In Design Творчае партфоліа Алены Каваленка, галоўнай рэдактаркі часопіса «Мастацтва»
b
In Design
У цэнт ры ўваг і рубр ык і — дыз айн, які мян яе жыцц ё, і люд зі, якія мян яю ць наш а ўяўл енн е пра бел ар уск і дыз айн.
Васіль Гурыновіч. ДНК аўтамабіля
Аўтамабільны дызайнер. Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Мінску, скончыў факультэт дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэ міі мастацтваў (спецыяльнасць «дызайн сродкаў вытворчасці і транспарту»). Пасля перамогі ў конкурсе Sketch Fighter SPD 2011 навучаўся ў Scuola Politecnica di Design (Мілан). Прайшоў стажыроўку ў Audi AG. Працаваў з аўтамабільнымі брэн дамі Audi і BMW. Асноўныя працы: канцэпт мікрааўтамабіля сумесна з VW/Audi AG (2012, Мілан), канцэпт інтэр’ера прэміумаўтамабіля (2013, Інгальштат), унут раныя праекты для Audi AG (2014—2016, Інгальштат). На дадзены момант займаецца прамыс ловым дызайнам і трохмерным друкам, стварае сваю платформу для новых тэх налогій вытворчасці. Асноўныя крыніцы натхнення: архітэктура, кіно і дызайн з іншых сфер — ад мэблі да свяцільнікаў. Мяркую, на выбар прафесіі ў першую чаргу паўплы вала захапленне майго бацькі (Сяргей Гурыновіч — таксама прамысловы дызайнер. — заўв. рэд.) маштабнымі мадэлямі, якіх у нас дома было мноства, нават столь у маім пакоі была завешаная самалётамі. Потым я сам пачаў іх збіраць, афарбоўваць, цікавіў ся гісторыямі распрацоўкі рознай тэхнікі. Аўтама білі таксама заўсёды прысутнічалі побач: плакаты на сценах, календары, фанцікі ад жуйкі «Турба»... Улічваючы, што ў 1990-я толькі-толькі сталі з’яўляц ца іншамаркі, кожную новую мадэль я разглядваў і вывучаў. З цягам часу прыйшло разуменне: розныя брэнды адрозніваюцца адно ад аднаго, знешні вы гляд уплывае на месцазнаходжанне рухавіка і г.д. Мне падабаецца нават не столькі канчатковы ды зайн прадметаў, хоць і гэта таксама, колькі працэс канструявання прыгожых аб’ёмаў і паверхняў. Вы рашыў, што таксама хачу ў гэтым удзельнічаць, са «Мастацтва» № 1 (418)
мастойна ствараць прадметы, прыдумваць, як яны будуць выглядаць. Навучанне ў Акадэміі мастацтваў дало моцную і вельмі карысную адукацыйную базу, асабліва гэта тычыцца аб’ёмных кампазіцый, чарчэння, матэры ялазнаўства, эрганомікі і праектаў, якія патрабавалі ўлічваць магчымасць далейшай вытворчасці. Без гэ тых ведаў далёка не пасунешся. Вялікім штуршком у маім прафесійным развіцці стаў праект Sketch Fighter 2011, арганізаваны расійскім аўтамабільным парталам пры падтрымцы міланскай Scuola Politecnica di Design. У якасці прызоў у ім разыгрываліся стыпендыі на навучанне ў магістратуры гэтага ўніверсітэта. Дасюль не верыцца, што здолеў перамагчы. Канкурэнцыя была высокая, тым больш папярэдні этап у 2010 годзе я з трэскам прайграў. Магчыма, тое і стала стымулам лепш рыхтавацца ў наступным годзе. Конкурс цягнуўся тыдзень і скла даўся з шасці этапаў, на выкананне фінальнага адво дзілася 48 гадзін: трэба было распрацаваць дызайн электрамабіля будучыні, натхнёны навукова-фан тастычнымі фільмамі. І вось так у 2012 годзе я выйграў грант на вучобу ў Мілане. Калі параўноўваць навучальныя працэсы, то бе ларуская Акадэмія дае базу па ўсім прамысловым дызайне, а ў Мілане — вузкая спецыялізацыя на аўтадызайне. Умовы ў італьянскай школе даволі жорсткія ў параўнанні з нашымі. Ніякіх патуранняў, ніхто не будзе цягнуць слабых. На выбар ёсць толькі бізун і максімальна сціснутыя дэдлайны. Праца 24/7, бяссонныя ночы, дысцыпліна. Ніякіх спазненняў, адзнакі маглі быць толькі высокія, інакш можна па збавіцца грошай і праектаў. Дадайце да гэтага паста янны кантроль з боку прадстаўнікоў з Audi, Skoda і Lamborghini — патэнцыйных працадаўцаў, якія сачы лі не толькі за тым, як выконваецца праект, але і якія ў студэнтаў зносіны з кіраўніцтвам і як яны спраўля юцца са стрэсам — а стрэсаў было шмат. Але ў той жа час гэта давала адчувальныя вынікі. Мой дыпломны праект Audi Mio тычыўся тэмы мік рааўтамабіля для выставы Expo-2015, якая плана валася ў Мілане. Праект мы рабілі разам з іншым студэнтам, Андрэем Аляксеевым, ён займаўся экс тэр’ерам, а я інтэр’ерам. Audi Mio — гэта кампактны арэндны аўтамабіль. Задача была вельмі няпростай, улічваючы, што прадстаўнікі Аudi самі казалі: нашы прэміум-аўтамабілі ніяк не могуць быць кампактны мі. Такім чынам, дыплом быў закліканы прадэман страваць нашу фантазію і здольнасць дзейнічаць ва ўмовах жорсткіх абмежаванняў. З гэтым праектам мы ездзілі ў Германію, на выставу Audi UNIverse у Інгальштат, штаб-кватэру Audi, дзе прадстаўлялі свой універсітэт. У цэлым праект атрымаўся і быў адзна чаны нашымі кіраўнікамі. Дарэчы, менавіта з яго і пачалася мая любоў да аўтамабільных інтэр’ераў.
Якраз у Інгальштаце мяне заўважылі людзі са студыі Audi і запрасілі на 6-месячную стажыроўку, а пасля яе заканчэння мне прапанавалі застацца працаваць далей. Праектаў у кампаніі было шмат, але асноўным быў серыйны аўтамабіль Audi A7, які выпусцілі на рынак не так даўно. Працэс стварэння новага аўта мабіля пачынаецца з брыфінгу па праекце. Пакуль няма канкрэтных тэхнічных дадзеных, мадулюецца агульны кірунак дызайну ў інтэр’еры і экстэр’еры, але ён не з’яўляецца канчатковым, бо паспявае не калькі разоў змяніцца пад уплывам новых фактараў. У падрыхтоўцы праекта могуць удзельнічаць нека лькі сотняў чалавек. Напрыклад, у Audi працуе пры кладна 200 дызайнераў. Як толькі прымаецца ра шэнне аб стварэнні новага аўтамабіля, дызайнераў разбіваюць на каманды, каб кожная прэзентавала свой праект кіраўніцтву. Якая каманда спраўляецца найлепш, той праект і ідзе далей. Пры гэтым нельга сказаць, што хтосьці канкрэтна з’яўляецца аўтарам таго ці іншага аўтамабіля, бо за кожным стаіць 10-15 дызайнераў і некалькі кіраўнікоў. Ідэі і напрацоў кі, якія засталіся незапатрабаванымі, ідуць у стол. У сярэднестатыстычнага аўтамабільнага дызайнера прыкладна 80% напрацовак так і застаецца на папе ры, і гэта нармальна. Праца аўтамабільнага дызайнера ў цэлым — паста янная праца ў камандзе такіх жа дызайнераў, якія дзеляцца між сабой ідэямі і вопытам. Мяне як па чаткоўца ўражваў сам факт таго, што я працую побач з людзьмі, імёны якіх бачыў толькі ў прэс-рэлізах чарговага аўтамабіля. Адзінае абмежаванне працы дызайнера — бюджэт праекта. Калі з інжынерамі яшчэ можна дамовіцца, то з фінансавым аддзелам — наўрад ці. Кожны аўтамабіль унікальны, кожны ствараецца як скульптура. Любая маленькая дэталь — вынік чы ёйсьці работы. Усе дэталі ў канцы павінны сабрацца ў адзіны цэльны вобраз. Баланс знаходзіцца ў тым выпадку, калі эстэтыка не перашкаджае правільнай працы. Але адначасова кожны аўтамабільны вытвор ца мае свой асабісты ДНК — ці фірмовы стыль, — які і задае агульны кірунак і не дае дызайнерам моцна адхіліцца ад функцыянальнасці ці, наадварот, эстэ тыкі. Калі казаць пра будучыню аўтамабільнага дызайну, усё ідзе да таго, што электрамабілі канчаткова возь муць верх, а персанальных сродкаў перамяшчэння будзе ўсё менш, асабліва ў вялікіх гарадах. На жаль, мяркую, неўзабаве людзі перастануць разумець, у чым хараство гуку магутнага V8… (V-вобразны 8-цы ліндравы рухавік —рухавік унутранага згарання.). Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. Дызайн рэалізаванага праекта Audi A7. 2—3. Вучэбныя дызайн-праекты Васіля Гурыновіча ў Scuola Politecnica di Design у Мілане. 4. Дызайн-праект, створаны падчас стажыроўкі на Audi.
2
In Design
Ігар Салаўёў. Простыя гарадскія рашэнні Нарадзіўся ў Мінску ў 1980-м годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Дызайн». Выкладае дызайн-праектаванне ў БДАМ. Разам з жонкай, дызайнеркай Ма рыяй Салаўёвай, на працягу 15-ці гадоў займаецца распрацоўкай і праектаваннем мэблі, электронікі, упакоўкі, аксесуараў, свяцільняў і інш. Аўтар больш чым 80-ці серыйна вытвараных прамысловых вырабаў. Лаўрэат міжнародных і айчынных конкурсаў у галіне дызай ну. Супрацоўнічае з беларускімі старт-апам Clevetura (распрацоўка клавіятуры з убудаваным тачпадам) і кампаніяй Kino-mo (дысплэі, выява на якіх нагадвае 3D-галаграму), а таксама з замежнымі кампаніямі Producto POP (ЗША) і Simplicity Urban Solutions Ltd (Італія — Ганконг). Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў упакоўкі і прэзентацыйных матэрыялаў для брэндаў Absolut, Smirnoff, Johnnie Walker, Pepsi-Cola. Візітная картка — энергазберагальная лямпачка Insight («Азарэнне»), зро бленая ў выглядзе чалавечага мозга. Крыніца натхнення: жыццё ва ўсіх яго праявах (ці будзе гэта ўрбаністыка або нейкія біяморфныя скульптуры). Заўсёды ў пошуку формы, прыродных структур і ідэальнай пластыкі.
Sustainable design У свеце назіраецца вяртанне да рацыянальнага, асэнсаванага выкарыстан ня як прыродных, так і чалавечых рэсурсаў. Галоўным трэндам у сучасным прамысловым дызайне з’яўляецца экалагічны, або, калі глядзець шырэй, так званы sustainable design («устойлівы, эканамічны, рацыянальны», які мае
на ўвазе экалагічнасць матэрыялаў і вытворчасці, энергаэфектыўнасць, якасць і даўгавечнасць, бясшкоднасць для здароўя чалавека — заўв. рэд.). Людзі значна больш сталі задумвацца пра тое, ці правільна мы
выкарыстоўваем прыродныя рэсурсы і наколькі можам дазволіць сабе да лей пагаршаць экалагічнае становішча дзеля стварэння чарговага крэсла. Тут размова і пра выкарыстанне перапрацаваных матэрыялаў, і пра дру гаснае жыццё прадукту. Пасля таго, як упакоўка выканала сваё наўпростае прызначэнне — захавала і данесла тавар да спажыўца, яна можа пачаць жыццё ў новым статусе. Напрыклад, я распрацоўваў драўляную ўпакоўку для бутэлькі віна Nesting Box, якую потым можна выкарыстоўваць як шпакоўню. Медычны дызайн Перад прамысловым дызайнерам могуць стаяць зусім розныя задачы, і даволі часта даводзіцца працаваць з прадуктамі, якія патрабуюць не пафаснасці і вытанчанасці, як арт-аб'екты, а чагосьці цалкам супрацьлеглага. У сваю чаргу, філасофія і эстэтыка прастаты ўплываюць на марфалогію. Я рабіў распрацоўкі беларускай кампаніі-вытворцы інструментаў для лазер най хірургіі, а ў іх свае патрабаванні і стандарты, ад якіх нельга адысціся (да прыкладу, матэрыял — метал, які трэба стэрылізаваць, і г.д.). Але пры гэ тым філасофію прадукту можна абмеркаваць з тым жа замоўцам. Заўважу: філасофія — не нейкая штучная маркетынгавая прыдумка. Мы кажам пра ўласцівасці чалавека, які з гэтым прадуктам узаемадзейнічае. Таму трэба было стварыць супермінімалістычны, максімальна просты, няяркі прадукт, камфортны і зручны ў карыстанні падчас працы, які не чапляецца за рукавы ўніформы і не стварае візуальнага шуму. Think Minsk? Разам з дызайнерам Дзянісам Трапашкам мы арганізавалі секцыю вулічнай мэблі ў рамках біенале «Пастулат». Для такой мэблі характэрныя «Мастацтва» № 2 (419)
Рэц энз ія
ўстойлівасць, прастата ў вытворчасці, усесезоннасць, бо яна павінна перажыць дастаўку, мантаж, перапады надвор’я. У мяне ўжо быў цікавы вопыт у гэтай сферы, калі для кампаніі Simplicity Urban Solutions я распрацоўваў дызайн мэблі са штучнага ратангу для цёплых краін — Азii, Турцыі, Лацінскай Амерыкі, паўднёвага ўзбярэжжа Еўропы. На «Па стулаце» мы дэманстравалі ружовую металёвую лаўку «Лязо». Для леташ няга Мінскага фестывалю ландшафтнай архітэктуры і дызайну мы таксама разам з Дзянiсам зрабілi лаўку Geobench пры падтрымцы партнёраў фэсту кампаній «Неавуд» і «Ньюлэвэл». Мінскі досвед жыцця вулічнай мэблі складана назваць цалкам паспяхо вым. Пакуль што сталіца — не самы прыязны горад для крэатыўных твораў: такіх аб’ектаў у нас мала, а тыя, што ёсць, могуць сутыкнуцца з не заўсёды адэкватнай рэакцыяй гараджан. Усё ж ёсць спадзяванні, што Мінск пачынае развівацца ў гэтым кірунку: у нас ужо больш-менш прызвычаіліся да муралаў і стрыт-арту, саспее грамада й да незвычайных малых архітэктурных форм. У тым ёсць свае перавагі. Яшчэ столькі ўсяго не рэалізавана, столькі можна прыдумаць! Гнуткі час Бадай самы знакавы для мяне праект – якраз не лямпа Insight, нягледзячы на ўсю яе інтэрнэт-папулярнасць, а гнуткі гадзіннік. У 2004 годзе амеры канская кампанія Timex праводзіла конкурс на тэму, як будуць выглядаць гадзіннікі праз 150 гадоў. Мы з жонкай зрабілі аднаразовы гадзіннік-стыкер TimeFlex (кантамінацыя з назвы кампаніі і слова flexible — гнуткі, выгінасты). Яго можна наклеіць на руку або вопратку ў тых выпадках, калі кантроль часу пільна патрэбен, а доступ да звычайнага гадзінніка ўскладнены ці забароне ны — на занятках плаваннем ці альпінізмам, або падчас працы ў лабараторыі ў спецадзенні. Мы накіравалі праект на конкурс, але не трапілі ў шорт-ліст. Ды й ніякай рэакцыі ад арганізатараў увогуле не дачакаліся. Прытым, што праект-пераможца конкурсу — аднаразовыя самаклейныя гадзіннікі ў руло не скотчу. Гадзіннікі правіселі ў нашым партфоліа каля двух гадоў. У 2006-м адна з дызайнерскіх інтэрнэт-платформ папрасіла іх апублікаваць. І… — мая паш товая скрыня памерла ад шквалу лістоў: я нават не здолеў адказаць на ўсе. Даваў бясконцую колькасць інтэрв'ю СМІ розных краін свету — ідэя нарэшце стрэліла. І стрэліла так, што, уласна кажучы, з гэтага праекту й пайшлі ўсе мае наступныя замежныя замоўцы і праекты. Замоўцы Нюансы ў працы ёсць і з замежнымі і з айчыннымі вытворцамі. Калі да цябе звяртаюцца замежныя кампаніі, — яны цалкам давяраюць твайму прафесіяналізму. Вы абмяркоўваеце дэталі, усе задачы і тэрміны дакладна прапісваюцца, ты выконваеш заданне — і ўсё. Айчынны падыход можна акрэсліць выразам «Вы, канечне, прафесіянал, і мы плацім грошы за ваша бачанне, але...» Часта просяць «зрабіць так», а потым аказваецца, што «так» тэхнічна немагчыма. Таксама вельмі звыклая сітуацыя, калі ў замоўцы няма цэласнага бачання ўсяго алгарытму вытворчасці. Але й тут шмат што з часам выпраўляецца. Новае пакаленне беларускіх стартапераў маладзейшае за мяне на дзесяць гадоў. Яны самі шукаюць інвестыцыі, выбудоўваюць бізнэссхемы і арыентуюцца ў гэтым жыцці хутчэй, чым старэйшыя за іх замоўцы. З імі ў нас стасункі, хутчэй, на заходні лад. Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. Лаўка Geobench/ «Геаметка». 2. Лямпа Insight/ «Азарэнне». 3. Лаўка Blade/ «Лязо».
4
In Design
Рэц энз ія
5
Ангеліна Пісчыкава. A way to do it better Нарадзілася ў 1994 годзе. Навучалася на кафедры мастацтваў і асяродкавага дызайну Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацы яльных тэхналогій БДУ (2016). Праходзіла інтэнсіў у Брытанскай школе дызайну ў Маскве. Сфера творчых інтарэсаў: упакоўка, графічны дызайн, брэндайдэнтыка. Супрацоўнічала з агенцтвам AIDA Pioneer Group, ця пер займаецца фрылансам. Упакоўка аўтарства Ангеліны Пісчыкавай для лямпачак CS Light Bulb ад вытворцы электратэхнічнага абсталявання была ўклю чана ў топ-9 незвычайных упаковак амерыканскага часопіса Wired, атрымала Гран-пры і золата фестывалю рэкламы «Белы квадрат» і летась была ўганаравана «Сярэбраным львом» у ка тэгорыі «Дызайн» на самым прэстыжным сусветным фестывалі вытворцаў рэкламы «Канскія львы». Яе працам уласцівая гульня з біянічнымі і геаметрычнымі фор мамі, камбінаторыка. Інспірацыі для пераможных Канаў яна шу кала ў энтамалогіі і батаніцы, старых падручніках, дыяграмах электрычных кругоў, на ілюстрацыях навуковых эксперыментаў у стылістыцы гравюр. Інсекты і казуркі сталі фірмовай пазнач кай Ангеліны Пісчыкавай, і, як напісалі ў адным гарадскім інтэр нэт-часопісе, яна можа не працаваць да канца жыцця, а толькі раз’язджаць з майстар-класамі, бо імя Пісчыкавай ужо ўпісана сярэбранымі літарамі ў гісторыю сусветнага дызайну. Вядома, Ангеліна спыняцца не збіраецца, і хоць свае прафесійныя планы афішаваць не любіць, але адкрыта разважае аб першых няўпэў неных кроках, што робіць любы дызайнер-пачатковец у Беларусі, і праблемах, з якімі ён сутыкаецца найчасцей. Асноўныя парады ад дызайнеркі: шукайце замоўцаў-працадаўцаў падчас вучобы, рыхтуйце свой дыпломны праект як работу для рэальнага жыц ця, нястомна вывучайце навакольны свет, не саромцеся прасіць дапамогі ў больш вопытных і — рызыкуйце! Графічны дызайнер або дызайнер інтэр’ера заканчвае навучанне і звычайна не ўяўляе, што яго чакае далей. Як уладкоўвацца ў рэкламныя агенцтвы?.. Як знаходзіць супольную мову з кліентамі?.. У нас шмат маладых і таленаві тых, якія — самае галоўнае — умеюць думаць і здатныя на цікавыя праекты. Але ўсім ім даводзіцца сутыкнуцца з рэальным светам замоўцаў і агульным узроўнем развіцця спажыўца. Кліенты не гатовыя да эксперыментаў, не вы хаваны ўспрымаць незвычайнае, усе хочуць ісці па пратаптанай сцежцы і абіраюць бяспечны дызайн, пры поглядзе на які з’яўляецца адчуванне, што ты ўжо гэта недзе бачыў. Я не хацела апынуцца ў сітуацыі поўнай разгубленасці пасля ўніверсітэта, і для мяне было важна мець у парфтоліа рэальны праект, а не малюнкі гіп савых галоваў і кардонныя макеты. Мая дыпломная работа — упакоўка для лямпачак з выявамі жукоў — якраз была ад замоўцы, гатовага да рызыкі і нестандартных рашэнняў, — кампаніі-вытворцы электрычнага абсталявання. Але, зразумела, давялося ісці да іх самой і абараняць сваю ідэю. Усё пачалося з распрацоўкі серыі плакатаў, дзе я намагалася сумясціць лям пачку з грушай, паветраным шарыкам, васьміногам, матрошкай… То-бок эксперымент ішоў у кірунку сумяшчэння формаў розных аб’ектаў. Пасля пла катаў справа дайшла да ўпакоўкі. І паколькі я ў лямпачках не разумею пры «Мастацтва» № 3 (420)
кладна нічога, то пачала чытаць падручнікі па фізіцы і натрапіла на фразу Томаса Алвы Эдысана пра светлякоў як ідэальную крыніцу халоднага свят ла — сама прырода стварыла ўнікальнае насякомае, у якога свеціцца тулава. Так быў знойдзены ключавы вобраз. Потым я выклала гэты праект на Behance (прафесійны рэсурс, інтэрнэтплатформа, на якой дызайнеры і мастакі паказваюць свае працы і абмяркоўваюць творчасць іншых удзельнікаў. — рэд.) і атрымала шмат станоўчых водгукаў. Пасля перамогі на фестывалі рэкламы «Белы квадрат» крэатыўны дырэктар маскоўскага агенцтва параіў падаць працу на «Канскіх львоў». Было вельмі шмат сумневаў, і ў самы апошні момант, праз два тыдні (!) па сля закрыцця дэдлайну, я ўсё ж такі вырашыла падацца, запоўніла вялізную праектную заяўку на шасці старонках, заплаціла арганізацыйны ўнёсак у не калькі сотняў еўра... Атрымалася сапраўдная авантура, так, але ў выніку ўсё склалася як трэба. Магу сказаць, што перамога больш паўплывала на мяне як на асобу, чым на маю кар’еру. Я стала больш упэўненая ў сабе, зразумела, як шмат вакол лю дзей, якія радуюцца за цябе і шчыра гатовыя адгукнуцца на твае просьбы. Да крытыкі ў мой адрас (кшталту «Бізнэс-лінча» расійскага дызайнера Арцемія Лебедзева) я стаўлюся спакойна. Проста чарговая інфанагода, а любы піяр — добры піяр. Пра мяне даведалася яшчэ больш людзей, мая праца набыла яшчэ большую папулярнасць. Дзякуй за каментары. Я сама сабе арт-дырэктарка, кірую сабой, хоць і працую ў калабарацыі з фа тографамі ды ілюстратарамі. Мне 23, і я не саромеюся прасіць парады, бо не лічу сябе суперпрофі — я такая ж дызайнерка-пачатковец, як і ўсе ў такім узросце... Пакуль нельга казаць, што ў мяне ёсць нейкі фірмовы стыль, улас ны почырк, які б адрозніваў мяне ад іншых дызайнераў. Вядома, крута, калі ў дызайн-студыі ёсць манера, пазіцыя, светапогляд, але ўвогуле я лічу, што для дызайнера заганна мець пазнавальныя рысы: ты робіш працы для розных кліентаў, і яны не павінны быць падобныя. Я пастаянна сачу за дзейнасцю самых моцных cусветных студый. Чытаю шмат артыкулаў арт-дырэктараў і дызайнераў, аналізую чужыя працы: як да іх прыйшла ідэя, як яны яе распрацоўвалі. Намагаюся вынесці з гэтага штосьці карыснае. Важнае прафесійнае патрабаванне — цікавіцца як мага шырэйшым колам рэчаў, не толькі дызайнам, — гэта трэніруе мозг, дапамагае ствараць асацыяцыі. Таксама вельмі важна пільна вывучаць і кліента, і спа жыўца, і тую незнаёмую сферу, з якой прыйшла замова. Дызайнер заўсёды павінен заставацца дапытлівым і рухомым. Ну і памятаць выраз Эдысана: There’s a way to do it better — find it! Падрыхтавала Алена Каваленка. Упакоўка для лямпачак CS Light Bulb. «Сярэбраны леў» у катэгорыі «Дызайн» на фесты валі вытворцаў рэкламы «Канскія львы»—2017. студзень, 2018
6
In Design
Лёша Лімонаў / Аляксей Юшкоўскі
Супергероі, ліхадзеі і тыя, хто ніколі не спіць Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Жлобіне. Навучаўся на факультэце дызайну і ДПМ Акадэміі мастацтваў (кафедры прамысловага дызайну і гра фічнага дызайну). Сфера творчых інтарэсаў: упакоўка, графічны дызайн, ілюстрацыя. Удзельнік міжнародных выстаў і конкурсаў. Узнагароды: «золата» на Rijks Studio Awards 2017 (Амстэрдам, Нідэрланды) за праект «Шэ дэўры ніколі не спяць», «срэбра» на міжнародным конкурсе ўпакоўкі The Dieline Awards (Бостан 2018), дзве «бронзы» на 27-м Міжнарод ным фестывалі рэкламы Red Apple 2017 (Масква, Расія) і інш.
Пры ўсёй моцы тэхнічнай падрыхтоўкі з Акадэміі мы выходзім, нібы сляпыя кацяняты, даводзіцца прабіваць сценкі галавой. Колькі год патрабуецца на адаптацыю і прыстасаванне да рэальнага жыцця, хоць многія пачынаюць працаваць з другога-трэцяга курса. Галоўная праблема ў тым, што нашы аду кацыйныя праграмы, так бы мовіць, устояныя, а свет дызайну абнаўляецца ці не кожныя тры гады. Як ні дзіўна, але, нягледзячы на даволі аб’ёмістае парфтоліа і колькасць за моўцаў, можна сказаць, што я яшчэ толькі пачынаю ў прафесіі. Так, база ўжо існуе: напрацаваны вопыт, ёсць знаёмствы з патрэбнымі людзьмі. І цяпер у мяне з’яв ілася магчымасць прыдумваць, ствараць якасны прадукт, які дойдзе да спажыўца. Тое мяне натхняе. Вучуся зарабляць на гэтым. І чым больш у мя не атрымліваецца зарабляць, тым больш я ўкладваю свае сілы. Раней мы спрабавалі стварыць дызайн-студыю мэблі з сябрамі, але не скла лася. Пазней прыйшло разуменне, што з сябрамі працаваць нельга, пачына ецца перацягванне... Мяне хапіла на год поўнай аддачы. Потым я пачаў інтэн сіўна займацца вытворчасцю ўласных прадуктаў. Я максімаліст па сваёй натуры. Магу карпатліва адточваць дэталі, бо гэта пры носіць задавальненне. Што тычыцца дызайнерскіх задач, я імкнуся развіваць розныя стылі. І раблюся больш гнуткім. У некаторых дызайнераў-ілюстрата раў ёсць свой дакладны стыль, і гэта дае ім магчымасць прасоўвацца ў пэў най сферы, але заганяе ў рамкі і абмяжоўвае ў выкананні заказаў. Лічу, што ў графічнага дызайнера ўласнага стылю быць не павінна. Я працую шмат, па 14 гадзін у суткі. Акрамя работы над індывідуальнымі за мовамі на фрылансе, у мяне таксама ёсць свой бізнэс, развіццё якога адымае палову часу. Своеасаблівым наркотыкам для мяне з’яўляецца ўдзел у конкур сах — гэта натхняе і стымулюе. Важна разумець, на якой стадыі прафесійна га развіцця ты знаходзішся, важна параўноўваць свой узровень з узроўнем іншых майстроў. На гэтым фоне фармуецца самаацэнка і ўпэўненасць у сабе. Штодзень праглядаю тэматычныя блогі, паблікі, партфоліа, звязаныя з ды зайнам. У пабліках звычайна публікуюцца лепшыя працы, топавыя рэчы, ты прыблізна арыентуешся, што робяць на Захадзе, што адбываецца ў нас. Ужо адрозніваеш добрае ад дрэннага, паступова фармуецца нагледжанасць і ў выніку — густ. Хоць раней з гэтым было складана. Глядзіш на той кручок і раз важаеш: патрэбны ён ці не?.. Кожная новая задача для мяне — натхненне і іспыт. Дызайн упакоўкі для ле каў, фірмовы стыль рэстарана, прынт на футболку — ты пагружаешся ў новую сферу, і даводзіцца капацца, вывучаць, чытаць. Мая самая гучная перамога — на конкурсе, які абвясціў Рэйксмузеум у Амстэрдаме, і яна не выпадковая. Для ўдзелу трэба было выкарыстаць выявы «Мастацтва» № 4 (421)
аб’ектаў з калекцыі музею і стварыць сувенір, просты ў вытворчасці. Да гэтага я два гады выпускаў маскі для сну з выявамі супергерояў і ліхадзеяў. Я даўно распрацоўваў гэтую ідэю, і нарэшце яна атрымала сваё ідэальнае ўвасаблен не і «выбухнула». Я зрабіў серыю масак з вачыма персанажаў вядомых твораў з калекцыі музея. Вельмі выразнай атрымалася маска з «Партрэта дзяўчынкі ў блакітнай сукенцы» Верспронка. Прычым гэтыя пераможныя маскі «Шэдэўры ніколі не спяць» — не самая мая папулярная работа ў партфоліа, але самая вядомая на міжнародным узроўні, пра яе напісалі сотні выданняў, рэпосты зрабілі тысячы людзей. Сам конкурс стаў моцнай прома-акцыяй, прычым як для мяне, так і для Рэйкс музеума. Мая праца трапіла ва ўсе больш-менш вядомыя дызайн-паблікі. А музей атрымаў сусветную рэкламу… Мой самы «балючы», выпакутаваны праект — штодзённік-планер для дызай нераў LEVSHA. На ягонай вокладцы — галава бультэр’ера. Выкладчык у ву чэльні калісьці сказаў, што хацеў бы мець такога сабаку, бо ён «вельмі дызай нерскі». І я вырашыў скарыстацца гэтым вобразам як збіральным для нашай прафесіі. У гэтых нататнікаў не самы шчаслівы лёс, нягледзячы на іх стылё васць і арыгінальнасць. Давялося сутыкнуцца з вялікай колькасцю цяжкасцей і ў працэсе вытворчасці, і пры продажы. З-за гэтай працы мне нават хочацца набіць тату, каб яна нагадвала: справу, якую ты распачаў, трэба давесці да канца ў любым выпадку. Ніколі не ведаеш, што спрацуе, што не. Ідэя, прыдуманая «на каленцы» ў ка вярні і ўвасобленая за колькі дзён, можа стрэліць. Так адбылося з рэкламнымі плакатамі для школы інтэрактыўных камунікацый IKRA з выявамі рыбы і сло ганам-алюзіяй на Гамлета «Метать или не метать?». Менавіта з-за гэтай працы я пачаў атрымліваць практычна ўсе іншыя замовы. З замежнымі кліентамі прасцей: яны бачаць партфоліа, бачаць, што ты ўмееш, і калі гэта супадае з іх патрэбамі, пытаюцца пра кошты і тэрміны і робяць за мову. А ў Беларусі звычайна працуе сарафаннае радыё. Нашым бізнэсоўцам пакуль цяжка зарыентавацца ў тым, што ёсць добры дызайн. Калі трэба нешта давесці, проста паказваеш спіс сваіх перамог на розных міжнародных кон курсах — і пытанне вырашаецца. Аднойчы я трапіў у няёмкую сітуацыю, калі менеджар не распавёў дырэктару перад сустрэчай, хто я і што, не паказаў партфоліа, а я прыйшоў і з парога пачаў дамаўляцца пра розныя арганізацыйныя моманты Дырэктар адразу: «Пачакайце, спачатку скажыце, хто вы? А потым я вырашу, будзем мы з вамі працаваць ці не». Першае жаданне было ўстаць і пайсці, маўляў, да пабачэн ня, мне гэта нецікава. Але потым я падумаў: «Гэта праца над сабой. Нават у такіх сітуацыях трэба прапампоўвацца. Так што, Аляксей, пачнем усё наноў…» Я распавёў пра сябе, паказаў праекты з партфоліа, згадаў узнагароды, і потым пайшла нармальная працоўная размова. Такім чынам, час ад часу даводзіцца сябе прэзентаваць, але тое бадзёрыць, і насамрэч унутрана збіраешся: «А што ты можаш распавесці пра сябе ў стрэсавай сітуацыі?..» Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. Маска для сну з серыі «Шэдэўры ніколі не спяць». 2. Серыя прадуктаў LEVSHA. Фота з сайта behance.net/limonov.
8
In Design
Настасся Алейнікава. Косць, рог, срэбра Нарадзілася ў 1984 годзе ў Магілёве. Навучалася ў Мінскім дзяр жаўным мастацкім каледжы імя Глебава, Пражскім каледжы пры кладных мастацтваў (студыя драўляных цацак і дэкаратыўных аб’ектаў), Акадэміі прыгожых мастацтваў, архітэктуры і дызай ну ў Празе (студыя Эвы Эйслер K.O.V.), праходзіла стажыроўку па праграме «Эразмус» у Нацыянальным каледжы мастацтваў і ды зайну ў Дубліне. Сфера творчых інтарэсаў: дызайн ювелірных вырабаў і акуляраў. Неаднаразова намінавалася на званні «Адкрыццё года» і «Ювелір ны дызайнер года» самай прэстыжнай прэміі прафесійнай чэш скай супольнасці Czech Grand Design. Узнагароды: спецыяльная прэмія дырэкцыі Мастацка-прамысловага музея Прагі ў межах Нацыянальнай прэміі за студэнцкі дызайн (калекцыя акуляраў «Мая оптыка» 2013), Czech Grand Design Award за ювелірную ка лекцыю «Рукапіс Войніча» і калекцыю акуляраў Utopia-3,(2017). Камяні, упрыгожанні, любоў да іх — гэта віравала ў маёй сям’і, мая цётка Ніна Гужавіна працавала ў «Белювеліргандлі», сябравала з мастакамі і ювелірамі — у такой атмасферы праходзіла маё жыццё ў Мінску падчас вучобы ў Глебаўцы. Пасля вучэльні я спрабавала паступіць на тэкстыль у Мастацка-прамысловую акадэмію імя Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу, потым — таксама на тэкстыль — у пражскую Акадэмію прыгожых мастацтваў, але, на шчасце, не склалася — тое было не маё. Маёй стала «ювелірка». У Акадэміі прыгожых мастацтваў, архітэктуры і дызайну навучаецца каля 500 чалавек. Тут няма сістэмы першага-другога-трэцяга курсаў, аднолькавай для ўсіх студэнцкай праграмы, студэнты самі складаюць свой графік заняткаў, ёсць семестры і заданні, якія мяняюцца з года ў год і амаль ніколі не паўтараюцца (прынамсі, такая сістэма існавала пяць гадоў таму, падчас майго навучання). Студэнт паступае ў студыю — атэлье — пад кіраўніцтвам пэўнага прафесара, мастака. Кожны год набіраюць двух-чатырох пачаткоўцаў, і такім чынам на ўсю студыю збіраецца каля 20 чалавек. Падчас сумоўя важна паразумецца са сваім прафесарам. Карл Новак прыняў мяне вельмі добра, пазнаёміў са спецыфікай атэльера, распавёў, як можна працаваць з ювелірнымі ўпрыгожаннямі, разва жаць над імі, укладваць безліч ідэй і ўвогуле разглядаць як канцэптуальнае мастацтва. Потым нашу студыю ўзначаліла Эва Эйслер, і я амаль шэсць гадоў адвучылася ў яе. Яна вядомая дызайнерка, 20 гадоў пражыла ў Нью-Ёрку, і вось 15 год таму вырашыла вярнуцца і сёння актыўна працуе ў Чэхіі. Студыю ме талаў і ювелірных вырабаў Эва Эйслер перайменавала ў K.O.V. — такая гульня атрымліваецца, бо kov з чэшскай — метал, а яшчэ гэта абрэвіятура «канцэптаб’ект-значэнне». Эва вядзе атэлье на вельмі высокім узроўні, яна актыўна дзе ліцца вопытам са студэнтамі. Яе навучэнцы маюць эксклюзіўныя магчымасці выстаўляцца з ёй — напрыклад, галерысты з Нью-Ёрка адразу зацікавіліся не толькі новымі працамі спадарыні Эйслер, але і працамі яе студэнтаў. То-бок дзякуючы імені Эвы мы аўтаматычна далучаны да высокіх прафесійных колаў. Падчас вучобы мы выконвалі розныя заданні па прамысловым дызайне — ра білі і дошкі для гародніны, і міскі, і нажы... Акадэмія супрацоўнічае з заводамі і фабрыкамі. Напрыклад, адна фірма займалася мастацкім ліццём з чыгуну, вы творчасцю вулічных лавак, рашотак. Супрацоўніцтва з імі вырашылі аб’яднаць з семестральнай працай, якраз тады Акадэмія ўпершыню выстаўлялася на Salone del Mobile ў Мілане, і для вялікай прэзентацыі былі зроблены розныя неверагодныя аб’екты метадам ліцця. Мне падабаліся ўсе заданні, бо гэта — магчымасці. Майстэрні Акадэміі абсталяваны так, што там можна паспрабаваць і вывучыць усе тэхнікі, таму хацелася брацца за што заўгодна. «Мастацтва» № 5 (422)
Я прывязаная да прыродных, натуральных матэрыялаў — гэта дрэва, косць, рог, срэбра. У апошні час раблю акуляры і шмат працую з ацэтатам цэлюлозы, застаецца шмат каля ровых абрэзкаў, ды і самі матэрыялы вель мі прыгожыя, таму для ювелірных вырабаў таксама іх выкарыстоўваю. У аснове маёй дызайнерскай эстэтыкі — фларальныя матывы, дэкаратывізм і праца з гістарычнай спадчынай. Увогуле для ювелірных вырабаў флора і фаўна — бясконцая крыніца натхнення, таму дастаткова часта ў маіх калекцыях гучыць у розных інтэрпрэтацыях тэма раслін: тут і бадлераўскія кветкі зла, і сканды наўскі лес, і прысвячэнне Карлу Бласфельду (нямецкі фатограф, які здымаў кветкі і расліны пры шматразовым павелічэнні, так што жывыя квет кі ператвараліся ў абстракцыі. — Рэд.). Нельга сказаць, што маёй інспірацыяй з’яўляецца выключна мадэрн. Дыплом ная калекцыя акуляраў Utopia-3 натхнёная сайнс-фікшн як спосабам успры мання свету ў літаратуры і індустрыяльным дызайне другой паловы ХХ стагод дзя, электрычнай і касмапалітычнай будучыняй, творамі Лема, Брэдберы і інш. Калекцыя «Рукапіс Войніча» — вынік калабарацыі з украінскімі дызайнерамі Lake Studio. Тэму прапанавалі яны, і на супрацоўніцтва я пагадзілася выключна з-за тэмы, бо з фэшн-дызайнам мы не паспяваем сінхранізавацца. Развіццё ювелірнай калекцыі цягнецца доўга і энергазатратна, а тэндэнцыі моды змя няюцца хутка, і да таго моманту, пакуль я ўдасканалю мадэль, дызайнеры ўжо працуюць над новым сезонам... Але звесткі пра сам рукапіс прывялі мяне ў за хапленне. Гэты ананімны твор на невядомай мове быў напісаны ў XV стагоддзі. Манускрыпт вандраваў па Еўропе і нават нейкі час знаходзіўся ў Празе, у імпе ратара Рудольфа ІІ. Антыквар Міхаіл Вільфрэд Войніч, што знайшоў гэтую кнігу ў Італіі на пачатку ХХ стагоддзя, мае польска-літоўскае паходжанне, ён нават адпрацаваў чатыры гады ў гродзенскай аптэцы. Сама кніга поўная выдатных батанічных малюнкаў, дзіўнаватых, напісаных так, нібыта дзіця гулялася з ма ляванкай. Дызайнеры паказалі ўпрыгожанні падчас дэманстрацыі калекцыі, а потым я дапрацоўвала вырабы ў сваім рэчышчы. Пасля я прадставіла «Рука піс» на Designblok у Празе, разам з «утапічнымі» акулярамі. Але мая любімая калекцыя — «Барока», прычым яна адна з самых першых ювелірных, зроб леных мною ў Акадэміі. Гэта сем брошак, натхнёных баракальнымі тканевымі тапісерыямі. Баракальныя малюнкі маюць нібыта некалькі пластоў, і я гуляла з гэтымі пластамі, выгінала і выразала лобзікам па фанеры і метале. Калекцыя з’ехала на выставу нашай студыі ў Чэшскім культурным цэнтры ў Нью-Ёрк, і яе амаль адразу раскупілі, больш я тыя брошкі не бачыла. Нядаўна вялікая галерэя сучаснага мастацтва Gask прадаставіла залу Whitebox пад маю калекцыю ўпрыгожанняў і акуляраў «Каметы». У гэтай калекцыі — гуль ня са структурамі і фактурамі, адпаліраваным і неадпаліраваным матэрыялам, розным матаваннем. Сама калекцыя — метафара чалавечага жадання ўсталя ваць сувязь з пазаземнымі светамі, зачараванасць вялізным аб’ёмам космасу, які існуе над намі. Мы — частка сусвету, ён — макра, мы — мікра, але і мы са мі — і макра, і мікра, усё гэта ў нас аб’ядноўваецца. Камета — амбівалентнае нябеснае цела з лёду і пылу, што мае цела і хвост, вось і ў маёй калекцыі шмат целаў і хвастоў. Важнай часткай выставы з’яўляецца таксама аўдыякампанент: я выкарыстоўваю гукі і музыку, пасланыя ў космас на апаратах «Вояджэр». ...Знайсці заказчыка, які можа аплаціць рукатворныя вырабы, — вельмі склада на, няважна, у Беларусі мы ці Чэхіі. Так, тут багата магчымасцей, але гэтых маг чымасцей шмат і ў іншых дызайнераў, узровень канкурэнцыі высокі. Хочацца больш выставачных праектаў, творчых калекцый, вартых музейнай прасторы, а не толькі крамаў, дызайн-шопаў і канцэпт-стораў. Карацей, хочацца забыць пра «прымарнага» носьбіта і засяродзіцца на тым, што я хачу сказаць і якую ідэю данесці праз гэты незвычайны медыум — ювелірнае ўпрыгожанне. Падрыхтавала Алена Каваленка. 1. Настасся Алейнікава. Фота Міхаэлы Карасэк-Чэйкавай. 2, 4. Калекцыя «Рукапіс Войніча». Фота Тэрэзы Ондрускавай. 3. Калекцыя «Барока». Фота Яны Шашкавай. 5. Калекцыя акуляраў Utopia-3. Фота Войцеха Вэшкрна.
10
In Design
Улад Хвастоў Гер оі ў він іл е, альб о Дыз айн урат оўв ае свет Нарадзіўся ў 1993 годзе ў Гомелі. Навучаўся ў Гомельскім мастацкім вучылішчы, у 2018-м абараніў дыпломную працу на кафедры гра фічнага дызайну і паступіў у магістратуру Беларускай акадэміі мастацтваў. Працаваў у агенцтве «Францыск Груп». Сфера творчых інтарэсаў: графічны дызайн, ілюстрацыя, постар-арт, мурал-арт. Малюнкі і графічныя застаўкі дызайнера зна ёмыя немалой аўдыторыі гарадскога інтэр нэт-партала CityDog, па сталіцы гуляюць мінакі ў аўтарскіх саколках «Мінск» з выява мі лядоўні, бінокля, матацыкла ці радыёлы, а ў 2014-м кожны наведнік Нацыянальнага мастацкага музею патрымаў у руках квіток, зроблены Хвастовым, на той момант студэн там Акадэміі, што перамог у конкурсе на леп шы дызайн уваходнага білета НХМ. Высокі ўзровень самаарганізацыі дазволіў па спяхова сумяшчаць працу ў вядомай рэкламнай агенцыі з інтэнсіў ным навучаннем у Акадэміі, што рэдка сустракаецца ў студэнцкім асяродку БДАМ. Графічны дызайнер, які пачынаў з захаплення вулічным мастац твам, вельмі хацеў стаць мастаком-манументалістам, а сёння цікавіцца эксперыментамі з шаўкаграфіяй і керамікай. Яго назы ваюць першым у Беларусі творцам, што пачаў развіваць культуру вінілавых цацак, своеасаблівай разнавіднасці сучаснай скульпту ры. Музычныя натхненні Хвастоў таксама знаходзіць у вініле — ад соўлу і фанку да бруднага гаражнага року. А натхненне мастац кае — ад графіці да канцэптуальнага мастацтва. Сігнальная лінія Мая дыпломная — гэта рэкламная прадукцыя для Акадэміі мастацтваў, па кліканая асучасніць яе імідж. Праект атрымаўся адмыслова альтэрнатыўны, у нечым наіўны і несур’ёзны, але свабодны і актуальны. Візуалізацыя рэзкая, метафарычная, «б’е па вачах». Гэта погляд студэнта, які яшчэ шукае сябе, а не спроба перадаць дух класікі, традыцый пераемнасці і г.д. У кожнай ка федры ёсць плакат з сігнальнай ідэнтыфікацыяй у выглядзе лініі— яркай, градыентнай, дынамічнай, рознай па пластыцы. Гэтыя лініі можна друкаваць на паштоўках, наклейках, рабіць іх у аб’ёме... Выявы з імі змешчаны на па пках з карыснай інфармацыяй пра факультэты і кафедры для абітурыентаў. Плакаты можна размяшчаць у гарадской прасторы, на тэрыторыі корпусаў, вывешваць на фасад. Мне здаецца, людзі, з якімі мы правучыліся разам пяць гадоў, еднасці не адчувалі, і пачуццё, як класна вучыцца менавіта тут, было не ва ўсіх. А агульны нефармальны стыль паспрыяў бы атмасферы вольнага акадэмічнага братэрства. У мяне няма ілюзій, што праект насамрэч увасобяць, але ён застанецца ў Акадэміі, будзе яе часткай і, магчыма, натхніць кагосьці іншага. Няважна, рэалізаваны праект ці не, галоўнае — ён ужо існуе. Магчыма, такое лёгкае стаўленне абумоўлена працай на вуліцы. Сёння ты намаляваў эскіз, зрабіў малюнак, але што будзе з тваёй работай заўтра — невядома, прыходзіш сфа таграфаваць — а цябе ўжо абскакалі камунальнікі... Тое, на маю думку, разу меюць усе стрыт-арт мастакі. Suburbs Ніколі не пазіцыянаваў сябе як стрыт-артыст, але паважаю гэтых мастакоў, сачу за іх творчасцю. Гэта асаблівы клан. Падлеткам я пазнаёміўся з хлопца мі з такога вулічнага асяродку, яны, вядома, трошкі хуліганілі, але і на сценах «Мастацтва» № 7 (424)
«бамбілі», і я таксама захапіўся графіці, хоць паралельна рыхтаваўся да па ступлення ў вучэльню і займаўся акадэмічным малюнкам. Цяпер, у магістра туры, я хачу даследаваць, чаму прафесійныя мастакі і дызайнеры з класічнай акадэмічнай адукацыяй часта карыстаюцца субкультурнымі арт-прыёмамі, пераасэнсоўваюць і падладжваюць іх пад уласны стыль. Вулічныя работы — важная частка маёй творчасці, не абходны этап развіцця. Згадваю цікавы праект андэ граўнднага часопіса «Макулатура», калі давялося па працаваць у закінутым паркінгу на ўскраіне Мінска: мы стваралі ілюстрацыі да кароткіх аповедаў, і ў якасці носьбіта малюнка я абраў не сцены, а калоны, на якіх ніхто больш не маляваў. Выявы, якія згадваліся ў сюжэ це, я змешваў з графічнымі элементамі, у выніку атры малася візуальнае хоку. Вініл Яшчэ ў вучэльні я пазнаёміўся з аматарамі вінілавых цацак, дапамагаў ім рабіць спецыялізаваную выставу ў Гомелі, праводзіў майстар-класы па роспісе цацак. Вінілавыя цацкі яшчэ называюць дызайнерскімі, арта вымі. Гэта аўтарскія фігуркі ад вядомых і не вельмі мастакоў і дызайнераў. Іх характары, вобразы, аксесу ары адлюстроўваюць розныя субкультурныя напрамкі, спалучаюць сучаснасць і мастацкія ідэі. На мяжы ста годдзяў кітайскі мастак Майкл Лау стварыў серыю ля лек, якія нагадвалі модную вулічную моладзь, розных клубных нефармалаў. З Кітая мода на вінілавыя цацкі перамясцілася ў Японію, а потым распаўсю дзілася па ўсім свеце, і так паўстала цэлая культурная з’ява. Вінілавая балванка — нібы пустое палатно, на якім ты можаш стварыць што заўгодна. Прастор для творчасці вялікі, і такі кастамайзінг (літаральна — паляпшэнне) нельга параўнаць з дэкупажам альбо любым іншым прыклад ным хобі ці рамесніцтвам. Сюжэты для цацкі — самыя розныя. Скажам, на той момант мяне натхнялі коміксы, амерыканская коміксавая культура да сюль ува мне сядзіць і знаходзіць сваё адлюстраванне ў тым, што я малюю. Я вельмі моцна стылізую свае працы, мая тэхніка мае коміксавае адценне: тлустыя чорныя контуры, яркія колеры, заліўкі, і мне цікава было працаваць з аб’ёмам, вывучаць, як графічны малюнак накладваецца на аб’ёмную форму, як зрабіць эскіз так, каб не сказіць форму... Захапленне гэтай тэмай было гадоў пяць таму, але цікава да яе вярнуцца, пераасэнсаваць і паэксперыментаваць. Дызайн-утопія Нядаўна мая праца была адзначана на Біенале плаката ў Любліне. Тэмай я абраў агрэсію, якую трэба вучыцца стрымліваць. На плакаце — у лаканічнай манеры, тлустым чорным абрысам, выява кулака, што забівае цвік, ужо трохі пагнуты. Мэсэдж: «Накіроўвай сваю агрэсію ў правільнае рэчышча». Увогуле мяне цікавіць антываенная тэматыка, а агрэсія — нібы маленькая вайна між людзьмі ў звычайным свеце. Я разумею, што дызайнеру не змяніць свет плакатамі, але ўсё ж удзел у куль турных і сацыяльных праектах мне падабаецца больш, чым чыста камерцый ныя працы, якія павялічваюць продажы. У сапраўднага дызайнера стылю няма, увесь час яму даводзіцца шукаць ад паведную тэхніку для вырашэння задач замоўцы. Таму я часта адыходжу ад дызайну, каб захаваць аўтарскі погляд на рэчы і не падладжвацца пад мар кеталагічныя даследаванні. Хачу эксперыментаваць з тэхнікамі і матэрыяла мі, падацца ў скульптуру, папрацаваць са шклом, друкаванай графікай... Час спыніць шалёны тэмп і засяродзіцца на творчасці. Падрыхтавала Алена Каваленка. 1. Фрагмент дыпломнай работы «Рэкламныя матэрыялы ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”». 2. «Назіранне №1». VULICA BRASIL — 2017. 3. «Мінск — паўсюль». Серыя прынтоў для інтэрнэт-часопіса CityDog.
12
Рэц энз ія
In Design
13
Антон Баранаў. Беларускі мінімалізм Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. Наву чаўся ў Беларускім дзяржаўным ліцэі мастацтваў імя Ахрэмчыка, на кафедры графічнага дызайну БДАМ (2004). Сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларуска га саюза дызайнераў. Лаўрэат рэспублі канскіх і міжнародных конкурсаў плака ту, графдызайну, мастацтва кнігі. Творы захоўваюцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея і Нацыянальнага цэн тра сучасных мастацтваў. З творамі Баранава вы можаце сутык нуцца ледзь не на кожным кроку: калі замаўляеце піцу з выявай хітрай ліс кі, абіраеце моўныя курсы, п’яце каву ў навамоднай кавярні, піва ў пабе альбо глядзіце «Сталічнае тэлебачанне». Ды зайнер (які не ў захапленні ад гэтай назвы, яму даспадобы звацца мастакомграфікам) прапаноўвае сваім кліентам поўны комплекс паслуг: назва, лагатып, прома-стыль, сайт… А для душы — афар мленне кніг і плакатаў на нацыянальную тэматыку, удзел у конкурсах, захапленне стрыт-арт-фатаграфіяй і спартовыя велабайкі. Вы свядома абралі навучанне ў Парнаце, а по тым графдызайн у Акадэміі мастацтваў… — Дызайнер — гэта чалавек, які неабавязкова прайшоў праз мастацкую школу, але база класіч най мастацкай адукацыі дазваляе раскрыць гэтае званне больш глыбока. Тым не менш у адным з інтэрв’ю вы казалі, што самавучкі лепшыя за дызайнераў з адукацыяй, бо «ў іх няма штампаў, якія застаюцца пасля акадэмічнай школы» . — Гэтая сфера змяняецца неверагодна імкліва. А цябе пяць гадоў вучаць па лякалах дзесяці- ці дваццацігадовай даўніны і гадуюць на састарэ лых па стылі і мове прыкладах, хоць па-мастац ку яны прыгожыя, як і раней. Але гэта прыклады несучасныя, і ў выніку свежаспечаны дызайнер будзе прамахвацца міма патрэб свайго кліента. Вы скептычна ацэньваеце маладых выпускні коў Акадэміі? — Калі бачыш у «Фэйсбуку» справаздачы з дып ломных праглядаў і, гартаючы альбом у сто фата графій, ставіш лайк дзвюм працам, — гэта добры прагляд. З аднаго боку, гэта можа быць і дарослы снабізм, але з іншага — хочацца чагосьці яркага. Скажам, у жанры сацыяльнага плаката. На трэцім курсе студэнты выконваюць такое заданне. А ў вы ніку бачыш згарэлую запалачку як сімвал чалаве ка. Ну, не чапляе такое абсалютна яшчэ з 1970-х. І нават раней, з часоў росквіту польскага плаката. «Мастацтва» № 8 (425)
У Мінску вы бачыце ўдалыя прыклады сацы яльнага плаката? — Так (пасміхаецца), мой «СПАСИ БОльше». У мя не павінна была адбыцца сустрэча з кіраўніцтвам дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец», а я быў за горадам. І выйшаў у сеціва літаральна з лясной дарогі. Па скайпе мы правялі перамовы і ўсё зацвердзілі за дзесяць хвілін. З боку кліента дакладных пажаданняў не было, і маёй першай, чыстай, вельмі простай ідэі яны сказалі «Так!». Можна спрачацца пра мастацкія якасці, але, пры намсі, яна свежая, не цісне на жаль і спачуванне. Едзеш, заўважаеш на білбордзе «СПАСИБО», ну, дзякуй, і паехаў сабе… А калі ты бачыш вымуча нае «Падаткі — гэта наша мастацтва», то адразу ўяўляецца, як у кабінеце, абшытым шпанаванымі панэлямі, сядзяць дзядзі і цёці, якія пад подпіс усё гэта зацвярджаюць, даюць парады, расказваюць гісторыі, як іх унук зрабіў бы лепш… Сацыяльная рэклама павінна быць лёгкай, спакойнай, вясёлай, а такой у нас вобмаль. У вас ёсць праца, якую можна назваць signature, то-бок фірмовая, што вызначае вас як дызайне ра і з-за якой да вас ідуць кліенты? — З камерцыйных рэчаў — «Еўрабачанне», напэў на (Антон займаўся распрацоўкай фірмовага стылю Дзіцячага Еўрабачання 2010 у Мінску і 2011 у Ерэване. — Рэд.). Мне асабліва падаба ецца армянскі канцэпт, відэасюжэты, калі нотны стан быў завязаны з вінаграднай лазой і ператва раўся ў цікавыя аб’екты, якія сімвалізавалі кож ную краіну-ўдзельніцу. З пазнавальных адзначу лагатып моўных курсаў у выглядзе зоркі. Увогуле шмат усяго. Мой апошні любімы кліент — сэрвіс па дастаўцы піцы на за мову. Распрацаваў новы дызайн упакоўкі — больш абстрактны, «дызайнерскі». Тых каробак разыхо дзіцца тысячы і тысячы ў год, дык будзем далу чаць людзей да мастацтва, прышчапляць густ. Такі сацыяльны праект «Дызайн у кожны дом». Яшчэ займаюся зараз распрацоўкай новага фір мовага стылю тэлеканала «Сталічнае тэлеба чанне». А з апошніх прац— плакат, прысвечаны Чарнобылю, са Святым Себасцьянам, якога пра нізваюць рэнтгенаўскія промні. Вы працуеце адзін? — Для кожнага праекта збіраецца каманда — тэх нічныя спецыялісты, праграмісты, але асноўныя графічныя візуалы, канцэпцыі, ідэі распрацоў ваю сам. Зараз захапіўся выставачнымі стэндамі, раблю для турагенцтва незвычайныя павільёны ў месцах продажу. І запрашаю сваіх таварышаў, што спецыялізуюцца на інтэр’еры. Як бы вы апісалі сваю дызайнерскую эстэтыку? — Напэўна, гэта беларускі мінімалізм. Мінімалізм, моцна звязаны з тыпаграфікай, праца з яркімі, да
кладнымі аб’ектамі, такімі як слова, шрыфт, про стыя формы. І ўсё гэта вельмі лаканічна. У мяне задача мінімальнымі графічнымі сродкамі зра біць дакладнае выказванне, выкарыстоўваючы зразумелыя сімвалы, без залатых завітушак і «прыгажосці». Вы адзін з заснавальнікаў «інфармацыйна-ана літычнага глянцавага партала ў сферы дызайну, рэкламы і арт-мерапрыемстваў» «Зрэз дызайну Беларусі»… — Парталам я не займаюся яшчэ з 2007-га ці 2008-га. А ў 2005-м думалася, што ў мяне хопіць сіл зрабіць часопіс пра дызайн. Перад вачыма былі крутыя прыклады, але не хапіла ні сіл, ні цікавасці, ні ведаў, і энтузіязм хутка згас. Аднак некалькі гадоў мы з Багданам Караўцом, арт-ды рэктарам кампаніі «Астронім», яго ўтрымлівалі. І нават атрымалі ад Антона Носіка віншаванні і прыз на Маскоўскім фестывалі рэкламы, калі ў сваёй сферы занялі першае месца. Вы робіце сайты-партфоліа для беларускіх мас такоў — Паўла Амялюсіка, Юрыя Тарэева… — А яшчэ мы зрабілі праект для Паўла Семчан кі — сайт «З гісторыі станаўлення дызайну ў Бе ларусі», аоh.by. Там сабраны архіўны графічны матэрыял па трох эксперыментальных вучэбных прадметах — курсу шрыфту, графічнай інтэрпрэ тацыі знакавых формаў, аналітычнаму маляванню заабіянічных і архітэктурных аб’ектаў. Прафесар Семчанка навучаў па распрацаваных ім прагра мах студэнтаў. Мы алічбавалі архіў Паўла Афа насьевіча, назапашаны прыкладна за дваццаць гадоў. Што да назвы, то літары «O», «А» і «H» — асноўныя сімвалы ў кожным шрыфце, яны ўтрым ліваюць усе элементы, з якіх будуюцца астатнія літары. Мы плануем развіваць праект. Рыхтуецца да размяшчэння архіў вучэбных работ па курсе праектнай графікі Уладзіміра Васюка. Вы неяк заўважылі, што абыходжанне са шрыф там — галоўнае, чаму навучаюць на кафедры графдызайну. — Тое аснова прафесіі ўвогуле. Шрыфт — гэта і чыстая інфармацыя, і навігацыя. Гэта база рэкла мы. Знакі, надпісы, брэнды — у іх падмурку стаіць шрыфт. Па літарах можна прасачыць эвалюцыю. Выходзіш на вуліцу, глядзіш на першую-лепшую шыльду — і ты можаш распавесці, які лад у гэтай краіне, які ўзровень культуры, колькі людзі зараб ляюць… Гэта вельмі бачна. Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. Chernobyl. Лічбавая графіка. 2016. 2. Fuckushima. Лічбавая графіка. 2011. 3. ЛітАрх. Лічбавая графіка. 2012.
жнівень, 2018
14
In Design
Зміцер Краўчанка. Айдэнтыка нацыі Нарадзіўся ў Барысаве ў 1985 г. Навучаўся ў Мінскім дзяржаўным мастацкім кале джы імя А.К. Глебава, скончыў факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кафедра графічнага ды зайну) БДАМ. Яркі ўдзельнік фестывалю беларускамоўнай рэкламы ADNAK!, пера можца конкурсу Young Creatives Belarus і ўдзельнік 6-га Міжнароднага фестыва лю рэкламы «Канскія львы» ў 2014 г. Сфера творчых інтарэсаў: графічны дызайн, вэб-дызайн, ілюстрацыя, дызайн персанажаў, мультыплікацыя, стварэн не аркадных гульняў. У асяродку маладых айчынных дызайнераў нячаста трапляецца сапраўдная цікавасць да нацыяналь най гісторыі і культуры. Шырокай аўдыторыі імя Змітра стала вядома дзякуючы яго дыпломнаму праекту – смеламу і маштабнаму замаху ства рыць айдэнтыку для беларускіх гарадоў. Далучыўся дызайнер і да чароўнай скрыні «Мовабокс» — комплекснага пра екта, закліканага папулярызаваць су часную беларускую літаратуру. У мяне ёсць татуіроўка, ёй ужо больш за дзе сяць гадоў, гэта складаны малюнак, састаўлены з перапляцення арнаментаў і салярных сімвалаў. Некаторыя кажуць: «Нейкая ў цябе татуха нямод ная». Мне шкада людзей, якія жывуць трэндамі, яны падаюцца абмежаванымі. Адказваю звычай на: «Ну, ты ідзі свае дзіцячыя здымкі спалі…» Вы ява адлюстроўвае неабходны этап сталення, гэта добры напамін, адкуль я выйшаў, куды і навошта іду. Беларуская культура дапамагла мне зразу мець мой менталітэт, зразумець, кім я ёсць, чаго ад сябе чакаць, а чаго не. Наша праблема ў тым, што мы ахвотна прымяраем чужыя ідэнтычнасці, намагаючыся знайсці сваю. У кожнай нацыі ўласны шлях. Трэба кіравацца не «Мы ўнікальны па-свойму і лепшыя за вас», а «Мы ўнікальны пасвойму і роўныя вам». Да дыпломнай па стварэнні брэндаў для беларускіх гарадоў сёння стаўлюся як да канцэпцыі, што патрабуе шліфоўкі. «Дарослы» ды зайн, які мае на ўвазе працу ў агенцтве на замову, накладвае вялікую колькасць абмежаванняў. А ў Акадэміі я мог паспрабаваць увесь набор атры «Мастацтва» № 9 (426)
маных падчас навучання «скілоў» і вольна гуляў з плямамі, фактурамі, святлом. За аснову браў гарадскі герб, вывучаў гісторыю і легенды месца, праводзіў аналіз і спрабаваў зрабіць спрашчэнне, рэдукцыю, ператварыць гербавы малюнак у знак. Штосьці атрымалася больш паспяховым, штосьці менш. Сёння я дакладна не спрабаваў бы ахапіць неахопнае і не браў у працу адразу трыццаць гарадоў, працаваў бы больш суха і стрымана. Сярод любімых праектаў адзначу супольны з маёй жонкай Янай Герасімовіч – серыю плакатаў «Стваральнікі гісторыі» для Беларуска-польска га конкурсу графічных праектаў «Мы», курата рам якога выступаў Міхал Анемпадыстаў. Трэба было стварыць візуальныя вобразы, якія маглі б асацыявацца з краінай і несці аўтарскі мэ сэдж як для свайго, гэтак і для замежнага гле дача. Стылізаваныя выявы Тадэвуша Касцюшкі, Казіміра Семяновіча, Льва Сапегі, Напалеона Орды, Максіма Багдановіча мы размясцілі на по старах, цішотках, нават на гарадскіх аўтобусах, спалучылі гістарычны кантэкст і сучасную форму. Дарэчы, праект спадабаўся польскім сябрам журы, і мы з Янай паехалі на двухтыднёвую стажыроўку ў варшаўскай студыі Эдгара Бака. У нейкі момант я ўсвядоміў, што перастаў чытаць беларускую літаратуру, бо не мог знайсці, на каго з сучасных аўтараў звярнуць увагу. І тут прыдаўся ўдзел у праекце Movabox, ініцыяваны мабільным аператарам, які вядомы сваёй падтрымкай бе ларускай мовы і культуры. Першапачатковы спіс аўтараў быў вялікі, але ў выніку засталіся чаты ры вельмі розныя пісьменнікі – на любы густ: Людміла Рублеўская, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Жыбуль, Андрусь Горват. І для кожнага мы шукалі індывідуальную стылістыку і падачу. Падпісчыкі атрымлівалі скрыню – бокс, у якім была не толькі кніжка, але і розныя цікавосткі, што дапамагалі лепш зразумець сутнасць і атмасферу твора. Мая цікаўнасць да, так бы мовіць, нацыянальна ангажаваных праектаў прыпала ў асноўным на гады навучання ў Акадэміі і невялікі тэрмін пас ля яе заканчэння, але сёння я зноў вярнуўся да тэмы. Зараз мы працуем з сябрамі над мабільным дадаткам Movacup — гульнёй, якая дасць маг чымасць карыстальнікам паўдзельнічаць у інтэлектуальных спаборніцтвах ды прадэман страваць валоданне ведамі з беларускай гісторыі, мовы, культуры і нават спорту. Гульнявыя паядынкі будуць праходзіць у дэкарацыях футбольна
га матчу, які нібыта адбываецца ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. «Трэнерамі» каманд стануць прадстаўнікі старажытных магнацкіх родаў. Мяр куецца, што цяга да перамогі над супернікам вы шэйшага рэйтынгу паспрыяе жаданню даведац ца пра гісторыю і культуру нашай краіны крыху больш, чым ведае сярэдні беларус. Мне падабаецца працаваць у камандзе, адзінота прыгнятае. Люблю абмяркоўваць задачы і вы рашаць праблему калектыўна. І гэта не пера шкаджае прасоўваць свае ідэі, сваё бачанне, я рэалізую толькі тыя праекты, дзе маю маг чымасць максімальна ўплываць на іх канцэп цыю, візуальнае ўвасабленне. Ёсць людзі, якія знайшлі сябе і шчыруюць у адной стылістыцы. Зайздрошчу ім, але сам так працаваць не магу: больш чым два праекты запар — робіцца нудна. Цікава спазнаваць і спрабаваць новае. Я мог бы набіваць руку і дасканаліцца ў нечым адным, але мне больш даспадобы эксперымент. Сёння гэта графіка, заўтра — анімацыя. Сёння — жывапісныя прыёмы, заўтра – сухі канструктывізм. Самае складанае ў прафесіі — працаваць з кліентамі, якія не ведаюць, чаго хочуць, але ім гэта чамусьці патрэбна. А галоўны вораг дызай нера — час: ёсць цікавыя праекты, для душы, так бы мовіць, але складана выдзеліць на іх нават паўгадзіны, таму шмат ідэй сыходзіць у стол. Нядаўна я ўсвядоміў, што закрыўся працай ад свету, які мяне атачае. Зразумеў у нейкі момант, што не магу расслабляцца, страціў сувязь з пры родай і гармоніяй. Той гармоніяй, якой немагчыма кіраваць, але можна толькі натхняцца. Дыяфрагма ў фотаапараце рэгулюе паток святла, што трапляе ў аб’ектыў. Мне трэба, каб такая «дыяфрагма» ўва мне была максімальна раскрытая. Ты нібыта рас пранаешся, агаляешся, і ў безабароннасці, без панцыра, убіраеш і насычаешся гэтым светам і святлом. Ёсць такі панятак, як сацыяльная адказнасць дызайну, ці этыка дызайну. Добры дызайнер не можа быць абыякавым, жаданне зрабіць свет леп шым — частка прафесійнай этыкі. Апошнім часам у мяне выклікаюць непрыязнасць рознага кштал ту конкурсы на званне лепшага дызайнера ці леп шы дызайн-праект, увогуле адмоўна стаўлюся да канкурэнцыі, калі ідзе размова пра сацыяльныя праекты. Мы працуем у соцыуме і дзеля ягона га дабрабыту, і кожны дызайнер, на мой погляд, павінен мець місію, ставіцца да сваёй працы як да дзейнасці, якая дапамагае рабіць свет леп шым — рабіць так, каб пакаленню пажылых лю дзей было прасцей і лягчэй, дапамагаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі... Дызайнеры не павінны канкураваць, хто лепш зробіць пандусы ці пад’ёмнікі, а проста рабіць гэта. Трэба падклю чаць свае пачуцці, жыць і насалоджвацца моман там, а не знаходзіцца ўвесь час у стане барацьбы. Для мяне на дадзеным этапе галоўнае — даваць. Атрымліваць — не так істотна. Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. Максім Багдановіч. З праекта «Стваральнікі гісторыі». 2012. 2. «Miensk/Minsk. Асноўныя элементы ідэнтыфікацыі». Дыпломны праект. 2013. 3. Праект Movabox. 2014. 4. Праект Movacup. 2018.
16
In Design
настасся панцэвіч. фізіка тэатра …Драўляная лыжка ды срэб ны гербавы відэлец, пунсовыя вусны і каралі з патронаў, абрысы пярэваратня-ваўка лака, унутры контураў якога гарыць агеньчык запалкі, — яскравыя вобразы, па якіх тэатральныя аматары і на ват выпадковыя мінакі, што шпацыруюць часам па вуліцы Энгельса, пазнаюць спектаклі Купалаўскага тэатра. На афі шах пазначана пастановачная група, але няма імя іх аўтаркі — дызайнеркі Настассі Панцэвіч, аматаркі 3D-візуалізацый і канцэп таў тэарэтычнай фізікі. Настасся нарадзілася ў Гомелі, навучалася ў мастацкай вучэльні, потым на кафедры графічнага дызайну факультэта дэкаратыў на-прыкладнога мастацтва БДАМ. Сфера творчых інтарэсаў: графічны дызайн, 3D-графіка, фата графія. Дыпламантка Біенале графічнага дызайну «Залатая пчала» (Масква), фестывалю беларускамоўнай рэкламы Adnak (лагатып і фірмовы стыль кавярні «Лаўка»). Супрацоўнічала з агенцтвамі TDI Group, Public Group. Сёння працуе ў дызайн-студыі Kreacja.co (Варшава). Спачатку хацела паступаць на графіку, каб добра маляваць, але зразумела, што гэтым зарабляць будзе цяжка, а я хутчэй чалавек з камерцыйнай жылкай… У Акадэмію трапіла не з першага разу, і перад другім паступленнем яшчэ год адпрацавала ў Мінску — у дзіўных месцах, але графдызайнерам. У вучэльні ў мяне таксама былі замоўцы, і я ўжо ведала, як адрозніваецца творчае бачанне ад жаданняў кліента, ад таго, што патрэбна свету ў графдызайне, і што трэба артыстам, якія малююць «для сябе». Што трэба свету? Адказ практычны, а не філасофскі: тое, што мы бачым кожны дзень, — упакоўка, рэклама, брэнды і г.д. Усё, што адказвае на запыты спажыўца. Я за эксперымент, але супраць рызыкі ў дызайне, то-бок супраць неабдуманых дзеянняў. Ты можаш рабіць крокі ўлева, крокі ўправа, але існуюць рамкі, у якіх мусіш працаваць. А дызайнеры-пачат коўцы якраз любяць выходзіць за рамкі, не ведаючы падводных камянёў. Я вучылася і працавала паралельна: першыя два курсы фатографам, потым рабіла ў невялікай фірме ўпакоўкі, рэкламкі, сайты. Невялічкія замовы ішлі па стаянна, і гэта давала не толькі грошы, але і разуменне, карыснае для вучобы: як падаць працу, як яе прадаваць. Былыя студэнты трапляюць у рэальны свет, дзе няма прасторы для творчасці, а ёсць рэкламныя замовы. У маім першым паслядыпломным рэкламным агенцтве праца была звязана не столькі з ды зайнам, колькі з рэкламай. Маю на ўвазе драбязу кшталту стварэння флаераў, буклецікаў, афішак, якія жывуць максімум тыдзень, а потым апынаюцца ў смет ніку. Галоўныя патрабаванні — пазначыць ярка і буйным шрыфтам тэлефон ды адрас. Думаю, кожны дызайнер такую працу не выносіць. Яе можна рабіць якасна, падбіраць прыгожыя фатаграфіі, рабіць пісьменную вёрстку, але гэта не мяняе свет да лепшага, не дае табе як аўтару функцыянаваць на поўную моц. А сапраўдны дызайн застаецца ў гісторыі. Распрацоўка фірмовых стыляў кавярняў і рэстаранаў — фрылансавыя праекты. Мне хапала працы ў агенцтве, але жаданне рабіць сваё і па-свойму заставала ся. Я шукала, як магу выявіць сябе ў розных сферах. Вопыт набіраеш цяжкай працай, сам працэс якой прыносіць задавальненне, хоць вельмі часта са слязь мі на вачах, бо маляваць даводзіцца да дзвюх-трох гадзін штоночы на працягу некалькіх месяцаў, а раніцамі праклінаць усё гэта. Але тое — неабходны перы яд прафесійнага сталення. «Мастацтва» № 10 (427)
Увогуле дызайн — штодзённая праца. Калі месяц не пачытаў ці не паслухаў карысныя лекцыі, не паглядзеў новыя ілюстрацыя на Behance ці Pinterest, вы падаеш з кантэксту. А тэндэнцыі мяняюцца адчувальна хутка: яшчэ нядаўна ўсё было пярэсценькае, а сёння фота збялелі, усё чысценькае такое стала… Ёсць людзі, якія адчуваюць толькі адну стылістыку і не могуць ад яе збочыць. Я імкнуся падыходзіць да праектаў па-рознаму, але, вядома, у мяне ёсць лю бімыя прыёмы, напрыклад, 3D-графіка. Люблю таксама чорна-белую гаму і прыглушаныя тоны — шэры, цёмна-зялёны, бардовы. Ніколі не выкарыстоўва ла шмат колеру, а калі выкарыстоўвала, то гэта быў такі неонавы. Мне было не камфортна працаваць з, так бы мовіць, «стабільнымі» сінім, жоўтым, зялёным, у мяне гэта чамусьці выклікала пачуццё пошасці. Але, канешне, я выкарыстоў ваю і жоўты, і памаранчавы, калі бачу, што замоўцу патрэбныя тыя жоўты і па маранчавы. Мне падабаецца рабіць і ўпакоўкі, і лагатыпы, але плакат прыцягвае сваёй вольнасцю ў выкарыстанні розных прыёмаў — і фатаграфія, і любыя шрыфты, эксперыменты амаль без абмежаванняў. Тут ты ў першую чаргу выступаеш як мастак, але ў цябе ёсць суаўтар — рэжысёр. Падчас працы над афішай я ад штурхоўвалася ад тэксту, але вызначальную ролю грала размова з пастаноў шчыкам пра яго пажаданні і магістральную ідэю, якую ён хацеў данесці. А мая задача — рэжысёрскае бачанне візуалізаваць. Давялося папрацаваць над пла катамі да спектакляў «Дзве душы» Мікалая Пінігіна, «Каханне як мілітарызм» Дзмітрыя Цішко, «Войцэк» Юркі Дзівакова і «Запалкі» Таццяны Ларынай. Больш за ўсё часу заняла праца над «Войцэкам». У Дзівакова погляд магутнага бунтара, а пастаноўку ён рабіў у Купалаўскім, і тэатр нібы стрымліваў той бунт. Было складана, хоць сама ідэя спектакля мне падабалася вельмі. Я перагля дзела розныя пастаноўкі і экранізацыю «Войцэка», зрабіла шмат эскізаў. І хоць у выніку мы прыйшлі да канчатковага варыянту, у мяне дасюль пачуццё, што я не адчула Юрку да канца і не здолела зрабіць такі задзірліва-агрэсіўны плакат, як хацеў Дзівакоў. А спектакль «Запалкі» я прачула ўмомант, ён запаў мне ў душу больш за ўсіх, трапіў у кропку. Памятаю, прыйшла да Таццяны Ларынай, і першая фраза, якую прамовіла: «Гэты тэкст вельмі падобны да тэкстаў Івана Вырыпаева», — а я вельмі люблю ягоныя стужкі і спектаклі. І Таццяна мне кажа, што цесна звязана з ягонай творчасцю. У мяне было каля сотні ідэй для афішы, з іх скампанавана пяцьдзясят. Мы спыніліся на варыянце, які найбольш упадабала Таццяна, але я бачу яшчэ з дзясятак цудоўных варыянтаў, якія не саступаюць канчатковаму, яны раўназначна цікавыя — іх можна пабачыць у маім партфоліа. Не трэба шукаць натхнення ў чужых працах. Чым больш рознабаковымі будуць твае ўласныя захапленні — кнігі, вандроўкі, хобі, кшталту ігры на музычных інструментах, — тым лепш. Усё гэта прыносіць новыя думкі, якія потым уры ваюцца ў дызайн. У свой час я захаплялася фізікай, рознымі тэарэтычнымі канцэпцыямі, тэорыяй суперструн, напрыклад. Што такое мікра- і макракос мас, што такое святло і што такое электрычнасць, чаму мы чуем гукі, адкуль гук з’яўляецца?.. Фундаментальныя пытанні пабудовы свету, у якім мы існуем. Ад захаплення фізікай прыйшла цікавасць да трохмернай выявы. Я пачала выву чаць розныя сімуляцыі — вады, дыму, паветра. Нейкі час нават хацела праца ваць у стварэнні спецэфектаў, але не дазвалялі магутнасці майго камп’ютара, ды і ведаў не хапала. На жаль, да сёння вельмі мала ўрокаў па гэтай тэме, а на рускай так і ўвогуле няма. Свет працуе з найноўшымі тэхналогіямі, а мы дасюль не можам у Акадэміі зрабіць прасцейшыя рэчы кшталту сімуляцыі вады. І тут дызайн не ў тым, што ты ляпнуў фарбай, а потым тры гадзіны распавядаеш, як гэта крута. Трэба ведаць пра мноства параметраў, такіх як вязкасць вады, на прыклад, альбо як у вадзе праламляецца святло і г.д., каб зрабіць тое, што ты хочаш, інакш твае спробы апынуцца марнымі. Дызайн сёння — гэта вялізныя думкі і вялізныя веды, а не проста маляванне… Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. «Войцэк». Варыянт афішы да спектакля. 2. «Запалкі». Афіша да спектакля. 3. Плакат з серыі «War and Peace». 4. Эскізы да афішы спектакля «Запалкі».
18
In Design
In Design
Клан ZIBRA: лён, Міро і выцінанка Le Clan ZIBRA: le lin, Miró et la vycinanka Алена Каваленка
Alena Kavalenka
Летась у кастрычніку ў парыжскім творчым лофце Bastill Design Center праходзіў першы фестывальконкурс славянскай моды Fil Rouge (з француз скай — «Чырвоная нітка»), арганізатарамі якога выступілі стыліст і мастак Андрэй Андрэеў (Парыж) і дызайнерка Яна Флэйм (Лондан). Калекцыі ма ладых дызайнераў з Беларусі, Украіны, Расіі ды іншых краін Усходняй Еўропы ацэньвала высокае журы ў складзе Дональда Патара — стваральніка і першага генеральнага дырэктара моднага дому Жан-Поля Гацье, французскага куцюр’е Эймерыка Франсуа, прадстаўнікоў найстарэйшай школы мо ды ў Парыжы Esmode, найбуйнейшых салонаў мо ды ў Францыі Who’s next и Premiere Classe. Дызай неркі-стваральніцы маркі Zibra — Аляксандра Жук і Дарына Вадап'янава — атрымалі бясплатны павільён на міжнароднай выставе адзення, абутку і аксесуараў Who’s next сёлета ў студзені. Беларус кае пасольства ў Францыі падтрымала прэзен тацыю маладога брэнда ў буйных міжнародных фэшн-салонах — удзел у праектах такога ўзроўню падкрэслівае вялікі патэнцыял развіцця беларус ка-французскага супрацоўніцтва ў сферы моды і дызайну. Журы Fil Rouge адзначыла Zibra некалькімі ўзнагародамі: дзяў чаты былі на майстар-класах ад вядучых экспертаў у вобласці моды, атры малі піяр-суправаджэнне парыжскага прэс-бюро, што працуе з сусветнымі брэндамі, а галоўнае — завялі мноства карысных знаёмстваў у індустрыі. У выніку сёлета Zibra прадстаўляла Беларусь яшчэ і на Сербскім ды Мілан скім тыднях моды. Мастацкія густы і захапленні дызайнерак Мацісам, Шыле, Міро знаходзяць непасрэднае ўвасабленне ў іх калекцыях. У вопратцы Zibra — экспрэсія і новае дзікунства, энергія маладосці і біяморфныя абстракцыі, вышытыя чырвонымі ды белымі ніткамі. Ёсць у Zibra і вопыт калабарацыі з айчынны мі ілюстратарамі, паводле эскізаў якіх яны робяць свае фірмовыя вышыўкі. Прыхільнікі брэнда — па-за ўзростам, яны ўважлівыя да дэталяў, не баяцца вылучыцца і цікавяцца наватарскімі рэчамі, маюць шырокі кругагляд, шмат вандруюць, бачаць, што свет мяняецца, і мяняюцца таксама. Сама назва «Zibra» мае на ўвазе спалучэнне кантрастаў — двух абсалютна розных людзей, двух светапоглядаў, двух канцэптаў. Аляксандра Жук абірае стылістыку люксу, гламуру і жаноцкасці. Дарыне Вадап'янавай даспадобы андэграўнд, стрыт-стайл, электронная музыка. — Мы камбінуем стылі, міксуем класіку і спорт, надаем ім новае гучанне. Уся наша вопратка, нават самая простая, — асэнсаваная. Мы намагаемся ўвесь час рабіць тое, што больш ніхто не робіць, выбіраць колеры, якія больш нідзе не знойдзеш, — падкрэслівае Дарына. — У нашу канцэпцыю ўваходзіць ужыванне нацыянальных матываў і тэхнік, напрыклад, была ў нас цэлая калекцыя, прысвечаная выцінанцы, — дадае Аляксандра. — Таксама штолета мы адшываем класную калекцыю з ільну, якую можна было б паспяхова прасоўваць на заходніх рынках. Лён выкарыс тоўваем толькі беларускі — вельмі якасны матэрыял для ўнікальнай вопраткі. На Тыдні славянскай моды ў Парыжы і выставе Who’s next беларускія ды зайнеркі паказвалі калекцыю, прысвечаную Жаану Міро (дарэчы, вялікая рэтраспекцыя мастака адкрылася сёлета ў Гран-Пале — трэнд нібы лунае ў
En octobre de l’année passée, le premier festival de mode slave «Fil Rouge» s’est tenu dans le loft parisien Bastill Design Center dont les organisateurs étaient Andrei Andreev (Paris) et la stylicienne Yana Flame (Londres). Les collections de jeunes styliciennes du Bélarus, d’Ukraine, de Russie et d’autres pays de l’Europe de l’Est étaient appréciées par un haut jury composé de Donald Patara, fondateur et premier directeur général de la maison de mode Jean Paul Gaultier, d’Eymeric François, grand couturier français, de représentants de la plus ancienne école de mode à Paris ESMODE, des plus grands salons de mode «Who’s next» et «Première Classe». Les styliciennes et les créatrices de la marque ZIBRA, Aliaksandra Zhuk et Daryna Vodopyanava, ont représenté dignement notre pays et ont reçu gratuitement un stand au Salon international de vêtements, chaussures et bijoux «Who’s next» en janvier cette année. L’Ambassade du Bélarus en France a soutenu la présentation de la jeune marque à de grands salons de mode internationaux car la participation aux projets de tel niveau souligne un grand potentiel de développement dans le domaine de la mode et du design. Le jury de «Fil Rouge» a gratifié ZIBRA de plusieurs prix: les filles ont assisté à des classes de maître données par des experts renommés dans le domaine de la mode, ont reçu l’accompagnement PR d’une agence de Relations Presse parisienne qui travaille avec des marques mondiales, et surtout, elles ont fait beaucoup de connaissances utiles dans la filière. Par conséquent, cette année ZIBRA a aussi représenté le Bélarus aux semaines de la mode en Serbie et à Milan. Les préférences artistiques et l’admiration des styliciennes pour Matisse, Schiele, Miró sont directement reflétées dans leurs collections. Dans les créations de ZIBRA — l’expression et la nouvelle sauvagerie, l’énergie de la jeunesse et des abstractions biomorphes, brodées avec des fils rouges et blancs. ZIBRA a aussi une expérience de collaboration avec des illustrateurs biélorusses, à partir d’esquisses desquels elles réalisent leurs broderies de marque. Les admirateurs de la marque — de tout âge, sont attentifs aux détails, n’ont pas peur de se faire distinguer et apprécient les créations innovantes, ont l’esprit ouvert, voyagent beaucoup, ils voient que le monde change, et changent avec lui. Le nom en lui-même «Zibra» sous-entend la coexistence de contrastes — deux personnes totalement différentes, avec deux visions du monde, deux concepts. Aliaksandra Zhuk privilégie un stylisme du luxe, du glamour et de la féminité. Daryna Vodopyanava
«Мастацтва» № 11 (428)
19
apprécie l’underground, le style de rue, la musique électronique. — Nous combinons des styles, mélangeons le classique et le sportif, leur redonnons une nouvelle sonorité. Chacune de nos créations, même la plus simple est bien réfléchie. Nous essayons toujours de faire ce que personne d’autre ne fait, choisir des couleurs qui sont introuvables ailleurs, — souligne Daryna. — Notre conception associe des motifs et des techniques nationaux, par exemple, nous avons eu toute une collection, consacrée à la vycinanka, — ajoute Aliaksandra. — Par ailleurs, chaque année nous créons une collection géniale en lin, qui pourrait être rapidement commercialisée sur les marchés occidentaux. Le lin utilisé est uniquement biélorusse — il s’agit d’un textile de qualité pour des créations uniques. паветры). Сукенкі і паліто ўтрымліваюць характэрныя рысы Zibra — спа лучэнне мінімалістычнасці колеру і сілуэта з яскравым выразным дэкорам. — У Беларусі няпроста з выбарам матэрыялаў. Часта адштурхоўваешся не ад ідэі, а ад наяўнасці ў цябе тканіны, і потым пачынаеш думаць, што цікавага можна з ёй зрабіць, — кажа Аляксандра Жук. — У нас складана адшукаць незвычайны прынт або якасна надрукаваць малюнак на тканіне. Таму мы займаемся ручным роспісам і вышыўкай. Звычайная сіняя сукенка — тое нецікава, а тут на ёй з’яўляецца рознакаляровая аб’ёмная вышыўка са струк турным пляценнем... Шывок адмыслова не акуратны, а грубы, ён дакладна адлюстроўвае маладосць нашага брэнду, яго сутнасць. Як рэагуе на эксцэнтрычны беларускі дызайн парыжская публіка? — Я вучу французскую і ў Парыжы старалася камунікаваць на ёй, бо раз маўляць з патэнцыйным кліентам, зачапіць увагу, заінтрыгаваць вельмі важна, — распавядае Аляксандра. — Наведнікі модных выстаў і фэшн-шоу за мяжой цэняць адзенне, што мае ідэю, канцэпт, які стаіць за дызайнер скай сукенкай. Яны заўсёды задаюць безліч пытанняў: хто мы, што за марка прадстаўляе Беларусь? Чаму мы робім вопратку ўдваіх, чаму робім менавіта такую вопратку і вышываем менавіта так? Чаму стыль такі і чаму назва брэнду такая? Французы намагаюцца зразумець цябе, і калі твая гісторыя ўнікальная, то і твая вопратка робіцца ім цікавай... А што на радзіме? Просталінейнае, уты літарнае стаўленне да адзення пачы нае паступова змяняцца, упэўнены дызайнеркі. Вырасла цэлае пака ленне крэатыўных дваццацігадо вых, якія вандруюць па свеце, але не з’язджаюць канчаткова, абіраючы будаваць еўрапей скі асяродак для жыцця са стылёвымі кавярнямі і пра сунутымі арт-прасторамі тут, у Беларусі. 1. Дызайнеркі Аляксандра Жук і Дарына Вадап’янава. / Les designers Aliaksandra Zhuk et Daryna Vodopyanava. 2—5. З калекцыі «Міро». / De la collection «Miró». Фота Артура Матальянца і Елізаветы Бахурэвіч. / Les photos d'Artur Motolyanets et d'Elisabeth Bakhurevich.
Lors de la semaine de mode slave à Paris et au Salon «Who’s next» les styliciennes biélorusses ont présenté une collection dédiée à Joan Miró (une grande rétrospective de l’artiste a d’ailleurs été ouverte cette année au Grand Palais — c’est comme si la tendance flottait dans les airs). Les robes et les manteaux portent des traits caractéristiques de ZIBRA — le mariage de la couleur et de la silhouette minimalistes à un décor flamboyant et expressif. — Le choix de textiles n’est pas évident au Bélarus. Souvent, on est obligé de partir non pas de l’idée, mais des tissus disponibles, et ensuite, on réfléchit à ce qu’on pourrait en faire, — dit Aliaksandra Zhuk. — Il est difficile chez nous de trouver un imprimé original ou de reproduire un dessin sur un tissu. C’est pourquoi nous réalisons des dessins et des broderies à la main. Une simple robe bleue – ce n’est pas intéressant, et avec une broderie multicolore et en volume, avec un tressage structuré elle se transforme… La couture est intentionnellement grossière, elle reflète justement la jeunesse de notre marque, son essence. Comment le public parisien réagit-il au design excentrique biélorusse? — J’apprends le français et à Paris j’essayais de pratiquer la langue, car il est très important de discuter avec des clients potentiels, de capturer l’attention, de les intriguer, — explique Alexandra. — Les visiteurs d’expositions de mode et de fashion-shows à l’étranger apprécient les vêtements qui ont une idée, un concept, qui est derrière une robe de styliste. Ils posent toujours de nombreuses questions de savoir qui nous sommes, quelle est cette marque qui représente le Bélarus? Pourquoi nous réalisons nos créations à deux, et pourquoi précisément cette création et pourquoi nos broderies sont ce qu’elles sont? Pourquoi un tel style ou d’où vient le nom de la marque? Les Français essayent de te comprendre, et si ton histoire est unique, et bien ton ouvrage leur paraîtra plus intéressant… Et qu’en est-il au Bélarus? Le rapport linéaire, utilitaire à l’égard des vêtements commence petit à petit à changer, en sont persuadées les styliciennes. Toute une génération de jeunes créatifs a grandi, âgés d’une vingtaine d’années, ils voyagent à travers le monde, mais ne partent pas définitivement, ils choisissent de construire un cadre de vie européen avec des cafés originaux et des espaces d’arts branchés ici, au Bélarus.
лістапад, 2018
20
I n D es i g n
Разумныя рэчы стагоддзя Ад адукац ыі — да індуст рыі, ад фантаз іі — да прае ктаў, ад прае ктаў — да прадуктаў. На міжн ар одн ым фор уме інав ац ый у прам ысл ов ым дыз айн е Pushka студэнт ы суст рак аю цца з рэа льн ым і зам оўц ам і, а камп ан іі - выт ворц ы маю ць маг чым асць заз ірн уць у будучын ю. Нав учэнц ы Бел ар уск ай дзярж аўн ай акад эм іі мастацт ваў брал і ўдзел у Pushka Forum у другі раз нар оўн і са студэнтам і вяд учых расі йскіх ВНУ, у тым лік у Брытанс кай выш эйш ай школ ы дыз айн у, Баўм анк і, Строган аўк і, Акад эм іі імя Шцігл іц а, а такс ам а Ізмірс кага экан ам ічнага ўнів ерс іт эта ( Турц ыя ) і Ўнів ерс іт эта прык лад ных нав ук горад а Лахці ( Фінл янд ыя ). Алена Каваленка Арганізатары Pushka — расійская кампанія «Артэкей» і Акадэмія імя Шціг ліца — ужо трэці год запар прыцягваюць да падтрымкі форуму прадпры емствы, зацікаўленыя ў пошуку дызайнерскіх талентаў. Асноўная частка намінацый арыентаваная на патрэбы вытворцаў, а кампаніі-спонсары апя куюцца пэўнымі намінацыямі. Адзначым таксама, што праекты-перамож цы маюць шанцы на ўвасабленне ў рэальнасці. Сёлета моладзь стварала аб’екты для «разумнага дома» і транспарт будучыні. На форуме былі прад стаўлены ўзоры так званага advanced design — перспектыўных распрацо вак, якія з’явяцца ў нашым жыцці праз некаторы час. — Канешне, кампаніі не даюць канкрэтнае тэхнічнае заданне, — тлума чыць дызайнер Ігар Салаўёў, вык ладчык дызайн-праектавання Акадэміі мастацтваў. — Галоўнае для іх — скарэктаваць уласны вектар і выявіць, якім чынам маладыя дызайнеры бачаць новую канцэпцыю іх прадукцыі. Вытворцаў хвалююць і глабальныя тэ мы — кшталту сферы развіцця ачысткі вады. А яшчэ аналіз не толькі ўжытковых прадметаў, але і іх функцый. Напрыклад, як будзе выглядаць аб’ект сёння, тая ж мыйка, — плюс-мінус зразумела, а вось як змяняюцца патрэбы ў чалавека пры ўзаемадзеяннях з мыйкай — гэта іншае пытанне, на яго і адказваюць маладыя дызайнеры. Адказы беларусаў відавочна спадабаліся журы, у склад якога ўваходзі лі дырэктары, галоўныя дызайнеры і кіраўнікі маркетынгавых аддзелаў кампаній-вытворцаў. Нашы студэнты ўдзельнічалі ў шасці намінацыях з дванаццаці і здабылі пяць перамог, а Акадэмія мастацтваў была адзнача на як лепшая вышэйшая навучальная ўстанова форуму. — Тэарэтычная база важная, але не менш важны рэальны вопыт, — пад крэслівае загадчык кафедры прамысловага дызайну Акадэміі Алесь Фаменка. — Для нас зарука поспеху тое, што на кафедры вык ладаюць практыкуючыя дызайнеры, у тым ліку Ігар Салаўёў ці, напрыклад, Даніла Сяднёў, які працаваў на МТЗ, Ростсельмашы і ў Інстытуце машынабуда вання НАН. Студэнты атрымалі месяц на падрыхтоўку, правялі на форуме адзін інтэнсіўны дзень, насычаны дак ладамі, лекцыямі і сустрэчамі, і мелі толькі дзве хвіліны на ўласна прэзентацыю праектаў перад журы. У намінацыі «Аўтаномны транспартны сродак» першае месца — за Іва нам Варановічам, які распрацаваў праект модульнай сістэмы «Plus 50» — для 2068 года. Гэта электрычны транспартны сродак, што складаецца з трох модуляў, два з іх утрымліваюць усю электроніку, рухавік, акуму лятар, датчыкі, якія ажыццяўляюць беспілотны рух, сканеры, камеры... Гэтыя модулі патрабуюць перыядычнай падзарадкі і з’яўляюцца самай затратнай часткай праекта. Разраджаныя модулі з лёгкасцю замяняюцца на зараджаныя на канцавых прыпынках маршрутаў. А цэнтральны мо дуль — нібыта кантэйнер для пасажыраў альбо розных грузаў. Бакавыя модулі пад’язджаюць да цэнтральнага з двух бакоў, падхопліваюць яго, падымаюць, фіксуюць і звозяць. Гэты транспарт зручны для людзей з асаблівымі патрэбамі, бо бакавыя модулі, нібы пагрузчыкі, могуць ста віць цэнтральны модуль літаральна на зямлю, падстройвацца пад вышы ню бардзюра і г.д. «Мастацтва» № 12 (429)
Уладзіслаў Патапчык стварыў праект стальніцы «Wave» («Хваля») для намінацыі «Разумна-суперразумна». Каб скараціць прастору кухні і вы зваліць месца ў кватэры, дызайнер прапаноўвае аб’яднаць варачную паверхню, выцяжку, мыйку і модулі для захоўвання кухонных прылад у адзіны аб’ект — стальніцу ў неакласічным стылі. Канцэпцыя хвалі пад трымліваецца за кошт адмысловай сістэмы: патрэбныя блокі падыма юцца на прывадах, у выніку ствараецца ўражанне, што стальніца накат вае, нібы хваля. Кіраваць «Хваляй» можна з дысплэя на самой стальніцы ці са смартфона. Сусветны трэнд — аб’ядноўваць функцыі з розных прадметаў у адзін — падтрымала ў сваім праекце Дар’я Шэматовіч. Яе партатыўны фільтр для вады «Multitool» прыдатны для спартсменаў, турыстаў і вандроў нікаў, а таксама для тых, хто сочыць за сваім здароўем і намагаецца трымаць пітны рэжым. Асноўная задача «Multitool» — ачыстка вады, але фільтр мае мноства дадатковых функцый (што і адлюстравана ў назве): напрыклад, ён нагадвае піць ваду на працягу дня і сіг налізуе, што прыйшоў час замяніць картрыджы. У аснову фільтра ўбуда ваны ліхтарык, святло якога праходзіць праз прызму вады і рассейва ецца. Фільтр складаецца з самога фільтруючага модуля, колбы для вады і герметычнай асновы, дзе знаходзяцца сістэмная плата, акумулятар і магніт для замацавання фільтра на металічных паверхнях кшталту ха ладзільніка, прычым магніт працуе як зарадка акумулятара. Сама колба фільтра — нібы пераносная бутэлька, да якой патрэбныя зменныя кар трыджы, іх тры віды — для розных ступеняў ачысткі. Ападкавы — для са мых буйных часцінак, а вугальны з керамікай і мембранны — для вельмі бруднай вады: напрыклад, турыст можа паставіць на фільтрацыю нават ваду з лужыны. «Ціхая новая класіка» ад Ганны Тарасюк — гэта выцяжка «Wacol» у форме кальца, якое ў знешняй частцы падзелена на сегменты. Асноў ная ідэя — расшырыць плошчу дзеяння выцяжкі не толькі на варачную панэль, але і на аб’екты, што знаходзяцца вакол, каб іх не псавала пара. Выцяжка кіруецца сэнсарнай панэллю, прычым можна выбіраць розныя сцэнары і ўключаць толькі пэўную частку выцяжкі — або толькі бакавыя, або толькі цэнтральныя сегменты, або ўсе разам. «Waterfall» («Вадаспад») Ягора Араліна і Паліны Сухадольскай — гэта разумны змяшальнік з убудаваным электронным датчыкам. Іншымі сло вамі, мыйка сама вырашае, колькі вады выдаткоўваць і куды будуць ліц ца струмені, у залежнасці ад таго, збіраецеся вы мыць кавун альбо чай ную лыжку. Тэмпература і напор вады рэгулююцца на сэнсарнай панэлі. …Такім чынам, аўтарскіх ідэй у нас шмат, наступны крок — запатэнта ваць іх у гатовы для рынку інавацыйны прадукт. Але пакуль што натх няльныя праекты застаюцца на планшэтах, а беларускія пераможцы атрымалі грашовыя прызы і вярнуліся дадому — давучвацца і здаваць дыпломныя. Пад’ём цікаўнасці айчынных кампаній да дызайн-крэаты ву дае надзею запачаткаваць уласны форум, стварыць сваю пляцоўку і прасоўваць беларускі прамысловы дызайн як частку нацыянальнага брэнду.
1. Іван Варановіч. Дызайн-канцэпт модульнага транспартнага сродку «Plus 50». 2. Уладзіслаў Патапчык. Дызайнканцэпт стальніцы «Wave». 3. Ягор Аралін і Паліна Сухадольс кая. Дызайн-канцэпт змяшальніка «Waterfall». 4. Ганна Тарасюк. Дызайн-канцэпт выцяжкі «Wacol». 5. Дар’я Шэматовіч. Дызайн-канцэпт партатыўнага фільтра «Multitool».
22
I n D es i g n
Аляксей Кульбіцкі. Беларускі час Нарадзіўся ў Мінску ў 1987 годзе. Навучаўся па спецыяльнасці «Вэб-дызайн і камп’ютарная графіка» на факультэце сацыя культурных камунікацый БДУ, скончыў курсы пры Брытанскай вышэйшай школе дызайну ў Маскве і ў Акадэміі Гэрыта Рыт вельд а ў Амстэрдаме. Сфера творчых інтарэсаў: вэб-дызайн, камп’ютарная графіка, мабільныя дадаткі, брэндынг, графічны дызайн. Арт-дырэктар (і адзін з заснавальнікаў) кампаніі «Pras», у апі санні якой вельмі часта сустракаецца слова «першы»: «першая айчынная камерцыйная гульня, выдадзеная на беларускай мове», «першая гульня ў свеце на беларускай мове для Android», «пер шы ў Беларусі мабільны дадатак, зроблены на беларускай мове», «першая арыгінальная беларуская настолка» («1514», прысвеча ная Аршанскай бітве) і г.д. Гэта дызайн, натхнёны гісторыяй і мастацтвам, людзьмі, сустрэтымі ў трамваі, верай, Беларуссю, подыхам навальніцы і завеямі снежня… Comfort Zone Мне прапаноўвалі жыць і працаваць у Нямеччыне, але з пункту гледжан ня маёй прафесіі за мяжой не цікава. Як і мастакам, дарэчы. Так, там шмат магчымасцяў для рэалізацыі ідэй, ёсць рынак, дзяржаўная і прыватная падтрымка мастацкіх пачынанняў. Аднак занадта камфортныя ўмовы перашкаджаюць надрыву, што па трэбны мастаку. Цяжкасці з менавіта крытычным выказваннем. Напрык лад, тут ты глядзіш на горад — і цябе раздражняе безліч рэчаў, якія ты хочаш змяніць да лепшага, вось і пачынаеш думаць у гэтым кірунку. У тым жа і ёсць сэнс прафесіі дызайнера — стварыць камфортны асяродак навокал, змяніць свет. А як працаваць у асяроддзі, у якім няма чаго паляпшаць?.. Натхняе рэчаіснасць, якая цябе не задавальняе. Ты вы праўляеш хібы і ўвесь час прыдумляеш нешта новае. Дарэчы, не кожны ведае, што азначае слова «прас». А гэта канцэпцыя кампаніі: ёсць нешта мятае, ска мечанае, непрыгожае, а мы прайшліся па ім прасам — і яно стала ідэальным, гладзенькім, добрым. Такім чынам, мы прасуем навакольную нязграбнасць, не завершанасць. Праз «Прас» Мы з маім сябрам Мікалаем Тамашэвічам стварылі кампанію ў 2011-м і зрабілі за гэты час больш за 200 праектаў. Сёння існуе шмат маладых кампаній, якія прапаноўваюць паслугі ў вэб-дызайне, але ў ранніх дзясятых, калі толькі пачалі з’яўляцца мабільныя дадаткі, на беларускім рынку сапраўды было вельмі мала распрацоўшчыкаў. Дакладней, яны былі, але працавалі не ў нашай культурнай прасторы, а на амерыканскія кампаніі. Айчынныя замоўцы (кшталту тэлерадыё кампаніі «Мір») мелі патрэбу ў сайце, у мабільным дадатку, але не маглі пра панаваць такім распрацоўшчыкам ганарары, параўнальныя з замежнымі. І мы апынуліся першымі ў гэтай нішы. Для кожнага кліента мы намагаемся стварыць індывідуальны дызайн-праект, вельмі доўга прадумваем яго і прынцыпова не робім шаблонаў (хоць наш офіс і знаходзіцца на вуліцы Тыражнай). Я люблю Беларусь. Яшчэ са школьных часоў захапляюся нацыянальнай гісто рыяй, ведаю, дзе мае карані, дзе мае продкі. Нашы кліенты ёсць і за мяжой — са Швейцарыі, Літвы, Швецыі, але беларускія праекты — заўсёды прыярытэт. Для нас з Мікалаем прынцыпова, каб нашы праекты былі на беларускай. Сёння квітнее мода на беларушчыну, але раней замоўцы маглі сказаць: «Каму тое патрэбна?» — дык мы рабілі беларускамоўную версію сайта ці дадатка за свой кошт, проста каб яны былі. «Мастацтва» № 1 (430)
У гэтай сферы шмат «перавучаных» дызайнераў, якія прыйшлі з графдызу, і ім не хапае тэхнічных ведаў, ведаў праектавання. Яны робяць не вэб-дызайн, а, так бы мовіць, вэб-афармленне. Большасць працягвае лічыць, што вэб-ды зайн — гэта пра прыгожыя карцінкі, і забываецца пра функцыянальнасць і зручнасць. Але намаляваць лагатып і намаляваць сайт — розныя рэчы, бо трэба ведаць гэтую нябачную для карыстальніка «падземную частку» праграмаван ня, то-бок як гэтая прыгажосць будзе працаваць. Беларускі час З самых апошніх нашых праектаў — маштабныя парталы для Музейнага фонду (збор самых цікавых прадметаў з калекцый Нацыянальнага гістарычнага му зея, але да праекта паступова далучаюцца і іншыя беларускія музеі), а таксама партал для Нацыянальнай бібліятэкі — агульнадзяржаўны рэестр, у якім будуць прадстаўлены ўсе кніжныя помнікі з Беларусі, старадрукі і г.д. Пакуль праект знаходзіцца ў стадыі тэставання і напаўнення. Пазней усе айчынныя бібліятэкі будуць дадаваць туды помнікі са сваіх архіваў. Кожны ахвотны можа шукаць інфармацыю па розных фільтрах: напрыклад, толькі скарынаўскія выданні, альбо толькі выданні за XVI стагоддзе, альбо толькі выданні з ілюстрацыямі… Нам падабаецца дадаваць невялічкія жарты ў свае праекты, напрыклад, калі пры пошуку патрэбная інфармацыя знойдзена не будзе, з’явіцца выява Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі, які пускае слязу, бо «404 not found». Увогуле нам не раз даводзілася працаваць са старадрукамі, з гістарычнай спадчынай. На маю думку, беларускія дызайнеры памыляюцца, калі афармля юць старажытныя рэчы «пад даўніну». Вензелі па баках, стылізаваны шрыфт — усё гэта выглядае падробкай. Я для сябе вылучыў параўнанне: ёсць цацачная Прага, цалкам забудаваная ў адным стылі, які вымагае яго прытрымлівацца, а ёсць Берлін, дзе захавалася, умоўна кажучы, пяць гістарычных будынкаў. Мы можам будаваць вакол іх шкляныя шматпавярховікі, і старыя будынкі не згу бяцца, а наадварот — зайграюць на фоне сучаснага шкла без твару. То-бок мы альбо працуем са старажытнасцю вельмі далікатна і робім «пад яе», як у Празе, альбо падкрэсліваем кантраст даўніны і сучаснасці, як у Берліне, — і гэты ва рыянт мне больш блізкі. Мне хочацца, каб старажытнае «грала», а не чэзла пад дызайн-афармленнем. Зялёныя гульні розуму Магчыма, вы чулі пра маёнтак Падароск. Адзін расійскі бізнэсмен-мецэнат ад шукаў у тамтэйшых мясцінах свае беларускія шляхецкія карані і выкупіў сядзі бу, каб аднавіць яе і зрабіць музей шляхты. Таксама ён плануе адкрыць краму з адмысловымі беларускімі рэчамі. І наша кампанія зрабіла для яго настольную гульню на шасцёх «Княства», у якой можна будаваць спачатку вёскі, потым ма ленькія мястэчкі, замкі і ўрэшце гарады… Таксама для Падароска мы зрабілі карты для гульні ў покер «100 гадоў БНР» з выявамі розных герояў таго часу, Паўліны Мядзёлкі, напрыклад. Увогуле ігральныя карты, настольныя гульні — «фішка» нашай студыі, і яны сапраўды робяць ваў-эфект на людзей. Адна з апошніх — настолка «Зялёны горад» для праграмы развіцця ААН у Беларусі — мела сапраўдны фурор на міжнароднай выставе ААН. Такія гульні з карткамі, фішкамі, баламі нашмат лепшыя за агітацыйныя лістоўкі кшталту «катайцеся на роварах, а не на ма шыне» — гэта магчымасць будаваць уласны зялёны горад, пракладаць вела маршруты, замяняць звычайныя лямпачкі на энергазберагальныя і г.д. Дарэчы, для візуалізацыі мы вывучалі зялёныя гарады і раёны, што існуюць рэальна, і стылізавалі іх. З незвычайных праектаў — сацыяльная сетка для бежанцаў у Швейцарыі, якія адчуваюць цяжкасці ў адаптаванні ў даволі закрытай кансерватыўнай краіне. Зарэгістравацца могуць як швейцарцы, так і бежанцы, і, умоўна кажучы, абмя няцца паслугамі: напрыклад, я магу схадзіць у краму альбо пагуляць з сабакам, а я маю вольны час, каб падвучыць цябе французскай ці нямецкай. Можна да маўляцца і ладзіць сустрэчы, піць гарбату, нешта абмяркоўваць. Можна знайсці працу і жытло. Такім чынам ладзіцца камунікацыя і ідзе працэс інтэграцыі…
Самае маё Адна з задач дызайну — працаваць з менталітэтам людзей. Беларусы даволі спецыфічна ўспрымаюць рэкламу: мы глядзім на яе, як на прыгожыя малюнкі, мо жам падпець, калі мелодыя прыемная, пазнаем рэкламаваны тавар у краме. Але не набудзем. Бо беларус на месцы вырашае сэрцам, імпульсіўна і непрадумана. Ёсць такі выраз: «Добры дызайнер павінен быць на пяць год наперадзе, а звычай ны дызайнер — на тры гады». Калі ты проста робіш модныя рэчы, ты не дызай нер — ты адпрацоўваеш трэнд. У «Ладдзі роспачы» сказана: «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не ро біць ніхто…», але я вельмі дзёрзка зрабіць не магу, хоць і хачу. Увесь час стрым лівае веданне, як трэба рабіць правільна і г.д. Можа быць, уплывае тое, што я вы кладаю ў БДУ і мне трэба вучыць студэнтаў асновам, якія трэба ведаць, каб потым іх разбураць. Нататнік для ідэй, словаў, з якімі можна пагуляцца далей, — рэч для мяне абавяз ковая. Калі запісваеш думкі, то заўважаеш, што арыгінальных не так і шмат на самрэч, а ўвесь час ты ходзіш і мусоліш адное і тое ж… Для натхнення дызайнеру неабходна не толькі глядзець, але і чытаць усё. Мастацкую літаратуру — абавяз кова, банальна з той прычыны, што яна развівае фантазію. Нядаўна скончыў «Па лескую хроніку». У школе мяне не закранула, а зараз я ўзяў першую кнігу, другую, трэцюю, і калі «Завеі, снежань…» раптам абарваліся на сярэдзіне, я быў вельмі расчараваны, кінуўся чытаць у зборы твораў Мележавы нататкі, нейкія выпіскі, каб зразумець, чым жа яно скончыцца. Гэта вельмі беларускі твор, пра самую сутнасць нашага характару. З гэтага пункту для мяне нечакана адкрыўся і Суцін. Я быў да статкова абыякавы да ягоных рэпрадукцый, але калі пабачыў у парыжскім музеі арыгіналы, у правільнай падсветцы, раптам заўважыў, што на яго карцінах — мена віта нашы, беларускія людзі! Там намаляваны не партрэты — характары, напрык лад якой-небудзь айчыннай прадавачкі, якая сядзіць на працы і ные: «Ай, у мяне шыя баліць…» І гэтыя характары вельмі добра счытваюцца, не ведаю нават, як успрымаюць яго творы французы, ці адчуваюць іншы менталітэт. Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. Галоўная старонка партала «Дзяржаўны каталог Музейнага фонду РБ». 2. Галоўная старонка партала «Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Беларусі». 3. Сацыяльная сетка для бежанцаў у Швейцарыі. 4. Галоўная старонка партала Belarus. Travel. 5. Інтэрфейс інфакіёска ў Музеі Бялыніцкага-Бірулі. 6. Старонка партала dom.by.
24
In Design
Дзмітрый Салок. Дом, які пабудаваў Kollas Нарадзіўся ў Бабруйску ў 1989 годзе. Наву чаўся ў Дзяржаўным каледжы імя Ларына па спецыяльнасці «цяслярская праца», у Акадэ міі мастацтваў па спецыяльнасці «Дызайн інтэр’еру і абсталявання». Спецыялізацыя: прадметны дызайн. Удзельнік выстаў «Па стулат», «Ліхтарт», Design Night Festival (Варшава), Vilnius Design Week, Alba Ruthenia. Belarusian Design Now! (Эстонія). Дзёрзкім (у сваёй простасці) дыпломным праектам замахнуўся на стварэнне нацы янальнага мэблевага стылю. Калекцыя мэблі «The Kollas Home» ператварылася ў студыю інтэр’ернага дызайну, у якой Дзмітрый працуе з аднакурснікам Аляксандрам Радзівонавым. Бацька Дзмітрыя Салока мае эстонскае паходжанне («Так што — тэрэ*!» — пасміхаецца дызайнер), маці руская, але гэта не замінае мастаку шукаць формулу беларускага дызайну ў дрэ вах, гародах, птушках і інтэр’ерах вясковых хацін. Сціплы і дасціпны Салок з заўсёды прыхаванай усмешкай на вуснах сцвярджае, што яго творчасць — «творчасць звычайна га дваровага пацана, які не зразумеў, што такое дызайн», але цвёрда фармулюе асноўнае: сапраўдная дызайнерская рэч па вінна быць стылёвай, экалагічнай, іранічнай, інтэлектуальнай і практычнай. Крэсла «Yell», лаўка з люстэркам «Moon over the Field», драўля ны ровар... Светлае дрэва ў спалучэнні з яркімі дэталямі. Ся род любімых рэчаў дызайнера — насценны гадзіннік у выглядзе драўлянай кухоннай дошкі, дзе замест лічбаў змешчаны выявы страў і напояў. Яшчэ — табурэтка «Forest», яе Салок называе «праектам беларускага сувеніру» і «наборам палачак, з якіх можна сабраць табурэтку альбо гняздо на ножках». — Гэтая табурэтка аб’ездзіла палову Еўропы. Чаму «Форэст»? Ёсць такі брытанскі архітэктар Норман Фостэр, ён пабудаваў знакамітую вежу Мэры Экс, што мае безліч прозвішчаў, у тым ліку «сасновая шышка». Я ўявіў, як ападае сасновая ігліца ў беларускім лесе, і ўзнік патэрн, які потым выявіўся ў матэрыяле. Падчас вучобы я быў такім «мальчышом-плахішом» (які зараз прадаўся «буржуінам»). Без адмысловай арт-адукацыі няпроста, але дапамагалі ра месніцкія навыкі, мяне ўзялі працаваць майстрам у цяслярскую майстэрню БДАМ, адтуль я і не вылазіў, астатнія заняткі цікавілі менш. Акадэмія дала разуменне, што такое быць творчым чалавекам і рабіць тое, што падабаецца. Я здолеў прыйсці да самавыяўлення, навучыўся канцэнтравацца на выказ ванні, а не проста дэманстраваць тэхнічныя навыкі. Лагатып «Kollas Home» у выглядзе літары «А» з кропкамі, падаецца мне моц ным графічным сімвалам. Гэта і птушыны клін, і заклік, і мара... Тут і нашы па лі, зярняткі, якімі засяваюць поле. Нядаўна талакой абіралі брэнд краіны, то я лічу наш лагатып ніяк не горшым. Усё ж не валошка (у Эстоніі таксама ёсць валошкі), не цэслераўскі дранік (які мне падаецца ў пэўным сэнсе абразлі вым, ён нібы падыгрывае стэрэатыпам), а мінімалістычны і кранальны знак. Асацыяцыя з домам, куды птушкі вяртаюцца з выраю. Прытым што я люблю іронію і змагаюся за яе, але хочацца менш саркастычнасці. Важна знайсці новыя сімвалы, трэндавыя і дынамічныя. Я намагаюся зразумець прыроду, зямлю, на якой нарадзіўся. Удыхнуць яе кісларод і выдыхнуць па-свойму. Беларуская прырода і вёска — гэта пры «Мастацтва» № 2 (431)
шпільна. Гарадское жыццё і жытло аднастайныя, уніфіка ваныя, стандартызаваныя — кожная кватэра падобная да іншай. У вёсцы ж домікі незвычайныя, як і побыт. Людзі там увесь час прыдумлялі «прыспасобкі», каб яго палеп шыць, — вось у іх я і знаходжу натхненне, у рамесных формах даўніх часоў, кшталту калаўрота. Дзядуля, бацька бацькі, быў такі вынаходлівы рамеснік. Увогуле ён працаваў кіроўцам-дальнабойнікам, прывозіў з рэйсаў некандыцыю мэблевых фабрык, а потым збіраў гэтыя дэталькі, як канструктар, ва ўнікальныя рэчы. У дзя цінстве мяне тое вельмі моцна ўражвала. У бабулі і дзя дулі ўсё было аформлена незвычайна, а ўтульнасць якраз і складваецца з мноства дробязяў — з гаршчэчка, палічак,
тумбачак... Люблю так званыя інтэр’ерныя экспедыцыі. Прычым не абавязкова выбірац ца за мяжу, хоць, вядома, у пражскай піўніцы артэфактаў можа быць больш, чым у айчынным музеі. Мне падабаюцца пасядзелкі ў кавярнях і паходы ў госці, там можна пабачыць сямейныя рэчы, рэчы з гісторыяй. Вешалкі, табу рэткі, ложкі, крэслы — базавыя прадметы і адначасова яскравыя выразнікі пабытовай культуры. Што ляжыць у сутнасці модных сёння паняткаў «хюге» ці «лагом»? Ства рыць асаблівую атмасферу проста, дастаткова паўцемры, прыродных ко лераў, водбліску свечкі. Увогуле ў агеньчыку свечкі ўся сутнасць шведскага дызайну. Дызайн стварае міф пра культуру роднай хаты, пра ўтульнасць, і гэты міф транслюецца сучаснай мовай праз пэўныя формы, колеры, кампа зіцыю і матэрыялы. Што такое нацыянальны беларускі дызайн у маім разу менні? Мы бяром лепшае ад скандынаўскага стылю: рацыянальны кошт і творчая прастата, то-бок шматварыянтнасць выкарыстання і размяшчэння ў інтэр’еры. А яшчэ экалагічнасць, бо беларусам як нацыі добрых земляробаў падабаецца адчуванне добрай тактыльнасці — прыемнага на дотык дрэва, каменю, натуральных тканін. Сучасны нацыянальны дызайн эксперыментуе з традыцыйнымі рамёствамі і інтэлігентнымі рашэннямі. Старыя і правераныя метады толькі тады працуюць эфектыўна, калі пераасэнсаваныя і выяўляюць дух сучаснай культуры. У Мінску ёсць канцэпт-крамы, у якіх прадаюцца рэчы вытворчасці сусветна знакамітых дызайнераў і дызайн-бюро, там я напаткаў легендарнае крэсла Імзаў вытворчасці кампаніі Vitra. Праца Чарльза і Рэй Імзаў не былі руці най, яна мела найвышэйшую мэту — змяніць свет. З вялікай павагай стаўлюся да гэтай пары. Крэсла, рэпліку якога мы бачым у кожным мэблевым супер маркеце, насамрэч культавая рэч, і мне ўдалося на ім пасядзець. Адчуванні незвычайныя. Мэблі, у якой было нуль эстэтыкі і якую трэба было зрабіць з мінімальнымі выдаткамі, Імзы дадавалі мастацкасці, таго, што называецца attitude, «стаўлення», стваралі ўнікальную форму, прапорцыі і ў выніку — гіс торыю. У мяне ёсць серыя каляровых стэлажоў — прамая адсылка да твор часці Імзаў. І ўсе гэтыя «кропачкі дызайну» Імзаў я выявіў у тым амажы, толькі прыбраў плаўнасць лініяў і біёніку. Вось яна, дызайнерская рамантыка: калі ты натхняешся майстрамі, асобамі, зямлёй, на якой нарадзіўся. Бо наша вытворчасць і эканоміка пакуль дызайн не сілкуюць. Чаму швед можа купіць сваю ўмоўную «ікею», а беларус — не? Вядома, ты можаш прыйсці на фабрыку і прапанаваць выпускаць крэсла сва ёй распрацоўкі, але для гэтага трэба прайсці сем колаў пекла, здаць кроў і даказаць, што яна ў цябе блакітная. Рамантыкам і першапраходцам-касма наўтам цяжка. І ментальным касманаўтам таксама... Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. Лямпа «Sachok». 2, 6. Падстаўка для кубкаў «Tree». З. Насценны гадзіннік «Menu». 4. Табурэтка «Forest. 5. Стэлаж «Sailor».
* «Прывітанне» па-эстонску. люты, 2019
26
In Design
Алена Карпілава. Інтэлектуальны дрэс-код Нарадзілася ў Мінску ў 1987 годзе. Навучалася ў Мастацкім ка леджы імя А. Глебава па спецыяльнасці «Жывапіс», у БДУКіМ па спецыяльнасці «Кампаратыўнае мастацтвазнаўства», у ЕГУ па спецыяльнасці «Медыя і камунікацыі». Сузаснавальні ца Школы архітэктурнага мыслення, куратарка Minsk Design Week, арганізатарка польска-беларускага праекта Etnaproject. Вядомая і як куратарка праектаў Саюзу дызайнераў, прычым выставы арганізоўвала яшчэ падчас вучобы ў Глебаўцы — сту дэнцкія праекты ў кінатэатры «Ракета». Алена Карпіла ва шмат увагі надае менавіта самаадукацыі, лічыць вельмі важным вывучаць замежныя мовы, асабліва англійскую. А для дасканалення французскай выправілася ў Сарбону і правяла ў Францыі два гады, паспяхова прадаючы на мясцовых фэшнмаркетах аўтарскія ўпрыгажэнні KARPILAVA. Строгія лініі залацістай латуні і серабрыстай сталі, мініма лізм у колерах і натхненне рускім авангардам — калье, завушні цы і бранзалеты Алены Карпілавай называюць «куратарскімі», яны здольныя ўпрыгожыць любы «тотал блэк», інтэлектуаль ны дрэс-код — элегантны і мінімалістычны. У дзяцінстве я любіла пакапацца ў шкатулках маці і бабулі з біжутэрыяй і ювелірнымі вырабамі. Імітацыі бурштыну, каралавыя каралі — уся гэтая рознакаляровасць вельмі мне падабалася. Але я ніколі не думала, што рабіць упрыгажэнні стане першай ці другой па важнасці справай у жыцці. У вучэльні хацела паступаць у БДАМ на манументальны жывапіс, бо станковае «палат но-алей» надакучыла, але расчаравалася і ў Акадэміі. Зразумела, што трошкі ідэалізавала яе. Рабіць упрыгажэнні ўласнаруч пачала недзе ў 2007-м, калі вучылася ў Глебаўцы. Па гліну і палімерную гліну тады даводзілася ездзіць у Літву і Латвію. Самі вырабы сталі сур’ёзнай крыніцай прыбытку для мяне, студэнткі. Здавала на продаж у «Падземку», і набывалі іх добра. Гэта было дзіўнаватае адчуванне: нас не вучаць сябе цаніць, прэзентаваць і ўвогуле — як атрымліваць грошы за творчасць?.. Гэта ж мастацтва!.. На нейкія адмысловыя курсы я не хадзіла, ніхто не сядзеў і не вучыў мяне рабіць упрыгажэнні. Шмат дызайнераў-ювеліраў — самавукі, у добрым сэн се. Мой дзядзька, фізік з адукацыі, працуе з перагародчатымі эмалямі, мае мноства кніжак па тэме, заўсёды патлумачыць нюансы хімічных працэсаў, напрыклад, што змяшаць, каб пасля абпалу атрымаўся пэўны колер. З не каторымі майстрамі пазнаёмілася дзякуючы старшыні Саюзу дызайнераў Змітру Сурскаму, у яго безліч кантактаў рэдкіх спецыялістаў. Я эксперыментавала з пластыкам, керамікай, эпаксіднай смалой, фетрам, а з металам працую прыкладна з 2011 года. За гэты час, вядома, стыль эва люцыянаваў, і мая дызайнерская эстэтыка сёння — дакладна мінімалізм. Мне падабаецца вывучаць і аналізаваць працы іншых ювеліраў, апошнім часам мне вельмі блізка тое, што робяць сучасныя ювеліры з Паўднёвай Ка рэі і Японіі Міюнг Урсо, Юкі Сумія, Каё Саіта, Каоры Юзу, але я не натхняюся чужымі працамі. Хутчэй натхняюць падарожжы і знаёмствы з рознымі культурамі. З апошня га згадаю вандроўку ў Ізраіль, каб адчуць і параўнаць атмасферу сучаснага Тэль-Авіва, рэлігійнага Іерусаліма і курортнага Поўдня. І зразумець, як гэта ўсё ўжываецца разам. Увогуле раз на тры месяцы абавязкова кудысьці ез джу. Дастаткова рэгулярна — у Парыж, на выставы, бо менавіта там можна пабачыць лепшыя экспазіцыі, якія робяць сусветныя турнэ. Гэта можа пра гучаць пошла, маўляў, «трэба паехаць у Парыж паглядзець», але так і ёсць. «Мастацтва» № 3 (432)
Рэтраспектыва Міро ў Гран Пале, «Кубізм» у Цэнтры Пампіду… Твор цу важна бачыць арыгіналы. Асаб ліва калі размова пра архітэктур ныя шэдэўры. Так, мая сапраўдная інспірацыя — архітэктура, бо ўпры гажэнні, асабліва металічныя, — гэ та не пра колер, а пра форму. Мне вельмі падабаецца будынак Опе ры Бастыліі Карласа Ота, Інстытут арабскага свету ў Парыжы Жана Нувэля, які мае вельмі асаблівы паўднёвы фасад, пакрыты металічнымі панэлямі з дыяфрагмамі, што імітуюць араб скія арнаментальныя матывы і рэагуюць на змену дзённага асвятлення. Ві ла Савой Ле Карбюзье. Ва ўсіх падручніках распавядаюць пра «маніфест архітэктуры інтэрнацыянальнага стылю», а насамрэч гэта маленькі ўтульны будынак на крохкіх слупках, да якога прабіраешся праз гушчар. І такую лю боў да яго адчуваеш — абсалютна супрацьлеглае ад таго, што нагнятаюць падручнікі. Такое ж пачуццё камернасці, утульнасці — ад Грамадскай біблія тэкі ў Стакгольме архітэктара Гунара Асплунда. Запамінаецца адчуванне ад месца, якое здольны стварыць архітэктар, а не тое, квадратныя ці круглыя ў будынка вокны. Я фанат мобіляў Аляксандра Колдэра. Цікавая яго філасофія жывых рэчаў, пластыка… Вельмі хацела дабіцца, каб завушніцы з гэтай калекцыі-пры свячэння таксама сталі маленькімі арт-аб’ектамі — мобілямі і знаходзіліся ў руху, вярцеліся і круціліся. У Колдэра на першым месцы — стан аб’екту, колер дадае невялікія акцэнты. Эскізы малюю нячаста. Ты можаш надумаць усё, што заўгодна, але ў кож нага матэрыялу свае ўласцівасці, адзін так не гнецца, іншы не плавіцца... Матэрыял табе прадыктуе, як зрабіць. Заўсёды цікава зайсці ў нейкую крам ку з пацеркамі ручной працы. У мяне копяцца-копяцца нейкія пацеркі, якія я набываю паўсюль, дзе вандрую. Потым сядзіш дома, верціш нешта, пла нуеш завушніцы рабіць, а потым бачыш — атрымліваецца калье. Шмат што вырашае парыў. Мне падабаецца эксперыментаваць з незвычайнымі матэрыяламі. Напрык лад, у краме спарт тавараў перыядычна набываю жгуты прыгожых колераў. А вось на калекцыю «+decouleur» («Больш колеру») мяне натхнілі пластыка выя трубкі, заўважаныя ў французскай краме электраматэрыялаў. Яны вель мі прыемныя на дотык, гэтыя латэксныя трубкі. Мяккія, аксамітныя. І колеры такія «ядомыя». Калі б трубкі былі нейкія дубовыя, нягнуткія, калекцыі і не было б. Матэрыял сам дыктуе. Унутр трубкі ўстаўлена аснова — металічны шнур, за кошт яго калье трымае форму. Мая мэта — папрацаваць з каштоўнымі металамі, у іх цудоўныя магчымасці ў плаўцы. Прычым мяне захапляюць менавіта металы, яшчэ — глазуры і эма лі, якія даюць колер, а да камянёў я абыякавая. Дыяменты можна апраца ваць, але іх не пераплавіш, а мне цікава зрабіць штосьці сваё, «выцягнуць» з сыравіны. Аднак мой асноўны занятак і справа №1 на сёння — не ўпрыгажэнні, а Шко ла архітэктурнага мыслення, якую мы заснавалі з архітэктарам Аляксан драм Новікавым. У адным з артыкулаў нашу Школу трапна назвалі мінскім Баўхаўзам, мне вельмі даспадобы такое параўнанне. Пад архітэктурным мысленнем маецца на ўвазе мысленне сістэмнае, уласцівае прафесійнаму архітэктару. Гэты чалавек думае маштабна ў духу сучаснай архітэктуры, якая не пра цаглінкі, а пра сэнсы. Архітэктар не проста будуе прыгожы дом, а вы рашае праблемы і мяняе жыццё да лепшага. Чаму наша Школа для дзяцей? Гэта магчымасць выгадаваць новую свядо масць амаль з нуля, а дзіцячае мысленне больш гнуткае. У нас ёсць уні кальная праграма, у аснове якой — мультыдысцыплінарны падыход. Дзеці вучацца разумець сучасны свет і рэалізоўваць ідэі праз актуальныя веды з вялікага набору творчых дысцыплін — тут і скульптура, і фатаграфія, і стрытарт, і харэаграфія, і прадметны дызайн, і архітэктура, і сторытэлінг, і псіха логія. Можна паспрабаваць розныя прадметы і знайсці сувязі, напрыклад, паміж прадметным дызайнам і экалогіяй ці архітэктурай і сацыялогіяй.
Летась наш праект атрымаў спецыяльны прыз журы на славенскай архітэктурнай канферэнцыі Future Architecture. Мы трапілі ў лік 30 высту поўцаў — а было 500 заявак з усяго свету! Такая ацэнка — як бальзам пасля ўсіх трывог і сумнен няў. Мне здаецца, калі ты здолеў нешта давесці ў Беларусі — ты здолееш давесці гэта ўсяму свету. Падрыхтавала Алена Каваленка. 1. Калье з калекцыі «+decouleur». Пластык, латэкс, сталь, шунгіт. 2, 5. Завушніцы. Латунь, сталь. 3. Завушніцы з калекцыі Alexander Colder. 4. Калье. Кварц, шунгіт, чэшскае шкло. Фота з сайта instagram.com/karpilova.
28
In Design
эліна шындлер. супраць «Лега» для дарослых Нарадзілася ў Смалявічах у 1973 годзе. Навучалася ў Мінскім лінгвістычным універсітэце, Беларускім дзяржаўным экана мічным універсітэце, Міланскай акадэміі прыгожых мастац тваў NABA. Дырэктарка архітэктурнай студыі «Фармат МК». Намесніца старшыні Беларускага саюза дызайнераў. Спецыялізацыя: інтэр’ерны дызайн, прадметны дызайн. Пераможца міжнароднага конкурсу прадметнага дызайну Light&Fashion (2011), 1-е месца і Гран-пры на конкурсе Belarus Design Award (праекты «Future Bathroom», 2012, і «Invisible. Дом будучыні», 2013). Лаўрэатка Нацыянальнай прэміі ў галі не выяўленчага мастацтва ў намінацыі «Дызайн» за крэсла «Guda» (2017, твор набыты ў калекцыю НЦСМ). Фіналістка конкурсу «100 ідэй для Беларусі» (2019) з праектам «Адра джэнне эстэтыкі беларускага дойлідства ў серыі праектаў сучаснай сядзібы», у якім прапанавала традыцыйнае домабу даўніцтва ў найноўшых формах, даступнае для людзей з роз нымі ўзроўнямі даходу. Пакліканне У мяне часта пытаюцца, як пасля лінгвістычнага ўніверсітэта я апынулася ў дызайне. Я б паставіла пытанне інакш: як я трапіла ў лінгвістычны, калі захаплялася ў дзяцінстве зусім не мовамі? Вельмі любіла шыць, гэта было не проста захапленне, а стыль жыцця, бо пачынаючы прык ладна з дзявя тага класа абшывала сябе сама адсоткаў на восемдзесят. Нават рыхтава лася пайсці вучыцца на мастака-мадэльера. Усё як быццам паказвала на мой дызайнерскі шлях. Памятаеце, напрыканцы 80-х у нас з’явіўся нямец кі часопіс Burda Moden з прыгожымі фотаздымкамі, выкрайкамі, схемамі для шыцця... І вось у 1988-м (я была якраз у дзявятым класе) тата, назіра ючы маё захапленне шыццём, падпісаўся на гэты часопіс. Употай. Добра памятаю той дзень, калі ён прынёс мне першы асобнік і з такой радасцю яго ўручыў. А як жа была рада я, нават і не апішаш. Толькі цяпер усведам ляю: тое было бацькоўскае бласлаўленне. Але тады я гэтага не зразумела. У дзевяностыя была такая мода — на ўсё замежнае, якое было сінонімам найлепшага. Памятаю моцнае жаданне з’ехаць за мяжу (такое абсалютна савецкае) і ўсеагульную любоў да ўсяго «нянашага». Мне здавалася, што мае ўменні добра шыць і мадэляваць (а я магла гэтым гадзінамі і нават со днямі займацца) — штосьці вельмі звычайнае. Такое здараецца часта: на шы шчырыя захапленні падаюцца нам занадта простымі, і як жа складана ўсвядоміць, што яны насамрэч і ёсць нашым сапраўдным. А нам хочацца, каб — космас! Чагосьці недасягальнага. Таму пайшла не сваім шляхам, а модным. Саграшыла перад сабой, так бы мовіць, збілася з тропу. Пайшла вучыцца ў Інстытут замежных моў (колішняя назва лінгвістычнага). Не ма гу сказаць, што мне там не падабалася. Падабалася. З задавальненнем вучылася. З чырвоным дыпломам скончыла. Проста творчасці не хапала. З мужам-архітэктарам амаль адразу мы пачалі працаваць у тандэме і вельмі гарманічна дапаўнялі адно аднаго. Ягоны моцны бок — тэхнічны, а мой — усё, што тычыцца пластыкі, колеравай гамы. Наш тандэм у сферы інтэр’ернага дызайну склаўся абсалютна натуральна і быў досыць паспя ховым. Спецыяльнай адукацыі ў мяне на той час не было, проста прырод ныя здольнасці. У нейкі момант я зразумела, што магу рабіць і самастойныя праекты, і вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе часопіса Elle Decor для маладых інтэр’ерных дызайнераў. Конкурснае заданне меркавала распрацоўку праекта студэнцкага пакоя. Курс інтэр’ернага дызайну ў Мілане быў уз нагародай за перамогу. У нас была інтэрнацыянальная група, вык ладан не — па-англійску, тут спатрэбілася і мая моўная адукацыя. Дарэчы, нічога «Мастацтва» № 4 (433)
такога рамантычнага ў міланскай Акадэміі не было. Так, падыход у на вучальным працэсе больш вольны, шмат каманднай працы. Уразіла, што ў Акадэміі амаль пастаянна ладзіліся студэнцкія выставы, да якіх пады ходзілі вельмі творча. Мілан — адна са сталіц дызайну, але, знаходзячы ся там, я сумавала — чужая краіна і чужыя людзі... Замежная рамантыка сплыла, я пачала разумець важнасць таго, што побач. Дэцэнтрацыя Што такое дэцэнтрацыя? Чалавек аддае сябе знешняму свету, перастае засяроджвацца на сабе, не заўважае сваіх унутраных памкненняў. Бяжыць за модай, тэндэнцыямі і ламаецца ў гэтай пагоні. Шкада моладзь, заўжды стараюся падтрымліваць маладых — хаця б словам — у іх імкненні ісці сваім шляхам. Цяпер для мяне не існуе аўтарытэтаў, бо за шыльдай гучных імёнаў і брэндаў можна ўбачыць не заўжды прыгожы адваротны бок. Як можна, напрыклад, станоўча ставіцца да брэнда, калі ягоная вытворчасць з’яўля ецца абсалютна неэкалагічнай? Ці калі бачу чыстую камерцыю і гатоў насць ісці па галовах дзеля заробку, то для мяне такія аўтарытэты проста знікаюць. Пасля Італіі я вярнулася натхнёнай, у мяне было шмат ідэй, добры працоў ны настрой. З’явіліся і якасныя інтэр’ерныя распрацоўкі. У нейкі момант, гадоў, мабыць, праз дзесяць пасля вучобы ў Мілане, уба чыла не вельмі прыемныя тэндэнцыі ў інтэр’ерным дызайне: для мяне ён пачаў ператварацца ў «Лега» з наборам гатовых інтэр’ерных рашэнняў, а мая задача пачала зводзіцца да адаптацыі гэтых гатовых рашэнняў у канкрэтным інтэр’еры. Творчасці паменшала, індывідуальнасці. У некато рыя моманты адчувала сябе больш прадаўцом будаўнічых матэрыялаў, чым дызайнерам. Функцыянальная скульптура Чым адрозніваецца канцэптуальны праект ад звычайнага? У ім першасна не форма, а змест, пасыл. Напрыклад, мой футурыстычны праект дома бу дучыні «Invisible» з празрыстымі сценамі. У чым пасыл? Межы прыроднай і культурнай прасторы размываюцца. Чалавек, які знаходзіцца ў цэнтры, на межах гэтых дзвюх пастаянна зменлівых прастор, пачынае разумець раўназначную важнасць для чалавечага быцця кожнай з іх. Знішчэнне любой вядзе і да гібелі чалавека. Менавіта гэта мяне прываблівае ў канцэптуальных праектах: стварэнне формы дзеля трансляцыі ідэі. Данесці думку не праз словы, а праз сім воліку формы. Чаму крэсла і лава маюць назву «Guda»? Тут і моцная звязанасць з выто камі, і прысвячэнне сям’і. У маёй бабулі па матчынай лініі прозвішча было Гуда, і, як вядома, гудамі называлі беларусаў літоўцы. Праект лавы і крэс ла пачынаўся як канцэптуальны, але праз некаторы час я зразумела, што абсалютна рэальна ідэю матэрыялізаваць. Не без складанасцей, канешне, але спачатку лава, а потым і крэсла былі выраблены. Вельмі шмат пазі тыўных эмоцый атрымала і ў працэсе стварэння гэтых прадметаў, і потым, падчас дэманстрацыі іх на выставах. Хтосьці трапна назваў мае прадметы функцыянальнымі скульптурамі. У 2014-м пачала размаўляць на мове. Проста адчула сувязь з вытокамі, з продкамі. Мабыць, гэты пераход на беларускую мову — адзін з лепшых досведаў у жыцці. На той момант мова сталася для мяне — у прамым сэн се — уратаваннем. Як і захапленне традыцыйнай культурай. Сёння я — ма гістрантка Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай Ака дэміі навук, пішу магістарскую работу на тэму беларускага традыцыйнага ткацтва.
Сама для сябе я так і не сфармулявала, чым ёсць мая дызайнерская эстэты ка. Дакладна ведаю адно: людзям патрэбныя рэчы не толькі чыста ўтылітар ныя, а і проста для натхнення. Я чалавек прыроды, мне складана ў горадзе. На мой погляд, чалавек — істо та эстэтычная, і яго эстэтыка — эстэтыка прыроды. Сваю задачу як прадмет нага дызайнера бачу ў стварэнні гарманічных прадметаў, якія фармуюць гарманічнае асяроддзе — фізічна і псіхалагічна камфортнае для чалавека. Нацыянальны беларускі дызайн павінен скласціся натуральным чынам. Мы ўсе разам яго ствараем. Адметныя рысы мусяць праяўляцца ясна і зразуме ла, стаць больш відавочнымі. Тады мы зможам сказаць: «Так, вось у гэтым наша непаўторнасць. Вось што нас аб’ядноўвае! Гэта наш стыль!» Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. Крэсла «Guda». 2, 3. Лавы «Guda».
30
In Design
Minsk Design… Weak? Мінскі т ыдз ень дыза йну, што прах одзі ў сёл ета ў маі, пакі ну ў бол ьш пытан ня ў, чым адка заў. Нека л ькі па ві л ь ёнаў у гора дз е, прагра ма л екц ый ад архітэк та раў, дзень модн ых пака заў. агул ьная тэ ма ўсіх мерап р ые мстваў « Папу ля р ыза ц ыя » — ці фармат гэ та для Тыдня д ыза йну ?.. Алена Карпілава
У
цэлым Minsk Design Week нагадваў архітэктурны варкшоп, арганізава ны па прынцыпе SESAM (Small European Architecture Students’ Assembly Meeting), — творчую лабараторыю для студэнтаў-архітэктараў, што пра ходзіць у розных краінах. Падчас такой лабараторыі студэнты даследуюць праблемы, якія іх цікавяць. Магчыма, сёлетні Мінскі тыдзень дызайну займеў гэты флёр студэнцтва менавіта таму, што ягонымі арганізатарамі выступілі маладыя архітэктары, якія летась курыравалі беларускую праграму SESAM. Таксама арганізатары свядома раўняліся на яшчэ адно студэнцкае мерапры емства — MEDS (Meetings of Design Students, сустрэчы студэнтаў-дызайне раў), што мела на ўвазе хутчэй трэніроўку ў фармулёўцы праблемы і метадах яе вырашэння.
У той самы час у Тыдняў дызайну ва ўсім свеце ёсць дастаткова ўстойлівы фармат, зразумелы любому прафесіяналу. Гэтыя мерапрыемствы прысвеча ны прадметнаму і прамысловаму дызайну і з’яўляюцца галоўным інструмен там для наладжвання сувязяў паміж вытворцамі, дызайнерамі і замоўцамі. Класічны прыклад такога фестывалю — Тыдзень дызайну ў Мілане, які ўжо больш чым шэсць дзесяцігоддзяў вызначае галоўныя тэндэнцыі ў дызайне на бліжэйшы час. Менавіта там прадстаўляюцца самыя інавацыйныя рас працоўкі, ідэі, узоры з галіны прадметнага дызайну. Мэбля, асвятленне, артінсталяцыі, асобныя студэнцкія выставы, праграмы сустрэч для ўладальнікаў бізнэсу — усё гэта ператварае горад у вялікі кірмаш дызайну. Бадай, «кір маш» тут ключавое слова: у Мілан дызайнеры едуць па кантракты і новыя сувязі. Таму ў іх мерапрыемстваў адсутнічае тэма, як і ў сусветных тыдняў моды. Канешне, менавіта ў Італіі, краіне са старажытнай гісторыяй рознага віду рамёстваў, з якіх і вырас прадметны дызайн, павінен быў з’явіцца та кі сур’ёзны прафесійны форум. І канешне, немагчыма чакаць, што мінскае мерапрыемства можа быць падобным да міланскага: спецыфічны кантэкст, акцэнт на падтрымку іншых відаў прамысловасці з боку дзяржавы. Мясцовы тыдзень мог быць інакшага фармату, які, магчыма, і шукаюць на дадзены мо мант арганізатары. У адрозненне ад Мілана, на мінскім фэсце практычна не было прадстаўлена прадметнага і прамысловага дызайну, калі не лічыць крыху дзіўную экспазі цыю, сабраную з некалькіх крэслаў і свяцільняў, што амаль згубілася ў вяліз най і занадта, да неахайнасці, індустрыяльнай прасторы «Ангара» — новай выставачнай пляцоўкі на Кастрычніцкай. Пры гэтым флагманскімі аб’ектамі для прыцягнення публікі павінны былі стаць павільёны, то-бок аб’екты, якія ўваходзяць у кампетэнцыю архітэктараў, а не дызайнераў. Чаму ж у такім выпадку ў назве мінскага Тыдня ўвогуле фігуруе слова «ды зайн»? Арганізатары тлумачаць: «Дызайн — гэта больш за модны павеў, гэта вобраз і асяродак жыцця чалавека, а кожны з нас — асоба, з уласнымі вопы
там і густам, таму сучаснае разуменне дызайну шырэйшае за прадстаўленне модных часопісаў і парадыгм ХХІ стагоддзя, якія ўжо паспелі ўстаяцца». Магчыма, сёлета падзея ў Мінску якраз і задумвалася як архітэктурная, і па нятак «дызайн» выкарыстоўвалі, маючы на ўвазе яго прамое значэнне, бо з англійскай design перакладаецца як «праектаванне», і ў такім выпадку ўжо лагічна казаць пра сувязь з архітэктурай. Прафесійныя архітэктурныя мера прыемствы заўсёды разглядаюць самыя вострыя пытанні і глабальныя тэмы, згадайма хоць бы Венецыянскае архітэктурнае біенале. У маніфесце Мінска га тыдня дызайну задаюцца пытаннямі «Як моцна мы прасоўваем ідэі, якія лічым геніяльнымі? Ці так гэта дрэнна — звяртацца да людзей, хаваючы свае сапраўдныя намеры?» Рэм Колхас ужо даўно адказаў на другое пытанне: так, дрэнна. Як толькі архітэктар аддзяляецца ад праблем грамадства, адбыва ецца дыскрэдытацыя прафесіі і пачынаецца так званае «прасоўванне ідэі», якое служыць выключна для задавальнення эга і ператварэння ў starchitect («зоркавы архітэктар»). Але «зорка» і «герой» — паняцці абсалютна розныя. Сама тэма Мінскага тыдня дызайну — «Папулярызацыя» — не звязаная з актуальнымі глабальнымі праблемамі архітэктуры, але ў нас дастаткова ла кальных праблем, і нядрэнна было б архітэктарам для пачатку разабрацца з імі… Катастрафічны стан двароў, адмена адзінага інструменту ўплыву насельніц тва на архітэктурнае планаванне — грамадскага абмеркавання праектаў, пасля якой ніводны жыхар не можа выказацца з нагоды зменаў у горадзе; праблемы архітэктурнай адукацыі; адсутнасць адкрытых архітэктурных кон курсаў на самыя важныя аб’екты ў горадзе; ліцэнзаванне, з-за чаго малыя архітэктурныя студыі маюць права распрацоўваць толькі інтэр’еры і невя лікія дамы; забудова ахоўных тэрыторый водна-зялёнага дыяметра, знос кварталаў двухпавярховых дамоў у раёне Трактарнага завода, будаўніцтва бізнэс-цэнтра на месцы музея Вялікай Айчыннай вайны, дэмантаж помнікаў на Вайсковых могілках… Усе гэтыя вельмі сур’ёзныя пытанні не разглядаліся арганізатарамі-архітэктарамі. У выніку Minsk Design Week не звязаны ні з архітэктурай, ні з дызайнам. Гэта, хутчэй, фармат варкшопа на абстрактную тэму з некалькімі куртатымі па вільёнамі, якія мелі мала агульнага са шматабяцальнымі рэндарамі. З цікавага — экспазіцыя студэнтаў і выкладчыкаў кафедраў прамысловага і графічнага дызайну Акадэміі мастацтваў, што праходзіла ў галерэі Савіц кага. Гэта моцная выстава дыпломных праектаў, у якой былі прадстаўлены распрацоўкі з галіны транспартнага дызайну і дызайну пабытовых вырабаў, праекты па ўладкаванні гарадской прасторы, плакаты і дызайн інтэрфейсаў. Атрымаўся і праект бразільскай дызайнеркі Franci Kaucz: мазаіка па пры ступках на ўсю даўжыню лесвіцы ад Зыбіцкай да Музычнага завулка. Паспя ховая інтэрвенцыя ў гарадскі асяродак засталася гораду і пасля Тыдня. А па вільён «DOM» расійскіх архітэктараў стаў фаварытам для аматараў сэлфі. У любым выпадку, Мінску сапраўды не хапае якасных падзей, і, нягледзячы на няроўны ўзровень сёлетняга Тыдня, ёсць надзея, што, калі-небудзь, адмо віўшыся ад жадання стаць зоркамі, арганізатары-архітэктары захочуць стаць героямі і зробяць прафесійны і важны для горада фэст. Алена Каваленка
П
рома-кампанія Minsk Design Week вялася бездакорна — прыгожы сайт, пастаянна абнаўляльныя старонкі ў сацыяльных сетках, анонсы-анон сы-анонсы, супернасычаны расклад. Але першапачатковае ўражанне было змазана відавочнымі арганізацыйнымі накладкамі, калі мерапры емствы альбо адмяняліся ў апошні момант, альбо пераносіліся на іншую пля цоўку, прычым даведацца пра тое можна было ці не са сторыз «Інстаграма». Бадай траціна інсталяцый, заяўленых у якасці прыгожых рэндараў, так і не пабачыла мінскі свет. Ці то гэта праблемы фінансавыя, ці то аўтары пераду-
бэйджык... Да гэтага мы змагаліся з прычынамі глабальнага пацяплення, з прадуктамі вытворчасці, са сваім спажываннем. А цяпер з чым мы змага емся? Як напісана на сацыяльнай рэкламцы ў метро, мы змагаемся з на ступствамі глабальнага пацяплення. Прычыны нас ужо не цікавяць. І мы ця пер займаемся тым, што ходзім у «Манкі фуд» (вегетарыянская кавярня з фалафелем. — заўв. аўт.), набываем арганічны суп за шалёныя грошы… Прычым супы гэтыя налітыя ў пластык, які нельга перапрацаваць. Адкіды мы не сартуем, проста выкідваем пластыкавы кубачак, ідучы па Кастрычніцкай міма гіганцкіх плоскасных стаянак…І ўсё ў нас цудоўна». Менавіта лекцыйная праграма пакінула самыя пазітыўныя адчуванні і спа дзяванні. Выступаць былі запрошаныя маладыя архітэктары, што абіраюць разумнае праектаванне, даследуюць інтэрактыўны асяродак і робяць пра екты на стыку тэхналогій і экафіласофіі. Нават чалавеку, незаангажаванаму ў прафесію, было цікава паслухаць пра сучасны нацыянальны архітэктурны стыль (вядома ж — беларускі паўночны мінімалізм!), пра іранічную тыпа
малі ехаць, ці дзяўчаткі-валанцёркі, многія з якіх упершыню трымалі ў руках зварачныя апараты і цяслярскія прылады, так і не далі рады складаным тэх нічным канструкцыям. «Я ў доміку» сталася ці не самай папулярнай канцэпцыяй амаль усіх павіль ёнаў-інсталяцый. Шкляныя, пластыкавыя, тканінныя купалы прапаноўвалі зайсці ўнутр, адасобіцца ад наваколля і засяродзіцца выключна на ўлас ных адчуваннях. Крыху больш падрабязна спынюся на праекце-маніфесце «Sky is the Limit» — яскравым прыкладзе таго, як дасціпную задумку падвялі хібы рэалізацыі. Меркавалася, што пад кожным купалам цікаўных напатка юць розныя візуальныя і гукавыя эфекты, кожны купал створыць асаблівую атмасферу, дазволіць занурыцца ў сябе. Але ў выніку ты атрымліваеш толькі адзін эфект — нязручнасць, калі нагінаешся і перапаўзаеш пад металічнымі парэнчамі з аднаго купала пад іншы. Прынамсі гэтая мэта аўтараў — дасле даванне прасторы ва ўмовах, калі вакол мноства бар’ераў, — дакладна бы ла дасягнутая. А вось гукавую апаратуру аўтары (ці арганізатары) забралі з сабой пасля адкрыцця інсталяцыі, а аркушы — паперы? пластыку? — з якіх былі сшытыя купалы, растрапаліся ад ветру і нічога, акрамя неахайнасці, не стваралі. Адзначым эка-фрэндлі дыскурс, які прасочваўся і ў інсталяцыях (на жаль, дрэва з пластыкавых кубачкаў для кавы пазбавілі ўсіх кубачкаў, а Павук з пластыкавых трубачак валяўся на зямлі ва ўсім сваім цудоўным рознака ляроўі, скінуты ці то вясёлымі наведнікамі «Зыбы», ці то бязлітасным тра веньскім ветрам), і ў лекцыях. Тут варта згадаць расповед пра канцэпцыю шчаслівага лесу і спосабы прышчапіць яе ў гарадскую прастору — праект «I’M» калектыву Monogroup. Дарэчы, адзін з удзельнікаў групы, Аляксандр Хадзякоў, пачаў сваю лекцыйную прамову з тонкага тролінгу прасунутай хіп старскай аўдыторыі: «…Калі я быў студэнтам, бэйджы былі вось такія (паказ вае памер скрынкі запалак), а сёння на Тыдні дызайну ў мяне бэйджык у шэсць раз большы і пакрыты пластыкам. Чаму? Ну, проста гэта прышпільны
логію існуючай беларускай архітэктуры (кшталту неа шале, хайтэк/хайтак, мяс цовыя версіі палацавага стылю, бруталізму і футу рызму — улюбёнца бюро, што распрацоўваюць пра екты масавай жылой забу довы). Гучалі важныя для будучых прафесіяналаў, якія складалі аснову лекцыйнай аўдыто рыі, думкі пра прафесію. Напрыклад, што галоўная задача архітэктара — не нашкодзіць тканцы горада. Што ў архітэктара ёсць два шляхі: мастацкае пра ектаванне (якое мяркуе стварэнне прыгожых будынкаў, але мастацкае бачан не робіцца прыматам і іншыя фактары не бяруцца да ўвагі) і праектаванне аналітычнае, пры якім улічваюцца інтарэсы насельніцтва, асаблівасці тэры торыі і г.д. Што ў цэнтры ўвагі дызайнера, архітэктара — чалавек. І архітэк тарам з дызайнерамі варта вучыцца ў распрацоўшчыкаў лічбавых прадуктаў больш думаць менавіта пра карыстальніка і праектаваць сцэнарыі для яго. Гарады сапраўды могуць стаць сэрвісам для вырашэння праблем чалавека. І архітэктары павінны ставіць перад сабой правільныя мэты і праектаваць не для сацыяльных праблем, а для людзей, якія з імі сутыкаюцца… 1. Павільён «Projection». Аўтары A.Alperen Sahin (Турцыя), Jack Williams (Англія). Праект і рэалізацыя. 2. Арт-аб’ект «In Between». Аўтарка Franci Kaucz (Бразілія). 3, 4. Павільён «Sky is the Limit». Аўтары Ілля і Настасся Катлярскія (Беларусь).
32
In Design
Юлія Мамедава. Кветкі ламаюць сцены Нарадзілася ў Жодзіна. У 2002—2007 гг. наву чалася на архітэктурным факультэце БНТУ. Сфера творчых інтарэсаў: прадметны ды зайн, дызайн інтэр’ераў. Намінантка міжнароднай прафесійнай прэміі для архітэктараў, дызайнераў і дэкаратараў ADD AWARDS (свяцільня «Dentelle» з калекцыі «Décor Blanc», 2017, калекцыя «Azdoba», 2018). Каміны Мамедавай «Aurum & Black Jack» за нялі першае месца на міжнародным конкурсе «Дызайн каміна 2018». Дызайнерка любіць рознакаляроўе, але пэўны час працавала з брутальнымі матэрыяламі, выразнасць формы якіх не патрабуе дадат ковай афарбоўкі. Ці не першая ў краіне рас працоўвала дызайн ракавін, свяцільняў і кашпо з бетону, калі гэта яшчэ не ўвайшло ў моду. Гіпсавыя свяцільні Юліі Мамедавай «Décor Blanc», упрыгожаныя карункавымі выцінанка мі і складкамі арыгамі, выглядаюць паветра на, нібы зроблены з тоўстай белай паперы. Сінэстэзія — асаблівы від успрыняцця станаў і з’яў, пры якім пачуцці нібы змешваюцца. Ча лавек можа бачыць ці адчуваць гук, тэкстуру ці геаметрычную форму мелодыі. Менавіта гэты тэрмін згадваеш, аналізуючы прынты спадарыні Мамедавай («Moss», «Sound») ці калекцыю мэблі «Oxygène» і інтэр’ер для ван нага пакою «Espace», натхнёныя касмічным альбомам Жана-Мішэля Жара. Дызайнерка на паўняе рэчы колерам, эмоцыямі і сэнсамі, на тхняецца фларальнымі матывамі, электрон най музыкай і графікай Андрэя Ярашэвіча. Дзеля папулярызацыі прадметнага дызайну, развіцця беларускага рынку мэблі і прадметаў інтэр’ера Юлія Мамедава прапанавала бела рускім кампаніям-вытворцам паўдзельнічаць у конкурсе і ў якасці прыза атрымаць дызайн унікальнага прадмету інтэр’ера. Па меркаван ні Юліі, толькі прадметы дызайну, што ма юць эмацыйнае і культурнае значэнне, здоль ныя прыводзіць у рух спажыўцоў. Летась «новы традыцыйны прынт ад бела рускай дызайнеркі» быў адзначаны вядомым дызайн-парталам Elle.Decoration. Зламаць успрыняцце нацыянальнага арнаменту як «бабульчынага», «вясковага» і нават «калгас нага» — задача, якую Юлія вырашае ў сваёй калекцыі тэкстылю, мяккай мэблі і шпалераў «Azdoba». Але калі вы, захопленыя калекцыяй, шукаеце, дзе набыць крэслы альбо шпалеры з яскравымі прынтамі, мушу расчараваць: гэ та толькі 3D-візуалізацыя. Чаму айчынныя вытворцы не становяцца ў чаргу па элеган тны сучасны дызайн ад беларускіх аўтараў?.. Выдае на тое, што прадметны дызайн у Бе «Мастацтва» № 6 (435)
1. Гіпсавая свяцільня «Caramboles» з калекцыі «Décor Blanc». 2. Калекцыя парцаляны «Prunella». 3, 6. З калекцыі «Azdoba». 4. Калекцыя керамічнай пліткі для PEPLA DESIGN. 5. Інтэр'ер ваннага пакою «Espace».
ларусі сёння — справа энтузіястаў-адзіночак, часцяком няўдзячная і энергазатратная. Да водзіцца прабіваць бетонную сцяну, нават калі вырабляеш найвытанчанейшы парцаля навы посуд з кветкавымі матывамі ў стылі сецэсіі ці пасцельную бялізну з беларускімі ўзорамі.
Я
вырашыла паступаць на архітэктуру толькі ў пачатку выпускнога класа. Звычайна сту дэнты архітэктурнага факультэта БНТУ — былыя вучні спецыялізаваных каледжаў і мастац кіх школ. Мне, вучаніцы лінгвістычнага класа, без неабходных мастацкіх навыкаў у ліцэі, дзе рыхту юць будучых архітэктараў, было нялёгка. Малявала прымітыўныя рэчы, як казаў настаўнік па малюн ку, — Віня-Пыхаў, а для паступлення быў патрэбны малюнак акадэмічны. Многія не верылі ў мяне і не заўсёды ў ветлівай форме пра тое казалі. Архітэктурная адукацыя дала мне фундамент, на выкі структуравання, і тое пакінула адбітак на маёй, хоць і аддалена звязанай з архітэктурай, дзейнасці. Лічыцца, што ў дызайнеры пасля атрымання такой адукацыі ідуць тыя, хто не здолеў стаць архітэкта рам. Але я хачу зрабіць іншы акцэнт: я знайшла ся бе ў дызайне, бо нікому не хацела даводзіць, што я добры архітэктар. І не кожны архітэктар здолее стаць дызайнерам, хоць многія аб гэтым гучна за яўляюць. Архітэктары працуюць з вялікі маштабамі, а мне больш падабаецца корпацца ў дробязях. Расставіць па кутах мэблю — тое праца дэкаратара. Дызайн інтэр’ера мяркуе, што нейкія прадметы ты ствара еш сам, дадаючы індывідуальнасці. Пры праекта ванні я заўсёды акцэнтую ўвагу на дэталях, нама гаюся дасягнуць унікальнасці за кошт распрацоўкі індывідуальных прадметаў мэблі і аксесуараў. Гэта і прывяло мяне ў прадметны дызайн. Я працую для людзей, не абмежаваных страхамі, прымхамі і жаданнем не выдзяляцца. Для тых, хто хоча разабрацца ў сабе, не ісці за стэрэатыпамі. У мяне ёсць імкненне ачалавечыць асяродак пра жывання, бо адсутнасць эмоцый у стандартных вырабах адчужае чалавека ад яго непасрэднага атачэння. Людзі часта робяць рамонт, а потым не могуць зразумець, чаму жыць у інтэр’еры не так утульна, як бы ім хацелася. Гэта адбываецца таму, што прастора запаўняецца «функцыяй», а рэчы застаюцца «пустымі», яны не маюць эмацыяналь най каштоўнасці для яе ўладальнікаў. Я — за доўгія стасункі з прадметамі, супраць спажывальніцтва і пастаяннага абароту непатрэбных рэчаў. Мне не хочацца абмяжоўваць сябе рамкамі пэўна га стылю. Мой стыль — самавыяўленне, дызайнам я даношу свае думкі. А на гэтыя думкі ўплываюць розныя фактары, якія накіроўваюць і вядуць мяне
туды, дзе я ёсць, а я не супраціўляюся, бо мне па дабаюцца трансфармацыі ўласнай творчасці. Мне блізкія прыродная палітра, акруглыя і мяккія фор мы, натуральныя матэрыялы і кветкавыя прынты. Увогуле мне калі-нікалі кажуць, што мой почырк угадваецца ў розных маіх працах, якія, на першы погляд, не маюць нічога агульнага. Мне здаецца, справа ў смелым абыходжанні з колерам і пару шэнні ўсіх правіл. Такім чынам — хай будзе колер і далоў усе правілы! На пачатку свайго творчага шляху, калі ўва мне яшчэ жыў архітэктар, я эксперыментавала з роз нымі матэрыяламі — бетонам, гіпсам... Адтуль і ла канічнасць, і акцэнт на форму. У Мінску на той час (2012—2013) было вельмі мала людзей, якіх маглі зацікавіць бетонныя ракавіны ці свяцільні. Існава ла вялікая насцярожанасць да ўсяго незвычайнага. А сёння такія вырабы з бетону актыўна прадаюцца ў многіх краінах СНД, у тым ліку і ў нас. Я не імкнуся стварыць беларускі стыль, камусьці нешта давесці. Я імкнуся да пошуку новых і незвы чайных рашэнняў на аснове пераасэнсавання і раз віцця існуючага культурнага вопыту. Нацыянальныя ўзоры з’яўляюцца для мяне крыніцай натхнення, я шмат працую з імі і пры гэтым не намагаюся быць «у трэндзе». Кожны арнамент складаецца з сімва лаў, у якіх зашыфраваныя расповеды аб прыродзе, жыцці і любові. За аснову я бяру традыцыйныя мо дулі, для іх выбіраю ўласныя колеравыя рашэнні, што пасуюць сучасным інтэр’ерам. У «бетонныя» часы мне ўпершыню прапанавалі папрацаваць з арнаментамі, тады якраз пачынаў з’яўляцца гэты трэнд. Але мне не хацелася выка рыстоўваць арнаменты бяздумна і ўпрыгожваць бетоннае кашпо — само па сабе лаканічнае і су часнае — дадатковымі ўзорамі, якія апошлілі б яго і ператварылі ў гарадскую сметніцу. Сапраўды паспяховым стаў эксперымент з керамічнай пліт кай ручной работы — арнамент спалучаўся з ёй выдатна. Тады я намалявала вельмі шмат узораў, і гэтыя нарыхтоўкі пазней выкарыстоўвала, калі працавала над прынтам для тканіны. Але калі вод гук на плітку з беларускім арнаментам у сучасным прачытанні быў вельмі пазітыўным, то на тканіну, што стала асновай калекцыі «Azdoba», рэакцыя была іншай. Кіраўніцтва кампаніі, у якую я звяр нулася, яшчэ слухала мяне ўважліва і намагалася зразумець, а вось дзяўчаты-маркетолагі падціскалі
вусны, маўляў, гэта калгас і прадавацца не будзе. Яны прапаноўвалі мне, у якім кірунку падправіць малюнак, каб пакупнік клюнуў, але спажыўцы са мага таннага масмаркету — не мая аўдыторыя. Я не стала настойваць. Калі людзям гэта не блізка, то навошта мне прабіваць гэтую сцяну? На жаль, ды зайн у нас сапраўды зацвярджаюць прадаўцы — як у прыватных, так і ў дзяржаўных кампаніях. На прадметным дызайне ў нашай краіне зарабіць складана. Беларускія дызайнеры чакаюць еўрапей скага падыходу з боку фабрык-вытворцаў. Любая еўрапейская фабрыка мае сайт з калекцыямі, якія пастаянна абнаўляюцца, там заўсёды пазначаны дызайнеры і ў кожнага прадмета мэблі ёсць аўтар. Што да айчынных прадпрыемстваў, то многія про ста захраслі ў часе. Сумна, што буйныя кампаніі ўсё яшчэ штампуюць спальныя гарнітуры «Надзея», а больш актуальная мэбля скапіявана ў еўрапей цаў, ды і тое не заўсёды прадумана ў дэталях, таму выглядае пародыяй. Я задаю вытворцам пытанні: чаму вы падглядаеце ў замежнікаў, а не звяртаеце ся напрамкі да сваіх дызайнераў? А мне кажуць: а дзе іх шукаць?.. Ну, і сапраўды. Павінна быць нейкая прафесійная беларуская асацыяцыя, такія існуюць шмат у якіх краінах свету, у нас жа кожны сядзіць у сваім сутарэнні. А ў спажыўца часта няма выбару і інфармацыі. Калі ты не цікавішся тэмай і не адсочваеш прафесійныя выданні сусветнага ўзроўню, то і чарговага рамесніка, які заліў смалой драўляны стол, будзеш лічыць дызайнерам. Сярэд нестатыстычны пакупнік будзе год прыглядацца
да навінкі, перш чым наважыцца штосьці гэткае набыць. Да таго ж копія італьянскай мэблі — гэта надзейна, а ўласна беларускі ўнікальны дызайн — заўсёды рызыка. Такім чынам, акрамя няведання, дзе шукаць і да каго звяртацца, над кампаніямі-вы творцамі пануе страх, што пакупнік скажа: калі бе ларускае, то гэта дрэнна. Вось я і імкнуся працаваць у гэтым кірунку, каб мянялася свядомасць і вы творцаў, і спажыўцоў, бо ў Беларусі ёсць і аўтары, здольныя стварыць годны прадукт, і вытворчасці, якія могуць яго рэалізаваць, вось толькі іх узаема дзеянне пакуль што наладжана дрэнна. Падрыхтавала Алена Каваленка.
34
I n d es i g n
Малевіч, Малей і Double Space
Алена Каваленка
П
радметны прамысловы дызайн нарадзіўся з геаметрычнай абстракцыі. Гэтым мастацтвам адначасова паралельна займаліся і Казімір Малевіч, і Піт Мандрыян. Аналітычны жывапіс зна ходзіўся ў пошуках універсальных кампазіцыйных законаў, якія потым можна прымяніць у праекта ванні трохмерных аб’ектаў, у тым ліку ўтылітарных. Чальцы групы «Дэ Стэйл» натхняліся жывапісам Мандрыяна і будавалі дамы ды канструявалі мэб лю на аснове абстрактных кампазіцый з пера крыжаваных ліній і плоскасцяў, пафарбаваных у чырвоны, жоўты ды сіні. Казімір Малевіч не толькі ствараў абстрактныя аб’ёмныя кампазіцыі — архі тэктоны, — але і праектаваў посуд, напрыклад. Так, у лабараторыі формы пры Ленінградскім фарфо равым заводзе быў выраблены «Супрэматычны сервіз» — і нават запушчаны ў вытворчасць. А вось паводле кубасупрэматычных інсталяцый віцеб скага авангардыста Аляксандра Малея мясцовая ювелірная кампанія выпусціла адмысловую ка лекцыю ўпрыгажэнняў. У адным з інтэрв’ю Маўрыцыа Катэлан заўважыў: сёння брэнды, як калісьці прыватныя калекцыяне ры ў мінулым, — гэта тая ўрадлівая глеба, што дае расці ідэям мастакоў. Цяпер і зусім маладыя твор цы, і зоркі арт-свету супрацоўнічаюць з люксавымі
«Мастацтва» № 7 (436)
ювелірнымі кампаніямі кшталту «Cartier» ці «Van Cleef & Arpels». Але звычайна мастакі ствараюць дызайн упрыгажэння спецыяльна для брэнда. Бе ларуская кампанія пайшла адваротным шляхам: Аляксандра Малея запрасілі стаць ментарам для дызайнераў, зрабіць ім «супрэматычную прышчэп ку». А вернісаж, на якім інсталяцыі Малея з металу, ДСП і аб’ектна-канструктыўнага жывапісу выстаў
ляліся побач са срэбранымі калье, брошкамі ды завушніцамі, зладзілі ў сценах легендарнага бу дынка Віцебскага народнага мастацкага вучыліш ча, дзе калісьці Малевіч пісаў свае тэарэтычныя трактаты… Ініцыятыва супрацоўніцтва належала дырэктару кампаніі Дзмітрыю Рабунскаму — дарэчы, былому вучню Малея. Назва калекцыі «Double Space» ад сылае да канцэпцыі двайной прасторы, вынайдзе най мастаком. Аляксандр Малей развівае ідэі суп рэматызму і пераўтварае двухмерныя плоскасныя кампазіцыі ў трохвымерныя інсталяцыі: — Я расшчапляю форму і змяшчаю ў розныя пра сторы, а глядач вымушаны аб’яднаць яе ў сваім уяўленні. Такім чынам я ўцягваю гледача ў мастац кі працэс пабудовы прасторы. Аб’ект існуе ў дзвюх прасторах — трохмернай (аб’ект) і двухмернай (малюнак). Малюнак на палатне — інтэрпрэтацыя аб’екта, які з’яўляецца часткай канструкцыі. Ён існуе ў фізічным аб’ёмным свеце і інтэрпрэтава ны на плоскасці. Атрымліваецца аб’ёмна-часавая прастора — кубаквадрат. Я вызваляю жывапіс ад рамы, фону і трансфармую ў прастору кубаквад рату. Такім чынам жывапіс трапляе ў трохмерны асяродак, у аб’ёмна-часавую прастору, — распавя дае творца. Як будаваліся ўзаемадачыненні мастака і дызай нераў кампаніі? Аляксандр Малей падкрэслівае,
што перад мастаком і перад дызайнерам стаяць зусім розныя задачы. У аснове формаўтварэння ў дызайне ляжаць функцыянальны аналіз і разумен не зручнасці прадмета. А вось формаўтварэнне ў мастацтве нараджаецца ад стаўлення мастака да жыцця і ягонага светапогляду. Самае цікавае і складанае ў такой калабарацыі — аб’яднаць два розныя падыходы. Але і ў мастацтве, і дызайне ўсё стаіць на трох кітах: прасторы, форме і колеры. Аляксандр Малей настойваў, што для працы над калекцыяй патрэбныя менавіта два дызайнеры — каб было альтэрнатыўнае меркаванне. Наталля Павільцава і Мікалай Драбышэўскі працавалі пад куратарствам і навуковым кіраўніцтвам мастака. Абодва навучаліся ў Віцебскім тэхналагічным уні версітэце на факультэце дызайну. Наталля працуе ювелірам амаль дзесяць гадоў, Мікалай — малады выпускнік, які добра зарэкамендаваў сябе працай над ювелірнай калекцыяй «Пікаса». У мастакоўскую майстэрню дызайнеры прыходзілі тры разы на тыдзень на працягу месяца і праводзі лі там амаль палову дня. Заняткі Малей распачаў з тэарэтычных уводзінаў: тлумачыў сутнасць кан цэпцыі двайной прасторы і розніцу паміж ягонай
мы чыталі кнігі Малея «Зваротная інфармацыя», «Віцебскі "Квадрат"». Мастак вельмі хваляваўся, што за той кароткі час, які мы праводзім па-за сце намі ягонай майстэрні, мы «абнуляемся», таму па стаянна даваў нам хатнія заданні. Напрыклад, зра біць сэт, у якім кальцо будзе і аб’ёмнае, і плоскае адначасова (то-бок каб у ім спалучаліся дзве пра сторы), а завушніцы — адна плоская, адна аб’ёмная. Заўважу, што такія моназавушніцы — вельмі ў рэ чышчы сучасных тэндэнцый, а нам якраз хацелася ўвесці ў калекцыю актуальныя трэнды. Мы з Мі калаем малявалі кожны свае накіды і кампазіцыі. Я падказвала яму штосьці па тэхналогіі: якія ма тэрыялы мы можам выкарыстаць, якія ўстаўкі зра біць і якія закрэпкі. Аляксандр кансультаваў нас паасобку. Калі яго нешта чапляла, ён выбіраў і раіў, што можна палепшыць, і мы адмалёўвалі эскіз га товага ўпрыгажэння. У пытаннях колеравай гамы (серабрысты, чырво ны, сіні і графітава-чорны) дызайнераў таксама арыентаваў мастак. Ён папярэдзіў быць стрыманей з колерам, бо не любіць яркіх буйных плямаў. — Мы выбіралі спакойныя адценні і эксперымен тавалі з матэрыяламі. Спачатку збіраліся рабіць
Калекцыя рыхтавалася цягам дзевяці месяцаў. Ювеліры, якія прадаюць свае творы на фэшн-мар кетах, амаль на ўсіх этапах працуюць уручную, а як наладжаны працэс на вытворчасці? Калі эскізы гатовыя, дызайнеры абмяркоўваюць з тэхнолагам магчымасці выраблення і дэталі канструкцыі. По тым праходзіць прагляд з удзелам маркетолагаў і дырэктара, яны вызначаюць, ці будзе попыт і продажы, і зацвярджаюць — альбо не — эскізы. Па сля прагляду наступае чарга 3D-мадэльераў, якія ў адмысловай праграме выбудоўваюць прататып упрыгажэння пад кантролем дызайнера. Адмаля ваны прататып адпраўляецца на вырошчванне, з гатовай загатоўкі робяць форму, якую выкарыстоў ваюць у вытворчасці. Гатовы выраб апрацоўваюць ювеліры, устаўляюць у яго камяні і паліруюць. І на рэшце — фінальны прагляд мастацкай рады, пасля чаго калекцыя трапляе на прылаўкі. — Гэта быў няпросты, але захапляльны вопыт, — ка жа Наталля. — Да таго ж калі-нікалі мы мелі маг чымасць назіраць, як працуе сам мастак… Міжволі пачынаеш яму зайздросціць — творца вольны займацца тым, чым хоча сам. Што да нашай ка лекцыі — яна сапраўды блізкая мне па эстэтыцы,
тэорыяй і супрэматызмам Малевіча. Паводле ві цебскага мастака, існуюць супрэматычная транс цэндэнтная прастора, у аснове якой — плоская геаметрычная кампазіцыя, і матэрыяльная, фізіч ная прастора — гэта і аб’ём, і трохмернасць. Дзве прасторы існуюць паралельна, але ва ўзаемасувязі, і сімвалізуюць раўнавагу духоўнага і матэрыяль нага пачаткаў, то-бок — гармонію. Менавіта гэтымі тэзісамі кіраваліся дызайнеры, калі стваралі эскі зы калекцыі. Акцэнт быў зроблены на гульню ліній і акружнасцяў у спалучэнні з аб’ёмнымі формамі. — Калі працуеш паводле канцэпцыі двайной пра сторы, то вядзеш лінію і адначасова думаеш пра іншую лінію — як яна ляжа, як будзе ўзаемадзей нічаць з першай, — распавядае Наталля Павільца ва. — Каб паглыбіцца ў тэму, асэнсаваць яе як след,
шары з чорнага дрэва, але яны не падыходзілі па фактуры і тэкстуры, бо мы хацелі атрымаць адліў, таму абралі перліны, не натуральныя, бо гэта рэзка б падняло кошт вырабу, ды і адпаведны памер на туральных камянёў цяжка было падабраць, — кажа Наталля. — А вось агаты натуральныя, мы адмыс лова гранілі іх для калекцыі. Самае класнае, што нашы ўпрыгажэнні атрымаліся заўважныя, буйныя, але пры гэтым няцяжкія. У круглых буйных завушніцах, а таксама асімет рычных гарнітурах выкарыстаны эфектныя ўстаўкі фотапалімернай эмалі — гэта сучаснае пакрыц цё, сплаў шкла, які зацвердзявае пад уздзеяннем ультрафіялету і ўтварае моцную паверхню. Такая эмаль трывалая: не адслойваецца, не выцвітае і не цямнее.
я люблю мінімалізм, дакладныя лініі і лаканіч насць без нагрувашчвання дэталяў. Калі разважаць пра вынікі ювелірнай калабара цыі, то гэта і актуалізацыя культурнай спадчыны, і напамін пра тое, кім мы ёсць і дзе палягаюць ка рані «рускага авангарду», і папулярызацыя твор часці сучаснага беларускага мастака сярод новай аўдыторыі. Як мяркуе сам Аляксандр Малей, той, хто насіцьме ўпрыгажэнні «Double Space», адчуе матрыцу яго мастацтва і будзе непасрэдна ўдзель нічаць у творчым працэсе… 1. Аляксандр Малей. Дамінант сіняга. Фанера, ляўкас, алей. 2013. 2, 3. Фрагменты экспазіцыі ў Музеі гісторыі ВНМВ. 4—6. Калекцыя «Double Space».
36
In Design
Tsaruk&Ahmadova. Казкі на дзень і на ноч
Лямпа-птушка «Marina’s Birds» ста ла фірмовай для брэнда FajnoDesign. Брэсцкая каманда выпусціла ў свет чараду птушак — драўлянае цельца з дубу, галоўка з матавага крышта лю, — якія скарылі лаканічным гуллі вым дызайнам. Аўтары твора — Ма рына Ахмадава (1987) і Ігар Царук (1990) — навучаліся ў Брэсцкім дзяр жаўным тэхнічным універсітэце на спецыяльнасці «архітэктура». Дызайнеры працуюць разам яшчэ з трэцяга курса. Спачатку — у кампаніі FajnoDesign, а цяпер — у дызайн-бюро пад уласнымі прозвішчамі. «Мы паранейшаму распрацоўваем рэчы для "Файна", але пакінулі маркетынг і вы творчасць для прафесіяналаў і зася родзіліся на творчасці», — тлумачаць дызайнеры. Таксама Царук і Ахмадава з’яўляюцца арт-дырэктарамі яшчэ аднаго брэсцкага бюро — Booont. Design. Сфера творчых інтарэсаў: прадмет ны дызайн, дызайн інтэр’ераў, 3D-візу алізацыя. Ключавое слова ў іх працы — дуэт. Паводле саміх Марыны і Ігара, яны ні чога не маніфестуюць, але ў тандэма Tsaruk&Ahmadova ёсць свая ідэалогія і звышмэта — разбурэнне стэрэа тыпаў і прышчэпка добрага густу для замоўцаў: «Мы заўсёды ў пошуку партнёраў, гатовых да рызыкі, якія здольныя аддаць грамадскую прасто ру пад дызайн-эксперымент». Космас, Санта Муэртэ, звяры і птушкі, старыя казкі, фантастычныя істоты пераплаўляюцца ў гуллівыя аб’екты з дрэва, шкла, фанеры і льну. Чыстыя лініі, лаканічныя формы — і гісторыі, якія паўстаюць за прадметамі мэблі і інтэр’еру. Гісторыі, што дазваляюць перажыць незвычайны культурны во пыт. Дызайнерам важна перадаць на строй аб’екта, выбудаваць сувязь з гледачом на ўзроўні розных пачуццяў і атрымаць эмацыйны водгук. «Мастацтва» № 8 (437)
М
ы падобныя ў сваім разуменні прыгажосці і з паўслова разумеем адно аднаго. Нель га сказаць, што зусім не спрачаемся, су пярэчнасці ўзнікаюць, вядома, але ў тым і сэнс. У дызайнера-адзіночкі ёсць небяспека зацыкліц ца выключна на ўласным бачанні, на сваім «я». Мы не ставім сабе абмежаванняў і нічога не ма ніфестуем. Экспрэсіўныя, адкрытыя свету, мы заў сёды ў пошуку і глядзім ва ўсе бакі. Натхненне само нас знаходзіць. Нават у сне. Кадры кінасту жак, архітэктурны элемент на фасадзе, дызайнканцэпты іншых аўтараў... Мы не заганяем сябе ў рамкі і слоганы. Галоўнае — каб у абодвух гарэлі вочы і мы атрымлівалі задавальненне ад скла данасцей, ад магчымасці абдумаць, абмеркаваць, асэнсаваць. У нас шмат «нераскручаных» напрацовак, а ёсць праекты, якія «ўспыхваюць» і рэалізуюцца хут ка. Апошні такі праект — інтэр’ер бюро Booont. Design. Мы напоўнілі прастору офіса нашымі прадметамі, выкарысталі канцэпцыю «Invisible Animals» («Нябачныя звяры»). Гэта шафы, на фасадах якіх у залежнасці ад пункту гледжання з’яўляецца альбо знікае анімалістычны рэльеф. Нас цікавіць тэма калекцыйнага дызайну — прац, што ствараюцца вельмі малым тыражом, літа ральна ў двух-трох экзэмплярах, і выстаўляюцца потым у галерэях, набываюцца прыватнымі ка лекцыянерамі. Хацелася б паэксперыментаваць, зрабіць у Брэсце якія-небудзь арт-аб’екты. Прагу да мастацтва наталяем у эксперыментах з прэ зентацыямі рэчаў у фотасэтах. Напрыклад, для крэсла «Wilds Chair» перапрацавалі кампазіцыю «Сняданак галандскай дзяўчыны» Жана Эцьена Ліятара. Сучасны прадмет у інтэр’ерах мінулага грае зусім па-іншаму. Тут і гульня, і інтэрпрэта цыя, і атмасфера. Для нас важна, што ў кожнага аб’екта ёсць свая біяграфія, уласнае жыццё. Штуршком для гэтага робіцца назва, вакол якой можа будавацца цэлая гісторыя. Калі мы рыхтавалі прэзентацыю лямпыптушкі для інвест-уікэнду, трэба было вызначыц ца з назвай. І першае, што Марына напісала пад час брэйнстормінгу, — «Marina’s Birds». І справа тут не толькі ў дзявочым імені. Марына — гэта і марскі пейзаж, і адценне сіняга колеру. Мноства трактовак заўсёды стварае дадатковую інтры гу. Людзі мысляць гісторыямі. І трэба называць
ны беларускі вытворца з прапановай распраца ваць круты дызайн-канцэпт. На жаль, пакуль што прадпрыемствы не вераць у мясцовы дызайн. У іх ужо адладжаны працэс, ёсць гарантаваныя про дажы, і браць у вытворчасць нейкую сумнеўную куру (так ласкава абазваў «Marina’s Birds» адзін з дырэктараў мэблевай фабрыкі) ім не хочацца. А для поспеху трэба, каб кіраўнік прадпрыемства верыў у такі праект, гарэў ім, ведаў сусветныя трэнды і тэндэнцыі.
аб’екты так, каб гэта чапляла і запаміналася. Не цікава ствараць базавыя рэчы, рэчы без аблічча, аднолькавыя і халодныя, як кітайскія палачкі для ежы. Мы не людзі тэксту, але самі складаем апісанні праектаў на сваім сайце, шмат над імі працуем, каб выглядала прафесійна і годна. Вельмі хочац ца дакладна перадаць атмасферу, каб у людзей застаўся посмак і ім захацелася разглядзець аб’ект падрабязна, падумаць пра яго. На сайце прадстаўлены як рэалізаваныя праекты (напрыклад, рагатае крэсла «Branch Chair», серыя касмічных бетонных свяцільняў «Arrival» аль бо гадзіннік «Вакол Месяца за 60 хвілін»), так і канцэпты («Wilds Chair», лямпа-вейка). Канцэпты публікуюцца ў спецыялізаваных выданнях сус ветнага ўзроўню, кшталту «Elle Decoration», і гэта дапамагае ў прасоўванні ўласнага брэнда. Ства раць іх вельмі важна, бо мы не ведаем, як заўтра зменіцца вытворчасць, якія тэхналагічныя рэва люцыі адбудуцца. Мы спакойна ставімся да таго, што нашы аб’екты пакуль не вырабляюць масава, бо нават на прыкладзе лямпы-птушкі ведаем: ня ма нічога немагчымага. Заўвагі ад айчынных вытворцаў — асобная тэма. Хтосьці кажа пра «занадта яркую эстэтыку», але рабіць саступкі і змяняць дызайн не варыянт. Мы будзем толькі рады, калі да нас звернецца буй
Такім трэндам з’яўляюцца пільны позірк на мясцовы каларыт, інспірацыя традыцыйнымі рамёс твамі ды іх інтэграцыя ў сучасную вытворчасць. Прыклад таго, як інтэрпрэтаваць нацыянальную культуру ў дызайне, інтэграваць нацыянальны стыль у моду, паказаць культурную спадчыну свету, — хусткі, інспіраваныя маляванкамі Алены Кіш (Марына Ахмадава распрацоўвала ма люнкі, якія друкуюцца на знакамітых шаўко вых хустках Muraška Adziennie. — рэд.). Яшчэ адзін трэнд — простасць, лаканічнасць, на ват пурызм. Чым менш дэкору, тым лепш. І чым менш рэчаў, тым лепш. Усе задумваюцца пра спажыванне, пра тое, колькі месца мы займаем у гэтым свеце. Да гэтага трэнду адносіцца і ства рэнне гендарна-нейтральных рэчаў. Навошта існуе градацыя «для хлопчыкаў блакітнае, для дзяўчынак ружовае»? Можна зрабіць усё бэжа вым ці чорным, каб гуляцца маглі абодва... Адзін з галоўных глабальных трэндаў — этыка і экалогія, устойлівы дызайн. У вытворчасці вы карыстоўваюць перапрацаваны пластык (нават у дзіцячай мэблі), шкло і незвычайныя матэры ялы — водарасці, соль, грыбы... Керамічныя вы рабы друкуюць на 3D-прынтары. Вядома, ёсць пэўныя праблемы: напрыклад, не ведаюць па куль, што рабіць з пахам перапрацаванага плас
тыку, а яшчэ ён не вельмі прыемны навобмацак. Лакальная вытворчасць з тутэйшых прадуктаў — у экатрэндзе. FajnoDesign імкнецца прытрымлі вацца канцэпцыі produce locally, то-бок выка рыстоўваць мясцовыя матэрыялы. Але зрабіць беларускі дызайн прадуктам масавай вытвор часці складана. Як і стварыць годны інтэр’ер ква тэры цалкам з беларускіх прадуктаў. Так, мы вы карыстоўваем дрэва мясцовых парод, крышталь, які робяць на Нёманскім заводзе, але з класнымі шпалерамі, фарбай сітуацыя не лепшая. Калі б у нас з’явілася перапрацоўка смецця сусветнага ўзроўню, нам бы вельмі хацелася паэксперы ментаваць з тым жа пластыкам. Але адначасова нашы прадметы — даўгавечныя, не «фастфуд ныя», і ў тым таксама клопат пра экалогію. Падрыхтавала Алена Каваленка. 1, 6. Бетонныя свяцільні «Arrival». 2. Лямпа «Marina’s Birds». 3. Гадзіннік «Вакол Месяца за 60 хвілін». 4. Крэсла «Wilds Chair». 5. Стол «Boo table». 7. Крэсла «Branch Chair». Фота Івана Самкова.