Arts&Crafts Малады беларускі дызайн
48
in design
У ЦЭН ТРЫ ЎВА ГІ РУБ РЫ КІ — ДЫ зАЙН, ЯКІ МЯ НЯЕ жЫЦ ЦЁ, І ЛЮ ДзІ, ЯКІЯ МЯ НЯ ЮЦЬ НА ША ЎЯЎ ЛЕН НЕ ПРА БЕ ЛА РУС КІ ДЫ зАЙН.
Васіль Гурыновіч. ДНК аўтамабіля
Аўтамабільны дызайнер. Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Мінску, скончыў факультэт дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (спецыяльнасць «дызайн сродкаў вытворчасці і транспарту»). Пасля перамогі ў конкурсе Sketch Fighter SPD 2011 навучаўся ў Scuola Politecnica di Design (Мілан). Прайшоў стажыроўку ў Audi AG. Працаваў з аўтамабільнымі брэндамі Audi і BMW. Асноўныя працы: канцэпт мікрааўтамабіля сумесна з VW/Audi AG (2012, Мілан), канцэпт інтэр’ера прэміумаўтамабіля (2013, Інгальштат), унутраныя праекты для Audi AG (2014—2016, Інгальштат). На дадзены момант займаецца прамысловым дызайнам і трохмерным друкам, стварае сваю платформу для новых тэхналогій вытворчасці. Асноўныя крыніцы натхнення: архітэктура, кіно і дызайн з іншых сфер — ад мэблі да свяцільнікаў. Мяркую, на выбар прафесіі ў першую чаргу паўплывала захапленне майго бацькі (Сяргей Гурыновіч — таксама прамысловы дызайнер. — заўв. рэд.) маштабнымі мадэлямі, якіх у нас дома было мноства, нават столь у маім пакоі была завешаная самалётамі. Потым я сам пачаў іх збіраць, афарбоўваць, цікавіўся гісторыямі распрацоўкі рознай тэхнікі. Аўтамабілі таксама заўсёды прысутнічалі побач: плакаты на сценах, календары, фанцікі ад жуйкі «Турба»... Улічваючы, што ў 1990-я толькі-толькі сталі з’яўляцца іншамаркі, кожную новую мадэль я разглядваў і вывучаў. з цягам часу прыйшло разуменне: розныя брэнды адрозніваюцца адно ад аднаго, знешні выгляд уплывае на месцазнаходжанне рухавіка і г.д. Мне падабаецца нават не столькі канчатковы дызайн прадметаў, хоць і гэта таксама, колькі працэс канструявання прыгожых аб’ёмаў і паверхняў. Вырашыў, што таксама хачу ў гэтым удзельнічаць, са«Мастацтва» № 1 (418)
мастойна ствараць прадметы, прыдумваць, як яны будуць выглядаць. Навучанне ў Акадэміі мастацтваў дало моцную і вельмі карысную адукацыйную базу, асабліва гэта тычыцца аб’ёмных кампазіцый, чарчэння, матэрыялазнаўства, эрганомікі і праектаў, якія патрабавалі ўлічваць магчымасць далейшай вытворчасці. Без гэтых ведаў далёка не пасунешся. Вялікім штуршком у маім прафесійным развіцці стаў праект sketch Fighter 2011, арганізаваны расійскім аўтамабільным парталам пры падтрымцы міланскай scuola Politecnica di design. У якасці прызоў у ім разыгрываліся стыпендыі на навучанне ў магістратуры гэтага ўніверсітэта. Дасюль не верыцца, што здолеў перамагчы. Канкурэнцыя была высокая, тым больш папярэдні этап у 2010 годзе я з трэскам прайграў. Магчыма, тое і стала стымулам лепш рыхтавацца ў наступным годзе. Конкурс цягнуўся тыдзень і складаўся з шасці этапаў, на выкананне фінальнага адводзілася 48 гадзін: трэба было распрацаваць дызайн электрамабіля будучыні, натхнёны навукова-фантастычнымі фільмамі. І вось так у 2012 годзе я выйграў грант на вучобу ў Мілане. Калі параўноўваць навучальныя працэсы, то беларуская Акадэмія дае базу па ўсім прамысловым дызайне, а ў Мілане — вузкая спецыялізацыя на аўтадызайне. Умовы ў італьянскай школе даволі жорсткія ў параўнанні з нашымі. Ніякіх патуранняў, ніхто не будзе цягнуць слабых. На выбар ёсць толькі бізун і максімальна сціснутыя дэдлайны. Праца 24/7, бяссонныя ночы, дысцыпліна. Ніякіх спазненняў, адзнакі маглі быць толькі высокія, інакш можна пазбавіцца грошай і праектаў. Дадайце да гэтага пастаянны кантроль з боку прадстаўнікоў з Audi, skoda і lamborghini — патэнцыйных працадаўцаў, якія сачылі не толькі за тым, як выконваецца праект, але і якія ў студэнтаў зносіны з кіраўніцтвам і як яны спраўляюцца са стрэсам — а стрэсаў было шмат. Але ў той жа час гэта давала адчувальныя вынікі. Мой дыпломны праект Audi mio тычыўся тэмы мікрааўтамабіля для выставы expo-2015, якая планавалася ў Мілане. Праект мы рабілі разам з іншым студэнтам, Андрэем Аляксеевым, ён займаўся экстэр’ерам, а я інтэр’ерам. Audi mio — гэта кампактны арэндны аўтамабіль. задача была вельмі няпростай, улічваючы, што прадстаўнікі Аudi самі казалі: нашы прэміум-аўтамабілі ніяк не могуць быць кампактнымі. Такім чынам, дыплом быў закліканы прадэманстраваць нашу фантазію і здольнасць дзейнічаць ва ўмовах жорсткіх абмежаванняў. з гэтым праектам мы ездзілі ў Германію, на выставу Audi uNiverse у Інгальштат, штаб-кватэру Audi, дзе прадстаўлялі свой універсітэт. У цэлым праект атрымаўся і быў адзначаны нашымі кіраўнікамі. Дарэчы, менавіта з яго і пачалася мая любоў да аўтамабільных інтэр’ераў.
Якраз у Інгальштаце мяне заўважылі людзі са студыі Audi і запрасілі на 6-месячную стажыроўку, а пасля яе заканчэння мне прапанавалі застацца працаваць далей. Праектаў у кампаніі было шмат, але асноўным быў серыйны аўтамабіль Audi A7, які выпусцілі на рынак не так даўно. Працэс стварэння новага аўтамабіля пачынаецца з брыфінгу па праекце. Пакуль няма канкрэтных тэхнічных дадзеных, мадулюецца агульны кірунак дызайну ў інтэр’еры і экстэр’еры, але ён не з’яўляецца канчатковым, бо паспявае некалькі разоў змяніцца пад уплывам новых фактараў. У падрыхтоўцы праекта могуць удзельнічаць некалькі сотняў чалавек. Напрыклад, у Audi працуе прыкладна 200 дызайнераў. Як толькі прымаецца рашэнне аб стварэнні новага аўтамабіля, дызайнераў разбіваюць на каманды, каб кожная прэзентавала свой праект кіраўніцтву. Якая каманда спраўляецца найлепш, той праект і ідзе далей. Пры гэтым нельга сказаць, што хтосьці канкрэтна з’яўляецца аўтарам таго ці іншага аўтамабіля, бо за кожным стаіць 10-15 дызайнераў і некалькі кіраўнікоў. Ідэі і напрацоўкі, якія засталіся незапатрабаванымі, ідуць у стол. У сярэднестатыстычнага аўтамабільнага дызайнера прыкладна 80% напрацовак так і застаецца на паперы, і гэта нармальна. Праца аўтамабільнага дызайнера ў цэлым — пастаянная праца ў камандзе такіх жа дызайнераў, якія дзеляцца між сабой ідэямі і вопытам. Мяне як пачаткоўца ўражваў сам факт таго, што я працую побач з людзьмі, імёны якіх бачыў толькі ў прэс-рэлізах чарговага аўтамабіля. Адзінае абмежаванне працы дызайнера — бюджэт праекта. Калі з інжынерамі яшчэ можна дамовіцца, то з фінансавым аддзелам — наўрад ці. Кожны аўтамабіль унікальны, кожны ствараецца як скульптура. Любая маленькая дэталь — вынік чыёйсьці работы. Усе дэталі ў канцы павінны сабрацца ў адзіны цэльны вобраз. Баланс знаходзіцца ў тым выпадку, калі эстэтыка не перашкаджае правільнай працы. Але адначасова кожны аўтамабільны вытворца мае свой асабісты ДНК — ці фірмовы стыль, — які і задае агульны кірунак і не дае дызайнерам моцна адхіліцца ад функцыянальнасці ці, наадварот, эстэтыкі. Калі казаць пра будучыню аўтамабільнага дызайну, усё ідзе да таго, што электрамабілі канчаткова возьмуць верх, а персанальных сродкаў перамяшчэння будзе ўсё менш, асабліва ў вялікіх гарадах. На жаль, мяркую, неўзабаве людзі перастануць разумець, у чым хараство гуку магутнага v8… (V-вобразны 8-цыліндравы рухавік — рухавік унутранага згарання.). Падрыхтавала алена каваленка.
Рэц энз ія
1. Дызайн рэалізаванага праекта Audi A7. 2—3. Вучэбныя дызайн-праекты Васіля Гурыновіча ў Scuola Politecnica di Design у Мілане. 4. Дызайн-праект, створаны падчас стажыроўкі на Audi.
49
48
In Design
Ігар Салаўёў. Простыя гарадскія рашэнні Нарадзіўся ў Мінску ў 1980м годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Дызайн». Выкладае дызайнпраектаванне ў БДАМ. Разам з жонкай, дызайнеркай Ма рыяй Салаўёвай, на працягу 15ці гадоў займаецца распрацоўкай і праектаваннем мэблі, электронікі, упакоўкі, аксесуараў, свяцільняў і інш. Аўтар больш чым 80ці серыйна вытвараных прамысловых вырабаў. Лаўрэат міжнародных і айчынных конкурсаў у галіне дызай ну. Супрацоўнічае з беларускімі стартапам Clevetura (распрацоўка клавіятуры з убудаваным тачпадам) і кампаніяй Kinomo (дысплэі, выява на якіх нагадвае 3Dгалаграму), а таксама з замежнымі кампаніямі Producto POP (ЗША) і Simplicity Urban Solutions Ltd (Італія — Ганконг). Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў упакоўкі і прэзентацыйных матэрыялаў для брэндаў Absolut, Smirnoff, Johnnie Walker, PepsiCola. Візітная картка — энергазберагальная лямпачка Insight («Азарэнне»), зро бленая ў выглядзе чалавечага мозга. Крыніца натхнення: жыццё ва ўсіх яго праявах (ці будзе гэта ўрбаністыка або нейкія біяморфныя скульптуры). Заўсёды ў пошуку формы, прыродных структур і ідэальнай пластыкі.
Sustainable design У свеце назіраецца вяртанне да рацыянальнага, асэнсаванага выкарыстання як прыродных, так і чалавечых рэсурсаў. Галоўным трэндам у сучасным прамысловым дызайне з’яўляецца экалагічны, або, калі глядзець шырэй, так званы sustainable design («устойлівы, эканамічны, рацыянальны», які мае
на ўвазе экалагічнасць матэрыялаў і вытворчасці, энергаэфектыўнасць, якасць і даўгавечнасць, бясшкоднасць для здароўя чалавека — заўв. рэд.). Людзі значна больш сталі задумвацца пра тое, ці правільна мы
выкарыстоўваем прыродныя рэсурсы і наколькі можам дазволіць сабе далей пагаршаць экалагічнае становішча дзеля стварэння чарговага крэсла. Тут размова і пра выкарыстанне перапрацаваных матэрыялаў, і пра другаснае жыццё прадукту. Пасля таго, як упакоўка выканала сваё наўпростае прызначэнне — захавала і данесла тавар да спажыўца, яна можа пачаць жыццё ў новым статусе. Напрыклад, я распрацоўваў драўляную ўпакоўку для бутэлькі віна Nesting Box, якую потым можна выкарыстоўваць як шпакоўню.
медычны дызайн Перад прамысловым дызайнерам могуць стаяць зусім розныя задачы, і даволі часта даводзіцца працаваць з прадуктамі, якія патрабуюць не пафаснасці і вытанчанасці, як арт-аб'екты, а чагосьці цалкам супрацьлеглага. У сваю чаргу, філасофія і эстэтыка прастаты ўплываюць на марфалогію. Я рабіў распрацоўкі беларускай кампаніі-вытворцы інструментаў для лазернай хірургіі, а ў іх свае патрабаванні і стандарты, ад якіх нельга адысціся (да прыкладу, матэрыял — метал, які трэба стэрылізаваць, і г.д.). Але пры гэтым філасофію прадукту можна абмеркаваць з тым жа замоўцам. заўважу: філасофія — не нейкая штучная маркетынгавая прыдумка. Мы кажам пра ўласцівасці чалавека, які з гэтым прадуктам узаемадзейнічае. Таму трэба было стварыць супермінімалістычны, максімальна просты, няяркі прадукт, камфортны і зручны ў карыстанні падчас працы, які не чапляецца за рукавы ўніформы і не стварае візуальнага шуму. Think Minsk? Разам з дызайнерам Дзянісам Трапашкам мы арганізавалі секцыю вулічнай мэблі ў рамках біенале «Пастулат». Для такой мэблі характэрныя «Мастацтва» № 2 (419)
ўстойлівасць, прастата ў вытворчасці, усесезоннасць, бо яна павінна перажыць дастаўку, мантаж, перапады надвор’я. У мяне ўжо быў цікавы вопыт у гэтай сферы, калі для кампаніі Simplicity Urban Solutions я распрацоўваў дызайн мэблі са штучнага ратангу для цёплых краін — Азii, Турцыі, Лацінскай Амерыкі, паўднёвага ўзбярэжжа Еўропы. На «Пастулаце» мы дэманстравалі ружовую металёвую лаўку «Лязо». Для леташняга Мінскага фестывалю ландшафтнай архітэктуры і дызайну мы таксама разам з Дзянiсам зрабілi лаўку Geobench пры падтрымцы партнёраў фэсту кампаній «Неавуд» і «Ньюлэвэл». Мінскі досвед жыцця вулічнай мэблі складана назваць цалкам паспяховым. Пакуль што сталіца — не самы прыязны горад для крэатыўных твораў: такіх аб’ектаў у нас мала, а тыя, што ёсць, могуць сутыкнуцца з не заўсёды адэкватнай рэакцыяй гараджан. Усё ж ёсць спадзяванні, што Мінск пачынае развівацца ў гэтым кірунку: у нас ужо больш-менш прызвычаіліся да муралаў і стрыт-арту, саспее грамада й да незвычайных малых архітэктурных форм. У тым ёсць свае перавагі. Яшчэ столькі ўсяго не рэалізавана, столькі можна прыдумаць! Гнуткі час Бадай самы знакавы для мяне праект – якраз не лямпа Insight, нягледзячы на ўсю яе інтэрнэт-папулярнасць, а гнуткі гадзіннік. У 2004 годзе амерыканская кампанія Timex праводзіла конкурс на тэму, як будуць выглядаць гадзіннікі праз 150 гадоў. Мы з жонкай зрабілі аднаразовы гадзіннік-стыкер TimeFlex (кантамінацыя з назвы кампаніі і слова flexible — гнуткі, выгінасты). Яго можна наклеіць на руку або вопратку ў тых выпадках, калі кантроль часу пільна патрэбен, а доступ да звычайнага гадзінніка ўскладнены ці забаронены — на занятках плаваннем ці альпінізмам, або падчас працы ў лабараторыі ў спецадзенні. Мы накіравалі праект на конкурс, але не трапілі ў шорт-ліст. Ды й ніякай рэакцыі ад арганізатараў увогуле не дачакаліся. Прытым, што праект-пераможца конкурсу — аднаразовыя самаклейныя гадзіннікі ў рулоне скотчу. Гадзіннікі правіселі ў нашым партфоліа каля двух гадоў. У 2006-м адна з дызайнерскіх інтэрнэт-платформ папрасіла іх апублікаваць. І… — мая паштовая скрыня памерла ад шквалу лістоў: я нават не здолеў адказаць на ўсе. Даваў бясконцую колькасць інтэрв'ю СМІ розных краін свету — ідэя нарэшце стрэліла. І стрэліла так, што, уласна кажучы, з гэтага праекту й пайшлі ўсе мае наступныя замежныя замоўцы і праекты. Замоўцы Нюансы ў працы ёсць і з замежнымі і з айчыннымі вытворцамі. Калі да цябе звяртаюцца замежныя кампаніі, — яны цалкам давяраюць твайму прафесіяналізму. Вы абмяркоўваеце дэталі, усе задачы і тэрміны дакладна прапісваюцца, ты выконваеш заданне — і ўсё. Айчынны падыход можна акрэсліць выразам «Вы, канечне, прафесіянал, і мы плацім грошы за ваша бачанне, але...» Часта просяць «зрабіць так», а потым аказваецца, што «так» тэхнічна немагчыма. Таксама вельмі звыклая сітуацыя, калі ў замоўцы няма цэласнага бачання ўсяго алгарытму вытворчасці. Але й тут шмат што з часам выпраўляецца. Новае пакаленне беларускіх стартапераў маладзейшае за мяне на дзесяць гадоў. Яны самі шукаюць інвестыцыі, выбудоўваюць бізнэссхемы і арыентуюцца ў гэтым жыцці хутчэй, чым старэйшыя за іх замоўцы. з імі ў нас стасункі, хутчэй, на заходні лад. Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. Лаўка Geobench/ «Геаметка». 2. Лямпа Insight/ «Азарэнне». 3. Лаўка Blade/ «Лязо».
Рэц энз ія
49
люты, 2018
48
InDesign
Ангеліна Пісчыкава. A way to do it better Нарадзіласяў1994годзе.Навучаласянакафедрымастацтваўі асяродкавагадызайнуДзяржаўнагаінстытутакіраванняісацы яльныхтэхналогійБДУ(2016).ПраходзілаінтэнсіўуБрытанскай школедызайнуўМаскве. Сфера творчых інтарэсаў: упакоўка, графічны дызайн, брэнд айдэнтыка.СупрацоўнічалазагенцтвамAIDAPioneerGroup, ця перзаймаеццафрылансам. УпакоўкааўтарстваАнгеліныПісчыкавайдлялямпачакCSLight Bulbадвытворцыэлектратэхнічнагаабсталяваннябылаўклю чана ў топ9 незвычайных упаковак амерыканскага часопіса Wired, атрымалаГранпрыізолатафестывалюрэкламы«Белы квадрат»ілетасьбылаўганаравана«Сярэбранымльвом»ука тэгорыі«Дызайн»насамымпрэстыжнымсусветнымфестывалі вытворцаўрэкламы«Канскіяльвы». Яе працамуласцівая гульня з біянічнымі і геаметрычнымі фор мамі, камбінаторыка.ІнспірацыідляпераможныхКанаўянашу кала ў энтамалогіі і батаніцы, старых падручніках, дыяграмах электрычныхкругоў, наілюстрацыяхнавуковыхэксперыментаў устылістыцыгравюр.Інсектыіказуркісталіфірмовайпазнач кайАнгеліныПісчыкавай, і, якнапісаліўаднымгарадскімінтэр нэтчасопісе, яна можа не працаваць да канцажыцця, а толькі раз’язджаць з майстаркласамі, бо імя Пісчыкавай ужо ўпісана сярэбранымі літарамі ў гісторыю сусветнага дызайну. Вядома, Ангелінаспыняццанезбіраецца, іхоцьсваепрафесійныяпланы афішавацьнелюбіць, алеадкрытаразважаеабпершыхняўпэў неныхкроках,шторобіцьлюбыдызайнерпачатковецуБеларусі, і праблемах, зякіміёнсутыкаеццанайчасцей.Асноўныяпарады ад дызайнеркі: шукайце замоўцаўпрацадаўцаў падчас вучобы, рыхтуйцесвойдыпломныпраектякработудлярэальнагажыц ця, нястомнавывучайценавакольнысвет, несаромцесяпрасіць дапамогіўбольшвопытныхі —рызыкуйце! Графічныдызайнерабодызайнерінтэр’еразаканчваенавучаннеізвычайна не ўяўляе, што яго чакае далей. Як уладкоўвацца ў рэкламныя агенцтвы?.. Якзнаходзіцьсупольнуюмовузкліентамі?..Унасшматмаладыхіталенаві тых,якія —самаегалоўнае —умеюцьдумацьіздатныянацікавыяпраекты. Алеўсімімдаводзіццасутыкнуццазрэальнымсветамзамоўцаўіагульным узроўнемразвіццяспажыўца.Кліентынегатовыядаэксперыментаў,невы хаваны ўспрымаць незвычайнае, усе хочуць ісці па пратаптанай сцежцы і абіраюцьбяспечныдызайн,прыпоглядзенаякіз’яўляеццаадчуванне,што тыўжогэтанедзебачыў. Янехацелаапынуццаўсітуацыіпоўнайразгубленасціпасляўніверсітэта, ідлямянебыловажнамецьупарфтоліарэальныпраект,анемалюнкігіп савыхгаловаўікардонныямакеты. Маядыпломнаяработа —упакоўкадля лямпачакзвыяваміжукоў —якразбылаадзамоўцы,гатовагадарызыкіі нестандартныхрашэнняў, —кампаніівытворцыэлектрычнагаабсталявання. Але,зразумела,давялосяісцідаіхсамойіабараняцьсваюідэю. Усёпачалосязраспрацоўкісерыіплакатаў,дзеянамагаласясумясціцьлям пачку з грушай, паветраным шарыкам, васьміногам, матрошкай… Тобок эксперыментішоўукірункусумяшчэнняформаўрозныхаб’ектаў.Пасляпла катаўсправадайшладаўпакоўкі.Іпаколькіяўлямпачкахнеразумеюпры «Мастацтва» № 3 (420)
кладнанічога,топачалачытацьпадручнікіпафізіцыінатрапіланафразу ТомасаАлвыЭдысанапрасветлякоўякідэальнуюкрыніцухалоднагасвят ла —самапрыродастварылаўнікальнаенасякомае,уякогасвеціццатулава. Такбыўзнойдзеныключавывобраз. ПотымявыклалагэтыпраектнаBehance(прафесійнырэсурс, інтэрнэт платформа, на якой дызайнеры і мастакі паказваюць свае працы і абмяркоўваюцьтворчасцьіншыхудзельнікаў. —рэд.)іатрымалашмат станоўчыхводгукаў.Пасляперамогінафестывалірэкламы«Белыквадрат» крэатыўныдырэктармаскоўскагаагенцтвапараіўпадацьпрацуна«Канскіх львоў». Быловельмішматсумневаў,іўсамыапошнімомант,праздватыдні(!)па слязакрыццядэдлайну,яўсёжтаківырашылападацца,запоўнілавялізную праектнуюзаяўкунашасцістаронках,заплацілаарганізацыйныўнёсакуне калькісотняўеўра...Атрымаласясапраўднаяавантура,так,алеўвынікуўсё склаласяяктрэба. Магусказаць,штоперамогабольшпаўплываланамянеякнаасобу,чымна маюкар’еру.Ясталабольшупэўненаяўсабе,зразумела,якшматваколлю дзей,якіярадуюццазацябеішчырагатовыяадгукнуццанатваепросьбы.Да крытыкіўмойадрас(кшталту«Бізнэслінча»расійскагадызайнераАрцемія Лебедзева)ястаўлюсяспакойна.Простачарговаяінфанагода,алюбыпіяр — добры піяр. Пра мяне даведалася яшчэ больш людзей, мая праца набыла яшчэбольшуюпапулярнасць.Дзякуйзакаментары. Ясамасабеартдырэктарка,кіруюсабой,хоцьіпрацуюўкалабарацыізфа тографамідыілюстратарамі.Мне23,іянесаромеюсяпрасіцьпарады,бо нелічусябесуперпрофі —ятакаяждызайнеркапачатковец,якіўсеўтакім узросце...Пакульнельгаказаць,штоўмянеёсцьнейкіфірмовыстыль,улас ныпочырк,якібадрозніваўмянеадіншыхдызайнераў.Вядома,крута,каліў дызайнстудыіёсцьманера,пазіцыя,светапогляд,алеўвогулеялічу,штодля дызайнеразаганнамецьпазнавальныярысы:тыробішпрацыдлярозных кліентаў,іянынепавінныбыцьпадобныя. Я пастаянна сачу за дзейнасцю самых моцных cусветных студый. Чытаю шмат артыкулаў артдырэктараў і дызайнераў, аналізую чужыя працы: як да іх прыйшла ідэя, як яны яе распрацоўвалі. Намагаюся вынесці з гэтага штосьцікарыснае.Важнаепрафесійнаепатрабаванне —цікавіццаякмага шырэйшымколамрэчаў,нетолькідызайнам, —гэтатрэніруемозг,дапамагае стварацьасацыяцыі.Таксамавельміважнапільнавывучацьікліента,іспа жыўца,ітуюнезнаёмуюсферу,зякойпрыйшлазамова.Дызайнерзаўсёды павінен заставацца дапытлівым і рухомым. Ну і памятаць выраз Эдысана: There’sawaytodoitbetter —findit! ПадрыхтавалаАленаКаваленка. УпакоўкадлялямпачакCSLightBulb.«Сярэбранылеў»укатэгорыі«Дызайн»нафесты валівытворцаўрэк ламы«Канскіяльвы»—2017.
Рэц энз ія
49
сакавік, 2018
48
In Design
Лёша Лімонаў / Аляксей Юшкоўскі
Супергероі, ліхадзеі і тыя, хто ніколі не спіць Нарадзіўсяў1984годзеўЖлобіне.Навучаўсянафакультэцедызайну іДПМАкадэміімастацтваў(кафедрыпрамысловагадызайнуігра фічнагадызайну). Сфератворчыхінтарэсаў:упакоўка,графічныдызайн,ілюстрацыя. Удзельнікміжнародныхвыстаўіконкурсаў.Узнагароды:«золата»на Rijks Studio Awards 2017 (Амстэрдам, Нідэрланды) за праект «Шэ дэўрыніколінеспяць», «срэбра»наміжнароднымконкурсеўпакоўкі TheDielineAwards(Бостан2018), дзве«бронзы»на27мМіжнарод нымфестывалірэкламыRedApple2017(Масква,Расія)іінш.
Пры ўсёй моцы тэхнічнай падрыхтоўкі з Акадэміі мы выходзім, нібы сляпыя кацяняты, даводзіцца прабіваць сценкі галавой. Колькі год патрабуецца на адаптацыю і прыстасаванне да рэальнага жыцця, хоць многія пачынаюць працаваць з другога-трэцяга курса. Галоўная праблема ў тым, што нашы адукацыйныя праграмы, так бы мовіць, устояныя, а свет дызайну абнаўляецца ці не кожныя тры гады. Як ні дзіўна, але, нягледзячы на даволі аб’ёмістае парфтоліа і колькасць замоўцаў, можна сказаць, што я яшчэ толькі пачынаю ў прафесіі. Так, база ўжо існуе: напрацаваны вопыт, ёсць знаёмствы з патрэбнымі людзьмі. І цяпер у мяне з’явілася магчымасць прыдумваць, ствараць якасны прадукт, які дойдзе да спажыўца. Тое мяне натхняе. Вучуся зарабляць на гэтым. І чым больш у мяне атрымліваецца зарабляць, тым больш я ўкладваю свае сілы. Раней мы спрабавалі стварыць дызайн-студыю мэблі з сябрамі, але не склалася. Пазней прыйшло разуменне, што з сябрамі працаваць нельга, пачынаецца перацягванне... Мяне хапіла на год поўнай аддачы. Потым я пачаў інтэнсіўна займацца вытворчасцю ўласных прадуктаў. Я максімаліст па сваёй натуры. Магу карпатліва адточваць дэталі, бо гэта прыносіць задавальненне. Што тычыцца дызайнерскіх задач, я імкнуся развіваць розныя стылі. І раблюся больш гнуткім. У некаторых дызайнераў-ілюстратараў ёсць свой дакладны стыль, і гэта дае ім магчымасць прасоўвацца ў пэўнай сферы, але заганяе ў рамкі і абмяжоўвае ў выкананні заказаў. Лічу, што ў графічнага дызайнера ўласнага стылю быць не павінна. Я працую шмат, па 14 гадзін у суткі. Акрамя работы над індывідуальнымі замовамі на фрылансе, у мяне таксама ёсць свой бізнэс, развіццё якога адымае палову часу. Своеасаблівым наркотыкам для мяне з’яўляецца ўдзел у конкурсах — гэта натхняе і стымулюе. Важна разумець, на якой стадыі прафесійнага развіцця ты знаходзішся, важна параўноўваць свой узровень з узроўнем іншых майстроў. На гэтым фоне фармуецца самаацэнка і ўпэўненасць у сабе. Штодзень праглядаю тэматычныя блогі, паблікі, партфоліа, звязаныя з дызайнам. У пабліках звычайна публікуюцца лепшыя працы, топавыя рэчы, ты прыблізна арыентуешся, што робяць на захадзе, што адбываецца ў нас. Ужо адрозніваеш добрае ад дрэннага, паступова фармуецца нагледжанасць і ў выніку — густ. Хоць раней з гэтым было складана. Глядзіш на той кручок і разважаеш: патрэбны ён ці не?.. Кожная новая задача для мяне — натхненне і іспыт. Дызайн упакоўкі для лекаў, фірмовы стыль рэстарана, прынт на футболку — ты пагружаешся ў новую сферу, і даводзіцца капацца, вывучаць, чытаць. Мая самая гучная перамога — на конкурсе, які абвясціў Рэйксмузеум у Амстэрдаме, і яна не выпадковая. Для ўдзелу трэба было выкарыстаць выявы «Мастацтва» № 4 (421)
аб’ектаў з калекцыі музею і стварыць сувенір, просты ў вытворчасці. Да гэтага я два гады выпускаў маскі для сну з выявамі супергерояў і ліхадзеяў. Я даўно распрацоўваў гэтую ідэю, і нарэшце яна атрымала сваё ідэальнае ўвасабленне і «выбухнула». Я зрабіў серыю масак з вачыма персанажаў вядомых твораў з калекцыі музея. Вельмі выразнай атрымалася маска з «Партрэта дзяўчынкі ў блакітнай сукенцы» Верспронка. Прычым гэтыя пераможныя маскі «Шэдэўры ніколі не спяць» — не самая мая папулярная работа ў партфоліа, але самая вядомая на міжнародным узроўні, пра яе напісалі сотні выданняў, рэпосты зрабілі тысячы людзей. Сам конкурс стаў моцнай прома-акцыяй, прычым як для мяне, так і для Рэйксмузеума. Мая праца трапіла ва ўсе больш-менш вядомыя дызайн-паблікі. А музей атрымаў сусветную рэкламу… Мой самы «балючы», выпакутаваны праект — штодзённік-планер для дызайнераў LEVSHA. На ягонай вокладцы — галава бультэр’ера. Выкладчык у вучэльні калісьці сказаў, што хацеў бы мець такога сабаку, бо ён «вельмі дызайнерскі». І я вырашыў скарыстацца гэтым вобразам як збіральным для нашай прафесіі. У гэтых нататнікаў не самы шчаслівы лёс, нягледзячы на іх стылёвасць і арыгінальнасць. Давялося сутыкнуцца з вялікай колькасцю цяжкасцей і ў працэсе вытворчасці, і пры продажы. з-за гэтай працы мне нават хочацца набіць тату, каб яна нагадвала: справу, якую ты распачаў, трэба давесці да канца ў любым выпадку. Ніколі не ведаеш, што спрацуе, што не. Ідэя, прыдуманая «на каленцы» ў кавярні і ўвасобленая за колькі дзён, можа стрэліць. Так адбылося з рэкламнымі плакатамі для школы інтэрактыўных камунікацый IKRA з выявамі рыбы і слоганам-алюзіяй на Гамлета «Метать или не метать?». Менавіта з-за гэтай працы я пачаў атрымліваць практычна ўсе іншыя замовы. з замежнымі кліентамі прасцей: яны бачаць партфоліа, бачаць, што ты ўмееш, і калі гэта супадае з іх патрэбамі, пытаюцца пра кошты і тэрміны і робяць замову. А ў Беларусі звычайна працуе сарафаннае радыё. Нашым бізнэсоўцам пакуль цяжка зарыентавацца ў тым, што ёсць добры дызайн. Калі трэба нешта давесці, проста паказваеш спіс сваіх перамог на розных міжнародных конкурсах — і пытанне вырашаецца. Аднойчы я трапіў у няёмкую сітуацыю, калі менеджар не распавёў дырэктару перад сустрэчай, хто я і што, не паказаў партфоліа, а я прыйшоў і з парога пачаў дамаўляцца пра розныя арганізацыйныя моманты Дырэктар адразу: «Пачакайце, спачатку скажыце, хто вы? А потым я вырашу, будзем мы з вамі працаваць ці не». Першае жаданне было ўстаць і пайсці, маўляў, да пабачэння, мне гэта нецікава. Але потым я падумаў: «Гэта праца над сабой. Нават у такіх сітуацыях трэба прапампоўвацца. Так што, Аляксей, пачнем усё наноў…» Я распавёў пра сябе, паказаў праекты з партфоліа, згадаў узнагароды, і потым пайшла нармальная працоўная размова. Такім чынам, час ад часу даводзіцца сябе прэзентаваць, але тое бадзёрыць, і насамрэч унутрана збіраешся: «А што ты можаш распавесці пра сябе ў стрэсавай сітуацыі?..»
ПадрыхтавалаАленаКаваленка.
1. маска для сну з серыі «Шэдэўры ніколі не спяць». 2. Серыя прадуктаў LEVSHA. Фотазсайтаbehance.net/limonov.
48
In Design
Настасся Алейнікава. Косць, рог, срэбра Нарадзіласяў1984годзеўМагілёве.НавучаласяўМінскімдзяржаўныммастацкімкаледжыімяГлебава,Пражскімкаледжыпрыкладныхмастацтваў(студыядраўляныхцацакідэкаратыўных аб’ектаў),Акадэмііпрыгожыхмастацтваў,архітэктурыідызайнуўПразе(студыяЭвыЭйслерK.O.V.),праходзіластажыроўкупа праграме«Эразмус»уНацыянальнымкаледжымастацтваўідызайнуўДубліне. Сфератворчыхінтарэсаў:дызайнювелірныхвырабаўіакуляраў. Неаднаразованамінаваласяназванні«Адкрыццёгода»і«Ювелірныдызайнергода»самайпрэстыжнайпрэмііпрафесійнайчэшскай супольнасці Czech Grand Design. Узнагароды: спецыяльная прэмія дырэкцыі Мастацка-прамысловага музея Прагі ў межах Нацыянальнай прэміі за студэнцкі дызайн (калекцыя акуляраў «Маяоптыка»2013), CzechGrandDesignAwardзаювелірнуюкалекцыю«РукапісВойніча»ікалекцыюакуляраўUtopia-3,(2017). Камяні, упрыгожанні, любоў да іх — гэта віравала ў маёй сям’і, мая цётка Ніна Гужавіна працавала ў «Белювеліргандлі», сябравала з мастакамі і ювелірамі — у такой атмасферы праходзіла маё жыццё ў Мінску падчас вучобы ў Глебаўцы. Пасля вучэльні я спрабавала паступіць на тэкстыль у Мастацка-прамысловую акадэмію імя Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу, потым — таксама на тэкстыль — у пражскую Акадэмію прыгожых мастацтваў, але, на шчасце, не склалася — тое было не маё. Маёй стала «ювелірка». У Акадэміі прыгожых мастацтваў, архітэктуры і дызайну навучаецца каля 500 чалавек. Тут няма сістэмы першага-другога-трэцяга курсаў, аднолькавай для ўсіх студэнцкай праграмы, студэнты самі складаюць свой графік заняткаў, ёсць семестры і заданні, якія мяняюцца з года ў год і амаль ніколі не паўтараюцца (прынамсі, такая сістэма існавала пяць гадоў таму, падчас майго навучання). Студэнт паступае ў студыю — атэлье — пад кіраўніцтвам пэўнага прафесара, мастака. Кожны год набіраюць двух-чатырох пачаткоўцаў, і такім чынам на ўсю студыю збіраецца каля 20 чалавек. Падчас сумоўя важна паразумецца са сваім прафесарам. Карл Новак прыняў мяне вельмі добра, пазнаёміў са спецыфікай атэльера, распавёў, як можна працаваць з ювелірнымі ўпрыгожаннямі, разважаць над імі, укладваць безліч ідэй і ўвогуле разглядаць як канцэптуальнае мастацтва. Потым нашу студыю ўзначаліла Эва Эйслер, і я амаль шэсць гадоў адвучылася ў яе. Яна вядомая дызайнерка, 20 гадоў пражыла ў Нью-Ёрку, і вось 15 год таму вырашыла вярнуцца і сёння актыўна працуе ў Чэхіі. Студыю металаў і ювелірных вырабаў Эва Эйслер перайменавала ў K.O.V. — такая гульня атрымліваецца, бо kov з чэшскай — метал, а яшчэ гэта абрэвіятура «канцэптаб’ект-значэнне». Эва вядзе атэлье на вельмі высокім узроўні, яна актыўна дзеліцца вопытам са студэнтамі. Яе навучэнцы маюць эксклюзіўныя магчымасці выстаўляцца з ёй — напрыклад, галерысты з Нью-Ёрка адразу зацікавіліся не толькі новымі працамі спадарыні Эйслер, але і працамі яе студэнтаў. То-бок дзякуючы імені Эвы мы аўтаматычна далучаны да высокіх прафесійных колаў. Падчас вучобы мы выконвалі розныя заданні па прамысловым дызайне — рабілі і дошкі для гародніны, і міскі, і нажы... Акадэмія супрацоўнічае з заводамі і фабрыкамі. Напрыклад, адна фірма займалася мастацкім ліццём з чыгуну, вытворчасцю вулічных лавак, рашотак. Супрацоўніцтва з імі вырашылі аб’яднаць з семестральнай працай, якраз тады Акадэмія ўпершыню выстаўлялася на Salone del Mobile ў Мілане, і для вялікай прэзентацыі былі зроблены розныя неверагодныя аб’екты метадам ліцця. Мне падабаліся ўсе заданні, бо гэта — магчымасці. Майстэрні Акадэміі абсталяваны так, што там можна паспрабаваць і вывучыць усе тэхнікі, таму хацелася брацца за што заўгодна. «Мастацтва» № 5 (422)
Я прывязаная да прыродных, натуральных матэрыялаў — гэта дрэва, косць, рог, срэбра. У апошні час раблю акуляры і шмат працую з ацэтатам цэлюлозы, застаецца шмат каляровых абрэзкаў, ды і самі матэрыялы вельмі прыгожыя, таму для ювелірных вырабаў таксама іх выкарыстоўваю. У аснове маёй дызайнерскай эстэтыкі — фларальныя матывы, дэкаратывізм і праца з гістарычнай спадчынай. Увогуле для ювелірных вырабаў флора і фаўна — бясконцая крыніца натхнення, таму дастаткова часта ў маіх калекцыях гучыць у розных інтэрпрэтацыях тэма раслін: тут і бадлераўскія кветкі зла, і скандынаўскі лес, і прысвячэнне Карлу Бласфельду (нямецкіфатограф,якіздымаў кветкіірасліныпрышматразовымпавелічэнні,такштожывыякветкіператваралісяўабстракцыі. —Рэд.). Нельга сказаць, што маёй інспірацыяй з’яўляецца выключна мадэрн. Дыпломная калекцыя акуляраў Utopia-3 натхнёная сайнс-фікшн як спосабам успрымання свету ў літаратуры і індустрыяльным дызайне другой паловы ХХ стагоддзя, электрычнай і касмапалітычнай будучыняй, творамі Лема, Брэдберы і інш. Калекцыя «Рукапіс Войніча» — вынік калабарацыі з украінскімі дызайнерамі Lake Studio. Тэму прапанавалі яны, і на супрацоўніцтва я пагадзілася выключна з-за тэмы, бо з фэшн-дызайнам мы не паспяваем сінхранізавацца. Развіццё ювелірнай калекцыі цягнецца доўга і энергазатратна, а тэндэнцыі моды змяняюцца хутка, і да таго моманту, пакуль я ўдасканалю мадэль, дызайнеры ўжо працуюць над новым сезонам... Але звесткі пра сам рукапіс прывялі мяне ў захапленне. Гэты ананімны твор на невядомай мове быў напісаны ў xV стагоддзі. Манускрыпт вандраваў па Еўропе і нават нейкі час знаходзіўся ў Празе, у імператара Рудольфа ІІ. Антыквар Міхаіл Вільфрэд Войніч, што знайшоў гэтую кнігу ў Італіі на пачатку ХХ стагоддзя, мае польска-літоўскае паходжанне, ён нават адпрацаваў чатыры гады ў гродзенскай аптэцы. Сама кніга поўная выдатных батанічных малюнкаў, дзіўнаватых, напісаных так, нібыта дзіця гулялася з маляванкай. Дызайнеры паказалі ўпрыгожанні падчас дэманстрацыі калекцыі, а потым я дапрацоўвала вырабы ў сваім рэчышчы. Пасля я прадставіла «Рукапіс» на Designblok у Празе, разам з «утапічнымі» акулярамі. Але мая любімая калекцыя — «Барока», прычым яна адна з самых першых ювелірных, зробленых мною ў Акадэміі. Гэта сем брошак, натхнёных баракальнымі тканевымі тапісерыямі. Баракальныя малюнкі маюць нібыта некалькі пластоў, і я гуляла з гэтымі пластамі, выгінала і выразала лобзікам па фанеры і метале. Калекцыя з’ехала на выставу нашай студыі ў Чэшскім культурным цэнтры ў Нью-Ёрк, і яе амаль адразу раскупілі, больш я тыя брошкі не бачыла. Нядаўна вялікая галерэя сучаснага мастацтва Gask прадаставіла залу Whitebox пад маю калекцыю ўпрыгожанняў і акуляраў «Каметы». У гэтай калекцыі — гульня са структурамі і фактурамі, адпаліраваным і неадпаліраваным матэрыялам, розным матаваннем. Сама калекцыя — метафара чалавечага жадання ўсталяваць сувязь з пазаземнымі светамі, зачараванасць вялізным аб’ёмам космасу, які існуе над намі. Мы — частка сусвету, ён — макра, мы — мікра, але і мы самі — і макра, і мікра, усё гэта ў нас аб’ядноўваецца. Камета — амбівалентнае нябеснае цела з лёду і пылу, што мае цела і хвост, вось і ў маёй калекцыі шмат целаў і хвастоў. Важнай часткай выставы з’яўляецца таксама аўдыякампанент: я выкарыстоўваю гукі і музыку, пасланыя ў космас на апаратах «Вояджэр». ...знайсці заказчыка, які можа аплаціць рукатворныя вырабы, — вельмі складана, няважна, у Беларусі мы ці Чэхіі. Так, тут багата магчымасцей, але гэтых магчымасцей шмат і ў іншых дызайнераў, узровень канкурэнцыі высокі. Хочацца больш выставачных праектаў, творчых калекцый, вартых музейнай прасторы, а не толькі крамаў, дызайн-шопаў і канцэпт-стораў. Карацей, хочацца забыць пра «прымарнага» носьбіта і засяродзіцца на тым, што я хачу сказаць і якую ідэю данесці праз гэты незвычайны медыум — ювелірнае ўпрыгожанне. ПадрыхтавалаАленаКаваленка. 1. настасся алейнікава. ФотаМіхаэлыКарасэк-Чэйкавай. 2, 4. калекцыя «рукапіс Войніча». ФотаТэрэзыОндрускавай. 3. калекцыя «барока». ФотаЯныШашкавай. 5. калекцыя акуляраў Utopia-3. ФотаВойцехаВэшкрна.
48
in Design
Улад Хвастоў ге роі Ў ві ні Ле, аЛЬ Бо ды заЙн УраТоЎ вае СвеТ Нарадзіўся ў 1993 годзе ў Гомелі. Навучаўся ў Гомельскім мастацкім вучылішчы, у 2018-м абараніў дыпломную працу на кафедры графічнага дызайну і паступіў у магістратуру Беларускай акадэміі мастацтваў. Працаваў у агенцтве «Францыск Груп». Сфера творчых інтарэсаў: графічны дызайн, ілюстрацыя, постар-арт, мурал-арт. Малюнкі і графічныя застаўкі дызайнера знаёмыя немалой аўдыторыі гарадскога інтэрнэт-партала CityDog, па сталіцы гуляюць мінакі ў аўтарскіх саколках «Мінск» з выявамі лядоўні, бінокля, матацыкла ці радыёлы, а ў 2014-м кожны наведнік Нацыянальнага мастацкага музею патрымаў у руках квіток, зроблены Хвастовым, на той момант студэнтам Акадэміі, што перамог у конкурсе на лепшы дызайн уваходнага білета НХМ. Высокі ўзровень самаарганізацыі дазволіў паспяхова сумяшчаць працу ў вядомай рэкламнай агенцыі з інтэнсіўным навучаннем у Акадэміі, што рэдка сустракаецца ў студэнцкім асяродку БДАМ. Графічны дызайнер, які пачынаў з захаплення вулічным мастацтвам, вельмі хацеў стаць мастаком-манументалістам, а сёння цікавіцца эксперыментамі з шаўкаграфіяй і керамікай. Яго называюць першым у Беларусі творцам, што пачаў развіваць культуру вінілавых цацак, своеасаблівай разнавіднасці сучаснай скульптуры. Музычныя натхненні Хвастоў таксама знаходзіць у вініле — ад соўлу і фанку да бруднага гаражнага року. А натхненне мастацкае — ад графіці да канцэптуальнага мастацтва. Сігнальная лінія Мая дыпломная — гэта рэкламная прадукцыя для акадэміі мастацтваў, пакліканая асучасніць яе імідж. праект атрымаўся адмыслова альтэрнатыўны, у нечым наіўны і несур’ёзны, але свабодны і актуальны. візуалізацыя рэзкая, метафарычная, «б’е па вачах». гэта погляд студэнта, які яшчэ шукае сябе, а не спроба перадаць дух класікі, традыцый пераемнасці і г.д. У кожнай кафедры ёсць плакат з сігнальнай ідэнтыфікацыяй у выглядзе лініі— яркай, градыентнай, дынамічнай, рознай па пластыцы. гэтыя лініі можна друкаваць на паштоўках, наклейках, рабіць іх у аб’ёме... выявы з імі змешчаны на папках з карыснай інфармацыяй пра факультэты і кафедры для абітурыентаў. плакаты можна размяшчаць у гарадской прасторы, на тэрыторыі корпусаў, вывешваць на фасад. Мне здаецца, людзі, з якімі мы правучыліся разам пяць гадоў, еднасці не адчувалі, і пачуццё, як класна вучыцца менавіта тут, было не ва ўсіх. а агульны нефармальны стыль паспрыяў бы атмасферы вольнага акадэмічнага братэрства. У мяне няма ілюзій, што праект насамрэч увасобяць, але ён застанецца ў акадэміі, будзе яе часткай і, магчыма, натхніць кагосьці іншага. няважна, рэалізаваны праект ці не, галоўнае — ён ужо існуе. Магчыма, такое лёгкае стаўленне абумоўлена працай на вуліцы. Сёння ты намаляваў эскіз, зрабіў малюнак, але што будзе з тваёй работай заўтра — невядома, прыходзіш сфатаграфаваць — а цябе ўжо абскакалі камунальнікі... Тое, на маю думку, разумеюць усе стрыт-арт мастакі. Suburbs ніколі не пазіцыянаваў сябе як стрыт-артыст, але паважаю гэтых мастакоў, сачу за іх творчасцю. гэта асаблівы клан. падлеткам я пазнаёміўся з хлопцамі з такога вулічнага асяродку, яны, вядома, трошкі хуліганілі, але і на сценах «Мастацтва» № 7 (424)
«бамбілі», і я таксама захапіўся графіці, хоць паралельна рыхтаваўся да паступлення ў вучэльню і займаўся акадэмічным малюнкам. Цяпер, у магістратуры, я хачу даследаваць, чаму прафесійныя мастакі і дызайнеры з класічнай акадэмічнай адукацыяй часта карыстаюцца субкультурнымі арт-прыёмамі, пераасэнсоўваюць і падладжваюць іх пад уласны стыль. вулічныя работы — важная частка маёй творчасці, неабходны этап развіцця. згадваю цікавы праект андэграўнднага часопіса «Макулатура», калі давялося папрацаваць у закінутым паркінгу на ўскраіне Мінска: мы стваралі ілюстрацыі да кароткіх аповедаў, і ў якасці носьбіта малюнка я абраў не сцены, а калоны, на якіх ніхто больш не маляваў. выявы, якія згадваліся ў сюжэце, я змешваў з графічнымі элементамі, у выніку атрымалася візуальнае хоку. Вініл яшчэ ў вучэльні я пазнаёміўся з аматарамі вінілавых цацак, дапамагаў ім рабіць спецыялізаваную выставу ў гомелі, праводзіў майстар-класы па роспісе цацак. вінілавыя цацкі яшчэ называюць дызайнерскімі, артавымі. гэта аўтарскія фігуркі ад вядомых і не вельмі мастакоў і дызайнераў. іх характары, вобразы, аксесуары адлюстроўваюць розныя субкультурныя напрамкі, спалучаюць сучаснасць і мастацкія ідэі. на мяжы стагоддзяў кітайскі мастак Майкл Лау стварыў серыю лялек, якія нагадвалі модную вулічную моладзь, розных клубных нефармалаў. з кітая мода на вінілавыя цацкі перамясцілася ў японію, а потым распаўсюдзілася па ўсім свеце, і так паўстала цэлая культурная з’ява. вінілавая балванка — нібы пустое палатно, на якім ты можаш стварыць што заўгодна. прастор для творчасці вялікі, і такі кастамайзінг (літаральна — паляпшэнне) нельга параўнаць з дэкупажам альбо любым іншым прыкладным хобі ці рамесніцтвам. Сюжэты для цацкі — самыя розныя. Скажам, на той момант мяне натхнялі коміксы, амерыканская коміксавая культура дасюль ува мне сядзіць і знаходзіць сваё адлюстраванне ў тым, што я малюю. я вельмі моцна стылізую свае працы, мая тэхніка мае коміксавае адценне: тлустыя чорныя контуры, яркія колеры, заліўкі, і мне цікава было працаваць з аб’ёмам, вывучаць, як графічны малюнак накладваецца на аб’ёмную форму, як зрабіць эскіз так, каб не сказіць форму... захапленне гэтай тэмай было гадоў пяць таму, але цікава да яе вярнуцца, пераасэнсаваць і паэксперыментаваць. Дызайнутопія нядаўна мая праца была адзначана на Біенале плаката ў Любліне. Тэмай я абраў агрэсію, якую трэба вучыцца стрымліваць. на плакаце — у лаканічнай манеры, тлустым чорным абрысам, выява кулака, што забівае цвік, ужо трохі пагнуты. Мэсэдж: «накіроўвай сваю агрэсію ў правільнае рэчышча». Увогуле мяне цікавіць антываенная тэматыка, а агрэсія — нібы маленькая вайна між людзьмі ў звычайным свеце. я разумею, што дызайнеру не змяніць свет плакатамі, але ўсё ж удзел у культурных і сацыяльных праектах мне падабаецца больш, чым чыста камерцыйныя працы, якія павялічваюць продажы. У сапраўднага дызайнера стылю няма, увесь час яму даводзіцца шукаць адпаведную тэхніку для вырашэння задач замоўцы. Таму я часта адыходжу ад дызайну, каб захаваць аўтарскі погляд на рэчы і не падладжвацца пад маркеталагічныя даследаванні. хачу эксперыментаваць з тэхнікамі і матэрыяламі, падацца ў скульптуру, папрацаваць са шклом, друкаванай графікай... час спыніць шалёны тэмп і засяродзіцца на творчасці. Падрыхтавала Алена Каваленка. 1. Фрагмент дыпломнай работы «Рэкламныя матэрыялы ўстановы адукацыі “Белару ская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”». 2. «Назіранне №1». VULICA BRASIL — 2017. 3. «мінск — паўсюль». Серыя прынтоў для інтэрнэтчасопіса CityDog.
48
In Design
Антон Баранаў. Беларускі мінімалізм Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. Наву чаўся ў Беларускім дзяржаўным ліцэі мастацтваўімяАхрэмчыка, накафедры графічнага дызайну БДАМ (2004). Сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларуска гасаюзадызайнераў.Лаўрэатрэспублі канскіх і міжнародных конкурсаў плака ту,графдызайну,мастацтвакнігі.Творы захоўваюцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкагамузеяіНацыянальнагацэн трасучасныхмастацтваў. З творамі Баранава вы можаце сутык нуцца ледзь не на кожным кроку: калі замаўляеце піцу з выявай хітрай ліс кі, абіраеце моўныя курсы, п’яце каву ў навамоднай кавярні, піва ў пабе альбо глядзіце «Сталічнае тэлебачанне». Ды зайнер (які не ў захапленні ад гэтай назвы, ямудаспадобызваццамастаком графікам) прапаноўвае сваім кліентам поўны комплекс паслуг: назва, лагатып, промастыль,сайт…Адлядушы —афар мленнекнігіплакатаўнанацыянальную тэматыку,удзелуконкурсах,захапленне стрытартфатаграфіяй і спартовыя велабайкі. Вы свядома абралі навучанне ў Парнаце, а по тым графдызайн у Акадэміі мастацтваў… — Дызайнер — гэта чалавек, які неабавязкова прайшоў праз мастацкую школу, але база класіч най мастацкай адукацыі дазваляе раскрыць гэтае званне больш глыбока. Тым не менш у адным з інтэрв’ю вы казалі, што самавучкі лепшыя за дызайнераў з адукацыяй, бо «ў іх няма штампаў, якія застаюцца пасля акадэмічнай школы» . — Гэтая сфера змяняецца неверагодна імкліва. А цябе пяць гадоў вучаць па лякалах дзесяці ці дваццацігадовай даўніны і гадуюць на састарэ лых па стылі і мове прыкладах, хоць памастац ку яны прыгожыя, як і раней. Але гэта прыклады несучасныя, і ў выніку свежаспечаны дызайнер будзе прамахвацца міма патрэб свайго кліента. Вы скептычна ацэньваеце маладых выпускні коў Акадэміі? — Калі бачыш у «Фэйсбуку» справаздачы з дып ломных праглядаў і, гартаючы альбом у сто фата графій, ставіш лайк дзвюм працам, — гэта добры прагляд. З аднаго боку, гэта можа быць і дарослы снабізм, але з іншага — хочацца чагосьці яркага. Скажам, у жанры сацыяльнага плаката. На трэцім курсе студэнты выконваюць такое заданне. А ў вы ніку бачыш згарэлую запалачку як сімвал чалаве ка. Ну, не чапляе такое абсалютна яшчэ з 1970х. І нават раней, з часоў росквіту польскага плаката. «Мастацтва» № 8 (425)
У Мінску вы бачыце ўдалыя прыклады сацы яльнага плаката? — Так (пасміхаецца), мой «СПАСИ БОльше». У мя не павінна была адбыцца сустрэча з кіраўніцтвам дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец», а я быў за горадам. І выйшаў у сеціва літаральна з лясной дарогі. Па скайпе мы правялі перамовы і ўсё зацвердзілі за дзесяць хвілін. З боку кліента дакладных пажаданняў не было, і маёй першай, чыстай, вельмі простай ідэі яны сказалі «Так!». Можна спрачацца пра мастацкія якасці, але, пры намсі, яна свежая, не цісне на жаль і спачуванне. Едзеш, заўважаеш на білбордзе «СПАСИБО», ну, дзякуй, і паехаў сабе… А калі ты бачыш вымуча нае «Падаткі — гэта наша мастацтва», то адразу ўяўляецца, як у кабінеце, абшытым шпанаванымі панэлямі, сядзяць дзядзі і цёці, якія пад подпіс усё гэта зацвярджаюць, даюць парады, расказваюць гісторыі, як іх унук зрабіў бы лепш… Сацыяльная рэклама павінна быць лёгкай, спакойнай, вясёлай, а такой у нас вобмаль. У вас ёсць праца, якую можна назваць signature, тобок фірмовая, што вызначае вас як дызайне ра і зза якой да вас ідуць кліенты? — З камерцыйных рэчаў — «Еўрабачанне», напэў на (Антонзаймаўсяраспрацоўкайфірмовага стылюДзіцячагаЕўрабачання2010 уМінску і2011 уЕрэване. —Рэд.). Мне асабліва падаба ецца армянскі канцэпт, відэасюжэты, калі нотны стан быў завязаны з вінаграднай лазой і ператва раўся ў цікавыя аб’екты, якія сімвалізавалі кож ную краінуўдзельніцу. З пазнавальных адзначу лагатып моўных курсаў у выглядзе зоркі. Увогуле шмат усяго. Мой апошні любімы кліент — сэрвіс па дастаўцы піцы на за мову. Распрацаваў новы дызайн упакоўкі — больш абстрактны, «дызайнерскі». Тых каробак разыхо дзіцца тысячы і тысячы ў год, дык будзем далу чаць людзей да мастацтва, прышчапляць густ. Такі сацыяльны праект «Дызайн у кожны дом». Яшчэ займаюся зараз распрацоўкай новага фір мовага стылю тэлеканала «Сталічнае тэлеба чанне». А з апошніх прац— плакат, прысвечаны Чарнобылю, са Святым Себасцьянам, якога пра нізваюць рэнтгенаўскія промні. Вы працуеце адзін? — Для кожнага праекта збіраецца каманда — тэх нічныя спецыялісты, праграмісты, але асноўныя графічныя візуалы, канцэпцыі, ідэі распрацоў ваю сам. Зараз захапіўся выставачнымі стэндамі, раблю для турагенцтва незвычайныя павільёны ў месцах продажу. І запрашаю сваіх таварышаў, што спецыялізуюцца на інтэр’еры. Як бы вы апісалі сваю дызайнерскую эстэтыку? — Напэўна, гэта беларускі мінімалізм. Мінімалізм, моцна звязаны з тыпаграфікай, праца з яркімі, да
кладнымі аб’ектамі, такімі як слова, шрыфт, про стыя формы. І ўсё гэта вельмі лаканічна. У мяне задача мінімальнымі графічнымі сродкамі зра біць дакладнае выказванне, выкарыстоўваючы зразумелыя сімвалы, без залатых завітушак і «прыгажосці». Вы адзін з заснавальнікаў «інфармацыйнаана літычнага глянцавага партала ў сферы дызайну, рэкламы і артмерапрыемстваў» «Зрэз дызайну Беларусі»… — Парталам я не займаюся яшчэ з 2007га ці 2008га. А ў 2005м думалася, што ў мяне хопіць сіл зрабіць часопіс пра дызайн. Перад вачыма былі крутыя прыклады, але не хапіла ні сіл, ні цікавасці, ні ведаў, і энтузіязм хутка згас. Аднак некалькі гадоў мы з Багданам Караўцом, артды рэктарам кампаніі «Астронім», яго ўтрымлівалі. І нават атрымалі ад Антона Носіка віншаванні і прыз на Маскоўскім фестывалі рэкламы, калі ў сваёй сферы занялі першае месца. Вы робіце сайтыпартфоліа для беларускіх мас такоў — Паўла Амялюсіка, Юрыя Тарэева… — А яшчэ мы зрабілі праект для Паўла Семчан кі — сайт «З гісторыі станаўлення дызайну ў Бе ларусі», аоh.by. Там сабраны архіўны графічны матэрыял па трох эксперыментальных вучэбных прадметах — курсу шрыфту, графічнай інтэрпрэ тацыі знакавых формаў, аналітычнаму маляванню заабіянічных і архітэктурных аб’ектаў. Прафесар Семчанка навучаў па распрацаваных ім прагра мах студэнтаў. Мы алічбавалі архіў Паўла Афа насьевіча, назапашаны прыкладна за дваццаць гадоў. Што да назвы, то літары «O», «А» і «H» — асноўныя сімвалы ў кожным шрыфце, яны ўтрым ліваюць усе элементы, з якіх будуюцца астатнія літары. Мы плануем развіваць праект. Рыхтуецца да размяшчэння архіў вучэбных работ па курсе праектнай графікі Уладзіміра Васюка. Вы неяк заўважылі, што абыходжанне са шрыф там — галоўнае, чаму навучаюць на кафедры графдызайну. — Тое аснова прафесіі ўвогуле. Шрыфт — гэта і чыстая інфармацыя, і навігацыя. Гэта база рэкла мы. Знакі, надпісы, брэнды — у іх падмурку стаіць шрыфт. Па літарах можна прасачыць эвалюцыю. Выходзіш на вуліцу, глядзіш на першуюлепшую шыльду — і ты можаш распавесці, які лад у гэтай краіне, які ўзровень культуры, колькі людзі зараб ляюць… Гэта вельмі бачна. ПадрыхтавалаАленаКаваленка.
Рэц энз ія
49
1. Chernobyl. Лічбаваяграфіка.2016. 2.Fuckushima. Лічбаваяграфіка.2011. 3.ЛітАрх. Лічбаваяграфіка.2012.
жнівень, 2018
48
In Design
Зміцер Краўчанка. Айдэнтыка нацыі Нарадзіўся ў Барысаве ў 1985 г. Навучаўся ў Мінскім дзяржаўным мастацкім кале джы імя А.К. Глебава, скончыў факультэт дызайну і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва (кафедра графічнага ды зайну) БДАМ. Яркі ўдзельнік фестывалю беларускамоўнай рэкламы ADNAK!, пера можца конкурсу Young Creatives Belarus і ўдзельнік 6га Міжнароднага фестыва лю рэкламы «Канскія львы» ў 2014 г. Сфера творчых інтарэсаў: графічны дызайн, вэбдызайн, ілюстрацыя, дызайн персанажаў, мультыплікацыя, стварэн не аркадных гульняў. У асяродку маладых айчынных дызайнераў нячаста трапляецца сапраўдная цікавасць да нацыяналь най гісторыі і культуры. Шырокай аўдыторыі імя Змітра стала вядома дзякуючы яго дыпломнаму праекту – смеламу і маштабнаму замаху ства рыць айдэнтыку для беларускіх гарадоў. Далучыўся дызайнер і да чароўнай скрыні «Мовабокс» — комплекснага пра екта, закліканага папулярызаваць су часную беларускую літаратуру. У мяне ёсць татуіроўка, ёй ужо больш за дзесяць гадоў, гэта складаны малюнак, састаўлены з перапляцення арнаментаў і салярных сімвалаў. Некаторыя кажуць: «Нейкая ў цябе татуха нямодная». Мне шкада людзей, якія жывуць трэндамі, яны падаюцца абмежаванымі. Адказваю звычайна: «Ну, ты ідзі свае дзіцячыя здымкі спалі…» Выява адлюстроўвае неабходны этап сталення, гэта добры напамін, адкуль я выйшаў, куды і навошта іду. Беларуская культура дапамагла мне зразумець мой менталітэт, зразумець, кім я ёсць, чаго ад сябе чакаць, а чаго не. Наша праблема ў тым, што мы ахвотна прымяраем чужыя ідэнтычнасці, намагаючыся знайсці сваю. У кожнай нацыі ўласны шлях. Трэба кіравацца не «Мы ўнікальны па-свойму і лепшыя за вас», а «Мы ўнікальны пасвойму і роўныя вам». Да дыпломнай па стварэнні брэндаў для беларускіх гарадоў сёння стаўлюся як да канцэпцыі, што патрабуе шліфоўкі. «Дарослы» дызайн, які мае на ўвазе працу ў агенцтве на замову, накладвае вялікую колькасць абмежаванняў. А ў Акадэміі я мог паспрабаваць увесь набор атры«Мастацтва» № 9 (426)
маных падчас навучання «скілоў» і вольна гуляў з плямамі, фактурамі, святлом. за аснову браў гарадскі герб, вывучаў гісторыю і легенды месца, праводзіў аналіз і спрабаваў зрабіць спрашчэнне, рэдукцыю, ператварыць гербавы малюнак у знак. Штосьці атрымалася больш паспяховым, штосьці менш. Сёння я дакладна не спрабаваў бы ахапіць неахопнае і не браў у працу адразу трыццаць гарадоў, працаваў бы больш суха і стрымана. Сярод любімых праектаў адзначу супольны з маёй жонкай Янай Герасімовіч – серыю плакатаў «Стваральнікі гісторыі» для Беларуска-польскага конкурсу графічных праектаў «Мы», куратарам якога выступаў Міхал Анемпадыстаў. Трэба было стварыць візуальныя вобразы, якія маглі б асацыявацца з краінай і несці аўтарскі мэсэдж як для свайго, гэтак і для замежнага гледача. Стылізаваныя выявы Тадэвуша Касцюшкі, Казіміра Семяновіча, Льва Сапегі, Напалеона Орды, Максіма Багдановіча мы размясцілі на постарах, цішотках, нават на гарадскіх аўтобусах, спалучылі гістарычны кантэкст і сучасную форму. Дарэчы, праект спадабаўся польскім сябрам журы, і мы з Янай паехалі на двухтыднёвую стажыроўку ў варшаўскай студыі Эдгара Бака. У нейкі момант я ўсвядоміў, што перастаў чытаць беларускую літаратуру, бо не мог знайсці, на каго з сучасных аўтараў звярнуць увагу. І тут прыдаўся ўдзел у праекце Movabox, ініцыяваны мабільным аператарам, які вядомы сваёй падтрымкай беларускай мовы і культуры. Першапачатковы спіс аўтараў быў вялікі, але ў выніку засталіся чатыры вельмі розныя пісьменнікі – на любы густ: Людміла Рублеўская, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Жыбуль, Андрусь Горват. І для кожнага мы шукалі індывідуальную стылістыку і падачу. Падпісчыкі атрымлівалі скрыню – бокс, у якім была не толькі кніжка, але і розныя цікавосткі, што дапамагалі лепш зразумець сутнасць і атмасферу твора. Мая цікаўнасць да, так бы мовіць, нацыянальна ангажаваных праектаў прыпала ў асноўным на гады навучання ў Акадэміі і невялікі тэрмін пасля яе заканчэння, але сёння я зноў вярнуўся да тэмы. зараз мы працуем з сябрамі над мабільным дадаткам Movacup — гульнёй, якая дасць магчымасць карыстальнікам паўдзельнічаць у інтэлектуальных спаборніцтвах ды прадэманстраваць валоданне ведамі з беларускай гісторыі, мовы, культуры і нават спорту. Гульнявыя паядынкі будуць праходзіць у дэкарацыях футбольна-
га матчу, які нібыта адбываецца ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. «Трэнерамі» каманд стануць прадстаўнікі старажытных магнацкіх родаў. Мяркуецца, што цяга да перамогі над супернікам вышэйшага рэйтынгу паспрыяе жаданню даведацца пра гісторыю і культуру нашай краіны крыху больш, чым ведае сярэдні беларус. Мне падабаецца працаваць у камандзе, адзінота прыгнятае. Люблю абмяркоўваць задачы і вырашаць праблему калектыўна. І гэта не перашкаджае прасоўваць свае ідэі, сваё бачанне, я рэалізую толькі тыя праекты, дзе маю магчымасць максімальна ўплываць на іх канцэпцыю, візуальнае ўвасабленне. Ёсць людзі, якія знайшлі сябе і шчыруюць у адной стылістыцы. зайздрошчу ім, але сам так працаваць не магу: больш чым два праекты запар — робіцца нудна. Цікава спазнаваць і спрабаваць новае. Я мог бы набіваць руку і дасканаліцца ў нечым адным, але мне больш даспадобы эксперымент. Сёння гэта графіка, заўтра — анімацыя. Сёння — жывапісныя прыёмы, заўтра – сухі канструктывізм. Самае складанае ў прафесіі — працаваць з кліентамі, якія не ведаюць, чаго хочуць, але ім гэта чамусьці патрэбна. А галоўны вораг дызайнера — час: ёсць цікавыя праекты, для душы, так бы мовіць, але складана выдзеліць на іх нават паўгадзіны, таму шмат ідэй сыходзіць у стол. Нядаўна я ўсвядоміў, што закрыўся працай ад свету, які мяне атачае. зразумеў у нейкі момант, што не магу расслабляцца, страціў сувязь з прыродай і гармоніяй. Той гармоніяй, якой немагчыма кіраваць, але можна толькі натхняцца. Дыяфрагма ў фотаапараце рэгулюе паток святла, што трапляе ў аб’ектыў. Мне трэба, каб такая «дыяфрагма» ўва мне была максімальна раскрытая. Ты нібыта распранаешся, агаляешся, і ў безабароннасці, без панцыра, убіраеш і насычаешся гэтым светам і святлом. Ёсць такі панятак, як сацыяльная адказнасць дызайну, ці этыка дызайну. Добры дызайнер не можа быць абыякавым, жаданне зрабіць свет лепшым — частка прафесійнай этыкі. Апошнім часам у мяне выклікаюць непрыязнасць рознага кшталту конкурсы на званне лепшага дызайнера ці лепшы дызайн-праект, увогуле адмоўна стаўлюся да канкурэнцыі, калі ідзе размова пра сацыяльныя праекты. Мы працуем у соцыуме і дзеля ягонага дабрабыту, і кожны дызайнер, на мой погляд, павінен мець місію, ставіцца да сваёй працы як да дзейнасці, якая дапамагае рабіць свет лепшым — рабіць так, каб пакаленню пажылых людзей было прасцей і лягчэй, дапамагаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі... Дызайнеры не павінны канкураваць, хто лепш зробіць пандусы ці пад’ёмнікі, а проста рабіць гэта. Трэба падключаць свае пачуцці, жыць і насалоджвацца момантам, а не знаходзіцца ўвесь час у стане барацьбы. Для мяне на дадзеным этапе галоўнае — даваць. Атрымліваць — не так істотна. Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. Максім Багдановіч. З праекта «Стваральнікі гісторыі». 2012. 2. «Miensk/Minsk. Асноўныя элементы ідэнтыфікацыі». Дыпломны праект. 2013. 3. Праект Movabox. 2014. 4. Праект Movacup. 2018.
48
In Design
настасся панцэвіч. фізіка тэатра …Драўляная лыжка ды срэбны гербавы відэлец, пунсовыя вусны і каралі з патронаў, абрысы пярэваратня-ваўкалака, унутры контураў якога гарыць агеньчык запалкі, — яскравыя вобразы, па якіх тэатральныя аматары і нават выпадковыя мінакі, што шпацыруюць часам па вуліцы Энгельса, пазнаюць спектаклі Купалаўскага тэатра. На афішах пазначана пастановачная група, але няма імя іх аўтаркі — дызайнеркі Настассі Панцэвіч, аматаркі 3D-візуалізацый і канцэптаў тэарэтычнай фізікі. Настасся нарадзілася ў Гомелі, навучалася ў мастацкай вучэльні, потым на кафедры графічнага дызайну факультэта дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДАМ. Сфера творчых інтарэсаў: графічны дызайн, 3D-графіка, фатаграфія. Дыпламантка Біенале графічнага дызайну «Залатая пчала» (Масква), фестывалю беларускамоўнай рэкламы Adnak (лагатып і фірмовы стыль кавярні «Лаўка»). Супрацоўнічала з агенцтвамі TDI Group, Public Group. Сёння працуе ў дызайн-студыі Kreacja.co (Варшава). Спачатку хацела паступаць на графіку, каб добра маляваць, але зразумела, што гэтым зарабляць будзе цяжка, а я хутчэй чалавек з камерцыйнай жылкай… У Акадэмію трапіла не з першага разу, і перад другім паступленнем яшчэ год адпрацавала ў Мінску — у дзіўных месцах, але графдызайнерам. У вучэльні ў мяне таксама былі замоўцы, і я ўжо ведала, як адрозніваецца творчае бачанне ад жаданняў кліента, ад таго, што патрэбна свету ў графдызайне, і што трэба артыстам, якія малююць «для сябе». Што трэба свету? Адказ практычны, а не філасофскі: тое, што мы бачым кожны дзень, — упакоўка, рэклама, брэнды і г.д. Усё, што адказвае на запыты спажыўца. Я за эксперымент, але супраць рызыкі ў дызайне, то-бок супраць неабдуманых дзеянняў. Ты можаш рабіць крокі ўлева, крокі ўправа, але існуюць рамкі, у якіх мусіш працаваць. А дызайнеры-пачаткоўцы якраз любяць выходзіць за рамкі, не ведаючы падводных камянёў. Я вучылася і працавала паралельна: першыя два курсы фатографам, потым рабіла ў невялікай фірме ўпакоўкі, рэкламкі, сайты. Невялічкія замовы ішлі пастаянна, і гэта давала не толькі грошы, але і разуменне, карыснае для вучобы: як падаць працу, як яе прадаваць. Былыя студэнты трапляюць у рэальны свет, дзе няма прасторы для творчасці, а ёсць рэкламныя замовы. У маім першым паслядыпломным рэкламным агенцтве праца была звязана не столькі з дызайнам, колькі з рэкламай. Маю на ўвазе драбязу кшталту стварэння флаераў, буклецікаў, афішак, якія жывуць максімум тыдзень, а потым апынаюцца ў сметніку. Галоўныя патрабаванні — пазначыць ярка і буйным шрыфтам тэлефон ды адрас. Думаю, кожны дызайнер такую працу не выносіць. Яе можна рабіць якасна, падбіраць прыгожыя фатаграфіі, рабіць пісьменную вёрстку, але гэта не мяняе свет да лепшага, не дае табе як аўтару функцыянаваць на поўную моц. А сапраўдны дызайн застаецца ў гісторыі. Распрацоўка фірмовых стыляў кавярняў і рэстаранаў — фрылансавыя праекты. Мне хапала працы ў агенцтве, але жаданне рабіць сваё і па-свойму заставалася. Я шукала, як магу выявіць сябе ў розных сферах. Вопыт набіраеш цяжкай працай, сам працэс якой прыносіць задавальненне, хоць вельмі часта са слязьмі на вачах, бо маляваць даводзіцца да дзвюх-трох гадзін штоночы на працягу некалькіх месяцаў, а раніцамі праклінаць усё гэта. Але тое — неабходны перыяд прафесійнага сталення. «Мастацтва» № 10 (427)
Увогуле дызайн — штодзённая праца. Калі месяц не пачытаў ці не паслухаў карысныя лекцыі, не паглядзеў новыя ілюстрацыя на Behance ці Pinterest, выпадаеш з кантэксту. А тэндэнцыі мяняюцца адчувальна хутка: яшчэ нядаўна ўсё было пярэсценькае, а сёння фота збялелі, усё чысценькае такое стала… Ёсць людзі, якія адчуваюць толькі адну стылістыку і не могуць ад яе збочыць. Я імкнуся падыходзіць да праектаў па-рознаму, але, вядома, у мяне ёсць любімыя прыёмы, напрыклад, 3D-графіка. Люблю таксама чорна-белую гаму і прыглушаныя тоны — шэры, цёмна-зялёны, бардовы. Ніколі не выкарыстоўвала шмат колеру, а калі выкарыстоўвала, то гэта быў такі неонавы. Мне было некамфортна працаваць з, так бы мовіць, «стабільнымі» сінім, жоўтым, зялёным, у мяне гэта чамусьці выклікала пачуццё пошасці. Але, канешне, я выкарыстоўваю і жоўты, і памаранчавы, калі бачу, што замоўцу патрэбныя тыя жоўты і памаранчавы. Мне падабаецца рабіць і ўпакоўкі, і лагатыпы, але плакат прыцягвае сваёй вольнасцю ў выкарыстанні розных прыёмаў — і фатаграфія, і любыя шрыфты, эксперыменты амаль без абмежаванняў. Тут ты ў першую чаргу выступаеш як мастак, але ў цябе ёсць суаўтар — рэжысёр. Падчас працы над афішай я адштурхоўвалася ад тэксту, але вызначальную ролю грала размова з пастаноўшчыкам пра яго пажаданні і магістральную ідэю, якую ён хацеў данесці. А мая задача — рэжысёрскае бачанне візуалізаваць. Давялося папрацаваць над плакатамі да спектакляў «Дзве душы» Мікалая Пінігіна, «Каханне як мілітарызм» Дзмітрыя Цішко, «Войцэк» Юркі Дзівакова і «запалкі» Таццяны Ларынай. Больш за ўсё часу заняла праца над «Войцэкам». У Дзівакова погляд магутнага бунтара, а пастаноўку ён рабіў у Купалаўскім, і тэатр нібы стрымліваў той бунт. Было складана, хоць сама ідэя спектакля мне падабалася вельмі. Я пераглядзела розныя пастаноўкі і экранізацыю «Войцэка», зрабіла шмат эскізаў. І хоць у выніку мы прыйшлі да канчатковага варыянту, у мяне дасюль пачуццё, што я не адчула Юрку да канца і не здолела зрабіць такі задзірліва-агрэсіўны плакат, як хацеў Дзівакоў. А спектакль «запалкі» я прачула ўмомант, ён запаў мне ў душу больш за ўсіх, трапіў у кропку. Памятаю, прыйшла да Таццяны Ларынай, і першая фраза, якую прамовіла: «Гэты тэкст вельмі падобны да тэкстаў Івана Вырыпаева», — а я вельмі люблю ягоныя стужкі і спектаклі. І Таццяна мне кажа, што цесна звязана з ягонай творчасцю. У мяне было каля сотні ідэй для афішы, з іх скампанавана пяцьдзясят. Мы спыніліся на варыянце, які найбольш упадабала Таццяна, але я бачу яшчэ з дзясятак цудоўных варыянтаў, якія не саступаюць канчатковаму, яны раўназначна цікавыя — іх можна пабачыць у маім партфоліа. Не трэба шукаць натхнення ў чужых працах. Чым больш рознабаковымі будуць твае ўласныя захапленні — кнігі, вандроўкі, хобі, кшталту ігры на музычных інструментах, — тым лепш. Усё гэта прыносіць новыя думкі, якія потым урываюцца ў дызайн. У свой час я захаплялася фізікай, рознымі тэарэтычнымі канцэпцыямі, тэорыяй суперструн, напрыклад. Што такое мікра- і макракосмас, што такое святло і што такое электрычнасць, чаму мы чуем гукі, адкуль гук з’яўляецца?.. Фундаментальныя пытанні пабудовы свету, у якім мы існуем. Ад захаплення фізікай прыйшла цікавасць да трохмернай выявы. Я пачала вывучаць розныя сімуляцыі — вады, дыму, паветра. Нейкі час нават хацела працаваць у стварэнні спецэфектаў, але не дазвалялі магутнасці майго камп’ютара, ды і ведаў не хапала. На жаль, да сёння вельмі мала ўрокаў па гэтай тэме, а на рускай так і ўвогуле няма. Свет працуе з найноўшымі тэхналогіямі, а мы дасюль не можам у Акадэміі зрабіць прасцейшыя рэчы кшталту сімуляцыі вады. І тут дызайн не ў тым, што ты ляпнуў фарбай, а потым тры гадзіны распавядаеш, як гэта крута. Трэба ведаць пра мноства параметраў, такіх як вязкасць вады, напрыклад, альбо як у вадзе праламляецца святло і г.д., каб зрабіць тое, што ты хочаш, інакш твае спробы апынуцца марнымі. Дызайн сёння — гэта вялізныя думкі і вялізныя веды, а не проста маляванне… Падрыхтавала Алена Каваленка.
1. «Войцэк». Варыянт афішы да спектакля. 2. «Запалкі». Афіша да спектакля. 3. Плакат з серыі «War and Peace». 4. Эскізы да афішы спектак ля «Запалкі».
50
in design
Клан ZIBRA: лён, Міро і выцінанка Le Clan ZIBRA: le lin, Miró et la vycinanka алена каваленка
Alena Kavalenka
летасьукастрычнікуўпарыжскімтворчымлофце BastillDesigncenterпраходзіўпершыфестывальконкурс славянскай моды Fil Rouge (з французскай — «чырвоная нітка»), арганізатарамі якога выступілістылістімастакандрэйандрэеў(Парыж) і дызайнерка яна Флэйм (лондан). Калекцыі маладых дызайнераў з Беларусі, украіны, Расіі ды іншыхкраінусходняйеўропыацэньвалавысокае журыўскладзедональдаПатара —стваральніка іпершагагенеральнагадырэктарамоднагадому Жан-ПоляГацье,французскагакуцюр’еЭймерыка Франсуа,прадстаўнікоўнайстарэйшайшколымодыўПарыжыesmode,найбуйнейшыхсалонаўмодыўФранцыіWho’snextиPremiereclasse.дызайнеркі-стваральніцы маркі ZiBra — аляксандра ЖукідарынаВадап'янава —атрымалібясплатны павільённаміжнароднайвыставеадзення,абутку іаксесуараўWho’snextсёлетаўстудзені.Беларускае пасольства ў Францыі падтрымала прэзентацыю маладога брэнда ў буйных міжнародных фэшн-салонах —удзелупраектахтакогаўзроўню падкрэсліваевялікіпатэнцыялразвіццябеларуска-французскага супрацоўніцтва ў сферы моды і дызайну.ЖурыFilRougeадзначылаZiBraнекалькіміўзнагародамі:дзяўчатыбылінамайстар-класахадвядучыхэкспертаўувобласцімоды,атрымаліпіяр-суправаджэннепарыжскагапрэс-бюро,штопрацуезсусветнымі брэндамі, а галоўнае — завялі мноства карысных знаёмстваў у індустрыі. увынікусёлетаZiBraпрадстаўлялаБеларусьяшчэінаСербскімдыМіланскімтыдняхмоды. МастацкіягустыізахапленнідызайнеракМацісам,шыле,Мірознаходзяць непасрэднае ўвасабленне ў іх калекцыях. у вопратцы ZiBra — экспрэсія і новае дзікунства, энергія маладосці і біяморфныя абстракцыі, вышытыя чырвонымідыбелымініткамі.ЁсцьуZiBraівопыткалабарацыізайчынныміілюстратарамі,паводлеэскізаўякіхяныробяцьсваефірмовыявышыўкі. Прыхільнікібрэнда —па-заўзростам,яныўважлівыядадэталяў,небаяцца вылучыццаіцікавяццанаватарскімірэчамі,маюцьшырокікругагляд,шмат вандруюць,бачаць,штосветмяняецца,імяняюццатаксама. Саманазва«Zibra»маенаўвазеспалучэннекантрастаў —двухабсалютна розныхлюдзей,двухсветапоглядаў,двухканцэптаў.аляксандраЖукабірае стылістыку люксу, гламуру і жаноцкасці. дарыне Вадап'янавай даспадобы андэграўнд,стрыт-стайл,электроннаямузыка. —Мыкамбінуемстылі,міксуемкласікуіспорт,надаемімноваегучанне.уся нашавопратка,наватсамаяпростая, —асэнсаваная.Мынамагаемсяўвесь часрабіцьтое,штобольшніхтонеробіць,выбірацьколеры,якіябольшнідзе незнойдзеш, —падкрэсліваедарына. —унашуканцэпцыюўваходзіцьужыванненацыянальныхматываўітэхнік, напрыклад, была ў нас цэлая калекцыя, прысвечаная выцінанцы, — дадае аляксандра. —таксама штолета мы адшываем класную калекцыю з ільну, якуюможнабылобпаспяховапрасоўвацьназаходніхрынках.лёнвыкарыстоўваемтолькібеларускі —вельміякасныматэрыялдляўнікальнайвопраткі. натыдніславянскаймодыўПарыжыівыставеWho’snextбеларускіядызайнеркі паказвалі калекцыю, прысвечаную Жаану Міро (дарэчы, вялікая рэтраспекцыямастакаадкрыласясёлетаўГран-Пале —трэнднібылунаеў
en octobre de l’année passée, le premier festival de mode slave «fil rouge» s’est tenu dans le loft parisien Bastill design center dont les organisateurs étaient andreiandreev(Paris)etlastylicienneYanaFlame (londres).lescollectionsdejeunesstyliciennesdu Bélarus, d’ukraine, de russie et d’autres pays de l’europe de l’est étaient appréciées par un haut jury composé de donald patara, fondateur et premier directeur général de la maison de mode jean paul gaultier, d’eymeric françois, grand couturier français, de représentants de la plus ancienne école de mode à paris esmode, des plus grands salons de mode «Who’snext»et«Premièreclasse».lesstyliciennes et les créatrices de la marque ZiBra, aliaksandra Zhuk et daryna vodopyanava, ont représenté dignement notre pays et ont reçu gratuitement un stand au salon international de vêtements, chaussures et bijoux «Who’s next» en janvier cette année.l’ambassadeduBélarusenFranceasoutenu la présentation de la jeune marque à de grands salons de mode internationaux car la participation aux projets de tel niveau souligne un grand potentiel de développement dans le domaine de la mode et dudesign.lejuryde«FilRouge»agratifiéZiBRadeplusieursprix:lesfilles ont assisté à des classes de maître données par des experts renommés dans le domaine de la mode, ont reçu l’accompagnement pr d’une agence de relations presse parisienne qui travaille avec des marques mondiales, et surtout, elles ont faitbeaucoupdeconnaissancesutilesdanslafilière.Parconséquent, cette année ZiBra a aussi représenté le Bélarus aux semaines delamodeenSerbieetàMilan. les préférences artistiques et l’admiration des styliciennes pour matisse, schiele, miró sont directementreflétéesdansleurscollections.Dans les créations de ZiBra — l’expression et la nouvelle sauvagerie, l’énergie de la jeunesse et des abstractions biomorphes, brodées avecdesfilsrougesetblancs.ZiBRaaaussi une expérience de collaboration avec des illustrateurs biélorusses, à partir d’esquisses desquels elles réalisent leurs broderies de marque. les admirateurs de la marque — de tout âge, sont attentifs aux détails, n’ont pas peur de se faire distinguer et apprécient les créations innovantes, ont l’esprit ouvert, voyagent beaucoup, ils voient quelemondechange,etchangentaveclui. le nom en lui-même «Zibra» sous-entend la coexistence de contrastes — deux personnes totalement différentes, avec deux visions du monde, deux concepts. aliaksandra Zhuk privilégie un stylisme du luxe,duglamouretdelaféminité.Darynavodopyanava
«МастаЦтва» № 11 (428)
in design
51
apprécie l’underground, le style de rue, la musique électronique. — nous combinons des styles, mélangeons le classique et le sportif, leur redonnons une nouvelle sonorité. chacune de nos créations, même la plus simple est bien réfléchie. Nous essayons toujours de faire ce que personne d’autre ne fait, choisir des couleurs qui sont introuvables ailleurs, — souligne Daryna. — notre conception associe des motifs et des techniques nationaux, par exemple, nous avons eu toute une collection, consacrée à la vycinanka, — ajoute aliaksandra. — Par ailleurs, chaque année nous créons une collection géniale en lin, qui pourrait être rapidement commercialisée sur les marchésoccidentaux.lelinutiliséestuniquement biélorusse — il s’agit d’un textile de qualité pour des créationsuniques. паветры).СукенкііпалітоўтрымліваюцьхарактэрныярысыZiBra —спалучэннемінімалістычнасціколеруісілуэтазяскравымвыразнымдэкорам. —уБеларусіняпростазвыбарамматэрыялаў.частаадштурхоўваешсянеад ідэі,ааднаяўнасціўцябетканіны,іпотымпачынаешдумаць,штоцікавага можназёйзрабіць, —кажааляксандраЖук. —унасскладанаадшукаць незвычайныпрынтабоякаснанадрукавацьмалюнакнатканіне.тамумы займаемся ручным роспісам і вышыўкай. звычайная сіняя сукенка — тое нецікава,атутнаёйз’яўляеццарознакаляроваяаб’ёмнаявышыўкасаструктурнымпляценнем...шывокадмыслованеакуратны,агрубы,ёндакладна адлюстроўваемаладосцьнашагабрэнду,ягосутнасць. якрэагуенаэксцэнтрычныбеларускідызайнпарыжскаяпубліка? —явучуфранцузскуюіўПарыжыстараласякамунікавацьнаёй,боразмаўляць з патэнцыйным кліентам, зачапіць увагу, заінтрыгаваць вельмі важна, —распавядаеаляксандра. —наведнікімодныхвыстаўіфэшн-шоу замяжойцэняцьадзенне,штомаеідэю,канцэпт,якістаіцьзадызайнерскайсукенкай.янызаўсёдызадаюцьбезлічпытанняў:хтомы,штозамарка прадстаўляеБеларусь?чамумыробімвопраткуўдваіх,чаму робімменавітатакуювопраткуівышываемменавіта так?чамустыльтакіічамуназвабрэндутакая? Французынамагаюццазразумецьцябе,ікалі тваягісторыяўнікальная,тоітваявопратка робіццаімцікавай... аштонарадзіме?Просталінейнае,утылітарнае стаўленне да адзення пачынае паступова змяняцца, упэўнены дызайнеркі. Вырасла цэлае пакаленне крэатыўных дваццацігадовых, якія вандруюць па свеце, але не з’язджаюць канчаткова, абіраючы будаваць еўрапейскі асяродак для жыцця са стылёвымікавярнямііпрасунутымі арт-прасторамі тут,уБеларусі. 1. дызайнеркі аляксандра жук і дарына Вадап’янава. / Les designers Aliaksandra Zhuk et Daryna Vodopyanava. 2—5. з калекцыі «міро». / De la collection «Miró». Фота Артура Матальянца і Елізаветы Бахурэвіч. / Les photos d'Artur Motolyanets et d'Elisabeth Bakhurevich.
lors de la semaine de mode slave à paris et au salon «Who’s next» les styliciennes biélorusses ont présenté une collection dédiée à Joan Miró (une grande rétrospective de l’artiste a d’ailleurs été ouverte cette année au grand Palais —c’estcommesi latendanceflottaitdans lesairs).lesrobesetles manteaux portent des traits caractéristiques de ZiBra — le mariage delacouleuretdelasilhouetteminimalistesàundécorflamboyantetexpressif. —lechoixdetextilesn’estpasévidentauBélarus.Souvent,onestobligédepartir nonpasdel’idée,maisdestissusdisponibles,etensuite,onréfléchitàcequ’on pourraitenfaire,—ditaliaksandraZhuk.—ilestdifficilecheznousdetrouver unimpriméoriginaloudereproduireundessinsuruntissu.c’estpourquoinous réalisonsdesdessinsetdesbroderiesàlamain.Unesimplerobebleue–cen’est pas intéressant, et avec une broderie multicolore et en volume, avec un tressage structuréellesetransforme…lacoutureestintentionnellementgrossière,elle reflètejustementlajeunessedenotremarque,sonessence. commentlepublicparisienréagit-ilaudesignexcentriquebiélorusse? — j’apprends le français et à paris j’essayais de pratiquer la langue, car il est très important de discuter avec des clients potentiels, de capturer l’attention, de les intriguer,— expliquealexandra.— les visiteurs d’expositions de mode etdefashion-showsàl’étrangerapprécientlesvêtementsquiontuneidée,un concept,quiestderrièreunerobedestyliste.ilsposenttoujoursdenombreuses questions de savoir qui nous sommes, quelle est cette marque qui représente le Bélarus?Pourquoinousréalisonsnoscréationsàdeux,etpourquoiprécisément cettecréationetpourquoinosbroderiessontcequ’ellessont?Pourquoiuntel styleoud’oùvientlenomdelamarque?lesFrançaisessayentdetecomprendre, etsitonhistoireestunique,etbientonouvrageleurparaîtraplusintéressant… etqu’enest-ilauBélarus?lerapportlinéaire,utilitaireàl’égarddesvêtements commence petit à petit à changer, en sont persuadées les styliciennes.Toute une génération de jeunes créatifs a grandi, âgés d’une vingtaine d’années, ils voyagentàtraverslemonde,maisnepartentpasdéfinitivement,ilschoisissent de construire un cadre de vie européen avec des cafés originaux et des espaces d’artsbranchésici,auBélarus.
лістапад, 2018
48
In Design
Разумныя рэчы стагоддзя АД АД УКА ЦЫІ — ДА ІНДУС ТРЫІ, АД ФАН ТА зІІ — ДА ПРА ЕКТАЎ, АД ПРА ЕКТАЎ — ДА ПРАД УКТАЎ. НА МІЖ НА РОД НЫМ ФО РУ МЕ ІНА ВА ЦЫЙ У ПРА МЫС ЛО ВЫМ ДЫ зАЙ НЕ PUShKA СТУ ДЭН ТЫ СУС ТРА КА ЮЦЦА з РЭ АЛЬ НЫ МІ зА МОЎ ЦА МІ, А КАМ ПА НІІ - ВЫ ТВОР ЦЫ МА ЮЦЬ МАГЧЫ МАСЦЬ зА зІР НУЦЬ У БУ ДУ ЧЫ НЮ. НА ВУ ЧЭН ЦЫ БЕ ЛА РУС КАЙ ДзЯР ЖАЎ НАЙ АКА ДЭ МІІ МАС ТАЦ ТВАЎ БРА ЛІ ЎДзЕЛ У PUShKA FORUM У ДРУ ГІ РАз НА РОЎ НІ СА СТУ ДЭН ТА МІ ВЯ ДУ ЧЫХ РАС ІЙСКІХ ВНУ, У ТЫМ ЛІ КУ БРЫ ТАН СКАЙ ВЫ ШЭЙ ШАЙ ШКО ЛЫ ДЫ зАЙ НУ, БАЎ МАН КІ, СТРО ГА НАЎ КІ, АКА ДЭ МІІ ІМЯ ШЦІГ ЛІ ЦА, А ТАК СА МА ІзМІР СКА ГА ЭКА НА МІЧ НА ГА ЎНІ ВЕР СІ ТЭ ТА ( ТУР ЦЫЯ ) І ЎНІ ВЕР СІ ТЭ ТА ПРЫ КЛАД НЫХ НА ВУК ГО РА ДА ЛАХ ЦІ ( ФІН ЛЯН ДЫЯ ). Алена Каваленка Арганізатары Pushka — расійская кампанія «Артэкей» і Акадэмія імя Шцігліца — ужо трэці год запар прыцягваюць да падтрымкі форуму прадпрыемствы, зацікаўленыя ў пошуку дызайнерскіх талентаў. Асноўная частка намінацый арыентаваная на патрэбы вытворцаў, а кампаніі-спонсары апякуюцца пэўнымі намінацыямі. Адзначым таксама, што праекты-пераможцы маюць шанцы на ўвасабленне ў рэальнасці. Сёлета моладзь стварала аб’екты для «разумнага дома» і транспарт будучыні. На форуме былі прадстаўлены ўзоры так званага advanced design — перспектыўных распрацовак, якія з’явяцца ў нашым жыцці праз некаторы час. — Канешне, кампаніі не даюць канкрэтнае тэхнічнае заданне, — тлумачыць дызайнер Ігар Салаўёў, выкладчык дызайн-праектавання Акадэміі мастацтваў. — Галоўнае для іх — скарэктаваць уласны вектар і выявіць, якім чынам маладыя дызайнеры бачаць новую канцэпцыю іх прадукцыі. Вытворцаў хвалююць і глабальныя тэмы — кшталту сферы развіцця ачысткі вады. А яшчэ аналіз не толькі ўжытковых прадметаў, але і іх функцый. Напрык лад, як будзе выглядаць аб’ект сёння, тая ж мыйка, — плюс-мінус зразумела, а вось як змяняюцца патрэбы ў чалавека пры ўзаемадзеяннях з мыйкай — гэта іншае пытанне, на яго і адказваюць маладыя дызайнеры. Адказы беларусаў відавочна спадабаліся журы, у склад якога ўваходзілі дырэктары, галоўныя дызайнеры і кіраўнікі маркетынгавых ад дзелаў кампаній-вытворцаў. Нашы студэнты ўдзельнічалі ў шасці намінацыях з дванаццаці і здабылі пяць перамог, а Акадэмія мастацтваў была адзначана як лепшая вышэйшая навучальная ўстанова форуму. — Тэарэтычная база важная, але не менш важны рэальны вопыт, — падкрэслівае загадчык кафедры прамысловага дызайну Акадэміі Алесь Фаменка. — Для нас зарука поспеху тое, што на кафедры выкладаюць практыкуючыя дызайнеры, у тым ліку Ігар Салаўёў ці, напрык лад, Даніла Сяднёў, які працаваў на МТз, Ростсельмашы і ў Інстытуце машынабудавання НАН. Студэнты атрымалі месяц на падрыхтоўку, правялі на форуме адзін інтэнсіўны дзень, насычаны дакладамі, лекцыямі і сустрэчамі, і мелі толькі дзве хвіліны на ўласна прэзентацыю праектаў перад журы. У намінацыі «Аўтаномны транспартны сродак» першае месца — за Іванам Варановічам, які распрацаваў праект модульнай сістэмы «Plus 50» — для 2068 года. Гэта электрычны транспартны сродак, што складаецца з трох модуляў, два з іх утрымліваюць усю электроніку, рухавік, акумулятар, датчыкі, якія ажыццяўляюць беспілотны рух, сканеры, камеры... Гэтыя модулі патрабуюць перыядычнай падзарадкі і з’яўляюцца самай затратнай часткай праекта. Разраджаныя модулі з лёгкасцю замяняюцца на зараджаныя на канцавых прыпынках маршрутаў. А цэнтральны модуль — нібыта кантэйнер для пасажыраў альбо розных грузаў. Бакавыя модулі пад’язджаюць да цэнтральнага з двух бакоў, падхопліваюць яго, падымаюць, фіксуюць і звозяць. Гэты транспарт зручны для людзей з асаблівымі патрэбамі, бо бакавыя модулі, нібы пагрузчыкі, могуць ставіць цэнтральны модуль літаральна на зямлю, падстройвацца пад вышыню бардзюра і г.д. «Мастацтва» № 12 (429)
Уладзіслаў Патапчык стварыў праект стальніцы «Wave» («Хваля») для намінацыі «Разумна-суперразумна». Каб скараціць прастору кухні і вызваліць месца ў кватэры, дызайнер прапаноўвае аб’яднаць варачную паверхню, выцяжку, мыйку і модулі для захоўвання кухонных прылад у адзіны аб’ект — стальніцу ў неакласічным стылі. Канцэпцыя хвалі падтрымліваецца за кошт адмысловай сістэмы: патрэбныя блокі падымаюцца на прывадах, у выніку ствараецца ўражанне, што стальніца накатвае, нібы хваля. Кіраваць «Хваляй» можна з дысплэя на самой стальніцы ці са смартфона. Сусветны трэнд — аб’ядноўваць функцыі з розных прадметаў у адзін — падтрымала ў сваім праекце Дар’я Шэматовіч. Яе партатыўны фільтр для вады «Multitool» прыдатны для спартсменаў, турыстаў і вандроўнікаў, а таксама для тых, хто сочыць за сваім здароўем і намагаецца трымаць пітны рэжым. Асноўная задача «Multitool» — ачыстка вады, але фільтр мае мноства дадатковых функцый (што і ад люстравана ў назве): напрык лад, ён нагадвае піць ваду на працягу дня і сігналізуе, што прыйшоў час замяніць картрыджы. У аснову фільтра ўбудаваны ліхтарык, святло якога праходзіць праз прызму вады і рассейваецца. Фільтр складаецца з самога фільтруючага модуля, колбы для вады і герметычнай асновы, дзе знаходзяцца сістэмная плата, акумулятар і магніт для замацавання фільтра на металічных паверхнях кшталту халадзільніка, прычым магніт працуе як зарадка акумулятара. Сама колба фільтра — нібы пераносная бу тэлька, да якой патрэбныя зменныя картрыджы, іх тры віды — для розных ступеняў ачысткі. Ападкавы — для самых буйных часцінак, а вугальны з керамікай і мембранны — для вельмі бруднай вады: напрык лад, турыст можа паставіць на фільтрацыю нават ваду з лужыны. «Ціхая новая класіка» ад Ганны Тарасюк — гэта выцяжка «Wacol» у форме кальца, якое ў знешняй частцы падзелена на сегменты. Асноўная ідэя — расшырыць плошчу дзеяння выцяжкі не толькі на варачную панэль, але і на аб’екты, што знаходзяцца вакол, каб іх не псавала пара. Выцяжка кіруецца сэнсарнай панэллю, прычым можна выбіраць розныя сцэнары і ўключаць толькі пэўную частку выцяжкі — або толькі бакавыя, або толькі цэнтральныя сегменты, або ўсе разам. «Waterfall» («Вадаспад») Ягора Араліна і Паліны Сухадольскай — гэта разумны змяшальнік з убудаваным электронным датчыкам. Іншымі словамі, мыйка сама вырашае, колькі вады выдаткоўваць і куды будуць ліцца струмені, у залежнасці ад таго, збіраецеся вы мыць кавун альбо чайную лыжку. Тэмпература і напор вады рэгулююцца на сэнсарнай панэлі. …Такім чынам, аўтарскіх ідэй у нас шмат, наступны крок — запатэнтаваць іх у гатовы для рынку інавацыйны прадукт. Але пакуль што натхняльныя праекты застаюцца на планшэтах, а беларускія пераможцы атрымалі грашовыя прызы і вярнуліся дадому — давучвацца і здаваць дыпломныя. Пад’ём цікаўнасці айчынных кампаній да дызайн-крэатыву дае надзею запачаткаваць уласны форум, стварыць сваю пляцоўку і прасоўваць беларускі прамысловы дызайн як частку нацыянальнага брэнду.
1. Іван Варановіч. Дызайн-канцэпт модульнага транспартнага сродку «Plus 50». 2. Уладзіслаў Патапчык. Дызайнканцэпт стальніцы «Wave». 3. Ягор Аралін і Паліна Сухадольская. Дызайн-канцэпт змяшальніка «Waterfall». 4. Ганна Тарасюк. Дызайн-канцэпт выцяжкі «Wacol». 5. Дар’я Шэматовіч. Дызайн-канцэпт партатыўнага фільтра «Multitool».