаюць аб’ектамі мадэлі: удзельнікі, падданыя, прыхаджане (выкарыстаны катэгорыі мадыфікаванай класічнай класіфікацыі палітычных роляў Алмонда і Паўэла) (Алмонд, Верба 2014: 26–51) і група апалітычных. Вылучаюцца ідэальныя тыпы палітычных культур: патрыярхальны, падданніцкі і партысіпатарны. Патрыярхальны тып – прымітыўны лад грамадства: “прыхаджане” – далёкія ад палітыкі, маюць цьмяныя ўяўленні аб ёй і схільныя, пры аказанні мінімальнага ўздзеяння на іх, галасаваць па “інэрцыі”. Падданіцкі тып – традыцыйны лад грамадства (насельніцтва пасіўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці, прымаючы ўладу і падпарадкоўваючыся ёй): “падданыя” – пасіўна падпарад-


Такім чынам, структуру электарату і яго трансфармацыі па ўзроўні інтэнсіўнасці можна прадставіць у выглядзе шматмернай мадэлі, пабудаванай у наступных вымярэннях: узровень свабоды, узровень напружання ў грамадстве (што з’яўляецца адлюстраваннем крызіснага стану – эканамічны, сацыяльны, палітычны крызіс) і ўзровень мабілізацыі. Узровень свабоды наўпрост звязаны з узроўнем развіцця грамадзянскай супольнасці, бо такія паказчыкі палітычнага ўдзелу як даступнасць поля палітыкі для розных палітычных сілаў і індывідаў, магчымасць удзельнічаць, не асцерагаючыся рэпрэсій, свабода сходаў, слова, агітацыі, мітынгаў, магчымасць мець нефальсіфікаваныя вынікі і іншае – уласціва менавіта спелым дэмакратыям з развітай грамадзянскай супольнасцю. Пры выкананні ўсіх гэтых патрабаванняў узровень свабоды мы будзем лічыць дастатковым, пры невыкананні хаця б аднаго – недастатковым. Пад крызісным станам (крызісам) мы разумеем фазу развіцця нейкай сістэмы, падчас якой элементы не могуць больш узаемадзейнічаць паміж сабой, з прычыны іх унутранай супярэчнасці. Чым больш такіх “збояў”, тым аб больш высокім узроўні крызісу можна казаць. Мабілізацыяй у дадзенай працы мы называем інструмент, які дазваляе прыцягнуць і адцягнуць грамадзян ад палітычнага ўдзелу. Чым больш такіх інструментаў задзейнічана, чым яны інтэнсіўнейшыя і чым большы маштаб мабілізацыі, тым аб больш высокім узроўні мабілізацыі ідзе гаворка. Дадзеная мадэль з’яўляецца дынамічнай, бо прадугледжвае рух паміж доследнымі групамі пры змяненнi знешніх параметраў. Задаючы розныя ўзроўні гэтых параметраў, магчыма мадэляваць розныя сітуацыі, і, абапіраючыся на тэарэтычныя

11

АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

коўваюцца законам і дзяржаве, але не ўдзельнічаюць у актыўнай палітычнай дзейнасці. Партысіпатарны тып – наяўнасць магчымасці і неабходнасці ўдзелу насельніцтва ў палітыцы: “ўдзельнікі” – тыя грамадзяне, якія рэальна бяруць удзел у палітычным працэсе (Алмонд, Верба 2014: 26–51).


АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

12

веды, вылучаць структурныя зрухі ў мадэлі (трансфармацыі) (Андронава 2016). Гранічныя ўмовы выкарыстання прапанаванай дынамічнай мадэлі: у ходзе даследавання, праведзенага ў магістарскай працы, стала відавочна, што ёсць такі парог палітычнага крызісу, калі недавытворчасць дзяржаўных інстытутаў прыводзіць да паралічу сістэмы, у тым ліку, паралічу галін судаводства і правапарадку. У такой сітуацыі свабода перарастае ва ўсёдазволенасць, выходзячы з тых рамак, якімі было ахоплена паняцце свабоды, у гэтых умовах дадзеная мадэль дэфармуецца і перастае працаваць у прадстаўленым выглядзе.

СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI У Беларусі, як і ў іншых постсавецкіх краінах, існавалі ўсе ўмовы для развіцця папулізму: не арганізаваныя, шырокія і вольныя ад мабілізацыі масы, беднасць палітычных інстытутаў, у якіх гэтыя масы маглі б быць прадстаўленыя, і недавер да іх, агульная інстытуцыянальная слабасць, адсутнасць дэмакратычнай традыцыі, цяжкая эканамічная сітуацыя, нацыянальная ідэнтычнасць і палітычная культура ў беларусаў таксама былі вельмі млявымі і насілі “зачаткавы” характар (Шуленкова 2009). Ірына Шулянкова называе прыклад Беларусі “класічным папулізмам”, і мы згодныя з такім поглядам. Пад папулізмам мы разумеем палітычную стратэгію харызматычнага лідара, які пазбягае прынятыя ў дэмакратычных сістэмах палітычныя інстытуты і апелюе да “народа” наўпрост. Іншае бачанне папулізму – як “вылучэнне нерэалістычных, але папулярных у канкрэтнай сітуацыі лозунгаў і абяцанняў для дасягнення пэўных палітычных мэт” (Малько 1994). І перш за ўсё, гэта сродак прыцягнення на свой бок шырокіх мас сродкам апеляцыі да іх настрою, патрэб, праблем. Што датычыць беларускіх палітычных інстытутаў, то вобраз ні на што не здольных палітычных партый для папуліста неверагодна


Самай вялікай праблемай, звязанай з гэтай палітычнай сітуацыяй, з’яўляецца тое, што яна ўспрымаецца як дадзенасць, і таму праблемы, звязаныя з вузкасцю публічнага поля і адсутнасцю рычагоў уплыву на ўладу, не разглядаюцца народам як праблемы, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння. Выбары ў Беларусі, як і ў іншых аўтарытарных дзяржавах, не выконваюць функцыю рэкрутменту або вызначэння палітычнага курсу, аднак яны з’яўляюцца важнымі для легітымнага захавання ўлады. Вобраз занадта актыўнага грамадзяніна ў беларускай сітуацыі патрабуе асобнага разгляду. У афіцыйнай рыторыцы палітычныя актывісты дыскрэдытуюцца: іх ачарняюць і звязваюць з усемагчымымі негатыўнымі вобразамі, а іх дзеянні транслююцца як дзейнасць шкоднікаў, “варожых агентаў”, знешніх ворагаў і проста як “дрэнных людзей” (БелТА 2014). Апалітычнасць таксама прыраўноўваецца да “падрыўной працы” (Мартинович 2011). Прычына такога агрэсіўнага стаўлення заключаецца ў тым, што папуліст працуе з масай. Самы зручны выбаршчык для яго – усярэднены чалавек – “гэта чалавек у той меры, у якой ён не адрозніваецца ад астатніх і паўтарае агульны тып” (Ортега-и-Гассет 1930). І тут здараецца парадокс: у Беларусі “новая маса” саступіла месца “падабенству старой” – яна не выказвае ідэі, але выражае падтрымку ідэям лідара. Негатыўны вобраз палітычнага актывіста, прапісаная мадэль “ідэальнага грамадзяніна”, які ўдзельнічае роўна там, дзе яго папрасілі, і ідэалогія, якая падтрымлівае гэтую сістэму, прыводзяць да таго,

13

АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

важны для таго, каб узнавіць яго ў розумах электарату. Папуліст выкарыстоўвае пэўныя “ланцужкі” ў псіхалогіі мас: складаная праблема – патрабаванне і чаканне народа – гучны лозунг і простае вырашэнне – знаходжанне вінаватых у правале дзяржаўных палітычных інстытутаў і асобных прызначэнцаў – яшчэ большае падзенне даверу да iнстытутаў і яшчэ большая цяга мас да моцнага лідара. Як відаць, гэта замкнёнае кола, у якім “нявырашанасць надзённых праблем выкарыстоўваецца з мэтай атрымання статусу змагара за народныя інтарэсы” (Баранов 2011: 84–92).


АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

14

што існуючыя формы палітычнай актыўнасці альбо цалкам адпавядаюць афіцыйнаму курсу і санкцыянаваныя ім, альбо спыняюцца рознымі метадамі, нярэдка гвалтоўнымі. То бок, аўтаномны тып удзелу ў такой сістэме альбо адпавядае курсу, альбо спыняецца, што стварае ўмовы для пазіцыі байкоту, а мабілізацыйны тып выкарыстоўваецца ўладай для легітымацыі афіцыйнага курсу. Сыходзячы з гэтага, апалітычнасць можа хавацца пад выглядам квазіўдзелу, пакуль гэта магчыма пры спалучэнні параметраў мадэлі (узроўняў свабоды, мабілізацыі, крызісу). Як піша Аляксандр Малько, “сёння выбаршчыкі, шырокія пласты насельніцтва чэрпаюць інфармацыю пра палітычны курс, пра палітычную сітуацыю, арыентуючыся толькі на запэўніванні і клятвы палітычнага лідара. Асноўныя патокі інфармацыі застаюцца маладаступнымі для большасці грамадзян. Інфармацыйны вакуум ідзе толькі на карысць папулізму, «лье ваду на яго млын». Бо дэмакратыя – гэта не толькі плюралізм, але яшчэ і гранічная інфармаванасць народа, які толькі ў такіх умовах можа з веданнем справы прымаць рашэнні” (Малько 1994: 111). Паводле дадзеных НІСЭПІ (НИСЭПИ 2015), галоўным матывам да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ў Беларусі быў традыцыйны, які адлюстроўваў падыход падданых тыпу “гэта мой абавязак”. Гэты адказ набраў 31,7 % у адносінах да агульнай сукупнасці. Важным момантам тут зъяўляецца тое, што “з псіхалагічнага пункту гледжання пераход ад згоды да даверу ўяўляе сабой генералізацыю пазіцыі асобы, якая змяняе ўжо і яе матывацыйную структуру” (НИСЭПИ 1999; 84). Усяго рацыянальныя матывы, такія як “я хацеў перамен”, і “я хацеў захаваць актуальны стан рэчаў”, а таксама “мне спадабалася праграма кандыдата” і “я быў натхнёны палітычнай партыяй”, якія адлюстроўваюць групу ўдзельнікаў, набралі 27,3% у адносінах да агульнай сукупнасці. Ірацыянальнае “мае сябры і сям’я прагаласавалі, таму і я прагаласаваў таксама” – каля 6%. Акрамя таго, каля 4% адзначылі ўплыў адміністрацыйнага рэсурсу: “мой працадаў-


Усяго, згодна з дадзенымі НІСЭПІ (НИСЭПИ 2015), у выбарах узялі ўдзел 71% грамадзян Беларусі. Як матыў няўдзелу ў выбарах 7,7% рэспандэнтаў адказалі, што “галасаванне не зменіць Беларусь, таму я не галасаваў”, 7,3% адказалі: “Я не быў уражаны ні адным з кандыдатаў”, 4% выбралі наступны варыянт адказу: “Я вырашыў выказаць пратэст (байкатаваць выбары)”. Усе гэтыя варыянты сведчаць пра байкот выбараў, які быў свядомым і абдуманым, хоць і меў розныя прычыны (недавер / адсутнасць кандыдата / жаданне выказаць пратэст) (НИСЭПИ 2015). Увогуле, у адносінах да агульнай сукупнасці, працэнт тых, хто байкатуе, склаў каля 17%1 . Тут важна падкрэсліць, што ў дэмакратычнай сітуацыі ў грамадзян павінна быць права як на ўдзел, так і на байкот выбараў (Ровдо 2015), аднак паспяховасць стратэгіі байкоту вельмі нізкая (Силицкий 2001), і адчувальны эфект дасягаецца толькі ў выпадку моцнай, кансалідаванай апазіцыі, якая мае значную электаральную падтрымку (Frankel 2010). Увогуле, у адносінах да агульнай сукупнасці, каля 8% (НИСЭПИ 2015) з’яўляюцца “безбілетнікамі” (адказы “я быў занадта заняты” і “я забыўся”). Прыхаджане, якія не праявілі квазіўдзелу і, адпаведна, апынуліся ў групе “выключаных зверху”, складаюць каля 2% (НИСЭПИ 2015) (адказы “ніхто, каго я ведаю, не галасаваў, таму і я не прагаласаваў таксама”, “іншае”). Аналіз дадзеных апытанняў грамадскай думкі дае нам падставы меркаваць, што палітычная пасіўнасць і тэндэнцыя 1 Паколькі ў рамках апытання ў рэспандэнта была магчымасць выбраць некалькі варыянтаў адказаў, то агульная сума працэнтаў усіх матываў удзелу/няўдзелу ўраўноўваецца да 110,5%, таму для знаходжання працэнтных суадносін да генеральнай сукупнасці (100%) варта падзяліць набраны дадзеным матывам працэнт на 1,105, значыць, у дадзеным выпадку (7,7 + 7,3 + 4)/ 1,105 = 17,19…

15

АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

ца (кіраўніцтва па месцы вучобы) запатрабавалі” і “я атрымаў узнагароджанне (ад працадаўцы ці па месцы вучобы)”, адпаведна. Яшчэ каля 2% выбралі “іншае” або “не ведаю” (НИСЭПИ 2015). Гэта значыць, мы можам казаць аб тым, што каля 12% грамадзян з’яўляюцца прыхаджанамі і праяўляюць квазіўдзел.


АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

16

да “згодніцтва” раўнамерна размеркаваныя ва ўсім грамадстве. Пэўнае адрозненне мае толькі насельніцтва Мінска і група грамадзян з вышэйшай адукацыяй, аднак першая група з’яўляецца і галоўным “пастаўшчыком” “безбілетнікаў” (што відаць на карэляцыі паміж адсоткам тых, хто плануе ісці на выбары і тых, хто падтрымлівае байкот) (НИСЭПИ 2015). Крыху больш за “безбілетнікаў” таксама ў групах з сярэдняй агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй (каля 12%), а таксама ў вялікіх гарадах (каля 16%). У астатніх групах безбілетнікаў каля 10%, за выключэннем старэйшай дэмаграфічнай групы (ад 60 гадоў і больш) (НИСЭПИ 2015). Цікава і тое, што згодна з тымі ж дадзенымі, некаторая частка тых, хто падтрымлівае байкот, збіраецца пайсці на выбары, пры гэтым дастаткова высокія паказчыкі падтрымкі байкоту ў малых гарадах і сельскай мясцовасці (15–20%), якія, тым не менш, гатовыя паказаць высокую яўку (каля 80%) (НИСЭПИ 2015).

ЗАКЛЮЧЭННЕ Згодна з прыведзенай вышэй статыстыкай, каля 28% грамадзян Беларусі на сённяшні дзень з’яўляюцца апалітычнымі. Улічваючы квазіўдзел і выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу, а таксама праблемы, якія могуць паўстаць па месцы вучобы ці працы ў выпадку няўдзелу ў выбарах, значная частка “прыхаджан” пры зніжэнні ўзроўню мабілізацыі пяройдуць у групу “выключаных зверху”, значная частка групы “падданых” пры павышэнні ўзроўню крызісных з’яў – у групу тых, хто байкатуе пры захаванні такога ж узроўню свабоды. Таксама пры павышэнні ўзроўню крызісных з’яў група “безбілетнікаў” часткова пяройдзе ў групу “ўдзельнікаў”. Пры павышэнні ўзроўню свабоды, група тых, хто байкатуе, пяройдуць у групу “ўдзельнікаў”. Сённяшняя структура палітычнага ўдзелу Беларусі выглядае наступным чынам: “падданыя” – 31,7%, “удзельнікі” – 27,3%, “прыхаджане” – 12%, “безбілетнікі” – 10%, “байкотнікі” – 17%, “выключаныя зверху” – 2%.


СПIС КРЫНIЦ I ЛIТАРАТУРЫ 1. Алмонд Г., Верба С. (2014) Гражданская культура: политические установки и демократия в пяти странах, Москва: Мысль. 2. Андронава Е. (2016) Трансформации политического участия в Украине в условиях кризиса (2013–2015) Вильнюс: ЕГУ. 3. Баранов Н. А. (2011) Популизм как фактор политической экстраординарности (на примере Республики Беларусь), Экстраординарность, случайность и протест в политике: тематическое и методологическое поле сравнительных исследований, Краснодар: Кубанский гос. ун-т. 4. БелТА (2014) Лукашенко называет врагами народа представителей оппозиции, которые предлагают экономически задушить Беларусь. Даступна па спасылцы: http://www.belta. by/ru/all_news/president/Lukashenko-nazyvaet-vragami-narodapredstavitelej-oppozitsii-kotorye-predlagajut-ekonomicheskizadushit-Belarus_i_562762.html (дата звароту: 7 красавіка 2014).

17

АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

У сістэмах падобных да беларускай, сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пытанні існуюць побач, таму што сфера палітычнага ў грамадстве істотна меншая за сферу сацыяльнага, а сацыяльна-эканамічныя пратэсты ўспрымаюцца як больш “бяспечныя”. Такім чынам, пры існаванні незадаволенасці шырокай групы грамадзян па праблеме, рэпрэзентаванай у сацыяльна-эканамічнай рыторыцы, пратэст мае большы патэнцыял падтрымкі, чым аналагічны, але выказаны ў межах палітычнага дыскурсу. У 2017 годзе ў Беларусі адбыліся падзеі, якія даюць магчымасць праверыць гэтую гіпотэзу і прааналізаваць, як апалітычнасць змяняецца і адлюстроўваецца ў дадзеных умовах. Асобна мы маем сваёй мэтай вызначыць тыя трансфармацыі электаральных паводзін, якія адбываюцца пры змене сацыяльна-эканамічнага на палітычны дыскурс.


18

5. Бьюкенен Д. (1997) Сочинения, Москва: Таурус Альфа.

АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

6. Дюркгейм Э. (1897) Самоубийство: Социологический этюд. Даступна па спасылцы: http://socioline.ru/files/5/88/6_durcheimsamoub.doc (дата звароту: 20 снежня 2015). 7. Жирар М.; и др. (1996) Индивиды в международной политике. Даступна па спасылцы: http://qoo.by/39Ji (дата звароту: 20 снежня 2015). 8. Малько А. (1994) Популизм как тормоз демократии. Даступна па спасылцы: http://ecsocman.hse.ru/ data/899/737/1217/012Aleksandr_MALKO.pdf (дата звароту: 17 красавіка 2014). 9. Мартинович В. В. (2011) «Шелудивые» и «шалопаи». Даступна па спасылцы: http://www.belgazeta.by/ru/2011_07_11/ sobytiya_otsenki/23031/ (дата звароту: 19 красавіка 2014 ). 10. Механик А. (2010) Преодолевая идиотизм. Эксперт, 45(729): 75–78. 11. НИСЭПИ (1999) Молодежь и гражданское общество: беларусский вариант, Минск: Изд-во В. М. Скакун http://www. belgazeta.by/ru/2011_07_11/ 12. НИСЭПИ (2015) Голосование по обязанности и в надежде на перемены. Даступна па спасылцы: http://www.iiseps. org/?p=3872 (дата звароту: 3 сакавіка 2016). 13. НИСЭПИ (2015) Почему бойкот выборов не состоится. Даступна па спасылцы: http://www.iiseps.org/?p=3728 (дата звароту: 3 сакавіка 2016). 14. Ортега-и-Гассет Х. (1930) Восстание масс. Даступна па спасылцы: http://www.gumer.info/bogoslov_Buks/Philos/gas_ voss/ (дата звароту: 19 красавіка 2014). 15. Ровдо В. В. (2015) Стратегия властей на президентских


выборах 2015 года. Даступна па спасылцы: http://nmnby.eu/ news/analytics/5913.html (дата звароту: 15 студзеня 2016).

19

17. Шуленкова И. (2009) Современные популистские режимы: сравнительный анализ Беларуси и Венесуэлы. Даступна па спасылцы: /http://palityka.org/pdf/13/PolitSphera13_Shulenkova. pdf (дата звароту: 11 красавіка 2014). 18. Эрме Г. (1995) Культура i дэмакратыя, Мiнск: Беларусь. 19. Frankel M. (2010) Threaten but Participate: Why Election Boycotts Are a Bad Idea. Foreign Policy at Brookings. Даступна па спасылцы: http://qoo.by/39Jk (дата звароту: 9 студзеня 2015).

АНДРОНАВА КАЦЯРЫНА СТРУКТУРА ПАЛIТЫЧНАГА ЎДЗЕЛУ Ў БЕЛАРУСI

16. Силицкий В. В. (2001) Выборы в условиях авторитарных режимов – фарс или шанс для перемен? Даступна па спасылцы: http://www.data.minsk.by/opensociety/1.01/9.html (дата звароту: 18 студзеня 2016).


АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

20

З М П Р Б

Н А А Э Е

Е Ш Н Я Я Р Э Н Т А , К Р А Э К А Н А М I Ч Н Ы П У Л I З М I В Ы Ж Ы В А Н Н Е Ж Ы М У Ў С У Ч А С Н А Й Л А Р У С I

Аляксандр Аўтушка-Сікорскі скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2011 г., атрымаўшы ступень бакалаўра палітычных навук і еўрапейскіх даследаванняў. Атрымаў ступень магістра палітычных навук (Цэнтральнаеўрапейскі ўніверсітэт, Будапешт), магістра публічнай палітыкі (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Літва). Цяпер Аляксандр з’яўляецца аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Анатацыя. Мэтаю гэтай працы з’яўляецца аналіз асноўных эканамічных умоў, ключавых для падвышэння пратэсных настрояў і магчымай дэмакратызацыі аўтарытарнага рэжыму ў сучаснай Беларусі. У працы аналізуецца эканамічная палітыка Беларусі, вынікам якой стала ўсталяванне сацыяльнага кантракта паміж дзяржавай і грамадствам у Беларусі, а таксама крыніцы, выкарыстаныя для фінансавання гэтай палітыкі. Па выніках аналізу выпрацавана мадэль для ацэнкі мажлівых наступстваў патэнцыяльнай змены эканамічнай палітыкі (у выпадку эканамічнага крызісу). Вынікі мадэльнага разліку дэманструюць, што пры іншых роўных умовах эканамічны крызіс мае абмежаваны ўплыў на падвышэнне пратэсных настрояў і магчымую дэмакратызацыю аўтарытарнага рэжыму. Аднак у выпадку глыбокага эканамічнага крызісу магчыма выкарыстанне некалькіх стратэгій далейшай дэмакратызацыі рэжыму ці яго змены. У выніку мадэльнага разліку гэтыя стратэгіі сфармуляваныя для выкарыстання палітычнай апазіцыяй у Беларусі. Ключавыя словы: макраэканамічны папулізм, эканамічны крызіс, сацыяльны кантракт, трансфармацыя аўтарытарных рэжымаў.


З 1991 г. квазісацыялістычная мадэль эканомікі, у значнай ступені ўскосна выяўленая ў экспансіянісцкай мадэлі паскарэння эканамічнага росту, адміністратыўным рэгуляванні цэн, адмове ад шырокай прыватызацыі і ўвядзенні значнай колькасці сацыяльных праграм для забеспячэння ўнутранай легітымнасці рэжыму, застаецца фактычна не рэфармаванай у Беларусі. У фундаментальных эканамічных працах такі тып эканамічнай палітыкі называўся “макраэканамічным папулізмам”, а ў большасці краін (у першую чаргу, у Лацінскай Амерыцы), у якіх ён выкарыстоўваўся, “век” такой палітыкі звычайна не перавышаў пяці гадоў з прычыны хуткай акумуляцыі ўнутраных дысбалансаў і макраэканамічнай нестабільнасці. Аднак у Беларусі макраэканамічны папулізм паспяхова выкарыстоўваецца больш за 20 гадоў. Магчымасць яго захавання вызначаецца, у першую чаргу, энергетычнымі субсідыямі Расіі, а таксама рознымі шчылінамі, якія дазваляюць беларускім уладам атрымліваць неэканамічны прыбытак. Гэты спосаб захавання макраэканамічнай стабільнасці і забеспячэння эканамічнага росту ўласцівы так званым “дзяржавам-ранцье”. Адначасова, дысбалансы, уласцівыя эканоміцы дзяржавы-ранцье, і выкарыстанне макраэканамічнага папулізму прывялі да макраэканамічнай нестабільнасці, фінансавага крызісу 2011 г. і эканамічнага крызісу 2015 г. у Беларусі. Наступствы крызісаў значна парушылі асноўныя прынцыпы “сацыяльнага кантракта” паміж дзяржавай і грамадствам і заклалі падмурак з дыспрапорцый, якія перашкаджаюць аднаўленню статусу-кво сацыяльнага кантракта ў кароткатэрміновай перспектыве. З гэтай нагоды наш навуковы інтарэс накіраваны на аналіз магчымых першапачатковых эканамічных умоў, якія ў доўгатэрміновай перспектыве могуць прывесці да падвышэння пратэснай актыўнасці і ціску на дзяржаву з мэтаю дэмакратызацыі палітычнага рэжыму.

21 АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

УВОДЗIНЫ


АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

22

У даследчай частцы гэтай працы будзе выкарыстоўвацца імітацыйная мадэль, заснаваная на тэорыі гульняў. Асноўныя працы, якія паслужаць тэарэтычным падмуркам гэтай працы, будуць уключаць тэорыю макраэканамічнага папулізму, у прыватнасці, працу Рудыгера Дорнбуша “Макраэканамічны папулізм у Лацінскай Амерыцы” (Dornbush, Edwards 1989). У частцы, прысвечанай тэорыі палітыка-бізнэсовага цыкла, будзе выкарыстаная праца Уільяма Нордгаўса (Nordhaus 1990); у частцы пра мадэляванне зыходнага стану, неабходнага для росту пратэснай актыўнасці, мы выкарыстаем працы Джэймса Дэйвіса (Davies 1962), Дарона Аджэмаглу і Джэймса Робінсана (Acemoglu, Robinson 2005). Акрамя таго, на працягу ўсяго тэксту мы будзем карыстацца аналітычнымі справаздачамі Даследчага цэнтра ІПМ, а таксама статыстыкай, атрыманай з банка звестак Сусветнага банка.

ЭКАНАМIЧНАЯ СIСТЭМА БЕЛАРУСI: ПРАБЛЕМЫ I ВЫКЛIКI ДЛЯ ПАЛIТЫЧНАГА РЭЖЫМУ Спецыфіку эканамічнай палітыкі магчыма апісаць з выкарыстаннем канцэпцыі папулізму, якую разумеюць як набор экспансіянісцкіх эканамічных захадаў, накіраваных на падвышэнне тэмпаў росту асобнай дзяржавы, адначасова ігнаруючы негатыўныя наступствы гэтых захадаў: рост інфляцыі і знешняй запазычанасці, нестабільнасць на ўнутраных рынках і г.д. Макраэканамічны папулізм выкарыстоўваўся ўладамі Аргенціны (Dornbush, Edwards 1989), Чылі, Перу і Бразіліі (De Castro, Ronci 1989), краін Блізкага Усходу (Farzageran 1997) і ўладамі некалькіх паслясацыялістычных краін (Auslund 2005). Дакладны набор захадаў, якія выкарыстоўваюцца ў рамках макраэканамічнага папулізму, найчасцей адрозніваецца ўва ўсіх краінах, якія яго ўжываюць. Аднак, ува ўсіх краінах, якія карыстаюцца макраэканамічным папулізмам, дзейнічае асноўнае “правіла” макраэканамічнага росту: пераразмеркавальная палітыка падвышэння прыбытку насель-


Прыход Аляксандра Лукашэнкі да ўлады адзначыў згортванне нясмелых спроб рэфармаваць беларускую эканоміку, якія распачыналіся напачатку 90-х гг. ХХ ст., і захаванне савецкай квазісацыялістычнай мадэлі эканомікі, у першую чаргу арыентаванай на дзяржаўнае рэгуляванне. Згортванне рынкавых рэформ характарызавалася вяртаннем да дзяржаўнага кіравання эканомікай на аснове так званых “пяцігадовых планаў”, недахопам стымулявання прадпрымальніцтва, рэнацыяналізацыяй банкаў і пераходам да стымулявання эканомікі праз павелічэнне грашовай масы ў абароце адпаведна палітыцы макраэканамічнага папулізму. Нягледзячы на высокую інфляцыю, макраэканамічную нестабільнасць і дэвальвацыю, з 1996 да 2011 г. тэмп росту беларускай эканомікі быў даволі высокім – у межах 3–11%. Хуткае зніжэнне тэмпаў росту ВУП адбылося толькі ў 2009 г., калі беларуская эканоміка расла толькі на 0,2%, што было выклікана ўздзеяннем глабальнага эканамічнага крызісу. Такія эканамічныя вынікі былі дасягнутыя дзякуючы экспансіянісцкай грашова-крэдытнай палітыцы, накіраванай на субсідаванне дзяржаўных прадпрыемстваў, фінансаванне сельскагаспадарчага сектара з нізкімі вытворчымі вынікамі і падвышэнне аб’ёмаў жыллёвага будаўніцтва. Адпаведным чынам, праз эмісію беларускага рубля, значна павялічваліся заробкі насельніцтва. Як паказана ў (Крук, Пелипась, Чубрик 2006: 6), рост заробкаў у Беларусі шмат год перавышаў рост прадукцыйнасці працы. Калі ў 1996 г. сярэдні заробак у Беларусі складаў каля 100 долараў ЗША, да канца 2010 г. гэтая лічба павялічылася да 500 долараў ЗША. Як паказвае практыка, макраэканамічны папулізм у доўгатэрміновай перспектыве з’яўляецца нестабільнай палітыкай: у выніку, акумуляванне ўнутраных і знешніх дысбалансаў прыводзіць да дэфіцыту бюджэту, гіперінфляцыі і значнай знешняй запазычанасці. Напрыклад, макраэканамічны папулізм у Чылі “пратрымаўся” тры гады;

23 АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

ніцтва з адначасовым ігнараваннем негатыўных эканамічных наступстваў.


АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

24

век макраэканамічнага папулізму ў Перу склаў каля пяці гадоў. У сваю чаргу, палітыка макраэканамічнага папулізму на Беларусі дэманстравала стабільнасць каля дваццаці гадоў. Крыніцаю стабільнасці макраэканамічнага папулізму ў Беларусі з’яўляецца атрыманне значнага прыбытку ад неэканамічнай дзейнасці. Сярод напрамкаў “напаўнення” беларускага бюджэту за кошт знешняй рэнты найбольш значнымі з’яўляюцца расійская нафтавая і газавая рэнта, за кошт якой Беларусь у розныя гады субсідавалася на 10–20% ВУП; гандлёвая асіметрыя паставак тавараў праз беларускарасійскую мяжу (Pikulik 2010: 172); знешняе запазычванне, уключна з ануляваннем запазычанасці Расіяй; магчымасць сплачваць за пастаўкі нафты і газу (ды іншыя) праз бартарныя схемы (Rawi 2004; Balmaceda 2006); кантрабанда цыгарэт, алкаголю і цукру; гандаль зброяй (Pikulik 2010: 172).

ПАЛIТЫЧНАЯ РАЦЫЯНАЛЬНАСЦЬ ПАЛIТЫКI МАКРАЭКАНАМIЧНАГА ПАПУЛIЗМУ НА БЕЛАРУСI: ПАЛIТЫКА РЭГУЛЯВАННЯ ПРЫБЫТКУ I ПАДТРЫМКА РЭЖЫМУ НАСЕЛЬНIЦТВАМ Палітыка макраэканамічнага папулізму на Беларусі выкарыстоўвалася для забеспячэння шырокай падтрымкі кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі насельніцтвам Беларусі. Выкарыстанне пераразмеркавальнай палітыкі падвышэння прыбыткаў, шырокія сацыяльныя праграмы і забеспячэнне высокага ўзроўню занятасці дазволілі стварыць так званы “сацыяльны кантракт” паміж дзяржавай і грамадствам у Беларусі. Сутнасцю сацыяльнага кантракта ў Беларусі быў “абмен” палітычнай лаяльнасці большасці насельніцтва на гарантыі маленькага, але стабільнага прыбытку, які павольна павялічваецца, і гарантыя занятасці (Гайдук 2009). Акрамя таго, электаральны каляндар у Беларусі адпавядаў логіцы так званага палітыка-бізнэсовага цыкла (Nordhaus 1975), у якім важныя эканамічныя індыкатары – тэмпы росту рэальных заробкаў, у першую чаргу, – павялічваліся перад


Насамрэч, сітуацыю, якая развілася пасля парушэння сацыяльнага кантракта ў Беларусі, можна апісаць, выкарыстоўваючы крывую Дэйвіса, якая ілюструе меркаваную сітуацыю ўзнікнення сацыяльна-эканамічнага крызісу і рэвалюцыі (гл. графік ніжэй). Паводле Дэйвіса, “рэвалюцыі ў аўтарытарных рэжымах не ўзнікаюць праз працяглае захаванне нізкага стандарту жыцця ў аўтарытарнай дзяржаве, але адбываюцца, калі доўгі

25 АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

прэзідэнцкімі і парламенцкімі выбарамі (Крук, Пелипась, Чубрик 2006). Выкарыстанне палітыка-бізнэсовага цыкла беларускімі ўладамі стала важным сродкам прагназавання шырокай падтрымкі кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах (Автушко-Сикорский 2012). Сацыяльны кантракт паміж дзяржавай і грамадствам у Беларусі, нягледзячы на яго ўяўную стабільнасць, быў парушаны тры разы. Прычынаю парушэння стала эканамічная нестабільнасць, выкліканая дысбалансамі, уласцівымі эканоміцы, якая працуе адпаведна логіцы макраэканамічнага папулізму. Парушэнне сацыяльнага кантракта дзяржавай здаралася ў 2009 і 2011 гг. (дэвальвацыя беларускага рубля, фінансавы крызіс і яшчэ адна дэвальвацыя, адпаведна). Трэці раз сацыяльны кантракт быў парушаны ў 2015 г. пасля пачатку эканамічнага крызісу ў Беларусі. Эканамічныя праблемы 2011 і 2015 гг. выклікалі масавыя пратэсты ў Беларусі і суправаджаліся значным падзеннем электаральнага рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі. Нягледзячы на той факт, што АМАП лёгка душыў пратэсты, гэта паказала, што ў выпадках парушэння ўладамі сацыяльнага кантракта насельніцтва (як найменш, значная яго частка) гатовае спыніць падтрымку беларускіх уладаў. Улічваючы, што асноваю сацыяльнага кантракта ў Беларусі з’яўляецца эканамічная і сацыяльная карысць, якую атрымлівае насельніцтва, узнікае пытанне: якія эканамічныя ўмовы ў будучыні могуць прывесці да падвышэння сацыяльнай напружанасці і пратэснай актыўнасці, мэтай якой з’яўляецца дэмакратызацыя рэжыму?


АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

26

Графік 1. Крывая Дэйвіса (Davies 1962: 6).

перыяд эканамічнага і сацыяльнага развіцця змяняецца рэзкім і кароткім перыядам падзення дабрабыту грамадзян, <...> калі спадзяванні грамадзян на эканамічны рост змяняюцца фрустрацыяй ад разумення аб’ектыўнай рэчаіснасці” (там жа). Адпаведна тэорыі Дарона Аджэмаглу і Джэймса Робінсана (Acemoglu, Robinson 2005), найбольш верагоднай сітуацыяй для рэвалюцыі з’яўляецца эканамічны крызіс, падчас якога рашэнні ўладаў больш не заслугоўваюць даверу. Непасрэднаю прычынаю рэвалюцыі з’яўляецца не эканамічны крызіс як такі, але другасны шок пасля яго (яшчэ адзін “падман” уладаў) або ўзровень няроўнасці паміж заможнымі і беднымі. Канцэпцыя крывой Дэйвіса і тэорыя перадумоў рэвалюцыі Аджэмаглу і Робінсана, як падаецца, датычацца наяўнай сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, паколькі рашэнні ўладаў пасля эканамічнага крызісу ніколі не мелі даверу; замест таго каб давесці да насельніцтва пераканаўчую эканамічную палітыку, каб пераадолець наступствы крызісаў і забяспечыць эканамічны рост, беларускія ўлады абвінавачвалі ў эканамічным крызісе знешніх актараў і сілы, унутраных ворагаў і нават грамадства як такое. Апошні падатак, прыдуманы беларускімі ўладамі, – так званы “падатак на сацыяльных утрыманцаў”, – насамрэч, дакладна прадэманстраваў, што ўлады гатовыя накласці дадатковы


Насамрэч, пасля эканамічнага крызісу, у залежнасці ад сітуацыі, аўтарытарны рэжым можа абраць адну з трох стратэгій дзеянняў: пераразмеркаванне (“хабар” насельніцтву), рэпрэсіі і дэмакратызацыя, неабходная для падвышэння даверу да рэжыму і зніжэння пратэсных настрояў. “Раздарожжа” выбару фармуецца ў залежнасці ад выдаткаў і карысці. Мадэллю Аджэмаглу і Робінсана прадугледжваецца існаванне ў краіне эліт (“заможных” грамадзян) і грамадзян з сярэднім і нізкім прыбыткам (“бедных” грамадзян). Няхай μ будуць некаторыя з рэсурсаў, якія становяцца недаступнымі грамадзянам пасля рэвалюцыі, у той час калі астатнія рэсурсы могуць быць размеркаваныя як грамадскія даброты. Тады μ* будзе азначаць некаторыя крытычныя “выдаткі” на рэвалюцыю, пасля якіх рэшта рэсурсаў, даступных для агульнага выкарыстання, будзе меншая за суму рэсурсаў, даступных грамадзянам да рэвалюцыі. Пераменная μ^ будзе адпавядаць карысці, якую грамадзяне маюць да рэвалюцыі. У гэтым выпадку θ будзе значыць агульную суму рэсурсаў, якія маюць эліты. Спрашчаючы, пад элітамі ў гэтым выпадку можна разумець “заможных грамадзян” і ўладных чыноўнікаў (якія цяпер займаюць пасады). Калі θ > ρ, дзе ρ – гэта сума рэсурсаў, даступных бедным, то гэта мадэль эксклюзіўнага аўтарытарызму, накіраванага на падтрымку “лаяльных груп”, у супрацьлегласць інклюзіўнаму аўтарытарызму, заснаванага на далучэнні шырокіх мас да палітыкі пераразмеркавання багацця. Паколькі амаль заўсёды намінальная колькасць грамадзян у “заможнай” і “беднай” групах неаднолькавая, колькасць “заможных” асоб будзе пазначацца пераменнай δ. Аднак у любой сітуацыі эліта не застаецца знешнім назіральнікам, але можа ўплываць на паводзіны і стымулы шырокіх мас. Такім чынам, каб знізіць сацыяльнае напружанне праз незадаволенасць колькасцю рэсурсаў, даступных

27 АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

падатковы цяжар, каб фінансаваць дэфіцыт бюджэту, нават калі такі цяжар падаецца неабгрунтаваным і пагаршае эканамічнае становішча малазабяспечаных грамадзян.


АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

28

бедным грамадзянам, улады могуць прапанаваць ім больш рэсурсаў. Пад гэтым разумеецца палітыка пераразмеркавання і скарачэнне колькасці рэсурсаў, якія маюць “заможныя”, на карысць “бедных”. У гэтай сітуацыі бедныя атрымаюць колькасць рэсурсаў, роўную: (1.1) μ’ = θ – ρ(τρ (θ – δ) – (1– δ)C(τρ) ; дзе τρ – гэта ўзровень падатку, які плацяць бедныя, а C(τρ) – гэта частка бюджэту, фармаваная за кошт падаткаў, якія збіраюцца з бедных. Тады: калі θ ≤ μ, эліты застаюцца ва ўладзе без неабходнасці ў палітыцы пераразмеркавання ці дэмакратызацыі. Гэта адбываецца праз недахоп сацыяльнага напружання з-за незадаволенасці няроўным размеркаваннем рэсурсаў паміж заможнымі і беднымі; калі θ > μ, патэнцыял рэвалюцыі абмежаваны. У гэтым выпадку, калі для значэння μ* умова μ* = (1.1), тады 2.1) калі μ > μ*, эліты не дэмакратызуюцца і прызначаюць падатак на суму τp, каб пераразмеркаваць карысць, дастатковы для зніжэння пратэсных настрояў. Гэта адбываецца таму, што выдаткі на рэвалюцыю большыя за ўзровень рэсурсаў, якія атрымліваюць грамадзяне, дзякуючы скарачэнню падаткаў; калі μ < μ*, а няроўнасць μ ≥ (1.1) слушная, тады любое пераразмеркаванне карысці неістотнае для грамадзян, і, каб прадухіліць рэвалюцыю, улады дэмакратызуюцца. Грамадзяне страчваюць менш (ці столькі ж), чым яны могуць атрымаць пасля пераразмеркавання часткі эксклюзіўных тавараў на іх карысць, а таксама захоўваюць частку папярэдніх ўласных рэсурсаў (інакш кажучы, яны


Графік 2. Верагоднасць адпаведнасці µ’ нейкаму значэнню. Усе пераменныя ва ўраўненні (1.1) былі рандамізаваныя ў інтэрвале [0; 1]. Улічваючы мажлівыя кірункі вектараў руху пераменных θ, τp, C(τp), ρ і ўзаемасувязь кірунку вектараў, мы мадэлюем размеркаванне значэнняў µ’ з улікам змянення пераменных мадэлі (1.1). Як можна бачыць па размеркаванні вынікаў мадэлі, колькасць выпадкаў, у якіх значэнне µ’ маленькае – а таму палітыка пераразмеркавання не дае вынікаў (вышэйазначаныя ўмовы 2.2 і 2.3) і рэжым дэмакратызуецца або адбываецца рэвалюцыя – вельмі малая. Гэта дэманструе ўстойлівасць палітыкі пераразмеркавання ў аўтарытарных рэжымах у межах вышэйапісанай мадэлі. У якіх выпадках можа ўзнікнуць сітуацыя з маленькім значэннем µ’ – калі ўлады маюць тэндэнцыю да дэмакратызацыі ці калі адбываецца

29 АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

атрымліваюць карысць, роўную (θ + μ^ – μ)); 2.3) калі μ < μ*, а няроўнасць μ ≥ (1.1) няслушная, адбываецца рэвалюцыя. Гэта адбываецца таму, што грамадзянам больш карысная рэвалюцыя, чым зніжэнне ўзроўню падатку.


АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

30

рэвалюцыя? Вяртаючыся да ўраўнення (1.1), гэта адбываецца, калі выконваюцца наступныя ўмовы: • τρ – падатак, які плацяць бедныя, высокі, • C(τρ) – частка бюджэту, якая фармуецца з падаткаў, што збіраюць з бедных, вялікая, або • θ (сума рэсурсаў, якімі валодаюць заможныя) значна большая за значэнне ρ (суму, рэсурсаў, якімі валодаюць бедныя), у той час калі значэнне δ (колькасць заможных) вельмі малое. Вынікі мадэлявання сведчаць, што пры іншых роўных умовах імавернасць узнікнення сітуацыі, у якой рэжым рухаецца ў кірунку дэмакратызацыі, ці імаверная рэвалюцыя, абмежаваная наступнымі выпадкамі, у якіх: • здараецца сур’ёзны эканамічны крызіс (падчас якога пераразмеркаванне рэсурсаў немажлівае) і калапс прыбыткаў насельніцтва, • улады абкладаюць бедных грамадзян высокімі падаткамі або значна падвышаецца цяжар ускоснага падаткаабкладання (напрыклад, выдаткі на публічныя паслугі), • складаецца сітуацыя значнага падвышэння няроўнасці прыбыткаў заможных і бедных.

ЗАКЛЮЧЭННЕ Разглядаючы вышэйапісаную мадэль, можна зрабіць выснову, што пры іншых роўных умовах найбольш належнай стратэгіяй для апазіцыйных палітычных сіл у Беларусі можа быць акцэнт на няроўнасці прыбыткаў паміж звычайнымі грамадзянамі і “элітамі” (чыноўніцтвам, міліцыяй і г.д.) або істотнае “кіраванне спадзяваннямі”, якое будзе ўключаць, у першую чаргу, папулярызацыю той ідэі, што без дэмакратызацыі рэжыму або яго змены эканамічныя праблемы будуць толькі пагаршацца. У адваротным выпадку з-за высокага ўзроўню стабільнасці палітычнага рэжыму ў выніку выкарыстання апераджальных аўтарытарных практык і атрымання знешняй рэнты з Расіі палітычная сітуацыя ў Беларусі не пакіне месца для ўнутраных палітычных сіл па-


СПIС КРЫНIЦ I ЛIТАРАТУРЫ 1. Acemoglu, D., Robinson, J. (2005) Economic Origins of Dictatorship and Democracy, Cambridge: Cambridge University Press. 2. Auslund, A. (2005) The economic policy of Ukraine after Orange Revolution, Eurasian Geography and Economy, 46 (5): 327–353. 3. Davies, J. (1962) Towards a Theory of Revolution, American Sociological Review, Vol. 27 (1): 5–19. 4. Dornbush, R., Edwards, S. (1989) Macroeconomic populism in Latin America. National bureau of economic development, Working paper No. 2986. 5. Nordhaus, W. (1975) The political business cycle, Review of Economic Studies, 42: 169–190. 6. De Castro, P.R., Ronci, M. (1989) Sixty years of populism in Brasilia, NBER working paper. 7. Farzageran, M.R. (1997) Macroeconomic populism in Iran, DUT working paper. 8. Pikulik, A. (2010) Comparative Pathways of Belarus and Ukraine (1991–2007), PhD thesis. Department of Political and Social Sciences of European University Institute. 9. Автушко-Сикорский, А. (2012) Политико-деловой цикл, или политическая экономия доверия президенту. Белорусский институт стратегических исследований. Даступна па спасылцы: http://belinstitute.eu/images/doc-pdf/sa_04_2012_ ru.pdf (дата звароту: 21.07.2017). 10. Крук Д., Пелипась И., Чубрик А. (2006) Основные макроэкономические взаимосвязи в экономике Беларуси:

31 АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

за межамі цяперашняга палітычнага рэжыму.


АЎТУШКА-СІКОРСКІ АЛЯКСАНДР ЗНЕШНЯЯ РЭНТА, МАКРАЭКАНАМIЧНЫ ПАПУЛIЗМ I ВЫЖЫВАННЕ РЭЖЫМУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСI

32

результаты эконометрического моделирования, Минск: Исследовательский центр ИПМ. 11. Гайдук, К., Ракова, Е., Силицкий. В. (ред.) (2009) Социальные контракты в современной Беларуси, СанктПетербург: Невский простор.


Алена Жэбрык – выпускніца бакалаўрскай праграмы «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Атрымала вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце па спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка» (Беларусь). Сфера даследчых інтарэсаў – назіранне за выбарамі, удзел грамадзянскай супольнасці ў публічнай палітыцы. Працуе аналітыкам у беларускай ІТ-кампаніі ў Мінску. Анатацыя. У артыкуле праводзіцца генеалагічны аналіз ключавых перыядаў развіцця і станаўлення інстытута назірання ў Беларусі; у прыватнасці, даследуецца эвалюцыя падыходаў да вызначэння яго зместу. У артыкуле прыводзіцца актуальная канфігурацыя інстытута назірання, вылучаюцца актыўныя суб’екты (партыйныя, грамадзянскія, праўладныя назіральнікі), вызначаюцца іх мэты і задачы. Дадзеныя для даследавання былі атрыманыя праз інтэрв’ю з экспертамі і лідарамі кампаній па назіранні, а таксама праз аналіз другасных крыніц. У выніку праведзеных інтэрв’ю ўдалося сабраць інфармацыю, недаступную публічна, а таксама атрымаць агульную карціну дзейнасці інстытутаў назірання. На падставе праведзенага аналізу можна зрабіць выснову, што назіранне за выбарамі ў Беларусі шматфункцыянальнае. Адначасова было вызначана, што кожны суб’ект назірання клапоціцца пра ўласныя мэты і выконвае адпаведныя функцыі, зыходзячы з таго, да якога тыпу назірання ён адносіцца. Нягледзячы на змястоўнае адрозненне ў падыходах да назірання партыйных і грамадзянскіх дзеячаў, уцягнутых у працэс, на выбарчых участках яны хутчэй выступаюць як саюзнікі, што звязваецца з маштабнасцю працэдурных парушэнняў з боку ўладаў. У сваю чаргу, праўладнае назіранне ўсё

33 ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

I Н С Т Ы Т У Т Н А З I Р А Н Н Я З А В Ы Б А Р А М I Ў Б Е Л А Р У С I : А Н А Л I З С Т А Н А Ў Л Е Н Н Я З М Е С Т У I Ф У Н К Ц Ы Й


ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

34

больш актыўна выкарыстоўваецца для легітымізацыі вынікаў выбараў, у тым ліку, і з дапамогай дыскрэдытацыі працы незалежных назіральнікаў. Ключавыя словы: Беларусь, назіранне за выбарамі, галасаванне, палітычны ўдзел, недэмакратычны рэжым, партыйнае назіранне, грамадзянскае назіранне.

УВОДЗIНЫ Беларусь – адзіная еўрапейская краіна, дзе кіраўнік дзяржавы нязменна знаходзіцца ва ўладзе больш за дваццаць гадоў (з 1994 г.), хоць і абіраецца, згодна з Канстытуцыяй, непасрэдна народам на падставе ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права шляхам таемнага галасавання. Разам з тым, у дакладах міжнароднай супольнасці і адпаведных рэйтынгавых агенцтваў (напрыклад, Freedom House), Беларусь цягам большай часткі гэтага тэрміну ацэньваецца як несвабодная і недэмакратычная (Freedom 2017) дзяржава, дзе базавыя палітычныя і грамадзянскія правы адсутнічаюць ці сістэматычна парушаюцца. У такой сітуацыі асаблівую важнасць набывае інстытут назірання за выбарамі, бо менавіта ён ёсць інструментам ацэнкі легальнасці і легітымнасці электаральных працэсаў ды іх вынікаў. У пераходных палітычных рэжымах інстытут назірання за выбарамі набывае дадатковыя функцыі. Так, ён не абмяжоўваецца працэдурнай фіксацыяй электаральных парушэнняў, але адначасова з’яўляецца і сродкам палітычнай мабілізацыі. З аднаго боку, ён дапамагае ўладзе мабілізаваць сваіх прыхільнікаў для шмат у чым фармальнага «сведчання» пра адпаведнасць выбараў усім стандартам і, адпаведна, пацверджання легітымнасці кандыдатаў, якія выбіраюцца (а часцей – перавыбіраюцца) у дадзены момант. З іншага, дае магчымасць апазіцыі мабілізаваць сваіх прыхільнікаў і тых грамадзян, якія сапраўды гатовыя назіраць за выбарамі з пункту гледжання адпаведнасці нацыянальнаму заканадаўству, а таксама супрацьстаяць заўважаным парушэнням, фіксацыя


Назіранне за выбарамі дазваляе грамадзянам самастойна ацаніць ужо сфармаваныя нацыянальныя электаральныя практыкі. Як паказвае досвед пераходных рэжымаў, нацыянальныя арганізацыі і кааліцыі, створаныя для назірання за выбарамі, з часам могуць рабіцца падмуркам для прасоўвання дэмакратыі альтэрнатыўнымі спосабамі (напрыклад, для ажыццяўлення маніторынгу дзяржаўнай эфектыўнасці, барацьбы з карупцыяй, адвакатавання, грамадзянскай адукацыі і г. д.). Іншымі словамі, нацыянальнае грамадзянскае назіранне за выбарамі ў новых дэмакратыях або краінах з пераходным рэжымам можа, па-першае, спрыяць тэхнічнаму паляпшэнню выбарчага працэсу, па-другое, стымуляваць развіццё і кансалідацыю грамадзянскай супольнасці і ў цэлым працэсаў дэмакратызацыі, альбо, наадварот, дапамагаць уладам ствараць бачнасць наяўнасці актыўных грамадзян ды арганізацый і гэтым жа спрыяць стабілізацыі аўтарытарных інстытутаў. Прымаючы пад увагу ўсе гэтыя аспекты, у артыкуле ставіцца за мэту разгледзець фармаванне інстытута назірання за выбарамі ў Беларусі, прасачыць эвалюцыю падыходаў да вызначэння яго зместу, а таксама вызначыць функцыі, якія выконвае інстытут назірання ў нашай краіне. Дадзеныя для даследавання былі атрыманыя праз інтэрв’ю з экспертамі і лідарамі кампаній па назіранні, а таксама аналіз другасных крыніц.

ЭТАПЫ I КАНТЭКСТ СТАНАЎЛЕННЯ IНСТЫТУТА НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI У станаўленні беларускага інстытута нацыянальнага назірання ў адпаведнасці з мэтамі, суб’ектамі назірання і стасункамі паміж апошнімі можна вылучыць наступныя этапы развіцця, а таксама вызначыць іх асноўныя змястоўныя характарыстыкі: І этап: 1994–2000 гг., калі назіранне за выбарамі ў Бе-

35 ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

якіх можа паўплываць на прызнанне вынікаў галасавання (ці хаця б публічна артыкуляваць такія парушэнні).


ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

36

ларусі было пераважна партыйным. ІІ этап: 2000–2003 гг., калі разам з партыйным у краіне з’яўляецца і афармляецца грамадзянскае назіранне за выбарамі. ІІІ этап: 2004–2006 гг., калі ў інстытуце назірання з’яўляецца раскол паміж партыйным і грамадзянскім назіраннем, а таксама ўзмацняецца ціск на незалежных назіральнікаў з боку ўладаў (крымінальныя справы, арышты актывістаў). IV этап: 2006 г. – сённяшні дзень, калі ў дадатак да партыйнага і незалежнага з’яўляецца маштабнае праўладнае назіранне. Як адзначаў В. Сіліцкі, у сярэдзіне – пачатку 2000-х гг. беларускія актывісты імкнуліся арыентавацца на “добрыя практыкі”, якія прывялі да падзення недэмакратычных рэжымаў у іншых краінах. У прыватнасці, актуальным быў прыклад Югаславіі, калі афіцыйныя вынікі галасавання моцна адрозніваліся ад вынікаў незалежнага назірання, што выклікала масавыя пратэсты, якія прывялі да падзення рэжыму Мілошавіча (Сіліцкі 2003). Карысным лічыўся і прыклад Украіны, дзе ў 2004 г. паведамленні пра фальсіфікацыю на выбарах сталі адным з каталізатараў пратэстаў падчас “аранжавай рэвалюцыі”. Аднак назіранне як элемент абароны вынікаў выбараў спрацоўвае тады, калі краіна аб’ектыўна рухаецца да дэмакратыі: грамадства адчувае адпаведны настрой, грамадзянская супольнасць мае шырокую сетку інстытутаў, праўладная эліта перажывае стомленасць і страх перад апазіцыйнымі сіламі. У Беларусі ж падобнага не адбываецца – аўтарытарны рэжым не лібералізуецца, а наадварот, замацоўваецца з дапамогай усё больш складаных тактык, якія ўключаюць ціск на грамадзянскую супольнасць у цэлым і назіральнікаў у прыватнасці. Таму назіранне за выбарамі ў Беларусі не магло і па сёння не можа прывесці да такіх вынікаў, як у свой час у Югаславіі.


Пасля абвяшчэння незалежнасці ў Беларусі, як і ў іншых былых краінах былога савецкага блоку, паўстала і дзейнічала схема партыйнага назірання, калі назіральнікі – сябры палітычных партый – былі непасрэдна ўцягнутыя ў працу выбарчых камісій. У прыватнасці, яны мелі магчымасць удзельнічаць у падліку галасоў. На першых этапах назіральнікамі былі пераважна актывісты, звязаныя з БНФ, якія не былі арганізаваныя ў пэўную адзіную сістэму назірання. Фармальным заканчэннем дадзенага этапу можна лічыць 2000 г., калі ўступіў у сілу новы Выбарчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь, які абмежаваў паўнамоцтвы назіральнікаў (у прыватнасці, іх магчымасць удзельнічаць у падліку). Разам з тым, менавіта ў гэты перыяд цікавасць да назірання за выбарамі акрамя партыйных дзеячаў пачалі праяўляць і грамадскія актывісты. У прыватнасці, была арганізаваная і праведзеная першая агульнанацыянальная сістэмная кампанія па назіранні за выбарамі, якая факусавалася на выбарах дэпутатаў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання (15 кастрычніка 2000 г.). Арганізатарамі кампаніі сталі дзве структуры грамадзянскай супольнасці: створаны ўвосень 1999 г. Цэнтральны каардынацыйны савет (ЦКС) і Праваабарончы цэнтр “Вясна”. У сваю чаргу, у ЦКС уваходзіла некалькі арганізацый: “Беларускі Хельсінскі камітэт” (БХК), “Беларускі рэспубліканскі клуб выбаршчыкаў”, “Свабодны прафсаюз беларускі”, “Фонд імя Льва Сапегі”, “Беларускі жаночы інфармацыйна-каардынацыйны цэнтр”, Цэнтр “Беларуская ініцыятыва” і аргкамітэт руху “За свабодныя і дэмакратычныя выбары” (Булгакаў 2006: 312). Нягледзячы на спробы арганізацый выступаць кааліцыяй у межах кампаніі назірання, сумесныя дзеянні атрымліваліся далёка не заўжды. Напрыклад, “Беларускі Хельсінскі камітэт”, які ўваходзіў у склад ЦКС, трымаўся ў пэўным сэнсе

37 ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

СТАНАЎЛЕННЕ IНСТЫТУТА НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI 1994 – 2000 ГГ.: КАНЦЭПЦЫI ПАСIЎНАГА I АКТЫЎНАГА НАЗIРАННЯ


ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

38

адасоблена і разам з удзелам у агульнай кампаніі рэалізоўваў і ўласную праграму назірання (Булгакаў 2006: 312). Абазначаная тэндэнцыя на падзел унутры арганізацый грамадзянскай супольнасці працягнулася ў 2001 г., калі з’явіліся і іншыя суб’екты, што публічна заявілі пра свой намер праводзіць самастойнае назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі. Напрыклад, Асацыяцыя грамадзянскіх аб’яднанняў “Асамблея” (на чале з Алесем Бяляцкім). Многія арганізацыі, якія ўваходзілі ў Асамблею, уключаючы “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ), “Аб’яднанне беларускіх студэнтаў”, “Праваабарончы цэнтр Вясна”, “Прававая дапамога насельніцтву” і “Цэнтр па правах чалавека”, таксама артыкулявалі сваё жаданне браць удзел у назіранні за выбарамі. Імкнучыся не дапусціць стварэння паралельных структур у сістэме незалежнага грамадзянскага назірання, ЦКС ініцыяваў перамовы з Асамблеяй, што завяршыліся ўвесну 2001 г. падпісаннем пагаднення пра стварэнне адзінай сістэмы незалежнага грамадзянскага назірання за выбарамі (Булгакаў 2006: 313). Яна атрымала назву Грамадзянская ініцыятыва “Незалежнае назіранне”. Кіраўнікамі ініцыятывы зрабіліся фактычны кіраўнік ЦКС Мечыслаў Грыб і кіраўнік Асамблеі ды “Вясны” Алесь Бяляцкі. Сваімі асноўнымі задачамі “Незалежнае назіранне” абвясціла: стварэнне дзеяздольнай сеткі незалежнага непартыйнага назірання за выбарамі па ўсёй краіне, забеспячэнне адкрытасці, публічнасці і празрыстасці выбарчага працэсу, інфармаванне беларускай грамадзянскай і міжнароднай супольнасцяў пра рэальныя вынікі галасавання. Кажучы пра змест і функцыі інстытута назірання на вылучаны перыяд, можна адзначыць своеасаблівую барацьбу дзвюх канцэпцый грамадзянскага назірання, у дачыненні да якіх спрабавалі зрабіць выбар грамадскія актывісты Беларусі. Адна з іх – “пасіўнае назіранне” – заснаваная на ідэі, што назіральнік не з’яўляецца непасрэдным удзельнікам выбарчага працэсу, а значыць, не мае права ўмешвацца ў хаду выбараў. У выніку, асноўнай задачай назіральніка рабілася фіксацыя працэдурных парушэнняў. Прыхільнікі гэтага падыходу падкрэслівалі сваю роўнааддаленасць як ад уладаў, так і ад апа-


Другая канцэпцыя – “актыўнае назіранне” – была заснаваная на больш актыўным уцягванні назіральнікаў у выбарчы працэс. Лічылася, што яны мусяць не толькі фіксаваць парушэнні, але і імкнуцца іх прадухіліць. Такую канцэпцыю абрала кампанія “Незалежнае назіранне”. Калі прыхільнікі першага падыходу, кажучы пра дзейнасць інстытута назірання, намагаліся пазбягаць свайго асацыявання з нейкімі кантралюючымі дзеяннямі, прыхільнікі актыўнага супрацьстаяння фальсіфікацыям дзейнічалі іначай. Гэта заўважна нават на ўзроўні сімволікі кампаніі, дзе “Незалежнае назіранне” размясціла слова “кантроль” 2 . Пры гэтым, “актыўныя назіральнікі” не хавалі сваіх сувязяў з апазіцыйнымі палітычнымі партыямі.

2 Афіцыйны лагатып грамадскай ініцыятывы “Незалежнае назіранне” <http://goo.gl/ asG1Xf>

39 ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

зіцыйных структур. Такі падыход да назірання за выбарамі канцэптуальна супадаў з падыходам назіральнікаў міжнародных структур (у прыватнасці, АБСЕ), дзейнасць якіх, як правіла, абмяжоўваецца выключна фіксацыяй парушэнняў. Пасля, на аснове выяўленых парушэнняў, робяцца высновы пра ўзровень дэмакратычнасці выбарчага працэсу, што ў тэорыі можа паўплываць на легітымнасць абраных кандыдатаў. Такое “пасіўнае назіранне” ў большай ступені пасуе для апісання дзейнасці ЦКС.


ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

40

Разам з тым, у выпадку Беларусі не варта перабольшваць значэнне адрозненняў абедзвюх вышэйапісаных канцэпцый. На практыцы большасць назіральнікаў не паглыблялася ў такія тэарэтычныя аспекты. Пагатоў, улады, наладжаныя рашуча супраць самой ідэі незалежнага назірання за выбарамі, спрыялі нівеляванню адрозненняў і не давалі ім вырасці ў сур’ёзныя арганізацыйныя разыходжанні.

РАЗВIЦЦЁ IНСТЫТУТУ I ПРАКТЫК НАЗIРАННЯ Ў ПЕРЫЯД 2004–2006 ГГ.: ДАЛЕЙШЫ ПАДЗЕЛ ПАРТЫЙНАГА I ГРАМАДЗЯНСКАГА НАЗIРАННЯ ЦIСК З БОКУ ЎЛАДАЎ З сярэдзіны 2000-х гг. інстытут назірання за выбарамі ў Беларусі працягваў сваё функцыянаванне ў выглядзе партыйнага і грамадзянскага назірання, пры гэтым яго агульная канфігурацыя вызначалася шэрагам унутраных фактараў і падзей. Па-першае, паводле вынікаў досведу папярэдніх кампаній па назіранні паўстала Грамадзянская ініцыятыва “Партнёрства”, што заявіла пра стварэнне адмысловай шырокай структуры грамадзянскага назірання за выбарчым працэсам з вялікай колькасцю назіральнікаў на ўчастку і іх актыўным удзелам у выбарчым працэсе. У сваю чаргу, узнікненне такой структуры выклікала пэўнае незадавальненне лідараў беларускай апазіцыі, якія таксама прэтэндавалі на стварэнне ўласнай агульнанацыянальнай актыўнай (партыйнай) сістэмы назірання. І “Партнёрства”, і партыйныя лідары заяўлялі пра прыблізна аднолькавую колькасць назіральнікаў, якіх яны гатовыя былі выставіць на выбарчыя ўчасткі (3 тысячы) (OSCE/OHDIR 2006: 20). Такім чынам, можна казаць аб праявах лініі расколу ў дачыненні да назірання паміж палітычнымі (партыйнымі) і грамадзянскімі грамадскімі дзеячамі Беларусі. Па-другое, пачынаючы з 2004 г. узмацняўся ціск на структуры грамадзянскай супольнасці, якія маглі б ажыццяўляць назіранне (займаліся назіраннем раней ці валодалі дастатковым аўтарытэтам і досведам, каб заняцца ім). Напрыклад, у 2003 г. супраць БХК была ўзбуджаная крымі-


Па-трэцяе, у сувязі з кансалідацыяй недэмакратычнага рэжыму зменшылася перакананасць саміх грамадзянскіх і палітычных актывістаў у тым, што назіранне можа паўплываць на ход і вынікі выбараў у Беларусі. У выніку, функцыянаванне інстытута назірання на вызначаны перыяд вылучалася супрацьстаяннем і супярэчнасцямі ўнутры самой прадэмакратычнай беларускай супольнасці (грамадзянскія ініцыятывы назіральнікаў vs партыйныя), а таксама ўзмацненнем ціску на назіральнікаў з боку ўладаў. У кантэксце апошняга паўставала пытанне пра саму магчымасць арганізацыі масавага назірання за выбарамі ў Беларусі. Разам з тым, менавіта ў гэты перыяд з’яўляецца і замацоўваецца яшчэ адзін складнік інстытута нацыянальнага назірання – праўладныя назіральнікі. Іх вылучэннем займаліся грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі Беларусі, адкрыта лаяльныя да існай улады (у прыватнасці, “Белая Русь”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (БРСМ), “Беларускі саюз жанчын” (БСЖ), “Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі” (ФПБ) і інш.). Іх задачы звязаныя найперш з легітымізацыяй вынікаў галасавання.

АКТУАЛЬНАЯ КАНФIГУРАЦЫЯ IНСТЫТУТА НАЗIРАННЯ На сённяшні час інстытут назірання ў Беларусі захоўвае набытыя раней абрысы і падзел на партыйныя, непартыйныя і праўладныя кампаніі. Пры гэтым у рамках кожнай з іх можна вызначыць актыўныя суб’екты, а таксама іх мэты і задачы.

41 ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

нальная справа (Вясна 2004). Калапсам скончылася дзейнасць “Партнёрства”. Ініцыятыва была фактычна разгромленая спецслужбамі падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 г. Кіраўнікоў “Партнёрства” абвінавацілі ў парушэнні арт. 193 ч. 2 Крымінальнага кодэкса (удзел у незарэгістраванай арганізацыі, якая робіць замах на правы грамадзян) (Вясна 2006) і вынеслі прысуды рознай цяжкасці (Мікалая Астрэйку асудзілі на два гады пазбаўлення волі, Цімафея Дранчука – на адзін год. Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка атрымалі па паўгода турэмнага зняволення).


ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

42

Непартыйнае / грамадскае назіранне

У 2008 г. пачала дзейнасць сумесная кампанія праваабарончых арганізацый “Вясны” і “БХК” – “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, што пазіцыянуецца як палітычна не ангажаваная. Гэтая ініцыятыва дзейнічае ў рамках канцэпцыі “пасіўнага назірання”, пра што сведчаць заяўленыя ёю мэты: назіранне за выбарчым працэсам і яго ацэнка з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, а таксама інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці пра вынікі назірання 3. Колькасць назіральнікаў ад кампаніі складае да 450 асоб (Вясна 2015). Кажучы пра функцыі, кампанія грамадзянскага назірання ажыццяўляе маніторынг і ацэнку выбарчага працэсу, фіксуючы свае назіранні ў адпаведных справаздачах, якія прымаюцца да ўвагі міжнароднымі структурамі, але не прызнаюцца беларускімі ўладамі. Партыйнае назіранне Паралельна з “Праваабаронцамі за свабодныя выбары” ў 2008 г. пачала дзейнічаць кампанія па партыйным назіранні “Права выбару”, што прытрымліваецца стратэгіі “актыўнага назірання”. Кампанія аб’яднала восем палітычных і грамадзянскіх структур, сярод якіх: Беларускі народны фронт (Партыя БНФ), аргкамітэт партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), ПАГА “Рух «За свабоду»”, грамадзянская кампанія “Гавары Праўду!”, Беларуская партыя “Зялёныя”, аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) і прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) 4 . У ходзе выбарчых кампаній “партыйцы” выстаўляюць да 1300 назіральнікаў (Права выбару 2015). Змястоўнае адрозненне непартыйнага і партыйнага назірання заключаецца ў тым, што незалежныя назіральні3 Праваабаронцы за свабодныя выбары: https://elections2016.spring96.org/be (дата звароту: 25 ліпеня 2017). 4 Права выбару: http://pvby.org/about/


БАРАЦЬБА ЎЛАДАЎ З НЕЗАЛЕЖНЫМ НАЗIРАННЕМ ЯК ТАКТЫКА ЛЕГIТЫМIЗАЦЫI ВЫБАРАЎ Беларускія ўлады разумеюць прагматычную значнасць прызнання вынікаў выбараў міжнароднай супольнасцю. Напрыклад, кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Беларусі Лідзія Ярмошына адкрыта заяўляла пра неабходнасць супрацы з АБСЕ для забеспячэння фінансава-эканамічнай падтрымкі Беларусі з боку міжнародных арганізацый (БелТА 2012). І хоць асноўныя намаганні афіцыйных асоб ЦВК накіраваныя на ўзаемадзеянне з міжнароднымі наглядальнымі місіямі, нацыянальныя незалежныя назіральнікі таксама не застаюцца па-за ўвагай. Хоць незалежнае назіранне (партыйнае і непартыйнае) не з’яўляецца масавым, тым не менш, непрызнанне вынікаў выбараў нават па працэдурных момантах ацэньваецца ўладамі як патэнцыйная пагроза вонкаваму іміджу і ўнутранай лаяльнасці. У сувязі з гэтым незалежныя назіральнікі і кампаніі ў Беларусі працягваюць быць цэнтрам прыцягнення разнастайных практык уціску з боку ўладаў. У прыватнасці, у практычнай плоскасці гэта звязана з “супрацьстаяннем” незалежных назіральнікаў на выбарчых участках. Разгледзім некаторыя з выкарыстаных пры гэтым тактык. Масавая прысутнасць праўладных назіральнікаў на выбарчых участках. Праўладныя грамадскія аб’яднанні

43 ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

кі дэкларуюць сваю пазапартыйнасць (nonpartisanism) і палітычную неангажаванасць. З фармальных пазіцый незалежны назіральнік не мусіць быць зацікаўлены, хто пераможа на выбарах, сочачы за выкананнем працэдур. Партыйныя назіральнікі зацікаўленыя ў перамозе свайго кандыдата, у іх працы прысутнічае дастатковая доля палітычнай ангажаванасці. Хоць на практыцы, на выбарчых участках у Беларусі незалежныя і партыйныя назіральнікі хутчэй выступаюць як саюзнікі, а не антаганісты, што звязана з маштабнасцю працэдурных парушэнняў, якія складана (калі ўвогуле магчыма) аддзяліць ад дыскрэдытацыі таго ці іншага апазіцыйнага палітычнага кандыдата.


ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

44

і палітычныя партыі “выстаўляюць” вялікую колькасць назіральнікаў, што дае магчымасць беларускім уладам казаць пра ўцягнутасць грамадзянскай супольнасці ў выбарчы працэс. Разам з тым, вынікі такога назірання не фармалізуюцца. Напрыклад, у адным з экспертных інтэрв’ю звярталася ўвага на тое, што, нягледзячы на шматлікасць назіральнікаў ад “Белай Русі” і БРСМ на выбарах 2010 г. (каля 30 тыс. і 20 тыс. назіральнікаў адпаведна), ніякіх падсумавальных заяў пра вынікі назірання ні ў выглядзе прэс-рэлізаў, ні ў выглядзе справаздач гэтыя арганізацыі не выдавалі. Падтрымка дзейнасці камісій. Як адзначаецца ў справаздачах незалежнага назірання (Вясна 2015), праўладныя назіральнікі часта дзейнічаюць у супрацьвагу незалежным, тым самым дыскрэдытуючы апошніх. Напрыклад, калі незалежны назіральнік заяўляе аб парушэнні або высоўвае нейкае патрабаванне да камісіі, праўладныя назіральнікі робяць контрзаявы, дзе паказваюць неабгрунтаванасць такіх патрабаванняў. Падрыхтоўка скаргаў на незалежных назіральнікаў для абгрунтавання іх выдалення з выбарчых участкаў. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 г. і парламенцкіх выбарах 2016 г. зафіксаваныя выпадкі выдалення незалежных назіральнікаў пасля падачы на іх скаргаў з боку праўладных назіральнікаў. Беларускія медыі са спасылкай на палітычных актывістаў паведамлялі аб распаўсюджанні рэкамендацый па супрацьдзеянні актыўнасці незалежных назіральнікаў. У прыватнасці, падрыхтаваных узораў дакументаў са скаргамі (Белорусские новости 2015). Разам з тым, у шэрагу з такімі ўмоўна “складанымі”, негвалтоўнымі спосабамі дыскрэдытацыі назірання і назіральнікаў у Беларусі ўжываліся і працягваюць выкарыстоўвацца розныя формы непасрэднага гвалту. Напрыклад, перад пачаткам датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 2001 г. у Беларусі прайшла хваля пагромаў грамадзянскіх аб’яднанняў – удзельнікаў ініцыятывы “Незалежнае назіранне” (у прыватнасці, БХК, “Фонда імя Льва Сапегі”, “Беларускага рэспубліканскага клуба выбаршчыкаў”). Праверка інфар-


Такім чынам, кампаніі незалежнага назірання за выбарамі ў Беларусі працягваюць заставацца ў цэнтры ўвагі ўладаў. Для іх дыскрэдытацыі выкарыстоўваюцца разнастайныя гвалтоўныя (сімвалічныя і фізічныя) сродкі. Відавочна, што ціск на незалежных (партыйных і грамадзянскіх) назіральнікаў, а таксама супрацьпастаўленне ім масіўнага лаяльнага назірання, з’яўляюцца дадатковым інструментам легітымізацыі вынікаў выбараў.

ЗАКЛЮЧЭННЕ Калі казаць пра часавыя перыяды развіцця і станаўлення інстытута назірання ў Беларусі, то да прыняцця Выбарчага кодэкса ў 2000 г. інстытут назірання не быў строга рэгламентаваны. У змястоўным дачыненні першаснае партыйнае назіранне канцэнтравалася на падтрымцы і абароне інтарэсаў канкрэтнага кандыдата або партыі. На наступных этапах з’явіліся агульнанацыянальныя кампаніі назірання з удзелам арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія ставілі задачы актыўнага масавага прыцягнення, мабілізацыі грамадзян. Разам з тым, у змястоўным дачыненні вылучалася і ідэя “пасіўнага назірання” з задачай фіксацыі працэдурных парушэнняў. Умоўна кажучы, пасіўнага падыходу прытрымліваліся грамадзянскія, актыўнага – партыйныя назіральнікі і некаторая частка грамадзянскіх. Такі падзел стаўся адной з прычын інстытуцыйнага расколу паміж партыйным і непартыйным назіраннем.

45 ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

мацыі на “факты парушэнняў у сферы прадпрымальніцтва і падаткаабкладання”, як правіла, заканчваліся канфіскацыяй аргтэхнікі і апячатваннем памяшканняў. За дзень да асноўнага дня галасавання былі пазбаўленыя акрэдытацыі ўсе назіральнікі, накіраваныя “Вясной”. У выніку, каля 2 тыс. назіральнікаў не змаглі прысутнічаць на выбарчых участках (Булгакаў 2003: 316). Можна прывесці і пазнейшыя ў часавым вымярэнні прыклады непасрэднага ціску. Пасля парламенцкіх выбараў 2012 г. была затрыманая група незалежных назіральнікаў (ЕГУ 2012). У 2015 г., неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў, медыі паведамлялі пра выклікі незалежных назіральнікаў у міліцыю (Белсат 2015).


ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

46

На падставе праведзенага аналізу можна зрабіць выснову, што назіранне за выбарамі ў Беларусі поліфункцыянальнае. Пры гэтым, кожны суб’ект назірання клапоціцца пра свае мэты і выконвае адпаведныя функцыі, зыходзячы з таго, да якога віду назірання (партыйнае, грамадзянскае і праўладнае) ён належыць. Разам з тым, практыка паказвае, што падзел на партыйнае і грамадзянскае назіранне ў сітуацыі працэдурна ўскладненага недэмакратычнага рэжыму ў Беларусі дастаткова фармальны. У сваю чаргу, праўладнае назіранне ўсё больш актыўна выкарыстоўваецца для легітымізацыі вынікаў выбараў, у тым ліку, і з дапамогай дыскрэдытацыі працы незалежных назіральнікаў.

СПIС КРЫНIЦ I ЛIТАРАТУРЫ 1. Freedom in the World (2017) Belarus. Даступна па спасылцы: https://freedomhouse.org/report/freedom-world/2017/belarus (дата звароту: 25 ліпеня 2017). 2. Сіліцкі, В. (2003) Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі. Даступна па спасылцы: http:// vitalisilitski.org/sites/default/files/Silitski-Adkladzenaja_svaboda. pdf (дата звароту 25 ліпеня 2017). 3. Булгакаў, В. (2003) Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі. Даступна па спасылцы: http://kamunikat.org/usie_knihi. html?pubid=6627 (дата звароту: 25 ліпеня 2017). 4. OSCE (2006) OSCE/ODIHR Final Report. Presidential election, 19 March 2006 Republic of Belarus. Даступна па спасылцы: http://www.osce.org/odihr/elections/belarus/19395?download=true (дата звароту: 25 ліпеня 2017). 5. Вясна (2004) «ТАСИС»: Уголовное дело против БХК повредит отношениям с Евросоюзом. Даступна па спасылцы: http:// spring96.org/ru/news/7862 (дата звароту: 25 ліпеня 2017).


7. Вясна (2015) Итоговый аналитический отчет по результатам наблюдения на выборах Президента РБ 11 октября 2015 г. Даступна па спасылцы: http://spring96.org/files/misc/ itohovyi-analiticzeskii-otczet-po-rezultatam-nabljudenija-kampaniipravozaszczitniki-za-svobodnye-vybory.pdf (дата звароту: 25 ліпеня 2016). 8. Права выбару (2015) Выніковая справаздача 12 кастрычніка 2015 г. Даступна па спасылцы: http://pvby.org/wp-content/ uploads/2016/06/prava-vybaru-report-n6-bel1.pdf (дата звароту: 25 ліпеня 2017). 9. БелТА (2012) Демократия БДИПЧ ОБСЕ – очень хорошо организованная бюрократия. Даступна па спасылцы: http://www. belta.by/opinions/view/demokratija-bdipch-obse-ochen-horoshoorganizovannaja-bjurokratija-1808/ (дата звароту: 25 ліпеня 2016). 10. Белорусские новости (2015) ПРАВО ВЫБОРА. Государственные идеологи создают свою сеть «наблюдателей». Даступна па спасылцы: http://naviny.by/rubrics/ opinion/2015/09/18/ic_articles_410_189786 (дата звароту: 25 ліпеня 2016). 11. ЕГУ (2012) Среди задержанных в Беларуси наблюдателей за выборами – студенты, выпускница и преподаватель ЕГУ. Даступна па спасылцы: http://www.ehu.lt/ru/news/pokazatjstatjju/sredi-zaderzhannh-v-belarusi-nabljudatelej-za-vborami-student-vpusknica-i-prepodavatelj-egu- (дата звароту: 25 ліпеня 2016).

47 ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

6. Вясна (2006) Амерыканскае аддзяленне праваабарончай арганізацыі Amnesty International абвясціла аб правядзенні акцыі міжнароднай падтрымкі арыштаваных актывістаў грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі “Партнёрства”. Даступна па спасылцы: https://spring96.org/ru/ news/9836 (дата звароту: 25 ліпеня 2017).


ЖЭБРЫК АЛЕНА IНСТЫТУТ НАЗIРАННЯ ЗА ВЫБАРАМI Ў БЕЛАРУСI: АНАЛIЗ СТАНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ I ФУНКЦЫЙ

48

12. Белсат (2015) Независимых наблюдателей вызывают в милицию. Даступна па спасылцы: http://belsat.eu/ru/news/nezalezhnyh-naziralnikau-vyklikayuts-umilitsyyu/ (дата звароту: 25 ліпеня 2016).


Яна Усціненка – выпускніца магістарскай праграмы «Публічная палітыка» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Атрымала вышэйшую адукацыю ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне» (Беларусь). Сфера даследчых інтарэсаў: палітыка адукацыі, кіраванне сферай вышэйшай адукацыі, удзел грамадзянскай супольнасці ў публічнай палітыцы. Адна з заснавальніц Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС), працуе каардынатаркай праектаў у некамерцыйных арганізацыях Беларусі, накіраваных на ўключэнне грамадзян у развіццё гарадоў (Установа «Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ», МГА «Экапартнёрства»). Анатацыя. Дадзены артыкул прысвечаны аналізу ўзаемадзеяння дзяржавы і арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) у палітыцы вышэйшай адукацыі. Выбар аб’екта даследавання абумоўлены зацікаўленасцю ў зменах, якія адбываюцца ў міжсектарных узаемаадносінах да і пасля ўступлення Рэспублікі Беларусь у Балонскі працэс. Аўтарка ставіць перад сабой мэту вызначыць характар міжсектарных адносін і ступень уцягнутасці АГС у публічную палітыку. Для гэтага ў артыкуле даецца агляд актараў сферы вышэйшай адукацыі, аналіз практык узаемадзеяння дзяржавы і АГС, ацэнка і прагноз пабудовы міжсектарнага дыялогу. Тэарэтычнай асновай даследавання сталі працы Alan Fowler, John Keane, Gabriel A. Almond, якія раскрываюць спецыфіку грамадскіх арганізацый, узаемадзеяння грамадзянскай супольнасці і дзяржавы, а таксама работы беларускіх экспертаў Уладзіміра Дунаева, Уладзіміра Мацкевіча, Віктара Чарнова пра функцыянаванне

49

УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

У З А Е М А А Д Н О С I Н Ы А Р Г А Н I З А Ц Ы Й Г Р А М А Д З Я Н С К А Й С У П О Л Ь Н А С Ц I I Д З Я Р Ж А В Ы Ў П А Л I Т Ы Ц Ы В Ы Ш Э Й Ш А Й А Д У К А Ц Ы I Б Е Л А Р У С I : Ц I М А Г Ч Ы М Ы Я З М Е Н Ы ?


УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

50

арганізацый грамадзянскай супольнасці, развіццё беларускай вышэйшай школы. Артыкул заснаваны на аналізе вынікаў экспертных інтэрв’ю, апытання прадстаўнікоў грамадзянская супольнасць, якія працуюць ў сферы вышэйшай адукацыі, а таксама вывучэнні выпадкаў (кейс-стадзі, анг. case study), нарматыўных прававых актаў, матэрыялаў СМІ, парталаў дзяржаўных ведамстваў і статыстычных выданняў у 2010– 2016 гг. Зробленыя высновы аб тым, што як да, так і пасля ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс прынцыпы кіравання сферай вышэйшай адукацыі не змяніліся. Дзяржава прымае рашэнні закрыта, цэнтралізавана і ў адпаведнасці са сваімі ідэалагічнымі ўстаноўкамі. Актуальнае заканадаўства і існуючыя практыкі ў вышэйшых навучальных установах (ВНУ) з’яўляюцца неспрыяльнымі для ўдзелу АГС у палітыцы вышэйшай адукацыі. Нягледзячы на абмежаванні, аб’яднанні імкнуцца аказаць уплыў на сферу і выкарыстоўваюць розныя інструменты, пераважна зварот да міжнародных інстытутаў і грамадскай думкі (праз сацсеткі). Узаемадзеянне дзяржавы і грамадскіх арганізацый у існуючых недэмакратычных умовах шмат у чым будзе залежыць ад палітычнай устаноўкі і сітуацыі. Існуе імавернасць таго, што да 2018 года характар міжсектарных адносін можа змяніцца ў бок большай адкрытасці, але ступень уцягнутасці АГС у публічную палітыку, хутчэй за ўсё, застанецца ранейшай. Ключавыя словы: грамадзянская супольнасць, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, вышэйшая адукацыя, палітыка вышэйшай адукацыі, Балонскі працэс.

УВОДЗIНЫ Калі для публічнай палітыкі ва ўмовах дэмакратыі характэрны ўдзел разнастайных стэйкхолдараў, уключаючы грамадскія аб’яднанні (ГА) [1], то ў Беларусі яна мае закрыты і цэнтралізаваны характар. Разам з тым, змена кантэксту і, у прыватнасці, тое, як ускладняецца эканамічная сітуацыя, падштурхоўвае беларускую дзяржаву да прасоўвання (ці,


Апошняя акалічнасць прыцягнула ўвагу грамадскасці і грамадскіх арганізацый Беларусі да палітыкі вышэйшай адукацыі. Так, у 2011 г. прадстаўнікі беларускага трэцяга сектара, эксперты ў сферы адукацыі стварылі спецыялізаваную арганізацыю – Грамадскі Балонскі камітэт (ГБК), задачамі якой стала вывучэнне адпаведнасці беларускай вышэйшай школы прынцыпам ЕПВА, а пасля далучэння Беларусі да Балонскага працэсу – маніторынг выканання дарожнай карты (ГБК 2015). Разам з тым, неабходна адразу абмовіцца, што праблемы вышэйшай адукацыі не з’яўляюцца прыярытэтам для беларускага трэцяга сектара. У артыкуле разглядаюцца і аналізуюцца ўзаемаадносіны беларускай дзяржавы і арганізацый грамадзянскай супольнасці ў перыяд 2010–2016 гг., з моманту пачатку працэдуры далучэння краіны да ЕПВА. Аб’ектам аналізу выступаюць практыкі ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадзянскай супольнасці да і пасля ўключэння Беларусі ў Балонскі працэс (май 2015 г.). У ходзе даследавання былі праведзеныя якасныя часткова структураваныя інтэрв’ю з шасцю экспертамі і актывістамі ў сферы палітыкі вышэйшай адукацыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама колькаснае апытанне сярод прадстаўнікоў пяці арганізацый: Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС), Моладзевая праваабарончая група «Студэнцкая Рада» (СтудРада), Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў (ЦРСІ), Грамадскі Балонскі камітэт і Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС). Акрамя таго, для збору дадзеных выкарыстоўваліся аналіз СМІ і адкрытых крыніц, а таксама кейс-стадзі. Метад

51

УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

прынамсі, імітацыі прасоўвання) змен. У сферы вышэйшай адукацыі, што знаходзіцца ў фокусе дадзенага артыкула, гэта выяўляецца ў свайго роду «прадпрымальніцкай дзейнасці»: прыцягненні міжнародных студэнтаў і інвестыцый, аказанні платных паслуг, а ў палітычнай плоскасці – ва ўключэнні ў міжнародныя адукацыйныя ініцыятывы, у прыватнасці, Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА).


УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

52

кейс-стадзі дазволіў разгледзець і прааналізаваць асобныя выпадкі ўзаемадзеяння грамадскіх арганізацый і дзяржавы. Для гэтага былі адабраныя асобныя кампаніі і акцыі, праведзеныя арганізацыямі, мэтай якіх было аказанне ўплыву на палітыку вышэйшай адукацыі.

КАРОТКI АГЛЯД АКТАРАЎ ПАЛIТЫКI ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI У кантэксце Беларусі асноўным актарам адукацыйнай палітыкі з’яўляецца дзяржава ў асобе такіх органаў як прэзідэнт, парламент, урад і іншыя. Да гэтай жа катэгорыі можна аднесці і дзяржаўныя ўніверсітэты, а таксама каардынацыйныя і іншыя саветы, якія займаюцца выпрацоўкай рэкамендацый па пытаннях вышэйшай адукацыі (напрыклад, Грамадскі рэспубліканскі студэнцкі савет пры Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь). У дэмакратычнай палітычнай сістэме лічыцца, што роўным актарам любой сферы публічнай палітыкі павінны быць і арганізацыі грамадзянскай супольнасці. Аднак перанос гэтай нормы ў палітычныя рэаліі Беларусі прыводзіць да падзелу арганізацый на дзве няроўныя групы. Да першай адносяцца так званыя дзяржаўна-грамадскія ці дзяржаўна-недзяржаўныя арганізацыі (ДНДА), якія характарызуюцца лаяльнасцю да існуючай улады, атрымліваючы наўзамен магчымасць дзейнічаць у рэжыме прэферэнцый. Да другой – арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць аўтаномна ў адносінах да ўлады і якія, адпаведна, выцясняюцца з сферы вышэйшай адукацыі. У цэлым, актуальнае беларускае заканадаўства і існуючыя ў ВНУ практыкі з’яўляюцца неспрыяльнымі для ўдзелу арганізацый грамадзянскай супольнасці ў палітыцы вышэйшай адукацыі. Так, згодна з арт. 2 Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, ва ўстановах адукацыі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты. На практыцы гэта азначае, што любыя арганізацыі павінны атрымліваць дазвол на працу ва ўніверсітэтах.


Сярод асноўных ДНДА, якія працуюць у сектары вышэйшай адукацыі Беларусі, можна назваць БРСМ і грамадскія рады (Савет рэктараў, Студэнцкі савет і г. д.). Паводле Белстата, толькі ў 2014 годзе ў БРСМ было 466 903 чальцоў, а арганізацыя была прадстаўленая 12 063 ячэйкамі па ўсёй краіне (у тым ліку, ва ўсіх ВНУ краіны) (Медведева 2015). Студэнцкія саветы ў ВНУ былі створаныя і дзейнічаюць на падставе палажэнняў, зацверджаных прадстаўнікамі адміністрацыі ВНУ ці Міністэрствам адукацыі; Савет рэктараў дзейнічае на падставе ўказа прэзідэнта (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.02.2001 № 71). На думку некаторых з апытаных падчас даследавання экспертаў, названыя арганізацыі ўяўляюць пагрозу для беларускіх АГС: «У рэчаіснасці дзяржаўныя інстытуты напрацоўваюць пэўны вопыт і выпрацоўваюць стратэгіі, якія, на мой погляд, павінны наогул адцясніць грамадзянскую супольнасць на поўную перыферыю», – адзначаецца ў адным з інтэрв’ю. Прычынай такога выцяснення, перш за ўсё з міжнароднага дыялогу, можа стаць не толькі ўзмацненне ДНДА, але і змяненне палітыкі некаторых замежных арганізацый, якія могуць перанакіраваць свае намаганні на працу з гэтымі ДНДА. Разам з тым, вывучэнне дзейнасці гэтых арганізацый даюць

53

УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

У выніку, толькі ДНДА маюць магчымасць ствараць ячэйкі і ажыццяўляць сваю дзейнасць ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Тым самым ствараецца бачнасць наяўнасці і дзейнасці грамадскіх арганізацый, аднак у рэчаіснасці гэтыя арганізацыі не з’яўляюцца самастойнымі актарамі, паколькі альбо засноўваюцца ўскосна праз рашэнні дзяржаўных інстытутаў, напрыклад, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (БРСМ), Грамадскі рэспубліканскі студэнцкі савет пры Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь (Савет студэнтаў), Рэспубліканскі савет рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі (Савет рэктараў), альбо ажыццяўляюць сваю дзейнасць ва ўмовах адсутнасці інстытуцыйнай незалежнасці, калі іх праекты рэалізуюцца па ўзгадненні і на падставе дакументаў, зацверджаных адміністрацыяй універсітэтаў (напрыклад, ГА «Студэнцкі саюз БДУ»).


УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

54

падставы сцвярджаць, што яны не імкнуцца ўдзельнічаць у нацыянальнай палітыцы вышэйшай адукацыі, абмяжоўваючыся праявамі патрабаванай лаяльнасці. У сваю чаргу, арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія аўтаномныя ад дзяржавы, адміністрацый ВНУ і імкнуцца да прадстаўніцтва грамадскіх інтарэсаў у публічнай сферы, прыкладаюць намаганні для таго каб удзельнічаць у вырашэнні праблем сферы адукацыі. Сярод такіх арганізацый у межах даследавання былі вылучаныя: ЗБС, СтудРада, ЦРСI, ГБК і БАСС. Як паказвае аналіз, асноўнымі напрамкамі дзейнасці пералічаных АГС з’яўляюцца: адукацыя і асвета, абарона правоў і інтарэсаў мэтавых груп, дапамога ў самаарганізацыі, прапанова магчымасці стажыровак, удзел у дзейнасці АГС у якасці валанцёраў, а таксама дапамога ў працаўладкаванні. Большасць арганізацый функцыянуюць чатыры-пяць гадоў, з’яўляюцца сяброўскімі (колькасць сябраў вар’іруецца ад 15 да 75), ва ўсіх арганізацыях таксама працуюць валанцёры (ад 5 да 100 чалавек), але толькі ў адной з іх ёсць аплатныя, штатныя работнікі. Для рэалізацыі мэт, звязаных з палітыкай вышэйшай адукацыі, беларускія АГС выкарыстоўваюць разнастайныя інструменты, сярод якіх: адпраўка зваротаў, наведванне асабістых прыёмаў, правядзенне і ўдзел у публічных акцыях і мерапрыемствах, падрыхтоўка альтэрнатыўных справаздач для міжнародных арганізацый, выкарыстанне падтрымкі апошніх, распаўсюджанне інфармацыі, стварэнне кааліцый і ажыццяўленне праблемнага аналізу. Гэтыя інструменты ўжываліся і ў межах правядзення розных публічных кампаній, прыклады якіх прадстаўленыя ў Табліцы 1. Аналіз гэтых кампаній дапамагае разгледзець формы і магчымасці ўдзелу грамадскіх арганізацый у палітыцы вышэйшай адукацыі.


Перыяд

Мэта кампаніі

Кампанія «Інтэрнаты 24 гадзіны»

02.2015 – 06.2015

Адмена каменданцкага часу ў інтэрнатах беларускіх універсітэтаў

Кампанія «Студэнты супраць» (БДУ) [7]

12.2015

Адмена платных пераздач у БДУ, уключэнне ў прыняцце рашэнняў на ўзроўні ВНУ адміністрацыі, выкладчыкаў і студэнтаў

Акцыя «Танчым за рэформы»

02.2016 – 06.2016

Прыцягнуць увагу да неабходнасці змяненняў у сферы вышэйшай адукацыі праз флэшмоб (танчыць каля ВНУ)

Акцыя «Маўчанне студэнтаў»

11.2016 – 12.2016

Прыцягнуць увагу да пасіўнасці, адсутнасці салідарнасці ў студэнцкіх колах праз флэшмоб (зрабіць фота з плакатам)

Акцыя па зборы подпісаў «за адмову ад абавязковага размеркавання ў Беларусі»

лістапад – снежань 2016

Адмова ад абавязковага размеркавання пасля заканчэння сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў праз збор подпісаў на пляцоўцы zvarot.by

Праекты Грамадскага Балонскага камітэта

12.2011 – цяп. час

Рэфармаванне сістэмы вышэйшай адукацыі ў сувязі з далучэннем да ЕПВА

Таблiца 1. Пералік праектаў / грамадскіх кампаній у сферы вышэйшай адукацыі Беларусі ў перыяд 2011–2016 гг. Крыніца: ініцыятыў.

абагульненая

інфармацыя

з

парталаў

55

УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

Выпадак


УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

56

АНАЛIЗ УЗАЕМАДЗЕЯННЯ ДЗЯРЖАВЫ I АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI Ў ХОДЗЕ ПУБЛIЧНЫХ КАМПАНIЙ У СФЕРЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI Для аналізу ўзаемадзеяння дзяржавы і АГС выкарыстаныя крытэрыі, распрацаваныя дырэктаркай Міжнароднага форуму лідараў бізнесу Розай Тэнiсан (Теннисон 2003: 5) і адаптаваныя да беларускага кантэксту (гл. Табліцу 2). Крытэрый

Інструменты ацэнкі

Дасягненне намечаных мэт ініцыятыў/ кампаній

Наяўнасць выразна сфармуляванай і агучанай мэты.

Прызнанне важнасці праблемы грамадскасцю

Наяўнасць зваротнай сувязі ад бенефіцыяраў. Можа выяўляцца ў далучэнні да ініцыятывы, подпісах зваротаў, публічнай заяве пра важнасць праблемы (у т. л. праз рэпост і лайкі ў сацсетках [2]).

Зваротная сувязь ад дзяржаўных інстытутаў

Наяўнасць рэакцыі на дзеянні ініцыятывы і яе прадстаўнікоў (напрыклад, адказ на зварот, публічная заява).

Уключэнне пытання ў парадак дня (1 стадыя цыкла публічнай палітыкі)

Наяўнасць публічнай заявы з боку дзяржаўных служачых, палітыкаў пра існаванне праблемы, неабходнасці яе вырашэння.

Працяг працы ініцыятыў/ кампаній і/або ўстойлівасць вынікаў узаемадзеяння

Наяўнасць актыўнай групы ініцыятывы/ кампаніі. Можа выяўляцца ў правядзенні мерапрыемстваў, абнаўленні інфармацыі на сайтах, сацсетках. Наяўнасць факта прыняцця рашэння ў дачыненні да праблемы, захаванне (неўнясення змяненняў) у прынятае рашэнне.

Наяўнасць фактаў змяненняў і іх выражэнне (напрыклад, у нарматыўных дакументах).

Табліца 2. Крытэрыі ацэнкі ўзаемадзеяння АГС і дзяржавы


Дасягненне намечаных мэт ініцыятыў/кампаній. Наяўнасць выразна сфармуляванай і заяўленай мэты была зафіксавана ў чатырох з разгляданых ініцыятыў. Так, у відэароліках «Танчым за рэформы» ўдзельнікі выступаюць за змены ў сферы вышэйшай адукацыі, а ў звароце ідзе гаворка пра рэформу сістэмы размеркавання [3] (zvarot.by 2016). Разам з тым, калі казаць пра дасягненні пастаўленых мэт, то змяненняў у палітыцы вышэйшай адукацыі ўдалося дасягнуць толькі адной арганізацыі – Грамадскаму Балонскаму камітэту. Так, у 2012 г. на Саміце міністраў адукацыі ЕПВА заяўка на ўступленне Беларусі была адхіленая дзякуючы дакладу, падрыхтаванага ГБК; а пасля паўторнай падачы заяўкі ў 2015 г. краіна была прынятая ўмоўна, з дарожнай картай рэформаў, выпрацаванай з улікам прапаноў ГБК. Разглядаючы крытэрый дасягнення вызначаных мэт, можна дадаткова адзначыць і кампанію «Інтэрнаты 24 гадзіны», якая дзейнічала не на агульнанацыянальным, але на лакальным узроўні. Яе актывісты паўплывалі на ўнясенне змяненняў у правілы «Пра пражыванне ў інтэрнаце ВНУ», звязаныя з кругласутачным допускам студэнтаў у інтэрнаты на ўзроўні ВНУ. Аднак адпаведны нацыянальны нарматыўны акт так і не быў зменены, таксама захавалася практыка санкцый у дачыненні да тых, хто спазніўся без паважнай прычыны (Пастанова Саўміна Рэспублікі Беларусь ад 05.04.2013 № 269), таму казаць аб поўным дасягненні мэт кампаніі не ўяўляецца магчымым. Прызнанне важнасці праблемы грамадскасцю. Для ўсіх разгляданых кампаній характэрнае прызнанне важнасці праблемы з боку грамадскасці. Гэта заўважна па рэакцыі ў сацсетках і ўдзелу ў акцыях, якія арганізоўвалі актывісты. Максімальная колькасць водгукаў была зафіксавана падчас кампаніі «Студэнты супраць». Так, у сацыяльнай сетцы ВКонтакте 2077 чалавек адзначылі, што настроены «супраць» платных пераздач; актывісты таксама сабралі 2515 подпісаў

57

УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

Крыніца: абагульненне і адаптацыя крытэрыяў Тэнісан (Теннисон 2003).


УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

58

пад зваротам у БДУ [4], 1055 подпісаў – у Міністэрства адукацыі (БДУ 2016). Зафіксавана не менш за 2000 падпісчыкаў у сацсетках кампаніі і парадку 200 удзельнікаў арганізаванага ёй мірнага сходу. У чатырох выпадках беларускія ініцыятывы падтрымалі таксама і прадстаўнікі міжнародных ды замежных арганізацый. Так, у кампаніях «Інтэрнаты 24 гадзіны» і «Танчым за рэформы» ўзялі ўдзел студэнты з іншых краін (удзельнічалі ў флэшмобе); кампанію «Студэнты супраць» падтрымалі такія арганізацыі як Нацыянальны саюз студэнтаў Нарвегіі (NSO 2015), Германіі (FZS 2015), Еўрапейскі студэнцкі саюз (ESU 2015), а таксама прадстаўнікі Рады Еўропы (OДБ Брусель 2015). Паспяховасць дзеянняў ГБК таксама была заснаваная на міжнароднай камунікацыі. У межах крытэрыю «зваротная сувязь ад дзяржаўных інстытутаў» разглядалася любая рэакцыя прадстаўнікоў дзяржавы на мерапрыемствы, дзеянні ці ініцыятывы АГС. Можна казаць пра тое, што найбольш тыповай рэакцыяй з боку дзяржавы было стрымліванне агучаных патрабаванняў альбо з дапамогай прыцягнення лаяльных аб’яднанняў, альбо праз ужыванне санкцый. Разам з тым, фармальна дзяржаўныя інстытуцыі імкнуліся не парушаць сваіх жа правілаў гульні. У прыватнасці, пры падачы зваротаў у дзяржаўныя інстытуты (кампаніі «Студэнты супраць» і за адмену размеркавання) адпраўнікі атрымалі адказы ў тэрміны, вызначныя заканадаўствам. Кампанія «Інтэрнаты 24 гадзіны» дамаглася правядзення аналізу доступу ў інтэрнаты з боку Міністэрства адукацыі, хоць у выніку змяненняў прапускнога рэжыму і не адбылося. Гаворачы аб тактыцы прыцягнення лаяльных арганізацый, цікавым уяўляецца выпадак кампаніі «Студэнты супраць», калі артыкуляваная праблема выйшла за межы ВНУ. На сустрэчы са Студэнцкім саветам міністр адукацыі раскрытыкаваў рух «Студэнты супраць» і заявіў пра неабходнасць кантраляваць сацыяльныя сеткі (TUT.BY 2015); паралельна БРСМ, Саветам старастаў і іншымі ДНДА была праведзеная


Адначасова адзначаліся выпадкі прамога ціску на ўдзельнікаў кампаній. Так, у трох аналізаваных выпадках мела месца запалохванне, гутаркі са студэнтамі пра «непажаданасць» супрацоўніцтва з АГС, выпадкі затрымання актывістаў з аховай, а таксама прымяненне санкцый (адлічэнне з ВНУ за непаспяховасць). Уключэнне пытання ў парадак дня. Пры аналізе па дадзеным крытэрыі ўлічваліся публічныя заявы з боку палітыкаў і дзяржаўных служачых аб наяўнасці агучанай грамадскасцю праблемы і неабходнасці яе рашэння. Аналіз паказаў, што ніводная з арганізацый не дамаглася ўнясення пытання ў парадак дня. Разам з тым, можна адзначыць ускосны ўплыў на ўключэнне пытанняў рэфармавання сістэмы адукацыі ў выпадку ГБК, паколькі дадзеная ініцыятыва паўплывала на адмову Беларусі ва ўступленні ў ЕПВА ў 2012 г., а пазней пралабіравала дарожную карту рэформаў, з якой фармальна пагадзіліся беларускія ўлады. Працяг працы ініцыятыў/кампаній і/або ўстойлівасць вынікаў узаемадзеяння. З разгледжаных кампаній і ініцыятыў толькі ГБК працягвае дзейнасць у цяперашні час. Асноўныя кірункі яго дзейнасці палягаюць ва ўдзеле і правядзенні міжнародных мерапрыемстваў, маніторынгу за імплементацыяй дарожнай карты, падрыхтоўцы прапаноў па нарматворчасці ў сферы вышэйшай адукацыі і інш. Таксама адзначым, што актывісты кампаніі «Студэнты супраць» заняліся адраджэннем самай старой студэнцкай арганізацыі Беларусі – Задзіночання беларускіх студэнтаў (ЗБС), то бок яе інстытуцыянальным афармленнем. Такім чынам, можна зрабіць выснову аб тым, што ва ўсіх разгледжаных выпадках узаемаадносіны паміж дзяржавай і АГС не з’яўляліся партнёрскімі і праходзілі альбо па мадэлі «канфрантацыі», што выяўлялася ў ціску

59

УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

акцыя ВКонтакте «Я частка БДУ», якая заклікала студэнтаў падтрымаць універсітэт і не зніжаць яго прэстыж у інтэрнэце.


УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

60

на ўдзельнікаў ініцыятыў (кампаніі «Студэнты супраць», «Танчым за рэформы», «Маўчанне студэнтаў»), альбо па мадэлі «ігнаравання», дзе дзяржаўныя інстытуты намінальна дэманстравалі гатоўнасць адказваць на калектыўныя, індывідуальныя звароты, аднак не ўносілі пытанні ў парадак дня (кампаніі «Інтэрнаты 24 гадзіны», збор подпісаў за адмену размеркавання, часткова – «Студэнты супраць»). За выключэннем ГБК, ніводная з ініцыятыў не дасягнула заяўленых мэт. Калі паглядзець на ўжытыя актывістамі інструменты вядзення кампаній, можна асобна адзначыць некалькі з іх. Першы – гэта зварот да міжнароднай супольнасці. У адным з выпадкаў (ГБК) такая апеляцыя спрыяла ўплыву на палітыку ўнутры краіны. Разам з тым, у астатніх выпадках гэты інструмент прыводзіў толькі да таго, што знешнія інстытуты толькі звярталі ўвагу і асуджалі факты парушэнняў. Іншы папулярны інструмент вядзення кампаній – выкарыстанне сучасных тэхналогій (вядзенне камунікацыі з грамадскасцю праз сацсеткі). Можна сцвярджаць, што вядзенне сацыяльных старонак «Інтэрнаты 24 гадзіны», «Студэнты супраць» дазволіла згуртаваць зацікаўленых асоб, узмацніць голас актывістаў (у апошнім выпадку – сабраць 2515 подпісаў пад зваротам студэнтаў да рэктара БДУ). Кампанія «Студэнты супраць» таксама актыўна займалася фармаваннем грамадскай думкі. Разам з тым беларуская дзяржава выкарыстоўвала свае тактыкі для рэакцыі на спробы ўплыву на сферу вышэйшай адукацыі. Адной з іх была барацьба за грамадскую думку праз стварэнне структур, якія падмяняюць грамадзянскую супольнасць. Прыкладам тут можа быць рух «Я – частка БДУ», які імкнуўся выцесніць са стужкі навін ВКонтакте [5] запісы гурта «Студэнты супраць».


З улікам актуальнай канфігурацыі ўзаемаадносін паміж дзяржавай і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, магчымасць пазбягання канфрантацыі і ігнаравання ўяўляецца не надта рэалістычнай. Разам з тым, ёсць некаторыя фактары, якія могуць справакаваць змены. Перш за ўсё, дзяржава можа пагадзіцца на дыялог у сферы палітыкі вышэйшай адукацыі ў выпадку змены фокусу дзейнасці грамадскіх арганізацый і іх кампаній з асноватворных, сістэмных (напрыклад, парушэнне акадэмічных свабод) на тэхнічныя праблемы (напрыклад, матэрыяльнай абсталяванасці ўніверсітэтаў). Яшчэ адзін фактар – гэта магчымасць атрымання міжнароднай тэхнічнай дапамогі. У выпадку, калі міжнародныя інстытуцыі (донары, крэдыторы) будуць настойваць на ўдзеле АГС, узаемаадносіны паміж апошнімі і дзяржавай могуць змяніцца. Акрамя таго, на думку рэспандэнтаў інтэрв’ю, важнае значэнне для прызнання грамадскіх арганізацый Беларусі ў якасці стэйкхолдараў палітыкі вышэйшай адукацыі могуць мець такія фактары як: а) агульная палітычная ўстаноўка на прызнанне структур грамадзянскай супольнасці, якая абумоўлена палітычнай воляй прэзідэнта; б) асабістыя адносіны, наяўнасць асабістых сувязяў (знаёмых, сваякоў) у дзяржаўных інстытутах, а таксама в) самой «сталасцю» грамадзянскай супольнасці. Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс, на думку апытаных экспертаў, не змяніла мадальнасці ўзаемаадносін дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Больш за тое, у ходзе інтэрв’ю гучалі меркаванні аб тым, што недэмакратычная дзяржава можа «прыстасаваць» Балонскі працэс пад уласныя патрэбы і беларускую мадэль адукацыі: «Беларускі рэжым мае сваёй звышзадачай аўтаркiю і ізаляцыю краіны. [...] Пакуль гэтая ўстаноўка не адмяняецца рэжымам, ён не прымае <...> іншай дактрыны развіцця краіны. А значыць, Балонскі працэс ідзе ўпоперак, супраць гэтай устаноўкі, адпаведна, можна яго сімуляваць». У якасці прыкладаў адаптацыі прынцыпаў ЕПВА і

61

УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

МАГЧЫМАСЦI ДЛЯ ДЫЯЛОГУ?


УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

62

іх «інтэграцыі» ў нацыянальныя, спрэчныя з пункту гледжання дэмакратычнасці кантэксты, прыводзіліся выпадкі ў Расіі і Украіны, «дзе таксама далёка не ўсё ідэальна з сістэмай імплементацыі, правамі студэнтаў і выкладчыкаў» [6]. Магчымасці беларускай дзяржавы «падладзіць» патрабаванні ЕПВА пад уласнае бачанне можа таксама паспрыяць адсутнасць практыкі выключэння або прымянення санкцый да краін Балонскага працэсу за парушэнне абавязацельстваў. Дзякуючы гэтаму, Беларусь можа ігнараваць нормы працэсу і не выконваць умовы дарожнай карты, праводзячы замест гэтага некаторыя тэхнічныя змены без пашырэння інстытуцыйнай аўтаноміі ВНУ і развіцця акадэмічных свабода

МАГЧЫМЫЯ СЦЭНАРЫI РАЗВIЦЦЯ МIЖСЕКТАРНЫХ АДНОСIН Нежаданне беларускай дзяржавы згубіць кантроль над вышэйшай адукацыяй і, адпаведна, навучаннем і выхаваннем грамадзян, а таксама адсутнасць практык выключэння або прымянення санкцый да краін Балонскага працэсу за парушэнне ўзятых на сябе абавязацельстваў, хутчэй за ўсё будзе спрыяць захаванню існуючых узаемаадносін паміж дзяржавай і АГС. Дзяржава, верагодна, не стане супрацоўнічаць з грамадскімі арганізацыямі, абмяжоўваючыся мінімальнымі ўзаемадзеяннямі (напрыклад, запрашэнне іх да ўдзелу ў фармальных мерапрыемствах). Тым не менш, прапануецца разгледзець і іншыя сцэнарыі магчымага развіцця міжсектарных адносін (да 2018 г.). Сцэнарый 1. «Класіка». У межах дадзенага сцэнарыя ўдзел АГС у палітыцы застанецца абмежаваным як мінімум з-за адсутнасці поўнай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў сферы, а таксама нежадання дзяржавы далучаць грамадскасць у працэс прыняцця рашэнняў. Гэты сцэнарый увасабляе існуючыя практыкі манаполіі дзяржавы ў публічнай палітыцы. Па стане на чэрвень 2017 г. праект Кодэкса аб адукацыі так і не быў прадстаўлены грамадскасці, а грамадскія арганізацыі не бралі ўдзелу ў яго распрацоўцы. Разам з тым,


Сцэнарый 2. «Умоўная лібералізацыя». У сувязі з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі беларуская дзяржава можа пачаць развіваць партнёрскія адносіны з некаторымі АГС у мэтах прыцягнення фінансавання ад міжнародных арганізацый, якія часта даюць гранты з умовай удзелу ў праектах грамадскіх аб’яднанняў (Устиненко 2017). У такім выпадку дзяржава будзе заяўляць пра важнасць прыцягнення грамадскіх аб’яднанняў да сумеснай працы, запрашаць прадстаўнікоў да абмеркавання праблем, і ствараць іншую выяву партнёрскіх адносін. Інакш кажучы, улады будуць вырашаць бягучыя задачы зручнымі для сябе спосабамі. Сцэнарый 3. «Кантроль». Змена палітыкі міжнародных арганізацый, якія будуць гатовыя падтрымліваць праекты, якія рэалізуюцца дзяржаўнымі органамі/ВНУ, без удзелу АГС [7]. Беларуская дзяржава, у сваю чаргу, будзе працягваць стварэнне і развіццё ДНДА-руху, а таксама выключэнне грамадзянскай супольнасці з публічнай прасторы Беларусі і міжнароднага дыялогу. Для падтрымання кантролю над суб’ектамі і павышэння кіравальнасці сферы вышэйшай адукацыі, АГС будуць падвяргацца схаванаму ціску, дыскрэдытацыі праз ДНДА і іншае. Сцэнарый 4. «Рэмісія». Гэты сцэнарый падобны да папярэдняга. Галоўнае адрозненне заключаецца ў ступені актыўнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці. Павелічэнне колькасці грамадскіх ініцыятыў і акцый можа змяніць практыку камунікацыі дзяржавы з канфлікту на «ігнараванне». Дзяржаўныя органы будуць выконваць нормы заканадаўства (напрыклад, у частцы своечасовых і поўных адказаў на звароты), але ў той жа час ігнараваць заўвагі і прапановы АГС. Як і ў сцэнарыі «ўмоўная лібералізацыя», будзе рабіцца выгляд змяненняў у палітыцы і міжсектарных адносінах.

63

УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

паводле экспертных ацэнак ГБК, не назіраецца прынцыповага прагрэсу ў імплементацыі дарожнай карты ў частцы сацыяльнага вымярэння вышэйшай адукацыі, акадэмічных каштоўнасцяў, стварэння незалежнага агенцтва кантролю якасці і г. д. (ГБК 2017).


УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

64

Рэалізацыя аднаго з прапанаваных сцэнарыяў будзе залежаць не толькі ад падзей у сферы вышэйшай адукацыі, але ад і не разгледжаных у дадзеным артыкуле іншых фактараў: палітычнай, сацыяльна-эканамічнай сітуацыі або міжсектарнай камунікацыі ў цэлым. Магчымая рэалізацыя некалькіх прагнозаў адначасова. Беларуская дзяржава наўрад ці адмовіцца ад кантролю над сістэмай адукацыі, развіцця ДНДА-руху, але ў той жа час можа зрабіць намаганні што да ўрэгулявання адносін з грамадзянскай супольнасцю. Аднак практыкі кіравання сферай, а менавіта ўключэння стэйкхолдараў у працэс прыняцця рашэнняў і іх рэалізацыю, застануцца нязменнымі.

ЗАКЛЮЧЭННЕ Падводзячы вынікі, можна казаць пра тое, што як да, так і пасля ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс прынцыпы кіравання сферай вышэйшай адукацыі не змяніліся. Дзяржава па-ранейшаму прымае рашэнні закрыта, цэнтралізавана і ў адпаведнасці са сваімі ўласнымі ідэалагічнымі ўстаноўкамі. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія зацікаўленыя ва ўдзеле ў палітыцы вышэйшай адукацыі, выкарыстоўваюць для гэтага розныя інструменты, але іх роля застаецца нязначнай. Аналіз кампаній, якія рэалізавалі АГС у 2010–2016 гг., паказвае на адсутнасць у беларускіх улад устаноўкі на супрацоўніцтва. У міжсектарных узаемаадносінах дзяржава імкнецца заставацца ў фармальных рамках, у прыватнасці, не парушаць заканадаўства, а таксама ісці на дэманстрацыйны кантакт з грамадскасцю (напрыклад, на мерапрыемствах, арганізаваных трэцім бокам – замежнымі інстытутамі). Разам з тым, такія кантакты абумоўленыя хутчэй імкненнем выбудаваць партнёрства з міжнароднымі арганізацыямі, чым знайсці формы ўзаемадзеяння з нацыянальнымі НДА. Калі казаць пра ўзаемаадносін дзяржавы з верагоднасць таго, што да адносін можа змяніцца ў

магчымыя сцэнарыі развіцця грамадскімі арганізацыямі, існуе 2018 г. характар міжсектарных бок большай адкрытасці, але


СПIС КРЫНIЦ I ЛIТАРАТУРЫ 1. European students’ union (ESU) (2015) ESU calls on protection of academic freedom and student rights in Belarus. Даступна па спасылцы: https://www.esu-online.org/?news=esu-calls-onprotection-of-academic-freedom-and-student-rights-in-belarus (дата звароту: 15 ліпеня 2017). 2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.02.2001 № 71 «О республиканском Совете ректоров учреждений высшего образования». Даступна па спасылцы: http://laws.newsby.org/ documents/ukazp/pos04/ukaz04329.htm (дата звароту: 12 июля 2017). 3. Офіс за дэмакратычную Беларусь (OДБ Брусель) (2015) Как достичь академической свободы и институциональной автономии для белорусских университетов? Даступна па спасылцы: https://by.odb-office.eu/ekspertyza_/vysh-adukacyja/ kak-dostich-akademicheskoy-svobody-i-institucionalnoyavtonomii-dlya-belorusskih-universitetov (дата звароту: 15 июля 2017). 4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь от 05.04.2013 № 269 «Об утверждении положения об общежитиях и типового договора найма жилого помещения государственного жилищного фонда в общежитии и признании утратившими силу некоторых постановлений Совета Министров Республики Беларусь». Даступна па спасылцы: http://www. pravo.by/document/?guid=3871&p0=C21300269 (дата звароту: 13 июля 2017). 5. Агенція журналістики даних (2015) Студентів, що боролися з корупцією в університеті Шевченка, відрахували. Даступна па спасылцы: http://texty.org.ua/pg/news/textynewseditor/ read/62069/Studentiv_shho_borolysa_z_korupcijeju_v_ universyteti (дата звароту: 17 июля 2017).

65

УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

ступень уцягнутасці АГС у публічную палітыку, хутчэй за ўсё, застанецца ранейшай.


УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

66

6. TUT.BY (2015) Министр образования о студенческих протестах: «Может, нам нужно быть более агрессивными?». Даступна па спасылцы: https://news.tut.by/society/476901.html (дата звароту: 16 июля 2017). 7. United Nations Development Programme (UNDP) (2013) Working with civil society in foreign aid. Possibilities for southsouth cooperation. Даступна па спасылцы: http://www.undp. org/content/dam/china/docs/Publications/UNDP-CH-Working%20 With%20Civil%20Society%20in%20Foreign%20Aid.pdf (дата звароту: 11 ліпеня 2017). 8. National Union of Students in Norway (NSO) (2015). NSO is appalled by the violations against academic freedom in Belarus. Даступна па спасылцы: http://www.student.no/nyheter/belarus/ (дата звароту: 15 ліпеня 2017). 9. Freier Zusammenschluss von StudentInnenschaften (FZS) (2015) Solidarity Statement with Students in Belarus. Даступна па спасылцы: http://www.fzs.de/en/aktuelles/news/346516.html (дата звароту: 15 ліпеня 2017). 10. zvarot.by (2016) Подпишись за отказ от обязательного распределения в ВУЗах и ССУЗах! Даступна па спасылцы: http://zvarot.by/ru/podpishis-za-otkaz-ot-obyazatelnogoraspredeleniya-v-vuzax-i-ssuzax/ (дата звароту: 13 ліпеня 2017). 11. БДУ (2016) 10% всех студентов I и II ступени обучения БГУ. БГУ в цифрах. Даступна па спасылцы: http://www.bsu.by/ ru/main.aspx?guid=247521 (дата звароту: 15 ліпеня 2017). 12. Медведева И. В. (ред.) (2015) Дети и молодежь Республики Беларусь. Статистический сборник, Минск: Национальный статистический комитет Республики Беларусь. 13. Грамадскі Балонскі камітэт (ГБК), Ad hoc камісія Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства


14. Грамадскі Балонскі камітэт (ГБК) (2015). Дорожная карта по проведению Беларусью реформы системы высшего образования. Даступна па спасылцы: http://bolognaby.org/images/ uploads/2015/12/Roadmap-Belarus-ru.pdf (дата звароту: 9 ліпеня 2017). 15. Праекты ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза (2015). Разработка подходов к гармонизации комплексных стратегий интернационализации в области высшего образования, исследований и инноваций в ЕС и странах-партнерах / ГАРМОНИ. Даступна па спасылцы: http://euprojects.by/ru/projects/Culture-Science-EducationandYoung-People/development-of-approaches-to-harmonization-ofcomprehensive-internationalization-strategies-in-highe/ (дата звароту: 17 ліпеня 2017). 16. Теннисон, Роз (2003). Практическое руководство по партнерству. Даступна па спасылцы: http://www.unpei.org/sites/ default/files/PDF/awareness-raising/Partnering-Toolbook-Russian. pdf (дата звароту: 17 ліпеня 2017). 17. Устиненко Я. (2017) Государство и гражданское общество: существует ли диалог в политике высшего образования? (I). Даступна па спасылцы: http://nmnby.eu/news/ analytics/6295.html (дата звароту: 20 ліпеня 2017).

67

УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

(2017) Отчет о мониторинге имплементации дорожной карты реформирования высшего образования Беларуси (октябрь 2016 – январь 2017). Даступна па спасылцы: http:// bolognaby.org/index.php/issledovanija-analitika/639-monitoringimplementatsii-dorozhnoj-karty-reformy-vysshego-obrazovaniyabelarusi-oktyabr-dekabr-2016 (дата звароту: 20 июня 2017).


УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

68

З А Ў В А Г I 1. Пад арганізацыямі грамадзянскай супольнасці (АГС) маюцца на ўвазе ўсе нярыначныя і недзяржаўныя арганізацыі за межамі сям’і, у якіх людзі самаарганізуюцца для клопату пра грамадскія інтарэсы ў публічнай сферы (UNDP 2013: 123). 2. Для аналізу бяруцца такія сацыяльныя сеткі як ВКонтакте, Facebook, Instagram, Twitter. Прычынай таго з’яўляецца актыўнасць кампаній/ініцыятыў на дадзеных платформах, а таксама наяўнасць магчымасці палічыць колькасць згадак, лайкаў, рэпостаў кампаній/ініцыятыў. 3. Грамадская кампанія не выступае супраць дзяржаўных механізмаў падтрымкі выпускнікоў пры працаўладкаванні і гарантыях першага працоўнага месца. На іх думку, сістэма гарантый для выпускнікоў павінна грунтавацца на роўнасці правоў, калі кожны выпускнік зможа па ўласным жаданні выбіраць, ці хоча ён скарыстацца гарантыяй першага працоўнага месца ад дзяржавы, ці шукаць працу самастойна (zvarot.by 2016). 4. 10% усе студэнты I і II ступенi навучання БДУ (БДУ 2016). 5. Гэта выяўлялася ў масавым рэпосце запісу, які заклікаў падтрымаць універсітэт, а таксама змянiць аватаркi (фатаграфіі на асабістай старонцы) удзельнікам акцыi. Удзельнікi, як правiла, уваходзілі ў падкантрольныя студэнцкія фарміраванні (БРСМ, Савет старастаў, Студэнцкі савет па якасці адукацыі і іншыя). 6. Сітуацыя з адлічэннем двух студэнтаў з Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі (Украіна), якiя стварылi арганізацыю па барацьбе з карупцыяй і парушэннем закона ў сценах ВНУ «ШеваПил». Праз паўгода дзеяння арганiзацыi яе заснавальнiкi былi адлічаныя з фармулёўкай «за акадэмічную запазычанасць». Умяшанне прафсаюза «Прамое дзеянне» не дапамагло абараніць ix (Агенція журналістики даних 2015).


69

УСЦІНЕНКА ЯНА УЗАЕМААДНОСIНЫ АРГАНIЗАЦЫЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦI I ДЗЯРЖАВЫ Ў ПАЛIТЫЦЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI БЕЛАРУСI: ЦI МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ?

7. Напрыклад, у цяперашні час праект «Распрацоўка падыходаў да гарманізацыі комплексных стратэгій інтэрнацыяналізацыі ў галіне вышэйшай адукацыі, даследаванняў і інавацый у ЕС і краінах-партнёрах «ГАРМОНІЯ», накіраваны на збліжэнне сістэмы вышэйшай адукацыі з ЕПВА, рэалізуецца ў Беларусі Міністэрствам адукацыі і дзвюма дзяржаўнымі ВНУ пры падтрымцы ЕС (Праекты ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, 2015). Таксама існуюць ініцыятывы, звязаныя са стварэннем бізнес-інкубатараў пры ўстановах, у бюджэты якіх закладзена абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ВНУ.


ПАЛІТЫЧНЫЯ ПРАГРАМЫ ЕГУ

70

П А Л І Т А Л А Г І Ч Н Ы Я П Р А Г Р А М Ы Е Г У Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) з’яўляецца недзяржаўным універсітэтам у галіне “вольных навук і мастацтваў” (artes liberales) і быў заснаваны ў 1992 годзе ў Мінску. У выніку ціску на акадэмічныя свабоды ўніверсітэт быў вымушаны спыніць сваю дзейнасць у Мінску ў 2004 годзе і аднавіў працу ў Вільні (Літва). ЕГУ з’яўляецца адзіным беларускім універсітэтам, які працуе ў атмасферы сапраўдных акадэмічных свабодаў. Прыкладна 1000 беларускіх студэнтаў ЕГУ вывучаюць гуманітарныя і сацыяльныя навукі на бакалаўрскіх, магістарскіх ды доктарскіх праграмах. Амаль 3000 чалавек скончылі ЕГУ з моманту заснавання ўніверсітэта ў 1992 годзе ў Мінску. З іх дзве траціны сталі выпускнікамі ў віленскі перыяд. Згодна з апошнім апытаннем, 62,2% выпускнікоў пастаянна жывуць у Беларусі, куды яны вярнуліся пасля завяршэння навучання ў ЕГУ. 83,3% маюць сталую працу, якая цалкам альбо часткова звязаная з кірункам навучання ва ўніверсітэце. Большасць выпускнікоў універсітэта працаўладкаваныя ў прыватным сектары (64,6%), недзяржаўных арганізацыях (17,4%), а таксама дзяржаўных установах Беларусі (10,1%). Паліталагічныя праграмы ЕГУ у розныя перыяды існавання ўніверсітэту рэалізоўваліся ў межах разнастайных акадэмічных дэпартаментаў і структур. У “Мінскі перыяд” функцыянаваў франка-беларускі факультэт, дзе вывучаліся палітычныя навукі. Пасля пераезду ў Вільню ў адукацыі ў сферы палітычных навук у розны час прымалі ўдзел, узначальвалі і курыравалі паліталагічныя праграмы Святлана Навумава, Анатоль Круглашоў, Андрэй Казакевіч, Віктар Марціновіч і Андрэй Сцяпанаў. У цяперашні час у ЕГУ адкрытыя дзве паліталагічныя праграмы. На бакалаўрскім узроўні мы прапануем дзённую і завочную праграму “Сусветная палітыка і эканоміка” (якая стала пераемніцай ранейшай праграмы “Паліталогія і еўра-


На магістарскім узроўні мы прапануем паліталагічную праграму “Публічная палітыка”. Мэта магістарскай праграмы – падрыхтоўка спецыялістаў у галіне дзяржаўнага кіравання, менеджменту ў сферы грамадзянскай супольнасці, а таксама для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці ў міжнародных і нацыянальных грамадскіх арганізацыях. Праграма была распрацавана сумесна з факультэтам публічнага адміністравання Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды) і Нідэрландскім інстытутам дзяржаўнага кіравання ROI. Выпускнікі праграмы атрымліваюць ступень магістра палітычных навук. Акрамя таго, на дэпартаменце дзейнічае доктарская праграма “Філасофія”. Навучанне на бакалаўрскай пастаяннай (дзённай) форме навучання складае 4 гады, на бакалаўрскай працяглай (завочнай) форме – 5 гадоў. Тэрмін навучання на магістарскіх праграмах - 1,5 гады. Тэрмін навучання на доктарскай праграме - 4 гады на пастаяннай (дзённай) форме і 1 год, калі навучанне запланаванае экстэрнам. У асноўны педагагічны склад паліталагічных праграм ўваходзяць: прафесарка Таццяна Шчытцова; прафесарэмерыт, кандыдат філасофскіх навук Рыгор Мінянкоў; акадэмік, доктар філасофіі Анатоль Міхайлаў; дацэнт, PhD Андрэй Сцяпанаў; дацэнт, PhD Віктар Марціновіч; лектарка,

71

ПАЛІТЫЧНЫЯ ПРАГРАМЫ ЕГУ

пейскія даследаванні”). Гэта праграма міждысцыплінарнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне палітычных і эканамічных навук. Праграма была створана і ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Універсітэтам Вітаўта Вялікага ў Коўне (Літва). Яна рыхтуе палітолагаў і прафесійных аналітыкаў, здольных кампетэнтна тлумачыць і аналізаваць, параўноўваць і ацэньваць, тэарэтычна апісваць і мадэляваць эканамічныя і палітычныя працэсы ў міжнародным і рэгіянальным кантэкстах. Выпускнікі праграмы “Сусветная палітыка і эканоміка” атрымліваюць ступень бакалаўра палітычных навук з дадатковай спецыялізацыяй у галіне эканамічных навук. Навучальны працэс на праграме сбалансаваны паміж паліталагічнымі і эканамічнымі дысцыплінамі.


72

PhD Таццяна Чуліцкая і лектар, PhD Уладзіслаў Іваноў. Сярод запрошаных выкладнікаў дэпартамента прафесар Вячаслаў Пазняк, прафесар, кандыдат эканамічных навук Аляксандр Кавалёў, магістарка, экспертка SYMPA/BIPART Іна Рамашэўская.

ПАЛІТЫЧНЫЯ ПРАГРАМЫ ЕГУ

За дзейнасцю паліталагічных праграм можна сачыць у Інтэрнэце: http://www.ehu.lt/be/


О Н Д О Н Р А Д А А Д Э Н А Ў Э Р А , Р А Д С Т А Ў Н І Ц Т В А А Б Е Л А Р У С І

Свабода, справядлівасць і салідарнасць з’яўляюцца галоўнымі прынцыпамі, якія ляжаць у аснове працы Фонда Конрада Адэнаўэра (ФКА). ФКА – гэта палітычны фонд, набліжаны да Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Германіі (ХДС). У межах еўрапейскага і міжнароднага супрацоўніцтва мы прыкладаем усе намаганні, каб людзі атрымалі магчымасць жыць і развівацца ва ўмовах свабоды і годнасці. Арыентуючыся на гэтыя каштоўнасці, мы робім свой унёсак у тое, каб Германія адпавядала сваёй адказнай ролі ў свеце. Мы заахвочваем людзей фарміраваць будучыню, абапіраючыся на гэтыя каштоўнасці. Праз больш як 80 офісаў за мяжой і праекты ў больш як 100 краінах мы робім унікальны ўнёсак у развіццё дэмакратыі, прававой дзяржавы і сацыяльнай рынкавай эканомікі. Для таго, каб садзейнічаць умацаванню міру і свабоды, мы падтрымліваем пастаянны дыялог на нацыянальным і міжнародным узроўнях, а таксама абмен паміж культурамі і рэлігіямі. Самым галоўным у нашай працы з’яўляецца асоба чалавека, са сваімі адметнымі вартасцямі, са сваімі правамі і абавязкамі. Развіваючы ўстойлівую эканамічную дзейнасць, мы кіруемся перакананнем, што менавіта чалавек з’яўляецца пунктам адліку ў намаганнях па забеспячэнні сацыяльнай справядлівасці і дэмакратычнай волі. Аб’ядноўваючы людзей, якія прымаюць на сябе адказнасць у грамадстве, мы развіваем актыўныя сеткі кантактаў у палітычнай і эканамічнай сферах, а таксама ў самім грамадстве. Дзякуючы нашым палітычным ведам і ноу-хау, мы дапамагаем фарміраваць працэс глабалізацыі ў больш сацыяльна справядлівым, экалагічна ўстойлівым і эканамічна эфектыўным кірунку. Мы супрацоўнічаем з дзяржаўнымі ўстановамі, палітычнымі партыямі, грамадскімі арганізацыямі і выбранымі

73

ФОНД КОНРАДА АДЭНАЎЭРА, ПРАДСТАЎНІЦТВА ПА БЕЛАРУСІ

Ф К П П


ФОНД КОНРАДА АДЭНАЎЭРА, ПРАДСТАЎНІЦТВА ПА БЕЛАРУСІ

74

элітамі, ствараем трывалыя партнёрскія сувязі. У прыватнасці, мы імкнемся актывізаваць палітычнае супрацоўніцтва на нацыянальным і міжнародным узроўнях на аснове нашых каштоўнасцяў і мэтаў. Разам з нашымі партнёрамі мы робім унёсак у стварэнне міжнароднага парадку, які дазваляе кожнай краіне развівацца ва ўмовах свабоды і несці за гэта адказнасць. У цяперашні час Беларускае Прадстаўніцтва Фонда Конрада Адэнаўэра знаходзіцца ў Вільні (Літва). Асноўнай задачай дзейнасці ФКА ў дачыненні да Беларусі з’яўляецца падтрымка тых сілаў, якія працуюсь дзеля стварэння свабоднай, дэмакратычнай і прававой краіны, якая зойме сваё месца ў еўрапейскай супольнасці дзяржаў. З гэтай мэтай фонд арганізуе адукацыйныя мерапрыемствы і кансультацыі, дыялогі і інфармацыйныя праграмы ў суседніх краінах, у Германіі і ў Бруселі.

Прадстаўніцтва ФКА па Беларусі ў Інтэрнэце: http://kas.de/belarus http://www.facebook.com/kasbelarus


НАТАТКІ

75


ГЕРАСІМЕНКА А. ПАЛІТЫЧНЫ ЎДЗЕЛ І ІНТЭРНЭТ-ПЛАТФОРМЫ: ЯК НОВЫЯ КАМУНІКАЦЫЙНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ ДАПАМАГАЮЦЬ БЕЛАРУСКІМ ГРАМАДСКІМ АКТЫВІСТАМ

76


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.