01 /2015
Оперны форум на Каляды • Асоба: айцец Ігар Карасцялёў • Нацыянальная тэатральная прэмія мастацтва 01/2015
a
b
мастацтва 01/2015
Змест Каардынаты
М-праект
2
ДВОЙЧЫ Ў АДНУ РАКУ «Шостая лінія». Replay 24
Асоба АЙЦЕЦ ІГАР КАРАСЦЯЛЁЎ 6 Агляды/рэцэнзіі Таццяна Бембель ФРАНЦЫСКУ СКАРЫНЕ ПРЫВІТАННЕ… «Царства Саламона» Юрыя Якавенкі 7 Ірына Гарбушына МУЗЫЧНЫ ТУРНІР ДЛЯ ВІРТУОЗАЎ V Міжнародны конкурс піяністаў 10 Святлана Уланоўская АД КАНЦЭПТУАЛІЗМУ ДА ПАПУЛІЗМУ ХХVІІ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску 12 Андрэй Янкоўскі ЯК ГЭТА — БЫЦЬ НЕ Ў КАНТЭКСЦЕ? ІV Біенале жывапісу, графікі і скульптуры 14 Крысціна Смольская НЕ ХАВАЦЦА АД РЭАЛЬНАСЦІ «Мабыць?» Дзмітрыя Багаслаўскага 16 Гутаркі пра выставу ЦЕНЬ, ДВАЙНІК І ЎСПАМІН 18 У майстэрні Алеся Белявец ФРАГМЕНТЫ ШЛЯХУ Уладзімір Кандрусевіч пра выбар і фарматы 20
Тэма: V Мінскі міжнародны Калядны оперны форум ОПЕРА. ПРЫВІДЫ І РЭАЛЬНАСЦЬ Таццяна Мушынская Іван Фёдараў Марына Гайковіч Алена Траццякова Марына Чаркашына-Губарэнка 30 Тэма: ІІІ Нацыянальная тэатральная прэмія Рычард Смольскі КАЛІЗІІ ДРАМЫ 38 Галіна Алісейчык ЛЯЛЬКІ ДЫ НЕ ТОЛЬКІ 40 Таццяна Мушынская З АЛЬТЭРНАТЫВАЙ І БЕЗ ЯЕ 42 Шпацыр па горадзе Сяргей Харэўскі, Сяргей Ждановіч МІНСКІЯ СНЫ ЮЗАФА ПЕШКІ 44 Пакаленне NEXT Ганна Самарская АЛЯКСАНДР ВЕЛЕДЗIМОВIЧ 48
На першай старонцы вокладкі: Юрась Мацко. Рэстаўрацыя. Дрэва, жалеза. 2014. На другой старонцы: Сяргей Сотнікаў. Два бакі месяца. Дрэва, метал. 2011.
«МАСТАЦТВА» № 1 (382). СТУДЗЕНЬ, 2015. Заснавальнік часопіса — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Выдаецца са студзеня 1983 года. Рэгістрацыйнае пасведчанне № 638 выдадзена Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Спецыялізацыя (тэматыка) — грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая. Галоўны рэдактар АЛЕНА АНДРЭЕЎНА КАВАЛЕНКА. Мастацкі рэдактар НАТАЛЛЯ ОВАД. Літаратурны рэдактар ЛІДЗІЯ НАЛІЎКА. Фотакарэспандэнт СЯРГЕЙ ЖДАНОВІЧ. Набор: ІНА АДЗІНЕЦ. Вёрстка: НАТАЛЛЯ ОВАД, АКСАНА КАРТАШОВА. Выдавец — Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВА». Адрас выдавецтва і рэдакцыі: 220013, Мінск, праспект Незалежнасці, 77, пакоі 16-28, 94-98, 4 паверх. Тэлефон 292-99-12, тэлефон/факс 334-57-35 (бухгалтэрыя). www.kimpress.by/mastactva. E-mail: art_mag@tut.by © «Мастацтва», 2015. Аўтарскія рукапісы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Аўтары надрукаваных матэрыялаў нясуць адказнасць за падбор прыведзеных фактаў, а таксама за змешчаныя даныя, якія не падлягаюць адкрытай публікацыі. Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы ў парадку абмеркавання, не падзяляючы пункту гледжання аўтараў. Падпісана ў друк 21.01.2015. Фармат 60х90 1/8. Папера мелаваная. Друк афсетны. Гарнітура «NewBaskervilleODTT». Ум. друк. арк. 6,0. Ум.-выд. арк. 10,1. Тыраж 1421. Заказ 127. Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва “Беларускі дом друку”». 220013, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 79. ЛП № 02330/106 ад 30.04.2004.
мастацтва 01/2015
1
К аардынаты:
музыка
Асабісты кабінет Алена Каваленка
Дзмітрыя Падбярэзскага
У «Мастацтве» — змены: новыя рэдак тары, канцэпцыя, дызайн. Каб адры нуць папрокі ва ўсёеднасці, мы абіраем лепшае з усіх відаў мастацтва, даклад на вызначаем сваю рэдактарскую па зіцыю і акрэсліваем «Каардынаты» ў культурным полі краіны. «Асабісты кабінет» Дзмітрыя Падбя рэзскага, «Класіка ад Таццяны Му шынскай», «Апошнім часам ад Алесі Белявец», «Фотарамкі ад Любові Гаў рылюк», «Падзейны шэраг з Жанай Лашкевіч» канцэнтруюць увагу на артпадзеях, што адбываліся, дарэчы, не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Дзесяць нешараговых пытанняў чака юць «Асобу» месяца, якую мы будзем выбіраць сярод самых адметных ге рояў культурнай сцэны. У першым ну мары мы звярнуліся да айца Ігара Ка расцялёва, настаяцеля царквы іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». А таксама — былога рокера па прызван ні і архітэктара па адукацыі. «М-Праект» — кульмінацыя, вынік рэ дактарскага даследавання, у гэтым ну мары прысвечанага гучнай выставе «Suma Sumarum», якая раскалола бе ларускую арт-тусоўку і выклікала шмат інтэрнэт-войн. Прынята лічыць, што мастацтвазнаў чыя часопісы не гоняцца за аператыў насцю ў асвятленні падзей — парушым гэтую слаўную традыцыю. Дзякуючы намаганням рэдактара аддзела музыкі нашы чытачы пазнаёмяцца з падрабяз ным аглядам вынікаў V Міжнароднага Каляднага опернага форуму, у тым ліку і з меркаваннямі замежных крытыкаў. Далучайцеся да «Шпацыру па гора дзе», які ладзяць гісторык Сяргей Ха рэўскі і фатограф Сяргей Ждановіч. Мінскія акварэлі Юзафа Пешкі, зроб леныя ў ХІХ стагоддзі, ажываюць на сучасных фотаздымках. Ну, і крыху рэкламы: далучайцеся да нашай старонкі на «Фэйсбук»! (Так, вось і мы спрычыніліся...) «Мастац тва» ў 2015-м — часопіс, пра які будуць гаварыць, часопіс, пра які будуць спра 2 ца. Stay tuned. чац
Белы дом — наш! Упершыню ў гісторыі музыка беларуска га аўтара прагучала ў сценах Белага дома ў Вашынгтоне. 4 снежня 2014 года пад час адкрыцця сезона Зімовых канцэртаў там была прадстаўлена Фантазія Яўгена Магаліфа, сябра Саюза кампазітараў Бе ларусі, на тэму ўкраінскага шчодрыка. Прычым гэты твор у выкананні ансамбля флейтыстаў з 19 музыкаў «Chesapeake Flute Consort» (Анапаліс) прагучаў у той дзень двойчы: і ў час канцэрта, і на «біс». А 10 снежня Фантазія выконвалася там жа яшчэ раз сі ла мі стар шых флей тыс таў зборнага Маладзёжнага сімфанічна га аркестра з Вашынгтона, Балтымора і Анапаліса. Згодна з правіламі, выступы ў Белым до ме не анансуюцца, на іх не дазваляецца запісваць гук і рабіць фотаздымкі. Таму Фантазія Яўгена Магаліфа «Carol of the Bell» была запісана крыху пазней, падчас канцэрта ў Анапалісе, і выкладзена для прагляду ў Інтэрнэце на канале YouTube. Швейцарска-беларускі джаз Працягваюцца сумесныя праекты швей царскага кантону Аргаў і дзеячаў бела рускага мастацтва. Так, у канцы мінулага года тры спявачкі са складу этна-групы «Akana» прыехалі ў Швейцарыю да сваіх старых знаёмых — удзельнікаў джазавага квінтэта «Albin Brun Alpin Ensemble» — для запісу другога альбома пад маркай міжнароднага праекта «Kazalpin».
Музыкі пазнаёміліся ў Беларусі ў 2009 годзе, калі Албін Брун і Марка Кэпелі прыехалі сюды ў пошуках выканаўцаў беларускіх народных песень, здольных пры гэтым імправізаваць. Знайшлі трыа «Akana», у выніку чаго нарадзілася но вая музычная адзінка «Kazalpin»: праз спалучэнне слова «каза» і назвы горнага масіву. У Швейцарыі быў запісаны аль бом «East Side Story». Ён складаўся з джа
завых аранжаванняў беларускіх песень і інструментальных твораў швейцарскіх музыкаў. У падтрымку плыткі адбыўся тур па Швейцарыі з заездам у Германію, а таксама некалькі канцэртаў у Беларусі. Летась атрымаўся працяг: у швейцар скай «Hardstudios» быў запісаны другі альбом пад працоўнай назвай «Снежкі». У яго ўключаны 13 твораў: ад рэканстру яванай пазаабрадавай лірыкі Палесся да інструментальнай музыкі. Выданне кру жэлкі чакаецца ў другой палове 2015-га і напэўна будзе падтрымана шэрагам кан цэртаў, у тым ліку і ў Беларусі. Казка ад Зялёнай Козкі Напярэдадні праваслаўных Калядаў у офісе партала TUT.BY адбылася прэ зентацыя музычнай казкі для дзяцей і дарослых «Падарожжа Зялёнай Казы» ў рамках заснаванай Альфа-Банкам акцыі штогадовага календара «Дрэва жадан няў». Факт з’яўлення сучаснай аўтар скай казкі сам па сабе рэдкі. Да таго ж яна ўвасаблялася незвычайным чынам. Аўтар агульнай ідэі Юлія Кудзіна і аўтар тэксту журналістка Ганна Трубачова звярнуліся да тэлевядучай Кацярыны Пытлевай, каб тая зрэжысіравала дзею. У выніку герояў агучвалі вядомыя акцё ры і музыкі: Алег Хаменка, Ганна Хіт рык, Наста Шпакоўская, Міхаіл Зуй, Віталь Артыст, Аляксандр Кулінковіч, Святлана Бень, дзіцячы фальклорны ан
мастацтва 01/2015
фатаграфія самбль «Рада». Саўндтрэк быў напісаны маладой групай «Hata», ілюстравала каз ку Ніка Сандрас. Пакуль «Падарожжа Зялёнай Казы» існуе толькі ў выглядзе CD, аднак запла навана яе пастаноўка ў жанры батлейкі, а ўжо пасля і сапраўдная прэм’ера на тэатральнай сцэне. На гэты час спам паваць 35-хвілінную аўдыяверсію казкі можна на партале TUT.BY.
Дом на раздарожжы Ці не штодня, ідучы ў рэдакцыю, мінаю гэты дом, што стаіць на скрыжаванні вуліц Беламорская і 2-я Шостая лінія. Дом, які ў свой час урад рэспублікі па дараваў Міхаілу Савіцкаму — народнаму мастаку БССР і СССР, акадэміку, лаў рэату дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Герою Беларусі. Нездарма я пералічыў гэтыя, але далёка не ўсе, рэгаліі твор цы. Не пра іх, зрэшты, гаворка. Гаворка пра сам будынак. Толькі тры беларускія мастакі атрымалі такія: апрача Савіц кага, адзначаны былі Андрэй Бембель і Заір Азгур. У былым доме Бембеля ця пер знаходзіцца Саюз мастакоў, твор чае жыццё кіпіць і ў доме-музеі Азгура. Дом Савіцкага ў гэтым сэнсе выглядае ніяк. Дакладней, выглядае як закінутае жытло, хоць, наколькі мне вядома, ця пер у ім жыве сын мастака. Аднак ва кол буяе здзічэлае кустоўе, пад плотам поўна смецця, каля брамы стыхійная аўтастаянка. Літаральна поруч шугануў у неба шматпавярховік, у цені якога дом Савіцкага яшчэ больш згубіўся. Адносна нядаўна з вялікай помпай адбылося ад крыццё галерэі Міхаіла Савіцкага, ды вось пра месца, дзе ён жыў і працаваў, відаць, забыліся. Тым не менш гэта дом народнага мастака, акадэміка, лаўрэ ата, Героя краіны. Вам не здаецца, што ва ўсім гэтым ёсць нейкая несправядлі васць, якую неабходна выправіць?
мастацтва 01/2015
Фотарамкі ад Любові Гаўрылюк Гэтая практыка ўразіла мяне некалькі га доў назад у Іерусаліме. Мы ж таксама лю бім свае архівы — сямейныя і гістарыч ныя, выставачныя і кніжныя... Досвед працы з імі ёсць: фатаграфіі Паўла Ва лынцэвіча з прыватнай калекцыі выстаў ляліся ў Нацыянальным гістарычным му зеі, французская і польская інстытуцыі паказалі архівы Бенедыкта Тышкевіча і Зоф’і Хамянтоўскай з больш прафесій нымі даследаваннямі і падачай матэры ялу. З беларуска-польскім архівам папра цаваў і «ЦЭХ». А ў Іерусаліме архіўныя здымкі выйшлі ў гарадское асяроддзе, прычым не губ ляючы ўласнага кантэксту. Вельмі ста рыя будынкі («Не хвалюйся, тут нівод ную адрыну не знясуць!») — як правіла, прыватная ўласнасць — рэстаўраваныя і адзначаныя сямейнымі фатаграфіямі. Звычайнага фармату, з ламінацыяй, і з кожнага здымка глядзяць твары: «Тут з вось такіх гадоў жыла сям’я вось такіх...» Ідзе пералік імёнаў, з падрабязнасця мі — рамеснікі, салдаты, рабіны, гандля ры. Напэўна, былі сярод іх выхадцы з розных краін: многія каментары вылу чаюцца фармулёўкай «На Святой зям лі з вось такога года». Усё гэта — вялікія сем’і, некалькі пакаленняў, з дзецьмі... Гэта было так хораша, што я засумнява лася ў сапраўднасці: можа, тое музей? Ці
жывуць тут людзі? Аказваецца, жывуць, і тады я стала фатаграфаваць не дамы з фатаграфіямі, а сляды людзей — дзіцячы ровар ля парога, забытую каробку ад пі цы. Вельмі рэдка трапляліся такія знакі, але ўсё ж пераемнасць рэальнага жыцця на маіх здымках была ўзноўлена. Сёлета тое ж самае ўбачыла ў Тэль-Авіве. Адноўлены нядаўна квартал Сарона, бы лая нямецкая калонія, якая была да Дру гой сусветнай вайны эканамічна вельмі моцнай, а ў другой палове XX стагоддзя прыйшла ў заняпад. Двухпавярховая за будова, своеасаблівая і ўтульная, усё яшчэ захоўвала рысы еўрапейскай планіроўкі, архітэктуры і азелянення. І фатаграфіі ранейшых уладальнікаў распавялі нам пра іх лёс. У Сароне гаворка ідзе не пра нацыянальную самаідэнтыфікацыю — немцы былі пасяленцамі, купілі зям лю, вырошчвалі вінаград, цытрусавыя, пазней заняліся жывёлагадоўляй. Але культурная ідэнтыфікацыя, гістарычная справядлівасць і гарадская турыстычная інфраструктура, нарэшце, — хіба гэта не місія для такога праекта? Так, многае знесена, шмат наватвораў за фасадамі бу дынкаў і, вядома, фатаграфія не задумва лася тут як самастойная канцэпцыя. Але сучаснае мастацтва даўно ўжо выйшла ў гарадскую прастору. Высвятляецца, не толькі графіці і аб’екты, але і архіў мо жа даць жыхарам адчуванне датычнасці і агульнае перажыванне. З гэтым акурат, зразумела, ёсць прабле ма ў іншым: наш горад, наша Грушаўка са страчанымі помнікамі драўлянай архі тэктуры, нашы яшчэ не страчаныя вулі цы Кісялёва і Кастрычніцкая... Блізкія нам наогул гэтыя асяродкі ці далёкія? Хі ба мы не вартыя сваёй гісторыі і не част ка яе? Хіба мы не хацелі б паглядзець у твары папярэднікаў?
Архіўныя фатаграфіі на сценах Іерусаліма. 3
К аардынаты: музыка
Класіка ад Таццяны Мушынскай
«Лебядзінае возера». Нацыянальны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Фота Міхаіла Несцерава.
*** На пачатку студзеня Нацыянальны тэ атр оперы і балета прысвяціў паказ «Ле бядзінага возера» 100-гадоваму юбілею Сямёна Дрэчына, славутага айчыннага танцоўшчыка, балетмайстра і педагога, народнага артыста Беларусі. Постаць Дрэчына знакавая, ён быў адным са ства ральнікаў нацыянальнага харэаграфіч нага мастацтва. Амаль паўтара месяца доўжыўся гас трольны тур беларускага балета па гара дах Германіі і Аўстрыі. Павезлі, вядома ж, «Лебядзінае возера» і «Шчаўкунка». А як без іх? Першы спектакль паказалі 15 разоў, другі — 18. У снежні артысты выступалі ў Мюнхене, Берліне, Дортмун дзе, Гамбургу, Эсэне, Байройце, Штут гарце і Гановеры. А ў студзені прадставілі свае спектаклі ў Франкфурце, Лейпцыгу, Любеку, Каселе, Кёльне і Брэмене. Сла вутыя аўстрыйскія гарады — Зальцбург і Вена — таксама ўбачылі беларускія па станоўкі. Музыка рускага кампазітара, герой з нямецкім імем Зігфрыд, беларус кая балетная трупа... Усё сыходзіцца! Часам думаю: што рабілі б нашы харэа графічныя трупы без Пятра Ільіча і яго нага «Лебядзінага возера»?..
*** Вялікі тэатр Расіі апошнім часам робіць стаўку выключна на сумесныя праекты. Прэм’ера оперы «Рыгалета» Джузэ пэ Вердзі, паказаная ў снежні 2014 го да, з’яўляецца пастаноўкай Тэатра дэ ла Манэ (Бельгія), Опернага фестывалю ў Правансе, Рэйнскай нацыянальнай опе ры (Страсбург), Вялікага тэатра Расіі і Вялікага тэатра Жэневы. «Пікавая да ма» Чайкоўскага, прысвячэнне 175-год дзю кампазітара, прэм’ера — пры канцы лютага, таксама будзе стварацца ў тандэ ме. Гэта сумесная пастаноўка Нідэрлан дскай оперы (Амстэрдам), фестывалю «Фларэнтыйскі музычны май» і Парыж скай нацыянальнай оперы. Цікава, што ў якасці рэжысёра выступае славуты Леў Додзін, які рэалізоўваў сябе ў сферы дра матычнага тэатра. Яшчэ адну адметную падзею можна ча каць у сакавіку. На новай сцэне Вялікага тэатра Расіі харэограф Раду Паклітару паставіць балет «Гамлет». Мяркуецца, гэта будзе сусветная прэм’ера. Рэжысё рам новага спектакля заяўлены англіча нін Дэклан Донелан (нагадаю: разам з Паклітару яны стварылі на сцэне Вялі кага «Рамэа і Джульету»). Аўтары балета прапанавалі выкарыстаць музыку дзвюх сімфоній Дзмітрыя Шастаковіча. Тэатр абмяркоўвае такую магчымасць са спад чыннікамі кампазітара. У якасці лібрэ тыстаў выступаюць харэограф, рэжысёр і мастак Нік Ормерад. Цікава, што атры маецца ў рэшце рэшт — спектакль скан дальны, правакатыўны, нечаканы, тра дыцыйны? Або ўсё разам?
4
Апошнім часам ад Алесі Белявец Апошнім часам тутэйшыя арт-падзеі крыху замарудзілі свой крок, каб выйсці вясной на новы ўзровень: з 6 мая распа чынаецца Венецыянскае біенале, у якім мы ўдзельнічаем праектам «Архіў сведкі вайны» (куратары Аляксей Шынкарэн ка, Вольга Рыбчынская). Венецыянскае біенале пройдзе ў 56 раз, Беларусь выстаўляецца ў трэці. Пры дзяржаўнай падтрымцы — у другі. У ад розненне ад бліжэйшых суседзяў — літоў цаў — мы пакуль не атрымлівалі ніякага спецыяльнага ўзгадавання, але гэтым годам спадзеў з’явіўся, прынамсі ўжо на такое для нас пакутлівае «траплянне ў фармат». Беларускі праект выдатна ста
Падзейны шэраг з Жанай Лашкевіч Тэатр новага пакалення Пры канцы студзеня, калі чытачы возь муцца за часопіс «Мастацтва», Беларус кі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, вобразна кажучы, стаяцьме ля прачыне ных дзвярэй: адна справа — пераехаць у тэатральны будынак пасля пяцігодкі рамонту, але справа інакшая — аднавіць працу тэатра, наладзіць паўнавартаснае тэатральнае жыццё. Паводле мастацка га кіраўніка тэатра Уладзіміра Савіцкага, яно вымагае стратэгічнага асэнсавання. Непарушны статус Нацыянальнага ака дэмічнага вялікага тэатра оперы і бале та. Першая драматычная сцэна Белару
мастацтва 01/2015
выяўленчае суецца да тэмы фэсту. Куратар асноўнага праекта біенале Оквуі Энвезор пазначыў яе як «Усе лёсы свету»і заклікаў асэнса ваць трывогі нашага часу. Біенале, безумоўна, некамерцыйная вы става, але гэта месца, дзе набываецца сімвалічны капітал. Міжнародны часопіс «The Аrt Newspaper» зрабіў прагноз раз віцця арт-рынку ў свеце, пазначыўшы 2015 год як складаны. Кепскі эканаміч ны клімат, спыненне росту цэн на творы; тут дарэчы будзе ўжыць англійскае слова «cooling» — найбольш асцярожна-вера годны сцэнар на 2015-ы. Новыя тэрміны ў мастацтве часта з’яўля юцца сімптаматычным пазначэннем на яўных працэсаў. Напрыклад, «Fairtigue» (стом ле насць ад фэс таў) — сло ва ўвай шло ва ўжытак яшчэ ў 2012-м, часта гу чала ў мінулым годзе з вуснаў дылераў, калекцыянераў і журналістаў, што з усіх сіл спрабавалі не адставаць ад вялізнай колькасці арт-фестываляў па ўсім свеце. «Biennihilism» (біенігілізм) — пачуццё, якое перажываюць аматары мастацтва пасля чарговай, сумнай і гружанай сэн сам «-енале», што адпраўляе іх у прорву адчаю... «Зомбі-фармалізм» — тэрмін уве
дзены для пазначэння абстрактных тво раў, што вырабляюць шматлікія мастакі каб зарабіць вялікія грошы. Нам бы такія праблемы! У нашай сітуацыі ў павелічэнні колькасці інстытуцый адчуваюць патрэбу і мастакі, і куратары, і гледачы. Парадаваў Віцебск, дзе адкрыўся новы творчы цэнтр «Артпрастора» па вуліцы Талстога, 7. У ста
рым будынку, на які было шмат уплыво вых прэтэндэнтаў, але гарадскія ўлады вырашылі перадаць яго Віцебскаму цэн тру сучаснага мастацтва. Хочацца задаць рытарычнае пытанне: а што ў Мінску? Якія тут прыярытэты? «Архіў сведкі вайны» ў Музеі сучаснага вы яўленчага мастацтва.
тэатр сі — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Паводле класікі, да ўплы вовай творчай трыяды застаецца адзін крок: з’яўленне Нацыянальнага дзіцяча га тэатра. Падмурак — Беларускі рэспуб ліканскі тэатр юнага гледача, бо шмат хто з аматараў і прыхільнікаў тэатраль нага мастацтва свой глядацкі стаж адліч вае з ТЮГа. ТЮГ — тэатр новага пакалення. У ідэ але — асяродак нацыянальнай тэатраль най культуры для дзяцей і юнацтва. Та му ягоны рэпертуар перадусім мусяць
скласці спектаклі айчыннай і сусветнай класікі, дзе мастацкія мэты спалучацца з асветніцкімі. Усё, што можа паўздзейні чаць на дзіцячую свядомасць, усё, што можа выхаваць любоў да свабоды і сум леннасць, вернасць абавязку і мараль ную чысціню — усё гэта павінна быць на сцэне тэатра новага пакалення. За пяць гадоў рамонту тюгаўскага будын ка ўзгадавалася пакаленне юных гледа чоў, якое нават не ўяўляе, дзе той тэатр напраўду знаходзіцца, на якую вуліцу ісці, на які адрас звяртацца. Каб публіку выхоўваць якасна і падтрымліваць ці кавасць да тэатра, ТЮГу спатрэбіцца навучальная студыя, міжнародны тэ атральны фестываль і абнаўленне гас трольных абменаў з найлепшымі ка лектывамі, што працуюць для дзяцей. А перадусім — фактычнае аднаўленне рэспубліканскага статусу, таму што Бе ларускі рэспубліканскі ТЮГ — адзіны прафесійны драматычны тэатр для дзяцей Беларусі, які прымае гледачоў з усёй рэспублікі і працуе па-беларуску.
мастацтва 01/2015
5
асоба
10 пытанняў
Ж
Даведка. Ігар Карасцялёў нарадзіўся 24.10.1947 у Мінску. Падчас студэнцтва выступаў як барабаншчык у складзе мясц овых рок-груп. У 1973-м скон чыў архітэктурны факультэт Беларускага по літэхнічнага інстытута. У 1988—1992 га дах вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семі нарыі. Настаяцель царквы іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у Мінску з 1991 года. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі «Духоўнае адраджэнне Беларусі» (1996), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2014).
ыццёвы шлях айца Ігара Карасцялёва пакручасты і няпросты. Сын вайскоўца, ён яшчэ малечай ледзь не ўпотай атрымаў хрост. У дзя цінстве шмат чытаў, за студэнцкімі часамі быў вядомы як барабан шчык рок-груп. І адначасова ўсё больш захапляўся словам Божым: тады — справа рызыкоўная. Аднак сталася так, што атрыманыя пад час навучання веды спатрэбіліся Ігару Карасцялёву пазней, ужо як сябру архітэктур на-мастацкай рады пры Епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы. Сам айцец Ігар упэўнены, што менавіта Гасподзь падказаў яму, якім павінны быць ге неральны план і архітэктура будынкаў будучага комплексу «Усіх тужлівых Радасць», хоць, зразумела, чарцяжы ствараліся ў творчых майстэрнях. Калі адзначаўся юбілей Беларускага саюза архітэктараў, айцец Ігар Карасцялёў у ліку першых дзейных архі тэктараў краіны быў уганараваны юбілейным медалём. Знамянальнай была і цыры монія ўзнагароджання прэміяй «За духоўнае адраджэнне». У гутарцы я пацікавіўся, ці ёсць нешта агульнае ў тым, як рок-музыка і царква ўплы ваюць на аўдыторыю, і што ў іх прынцыпова рознага? У адказ прагучала нечаканае: — Я шмат задумваўся над тым, навошта Гасподзь дапусціў мяне тады іграць рок. І зра зумеў. Ён паказаў мне, што ёсць момант славы: музыка, вакол сябры, сяброўкі, ве сялосць! Аднак унутры сябе я адчуваў неверагодную пустэчу. Гэта і дапамагло мне, калі я стаў святаром, лепш ацэньваць тое, што адбываецца навокал. Часта здараецца: музычная зорка гіне ад наркотыкаў, алкаголю, а людзі не разумеюць: як так, чалавек меў славу, добрыя грошы, жыў у промнях пражэктараў, чаму так здарылася?! І ў сэнсе ўплыву на аўдыторыю рок-музыка і царква знаходзяцца на супрацьлеглых пазіцыях. Рок-музыка ўплывае на эмоцыі, царква ж працуе з душамі людзей. У царкве строга забаронена ўздзейнічаць на пачуцці. Дастаткова згадаць чытанне тэкстаў: усё гучыць на адной ноце. Айцец Ігар лічыць: царква ёсць тым адзіным у свеце, што аб’ядноўвае ўсе віды мастац тва, уключаючы нават элементы тэатра. І калі ў царкве ўсе гэтыя складнікі пазначаны высокім узроўнем, тады гэта можа ўразіць сэрца і душу кожнага чалавека. І вось у та кім выпадку і варта казаць пра эмоцыі, бо, прыкладам, храмамі мажліва любавацца і як помнікамі архітэктуры; абразамі, фрэскамі — як узорамі выяўленчага мастацтва. Айцец Ігар прызнаўся: вестка пра тое, што ён у другі раз стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне», яго ўразіла. Першае, што ён падумаў: гэта немагчыма. І ўдак ладніў: лаўрэатам прэміі за 2014 год стаў калектыў вучэбна-вытворчых майстэрняў прыхода на чале з кандыдатам навук Марынай Краўцовай. Ён атрымліваў Дыплом за калектыў як чалавек, які прыдумаў гэтыя майстэрні і арганізаваў іх працу. Згадваючы савецкія часы, айцец Ігар адзначыў, што тады святары былі ці не галоў ным аб’ектам карыкатурыстаў. І ў адказ на пытанне: «Дзе можа праходзіць мяжа паміж свабодай слова і ўседазволенасцю?» — амаль адразу сказаў, што большасць грамадства абураная трагедыяй у рэдакцыі парыжскага выдання, што зверскае за бойства людзей успрымаць нармальна немагчыма. Аднак, на ягоную думку, меркаван ні адносна гэтага здарэння падзяліліся: нехта асуджае, а нехта асуджае, ды пры гэтым гаворыць «але...». Айцец Ігар адносіць сябе якраз да другіх. І ягонае «але» засноўва ецца на неабходнасці адрозніваць гумар і сатыру ад здзеку. «Вера і нацыянальныя пачуцці — гэта самая тонкая матэрыя і для чалавека, і для цэлай краіны. І ставіцца да іх неабходна надзвычай асцярожна», — упэўнены ён. Для айца Ігара вера — не проста сума нейкіх перакананняў. Гэта — ягонае жыццё. 6
Апошняя кніга, якую вы прачыталі. — Маю вялікую бібліятэку духоўнай літа ратуры. Яе і чытаю. Працы якога мастака заўсёды прыцяг ваюць вашу ўвагу? — У свой час вельмі захапляўся Сезанам, а таксама кубізмам. Часта наведваю вы ставы. Мне падабаецца пазначанае та лентам мастацтва любога накірунку. Якую музыку слухаеце часцей за ўсё? — Што цікава: сустракаючыся з тымі, з кім некалі іграў, заўважыў: яны неяк засталіся ў мінулым: «Deep Purple» і па добныя каманды. Для мяне тая музыка састарэла. Мне падабаецца музыка сучас ная, любая, за выключэннем таго, што называюць расійскай папсой. Вось гэ та — катэгарычна «не»! З кім з дзеячаў мастацтва вам хацелася б шчыра пагутарыць сам-насам? — Мяне цікавіць кожная асоба. І з кож ным чалавекам мне цікава размаўляць. Якія падзеі, рэчы, асобы паўплывалі на вашу дзейнасць? — На мяне аказаў уплыў толькі Гасподзь Бог. Менавіта дзеля яго я некалі літараль на зламаў уласны лёс. Выразна адчуваю, як ён праз увесь час вёў мяне па жыцці. Назавіце тры рэчы, якія вы абавязко ва ўзялі б з сабой у падарожжа. — Заўсёды бяру з сабой ікону, малітоўнік і якую-небудзь духоўную кнігу. Ці ёсць у вас нейкі любімы выраз, афа рызм, якія дапамагаюць вам у працы? — Не, няма. Мне заўсёды дапамагае свяш чэннае пісанне, тое, што кажа Гасподзь. Уся ісціна — там. З якім акцёрам ці актрысай вам хацела ся б сфатаграфавацца? — Такой думкі ў мяне, шчыра кажучы, і не ўзнікала. Часта падыходзяць з просьбай розныя людзі, і вось з імі я фатаграфу юся ахвотна. Які сайт адчыняецца першым, калі вы заходзіце ў Інтэрнэт? — Найперш гляджу афіцыйны сайт Бела рускай праваслаўнай царквы, потым ад чыняю сайт нашага прыхода. Казачнае: назавіце тры свае жаданні залатой рыбцы. — Жаданне будзе адно: каб як мага больш людзей азірнулася на акаляючы свет, каб яны перасталі верыць у казкі адносна таго, што здарылася выпадкова некалі, мільярды гадоў назад (паўтару: нічога выпадковага ў свеце няма), каб духоўныя вочы людзей былі заўсёды шырока рас плюшчанымі. Падрыхтаваў Дзмітрый Падбярэзскі.
мастацтва 01/2015
агляды/рэцэнзіі
Францыску Скарыне прывітанне... Выстава Юрыя Якавенкі «Царства Саламона»
Таццяна Бембель
«П
адмацуйце мяне віном, яблыкамі асвяжэце мяне, бо я знемаг ла ад кахання...» Гэтыя знакамітыя радкі Францыск Скарына першым пера клаў з латыні на тую мову, якая паўтысячы гадоў таму была зразумелай большасці жыхароў Вялікага Княства Літоўскага і папярэднічала з’яўленню сучаснай літаратурнай беларускай мовы. І першым на друкаваў у ліку іншых частак Бібліі гэтыя радкі з «Песні Песняў» у 1517—1519 гадах на зразумелай людзям мове, за што ўвайшоў у гісторыю Усходняй Еўропы як выдат ны гуманіст-асветнік, а ў гісторыю Беларусі — як адзін са слупоў нацыянальнай куль туры. Слава Скарыны як мастака-ілюстратара саступае славе друкара — правадыра найноўшых інфармацыйных тэхналогій таго часу (друкарскі станок Гутэнберга) і паслядоўніка вальнадумных ідэй чэшскага рэлігійнага рэфарматара Яна Гуса. Яскравая мастацкая індывідуальнасць перашкодзіла кнігам Скарыны быць канані заванымі, пра што кажа і Васіль Сёмуха, перакладчык Бібліі на сучасную беларус кую мову: «Скарына быў свецкім чалавекам і зрабіў пераклад, на глыбокі мой жаль і да сораму ўсіх цэркваў, не прызнаны гэтымі цэрквамі да нашага часу!» Але менавіта выразна «аўтарскае» выданне Бібліі Скарынай — адна з ключавых кропак адліку на шай інтэлектуальнай і мастацкай традыцыі. Маючы перспектывай блізкае 500-годдзе перакладу і выдання скарынаўскай Біб ліі, гродзенскі мастак Юрый Якавенка прадставіў свой выяўленчы варыянт «Песні Песняў», аўтарства якой прыпісваюць цару Саламону — легендарнаму перса нажу біблейскай гісторыі. Наш знакамі ты (гэтае вызначэнне можна ўжываць ужо наўпрост) мастак-графік выканаў поўную загадак, хоць бы нават па пы таннях аўтарства, «Песню...» у выглядзе серыі віртуозных афортаў для эксклю зіўнага калекцыйнага выдання. Юрый Якавенка шчыльна працаваў з Джуліяна Якамучы, адным з самых вядо мых друкароў сучаснай Еўропы. Падоб нае прыцягвае падобнае: майстэрства мастака і майстэрства кнігавыдання ў адпаведнасці з лепшымі і самымі дара гімі, зразумела, ручнымі тэхналогіямі злучыліся ў гэтых друкаваных шэдэў рах. У 2013-м годзе «Песня Песняў» ад Якавенкі і Якамучы выйшла на італь 1. янскай, а ў 2014-м — на англійскай мо
мастацтва 01/2015
вах, тыражом па 130 асобнікаў. У якасці суправаджэння (так і хочацца сказаць — эскорту) быў выпушчаны спецыяльны шыкоўны каталог з уступным артыку лам вядомага італьянскага літаратурна га крытыка і мастацтвазнаўца Рамана Масоні. Якасць усіх складнікаў праекта дазваляе сказаць: цяпер у нас ёсць доб ры стандарт. Выданні былі зроблены ў друкарскай майстэрні «Stella» ў італьянскім гора дзе Сан-Бэнедэта-дэль-Тронта. Гісторыя заўжды ідзе па коле: Італія так ці інакш прысутнічае на гарызонце, як і ў рэне сансныя скарынаўскія часы! Выданні на абедзвюх мовах уключаюць па шэсць арыгінальных афортаў Юрыя Якавенкі з парадкавым нумарам адбітка і подпі сам аўтара на кожнай ілюстрацыі. Усё гэта неверагодна ўражвае: спецыяльна падрыхтаваная, з вытанчана-няроўнымі краямі папера, выкананы ўручную дара гі скураны пераплёт з цісненнем — усё, як рабілася некалькі стагоддзяў таму. Прадмет раскошы і калекцыянерскага зачаравання. Нават прафан ці дылетант разумее, што гэта вельмі каштоўная рэч, якую можна параўнаць хіба што з юве лірным шэдэўрам. Стылістыка афортаў адпавядае агуль най канцэпцыі — каштоўнасць у стылі глыбокага рэтра: выкшталцоныя карун кі, скань і філігрань... Дэкаратыўнасць сімвалаў і арнаментальнасць метафар. Прыгожыя, сплеценыя з целаў і раслін вянкі і букеты, але не, гэта не ікебана. Гэ та рэнесансныя арабескі плюс гатычны арнамент самага палымянага перыяду. Гэта чароўны тэхнічны сусвет: колцы круцяцца, метамарфозы здзяйсняюцца, сусветны механізм працуе як гадзіннік. Элементы якавенкаўскіх кампазіцыйвянкоў злучаюцца па прынцыпе калажа, пераплятаюцца літаральна так, як гэта адбываецца са словамі ў тканіне тэксту «Песні..»: вінаградныя лозы з ягнятамі, жаночыя грудзі з гранатавымі зернямі, кветкі з пладамі, ногі з рукамі, дзень з ноччу, профілі з торсамі, лісце з воп раткай... Сплятаюцца і ўтвараюць скла даныя бія-тэхна-канструкцыі, чытаць якія (дакладней — разгадваць) можна і як сканворды, узброіўшыся слоўнікамі міфаў і сімвалаў сусветнай культуры. Мастак па-майстэрску гуляе ў бісер, але ў той жа ступені віртуозная, як і... не хо чацца сказаць халодная... можа быць — адхіленая гульня мае некалькі полюсаў успрымання — ад бязмежнага захаплен ня і прыхільнасці да гарачага адмаў 7
»
Маючы перспектывай блізкае 500-годдзе перакладу і выдання скарынаўскай Бібліі, гродзенскі мастак Юрый Якавенка прадставіў свой выяўленчы варыянт «Песні Песняў», аўтарства якой прыпісваюць цару Саламону — легендарнаму персанажу біблейскай гісторыі.
лення. Гэта добра, бо ёсць пра што га варыць: прадмет варты таго, каб на яго прыкладзе закрануць больш агульныя праблемы, скажам, мастацтва нашага ча су ў Беларусі ці нашай пераломнай эпохі ўвогуле. Юрый мае не толькі дзясяткі міжнародных і айчынных узнагарод, але і адзін з самых дарагіх прызоў, якім у свеце могуць пахваліцца нямногія, — аўтапартрэт Рэмбранта, аддрукаваны з дошкі вялікага галандца. Паколькі пы танні майстэрства, тэхнікі, агульнай ку льтуры ў дадзеным выпадку сумневаў не выклікаюць, то можна перайсці на іншы ўзровень абмеркавання і пагутарыць пра сутнасць выказвання мастака. У агульным хоры фанатаў і прыхільнікаў кантрастам гучыць пара-тройка галасоў, што фармулююць непрыманне самадас татковай, як бы адхіленай ад прадмета віртуознасці файнага майстра Якавенкі, а таксама папрокі ў тым, што за поўным канкрэтыкі апісаннем зямной любові і прыгажосці мастак недастаткова ясна паказаў: «Песня Песняў» насамрэч ёсць
2. 8
метафарай любові чалавека да Бога і Бога — да свайго твора. «А на малюнках набор мёртвых сімвалаў і эмацыйны за няпад, да таго ж яшчэ і прыгожа падне сены! Сумна...» (цытата з «Фэйсбуку»). Ды не, не сумна. Тое, што з’яўляюцца розныя варыянты інтэрпрэтацый «Пес ні Песняў» — натуральна. Твор існуе толькі тады, калі ён кімсьці пражыва ецца, ка лі на ра джа ецца зноў і зноў у
3.
чыімсьці ўяўленні, услед за тысячамі папярэднікаў. Але няхай іх будзе хоць дзясяткі тысяч! Твор мёртвы, пакуль не ажыве на час сустрэчы з тым, хто ўспрымае яго тут і цяпер — ці то чыта ецца верш, ці то выконваецца музычны твор, ці то экспануецца карціна, ці то адбываецца спектакль... Пражыванне, яно ж інтэрпрэтацыя, — спосаб жыцця для культуры. Адпаведна, разнастай насць інтэрпрэтацый — адзін з паказ чыкаў яе развітасці. На працягу 2013— 2014 гадоў Юрый Якавенка паказваў «Песню Песняў» цара Саламона ў двух варыянтах ілюстравання арт-кнігі, ра біў свой унёсак у культуру Беларусі. Што тычыцца абранага мастаком ха рактару трактоўкі, сам Юрый Якавенка
кажа: «Паглядзіце, як гэтую тэму выра шалі Далі, Шагал, Вундэрліх, зірніце на гравюры ХVІІ—ХVІІІ стагоддзяў. Я стараюся шукаць сваё рашэнне. Пакуль я яшчэ не ў сілах дыктаваць свае ўмовы выдаўцам, таму стварэнне кнігі — сумес ная праца з улікам усіх пажаданняў. Тут было заданне — стварэнне Раю». Вяртаючыся да вызначэння «набор мёртвых сімвалаў», можна дадаць на ступнае: сімвалы не бываюць мёртвымі самі па сабе, яны могуць проста спаць. Прычыны таго, што яны не прачына юцца пад позіркам гледача, — розныя і зыходзяць з абодвух бакоў. Але праўда тут і тое, што гарачы спантанны жэст, эмацыйны выбух — вялікая рэдкасць у мастацтве Беларусі наогул і ў графіцы ў прыватнасці. Экспрэсіяністаў у нас вельмі мала, практычна няма. А калі ёсць, яны сыходзяць у іншыя прасторы (Суцін — адзін з прыкладаў) або існуюць насуперак, перпендыкулярна, іх не ві даць. Гэта не добра і не кепска, гэта — да дзенасць. Мяркуючы па панараме наша га мастацтва ў цэлым, гэта асаблівасць светаўспрымання: метадычна, спакой на, кантралюючы дыханне, трымаючы доўгія дыстанцыі, часам здзяйсняючы тэхнічна неверагоднае... Нездарма ў мі нулым з тэрыторыі сучаснай Беларусі выйшла (і вывезена! — напрыклад, у Ра сію) мноства віртуозных разьбяроў па дрэве, арнаментальшчыкаў, майстроў дэ ка ра тыў най разь бы. А ў наш час за мяжой працуе так шмат камп’ютарных талентаў і геніяў, якія ціха папаўняюць сіліконавыя даліны тых краін, дзе пра лягаюць горныя фінансавыя хрыбты. Што тычыцца перакладу «Песні Пес няў» на вы яўлен чую мо ву, то се рыя афортаў Юрыя Якавенкі — не першая ў гісторыі мастацтва Беларусі і навако льнага культурнага рэгіёна. Самыя вя домыя мастакі-папярэднікі з тых, хто інтэрпрэтаваў ды інтэрпрэтуе «Пес ню...», бліжэйшыя пасля Скарыны да Юрыя Якавенкі тэрытарыяльна і па часе, — гэта класік літоўскай графікі Стасіс Красаўскас і класік беларускай графікі Арлен Кашкурэвіч. Яшчэ мож на ўзгадаць Міхала Сеўрука, які бліскуча трактаваў біблейскія сюжэты — «Кнігу Рут», напрыклад. Юрыю Якавенку ўда лося годна вытрымаць выпрабаванне і, устаўшы ў шэраг выбітных папярэд нікаў-мастакоў, застацца самім сабой, стварыць арт-прадукт найвышэйшага кшталту, даць камертон якасці і малод шым, і старэйшым калегам-сучаснікам.
мастацтва 01/2015
4.
Вар та адзна чыць, што Юрый Яка вен ка ахвотна прымае і іншыя выклікі па пярэднікаў, спрабуючы свае сілы на вядомых класічных творах, вакол якіх створаны бліскучыя прыклады інтэр прэтацыі. Так, апярэдзіла серыю да «Песні Песняў» праца над графічны мі лістамі да паэмы Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра» (2009), якую таксама ілюстраваў Арлен Кашкурэвіч. Асобнікі кнігі з арыгінальным тэкстам на латыні і ілюстрацыямі Якавенкі былі паднесе ны ў якасці падарунка ад Беларусі Папе Рымскаму Бенедыкту XVI, а пазней — каралеве Вялікабрытаніі Елізавеце II. У дадзеных праектах быў адпрацаваны
мастацтва 01/2015
фармат партнёрства з Джуліяна Якаму чы і прыватным выдавецтвам «Stella», потым паспяхова працягнуты ў «Песні Песняў». Пасля прэзентацыі ў Гродне, дзе жы ве і пра цуе Юрый Яка вен ка, «Пес ня Песняў» была прадстаўлена ў рамках яго персанальнай выставы «Царства Саламона» ў Нацыянальнай бібліятэ цы Беларусі сумесна з галерэяй графікі «Кніжны салон» у асобе яе дырэктара Алы Зміёвай. «Кніжны салон», якому нядаўна споўнілася 5 гадоў, — новы для нашай сталіцы фармат сумяшчэння га лерэі, якая спецыялізуецца на графіцы, у тым ліку кніжнай, з кніжным салонам
і клубам бібліяфілаў-калекцыянераў, а таксама выязнымі арт-акцыямі. Гэтая прыватная ініцыятыва стваральніцы і гаспадыні «Кніжнага салона» Алы Змі ёвай надала ў апошні час новы імпульс графічнай супольнасці Беларусі, пра паноўваючы тыя формы ўзаемадзеяння га ле рэі і мас та коў, якія не так час та, як хацелася б, сустракаюцца на нашых прасторах з прычыны вельмі малога на агульным фоне сегмента прыватных інстытуцый і свабодных куратараў. Ала Зміёва прэзентуе мастакоў-графікаў з Беларусі на замежных спецыялізава ных выставах, з’яўляецца ініцыятарам, аўтарам ідэі і куратарам бібліяфільскага выдання «Беларускі ex libris». У выпуск, прысвечаны творчасці Якавенкі ў гэ тым «малым» жанры графікі, увайшла яго серыя экслібрысаў «Руны». Выданне і ўключаныя ў яго працы былі таксама прадстаўлены ў Нацыянальнай біблі ятэ цы як да да так да асноў най падзеі. У цэлым у экспазіцыі дэманстравалася больш за 100 афортаў, выкананых мас таком з 2007 па 2013 год. Надзвычай адукаваны чалавек, асвет нік і гуманіст Францыск Скарына ве даў, што пра агульны ўзровень культу ры асобна ўзятай супольнасці — няхай гэта будзе сацыяльная праслойка альбо цэлая краіна — можна ў вялікай ступені меркаваць па тым, як яна «перастрава вала» агульную класіку, базавыя творы, што змяшчаюць універсальныя культур ныя коды, а таксама — уласную аўтэнты ку. Гэтае засваенне і ёсць, па сутнасці, найважнейшай часткай сучаснага руху культуры. Сярод універсальных кодаў адным з ключавых з’яўляецца паняцце Любові — адсюль адвечная цікавасць да «Песні Песняў». Яе інтэрпрэтацыі, тлу мачэнні і аўтарскія прачытанні паўста вацьмуць зноў і зноў, бо заўсёды будуць страшэнна сучаснымі і па-сучаснаму страшэннымі словы: «...Пячаткай мяне пакладзі на сэрца сваё, пакладзі на рукі, як пярсцёнак: бо каханне, як смерць — моц нае; рэ ўнасць, як пек ла — лю тая; стрэлы яго — стрэлы вогненныя; яно — полымя непагаснае» (пераклад Васіля Сёмухі).
1. Ева. Афорт. 2013. 2. З серыі «ЕВАнгелія». Афорт. 2013. 3. З серыі «Алфавіт». Афорт. 2013. 4. З серыі «Карты Таро». Афорт. 2013. 9
агляды/рэцэнзіі
Музычны турнір для віртуозаў V Міжнародны конкурс піяністаў «Мінск — 2014»
А
Ірына Гарбушына
пошні месяц мінулага года стаў сапраўдным святам для аматараў і фана таў фартэпіяннай музыкі. Менавіта ў снежні ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі праходзіў конкурс піяністаў «Мінск — 2014». Традыцыйна час ткай назвы спаборніцтва з’яўляецца год яго правядзення: першы адбыў ся ў 1996-м, далей ён ладзіўся ў 2000-м, 2005-м, 2010-м. У апошнім конкурсе прынялі ўдзел 49 піяністаў з 10 краін. Нягледзячы на маладосць (сярэдні ўзрост 22—23 гады), за плячамі практычна ў кожнага — некалькі спаборніц тваў, званні лаўрэатаў і дыпламантаў, стыпендыятаў розных фондаў па падтрымцы талентаў. Міжнароднае журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава складалася з мэтраў фартэпіяннага мастацтва, якія прадстаўлялі музыч ныя ВНУ сваіх краін — Арменіі, Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі. Асабліва прыемна, што ўсе туры адбываліся ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі, гэта дазволіла пашырыць кола слухачоў. А публікі на ўсіх конкурсных праслухоў ваннях было нямала. Цікавасць да музычных турніраў нарадзілася ў далёкія часы і дагэтуль не страціла сваёй актуальнасці. Безумоўна, конкурс — гэта выпрабаванне не толькі прафесійных якасцей, выканальніцкай волі, але і нервовай сістэмы, пра верка яе на трываласць. На некага атмасфера суперніцтва дзейнічае прыгнятальна, іншага ж, наадварот, стымулюе. Конкурс у сферы мастацтва, у адрозненне ад спартыўных спаборніцтваў, не мае віда вочных бясспрэчных доказаў перавагі аднаго ўдзельніка над іншым. Здавалася б, га лоўны чыннік — дакладнасць выканання паводле аўтарскага, кампазітарскага тэксту, ігра без памылак і збояў. Аднак нават калі ўсё сыграна быццам удала, гэтага недастат
1. 10
кова, каб скарыць розум і сэрца слухачоў і журы. Якія ж тады крытэрыі ацэнкі вы канаўцы, што прывядзе яго да поспеху? Буй ны кон курс у трох ту рах прад угле джвае, што піяніст павінен выявіць сябе рознабакова: прадэманстраваць вірту ознасць, тонкасць і разнастайнасць гука вядзення, валоданне рознымі музычны мі стылямі. Задача «Мінск—2014» у тым, каб выявіць выканаўцаў шматгранных, таленавітых, неардынарных. Нетрыві яльная праграма гэтаму спрыяе. У 1-м туры выконваўся класічны твор (па ўмовах гэта не павінна быць саната), два віртуозныя мастацкія эцюды і твор бела рускага кампазітара з асобнага пераліку. Ідэя прапагандаваць айчынную фартэ піянную музыку сталася для конкурсу традыцыйнай. Гэтым разам фаварытам канкурсантаў зрабіўся Паланэз рэ мінор Станіслава Манюшкі. Прагучала мнос тва інтэрпрэтацый фартэпіянных тран скрыпцый айчыннай сімфанічнай і сцэ нічнай музыкі, напісаных старшынёй журы Ігарам Алоўнікавым. Музыкант заснаваў уласны прыз за лепшае выка нанне сваёй транскрыпцыі, які быў уру чаны лаўрэату III прэміі конкурсу Ганне Грот (Расія). Піяністка іграла два фраг менты з балета «Апошні інка» Сяргея Картэса — Ігара Алоўнікава. Раяль пад яе пальцамі перадаваў моц сімфанічнага аркестра, выкананне вылучалася яркім артыстызмам і тэатральнасцю, што да зволіла канкурсантцы бліскуча ўвасо біць жанр фартэпіяннай транскрыпцыі. Складанае акустычнае асяроддзе, у якое трапляюць выканаўцы, іграючы ў не знаёмай зале, патрабуе дапамогі звонку. Добра, калі побач ёсць настаўнік, які можа падказаць нюансы педалізацыі, гукавога балансу. А калі яго няма? І тут пэўныя цяжкасці для канкурсантаў былі звязаны з выкананнем класікі. Нярэдка яна гучала залішне «рамантызаванай» з-за злоўжывання педальнай тэхнікай і занадта вялікім захапленнем crescendo і diminuendo, гэ та не ўлас ці ва са чы ненням таго перыяду. Але былі выпадкі вельмі ўдалыя, калі выканаўца «трапляў у стыль». Тут хацелася б адзначыць вы кананне дыпламантам конкурсу Віталём Старыкавым (Расія) Aндантэ з варыяцы ямі фа мінор Ёзафа Гайдна, бо піяніст стварыў надзіва арыгінальную інтэрпрэ тацыю класіка. «Буру і націск» музыкі Людвіга ван Бетховена (Пятнаццаць варыяцый з фугай, опус 35), выразны пругкі рытм і валоданне формай твора як адзіным цэлым прадэманстраваў у
мастацтва 01/2015
сваёй ігры лаўрэат II прэміі Аляксандр Данілаў (Беларусь). А вось у трактоўцы эцюдаў часам заўважалася тэндэнцыя абіраць вельмі хуткія тэмпы. Здараліся на конкурсе яркія моманты, калі хуткасць ігры выводзіла твор на но вы ўзровень і дазваляла пачуць яго ў ня звыклым і новым гучанні, якое здзіўляла і ўражвала. Такімі якасцямі было адзна чана выкананне Эцюда опус 10 №7 Фры дэрыка Шапэна Дзінай Івановай (Расія) і «Кампанелы» Феранца Ліста дыпла мантам конкурсу Анатолем Касцючэн кам (Украіна). Цікава, што сярод эцюдаў найбольш часта на конкурсе выконваўся актаўны Эцюд сі мінор опус 25 №10 Ша пэна. У плане інтэрпрэтацыі асаблівую цікавасць уяўляла яго лірычная сярэд няя частка, дзе кожны канкурсант тлу мачыў поліфанічную фактуру па-свойму. Хтосьці аддаў перавагу больш абагуль ненай ігры, хтосьці шчодра смакаваў лі ніі падгалоскаў, высвятляючы, падобна пражэктару, розныя іх правядзенні. У 1-м туры быў прадстаўлены розны выканальніцкі ўзровень удзельнікаў, паколькі ў конкурсе традыцыйна ня ма ўступнага ўнёску і адбору па аўдыя- і відэазапісах. У 2-гі тур журы адабрала 19 удзельнікаў, значыць, крыху больш траціны ад агульнага ліку. Выканаўцам быў дадзены карт-бланш у выбары пра грамы, дарэчы, даволі працяглай — 4550 хвілін па рэгламенце. Ва ўмовах спа борніцтва і хвалявання гэта далёка не лёгкае выпрабаванне! Рэпертуар быў, з аднаго боку, прадказальны: прагучалі та кія конкурсныя хіты, як «Начны Гаспар» Марыса Равеля і «Ісламей» Мілія Бала кірава. Але разам з тым былі выкананы цікавыя і рэдкія для конкурсаў сачынен ні: Першая саната Сяргея Рахманінава, 24 прэлюдыі Шапэна. Некалькі канкурсантаў абралі такое складанае канцэптуальнае сачыненне, як Саната сі мінор Ліста. А вось сучас най музыкі авангарднага кірунку прад стаўлена не было. Такія опусы пакуль вельмі мала інтэграваны ў цяперашні рэпертуар фартэпіяннай школы постса вецкай прасторы. Вялікім тэмперамен там вызначалася ігра лаўрэата II прэміі конкурсу Рамана Касякова (Расія). Гэта выяўлялася і ў трактоўцы малых форм (Накцюрн і Вальс-скерца Пятра Чайкоў скага), і ў буйным сачыненні (Першая саната Рахманінава). Велізарны дыяпа зон градацый гуку ад найтонкага piano да грандыёзнага forte надавалі яго інтэр прэтацыі асаблівы магнетызм.
мастацтва 01/2015
2. Менавіта тое самае «валоданне гукам» і сведчыць пра адметнасць. Часам нека торыя канкурсанты прымушалі слухачоў забыцца, што раяль — гэта інструмент з малаточкавай механікай. У кампазітар скім тэксце закладзена вялікая разна стайнасць трактовак твора. І ад піяніста часам патрабуецца пераадолець стэрэа тыпы гукавога вобраза, па-новаму зір нуць на сачыненне, угледзецца ў тэкст. «Кантактуйце болей з партытурамі, чым з віртуозамі», — пісаў у сваіх незабыўных «Жыццёвых правілах для музыкантаў» Роберт Шуман. Свежая трактоўка сачы нення, свежы погляд, які прымушае слу хаць, праява ўласнай індывідуальнасці сталі тымі крытэрыямі, якімі кіравалася журы падчас адбору фіналістаў. Дзякуючы таму, што некаторыя творы ў праграмах піяністаў супадалі, можна было прасачыць за тым, як адрозніва юцца іх трактоўкі, прычым нярэдка «па гарачых слядах». У гэтым плане адмыс ловым чынам была пабудавана праграма апошняга конкурснага дня, дзе быў вы кананы чатыры разы запар Першы кан цэрт Чайкоўскага. Як адзначыў Юрый Гільдзюк, адзін з сябраў журы, мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі, «такім чынам мы пачалі святкаваць будучы 155-гадовы юбілей Чайкоўскага». У 3-м туры конкурсу музыканты павінны былі выконваць канцэрт для фартэпі яна з аркестрам. Тут ад піяніста патра буюцца не толькі якасці добрага саліста, але і здольнасць чуйна слухаць аркестр, іграць у ансамблі. Не ўсе фіналісты змаг лі прадэманстраваць гэтыя якасці. Часам піяністу, які мае ўласную канцэпцыю, што адрозніваецца ад традыцыйнай, складана прыстасавацца да аркестра, які заключае ў сабе абагульняючы пача
так і дыктуе пэўныя правілы выканання. У такіх выпадках патрабуецца больш рэ петыцый, а ва ўмовах конкурсу, калі часу на сыгрыванне мала, гэта амаль недасяж на. І тым не менш фінал атрымаўся яркім і выразным. Дзівосную арганічнасць у стасунках з аркестрам прадэманстраваў лаўрэат I прэміі конкурсу Андрэй Іваноў (Беларусь), які выканаў Першы канцэрт Чайкоўскага. Яркасць ігры ў сольныя мо манты і ўменне зліцца з аркестрам, сысці на другі план, не страціўшы пры гэтым патрэбнага гукавога балансу, дазволілі выявіць у ім выдатнага ансамбліста. Вір туознасць была ў яго не мэтай, а сродкам. Выразнасць фактуры, фразіроўкі і ўсіх выканальніцкіх намераў музыканта да зволілі стварыць інтэрпрэтацыю, у якой існуе вялікая ступень аб’ектыўнасці. У дзень закрыцця конкурсу ў зале быў аншлаг. У заключных прамовах Юрый Гільдзюк і Ігар Алоўнікаў адзначылі, што ўзровень апошняга спаборніцтва у параўнанні з папярэднім значна ўзрос. На цырымоніі ўзнагароджання пера можцаў, апроч конкурсных прэмій, былі ўручаны спецыяльныя прызы: Аляксан дру Данілаву ад кафедры спецыяльнага фартэпіяна як лепшаму на конкурсе сту дэнту Акадэміі музыкі і Алене Кавалевіч ад Беларускага саюза музычных дзеячаў як самай маладой удзельніцы турніра. У заключным канцэрце ігралі ўсе фіна лісты — тыя, хто атрымаў званні дыпла мантаў і лаўрэатаў. І на сцэну яны выхо дзілі ўжо ў сваім новым статусе. 1. Андрэй Іваноў (Беларусь), лаўрэат I прэміі. 2. Ганна Грот (Расія), лаўрэат III прэміі. Фота Сяргея Ждановіча. 11
агляды/рэцэнзіі
Ад канцэптуалізму да папулізму XXVII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску
С
Святлана Уланоўская
ёлета віцебскі IFMC аказаўся нечакана зорным для беларускіх удзельні каў: большасць з іх не толькі трапіла ў фінал міжнароднага конкурсу, але і атрымала ўзнагароды. На прыз «За таленавіты дэбют» гомельскаму гур ту «Х-перыменты» журы нават ахвяравала грошы з уласных кішэняў! Зда ецца, можна ўзрадавацца такому прарыву айчыннага contemporary dance, бо яшчэ некалькі гадоў таму лічаныя адзінкі маглі дайсці да фіналу. На гэтую ака лічнасць звярнуў увагу сустаршыня журы Юрый Траян: «Раней разрыў паміж танца вальным майстэрствам беларусаў і замежнікаў быў вельмі адчувальны, а цяпер бара цьба абсалютна роўная». Што ж гэта за такія бліскучыя дасягненні? Галоўнай адметнасцю XXVII IFMC стала пашырэнне ўласных мастацкіх, жанравастылёвых межаў. Калейдаскоп фестывальных падзей ахапіў не толькі заўсёдныя фотавыставы, майстар-класы, лекцыі замежных спецыялістаў, прэс-канферэнцыі, гасцявыя канцэрты, але і прэзентацыю жывапісных твораў вядомага беларускага мастака Анатоля Кузняцова. Імправізаваная гульня колераў, плямаў і ліній, форм і фактур на абстрактных палотнах майстра нараджала энергію руху, рытміку прасто ры, пластычную дынаміку, што ўспрымалася адмысловым візуальным кантрапунк там да танцавальных паказаў форуму. Яшчэ адной навіной стаўся монаперформанс «У Віцебску Малевіча і Шагала». Ягоным аўтарам і камічным героем у клоўнскім адзенні выступіў... Клаўс Рыхтэр, паважаны сябра журы, прафесар Вышэйшай школы тэатра і танца ў Нойсе (Германія). Новаўвядзенні закранулі і характар уз нагароджання пераможцаў конкурсу. Сёлета арганізатары вырашылі адмовіцца ад традыцыйных намінацый «Аднаактовы балет» і «Харэаграфічная мініяцюра». Кан курсанты змагаліся за Гран-пры і I, II і III прэміі. Шырокую геаграфію танцавальных кампаній з ЗША, Ізраіля, Іспаніі, Швецыі, Эстоніі, Італіі, Вялікабрытаніі, Расіі, Украіны прадставілі гасцявыя паказы. Вы ступы запрошаных калектываў даюць цудоўную мажлівасць пазнаёміцца не толькі з іншым спосабам мастацкага мыслення, але і з тэндэнцыямі, якія пануюць у за межным contemporary dance. Паказальным у гэтым сэнсе стаў спектакль «Разбіты» гурта «Гандзіні жанглююць» (Лондан). Сінтэз танца, тэатра і цырка, прадстаўлены ў пастаноўцы Шона Гандзіні, — адзін з трэндаў у развіцці сусветнага харэаграфіч нага мастацтва. Прыёмы акрабатыкі, contemporary dance і клаў на ды вы ка рыстоўвае ў сваіх спектаклях амерыка нец Мозес Пендлтан; элементы цырка, кабарэ, ілюзіёна прыўносіць у танец французскі пастаноўшчык Філіп Дэ куфле. Аднак бадай самы знакаміты прыклад «цыркізацыі» харэаграфіі — кітайскі балет «Лебядзінае возера», дзе класічная лексіка неаддзельная ад акра батычных і трукавых камбінацый. У спектаклі «Разбіты» артысты ўвесь час жанглююць. Але гэта не ператварае відовішча ў чарговае цыркавое шоу. На 1. першы план выходзіць менавіта плас 12
2. тычны складнік — вобразны, насычаны псіхалагічнымі нюансамі танец. Гледа чы сталі сведкамі віртуознага «мантажу атракцыёнаў», параду эксцэнтрычных гэгаў, камічных і напружана-драматыч ных адначасова. Кантрасныя нумары, тым не менш, не рассыпаліся на аскепкі, а стваралі непарыўны сэнсавы ланцужок гісторый-варыяцый на тэму чалавечых узаемаадносін. Разбітым тут аказвалася не толькі каханне, але і цэлае жыццё. Яшчэ адной лейттэмай спектакля стала творчасць Піны Бауш, да пастаноўчай эстэтыкі якой адсылала многае: размы ванне межаў паміж танцам і так званым «не-танцам», актыўнае выкарыстанне паўсядзённых рухаў і натуралістычных дэталяў, балансаванне на мяжы трагедыі і клаўнады, нарэшце, тыповыя для Бауш рэтра-мелодыі ў якасці музычнай асно вы пастаноўкі. Іншы варыянт сінтэзу прапаноўваў спек такль «Назва наступнай песні» кампаніі «Andersson Dance» (Стакгольм). Створа ная на памежжы танцавальнага тэатра і моднага сёння візуальнага тэатра, паста ноўка Ар’яна Андэрсана нагадвала ажы лыя выявы Сярэднявечча з іх рэзкай святлаценню, сакральнай сімволікай мізансцэн. Героі гэтай медытатыўнай, гіпнатычнай па атмасферы дзеі нібыта выходзілі з Ракі часу і, распавёўшы свае гісторыі, зноў вярталіся ў яе. Прэм’ерай новага балета парадаваў «Fine Five Dance Theatre» (Талін). Адна актовы спектакль «...І сіні» ў харэаграфіі Рэнэ Номіка, Цііны Олеск і артыстаў тэ атра — пластычны роздум на тэму страху. Мастацкае вырашэнне вылучалася стро гай, аскетычнай прастатой, дзе не было ні пастановачных эфектаў, ні звыклай наратыўнасці, ні меладраматычных ка лізій. Дысцыпліна эмоцый, памножаная на геаметрычную логіку ансамблевых
мастацтва 01/2015
кампазіцый, сугестыўнасць сцэнічных прыёмаў агалялі глыбінную энергетыч ную плынь дзеяння і апелявалі да пад свядомасці гледача. Феномен страху да следаваўся аўтарамі на розных узроўнях: фізіялагічным, эмацыянальна-псіхала гічным, камунікатыўным, сацыяльным, але найперш экзістэнцыяльным — як стан, універсальны для чалавека. Неза лежна ад яго полавай, нацыянальнай і гістарычнай прыналежнасці. Гэты ма тыў знаходзіў увасабленне і ў музыцы, дзе мелодыі ў духу Сярэднявечча ядналі ся з электронна-санарыстычнымі гармо ніямі, і ў вырашэнні касцюмаў, у якіх гіс тарычныя дэталі суседнічалі з сучасным кроем. Усё гэта стварала цэльны і моцны мастацкі вобраз спектакля. Прэм’еру прадставіў таксама «Кіеў ма дэрн-балет» Раду Паклітару. Балет «Жан чыны ў рэ міноры» вабіць найперш дзі воснай музычнасцю харэаграфічнай дзеі. Складаны танцавальны малюнак з перапляценнем групавых і сольных партый, кантрапунктычным узаемадзе яннем пластычных галасоў цалкам рэза нуе з поліфанічнай фактурай бахаўскага Канцэрта № 1 для клавіра з аркестрам. Аднак пазітыўнасць уражанняў зніжала ся трывіяльнасцю тэмы і яе ўвасаблен нем — дэкларатыўным, пазбаўленым ме тафарычнасці. Успрыманне спектакля не патрабавала ад гледача ніякіх інтэлек туальных рэфлексій. Цэнтральная падзея IFMC — міжнарод ны конкурс сучаснай харэаграфіі — ура зі ла най перш ліч ба мі. З бо льш як 55 прэтэндэнтаў абралі 33. Найвялікшыя сумневы выклікала якасць. Можна, вя дома, колькі заўгодна казаць, маўляў, уз ровень спаборніцтва ўзрос. Калі мець на ўвазе толькі выканальніцкі складнік, то цяжка з гэтым не пагадзіцца: добрую тэхнічную форму дэманструюць цяпер амаль усе. Аднак сучасны танец — гэта не толькі засвоены адпаведны тэзаўрус, але і адмысловае мысленне — ёмістае, канцэптуальнае, антысістэмнае, накі раванае на эксперымент і крытычнае стаўленне да рэчаіснасці. Што нам пра паноўваў у гэтым сэнсе апошні IFMC? Інфантылізм і банальнасць думкі, кампі лятыўнасць лексічных камбінацый, што вандравалі з твора ў твор, дэвальвацыю аўтарскага выказвання. Можна радавац ца перамогам беларускіх харэографаў, але яны сведчылі не пра высокую мастац кую якасць работ, а пра адсутнасць канку рэнцыі. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: быў конкурс ці толькі яго імітацыя?
мастацтва 01/2015
3. Яшчэ адна заўважная тэндэнцыя апош ніх год — схі ль насць да эстрад нас ці. Многія ўдзельнікі дэманстравалі ну мары, якія цудоўна глядзеліся б у шоу «Танцы з зоркамі» або выглядалі б як песенныя падтанцоўкі, але не мелі да чынення ні да contemporary dance, ні да сучаснага балета. Слушнае меркаванне на гэты конт выказаў сябра экспертна га савета Аат Хаўгее (Галандыя): «Сярод конкурсных работ я не ўбачыў сучаснага танца. Большасць кампазіцый адпавя дала забаўляльнай эстэтыцы». І гэта не выпадковае назіранне, а канстатацыя факта. Бо як тады растлумачыць тую не дарэчнасць, што пастаноўка Ганны Кар зюк («SKVO’s Dance Company», Мінск) «Я ў N-ай ступені», адна з нямногіх экс перыментальных работ у стылістыцы contemporary dance, нават не прайшла ў фінал? У гэтым сэнсе ўручэнне Вользе Скварцовай спецыяльнай прэміі экспер тнага савета «За ўклад у развіццё бела рускага contemporary dance» выглядала жэстам маральнай кампенсацыі. Сярод нямногіх выключэнняў з эстрад на-забаўляльнага мэйнстрыму — ушана ваная Гран-пры кампазіцыя «Nil» у па станоўцы Аяка Хабата (Токіа). Дуэтны нумар, назва якога перакладаецца як «пустата», «нішто», вылучаўся канцэп туальнай змястоўнасцю, драматургічнай завершанасцю, змрочнай містычнасцю атмасферы, дзівоснай арганікай целадумкі і дакладнасцю кожнага руху. Спек такль прымушаў задумацца пра гвалт над асобай, маніпуляванне іншым дзеля ўласных мэтаў. Пустату, нулявы стан свя домасці тут увасабляла танцоўшчыца, якую манструозны герой нібыта напаў няў уласнай дэманічнай энергетыкай. Тэма пустаты атрымала нечаканы працяг у мініяцюры Сяргея Мікеля «Вальс для гардэробнай молі» («BGAM
Company», Мінск). На жаль, фі ла соф ска-метафарычны па задуме і яе плас тычным увасабленні, багаты на арыгі нальныя лексічныя камбінацыі, цудоўна выкананы нумар не прайшоў у 2-гі тур фіналу па крыўднай прычыне: салісты Вялікага тэатра Людміла Хітрова і Кан станцін Геронік былі тэрмінова выкліка ны танцаваць балет «Лаўрэнсія», які не запланавана ўключылі ў афішу. Віцебскі фестываль як адзін з найбуй нейшых форумаў сучаснага танца на ўсёй постсавецкай прасторы заўсёды задаваў арыенціры, паказваў напрамкі, якімі варта рушыць маладым харэогра фам. Ад нак тое, што ад бы ва ецца на IFMC апошнім часам, больш нагадвае дэзарыентацыю. Паказальнымі ў гэтым плане сталі словы адной з расійскіх удзельніц конкурсу: «Я шмат чула пра гэ ты фестываль і ўражана яго маштабнас цю. Аднак, пабачыўшы фінальныя рабо ты, пераканалася, што трэба забыцца на пошук і эксперымент, не “замарочвац ца” з арыгінальнай канцэпцыяй. Трэба ўзяць банальны сюжэт, прыемную музы ку, пазбаўленую аўтарскай інтэрпрэта цыі лексіку — і ты патрапіш у фармат». Вельмі прыкра чуць такі водгук у адносі нах да фестывалю, які цягам многіх год пазбаўляўся свайго эстраднага мінулага і ўпарта крочыў у бок канцэптуальнай харэаграфіі. Куды рушым далей? Няўжо наперад у мінулае? 1. «Nil». Харэаграфія Аяка Хабата. Ayaka Habata & Cotara Ito Dance Company. Токіа. 2. «Андэграўнд». Харэаграфія Раду Паклітару. «Кіеў мадэрн-балет». Кіеў. 3. «Жанчыны ў рэ міноры». Харэаграфія Раду Паклітару. «Кіеў мадэрн-балет». Кіеў.
Фота Сяргея Серабро. 13
агляды/рэцэнзіі
Як гэта — быць не ў кантэксце? IV Біенале жывапісу, графікі і скульптуры
С
Андрэй Янкоўскі
аюз мастакоў правёў біенале «Формазмест-703». Экс пазіцыя заняла ўсе залы мінскага Палаца мастацтва: дэманстравалася больш за 500 твораў, зробленых жывапісцамі, графікамі і скульптарамі за апошнія два гады. Загадкавая лічба 703 у назве азначала колькасць дзён, што прайшлі з папярэдняй прэзентацыі «urbi et orbi» дасягненняў беларускага выяўленчага мастацтва, якая мела мінорную на зву «Тэстамент». Для многіх еўрапейскіх культурных сталіц стала добрай трады цыяй рэгулярна ладзіць маштабныя міжнародныя экспазіцыі сучаснага мастацтва. Самай знакамітай з іх лічыцца Венецы янскае біенале, але падобныя выставы перыядычна прахо дзяць у Германіі, Іспаніі і іншых краінах. Накшталт Алімпійскіх гульняў у спорце і найбуйнейшых кінематаграфічных фесты валяў, гэтае мерапрыемства звычайна мае высокі міжнародны статус і часта падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні. Акрамя цікавай выставачнай праграмы, арт-біенале мусіць генераваць новыя ідэі, выяўляць найбольш актуальныя праблемы мастац тва і, нарэшце, станавіцца модным месцам, прызначаным для сустрэч мастакоў, куратараў, крытыкаў, калекцыянераў, гале рыстаў і людзей, якія цікавяцца сучаснай культурай. Праз шырокі дыяпазон падачы матэрыялу, актыўнае між народнае ўзаемадзеянне біенале спрыяе агульнаму працэсу глабалізацыі і камунікацыі, ствараючы адзіную культурную прастору. Больш паспяховаму правядзенню мерапрыемстваў дапамагаюць інстытуцыі, якія не толькі каардынуюць праект, але і аналізуюць яго недахопы, а таксама плануюць далейшае развіццё. У выніку біенале становіцца структурай, створанай для падтрымкі культуры і фармавання новых каштоўнасных крытэрыяў у сферы мастацтва. Беларускі саюз мастакоў ладзіць свой «працягнуты ў будучы ню» біенальны праект з 2008 года. Назва папярэдняга біена ле — «Тэстамент» (ад лац. testari — засведчыць) — азначала «духоўны запавет». Падзея была прысвечана памяці заўчасна пайшоўшага ад нас восенню 2012 года вядомага мастака Сяр гея Цімохава, які быў пачынальнікам гэтага руху. Паводле задумы Леаніда Хобатава, які замяніў Цімохава на пасадзе намесніка старшыні Саюза мастакоў па выставачнай дзейнасці, ІІІ Біенале «Тэстамент» павінна было ператварыц ца ў эксперыментальную форму адкрытай творчай лабарато рыі, а залы Палаца мусілі зрабіцца вялікай майстэрняй, дзе аўтары ўвасаблялі б свае арт-аб’екты і рыхтавалі іх для экспа зіцыі наўпрост на вачах наведнікаў. Зазвычай прыхаваныя рэ чы сталі б галоўным візуальным атракцыёнам, падчас якога адбывалася непасрэдная размова з мастаком. 14
1. Не ўсё, што было задумана, атрымалася. Але пазначаны век тар развіцця выклікаў і ў наведнікаў, і ва ўдзельнікаў вялікую цікаўнасць і надзею на выхад за межы фармату справаздачнай выставы з развешанымі па сценах творамі. На жаль, пасля знаёмства з экспазіцыяй IV Біенале жывапісу, графікі і скульптуры «Формазмест-703» можна канстатаваць, што надзеі не спраўдзіліся. У развіцці фэсту адбылася самая сапраўдная «прабуксоўка». Чаму так? Па-першае, праект быў арганізаваны толькі за ўласныя сродкі Беларускага саюза мастакоў, у выніку шмат што — напрыклад, адсутнасць суправаджальных мерапрыемстваў ці хоць у не чым прыстойнай паліграфічнай прадукцыі ў выглядзе букле таў — становіцца зразумелым. У прэс-рэлізе арганізатары пазначылі пазіцыі, на якія выму шаны былі адступіць: «Біенале некалькі адышло ад міжнарод нага фармату і паказвае максімальна шырокі зрэз беларускага мастацтва. Гэта не дазваляе правесці яго як “суцэльны пра ект”, але дае магчымасць гледачу максімальна блізка пазна ёміцца з беларускім мастацтвам ва ўсіх яго праявах». Аднак нават без наяўнасці значных сродкаў (калі іх хапала?) для разгортвання па-сапраўднаму маштабнага праекта бывае дастаткова свежых ідэй, каб удасканальвацца. На жаль, гэтае біенале не толькі не працягвала напрацоўкі папярэдняга, але і прынцыпова не адрознівалася ад амаль любой планавай гру павой выстаўкі Саюза. Выразнай канцэпцыі ў «Формазмесце» па сутнасці не было. Як, дарэчы, і афіцыйнага куратара. З усіх папярэдніх інава цый і знаходак, што былі апрабаваныя на «Тэстаменце», у «Формазмесце» засталася толькі адна. Паводле задумы аргка мітэта, біенале — не проста выстава, але і творчае спабор ніцтва мастакоў. Таму кожны наведнік экспазіцыі на ўвахо дзе атрымліваў бюлетэнь для галасавання і меў магчымасць таемна пазначыць трох найлепшых, на яго думку, аўтараў у трох намінацыях (жывапіс, графіка і скульптура). Меркава лася, што вынікі будуць улічвацца сябрамі прафесійнага жу ры з айчынных мастацтвазнаўцаў, з секцыі арт-крытыкі Са юза мастакоў, якія прыкладна праз тыдзень пасля заканчэння аб’явілі імёны пераможцаў. Галоўнай узнагародай для іх пла навалася выстава ў Маскве. Але тут міжволі ўзнікала пытанне: чаму вынікам біенале ці яго працягам мусіць быць экспазіцыя «лепшых з найлепшых» у Цэнтральным доме мастака горада Масквы? Чаму не ў Варша ве, Вільнюсе ці Кіеве? Агляд падобных перспектыў адсылае нас да роздуму і пра досыць нядаўнюю гісторыю, і пра пры значэнне такіх інстытуцый, як Саюз мастакоў, на сённяшнім
мастацтва 01/2015
этапе, і пра тое, што Савецкага Саюза фармальна больш не існуе, але след, які ён пакінуў, гэткая цывілізацыйная каляіна яшчэ доўга будзе змушаць нас па інерцыі каціцца па ёй. Біенале было пабудавана ў межах, зададзеных такім няпрос тым аб’ектам, як Палац мастацтва. Структура была зразуме лай і даволі ўдалай. Леанід Хобатаў не толькі вядомы жыва пісец і прызнаны спецыяліст па фармальнай кампазіцыі, але і вопытны экспазіцыянер. Выкарыстоўваючы ўласны густ і эмацыйнае адчуванне, ён здольны добра выбудаваць любую экспазіцыю ў самай складанай прасторы. Мастак і адзін з удзельнікаў біенале Алег Ладзісаў трапна заўважыў, што вы става больш падобная да аўтарскага праекта Леаніда Хоба тава. Паводле меркавання Ладзісава, гледачу, што трапіў на «Формазмест», найперш варта было б звярнуць увагу не на асобныя творы, а на тое, як удала гэтымі работамі арганізава на прастора Палаца. Дарэчы, выстава дапрацоўвалася амаль да апошняга. Яшчэ за паўгадзіны да адкрыцця на другім паверсе вешалі карціны. Нешта прыбіралася, штосьці мяняла сваё месца. Аднак у гэты
2. раз, у адрозненне ад мінулага біенале, калі шмат твораў стаяла на падлозе, усё паспелі развесіць. Першая зала традыцыйна прадстаўляла графіку, у адборы прац адчувалася нябачная рука старшыні Саюза мастакоў Рыгора Сітніцы. Імёны Паўла Татарнікава, Рамана Сустава, Валянціны Шобы, Льва Алімава даўно сталі сінонімамі ша наванага ў нас прафесіяналізму беларускай школы графікі. З пункту гледжання «формазместу», слабых работ сярод гра фічнай экспазіцыі не назіралася. «Мяняецца час — мяняецца глядач. Ён ужо не задаволены толькі сузіраннем прыгажосці, узроўнем імпрэсіянізму — ко леравымі адносінамі. Ён шукае інтэлектуальны складнік у творы мастацтва. Сёння патрэбны мастак, які думае», — такі адказ на «запыт часу» ў сваіх развагах на прэс-канферэнцыі даў Леанід Хобатаў. Цікава, а ці можна сказаць, што ўсе 238 мастакоў, хто трапіў у экспазіцыю (а гэта прыкладна ці не кожны пяты з сябраў Саюза), адносяцца менавіта да такога мэйнстрыму — «мастак, які думае»? Увогуле, любая групавая выстаўка — сінтэз розных стыляў, творцаў розных пакаленняў — дэманструе праявы грамадзян скай мужнасці ў асэнсаванні выклікаў эпохі і дае на іх адэкват
мастацтва 01/2015
3. ныя адказы. На трэцім паверсе, сярод жывапісу і скульптуры, на жаль, панаваў бесканфліктны дэкаратывізм і прахалодная прыгажосць. З тэхналагічна-рамеснага пункту гледжання ў працах усё добра, яны ўсе «на ўзроўні». Тым, хто сочыць за нашым мастацтвам апошнія дзесяцігоддзі, імёны Васіля Кас цючэнкі, Валянціна Губарава, Аляксандра Некрашэвіча, Зоі Луцэвіч, Аляксандра Грышкевіча, Леаніда Хобатава, Сяргея Рымашэўскага, Аляксандра Даманава ў жывапісе, Андрэя Вараб’ёва, Уладзіміра Панцялеева, Андрэя Асташова ў ску льптуры гавораць самі за сябе. Для атрымання эстэтычнай асалоды — таго, па што большасць гледачоў і ходзіць на вы стаўкі, — работ было дастаткова. Шараговы глядач не быў рас чараваны, аднак мала што звязвала творы з сучаснасцю і яе праблемамі. Даводзілася лішні раз углядацца ў дату стварэн ня, каб са здзіўленнем убачыць у подпісе — «2014 год». Што тычыцца скульптуры, адчувалася, што ў экспазіцыі бы лі ўдала змешчаны найбольш эфектныя па пластыцы творы, зробленыя аўтарамі пераважна за папярэднія 703 дні напру жанай працы. Аднак знайсці па-сапраўднаму нечаканыя, арыгінальныя паводле пластычных прыёмаў творы сярод скульптурнага сегменту біенале было складана. Усе на ўзроўні. Прыгожа. Прафесійна. Прадказальна. Пазнавальныя імёны, почыркі і стылі. Здаецца, пра «сучаснасць» айчыннага біенале можна казаць толькі таму, што большасць аўтараў — нашыя сучаснікі... У фінале прэс-канферэнцыі, пасля амаль гадзінных паволь ных разваг сябраў аргкамітэта пра месца беларускага мастац тва ў сучаснасці, пры ўспаміне пра наш удзел у Венецыянскім біенале ўзнікла такая цікавая сентэнцыя, ледзь не прызнанне: «Не трапляючы ў кантэкст, мы даем нагоду для таго, каб пра нас гаварылі». На што мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн слушна спы тала: «Калі мы не ў кантэксце, то дзе мы?» Але гэтае пытанне так і засталося без адказу, бо сябры аргка мітэта ўжо спяшаліся адкрываць «Формазмест».
1. Сяргей Грыневіч. Працэсія. Акрыл. 2014. 2. Павел Татарнікаў. Першынец. Літаграфія. 2013. 3. Павел Вайніцкі. Сны Стэфана. Шкло, гута. 2014. 15
агляды/рэцэнзіі
Не хавацца ад рэальнасці «Мабыць?» Дзмітрыя Багаслаўскага Рэжысёр Аляксандр Марчанка Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
П
Крысціна Смольская
рэм’ера «Мабыць?» пацвердзіла адзін важны тэзіс: ідэальны тэатр — той, які прымушае чалавека змяняцца. Кропкай адліку эксперыментальнага спектакля рэжысёр Аляксандр Марчанка абраў метад «вербацім». Удзельнікі дзеі запісвалі на дыктафон інтэрв’ю з людзьмі рознага сацыяльнага паходжання і рознага ўзросту. Крытэрый быў адзін — цікавасць творцы да абранай асобы. Пытанні пра жыццё, пра стаўленне да людзей, да краіны, у рэшце рэшт — да саміх сябе. Драматург Дзміт рый Багаслаўскі надаў тэкстам сцэнічнасці. Такім чынам, постдраматычны сэнс «Мабыць?» і яго задума фармаваліся ўсімі ўдзельнікамі пастаноўкі. Дзеянне распачынаецца так: акцёры сядзяць у зале разам з публікай і выказваюць свае думкі. «Усе вернікі, усе маюць іконкі ў машынах і ўсе парушаюць правілы. Чаму так?» — пытаецца Ілля Ясінскі. Здаецца, калі хто-небудзь з гледачоў таксама выкажа нейкую думку, гэта натуральна ўвойдзе ў структуру пастаноўкі. Традыцыйная чац вёртая сцяна знікае. Меркаванні тых, хто прыйшоў на спектакль, насамрэч агуч ваюцца са сцэны. Перад пачаткам усім раздаваліся паперкі-анкеты. Адказы акцёры чыталі падчас дзеяння. І гэтая простая гульня робіцца сэнсавым стрыжнем. Ты, а не хтосьці побач у шыкоўным крыналіне, можаш зрабіцца фактам мастацтва. Твая гісторыя можа быць увасоблена на сцэне. «Мабыць, нашы героі маглі быць іншы мі! Мабыць, Вашае стаўленне да іх будзе іншым! Мабыць, і Вы маглі б стаць героем нашай гісторыі», — напісана ў праграмцы. Тэатр прапаноўвае гледачу дыялог, а не «прадае» чарговую высокую ісціну, да якой яму яшчэ трэба дацягнуцца. Дакумен тальнасць як спосаб «нічога не іграць і не навязваць» зрабілася адной з галоўных рыс сучаснага еўрапейскага тэатра. Прэм’ера ў РТБД — крок у гэтым накірунку. «Мабыць?» — спектакль-разважанне з фрагментарнай структурай. Яно і зразуме
2. 16
1. ла, бо жыццё не ўкладваецца ў звыклыя «правільныя» формы. Менавіта таму рэчаіснасць адлюстраваная ў чатырох не звязаных паміж сабой частках. Яны пазначаюць вектар пытанняў і праблем, але не падказваюць выйсця. Феномен разамкнёнай структуры не абумоўлівае з’яўлення лагічнага і гарманічнага сцэ нічнага твора, дзе глядач мусіць зразу мець празрысты мэсэдж. «Мабыць?» прапаноўвае іншы спосаб узаемадзе яння з аўдыторыяй. Разамкнёнасць тэатральнай формы тут з’яўляецца за прашэннем да сумеснай працы, якая вымагае ад гледачоў актыўнасці. Яны могуць «дабудаваць» мноства фрагмен тарных гісторый, эмоцый, перажыван няў, раскласці іх у пэўным парадку, вы значыць галоўнае. Гэта своеасаблівая адказнасць за тое, што адбываецца на вокал, маўляў, праз тэатр — да жыцця. На сцэне няма дэкарацый, выканаўцы ў сучаснай вопратцы (успамінаецца Тэ атр.doc, дзе ў адным са спектакляў акцё ры ігралі ў тым адзенні, у якім прыйшлі). Мінімальная, але эфектная рэжысура Аляксандра Марчанкі дазваляе засяро дзіцца на асабістых гісторыях герояў. На сцэну перыядычна выкідваюць не калькі пар абутку. Артысты прымяраюць іх, нібы ўлазяць у скуру іншага чалавека. Напачатку — смешныя стэрэатыпы ад іншаземцаў. Італьянец (Арцём Курэнь) заўважае, што беларускія жанчыны вельмі прывабныя і ўладныя, а вось ма царэла зусім не падобная да італьянскай. Масквічка Іна (Ганна Семяняка) сцвяр джае, што беларус — гэта стан душы, а са мі беларусы існуюць для баланса святла ў свеце, вось толькі чэргі ў нас вельмі ма рудна абслугоўваюцца: у «Цэнтральным» перад табой стаяць два чалавекі, а такое ўражанне, што чалавек з дзесяць. Вераніка Буслаева распавядае пра ўтры манне жывёл у прытулку на вуліцы Гур
мастацтва 01/2015
скага, адкуль яна ўзяла сабе сабаку. А на прыканцы кранальнага маналогу задае пытанне: «Чаму адны забіваюць, а дру гія дапамагаюць?» Асобная тэма — ужыванне беларускай мовы. Беларускамоўны рэжысёр Андрэй (Арцём Курэнь) расказвае, як замаўляў таксоўку на вуліцу Чырвонаармейскую. Машыны ён так і не дачакаўся. «А што было б, калі вось заўтра ў нас забаранілі размаўляць на іншых мовах, акрамя бе ларускай?..» — пытаецца герой.
міласціну каля царквы і адкрыта лаюцца на тых, хто нічога не падае. Фенаменальна, як праз звычайны ма налог рэвізора грамадскага транспарту вымалёўваецца вобраз грамадства. «Я займаўся бізнэсам у Маскве. Зараз вось па йшоў на дзяр жаў ную служ бу. У мя не трое дзяцей, якіх трэба выгадаваць. Мне тут камфортна, спакойна, ніхто не чапае. Я і зараз мог бы бізнэсам заняц ца. Але... не хочацца». Герой толькі жа дае, каб яго пакінулі ў спакоі.
3. «Мабыць?» здымае табу з тэмы хатняга гвалту. Людміла Сідаркевіч і Анастасія Баброва па чарзе прамаўляюць маналогі ўдзельніц груп па падтрымцы пацярпе лых жанчын. Уражвае стойкасць гера інь, якія апынуліся ў жудасных сітуацы ях. Яшчэ больш здзіўляе абыякавасць тых, хто бачыў і нічым не дапамог. Кола закранутых тэм шырокае. Журна ліст Дзмітрый (Дзмітрый Давідовіч) вы крывае «бізнэс» жабракоў, якія просяць
мастацтва 01/2015
Перад кожным маналогам акцёры назы ваюць імя героя і горад. «Мінск» гучыць часцей за ўсё. Не дзесьці і калісьці, а тут і цяпер, у тваёй краіне, у тваім горадзе, побач з табой. Увогуле, дакладнае ўжы ванне імёнаў, назваў вуліц, гарадоў і вё сак падкрэслівае важную далучанасць да сённяшняга дня і ў выніку да таго, што адбываецца з сучасным чалавекам. Не здарма жанр «Мабыць?» пазначаны як «галасы вакол нашых пытанняў». Пы
танняў сапраўды шмат, як у спектаклі, так і ў жыцці. Цікавае таксама акцёрскае існаванне. Артысты іграюць і сябе, і персанажаў гіс то рый, і сваё стаў лен не да іх. Та кое расслаенне ролі выяўляе немагчы масць, а можа і непатрэбнасць поўнага зліцця з вобразам. Гэта прадыктавана формай пастаноўкі і яе эстэтыкай. «Мабыць?» ніяк не акрэсліш катэгарыч ным вер дык там. Тут ня ма дрэн ных і добрых. Тут няма сарказму і агрэсіўнай правакатыўнасці. Ёсць спачуванне чала веку. Ёсць шчырасць творцаў, якія сап раўды цікавяцца нашай рэчаіснасцю. «Я думаў, людзі будуць выказвацца ра дыкальна. Калі гэтыя інтэрв’ю з’явілі ся, быў момант расчаравання. Мы ча калі, што атрымаецца яркі матэрыял з выразнымі фар ба мі: ге рой — ге рой, падлюка — падлюка. Але ўбачылі жывых людзей, якія могуць сумяшчаць многія якасці. Гэта выклікала дадатковыя цяж касці і цікавасць, таму што трэба было думаць». Сучасны герой увогуле, гэтак сама як і героі спектакля, больш не аб мяжоўваецца нейкімі рамкамі. Перса нажы выкрываюць «царкоўны бізнэс» жабракоў, гандлююць каляровымі ме таламі (дамаўляючыся з супрацоўнікамі міліцыі), займаюцца спірытызмам і г.д. На іх усіх можна паглядзець з розных бакоў. Перад намі — панарама беларускай што дзённасці. Дакументальная эстэтыка дае магчымасць адчуць, што паказаныя сцэны і вобразы датычацца кожнага. «Я раз ліч ваю на гле да ча, які не ха ва ецца ад рэальнасці», — кажа пра сваю па зіцыю рэжысёр. Мабыць, менавіта для такога гледача тэатр — месца, дзе можна падумаць пра сябе і сваё стаўленне да рэ чаіснасці, а мо і крыху змяніцца. Вядомыя расійскія крытыкі Марына Давыдава і Павел Руднеў усё часцей вы казваюць думку, што тэатр стаў адным з самых уплывовых відаў мастацтва. Мне здаецца, спектакль «Мабыць?» (тут жа варта ўзгадаць «Patris» Сяргея Анцэлеві ча, «Бі-лінгвы» Андрэя Саўчанкі) — гэта яшчэ адзін крок да таго, каб беларускі тэатр займеў такую ж якасць.
1. Вераніка Буслаева. 2. Максім Брагінец. 3. Сцэна са спектакля. Фота Сяргея Ждановіча. 17
гутаркі пра выставу
Цень, двайнік і ўспамін
П
ершая рэалізацыя «Гульні ў лялькі» прайшла ў 2000-м у галерэі «NOVA». Праект быў створаны дву ма аўтарамі — Людмілай Русавай (1954 — 2010) і Сяр геем Ждановічам. Згадаць і асэнсаваць падзею, што адбылася тады і паўтарылася праз 14 год у галерэі «Універсітэт культуры» пад назвай «Гульня ў лялькі. Replay», сабраліся фатограф Сяргей Ждановіч, мастачка Вольга Сазы кіна і філосаф Дзмітрый Кароль. Сяргей Ждановіч: Мэтай нашага праекта ў 2000-м быў пошук новай формы прэзентацыі перформансу, у выніку чаго з’явіўся фотаперформанс: візуальны шэраг са стоп-кадраў, дзе кожны здымак — завершаны аўтарскі твор. Менавіта таму быў выбра ны ручны друк з прымяненнем актыўнага маскіравання. Па за думе гэта — спыненае кіно са сваім сцэнарыем, сцэнаграфіяй і дублямі эпізодаў; кадры, складзеныя ў паслядоўны наратыў. Здымкі вывераныя і статычныя. Гэта пастановачная фатагра фія, дзе важныя дэталі, якія падрабязна мадэляваліся. Статыка і маўчанне — два самыя істотныя кампаненты праекта. Не павінна было адчувацца дзеянне, наратыў канструяваўся толькі з вобразаў. Як у любым класічным фільме, у гэтай серыі ёсць пачатак, развіццё, кульмінацыя і фінал. Было некалькі версій нашага сцэнарыя. Усё — з першага кадра. Сон, успамін. Дзіцячы здымак, далей — ракавіна. Вольга Сазыкіна: Што тычыцца артэфактаў, выкарыстаных тут, я была сведкай іх стварэння або бачыла, як яны ўзаема дзейнічаюць з Людай. Ракушкі яна збірала разам з Ігарам Каш курэвічам, бо гэта вельмі сімвалічная замкнёная форма, фор ма дома, унутры якога ёсць мяккае цела, ці, можа, форма цела, у якім унутры ёсць душа. Форма ў форме ў форме. Люда пісала паэтычныя тэксты, і такія спалучэнні былі для яе вельмі мета фарычнымі. Як ператвараецца матылёк, што нараджаецца з кукалкі, чалавек пражывае — так ці іначай — пэўныя метамар фозы на шляху свайго росту і развіцця. Я бачыла і ведаю гэтую персону на здымках, якая з’яўляецца двайніком Люды. Яна стварыла яго на ўзроўні ўяўлення, на ўзроўні фантазіі, мяркую, гэта — увасабленне яе лёсу. У гэтых творах шмат сімвалаў: гадзіннік, шахматы, друкарская машын ка. Чаравічкі — яе фетыш. Рукі, вусны. Сцэнарый чытаецца ве льмі добра, асабліва калі памятаеш Люду... Сяргей Ждановіч: На пачатку сюжэта Людмілы яшчэ няма, але мы бачым яе двайніка. Пасля з’яўляецца Людміла. Далей — ківач гадзінніка, адзін з яе сімвалаў. Для гэтага перформансу яна старанна сабрала ўсе кампаненты і нават апісала іх у сцэ нарыі. Пасля з’яўлення двайніка ідзе супастаўленне. Вось, на прыклад, яны граюць у шахматы, насамрэч гэта не шахматы, а караблікі. У кадры знаходзяцца два персанажы: двайнік і яна. Вольга Сазыкіна: Двайнік згадваецца ў яе тэкстах, але кож ны сам павінен прачытаць гэты вобраз. Напрыклад, персона і цень. Цень па Юнгу, юнгіянскі цень — частка асобы, у гэтым цені знаходзяцца нашыя праблемы, страхі, прадчуванні. У це ні — вялізны творчы патэнцыял: чым большы цень — тым больш таленавіты чалавек. Люда працавала з ценем і смерць 18
прадчувала, рыхтавалася да яе. І ў гэтай вялізнай ценевай час тцы было ўсё — і страх, і чаканне, і гатоўнасць сысці. Сяргей Ждановіч: «Гульня ў лялькі» — дастаткова герметыч ны праект. 29 фатаграфій. Не больш — не менш. Важны быў перформанс, дзе прысутнічае яна. Аўтар ідэі, аўтар перфор мансу, аўтар назвы — Людміла. У працэсе здымкаў яна прасіла, каб узнікаў эфект спыненага руху. Стоп-кадр. Дзеля максіма льнага набліжэння да кіно, да кінакадра. Спынены час і маў чанне. На многіх фатаграфіях яе вочы прыцемнены, закрыва юцца пацінай. Адбываецца маскіраванне. ...Для Людмілы быў больш важны двайнік. Для мяне, безумоў на, не. У нейкіх момантах мы спрачаліся і не пагаджаліся. Яна хацела, каб праект быў не пра яе, а пра двайніка. Я ж здымаў праект пра Людмілу... Пасля этапу параўнання ідзе такая ўмоўная частка — дэмантаж, разборка: яна разбірае двайніка і робіць гэта паступова. І па чынаецца паўторны ўспамін — успамін пра двайніка. Пэўныя тлумачэнні, якія задаюць вектар, ёсць у арыгінальным тэксце Людмілы, які яна пісала спецыяльна для праекта. І гэты тэкст — амаль паэзія. Калі Людміла завяршае разбіраць двай ніка, усё вяртаецца ў першапачатковую кропку — зноў да дзі цячага фотаздымка. Гэтыя фатаграфіі трэба глядзець вельмі ўважліва. У тыя часы здымкі рабіліся па-іншаму. Вольга Сазыкіна: У Людмілы Русавай і Сяргея Ждановіча быў вельмі плённы творчы тандэм. Таму праект атрымаўся цэль ным, ён выдатна счытваецца. Двайнік — псіхалагічна надзвы чай пісьменны ход, згадайце партрэт Дарыяна Грэя, у які мож на было скідваць свае праблемы. Паглядзець на сябе збоку, паразмаўляць з нейкай часткай сваёй асобы. Сур’ёзная псіха лагічная праца. У Людмілы Русавай быў нялёгкі лёс, але пры гэтым вельмі спелая душа. Яна была больш мудрая, чым мы ўсе разам узятыя. І гэты досвед, які Людміла чэрпала з сябе, са сва ёй старажытнай памяці, заўсёды прысутнічае ў яе творах. Дзмітрый Кароль: Сёння існаванне Людмілы Русавай у на шым свеце ўмоўна падзялілася на жывыя, супярэчлівыя ўспа міны пра яе і на тое, што яна зрабіла як мастак. Для мяне пра цягнутае ўзаемадзеянне гэтых двух бакоў усё больш адкрывае Люду як даследчыка сваёй будучыні, яе пасмяротнай магчы масці. Паспрабую патлумачыць: за экспрэсіўным жэстам Ру савай-мастачкі, жэстам драматычнага самапаказвання я бачу сёння прадуманы і пражыты намер змясціць сваё хворае це ла ў сферу вечнага, тую сферу, якую стварае, здольнае ства раць і павінна ствараць мастацтва. Бо перформансы Русавай, прынамсі для мяне, гэта найперш уключэнне ўласнага цела ў плынь знакаў мастацтва і адкрыццё яго ідэальнага вымярэн ня ў асяроддзі гэтых знакаў. Жэстыкуляцыя яе перформансаў адсылае да родавых патуг, штуршкоў, прасоўвання, праз якія цела кідае выклік душы і нават спрабуе адмаўляць яе завыша ную значнасць у нашай культуры сэнсу. За ідэальнае, за сэнс тут змагаецца менавіта цела. У фотаперформансе Люда па збаўляецца ад драматычных музычных гукаў (вельмі важных для яе), што суправаджалі яе папярэднія праекты, і змяшчае сваё прывіднае на гэтых фатаграфіях цела ў цішыню, куды не даносяцца знешнія шумы чалавечай мовы ці даносяцца глуха, амаль не адрозніваюцца ад іншых шумоў свету. І гэта, верагод на, тое, што Люда і вызначае як «бясконцую таемнасць жыц ця», часткай якога яна працягвае пражываць сябе ва ўлюбё ным мастацтве вечнага. Падрыхтавала Алеся Белявец.
мастацтва 01/2015
мастацтва 01/2015
19
у майстэрні
Фрагменты шляху Уладзімір Кандрусевіч пра выбар і фарматы
ў гэтых працах, не магу зрабіць у іншым месцы. Думаю, гэтыя мае жывапісныя кірункі — станковы і манументальны — раз віваюцца паралельна, яны перакрыжоўваюцца рэдка, часам нешта пераношу з аднаго твора ў іншы. Своеасаблівы досвед атрымліваю ў абодвух выпадках, аднак зразумела і тое, што адказы на мае асабістыя пытанні прасцей знайсці ва ўмовах, калі я не абмежаваны рамкамі. Фрэска — вельмі спецыфічная тэхніка. Яна мае шмат асаб лівасцей — па каларыце і хуткасці нанясення...
М
айстэрня жывапісца Уладзіміра Кандрусевіча мес ціцца ў прыватным доме, белыя сцены і драўля ная падлога пакрыты дзіцячымі крамзолямі. Від з вакна — на нядаўна пасаджаныя сосны, бо мас так любіць назіраць захад сонца праз вершаліны дрэў. Ці шмат хто з нас здольны выбудаваць краявід за вакном? Першае маё пытанне да Уладзіміра: як лад жыцця ўплывае на творчасць або гэта творчасць уплывае на яго жыццё, адпадае за відавочнасцю адказу. За ўсім асоба і яе актыўны пошук, які прыводзіць да ўласнага краявіду і ў творы, і за вакном. Мяжа — так бы я акрэсліла галоўную тэму мастака. Свет, мы, тое, што ўсё гэта падзяляе. Мяжа разрывае нас знутры. Чаму захапляльны жывапісны пошук Уладзіміра Кандрусевіча такі тут нечаканы? Ні я, ні творца на гэтае пытанне не здолелі ад казаць. Такім чынам: белыя сцены майстэрні ў белым доме... Алеся Белявец Вас цяжка заспець дома, вы тут толькі ў выхадныя. Што за лад жыцця ў вас такі? — Зараз займаюся роспісамі касцёла ў Віцебску. Якраз працую над кампазіцыяй «Уваскрашэнне». Агульная тэма — перамога дабра над злом. Пан Езус перамог смерць, і пачынаецца яго ўзыходжанне. Я паказваю рэакцыю людзей, нашых суайчын нікаў: нехта адварочваецца, нехта займаецца сваімі справамі. Пішу менавіта сучаснікаў, таму што святыя — на небе, а касцёл для грэшных. Кожны з нас робіць свой выбар. Вось, напрык лад, дзяўчына пачула, павярнулася. Строгіх канонаў у каталіцкім жывапісе няма? — Каноны больш характэрныя для праваслаўнай царквы. На другім Ватыканскім саборы была прынята пастанова, што ў касцёле можа існаваць любое мастацтва. Напрыклад, у Аўстрыі ёсць касцёл, аформлены даволі нечакана: на яго бе лыя сцены вылілі вядро чырвонай фарбы. У гэтых сакраль ных будынках могуць суіснаваць даволі канцэптуальныя рэчы. Вы жывапісец-станкавіст і адначасова — манументаліст. Як падзяляецца ваша творчасць на гэтыя дзве часткі? — Цікавая тэма, сам пастаянна над ёй думаю, спрабую знайсці для сябе адказ. Насамрэч люблю займацца ў абодвух рэчыш чах. Аднак калі працуеш у храме ці нейкім іншым памяшканні, то разумееш, што не можаш не ўлічваць таго, хто будзе сюды заходзіць. Ды і для вольнага мастака пытанне знешняга назі ральніка вельмі актуальнае, бо колькі б мы ні казалі, што нам усё роўна, усё ж разлічваем на ўвагу. Нават Ван Гог у перапіс цы з братам-галерыстам цікавіўся, якія творы цяпер прадаюц ца, што людзі купляюць для сваіх інтэр’ераў. А Ван Гог якраз той мастак, якога такія рэчы нібыта не хвалявалі. Калі малюю ў храмах, маю пэўнае кола тэмаў, вырашаю нейкія пытанні, што тычацца формы. Некаторыя выказванні, якія фармулюю
20
— Мы крыху займаліся роспісамі па вільготнай тынкоўцы, фрэскай, у беларускай Акадэміі мастацтваў. Пасля яе закан чэння я паехаў вучыцца ў рэстаўрацыйныя майстэрні ў Фла рэнцыю, дзе свае веды ўдасканаліў. Мне гэтая тэхніка падаба ецца тым, што ў ёй адчуваеш важнасць моманту. Калі працую над станковай карцінай у сваёй майстэрні, магу доўга пера рабляць, а распісваючы сцяну, ты можаш месяц рыхтавац ца, але далей усё павінна адбывацца вельмі хутка і дакладна: колькі заклаў тынкоўкі, столькі і атрымаецца папрацаваць. Важнасць гэтага моманту існуе для мяне не толькі чыста тэх нічна — праз асаблівасці тэхнікі, але і ментальна. Калі я пры глядаюся да мастакоў, якія ўражваюць мяне, прамаўляюць да мяне, бачу, што ў сваіх працах яны адчуваюць менавіта важ насць моманту. Нават калі гэта малыя галандцы, якія нацюр морты, здаецца, выпісвалі месяцамі. Я бачу іх мазок і разумею, што яны імкнуліся пакласці фарбу акурат хутка і дакладна. Можна доўга рыхтавацца, набіваць руку, як у каліграфіі, але ўрэшце зрабіць усё дасканала. Мікеланджэла, напрыклад, не такі ў сваіх роспісах (не ў скульптуры), яго пакуты амаль лі таральна ўвасобіліся ў фрэсках. А ёсць Фра Анджэліка з яго лёгкім жывапісным дотыкам, сапраўдны віртуоз. У гэтым я шукаю сваю філасофію. Што да складанасці тэхнікі... Так, каларыт у ёй сапраўды аб межаваны, але менавіта такія рамкі і дапамагаюць стварэнню вобраза. Асаблівасці роспісу па сырой тынкоўцы ўплываюць на манументальныя якасці твора.
мастацтва 01/2015
Вы спецыялізуецеся пераважна на сакральных будынках ці займаецеся і свецкімі? — Пяць касцёлаў я распісаў цалкам, таксама крыху працаваў у прыватных інтэр’ерах, дзе ёсць свае адметнасці. У мяне заста ецца ўражанне, што там мае роспісы будуць існаваць толькі да наступнага еўрарамонту. У манументальных будынках і кола гледачоў большае, і ўмовы лепшыя... На выставах вы выглядаеце нетутэйшым творцам. Гэта вынік навучання ці чаго іншага? Чым, на вашую думку, ка рысная для мастака замежная адукацыя? — Мяне і самога займае вашае пытанне. І хацелася б распы таць больш: бо з якога кантэксту я выпадаю — сам разумею, але мяне хвалюе, куды пры гэтым трапляю. Беларуская артсцэна вельмі разнастайная. Ёсць галерэі прыватныя, як «Ў», і выставы праходзяць таксама розныя, як, напрыклад, «Suma Sumarum» — рэінкарнацыя «Шостай лініі»... На мае працы паўплывала вучоба ў Германіі, у Мюнстэры, куды я паехаў пасля трэцяга курса Акадэміі мастацтваў на не калькі месяцаў. Так як навучальным абменам з нямецкага боку займаўся прафесар і мастак Уда Шэль, я трапіў у жывапісны
мастацтва 01/2015
асяродак. Вандроўкі ў розныя краіны дапамаглі мне адчуць: там, дзе ты знаходзішся, і ёсць цэнтр сусвету. Такім чынам я пазбавіўся ад комплексу правінцыйнасці. Бо калі жывеш на вёсцы, якраз і бачыш самае цікавае, што адбываецца вакол. Ці снег ідзе, ці трава засыхае, ці лісты ападаюць. Калі цябе ці кавяць іншыя працэсы, ёсць інтэрнэт. Але каб гэта разумець і не камплексаваць, маўляў, я нечага не бачу, трэба ездзіць і кантактаваць. А наконт кантэксту — цікавая тэма. У мяне шчыра выпрацавалася перакананне, што пасля заканчэння нашай Акадэміі ці падчас навучання ў ёй сту дэнта пажадана адпраўляць на замежныя стажыроўкі. Каб пазнаёміўся з іншымі формамі існавання мастацтва. — Безумоўна. З Акадэміяй усё складана, бо сёння няясна, чаму там навучаць і чым займацца пасля атрымання дыплома. Так, і каго выхоўваць... Мне часам хочацца бачыць менш рамяства ў творы, а больш думкі. Ці, прынамсі, пэўны ба ланс гэтых рэчаў... Памятаю дзве вашыя выставы: «Versus» і «Ватэрлінія», на падставе якіх можна прасачыць пераход ад сацыяльных тэм, ад аналізу пачування чалавека ў сучас
21
1. ным мегаполісе да псіхалагічных, нават — псіхааналітыч ных. Што было да гэтага? — Тое не пераход, а цэльны шлях. Мая першая выстава была зладжана ў галерэі «ЛаСандр-арт». Тады ішоў складаны по шук, з якім, напэўна, сутыкаецца кожны творца: выходзіш з навучальнай установы і не адразу асэнсоўваеш, чым хочаш займацца. Бо падчас студэнцтва ўвесь працэс ідзе па інерцыі. У Акадэміі нам прапаноўвалі тэмы, прыдуманыя пяцьдзясят гадоў таму, іх прапануюць і зараз. Мяне ж больш вабіла тое, што адбывалася на вуліцах, у рэальным жыцці — найперш узаемадачыненні, якія можна назіраць у грамадстве, але гэ та ўсё выпадала з нашага мастацтва. Пасля ўмовы змяніліся, я з’ехаў на вёску, мяне сталі больш цікавіць не сацыяльныя тэмы, а мае ўнутраныя рэфлексіі. Можна назваць гэта эска пізмам. Найперш — з горада. Ці слушна патрэбу стварыць уласны свет ці ўласную гульню са сваімі правіламі называць уцёкамі ад рэчаіснасці? Напрыклад, калі я магу ставіць лю дзей у нязвыклыя ўмовы: апускаць іх пад ваду або, наадварот, падымаць у паветра ці змяшчаць у такое насычанае асярод дзе, што там цяжка рухацца. Задаю сабе пытанні і атрымліваю на іх адказы... Таццяна Кандраценка, жывапісец і мастацтвазнаўца, калі пісала артыкул пра вашу апошнюю выставу, знайшла ў не каторых творах выяўленні канкрэтных псіхааналітычных тэорый. Свядома ці інтуітыўна вы наблізіліся да такіх ілюс трацый? — Мне заўсёды даволі складана размаўляць на гэтыя тэмы, усё адбываецца інтуітыўна. Апошнім часам прыходжу да высновы, што, можа, няварта абмяжоўваць гледача нейкімі слоўнымі рамкамі, даваць канкрэтныя вызначэнні. Бо ў саміх маіх тво рах і так зашмат літаратурнасці, апавядальнасці. Накапілася ўнутры адмоўная энергетыка вялікага горада і выплюхваецца ў драматызм у карціне. Ці, напрыклад, я нешта ўкладваю ў зала 22
ты фон у спалучэнні з чырвоным — пэўныя асацыяцыі з класіч нымі творамі, з іконамі. У такіх відавочных выпадках мо і не трэба тлумачыць, пра што мая праца, не вешаць такую шыль дачку на карцінах. Тады твор будуць па-іншаму ўспрымаць. У «Ватэрлініі» і не было назваў да работ... — Так, але там была анатацыя да выставы, і на адкрыцці я не шта казаў, і ўсё гэта задае пэўныя рамкі. Я чуў меркаванне, маў ляў, залішне тэкстаў, варта даць магчымасць гледачу самому разбірацца, што да чаго... Наколькі мне дазваляе досвед размоў з мастакамі, я ўжо, гледзячы на твор, магу вырашыць: здольны аўтар разва жаць пра свае працы ці ўзнікнуць цяжкасці... Ваша тэма — мяжа. Унутраная, вонкавая... — Так. Вось, напрыклад, твор з назвай «Culpa mea» — «віна мая». Такое словазлучэнне паўтараецца ў малітве на кожнай імшы. Пачуццё культывуецца, з аднаго боку, рэлігійнымі ўста новамі, якія сцвярджаюць, што на зямлі не бывае святых і што кожны чалавек грэшны, таму трэба хадзіць на споведзь, а з іншага — дзяржавай: ты вінен падаткі, адчуваеш кантроль на дарозе, карыстаючыся ўласным транспартам. І наколькі прыемна бачыць нейкага музыку, які абсалютна вольна пачу ваецца. Спрабую быць спакойным. Тут і цяпер... Вы вернік. Ці ўплывае гэта на жывапіс, на актыўны ўнут раны пошук, які пасля знаходзіць увасабленне ў творах?.. — Нейкім чынам уплывае. Вось пакажу працу-пазл, складзеныя ў адным творы розныя элементы жыцця колішняга і сучасна га. Фрагменты пазла — целы. Целы як сімвалы... Ленін, святар, піянер, прыгажуня — і ўсё напісана золатам на іржавым жале зе. Тут закладзена шмат маіх разважанняў. Вось наступны твор «Камуфляж», таксама на тэмы, што зна ходжу непасрэдна ў навакольнай рэчаіснасці. Асабліва тут, на вёсцы, я часта бачу людзей, якія спрабуюць пражыць не заўважнае жыццё: баяцца страката апрануцца ці сказаць чаго лішняга. А калі ж, умоўна кажучы, нехта апранае капялюш у той час, як іншыя ходзяць з непакрытымі галовамі, то ўся вёс ка пачне яго за гэта ганіць. Мяне насамрэч уражвае, чаму такая захапляльная гульня — маю на ўвазе вашы жывапісна-сацыяльна-псіхалагічныя доследы — тут так нечакана выглядае? Вось вы ходзіце ў капелюшы... — Мяне больш хвалюе іншае: што са мной не так? Адчуваеце сябе «белай варонай»? — Я адчуваю сябе калі не ў адзіноце, то ў інтэлектуальнай мен шасці... Хоць думаю, што гэта часткова і праз мае рысы харак тару. Усё ў парадку з вашай уласнай праграмай. Вера, інтэлекту альны пошук, нагледжанасць і... рысы характару. Ужо адзін з рэцэптаў нармальнага развіцця жывапісца вымалёўва ецца... — Я зарабляю грошы тым, што мне падабаецца, і ў той частцы, што мне застаецца на чыстую творчасць, калі няма замоўцы ці калі не арыентуешся на нейкага канкрэтнага гледача, я неза лежны. Для мяне ў гэтым ёсць найвялікшая каштоўнасць: магу ствараць сваё і разважаць пра тое, што хвалюе. Калі адняць гэтую незалежнасць, то ніякага сэнсу ў мастацкай працы я не бачу. Пры гэтым мае творы маюць карані ў рэальным жыцці, у тым, што непасрэдна мяне атачае. У іншым — напрыклад, еўрапей скім — кантэксце ўсё па-іншаму ўспрымаецца, там нашыя вос трасацыяльныя пошукі ўжо даволі традыцыйныя.
мастацтва 01/2015
2. З чаго пачынаецца ваша праца? З разваг, эскіза, ідэі? — У серыі «Ватэрлінія» я прыйшоў да адкрыцця, што можна маляваць на невялікіх аркушах. Так я зрабіў больш за 90 работ. Тэма пайшла і стала развівацца, паслядоўна раскрывацца праз кожны новы твор. Аднак, калі ўзнікне патрэба, з кожнай гэтай працы я магу зрабіць двухметровае палатно. Як нараджаецца
4. твор? «Ватэрлінію» можна зразумець і як кропку закіпання. Нешта накопліваецца — ці то крытычная маса карцін, ці то ўзровень пошласці вакол цябе — і шукае выйсце. Як для чала века рэлігійнага мне важна ўсім прабачаць і ўсё дараваць. Але калі я ўсім прабачаю, то ўнутры збіраецца і назапашваецца ня выказанае. Працуеце галоўным чынам серыямі. Для выказвання па трэбны розныя словы, з гэтых словаў складаецца сказ. Так атрымліваецца? Гэта не творы на адну тэму, а секвенцыя, калі кожная праца выцякае з папярэдняй... — Адно за адно чапляецца. Падчас апошняй выставы я пагля дзеў на свой праект збоку і зараз ведаю, куды рухацца і што мяне цікавіць. Серыя, калі яна ўвасобіцца ў персанальную вы ставу ці новы праект, усё роўна будзе для мяне фрагментам эва люцыйнага шляху. Я ведаю, ад чаго адштурхоўваюся, а пасля, калі пачынаю працаваць над новым праектам, у пэўны момант ён сам вядзе мяне за сабой. Тэма раскрываецца, я іду за ёй. Целы. Чырвонае, чорнае, золата... Гэта праца, што ляжыць у вас на стале, надзвычай арганічна будзе глядзецца ў кас цёле. Страшны суд... — Калі працую ў рэлігійных будынках сучаснай архітэктуры, спрабую прыўнесці нешта новае. Але нельга ігнараваць і на ступнае: жанчыны, якія яшчэ падчас савецкай улады марылі пра касцёл, могуць не ўпадабаць нестандартныя трактоўкі воб разаў. Тое, што я раблю ў касцёле, часта ўспрымаецца верні камі як нешта занадта рэвалюцыйнае. Але мастацтва павінна ствараць густы, а не крочыць за імі. Даводзіцца па сантымет ры адваёўваць уласную прастору. Для вольнага эксперыменту — майстэрня. У касцёле мае ра шэнні больш узважаныя. У абодвух выпадках мяне хвалюе су часны чалавек. 1. Нясенне крыжа. Фрэска. 2012. 2. Ватэрлінія. Алей. 2014. 3. Падзенне. Алей. 2011. 4. Culpa mea. Алей. 2011.
3.
мастацтва 01/2015
Фота Сяргея Ждановіча. 23
Двойчы ў адну раку «Шостая лінія». Replay
В
Алеся Белявец
ыстава-форум «Suma Sumarum» прэзентавалася як першы праект галерэі «Шостая лінія» пасля паў зы ў 16 гадоў. Экспазіцыі, лекцыі і сустрэчы былі арганізаваны на двух пля цоў ках Мін ска: у Му зеі сучаснага выяўленчага мастацтва і ў Цэнтры су часных мастацтваў. Дырэктар Цэнтра Наталля Шаранговіч назвала правядзенне фэсту ў гэтых месцах сімвалічным: «“Шостая лінія” закрылася ў год, калі адкрыўся Музей сучас нага выяўленчага мастацтва, перадаўшы яму сімвалічную эстафету». «Шостая лінія» праіснавала ў Мінску з 1992 па 1998 год па адрасе вуліца Якуба Коласа, 14 (9-ы корпус БДПА). Узнікла ў
выніку ініцыятывы Уладзіміра Садко, дырэктара акцыянер нага таварыства «Белтэхналогія», і групы мастакоў. У пер шыя гады дырэктарамі «Шостай лініі» былі Алесь Тарановіч і Ігар Ермакоў. З 1994 па 1996-ы — Алена Дарашэвіч, з 1996 па 1998-ы — Ірына Бігдай. У 1994—1996-м галерэю курыравалі Ігар Кашкурэвіч, у 1996—1998-м — Вольга Капёнкіна. Пра шляхі рэалізацыі выставы «Suma Sumarum» расказала яго куратар Ірына Бігдай: «Ад чыста архіўнага праекта, міна ючы рэканструкцыю, мы прыйшлі да погляду “ў будучыню”. Работа над канцэпцыяй працягвалася да апошняга дня перад адкрыццём: добрая выстава — заўсёды акцыя. Кожны аўтар, што далучаўся да праекта, узнікаў містычным чынам і невы падкова — ён прыўносіў новы сэнс, выказванне ў гутарку, якая пачыналася са слоў: “Верагодна, трэба зрабіць выставу”. Дзя кую ўсім, хто прамаўляў свае рэплікі, не чакаючы маёй. Каб на тое была мая куратарская воля, я б зрабіла гэты праект бяс концай, перманентнай акцыяй — як размову, да якой падклю чаюцца ўсё новыя і новыя ўдзельнікі». За шэсць гадоў у галерэі «Шостая лінія» адбылося каля пяці дзесяці выстаў, акцый і перформансаў. Многія новыя формы сучасных практык былі апрабаваны менавіта тут. Як гэта ўсё адбілася на беларускім арце, на саміх творцах, што змянілася ў нашым мастацтве з таго часу?
2. Мы вырашылі працягнуць дыскусію і папрасілі мастакоў — удзельнікаў праекта, а таксама апошняга дырэктара галерэі Ірыну Бігдай адказаць на тры пытанні: 1. Як досвед працы з галерэяй «Шостая лінія» паўплываў на вашую далейшую творчасць? Што дало гэтае супрацоўніцтва? 2. Як змянілася беларускае мастацтва з часоў існавання гале рэі і да гэтага часу? 3. Чаму галерэю «Шостая лінія» сёння немагчыма адрадзіць (ці ўсё ж магчыма)? Якія структуры, інстытуцыі замянілі «Шостую лінію» (выконваюць падобныя функцыі)?
1. 24
Алесь Тарановіч 1. Зразумеў: з мастакамі немагчыма ра біць агульныя справы. 2. Мастацтва здрабнела, не стала знака вых постацей. 3. Галерэю адрадзіць немагчыма, таму што няма больш такога, як я, што праца ваў бы без грошай.
мастацтва 01/2015
3. Алесь Родзін (Мінск, Берлін) 1. Распачаў працу галерэі Алесь Тара новіч, якому прапанавалі памяшканне ў БДПА. Мы сябравалі, і ён спытаў, ці пад трымаю я яго. Безумоўна! Узнікненню галерэі паспрыяў час пера мен. Нарэшце з’явілася пляцоўка, дзе стала магчыма рэалізаваць самыя неве рагодныя ідэі, бо кожны дырэктар, які там працаваў, дазваляў мастакам ладзіць уласныя выставы. На той час гэта было адзінае месца з сістэмнай, выверанай мас тацкай палітыкай. Для мяне галерэя стала стартавай пляцоў кай, дзе я зразумеў, што магу насамрэч рабіць. Пасля выставы ў «Шостай лініі» мяне запрасілі ў Галандыю, потым у Берлін, там я дванаццаць гадоў пражыў у «Тахелесе». Гэта таксама цэнтр незалежнага мастацтва, хутчэй нават маргінальнага, што прыцягвала вялікую колькасць гледачоў з усяго свету. 2. Кардынальна тут мала што змянілася, мастацтва развівала ся даволі паступова. Паўстала шмат месцаў, дзе можна паказ ваць усё, што пажадаеш. Напрыклад, мы са Змітром Юркеві чам некалькі гадоў ладзілі фестывалі «Дах», на якіх узнаўлялі атмасферу «Тахелеса» — раскрытых творчых майстэрняў. Што да тэндэнцый... Сёння ўвогуле складана вынайсці нешта новае. Я даўно жыву на Захадзе, таму ў нашым беларускім су часным мастацтве бачу шмат аналогій, запазычванняў. Арыгі нальнай была віцебская школа пачатку мінулага стагоддзя. Ця пер у Еўропе і Амерыцы з’яўляецца багата тэхналагічных відаў мастацтва, мы — другасныя, не паспяваем за гэтым імклівым развіццём. Але маем і моцны бок: нашы рукатворныя рэчы вы лучаюцца гуманістычнасцю і дасціпнасцю. Створанае сваімі рукамі сёння цэніцца. Чаму я маю там поспех? Бо за плячыма ў мяне моцная школа, і замежнікаў ставіць у тупік тое, што мож на традыцыйнымі сродкамі зрабіць сучасны твор. 3. Галерэю ўзнавіць магчыма: на базе архіва, які захаваўся. Няхай з’явіцца яшчэ адна арт-кропка. У мастацтве ў адну ра
мастацтва 01/2015
ку можна ўваходзіць і выходзіць па некалькі разоў. Творцаў у нас шмат, а для іх выказванняў не стае эксперыментальных месцаў. Цімафей Ізотаў (Масква) 1. Супрацоўніцтва з галерэяй «Шостая лінія» ніяк не паўплывала на маю далей шую творчасць. Аднак у мяне з’явіўся досвед публічнага выступу. 2. Галерэя нарадзілася з агульнай ціка васці да іншага мастацтва, якая ўзнікла ў канцы 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. Гэтая з’ява была звязана з пачаткам рас паду СССР. На тэрыторыі саюзнай рэспублікі існавала група нефармальных мастакоў спелага ўзросту, якія не выстаўляліся на афіцыйныя пляцоўкі. Паўстала неабходнасць альтэрнатыў най прасторы. Да тых творцаў падцягнулася моладзь. Галерэя выконвала ролю сучасных лофтаў, фабрык і гаражоў. Мала дыя мастакі сталі выязджаць на Захад у пошуках самарэаліза цыі. Часы, калі новае, эксперыментальнае мастацтва выклі кала масавую цікаўнасць, прайшлі разам з «Шостай лініяй». Пачуццё шчырасці, значнасці знікла. Сёння contemporary art абслугоўвае невялікі інтарэс буржуазнага грамадства. 3. Галерэю «Шостая лінія» немагчыма адрадзіць, таму што змяніліся час і людзі. Ігар Цішын (Брусэль) 1. Я ўдзельнічаў толькі ў адной калек тыўнай выставе ў галерэі. У 1990-я шукаў месца, дзе мог бы зладзіць сваю экспа зіцыю, але прастора «Шостай лініі» не вельмі мне падыходзіла. Таму я рабіў нешта на вуліцы, у агародзе, у хляве ці ў доме №36 на вуліцы Чарвякова. І гэтаму дому я хацеў даць назву галерэя «Сёмая 25
26
4.
мастацтва 01/2015
мастацтва 01/2015
27
лінія». Але назваў усё ж такі «Сёмы чарвяк». Чарвяк — гэта так сама лінія. 2. Мастацтва змяняецца заўсёды. У нас з’явіліся новыя моц ныя аўтары. І больш старэйшыя раскрыліся за гэтыя гады па-новаму. Адбыўся шэраг выдатных выстаў. Але хацеў бы ска заць пра тое, што і ў сучаснае мастацтва пранікае некаторая прыгажосць — «красивость». Аўтары хочуць падабацца гледа чу і прадавацца «за дорага», такія намеры часта перашкаджа юць творчасці. У апошнія пятнаццаць гадоў часам заўважаю некаторую «мафіёзнасць» у арганізацыі выстаў, калі некага не бяруць на выставы з асабістых меркаванняў. І наадварот: некага бяруць паводле тых жа крытэрыяў. Можна таксама адзначыць, што арт-крытыкі баяцца мастакоў. Напрыклад, зараз кажу тое, што павінны гаварыць арт-крытыкі. Я ведаю, як можна крытыкаваць мяне, мог бы нават падказаць камунебудзь. І радуе, што выяўляюцца часам нервы ў мастацкай супольнасці, кагосьці лаюць, кагосьці крытыкуюць, у прыват насці — выставу «Suma Sumarum», гэта вельмі важна. 3. Калі нехта зробіць новую галерэю з назвай «Шостая лінія», што ў гэтым дрэннага? Хай будуць і 7-я, і 8-я, і 9-я лініі. І чым больш будзе мастацкiх структур, тым лепш. Яны могуць быць розныя і сваёй «рознасцю» будуць дапамагаць адна адной. Артур Клінаў 1. У 1995 годзе пасля працы ў бізнэсе я вяртаўся ў мастацтва і ў галерэі «Шостая лінія» правёў вельмі важны і эпахальны для мяне праект — «Смерць піянера-3». 2. Змены за гэты час у беларускім мас тацтве адбыліся істотныя і, мяркую, у лепшы бок. Пачала складацца інфра структура сучаснага арту. «Шостая лі нія» была першай спробай, сёння структура выбудоўваецца з розных бакоў — з боку дзяржавы і шляхам прыватных ініцы ятыў. І працэс гэты пастаянна паскараецца. 3. Адрадзіць можна брэнд, назву, а атмасферу, дух і тое няўлоў нае, што было ў 1990-я, ужо не адродзіш. Рака часу паплыла далей. У мінулае ўжо не вернемся. Сяргей Ждановіч 1. З галерэяй «Шостая лінія» вырасла цэлае пакаленне мастакоў, бо яна бы ла нечым большым, чым выставачнай пляцоўкай. Сюды прыходзілі не толькі паглядзець экспазіцыю, але і паразмаў ляць і падзяліцца навінамі. Менавіта там можна было пазнаёміцца з актуаль нымі плынямі арту і яго прадстаўнікамі. «Шостая лінія» задавала тэндэнцыі: «інсталяцыя», «перфор манс», «мультымедыя», «мастацкая акцыя» паступова ўвахо дзілі ў лексікон іншых мастацкіх галерэй. Як мастак я сфармаваўся і набіраў досвед і базіс менавіта пад час дзейнасці «Шостай лініі». 2. Пасля закрыцця галерэі выставачная актыўнасць назірала ся на іншых пляцоўках, на рэгіянальных і замежных фестыва лях, аднак такога запалу і драйву ўжо не мела. Ці змаглі іншыя галерэі замяніць «Шостую...»? Упэўнены, што не. У кожнай з іх свая гісторыя стварэння і развіцця, аўдыторыя і ў рэшце рэшт — статус. Калі ў вашым горадзе няма метро, то трамвай яго заменіць толькі часткова. 28
Паступова мяняўся час, змяняліся і ігракі арт-сцэны. На агуль ную сітуацыю паўплывала і тое, што вялікая колькасць твор цаў з’ехала за мяжу. Узровень візуальнай культуры і выставач ная практыка, валоданне актуальнай інфармацыяй, адукацыя ў сферы сучаснага мастацтва — гэта тыя відавочныя прабле мы, што ўзніклі і назапасіліся ў перыяд творчага зацішша. Так, час змяніўся, але ў гісторыі ўсё заўсёды паўтараецца, і важна не дапускаць адны і тыя ж памылкі на яе новым вітку... 3. Ці варта адрадзіць «Шостую лінію»? Чаму б не?! Яна ста ла часткай нашай гісторыі і гарадской культуры, але мемуары і настальгія не заменяць практычнай галерэйнай дзейнасці. Амбіцыі і патэнцыял засталіся, дык у чым справа?.. Безумоўна, гэта будзе зусім іншая галерэя, з добрай гісторы яй, але з новай лініяй развіцця. «Сёмая лінія»?
5. Андрэй Вараб’ёў 1. У 1996 годзе ў «Шостай лініі» адбыла ся дэманстрацыя маёй першай, як я лічу, вялікай працы «Апісанне жыцця Андрэя Вараб’ёва, ад нараджэння да гэтага дня». Упершыню я змог распавесці пра сябе, упершыню адчуў рэакцыю публікі. 2. Наконт зменаў у сучасным беларускім мастацтве мне цяжка разважаць, яно за раз вельмі рознае. 3. Ці можна адрадзіць?.. Анягож не?! Безумоўна, нішто нель га стварыць абсалютна ў тым жа выглядзе, часы змяняюцца, і добра. Але няхай сабе існуе «Шостая...», і новых здабыткаў, рэалізацый і поспехаў усім нам! Вольга Сазыкіна 1. Дачыненні з галерэяй былі для мяне не толькі супрацоўніцтвам, найперш — сутворчасцю. Пэўны этап у дзейнасці «Шостай лініі» пачаўся з выставы «Цэ бар». Ідэя была такая: непасрэдна ў зале галерэі ўзнаўляліся майстэрні мастака. Людміла Русава працавала над сваёй вя
мастацтва 01/2015
6. лікай карцінай, Ігар Кашкурэвіч пісаў валікам, нешта рабіў Віктар Пятроў, нешта — Міхась Нудноў. І надалей у мастакоў, што працавалі з «Шостай...», былі вельмі блізкія кантакты. Лінія майго жыцця была ўключана ў жыццё галерэі. Можна было туды проста прыйсці, заўсёды там нешта распачынала ся і з’яўлялася магчымасць падключыцца. Да таго, што сесці ў куточку галерэі і пафарбаваць... 2. Гэта тэма глыбокага мастацтвазнаўчага даследавання, якім неабходна заняцца ў бліжэйшы час. 3. Часы цяпер іншыя, і ў такой форме, як яна існавала, «Шос тую лінію» нельга адрадзіць. Аднак можна пачаць рабіць не шта іншае. Персанажы памяняліся, і ментальнасць нашая таксама змянілася. Аднак ніхто ўжо дармовых залаў не дасць. Канстанцін Селіханаў 1. Практычна досвед супрацоўніцтва з галерэяй у мяне невялікі: куратар Надзея Кароткіна запрасіла мяне ў свой праект, у выніку чаго я пазнаёміўся з Валодзем Парфянком. І дзякуючы апошняму нату ральна перайшоў з адной парадыгмы да нечага больш захапляльнага. «Шостая лінія» была вельмі адкрытай пляцоўкай. Нельга сказаць пра наяўнасць у яе дзейнасці дакладнай кан цэпцыі ці стратэгіі: гэта быў час прыблізных арыенціраў. Ад ны аўтары былі зачараваныя нямецкімі гарызонтамі, іншыя распрацоўвалі гарадскі фальклор ці псеўдаміфы. Лідарамі былі ўсе — вельмі рамантычная, але ніяк не прагматычная канцэпцыя. Распачыналася свята татальнага эксперыменту, менавіта свята. «Шостая лінія» таму спрыяла. 2. З часам энтузіязм, энергія перайшлі ў спакойную плынь. Частка мастакоў з’ехала ці змяніла род заняткаў. Адбываў ся натуральны працэс падзелу паводле жыццёвых інтарэсаў. Інфармаванасць і цвярозы погляд на жыццё дазвалялі твор цу пранікаць у сутнасць рэчаў і больш ясна фармуляваць свае ідэі. Групоўкі, высакамернасць, прагматызм — усё гэта выяўля ецца больш відавочна. Але галоўнае застаецца: многае, калі не ўсё, па-ранейшаму ствараецца рукамі мастакоў, іх рашучасцю. 3. «Шостая лінія» ніколі не была толькі галерэяй. Яна выкон вала вялікую колькасць неабходных культурнаму таварыству функцый, галоўная з якой — прасоўванне новага і таму ўраз лівага мастацтва. Калі ўстанова зможа браць на сябе такога кшталту немагчымыя задачы, то калі ласка. Аднак варта памя таць, што час герояў-адзіночак прайшоў.
мастацтва 01/2015
Ірына Бігдай 1. Праца ў «Шостай...» зрабіла мяне той, кім я ёсць. Свой досвед арганізацыі ме рапрыемстваў і прасоўвання культурных некамерцыйных падзей я з поспехам ужывала спачатку ў журналісцкай пра ктыцы, потым у PR-дзейнасці ў бізнэссектары. 2. Пра змены мне цяжка казаць аб’ектыў на, таму што гэтыя 16 гадоў я была па-за кантэкстам сучаснага беларускага мастацтва. Розніца паміж тым, што я цяпер бачу ў Мінску, і тым, што было тут у 1990-я, — няма шчырасці, твор чай сумленнасці, драйва, якія былі тады. Але затое часцей сталі з’яўляцца прыгожыя каталогі, афішы, прэс-рэлізы і па ралельныя праграмы ў кантэксце праектаў. Пакаванне куль турных мерапрыемстваў значна палепшылася — усе ведаюць, як павінна быць. Але мне часам бракуе ў гэтым душы і нейкага стрыжня. Не чапляе. 3. Адрадзіць «Шостую лінію» магчыма. І я дакладна ведаю, што для гэтага трэба. Але ці будзе гэта зроблена — пытанне адкрытае. Функцыі «Шостай лініі» ў нейкай ступені сумесна выконва юць музеі і галерэі, якія прэзентуюць сучаснае мастацтва. Але прыватныя інстытуцыі не могуць сабе дазволіць выбудоўваць ясную выставачную канцэпцыю па эканамічных чынніках: ім трэба адбіваць камерцыйную арэнду сваіх нават невялікіх пляцовак, часта гэта кампраміс. А супрацоўнікам дзяржаўных устаноў бракуе ўнутранай матывацыі рабіць сваю справу на належным узроўні, не зважаючы на нізкую зарплату.
1. Цімафей Ізотаў. Выпадковае блуканне. Аб’ект. 2012. 2. Ігар Цішын. Фрагмент праекта «7 лінія». Змешаная тэхніка. 2014. 3. Сяргей Ждановіч. У прасторы знака. Інсталяцыя, графіка, фа таграфія, дакументацыя. 1998—2014. 4. Канстанцін Селіханаў. *****. Мультымедыйная інсталяцыя. 2014. 5. Артур Клінаў. Восень. Алей. 1997. 6. Вольга Сазыкіна. Універсальная энергія. Змешаная тэхніка. 1992.
Фота Сяргея Ждановіча. 29
ТЭМА V Мінскі міжнародны Калядны форум
Опера. Прывіды і рэальнасць
Форум, які лад зіцца Нацыянальным тэатрам оперы і балета ў снежні, — ма гутнае і эфектнае завяршэнне музычнага года. І адначасова адна з самых яркіх культ урных падзей краіны. Арганізоўваць буйныя фес тывалі — ды яшчэ з года ў год! — не надта прос та. Асабліва калі ўлічыць складаныя эканамічныя рэаліі, што існуюць і за межамі тэатра. Апошні па часе юбілейны праект свед чыць: яго чакаюць, паказы горача абмяркоўваюць, рэха яшчэ доўга гучыць у Інтэрнэце і на старонках СМІ. У гэтым нумары рэдакцыя змяшчае агляд фэсту і меркаванні крытыкаў з іншых краін, якія былі запрошаны ў Мінск.
1.
А
Таццяна Мушынская
дметнасці пятага форуму — беспрэцэдэнтная коль касць прэм’ер самога тэатра і з’яўленне ў праграме І Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў. Зра зумела, у такой сітуацыі калектыў вымушаны ад мовіцца ад запрашэння асобных труп з гасцявымі спектаклямі. На ранейшых форумах яны былі своеасаблівымі «разынкамі» і выклікалі каласальную цікавасць. Апошнім ра зам «разынак» таксама хапала, але яны аказаліся іншымі. Зрэш ты, пра ўсё па парадку.
«Смейся, паяц!..» Афіша ўключала оперы «Рыгалета» і «Пікавая дама», прэм’еры 2014 года. Асаблівы інтарэс выклікалі зусім новыя спектаклі — «Паяцы» Руджэра Леанкавала, аднаактовыя «Капельмайстар» 30
Даменіка Чымароза і «Служанка-пані» Джавані Пергалезі. «Па яцамі» форум адкрываўся. Завядзёнку паказваць на адкрыцці тое, што толькі-толькі «згатавана» і яшчэ не паспела «астыць», варта ўсяляк вітаць. Так, гэта прэм’ера, але і ўдалы маркетын гавы ход, які правакуе здаровы ажыятаж і абуджае дадатковую цікавасць да пастаноўкі і фестывалю ўвогуле. Не буду распавядаць падрабязна пра Леанкавала і такі накіру нак, як верызм, з ім трывала звязаны і «Сельскі гонар» Мас каньі, і «Паяцы». Пра гэта можна прачытаць у Інтэрнэце. Ле пей пра сцэнічнае ўвасабленне партытуры. У нашым Оперным «Паяцы» ішлі даўно і ў канцэртнай версіі. У Музычным тэатры некалькі сезонаў таму былі пастаўлены Ганнай Маторнай. Як і іншыя работы Міхаіла Панджавідзэ, гэты спектакль выклі каў самыя розныя меркаванні. Ёсць скептыкі, іх няшмат, ёсць і тыя, хто лічыць новую версію «Паяцаў» лепшым, што паста ноўшчык увасобіў у Мінску. У оперы галоўнае — умоўнасць, што
мастацтва 01/2015
»
робіць жанр усемагутным. Але адначасова ўмоўнасць — бар’ер, які замінае актуалізацыі сюжэтаў, вобразаў. Калі глядач той ба р’ер не пераадолеў, то дзівіцца, чаму героі ў хвіліну небяспекі стаяць нерухома і спяваюць, замест таго каб ратавацца. Як прымусіць гледача не зважаць на ўмоўнасці? Як зрабіць сю жэт актуальным, а герояў блізкімі? Як у калізіях, акрэсленых паўтара стагоддзя таму, адшукаць моманты, што судакранаюцца з цяперашнім часам? Адзін са шляхоў прапанаваны ў «Паяцах». Рэжысёр віртуозна іграе сцэнічнай прасторай. Умее бачыць яе незашораным вокам. Спачатку ў аркестравай яме замест дыры жора з’яўляецца Тоніа (Уладзімір Пятроў). Той самы — рухавік усяго сюжэта. Зайздроснік і зласлівец, даўно і безвынікова за каханы ў Нэду. Калі ён пачынае кіраваць аркестрам, разумееш: Тоніа — дырыжор фарса, а потым і драмы, якая неўзабаве вы бухне. Разгорнутыя ўверцюры цяпер рэдка выконваюцца пры закры тай заслоне — маўляў, атрымлівайце слыхавую асалоду! Сучас ны глядач з кліпавым мысленнем, распешчаны і разбэшчаны тэлебачаннем, калі ідзе бясконцая змена «карцінкі», такога не ўспрымае. Адкрылася заслона, і мы бачым фінал рэпетыцыі, дэмантаж дэкарацый опернай «Аіды» (дарэчы, пастаноўкі гэ тага ж рэжысёра). У тэатральным закуліссі і будзе адбывацца ўся 1-я дзея оперы. Нарэшце, галоўныя героі выходзяць на сцэну не з-за куліс, а з’яўляюцца ў праходах партэра. Агаломшаны глядач толькі круціць галавой у розныя бакі. І Каніа (Сяргей Франкоўскі) у касцюме, які ззяе і пераліваецца золатам, і яго жонка Нэда (Ка цярына Галаўлёва), прымадонна, у велізарных акулярах, капе люшы з пер’ямі, і Бэпа (Юрый Гарадзецкі), што неяк падазрона нагадвае ці то Філіпа Кіркорава, ці то Сяргея Зверава, — прад стаўнікі «папсы», зоркі шоу-бізнэсу. За імі імчаць папарацы: журналісты з дыктафонамі, тэлеаператары з камерамі... Падчас інтэрпрэтацыі знакамітых партытур і твораў, даўно ўсім вядомых, галоўнае — «зняць» хрэстаматыйны глянец. Ад шукаць навізну і расставіць нечаканыя акцэнты ў маналогах і працяглых эпізодах. У дуэтнай сцэне Нэды і Тоніа размова не пра непадзеленыя рамантычныя памкненні, а пра банальнае дамаганне і, прабачце, жаданне згвалціць. Сільвіа (Уладзімір Громаў), закаханы ў Нэду, не селянін, якім яго даводзілася ба чыць у многіх ранейшых пастаноўках, а рабочы сцэны, у зу сім сучаснай куртцы, накінутай на голае цела. Зразумела і тое, што стары муж прайграе маладому каханку па ўсіх параметрах, і тое, што падобны мезальянс (прымадонна і рабочы) зага дзя асуджаны і не будзе мець шчаслівага працягу. Калі Сільвіа з’яўляецца на сцэне ў атачэнні натоўпу дзяцей (магчыма, тых, якія займаюцца ў гэтым Палацы культуры або тэатры), разуме еш: уласнымі дзецьмі Нэду жыццё, хутчэй за ўсё, абдзяліла. Нэдзе надакучыла не так вандроўнае жыццё, як усведамленне мітуслівасці і марнасці існавання, жыццё навідавоку, пад пры цэлам тэлекамер. Яна хоча схавацца ад натоўпу, шукае шчырас ці, чысціні пачуццяў. І тут дарэчы аказваюцца танцавальныя фрагменты, далікатна і вынаходліва пастаўленыя харэографам Вольгай Костэль. Нэда спявае пра птушак як сімвал лёгкасці, палёту, шчасця, а дзеці — будучыня, але таксама шчырасць і на іўнасць — рэпеціруюць ля станка. Арыя доўжыцца, і ўдалечыні, на высокім памосце, з’яўляюцца пары, якія ў пластыцы нібы та ўвасабляюць памкненні жанчыны. Разгорнуты дуэт Нэды і Сільвіа — адна з самых яркіх і светлых сцэн спектакля. Тут гера іня — не капрызлівая прымадонна, што імкнецца кожную хвілі ну зрабіць уражанне, а жанчына, якая марыць пра шчасце.
мастацтва 01/2015
У «Паяцах» рэжысёр шчодра карыстаецца сатырычнымі фарбамі. Ён развенчвае герояў, якія спачатку ўспрымаюцца як зоркі, потым — як звычай ныя людзі, а пазней — як ахвя ры ўласных страсцей.
Калі Каніа ўсведамляе, што Нэда даўно яго не кахае, а аддае перавагу іншаму, жыццё героя надломваецца. І пачынае раз вівацца зусім іншы, да таго мала прадказальны сцэнарый лёсу. Каніа цяпер — не кумір, не ідал, варты агульнага захаплення, а непрывабны, а мо і нікчэмны чалавек, апанаваны рэўнасцю і жаданнем помсціць. Знакамітую арыю «Смейся, паяц!» Каніа Сяргея Франкоўскага спявае ў пустым грымёрным пакоі, седзя чы перад люстэркам. Амаль празрыстым, так што глядач можа назіраць за зменай ягоных эмоцый. У «Паяцах» рэжысёр шчодра карыстаецца сатырычнымі фар бамі. Па сутнасці, ён развенчвае герояў, якія спачатку ўспры маюцца як зоркі, потым як звычайныя людзі, а пазней — як ахвяры ўласных страсцей. Гэта становіцца відавочным у 2-й дзеі. Ужыты тут у адпаведнасці з сюжэтам прыём «тэатр у тэ атры» не новы, ім пастаноўшчык карыстаўся ў «Севільскім цы рульніку». Там гледачы (а насамрэч артысты хору) знаходзіліся на сцэне, у «Паяцах» — яны ў зале. Лагічна! Калі ўлічыць, што акцёры глядзяць той жа спектакль трупы Каніа, што і мы. Хор моцны, галасы трохі аглушаюць, асабліва калі сядзіш побач. Але што паробіш — навізна вымагае ахвярнасці! Спектакль, паказаны трупай Каніа, нельга ўспрымаць усур’ёз. Тут усё знарок перабольшанае: велізарная бутэлька шампанска га, агромністая курыца, якая выклікае гамерычны смех залы. «А ты курыцу купіў?» — рэпліка Нэды нібыта з сённяшняга дня. Адчуванне дэжавю ствараецца дэталямі. Адзенне Арлекіна-Бэ пы — гэта сцэнічны строй Фігара з «Севільскага». Маўляў, ка лісьці было геніяльна і непараўнальна з тым, што цяпер. А леп шага не чакайце! Драма, разгорнутая ў 1-й дзеі, ператвараецца ў фарс. Другая палова «Паяцаў» — насмешка і ціхі здзек рэжысё ра з непераборлівасці публікі. Бо тая апладзіруе якім заўгодна глупству, пошласці і адсутнасці сэнсу. У камерным жанры Паказваць аднаактовыя спектаклі ў Камернай зале імя Алек сандроўскай тэатр пачаў яшчэ на форуме 2013 года. Тады бы лі прэзентаваны ажно шэсць (!) аднаактовых спектакляў. Па добны рэкорд, пэўна, яшчэ доўга будзе непераўзыдзеным. На форуме 2014-га камерных пастановак было толькі дзве, але прэм’еры. Зазначу: абедзве назвы з’яўляліся на афішы тэатра. У «Капельмайстры», як згадваюць меламаны, зіхацеў талент спевака Віктара Скарабагатава, «Служанку-пані» ставіла Мар гарыта Ізворска. Але на пачатку 1980-х, і тыя пастаноўкі памя таюць хіба толькі меламаны-старажылы. Гэтым разам рэжысёрам абодвух спектакляў выступаў Міхаіл Панджавідзэ. Іх нельга параўноўваць з операмі-seria, такія ад наактоўкі часта даваліся ў якасці ўступу да асноўнага спектак ля або ў якасці антракту. А паколькі тэрыторыя камічнага ў нашым тэатральным ландшафце не будзе запоўнена ніколі, а патрэба ў пастаноўках такога кшталту ёсць, дык чаму б і не?.. 31
ТЭМА V Мінскі міжнародны Калядны форум «Капельмайстар» пакінуў больш цэласнае ўражанне. У ім шмат прываблівае — лёгкая, вытанчаная музыка, дасціпная сітуацыя, калі дырыжор-«самазванец», ён жа і спявак, спрабуе кіраваць аркестрам. Нарэшце, выключнае камедыйнае майстэрства Сяргея Лазарэвіча, здатнага трымаць увагу залы. У мінулыя се зоны спявак часцей выконваў партыі другога плана. Прэм’ера «Капельмайстра» сведчыць: дакладна падабраная роля вы яўляе многія якасці, пра якія сам артыст, мо і не падазрае. Што да «Служанкі-пані», дык тут уражанні больш стракатыя. Да відавочных «плюсаў» пастаноўкі я аднесла б тое, што рэжы сёр здолеў захаваць італьянскую мову ў арыях і дуэтах (бягуча га радка ў Камернай зале, вядома, няма), а вось рэчытатыўныя фрагменты і дасціпныя каментары слугі Вяспонэ (кшталту «У гэтай арыі спяваецца пра...») даюцца на рускай. Дарэчы, аўтар рускага перакладу — рэжысёр. Поспех пастаноўкі шмат у чым залежаў і ад таго, што ў «Служанцы...» занятыя вакалісты, у чыім таленце ярка выяўлены камедыйны пачатак — Дзмітрый Капілаў (доктар Уберта), Алена Сіняўская (Сярпіна), Алег Гар дынец (Вяспонэ). Да агульнага рэжысёрскага рашэння… Фотаздымкі з папярэд няй версіі «Служанкі…» сведчаць: яна атрымалася, скажам так, больш цнатлівай. Але, як сцвярджае назва вядомага фільма, «Некоторые любят погорячее». Тут дзеянне оперы разгортва ецца... на ложку, што займае ўсю прастору. На ім героі спяць, сядзяць, стаяць, куляюцца. Спрачаюцца і змагаюцца, размаў ляюць, ядуць. Такім чынам дасягаецца ўражанне няспыннага руху. Зразумелае жаданне артыстаў і пастаноўшчыкаў трымаць увагу публікі. Але ў якой ступені відовішча атрымалася на мяжы фолу, кожны глядач і крытык вырашыць сам для сябе. Паказы аднаактовак выявілі праблему. Прастора залы ідэаль ная для камерных праектаў (спявак і раяль). Для прэс-канфе рэнцый і пасяджэнняў мастацкай рады. Як толькі патрабуюцца дэкарацыі, ужо становіцца цесна. Тым больш у куце трэба па садзіць камерны аркестр. Не хапае вышыні столі (хоць бы на метр або паўтара), каб гук фармаваўся больш палётным. Дый з вентыляцыяй не ўсё як мае быць, бо пры канцы спектакля кіслароду не хапае. Гэта прэтэнзіі да праекціроўшчыкаў, якія, можа, і не зазіралі так далёка. Чакаць новую рэканструкцыю? Але ж пасля апошняй прайшло ўсяго шэсць гадоў! Вакол Ірыны Багачовай «Пікавая дама», паказаная на форуме, выклікала ажыятажны інтарэс. Яшчэ і таму, што Графіню мелася спяваць Алена Аб разцова, ці не лепшая ў свеце выканаўца партыі. Квіткі на опе ру Чайкоўскага былі раскуплены найперш. Салістка захварэла, тэатр аператыўна знайшоў замену: Ірына Багачова, таксама мецца і народная артыстка СССР, прадстаўніца пецярбургскай школы. Абразцова абяцала прыехаць у Мінск і праспяваць Гра фіню ў лютым-сакавіку. У сярэдзіне студзеня з Германіі прый шла сумная вестка: зорка сусветнай оперы, чыё 75-годдзе шы рока адзначалася летась, памерла. Графіню Абразцовай давялося пабачыць у двух відэазапісах: са славутымі Уладзімірам Атлантавым і Уладзімірам Галузіным, якія спявалі Германа. Кадры пакідалі моцнае ўражанне. Здава лася, Графіня ніяк не можа ўзняцца з крэсла. У яе баліць спіна, не гнуцца ногі. Жудасць узнікала ад выразу вачэй, змены мімікі і погляду. Ад таго эмацыйнага стану, які артыстка транслірава ла. Змрочная, таямнічая, сапраўды інфернальная асоба! З ма гутнай энергетыкай, магчыма, разбуральнай. Гераіня вабіла Германа, як бездань. І зразумела — пераможцам ён не будзе. 32
2. Графіня Ірыны Багачовай іншая. Заўважу: спявачка амаль адна годка Абразцовай, але на якасць яе голасу, роўнасць і насыча насць вакалу ўзрост таксама не паўплываў. Багачова не акцэн тавала злавеснасць. Па гераіні відаць: яна пецярбуржанка і бездакорна выхаваная арыстакратка з эпохі, якая беззваротна мінула. Уласная сцэнічная вопратка не парушыла колеравае ра шэнне спектакля. Добра, што падчас сцэны ў казарме не было белай прасціны, а ўзнікла карункавая накідка. Партыя Графіні вакальна невялікая. Запомніліся адметныя акцёрскія штрыхі. У 2-й карціне бабуля заходзіць у пакой Лізы, бо яе непакоіць шум, і схіляецца да ўнучкі. А па ўсмешцы Гра фіні відаць: яна здагадваецца, што Ліза — зусім не ціхамірная паненка, а здольная да авантур, чым вызначалася ў гады мала досці і бабуля. Іх глыбіннае сваяцтва праяўляецца нечакана і тонка. У знакамітай сцэне ў спальні гераіня Багачовай памірала не ад старасці ці страху. А хутчэй ад абурэння, што хтосьці можа з ёй так нахабна, з пагрозамі размаўляць! Перад сконам Графіня як сапраўдная верніца перажагналася. І ўзнікла пытанне: а мо ніякай дамовы з д’яблам і не было?! Апошні эпізод з удзелам Графіні, сцэна ў казарме была віртуозна сыграна артысткай і Эдуардам Мартынюком — Германам. Здавалася, сутарга або д’я бальская сіла ўздымала цела героя з падлогі. Дазнаўшыся пра таямніцу карт, гэты Герман сыходзіў са сцэны, гайдаючыся, як нецвярозы або пасля цяжкай хваробы. Ягоны смех — ці зда ровага, ці вар’ята. У падтэксце гучала: я ўсё-такі даведаўся пра тры карты! А вы не верылі і з мяне смяяліся! Ярка і экспрэсіўна прагучалі ў спектаклі асноўныя арыі «Отку да эти слезы?», «Прости, небесное созданье», «Ах, истомилась, устала я...» і «Что наша жизнь? Игра!». Узроўню, зададзенаму госцяй, цалкам адпавядалі нашы салісты — Анастасія Маскві на (Ліза), Уладзімір Пятроў (Томскі), Ілля Сільчукоў (Ялецкі), Аксана Волкава (Паліна). Канкурсанты з 20-ці краін А цяпер пра І Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў. Маж лівасць яго правядзення ў межах форуму дадала новы штуршок развіццю фестывалю. Каб стварыць чытачу ўяўленне пра раз мах, згадаю некаторыя лічбы. Пра свой удзел у спаборніцтве
мастацтва 01/2015
заявілі больш за 200 удзельнікаў. У Мінск прыехала 155 вака лістаў з 20-ці краін. Звесткі пра іх і сціслыя творчыя біяграфіі змешчаны ў шыкоўным буклеце, які тэатр выпусціў перад фо румам. Каштоўнае даведачнае выданне; яно спатрэбіцца яшчэ не адзін сезон. 100 старонак з інфармацыяй, хто з салістаў ад куль, дзе вучыўся і працуе, якія партыі выконвае, у якіх конкур сах перамагаў. Наш вакальны турнір меў дастаткова прадстаўнічае міжна роднае журы. Пералічваць не буду: прозвішчы былі на сай це Опернага. Добра, што да тэатральных дзеячаў, кіраўнікоў труп і фестываляў (па вялікім рахунку — антрэпрэнёраў) дада ліся спецыялісты па вакале: Аксана Волкава, Ніна Ламановіч, Ніна Казлова. Не паленавалася і палічыла: у журы з 15-ці ча лавек прадстаўнікоў Беларусі аказалася траціна. Сярод удзе льнікаў 1-га тура таксама трэцяя частка айчынных вакалістаў. Студэнтаў «консы», салістаў тэатра, тых, хто нарадзіўся ў Бе ларусі, а звязаў лёс з іншымі вакальнымі школамі. Вопыт удзе лу ў любым спаборніцтве каштоўны, нават калі не прыносіць лаўраў. Конкурс у сталіцы, не трэба нікуды ехаць. Чаму ж не паспрабаваць?!
»
Не магу ставіць пад сумненне вердыкт журы, бо для яго ра шэння меліся аргументы. Але піраміду, на вяршыні якой уладальнік Гран-пры, а блі жэй да зямлі менш значныя пераможцы, я б перавярнула дагары нагамі.
Два першыя туры ішлі на Эксперыментальнай сцэне. Яны бы лі закрытыя для прэсы. Праўда, музыказнаўца Надзея Бунцэвіч туды трапіла. І заўважыла: магчыма, варта ўсё-такі рабіць ад борачны тур. І таму, што велізарная нагрузка на канцэртмай страў. І таму, каб журы не пакутавала. Бо пасля першых нот часам можна і не слухаць далей, усё зразумела. Мо некага не чакана або планава «згубілі» і «патапілі»? На буйных спабор ніцтвах такое часам здараецца. Надта яркіх прытрымліваюць, каб больш прэзентабельна выглядалі пераможцы. Але Надзея запярэчыла: «Не, не згубілі нікога!» Вынікі аб’ектыўныя і суб’ектыўныя У 2-гі тур трапіла 36 вакалістаў, у фінале апынулася 11. Яны прадстаўлялі шэсць краін. Трэці тур здаўся цікавым па раскла дзе галасоў. Гендарнай раўнавагі не атрымалася: тры жанчыны і васьмёра мужчын. На 1-м з вялікім адрывам дамінавалі сап рана. У фінале пераважалі мужчыны: чацвёра барытонаў, па два тэнара і баса. Пэўна, адлюстраванне таго, якія галасы най больш запатрабаваныя ў сусветнай оперы. Фінал выглядаў відовішчным і таму, што разгорнутыя сцэны з класікі далі магчымасць канкурсантам паказаць акцёрскі та лент. І гледачу цікавей, чым слухаць асобныя канцэртныя арыі. Супастаўленне адных і тых жа фрагментаў, увасобленых роз нымі артыстамі, дазваляла параўнаць трактоўкі, якасць голасу, харызму. Такім чынам, дзве Мімі, два Рудольфы, па два Жэр моны і Альфрэды. Ажно тры фрагменты з «Травіяты», па два з «Яўгена Анегіна» і «Багемы».
мастацтва 01/2015
Не магу ставіць пад сумненне вердыкт журы, бо для яго рашэн ня меліся аргументы. Але піраміду, на вяршыні якой уладаль нік Гран-пры, а бліжэй да зямлі менш значныя пераможцы, я б перавярнула дагары нагамі. Асабіста ў мяне найбольш моц ныя ўражанні выклікалі малады грузінскі спявак і прадстаўніца Украіны. Лаша Сесіташвілі (ІІІ прэмія і 3 тысячы еўра) у дуэце з нашай Аленай Бундзелевай прадставілі сцэну Жэрмона і Ві ялеты з 2-й дзеі «Травіяты». У барытона неверагодна прыгожы голас, гук натуральны, ліецца без намаганняў. Адразу згадваеш грузінскую харавую музыку, даўнія спеўныя традыцыі, творы Гіі Канчэлі. Чыстае горнае паветра, грузінскае віно, старыя вулачкі Тбілісі. Цяжка ўявіць: Жэрмон, якому відавочна 45-50 гадоў, увасоблены спеваком, якому ўсяго 24! Ніякай адлегласці, нават шчылінкі паміж артыстам і героем. Парык, грым, адзен не, манеры — усё надзіва арганічнае! Ніколі не бачыла бацьку Альфрэда, які б так перажываў і за сына, і за яго каханую. Па глыбленасць у ролю, тонкае разуменне псіхалогіі і матывацыі паводзін выклікаюць захапленне. Падобная трактоўка выгля дае нават больш пераканаўчай, чым тая, што была ўвасобле на расійскай спявачкай Веранікай Джыоевай і нашым Іллёй Сільчуковым у праекце «Вялікая опера»: ён суровы і непахіс ны бацька, якога са слязамі моліць Віялета. Алена Бундзелева з яе кранальнай жаноцкасцю і крохкасцю, высокай ахвярнасцю падаецца бліжэй да вобраза славутай куртызанкі, чым Джыое ва з яе страснасцю. Нечакана яркія ўражанні пакінула ўкраінскае сапрана Валянці на Федзянёва (ІІ прэмія і 5 тысяч еўра). Ёй 33 гады, да нядаў няга часу спявала ў данецкім тэатры, а цяпер у «Санкт-Пецяр бургскай оперы». Уладальніца голасу насычанага і багатага на фарбы. Высокая, прыгожая, стромкая — візуальны складнік важны для ўвасаблення маладых і закаханых гераінь. Але най больш прываблівала магутная энергетыка вакалісткі. Каб вы браць для паказу сцэну пісьма Таццяны з «Анегіна», трэба мець смеласць. Няма дэкарацый, папярэдніх сцэн, якія даюць эма цыйны «разгон». Артыстка здолела стварыць чысты і ўзнёслы вобраз пушкінскай гераіні. Карціна летняй ночы, якая разгор твалася ў аркестры пад чуйным кіраўніцтвам Вячаслава Воліча, і паэзія сэрца, што ўпершыню зведала пачуццё кахання, вельмі далікатна дапаўнялі і ўзмацнялі адно аднаго. Эпізод пісьма Тац цяны пры знешняй прастаце складаны. Артыст павінен «тры маць залу» харызматычнасцю. Быць разнастайным. Дабіцца натуральнасці рухаў, псіхалагічнай пераканаўчасці. Думаю, наперадзе ў Валянціны сур’ёзная спеўная кар’ера. Салістка з такім комплексам дадзеных будзе запатрабаванай на многіх сцэнах. Узбекскі тэнар Раміз Усманаў, уладальнік Гран-пры (10 тысяч еўра), і беларускае сапрана Марыя Шабуня (І прэмія і 7 тысяч) не зрабілі такога ашаламляльнага ўражання. Усманаў не ўпер шыню прыязджае ў Мінск — за плячыма выступы на ранейшых нашых форумах. Яго небеспадстаўна называюць «узбекскім са лаўём». Але па акцёрскіх якасцях і разняволенасці Усманаў відавочна саступаў Мартынюку, які ў тым жа праекце спяваў Рудольфа з іншай канкурсанткай. Што да вакалу — чыста, акуратна, пры емна. Але, на мой погляд, на яго перамогу істотна паўплывала і майстэрства Анастасіі Масквіной, усмешлівай і рамантычнай Мімі, якая выконвала разам з ім дуэт з «Багемы» і ўсяляк спры яла таму, каб калега паўстаў у найлепшым святле. Шабуня прад стаўляла сцэну з «Севільскага» і каваціну Разіны. У яе лёгкі і па лётны голас, віртуозныя «вярхі». Вакалістка стварыла гарэзны 33
ТЭМА V Мінскі міжнародны Калядны форум вобраз, прасякнуты бляскам і радасцю жыцця. Але Таццяна атрымалася ў Фе дзянёвай больш маштабнай і глыбокай. Заахвочвальную прэмію (і 1000 еўра) атрымаў наш саліст Ілля Сільчукоў. Мо журы палічыла, што пасля перамогі ў тэ лепраекце «Вялікая опера» і татальнай папулярнасці барытону хопіць і яе. І ў ранейшыя сезоны вакал Сільчукова быў незвычайна насычаны. Яму ўласцівыя пластычнасць і прыгажосць гукавядзен ня. Калі ж саліст знайшоў у сабе немалы акцёрскі тэмперамент, што выяўляецца ў многіх выступленнях апошняга часу (у тым ліку і сцэне з апошняй карціны «Анегіна», якую спявак прэзентаваў у фі нале конкурсу), — нават яго вакал пачаў успрымацца іначай. Вялікая колькасць перамог, заваяваных апошнім часам нашым тэнарам Паўлам Пятровым, паўплывала на скупасць жу ры ў дачыненні да яго. Мяккі, пластыч ны голас, высакародны тэмбр наўрад ці можна забыць. Кар’ера Паўла ў тэатры складваецца больш чым удала, таму ад сутнасць прэмій на конкурсе — не загана. Удалым падалося выкарыстанне падчас фіналу конкурсу фрагментаў сцэнаграфіі з «Пікавай дамы». Велізарныя люстра ныя паверхі дазваляюць дасягаць роз ных візуальных эфектаў і ствараць на строй, адпаведны пэўнаму ўрыўку. Кода Правядзеннем V Каляднага форуму тэ атр годна адзначыў першы юбілей свай го дзецішча і нечакана выйшаў на новыя творчыя і іміджавыя абсягі. Успрыманне нашага горада як аднаго з цэнтраў вака льнага мастацтва Усходняй Еўропы да грамадскасці прыходзіць паступова. Але ў пэўны момант назапашаныя традыцыі пачынаюць працаваць самі. Прыцягваць новых спевакоў, сябраў журы, канкур сантаў, крытыкаў, гледачоў. Ідэальна, каб хапіла арганізацыйнага імпэту і фінанса вых сродкаў ладзіць міжнародны турнір вакалістаў штогод. Праз нейкі час, калі ён заваюе вядомасць і аўтарытэт, інтэр вал мож на зра біць і бо ль шым. А што трапіць у праграму форуму-2015? Відаць, прэм’ера «Царскай нявесты» і новая вер сія «Кармэн». Што яшчэ? Тэатральная рэальнасць не заўжды прадказальная. Як кажуць, пажывём — пабачым. 1. «Паяцы» Руджэра Леанкавала. Ніна Ша рубіна (Нэда), Тэймураз Гугушвілі (Каніа). 2. «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага. Іры на Багачова (Графіня). 34
Звычайна абмеркаванне маштабнага музычнага фестывалю адлюстроўвае шырокую панара му ўражанняў. Але гэтым разам усё атрымалася наадварот! Парадаксальная і неспадзявана яркая пастаноўка «Паяцаў» захапіла ўяўленне экспертаў і апынулася ў цэнтры ўвагі кожнага замежнага крытыка.
Іван Фёдараў Палітра мінскага форуму змясціла ў са бе мнос тва яркіх фар баў, але са мы мі значнымі і запамінальнымі старонкамі ў кнізе фестывальных мерапрыемстваў сталіся, безумоўна, конкурс вакалістаў і прэм’ера «Паяцаў», і толькі фармат артыкула не дазваляе аддаць належнае кожнай з іх. «Паяцы» ў пастаноўцы Мі хаіла Панджавідзэ зрабіліся сенсацыяй. З першых тактаў уступу публіка заціхла ў здзіўленні: замест заяўленага ў праграм цы Віктара Пласкіны за дырыжорскім пультам «паўстаў» невядомы сівавалосы спадар, які раптам павярнуўся да залы і загаварыў... Потым адкрылася заслона, і глядач канчаткова перастаў разумець, што адбываецца. «Давалі» фінал «Аіды». Артысты разыходзяцца пасля паклонаў, пачынаецца дэмантаж грувасткіх дэка рацый і падрыхтоўка да чарговага спек такля. Пасля шпацыру па закуліссі рэжысёр выпраўляе гледача ў інтэрактыўны тур па глядзельнай зале. У атачэнні захоп ленага натоўпу, рэпарцёраў і тэлекамер сюды ўрываецца трупа гламурных гас тралёраў; яны спяшаюцца на сцэну, дзе ўсё прыгатавана для прэс-канферэн цыі. Так — тэатрам у тэатры і яшчэ раз у тэатры — пачалася крывавая драма, якая павінна разыграцца ў закуліснай цясніне. Каніа (Тэймураз Гугушвілі) — поп-ідал, аблашчаны святлом сафітаў і нечува нымі ганарарамі. Прэм’ер, спустошаны штодзённай пагоняй за вонкавым по спехам. Адпавядае яму і немаладая жон ка Нэда (Ніна Шарубіна). Прымадонна эстраднага подыума стамілася ад фанфа ронства дурнога мужа і кідаецца ў абдым кі рабочага сцэны, брутальнага Сільвіа (Ілля Сільчукоў), а той рады задаволіць уласную пыху з шыкоўнай жанчынай. Тоніа (Сяргей Маскалькоў), паяц не прыемнага выгляду, таксама не супраць
пазабаўляцца з жонкай свайго прыяце ля. Бэпа (Янаш Нялепа) — падобны да жанчыны аматар зіхоткіх убораў і ўпры гожванняў. З дапамогай падрабязнай рэалістычнай прамалёўкі персанажаў і іх узаемаадносін рэжысёр паказвае зва ротны бок «зорнага» жыцця, агаляючы яго не пры ваб ную сут насць. Але ўсё ж тэатральныя ўражанні ад «Паяцаў» пе ракрылі вакальныя адкрыцці. Трыумфа льным успрымалася выступленне грузін скага тэнара Гугушвілі. Яго гарачы спеў, які літаральна пранікаў пад скуру, не па кінуў абыякавым ніводнага чалавека ў за ле. Артыст не іграў ролю, а пражываў яе. У перадапошні дзень форуму адбыўся фі нальны тур конкурсу вакалістаў. Уладаль нікам Гран-пры стаў тэнар з Узбекістана Раміз Усманаў, які сумесна з Анастасіяй Масквіной выканаў сцэну Рудольфа і Мі мі з першай дзеі «Багемы». Артыст вылу чаецца сонечным іскрыстым тэмбрам, што нагадвае прыцягальны голас Пава році. Спевы Усманава не цалкам свабод ныя ад тэхнічных шурпатасцей, аднак яго харызматычнасць, доўгае дыханне, упэўненае паўнавартаснае верхняе «до» ў папулярнай арыі «Che gelida manina» забяспечылі тэнару прызнанне публікі і сябраў журы. А вось з рашэннем прысудзіць першую прэмію Марыі Шабуні, сапрана з Бе ларусі, можна паспрачацца. Каваціна, рэчытатыў і дуэт Разіны і Фігара з «Се вільскага» былі выкананы на годным тэхнічным узроўні, але без вакальнага бляску. Сваім поспехам маладая спявач ка шмат у чым абавязана партнёру — Ула дзіміру Пятрову, які бліскуча абыграў акцёрскія нюансы дуэта. Затое другая прэмія Валянціны Федзя нёвай, сапрана з Данецка, не выклікае ніякіх сумневаў. У сцэне пісьма Тацця ны з опе ры «Яўген Ане гін» спя вач ка прадэманстравала выдатны артыстыч ны талент і стварыла цэласны і аб’ёмны вобраз пушкінскай гераіні — гарачай,
Іван Фёдараў (Санкт-Пецярбург, Расія) — піяніст, музычны крытык, заснавальнік і галоўны рэдактар Belcanto.ru. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класе фартэпіяна, там жа прайшоў асістэнтурустажыроўку. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў у Кальтанісета (Італія, 1998). Канцэртаваў у Еўропе, ЗША, Расіі. З 2007 — дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна, сябра Саюза канцэртных дзеячаў Расійскай Федэрацыі.
мастацтва 01/2015
летуценнай, чыстай. Валянціна зава лодала ўвагай публікі і не адпускала яе ні на адно імгненне доўгага нумара. Сапраўдная магія пачынаецца тады, калі перастаеш аналізаваць тэхнічныя моманты — палётнасць гуку, вытанча насць фразіроўкі, дыяпазон дынаміч ных адценняў, ступень валодання лега та — і пачынаеш суперажываць гераіні. Варты першай прэміі быў і 24-гадовы барытон з Грузіі Лаша Сесіташвілі, які ў выніку атрымаў трэцюю. Яго магутны і адначасова высакародны, насычаны абертонамі, сапраўдны вердзіеўскі го лас выдатна гучыць ва ўсім дыяпазоне. У вакаліста ёсць усе дадзеныя, каб зра біцца артыстам сусветнага ўзроўню.
2.
Алена Траццякова Мінскі форум — праект прадстаўнічы і амбітны ў лепшым сэнсе слова. Апошнім разам праграму фестывалю склалі прэ м’еры сезона, падрыхтаваныя толькі мінскім тэатрам. Найбольшую цікавасць публікі выклікалі «Паяцы». Спектакль прыдуманы з удзелам гледачоў як сведкаў закуліснага і параднага жыц ця тэатра. Таму быццам і няма дэ карацый: фрагменты сцэнаграфіі розных пастановак, не прыбра ныя пасля папярэдніх паказаў. Адсюль урачысты праход праз партэр артыстаў а-ля поп-зорак у касцюмах, што ззяюць срэбрам і золатам. На падмостках узнаўляецца то «сцэна на сцэне», ярка асветленая, то не надта прывабная грымёрка, якая патанае ў цемры. Мэта такога афармлення і мэта спек такля — увасобіць філасофію быцця артыста. Па законах мастацтва ён не павінен блытаць эмоцыі ўлас ныя і чужыя, прадпісаныя роляй. У адпаведнасці з праўдай жыцця здараецца наадварот — адно ўзмац няе другое. І вось ужо звар’яцелы, шалёны раўнівец Каніа забівае не толькі жонку і яе палюбоўніка, але ўсіх, хто побач. Робіць гэта так, як нярэдка адбываецца на
1.
мастацтва 01/2015
тэлеэкранах, у навінах або ў баевіках, ка лі кроў і смерць перастаюць успрымацца нечым страшным. Спектакль нагадвае: гвалт нараджае гвалт, ламае тармазы; сцвярджае: рэальнасць мацнейшая за мастацтва — больш драматычная і тра гічная. Рэжысёр дэманструе, якая гэта выбуховая сумесь — тэатр і жыццё, як яна ўздзейнічае на псіхіку чалавека. Працэс актуалізацыі твора — даўно вы значаны напрамак развіцця тэатра. Ча сам такі падыход прыводзіць да рашэн няў лабавых, але ў лепшых узорах дае адчуванне новага разумення механізмаў быцця. Адсутнасць жа спалучэння з рэ альнасцю — тое, што можна было назі раць у «Пікавай даме» і «Рыгалета» — так са ма ма юць свае «за» і «су праць». Тут небяспечнае тыражаванне, сыход у штамп і вар’іраванне даўно вядомых ра шэнняў. Гэта заўсёды тоіць спрашчэнне, усечанасць сэнсу, закладзенага ў творы. У агульнай праграме форуму важнае мес ца заняў міжнародны конкурс вакаліс таў. Фінальны вечар зрабіўся ўпрыгож ваннем опернага марафону. У ім была асаблівая атмасфера, калі ў зале збіра юцца не проста гледачы, а меламаны. 1. Валянціна Федзянёва ў сцэне з оперы «Яўген Анегін». 2. «Капельмайстар» Даменіка Чымароза. Сяргей Лазарэвіч (Капельмайстар).
Алена Траццякова (Санкт-Пецярбург, Расія) — тэатральны крытык, кандыдат мастацтвазнаўства. Прафесар кафедры рускага тэатра Акадэміі тэатральнага мастацтва, дырэктар Расійскага інстытута гісторыі мастацтваў. Сябра журы расій скай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска». Аўтар навуковых артыкулаў па пытаннях музычнага тэатра. Пастаянна друкуецца ў «Петербургском театральном журна ле», «Музыкальной академии», «Музыкальной жизни» і інш. 35
ТЭМА V Мінскі міжнародны Калядны форум
Марына Гайковіч Мне даспадобы, што Калядны форум у Мінску «абзавёўся» конкурсам вака лістаў — гэта дазваляе прыцягнуць ува гу ўсёй Еўропы да беларускага тэатра оперы і балета. Але, вядома, самае яркае ўражанне фестывалю — прэм’е ра «Паяцаў» Леанкавала. Мне спада балася, як Міхаіл Панджавідзэ выра шыў гэтую оперу — і з візуальнага, і са змястоўнага бакоў. Калі большасць спектакляў рэжысёра, пастаўленых у Вялікім тэатры, адрозніваліся пыш най сцэнаграфіяй, эфектнымі тэх нічнымі прыёмамі, то тут — свядомая скупасць па прынцыпе: «Зрабілі з таго, што было». Але спрацавала! Дэ карацыі першага дзеяння — вешалкі з тэатральнымі касцюмамі, другога — подыум і паветраныя кулісы. «Пра 2. цуе» і чорны заднік сцэны, і светлавое абсталяванне (напрыклад, калі ў першай дзеі яно апускаецца і завісае амаль над га ловамі ў герояў, становіцца не па сабе). Гэты спектакль — у тэатры і пра тэатр. Дзеянне пачынаецца «з канца» — толь кі не «Паяцаў», а «Аіды»: мы бачым фінальныя паклоны і ўсю тую працу, якая робіцца за закрытай заслонай. Разбягаюцца артысты, дэманту юцца дэкарацыі, прыбіральшчыкі мыюць сцэну, летуценная памоч ніца рэжысёра застывае на троне фараона з клавірам Леанкавала. Знакамітых гастралёраў сустра кае натоўп журналістаў. Мярку ючы па бліскучых апранахах а-ля Элвіс Прэслі, рэжысёр парады руе свет поп-культуры. І ў рэшце рэшт ужо не разумееш — муж ты ці артыст, мужчына ці паяц. Адно прані кае ў іншае — так захоплівае цябе тэатр. Знакаміты грузінскі тэнар Тэймураз Гу гушвілі спявае арыю «Смейся, паяц!» літаральна на разрыў аорты, так што гледачы ладзяць авацыі, не чакаючы
фіналу. А далей — усё як у тэатры, дзе заў жды ёсць момант нечаканасці і імправі зацыі. Тэнар дзе-нідзе парушае рэжысёр скі малюнак (мо, не хапіла рэпетыцый). Панджавідзэ мяркуе, што пасля таго, як Паяц-Каніа расстраляе палюбоўнікаў, а заадно і палову тэатра (усіх, хто пад ру ку патрапіць), ён-такі застрэліцца сам. Так і было ў першым спектаклі. У другім, дзе якраз і спяваў Гугушвілі, акцёр выпус ціў усе патроны датэрмінова — так што прыйшлося яму зымправізаваць і стаць ахвярай сардэчнага прыступу. Зрэшты, такія моманты толькі працуюць на рэжы сёрскую задуму, ствараючы шматслаёвую сэнсавую фактуру пастаноўкі.
1. Лаша Сесіташвілі ў сцэне з оперы «Травіята». 2. «Паяцы». Сяргей Франкоўскі (Каніа). 3. «Паяцы». Кацярына Галаўлёва (Нэда), Уладзімір Пятроў (Тоніа). 4. «Служанка-пані» Джавані Пергалезі. Дзмітрый Капілаў (доктар Уберта). Фота Міхаіла Несцерава і Дзмітрыя Рудэнкі.
Марына Гайковіч (Масква, Расія) — тэатральны крытык, кандыдат мас тацтвазнаўства. Скончыла гісторыка-тэарэтычны факультэт і аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі. З 2005 года музычны аглядальнік, з 2013 — загадчык аддзела культуры «Независимой газеты». Сябра экспертнага савета расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска».
1. 36
мастацтва 01/2015
3.
4.
Марына Чаркашына-Губарэнка Адметнасцю апошняга форуму стаў І Міжнародны конкурс вакалістаў. Ён не толькі адбываўся паралельна з асноў най праграмай, але зрабіўся яе арганіч най часткай дзякуючы трэцяму туру і гала-канцэрту, у якім разам з запроша нымі салістамі з іншых краін і з вядучы мі майстрамі мінскай оперы выступілі лаўрэаты першых прэмій толькі што завершанага вакальнага спаборніцтва. І якраз гэты вопыт дапамог выявіць стан спеўнага майстэрства ў самых розных тэатрах на тэрыторыі СНД. Трэба шчы ра сказаць: нягледзячы на маладосць і недастатковы артыстычны досвед нека торых лаўрэатаў, яны выглядалі значна лепш, больш ярка, чым некаторыя за прошаныя «зоркі». Для рэйтынгу апош ніх такое суседства аказалася небяспеч ным. Гэта актуалізуе пытанне пра стан вакальных школ і ўмовы працы салістаў у тэатральных трупах. Мабыць, не ўсюды справа наладжана ідэальна, галасы хутка зношваюцца, не надаецца належнай ува
гі культуры спеваў, рабоце над дыкцыяй і музычна-сцэнічным вобразам. Што да праграмы фестывалю, дык вы бар прэм’ерных назваў сведчыў: тэатр пра цяг вае ўзя ты ра ней курс на ства рэнне хадавога опернага рэпертуару. Спектаклі «Рыгалета» і «Пікавая дама» ажыццёўлены пастаноўшчыкамі з Эсто ніі і Балгарыі. Неэме Кунінгас названы ў праграме форуму адным з самых запат рабаваных эстонскіх рэжысёраў. Зван не акадэміка мае дырэктар Сафійскага нацыянальнага тэатра оперы і балета Пламен Карталаў, рэжысёр «Пікавай дамы». Можна было чакаць, што паста ноўшчыкі прапануюць арыгінальныя ра шэнні і пакажуць адносна кансерватыў най мінскай публіцы, «як гэта робіцца ў Еўропе». Але ў «Рыгалета» ўсё аказалася прадказальным, а «Пікавая дама» калі і выклікала пытанні, то не з-за жадання Карталава ісці насуперак традыцыям. У адрозненне ад гэтых пастановак, не ардынарнай падзеяй лічу спектакль «Па яцы», ажыццёўлены дырыжорам Вікта рам Пласкінай і рэжысёрам Міхаілам
Марына Чаркашына-Губарэнка (Кіеў, Украіна) — музыказнаўца, му зычны крытык, лібрэтыст, педагог. Доктар мастацтвазнаўства, пра фесар, загадчык кафедры замежнай музыкі Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Чайкоўскага. Заслужаны дзеяч мастацтваў Укра іны. Аўтар шэрагу кніг, у тым ліку «Оперны тэатр у прасторы зменлівага свету».
мастацтва 01/2015
Панджавідзэ. Твор зрабіўся ўзорам мас тацкага асэнсавання першакрыніцы. Па станоўшчык здолеў расшыфраваць пры хаваныя сэнсавыя пласты папулярнага спектакля, абапіраючыся на традыцыю і развіваючы яе з пазіцый зменлівага часу. Вобраз цэнтральнага героя набыў іншы маштаб. Асноўная калізія «тэатр і жыццё» таксама пераасэнсоўвалася. Стваральнікі «Паяцаў» і Сяргей Фран коўскі, выканаўца галоўнай партыі, здо лелі паказаць, у якой ступені сучасныя ўмовы абвастрылі адлюстраваны ў опе ры канфлікт — супрацьстаянне вобраза акцёра і яго чалавечай сутнасці. Пастаноўка «Паяцаў» па ўсіх параметрах адпавядае агульным для сусветнага опер нага тэатра памкненням да паглыблення трактоўкі і новага прачытання класікі. Іншая не менш значная тэндэнцыя звяза на з пашырэннем рэпертуарных межаў, са зваротам да забытых твораў мінулых эпох, прычым не толькі самых аддале ных. Яркія ўзоры можна адшукаць у спад чыне такіх вядомых аўтараў, як Расіні і Вердзі. Так, мінулым летам у Італіі, на оперным фестывалі Расіні ў горадзе Пе зара, дзе кампазітар нарадзіўся, публіка змагла пазнаёміцца з новым бачаннем несмяротнага «Севільскага цырульніка», а таксама з малавядомымі операмі «Аўрэ ліян у Пальміры» і «Арміда». Падрыхтавала Таццяна Мушынская. 37
ТЭМА ІІІ Нацыянальная тэатральная прэмія
Лепшыя пастаноўкі двух апошніх сезонаў склалі конкурс ІІІ На цыянальнай тэатральнай прэміі — самай важкай і гучнай творчай падзеі 2014 года. Для васямнаццаці тэатраў урачыстыя паказы ператварыліся ў спаборніцтва паводле новых арганізацыйных пра вілаў. Каб вылучыць найлепшых у чатырнаццаці намінацыях, тры профільныя журы прагледзелі дваццаць адзін спектакль.
1.
Калізіі драмы
В
Рычард Смольскі
ынікі III Нацыянальнай тэатральнай прэміі я буду разглядаць датычна драматычнага тэатра. Яны выклікалі жывы розгалас у тэатральным ася роддзі. Пераможцы, натуральна, святкавалі, астатнія, што таксама нату ральна, журыліся... Але апошніх, а гэта ў пераважнай большасці рэжы сёры, супакойвае амбітнае перакананне: журы не здолела зразумець іх пастановачныя задумы і рэвалюцыйныя навацыі. Гэта я ўсвядоміў на «круглым ста ле» па выніках прэміі, калі некаторыя паважаныя дзеячы даводзілі неабходнасць вярнуцца да саматужнай «ноу-хау» — так званай «тэатральнай акадэміі», якая існава ла на двух папярэдніх конкурсах. Самае пазітыўнае і перспектыўнае ўражанне ад конкурсу (калі меркаваць, што ён — люстэрка ўсяго айчыннага тэатра) — высокі агульны мастацкі ўзровень нашай дра матычнай сцэны. Перадусім яго вызначыў зварот да нацыянальнай і сусветнай кла січнай спадчыны, яе таленавітае ўвасабленне сродкамі і прыёмамі вынаходлівай рэжысуры, сцэнаграфіі, музыкі і высокапрафесійнае акцёрскае выкананне. Абласныя тэатры аказаліся канкурэнтаздольнымі ў творчым спаборніцтве з вяду чымі сталічнымі калектывамі. Зразумела: бюджэт спектакля не гарантуе мастацкай якасці. Асабліва выразным паўстае прыклад дзвюх спробаў (і, натуральна, бюджэ таў) сцэнічнага ўвасаблення літаратурнай спадчыны Адама Міцкевіча. Прэмія засведчыла: у нас сфармаваўся шматлікі і кваліфікаваны рэжысёрскі кор пус, які здольны вырашаць многія творчыя (і не толькі) задачы. Трэба прыгадаць Барыса Луцэнку, Саўлюса Варнаса і Валерыя Анісенку (іх пастаноўкі былі сярод пе раможцаў), Мікалая Пінігіна (яго спектакль «Пан Тадэвуш» стаў першым прачытан нем паэмы Міцкевіча на айчыннай сцэне), Генадзя Мушперта (ён прадставіў змяс 38
тоўную інтэрпрэтацыю драмы Торнтана Уайлдэра «Наш гарадок»), Аляксандра Гарцуева (рэжысёр паспрабаваў рады кальна асучасніць «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы), Цімафея Ільеўскага (яго ўвасабленне драмы Джэрома Сэлінджэ ра «Над прорваю ў жыце» вылучаецца самастойным позіркам на актуальныя праблемы моладзі), Марыну Дудараву (яе «Снежная каралева» паводле каз кі Андэрсена перамагла ў намінацыях «Лепшы спектакль для дзяцей» і «Леп шая акцёрская работа»). Да майстроў айчыннай рэжысуры дадам і маладога, але ўжо спрактыкаванага Алега Кірэ ева — яго зварот да камедыі Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» меў важкі творчы вынік: выдатны акцёрскі ансамбль. Большасць дзяржаўных драматычных тэатраў мае моцны акцёрскі склад. На перамогу ў намінацыі «Лепшая акцёр ская работа» мелі творчае права Аляк сандр Кашпераў і Уладзімір Мішчан чук («Хто смяецца апошнім»), Тамара Скварцова і Анжаліка Баркоўская («Па хавайце мяне пад плінтусам»), Анатоль Бараннік («Над прорваю ў жыце»), Алена Крыванос («Фрэкен Жулі»), Ула
мастацтва 01/2015
дзімір Глотаў («Аракул?..»), Людміла Сідаркевіч, Валянцін Салаўёў і Вольга Скварцова («Раскіданае гняздо»), Раман Падаляка («Дзяды»). Сучасная тэатральная прастора Бела русі стала больш разнастайнай: акрамя дзяржаўных рэпертуарных тэатраў гля дацкую ўвагу прыцягваюць і прыватныя тэатры і антрэпрызы — Сучасны мастац кі тэатр, Тэатр Ч і інш. Адначасова трэці конкурс выявіў шэраг праблем: крызіс сучаснай нацыянальнай драматургіі (адсюль і хранічны недахоп на сцэне актуальнай праблематыкі); ад сутнасць выразнай творчай ініцыятывы маладой рэжысуры (вучнёўскія лабара торныя вопыты ў РТБД перспектыўных вынікаў пакуль не даюць); выпадковасць рэпертуарнай палітыкі многіх калекты ваў, дакладней — іх мастацкіх кіраўні коў; няздольнасць большасці беларускіх творцаў да інавацыйнай праектнай дзей насці ў тэатральнай справе; пэўная «за крытасць» ад крытыкі, што пазбаўляе тэатральны працэс аб’ектыўнай ацэнкі і самаўсведамлення. Дадамо сюды і ад сутнасць безумоўнага і аўтарытэтнага лі дара, асобы, якая вызначыла б не толькі ўзровень драматычнага тэатра, але і яго
грамадскую значнасць. Вядома, вя лікія майстры не ўзнікаюць паводле загадаў і ўказаў. Яны выхоўваюцца на спрадвечных ідэалах нацыянальнай культуры і мастацтва, фармуюцца ва ўмовах творчай свабоды. Вызначальная задача сённяшняга тэ атра — заставацца вольнай прасторай гуманістычнага мастацтва. Я перака наны: беларускі драматычны тэатр здольны быць патрэбным і карыс ным для свайго сучасніка. Але і тэатр мае патрэбу ў сістэмнай падтрымцы з боку дзяржавы, грамадства, асобна га чалавека. Рэгулярнае правядзен не Нацыянальнай тэатральнай прэ міі можа быць адным з эфектыўных сродкаў дзяржаўнай і грамадскай пад трымкі сцэнічнага мастацтва, яго та ленавітых і самаахвярных майстроў. Фармат правядзення наступных прэ мій вымагае далейшага ўдасканален ня. Некаторыя прапановы (у тым ліку і вельмі слушныя!) ужо прагуча лі. Але будаўніцтва трэба пачынаць з падмурка. Таму ў самы бліжэйшы час варта стварыць асобную і паста янную дырэкцыю Нацыянальнай тэ атральнай прэміі, якая, паводле пры
3. кладу расійскай «Залатой маскі», будзе займацца арганізацыяй гэтага творчага конкурсу. Калі да справы падысці крэа тыўна, яна можа ператварыцца ў своеасаблівы генератар новых творчых ідэй, праектаў, эксперыментаў, якія бу дуць сілкаваць нацыянальную культуру. Такая дырэкцыя можа быць створана на базе Беларускага саюза тэатральных дзея чаў. Зразумела, пры адпаведнай фінанса вай і арганізацыйнай падтрымцы. Разу мею, гэта вельмі складана зрабіць у наш час, але калі ён быў простым для дзеячаў айчыннага сцэнічнага мастацтва?..
1. «Снежная каралева» Ханса Крысціяна Андэрсена. Драматычны тэатр беларускай арміі. 2. «Аракул?..» паводле Андрэя Макаёнка. Алег Коц (Дзед), Уладзімір Глотаў (Сын). Нацыянальны драматычны тэатр імя М. Горкага. 3. «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы. Люд міла Сідаркевіч (Марыля), Арцём Курэнь (Данілка). Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.
Фота Сяргея Ждановіча. 2. мастацтва 01/2015
39
ТЭМА ІІІ Нацыянальная тэатральная прэмія
Лялькі ды не толькі
П
Галіна Алісейчык
раграма лялечнікаў была чакана моцнай і прадставіла шэсць спектакляў пя ці тэатраў: Беларускі дзяржаўны тэатр лялек — «Малы і Карлсан» Астрыд Ліндгрэн ды «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткевіча; Гродзенскі аблас ны тэатр лялек — «Фаўст. Сны» паводле Іагана Вольфганга Гётэ; Брэсцкі абласны тэатр лялек — «Самазванец» паводле трагедыі Аляксандра Пуш кіна «Барыс Гадуноў»; Магілёўскі абласны тэатр лялек — «Гамлет» Уільяма Шэкспіра; Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» — «Шматочкі па закуточках» Рыгора Остэра. «Малы і Карлсан» са «Шматочкамі па закуточках» намінаваліся таксама на прэмію за лепшы спектакль для дзяцей. Калі на конкурсных паказах творы паўсталі ў шэраг, такія розныя, таленавітыя, неча каныя, зрабілася зразумелым: у нашай краіне з’явіўся новы тэатральны кірунак. Гэта ўжо не той лялечны тэатр, з якім шмат хто асвойтаўся з дзяцінства. Не, лялькі нікуды не зніклі, але да іх далучыліся маскі, драматычная ігра, элементы оперы і мюзіклу. Своеасаблівы «тэатр next», што здымае міжвідавыя абмежаванні, рассоўвае граніцы звыклых стыляў і жанраў, мае якасна іншы ўзровень творчае свабоды. Гэта новая мас тацкая з’ява, якую ўтвараюць рэжысёры, артысты, сцэнографы розных пакаленняў. Яе карані — у сістэме навучання лялечнікаў. Як вядома, тэатральная адукацыя нашай краіны грунтуецца на метадах псіхалагічнага тэатра: на занятках з лялечнікамі яны натуральна дадаюцца да тэхнікі лялечнай анімацыі і прыёмаў тэатра масак. Конкурс паказаў: усё больш відавочным робіцца імкненне візуалізаваць вобразную сістэму спектакля. Літаратура, тэкст, дыялогі адсоўваюцца на другі план, вербальныя вобразы перакладаюцца на колер, святло, пластыку, музыку. Дзеянне робіцца сціс лым, дынамічным, яркім. Часам сцэнографы выступаюць суаўтарамі рэжысёраў — гэ та адно з наступстваў узмацнення візуалізацыі, што асабліва заўважна ў работах Вале рыя Рачкоўскага і Аляксандра Вахрамеева. Рэжысёр Аляксей Ляляўскі паказаў «Ладдзю роспачы» і «Самазванца». Пастановач ная гісторыя аповесці Уладзіміра Караткевіча досыць багатая, бо трагічны, напружа ны сюжэт — пасмяротнае падарожжа шляхціца Гервасія Вылівахі — лёгка ператвара ецца ў сцэнічнае дзеянне. Спектакль распавядае пра ўсёпераможную прагу да жыцця, пра пераадоленне смерці, пра адвечнасць і моц чалавечага духу. Вабіць і музычнае рашэнне на падставе знакамітага паланэза Агінскага «Развітанне з Радзімай». ...Лад дзя сплывае ўсё далей, у палац Смерці, у край забыцця, мелодыя нібы згасае, распа даючыся на фразы, ноты, асобныя гукі, на атамы гукаў. Музычная выява прыгажосці растае, кантрастуе са сцэнаграфічным вобразам. Дэкарацыйнае асяроддзе спектак ля лаканічнае і манахромнае, прастора сцэны пустая, на заднім плане — сцяна, якая адсвечвае цьмяным металічным бляскам: вакзал, ангар альбо зала чакан ня. Смерць герояў рэжысёр і мастак вы рашаюць менавіта як сыход, як збор у да рогу; персанажы з’яўляюцца ў дарожных гарнітурах, з валізкамі і торбамі. Усіх пе ралічваюць, шыхтуюць, прапускаюць па чарзе ў іншы, ужо незямны свет. Аўтары «Ладдзі роспачы» знайшлі шмат выразных дэталяў загадкавага, нерэаль нага прамежку між жыццём і смерцю: бе лыя апранахі спадарожнікаў, асветленыя німбы над іхнімі галовамі, чырвоныя камзолы пякельных служкаў, павуцінне Арахны, якая выпівае з вандроўнікаў па мяць пра зямное жыццё... У трактоўцы Аляксеем Ляляўскім пушкін скай трагедыі «Самазванец» на першы 1. 40
план вылучаецца прага ўлады і права на яе. Лёсы герояў сведчаць: можна пра біцца да вяршыні магутнасці — і распля жыцца пад цяжарам улады. І Гадуноў, і Атрэп’еў паўстаюць самазванцамі. Абод ва прабіваюцца на царскую пасаду зла чынствамі і падманам. Зіхатлівы царскі вянец перакідаецца падраным аблавухам, а бармы — скрываўленай мешкавінай. У «Самазванцы» цудоўны акцёрскі ан самбль. Артысты ствараюць яркія запа мінальныя вобразы і ў галоўных ролях, і ў эпізодах: Уладзімір Тэвасян (Барыс Гаду ноў), Раман Пархач (Грышка Атрэп’еў), Іван Герасевіч (Пімен, юрод Міколка). Гэтыя дзве пастаноўкі зрабіліся лідара мі, заваявалі асноўныя прызы конкурсу. «Ладдзю роспачы» прызналі лепшым спекталем у праграме тэатраў лялек, Аляксей Ляляўскі атрымаў прыз за леп шую рэжысуру, выканаўцы галоўных роляў Дзмітрый Рачкоўскі (Гервасій Вы ліваха) і Уладзімір Тэвасян падзялілі ўзна гароду ў намінацыі «Лепшая акцёрская работа». Сцэнаграфію абодвух спектакляў, ство раную Валерыем Рачкоўскім, таксама назвалі лепшай. Гэты цудоўны мастак пайшоў з жыц ця ў сту дзе ні 2014 го да. Ягоныя апошнія работы сведчаць: сы шоў ён ад нас да прыкрасці зарана і ў рос квіце свайго таленту. Спектаклі майстроў старэйшага пакален ня (Аляксея Ляляўскага, Алега Жугжды, Валерыя Рачкоўскага, Аляксандра Вахра меева) і маладой генерацыі (Ігара Каза кова, Аляксандра Янушкевіча, Таццяны Нерсісян) супернічалі нароўні. Асабліва ярка гэта выявілася ў «Гамлеце» Уільяма Шэкспіра, пастаўленага Ігарам Казако
мастацтва 01/2015
вым, з дэкарацыямі, касцюмамі, лялька мі, маскамі Аляксандра Вахрамеева. Адважыцца на ўвасабленне знакамі тай трагедыі — свайго роду тэатральны подзвіг. Не толькі таму, што твор супя рэчлівы, складаны і таямнічы, але і та му, что за стагоддзі сцэнічнай гісторыі набыў бясконцую колькасць інтэрпрэ тацый, вырашэнняў, трактовак. Прачы таць яго па-новаму амаль немагчыма. Аднак магілёўцы прачыталі! З дзіўнай і неспасціжнай адвагай яны адкінулі тэ атральныя стэрэатыпы і сыгралі траге дыю ў духу дэль артэ. Нягледзячы на нечаканасць, трактоў ку нельга назваць абсалютна вар’яцкай. Шэкспір пакідае для яе ўсе падставы — у сюжэце, характарах, стылі дыялогаў. У Шэкспіраву эпоху італьянскія трупы, якія ігралі камедыю масак, набылі папу лярнасць па ўсёй Еўропе. Яны часцяком гастралявалі ў Англіі, і малады Шэкспір, безумоўна, быў знаёмы з іх творчасцю. Уплыў камедыі масак можна заўважыць у канструкцыі Шэкспіравага сюжэту: ёсць пара закаханых — Гамлет і Афелія, ёсць упарты бацька, які супраць гэтага кахання, — Палоній. Нават імя ягонае мае падабенства з аналагічным персана жам дэль артэ — старым Панталонэ. Але замест гісторыі кахання ў «Гамлеце» раз гортваецца гісторыя помсты. Клаўдзій выступае не супернікам па любоўным трохкутніку, але ўзурпатарам трона. За мест вясёлых слуг, што дапамагаюць зака ханым, узнікаюць злавесныя Разенкранц і Гільдэнстэрн. Шэкспір вывернуў канон навыварат, пусціў у сюжэт дэль артэ ўла далюбцаў, здраднікаў, забойцаў. Вядома, гэта ж не камедыя, а трагедыя масак!
3. Больш пэўна — трагікамедыя. Гамлет у выкананні Юрыя Дзівакова смешны і сумны адначасова, чымсьці нагадвае Арлекіна ў касцюме Бэтмэна. Артысты і пастаноўшчыкі робяць акцэнт на эксцэн трычнасці героеў, своеасаблівым шэк спіраўскім гумары, гульні словаў, пра пануючы незвычайны, парадаксальны погляд на знакамітую трагедыю. Трыумфатар мінулай Нацыянальнай тэ атральнай прэміі Алег Жугжда прывёз на конкурс спектакль «Фаўст. Сны», які запомніўся цікавым рашэннем вобра за Мефістофеля ў выкананні Ларысы Мікуліч. Спакушаючы доктара Фаўста, пякельны правадыр мяняе аблічча то на мужчынскае, то на жаночае. Праўда, усё ягоныя хітрыкі спатыкаюцца аб абыякавасць ды флегматычнасць Фаўста. Ні тэмпераментнаму Мефістофелю, ні прыўкраснай Алене, ні пяшчотнай Мар гарыце цягам усяго дзеяння не пашчас ціла пазбавіць Фаўста душэўнай раўна вагі. Артыст Аляксандр Шаўкаплясаў існаваў на ўзроўні фабулы, а не сюжэту, паведамляў гледачу пра дзівосныя пры годы свайго героя, але, падобна, не над та верыў у іх сам. Два конкурсныя спектаклі для дзяцей — «Шматочкі па закуточках» ды «Малы
і Карлсан» — увасоблены рэжысёрам Аляксандрам Янушкевічам і мастачкай Таццянай Нерсісян. Абодва зроблены з цудоўным веданнем дзіцячай псіхалогіі і ў традыцыйнай манеры: «Шматочкі...» — у тэхніцы лялечнай анімацыі, «Малы і Карлсан» — з прыёмамі тэатра масак. Абодва дынамічныя, вясёлыя, у меру ды дактычныя, маюць цікавыя акцёрскія працы. Аляксандр Янушкевіч атрымаў прыз за лепшую рэжысёрскую работу ў спектаклі для дзяцей. Яшчэ адной асаблівасцю Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2014 года была зме на конкурсных умоваў і ў нейкай меры — канцэпцыі. На пачатку ў склад журы ўва ходзілі прадстаўнікі ўсіх тэатраў краіны, журналісты, тэатразнаўцы, драматургі, педагогі, музыкі. Усё было дэмакратыч на, і конкурс быў адзіны. У ім нароўні бралі ўдзел тэатры вялікія і маленькія, сталічныя і правінцыйныя, драматыч ныя, музычныя, лялечныя. Варта заўва жыць: толькі на конкурсах Нацыяналь най прэміі 2011 і 2012 гадоў тэатральны працэс краіны паўставаў цалкам, пана рамна, без выняткаў. Паўната карціны давала магчымасць вызначыць агульныя тэндэнцыі, убачыць моманты стагнацыі, вызначыць вектары далейшага развіцця. Каму і навошта спатрэбілася драбніць і без таго невялікае беларускае тэатраль нае поле? Конкурс падзялілі на секцыі драмы, музычных і лялечных тэатраў. Паказы ішлі паралельна, карціну цалкам было не пабачыць. Удвая павялічылася колькасць прызоў, але ў намінацыях му зычнага тэатра, оперы і балета конкурс практычна знік. Журы скарацілася, у ім амаль не засталося прадстаўнікоў аблас ных і муніцыпальных тэатраў, дый журы таксама падзялілі на секцыі. Між тым удзел у журы прадстаўнікоў усіх тэатраў краіны надаваў прызам асаблівае вагі: прызнанне ўсебеларускай тэатральнай грамады, усяго прафесійнага цэху. Вядома, нават са змененай канцэпцыяй Нацыянальная прэмія 2014 зрабілася тэ атральным святам. Але свята тое было ўсё ж для вузкага кола асоб. 1. «Самазванец» паводле Аляксандра Пуш кіна. Раман Пархач (Грышка Атрэп’еў). Брэсцкі абласны тэатр лялек. 2. «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткеві ча. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. 3. «Шматочкі па закуточках» Рыгора Остэ ра. Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка».
2.
мастацтва 01/2015
Фота Сяргея Ждановіча. 41
ТЭМА ІІІ Нацыянальная тэатральная прэмія
З альтэрнатывай і без яе
В
Таццяна Мушынская
ыдатна, што на апошняй прэміі сябрам журы не трэба было параўноўваць лялькі з операй, а балет з драмай. Бо меліся тры раздзелы: музычны, драма тычны і лялечны; тры журы і па кожнай праграме асобных намінантаў. Му зычная частка конкурсу аказалася нібыта не надта і вялікай — усяго чатыры спектаклі выйшлі на фінішны адрэзак. А паколькі тры з чатырох забралі шмат прызоў і статуэтак, вынікі варта аналізаваць асобна. У оперы сапернічалі (акцэнтую!) «Рыгалета» Джузэпэ Вердзі і «Лятучы галандзец» Рыхарда Вагнера. Наяўнасць канкурэнцыі нараджала інтрыгу: хто будзе перамож цам? Тэатр вылучаў «Рыгалета» як лепшую пастаноўку, а ў «Галандцы» — выкананне Станіславам Трыфанавым галоўнай партыі. У выніку ўсё атрымалася наадварот! «Лятучы галандзец», яго рэжысёр Ханс Іахім Фрай і Станіслаў Трыфанаў забралі ўсе тры оперныя прызы. Абедзве пастаноўкі яркія самі па сабе. Вядома, змагаліся, не Вердзі з Вагнерам — сапернічалі спектаклі. Але... супастаўленне выявіла: «Галандзец» пастаўлены з большым густам. Ён больш стыльны дзякуючы рэжысуры, мінімаліс тычнай сцэнаграфіі, а галоўнае — дзякуючы моцнаму ансамблю: Станіслаў Трыфа наў, Анастасія Масквіна, Эдуард Мартынюк. Кожны з іх варты захаплення, бо дэман струе высокі ўзровень вакальнай культуры, моц і прыгажосць голасу. Вагнераўскія партытуры патрабуюць ад выканаўцаў моцнай гукавой плыні, здольнасці не згубіцца ў «шчыльным» аркестры. А вагнераўскія спевакі — асаблівая каста ў опернай іерархіі. Шмат гадоў лічылася: у нас такіх няма. І таму на пастаноўку Вагнера няма чаго разліч ваць. Але ж высветлілася, што ёсць! І яшчэ колькі!
1. 42
Наконт «Рыгалета» уражанні больш супярэчлівыя. Ідэальна, калі ў спектак лі, што паказваецца журы і публіцы, удзельнічаюць артысты, якія працавалі з рэжысёрам. Калі камісія глядзела «Ры галета» на дыску, там меўся адзін склад спевакоў, а на жывым выступе — іншы. Лепей, каб яны не мяняліся. Запроша ны саліст-гастралёр дае магчымасць заявіць большую цану, выклікае дадат ковы інтарэс да тэатра. У дадатак Тэй мураз Гугушвілі — улюбёнец публікі. Яго бязмежныя вакальныя магчымасці, ня гледзячы на сур’ёзны ўзрост, ніхто не ставіць пад сумненне. Але Герцаг паві нен быць хоць бы сярэдняга ўзросту. Та ды яго цынізм, разбэшчанасць успры маюцца як ігра маладых сіл ці... праява павышанага гарманальнага фону. Калі ён выглядае як тата Джыльды, у эма цыйна-сэнсавай канструкцыі штосьці непапраўна мяняецца. Цяпер пра «Вітаўта» і «Соф’ю Гальшан скую». Абодва спектаклі сабралі букеты ўзнагарод. У «Соф’і» — тры прызы («Леп шы спектакль у музычным тэатры», Мі хаіл Кавальчык — «Лепшы рэжысёр», Антон Заянчкоўскі — «Лепшы акцёр»). «Вітаўт» наогул выявіўся рэкардсменам. Акрамя меркаваных дыпломаў («Лепшы спектакль балета», Юрый Траян — «Леп шы харэограф», Ганна Хітрова — «Леп шая выканаўца»), дадаўся яшчэ адзін прыз — «Лепшы беларускі спектакль». Апошняя намінацыя з’яўлялася агуль най для драмы, лялек і музыкі. На такі вынік не ў апошнюю чаргу паўплывала нацыянальная скіраванасць, зварот да гістарычнай тэматыкі і відовішчнасць. Многія сябры журы галасавалі за іх таму, што ўбачылі нарэшце ўвасобленую мару. Твор айчыннага кампазітара набыў год нае і маштабнае ажыццяўленне. А цяпер прапановы, якія датычаць пра вядзення наступных прэмій. У драме і ляльках канкурэнцыя ва ўсіх наміна цыях была вельмі моцная. Часам 5-6 пастановак змагаліся за перамогу. І жу ры мусіла выбіраць найлепшую працу, але сярод моцных, не ведаючы, каму аддаць перавагу. А «Вітаўт» і «Гальшан ская» перамаглі, так бы мовіць, безальтэрнатыўна. І над гэтым варта паду маць. Стасункі паміж прадстаўнікамі розных відаў тэатральнага мастацтва не будуць добрымі, калі маюцца роз ныя ўмовы для творчага спаборніцтва. Кіраўніцтва тэатраў можна зразумець, яно хацела спрагназаваць перамогу канкрэтнай пастаноўкі. Тым больш, ка
мастацтва 01/2015
лі гэта нацыянальныя спектаклі, якія ад пачатку ствараліся (зразумела, у пакутах і сумненнях) у саміх калектывах і ў супра цоўніцтве кампазітара з імі. Але адкуль чакаць канкурэнтаў? Думаю, гэта спектаклі і тых самых калектываў, і тэатральных структур, якія паступова сталеюць. Магчыма, у «Тэрыторыі мю зікла», трупе Анастасіі Грыненка, у блі жэйшы час з’явяцца новыя работы. Мо сам Музычны тэатр палічыць мэтазгод ным вылучыць дзве вартыя працы. У Па лажэнні аб прэміі павінен быць пункт: змаганне ў пэўнай намінацыі не можа быць безальтэрнатыўным. Іначай ідэя са перніцтва ставіцца пад сумненне. На «круглым стале», што ладзіўся ў Купа лаўскім тэатры праз дзень пасля ўрачыс тага фіналу і ўручэння ўзнагарод, гучала шмат прапаноў. Ёсць сэнс падумаць над намінацыяй «Лепшы дырыжор», бо ад ягонай працы шмат залежыць у музыч ным спектаклі. Пасля аб’яўлення выні каў у інтэрнэце мноства гарачых эмоцый выклікала тая акалічнасць, што абыдзе нымі ўвагай і павагай апынуліся кампазі тары, якія звычайна працуюць над партытурай два-тры гады. Такая намінацыя, бясспрэчна, павінна быць. Вядома, у та кую намінацыю не трэба вылучаць кла сікаў, якія адышлі ў лепшы свет, лепей — рэальных і жывых творцаў. І вядома, беларускіх. Без музыкі Вячаслава Кузня цова «Вітаўт» не быў бы тым спектаклем, якім атрымаўся. Па агульным меркаван ні яго партытура — самы моцны складнік пастаноўкі. Але... Па ўмовах Палажэння, калі тэатр атрымаў прэмію за лепшы спектакль, яна дзеліцца паміж пяццю стваральнікамі, чый унёсак лічыцца са мым вялікім. Атрымліваецца, кампазітар «пралятае». Відавочна, намінацыя «Лепшы сцэно граф» павінна быць не адна на ўсе віды і накірункі тэатра. І таму, што сучаснае жыццё і тэатр усё больш візуалізуюцца, выяўленчы складнік становіцца больш істотным. Апошнім разам у фінал вый шлі дзве кандыдатуры, і абедзве годныя. Эрнст Гейдэбрэхт, сцэнограф «Вітаўта», і Валерый Рачкоўскі (які нядаўна пайшоў з жыцця), сцэнограф шэрагу лялечных спектакляў. Аб’яднанае журы прагаласа вала за Рачкоўскага. У такім рашэнні быў і маральны чыннік, і прызнанне высокіх прафесійных якасцей мастака. Неаднойчы была агучана прапанова падзяліць намінацыю «Лепшая работа артыста ў спектаклі...» (удакладню: усіх відаў і жанраў тэатра) на дзве — «Лепшая
мастацтва 01/2015
мужчынская роля» і «Лепшая жаночая роля». За гэта можна прагаласаваць абе дзвюма рукамі. Ёсць сумненні, ці слушна ўводзіць намінацыі «За лепшы акцёрскі ансамбль» і «Лепшы выканаўца ролі дру гога плана». Бо класны спектакль немаг чымы без ансамбля і творчага ўзаемаразу мення. Летась не было ніводнай музычнай па станоўкі, адрасаванай дзецям. Так, ка лектывам больш актуальнае і важнае прызнанне грамадскасцю велізарнай працы, зробленай падчас нараджэння сцэнічнага твора для дарослай публікі. У намінацыі «Лепшы дзіцячы спектакль» змагаліся «Снежная каралева» Тэатра беларускай арміі і дзве лялечныя паста ноўкі. Гэта сведчанне, што няма вялікай
2. колькасці работ, якія тэатры лічаць сме лымі, новымі, арыгінальнымі. Некаторыя праблемы правядзення на шай тэатральнай прэміі звязаны з тым, што яе структура шмат у чым скапіявана з расійскай «Залатой маскі». Але Беларусь і Расію наўрад ці можна супастаўляць па колькасці тэатраў, па інтэнсіўнасці прэ м’ер, разнастайнасці назваў і рэжысёраў. Агромністыя каталогі «Маскі» я гартала неаднойчы. І заўжды адчувала татальную зайздрасць. Бо там асобна існуюць «спек такль вялікай формы» і «спектакль ма лой формы», асобна — аперэта і мюзікл. Не кажучы пра разнастайнасць наміна цый у оперы і балеце. Пакуль мы не мо жам мець столькі разгалінаванняў. Масіў
3.
узнікае ў драме і ляльках, а музычных тэатраў у нас мала. Але ў любым выпад ку павінна існаваць правіла, калі загадзя аб’яўляецца, якія артысты і ў якіх паста ноўках вылучаны, што не дазваляе по тым адвольна мяняць выканаўцаў. Зразумела, у няпростых эканамічных умовах колькасць намінацый не можа быць бязмежнай. Але для многіх твор цаў усё ж невымерна больш прынцы повы момант грамадскага прызнання, чым эканамічны складнік. Таму істот ней справядлівасць у вызначэнні таго, чый унёсак у тэатральную справу больш важкі, чым магчымасць узбагачэння. Цудоўна, што такая прэмія ў нас існуе. Яна — каталізатар далейшага развіцця тэатральнай справы. Наяўнасць яе та нізуе і калектывы ўвогуле, і пастаноў шчыкаў з выканаўцамі. Вядома, працэс удасканалення не мае мяжы. Спадзя юся, некаторыя ідэі і прапановы аўта ра будуць улічаны падчас падрыхтоўкі чацвёртай па ліку Нацыянальнай прэміі, якая пройдзе ў 2016-м. Як будзе выгля даць тэатральны ландшафт праз два га ды? Сёння наўрад ці хто-небудзь ведае. А наступная прэмія — яна ўсё і пакажа... 1. «Вітаўт» Вячаслава Кузняцова. Людміла Хітрова (Ганна), Антон Краўчанка (Вітаўт). 2. «Лятучы галандзец» Рыхарда Вагнера. Станіслаў Трыфанаў (Галандзец). 3. «Соф’я Гальшанская» Уладзіміра Кан друсевіча. Антон Заянчкоўскі (Ягайла), Вольга Жалезская (Соф’я). Фота Міхаіла Несцерава і Анжэлы Граковіч. 43
шпацыр па горадзе
Мінск, нягледзячы на незлічоныя страты, захаваў у сабе памяць пра вялікіх майстроў, якіх ён натхняў. Адны жылі тут гадамі, для іншых горад быў толькі эпізодам, радком у біяграфіі. Мінску прысвечаны тысячы твораў. Праз іх мы можам зазірнуць у засмужанае люстэрка часу і за яго кракелюрамі разгледзець горад такім, якім ён паўставаў перад вачыма мастакоў сто, дзвесце гадоў таму, а то і даўней... І, азіраючыся, пазнаць і знайсці тое, што іх натхняла. Толькі трэба ведаць, што шукаць...
Мінскія сны Юзафа Пешкі Сяргей Харэўскі (тэкст) Сяргей Ждановіч (фатаграфіі)
44
мастацтва 01/2015
Ж
анр архітэктурнага пейзажу быў запачаткаваны ў нас яшчэ ў XVIII стагоддзі і набыў выключна важнае значэнне як сімвал культурнага рэзістансу. Пачынальнікам гэтае традыцыі стаўся польскі мастак Юзаф Пешка. Ён быў адным з тутэйшых партрэтыстаў, а перадусім — летапісцам жыцця беларускіх мястэчак і гарадоў кан ца ХVІІІ — пачатку ХІХ стагоддзя. Нарадзіўся мастак 19 лютага 1767 года ў Кракаве. Жыццёвы шлях яго пралягаў скрозь драматыч ныя і эпахальныя павароты айчыннае гісторыі — падзелы Рэчы Паспалітай, паўстанне Касцюшкі і паходы Напалеона, Лістападаўскае паўстанне 1830–1831 гадоў. Пачатковую мастацкую адукацыю Пешка атрымаў у Кракаве, пасля — у варшаўскай мастацкай шко ле, адкрытай у 1785 годзе Францішкам Смуглевічам. Час, калі малады творца вучыўся ў Варшаве, капіюючы палотны з каралеўскай галерэі, — эпоха апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Тады ў мастацтве панаваў гэтак званы «станіславаўскі стыль» у барочнакласіцыстычным духу. Асаблівасць яго палягала на спалучэнні рысаў французскага класіцызму і рымскага акадэмізму з тутэйшымі элементамі барока, што выяўлялася ў багацці аздобаў, дынамічных кампазіцыях і насычанасці колераў. Выкладчыкі Юзафа Пешкі, перадусім Францішак Смуглевіч, арыентаваліся на тагачасныя італьянскія ўзоры класіцызму. У свой варшаўскі перыяд творчасці Пешка супольна з настаўнікамі працуе над афармленнем Кафедральнага сабора Святога Станіслава ў Вільні і піша партрэты для ратушы ў Варшаве. Ягоная тыхчасовая манера зазнала вельмі моцны ўплыў модных тады ў Польшчы еўрапейскіх мэтраў — жывапісцаў Крафта і Бачарэлі. Падчас жыцця ў Варшаве маладому Пешку шматкроць даводзілася бачыцца з каралём Станіславам Аўгустам, які быў вялікім аматарам мастацтва. Юзаф Пешка прыехаў на беларускія землі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, у 1793 годзе, акурат напярэдадні паўстання Тадэвуша Касцюшкі, што неўзабаве ахапіла і наш край. Крыніцаю ведаў пра ягоны побыт сталіся самі творы мастака, бо яны досыць падрабязна падпісаныя ім самім і ўсе — датаваныя. Пешка гасцяваў у розных палацах, спыняўся ў мястэчках і фальварках, жыў і працаваў у Мінску, Вільні, Віцебску, Гродна, Дукоры, Магілёве... Як і большасць творцаў эпохі ра мантызму, заўжды мысліў сябе манументалістам, не без прэтэнзій на эпічныя тэмы. А ў гісторыі мастацтва Беларусі застаўся як партрэтыст, майстар інтымных, лірычных характарыстык сваіх мадэляў. Але перадусім Юзаф Пешка — аўтар ёмістага цыкла архітэктурных краявідаў Беларусі. Цэлыя нізкі відарысаў Мінска і ваколіцаў — Лошыцы, Сляпянкі, Прылукаў — унікальны дарунак лёсу, што прывёў у наш край гэтага польскага мастака... Верхні горад, сядзіба Ваньковічаў, панара мы Лошыцы нейкім цудам ацалелі менавіта такімі, якімі іх убачыў творца больш як 200 гадоў таму! Шляхетны ўтульны Мінск, ягоныя чысцюткія вуліцы, зялёныя разлогі палёў і паркаў, што нібы ру жанцам спавіваюць фальваркі і палацы, на палотнах Пешкі нібы паснулі... Сон апанаваў Беларусь, дзе спынілася хада часу. Лёс звёў Юзафа Пешку і ягонага настаўніка Францішка Смуглевіча з яшчэ адным манархам — расійскім імператарам Паўлам І. Пасля ваяжу будучага цара з сынамі ў наш край гэтыя два мастакі былі запрошаныя ў 1797-м у Маскву і Пецярбург, дзе бралі ўдзел у афармленні Міхайлаўскага замка. Падарожжа Пешкі ў Вільню расцягнулася на цэлых два гады. Акварэлі Магілёва, Оршы, Шкло ва, Дуброўны ды іншых нашых гарадоў сёння маюць не толькі вялікую мастацкую, але і дакумен тальную вартасць. Многія храмы, замкі і палацы вядомы нам цяпер толькі паводле твораў Юзафа Пешкі. А ўжо ў Вільні мастака заспеў пачатак векапомнага паходу Напалеона на ўсход. Да вялікай арміі французскага імператара далучыўся і дабрадзей Пешкі, ягоны мецэнат, князь Дамінік Радзівіл, які на ўласныя сродкі экіпаваў кавалерыйскі полк. Вайна, развязаная Напалеонам, змусіла Юзафа Пешку пакінуць наш край назаўжды. Ён вярнуўся ў свой родны Кракаў, дзе стаў пра фесарам Кракаўскага ўніверсітэта на факультэце мастацтваў. Апошнія гады жыцця творца правёў на радзіме, з роднымі, сябрамі і калегамі. Ці сніўся яму наш Мінск? Менавіта тады ён пераўвасобіў многія свае акварэлі і малюнкі, у каляровыя літаграфіі. Трыумфам і вянцом мастакоўскае кар’еры стала ягонае прызначэнне на пасаду дырэктара Кракаўскай акадэміі мастацтваў. «Беларускі перыяд» у творчасці Юзафа Пешкі — унікальнае сведчанне пра наш край напярэдадні пахода імператара Напалеона. Віды Мінска і ваколіцаў, створаныя мастаком, зберагаюцца сёння ў Львоўскай нацыянальнай навуковай бібліятэцы, а таксама ў зборах Варшавы, Вільні, Кракава, Вроцлава. Дзякуючы гэтым элегічным краявідам мы можам уявіць сабе нашую сталіцу такой, якой яна была ў свае лепшыя часы, яшчэ не параненай войнамі, не панявечанай брутальнымі зменамі.
P.S. Жыццяпіс Юзафа Пешкі ды ягоны беларускі след даследавалі айчынныя гісторыкі мастацтва Леанід Дробаў і Надзея Усава. Іх працы, як і працы польскіх мастацтвазнаўцаў, даюць нам багаты матэрыял для вы вучэння творчасці гэтага выдатнага мастака з Кракава.
мастацтва 01/2015
45
1. В
1.
2.
3. 46
ерхні горад Мінска быў любімым аб’ектам для некалькіх пакаленняў мастакоў. Адным з першых яго ўвасобіў Юзаф Пешка. На акварэлі «Від Высокага рынка ў Мінску», з якой былі зробленыя і літаграфіі, мы бачым Саборную плошчу з галоўнымі мінскімі цікавосткамі канца XVIII стагоддзя: злева — Ратушу, толькі перабудаваную ў духу ампіру паводле праекта Тодара Крамера, а справа — Кафедральны сабор з кляштарам езуітаў і біскупскім палацам. Паміж імі, на ўсходнім баку плошчы, відаць будынкі колішняга тэатра, што з канца XVIII стагоддзя належаў мінскаму бурмістру Яну Байкову, і двухпавярховы будынак гасцініцы, якая пазней стане «Еўропай». Сённяшні гатэль паўстаў акурат на падмурках таго тэатра, а на месцы гасцініцы — праезная частка вуліцы Леніна. Без зменаў застаўся толькі старасвецкі каталіцкі сабор Найсвяцейшай Панны Марыі. Але адноўленая ў 2004 годзе на сваім месцы Ратуша, з порцікамі іянічнага ордэра, і сёння дае нам уяўленне пра маштаб Мінска часоў Юзафа Пешкі.
2. С
ядзіба Ваньковічаў пры колішняй вуліцы Валоцкай. Толькі гэты ўнікальны куток горада застаўся нязменным з часоў Пешкі. Мы бачым тут у глыбіні двара, за агароджай, той самы палацык з высокім дахам, што быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя ў стылі класіцызму. У ім бываў і сам Юзаф Пешка. У 2000-м, да 200-годдзя з дня нараджэння мастака Валенція Ваньковіча, тут быў адкрыты музей, дзе можна пазнаёміцца з культурай Мінска канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. А перадусім — адбудаваны двухпавярховы сядзібны флігель з пяцігранным эркерам, што мы бачым на акварэлі Пешкі «Мінск.
мастацтва 01/2015
Вуліца Валоцкая». Гэты куток беларускай сталіцы выглядае сёння амаль так жа, як і 200 гадоў таму. Адно замест коней — машыны...
3. Ю
заф Пешка пакінуў нам яшчэ адно каштоўнейшае сведчанне сваёй эпохі — від сядзібы Прушынскіх у Лошыцы, дзе дзясяткі старадаўніх дрэваў яшчэ памятаюць часы мастака. У тыя гады сядзіба належала Казіміру, малодшаму сыну маршалка галоўнага трыбунала Юзафа Прушынскага, кавалера ордэнаў Белага Арла і Святога Станіслава. Ад тагачаснае сядзібы XVIII стагоддзя, якой яе бачыў Юзаф Пешка, захаваліся ліпавыя прысады, руіны капліцы Найсвяцейшае Дзевы Марыі. Мураваны будынак у стылі ракако быў васьмігранным у плане, з высокім пекным купалам, як засведчыў у сваім творы польскі мастак. У капліцы былі пахаваны многія пакаленні ўладальнікаў маёнтка, але да нашых дзён ад яе засталіся толькі аскабалкі сценаў... Як і ў часы Пешкі, сядзібны дом стаіць на тым жа самым месцы, што і на пачатку ХІХ стагоддзя, на грэбні тэрасы. Але ў сярэдзіне 1890-х гадоў сядзіба была перабудавана ў стылі эклектычнага рамантызму, аднак агульныя рысы яе кампазіцыі можам пазнаць і сёння. Палац быў моцна разбудаваны і прыняў той асіметрычны выгляд, што мы бачым цяпер. Паміж капліцай і палацам стаіць зараз на старасвецкім падмурку флігель з вежай... З заходняга боку Лошыцкае сядзібы, праз мост праходзіць уязная дарога, што, як і ў часы Пешкі, лучыць палацавапаркавы ансамбль з былым Ігуменскім трактам, сёння гэта вуліца Чыжэўскіх, адкуль і рабіў сваю вядомую акварэль славуты мастак з Кракава.
мастацтва 01/2015
1.
2.
3. 47
summary The JANUARY issue of Mastactva magazine greets the readers with a new rubric Coordinates, which contains columns of intellectual cultural scholars suggesting guidelines for ev ery kind of art (p.2). The rubric is supported by Dzmitry Padbiarezski’s Personality — ten unconventional questions to unusual people (p.6). The rubric Reviews/Critiques continues the tra ditions of Artefacts: the most important and in teresting events in the country’s cultural field are introduced by Tattsiana Bembel (Yury Ya kavienka’s exhibition Solomon’s Kingdom at the Labyrinth Gallery, p.7); Iryna Garbushyna (5th International Piano Competition Minsk — 2014, p.10); Sviatlana Ulanowskaya (27th International Competition of Contemporary Choreography in Vitsiebsk, p.12); Andrei Yankowski (4th Biennale of Painting, Graphic Art and Sculpture Formazmest-703, p.14); Krystsina Smolskaya (Dzmitry Bagaslawski’s Maybe? at the Republican Theatre of Belaru sian Drama, director Aliaksandr Marchanka, p.16). In Alesia Bieliaviets’s new rubric Talks about Exhibitions three experts discuss Liudmila Rusava’s and Siargey Zhdanovich’s project Playing Dolls. Replay, which was displayed at the University of Culture Gallery (Shadow, Double and Memory, p.18). The Art Studio rubric draws the reader’s atten tion to a talk about elections and formats with the painter Uladzimir Kandrusievich (Bits of the Road, interviewed by Alesia Bieliaviets, p.20). M-Project. The impossible return of the cultish gallery «Shostaya Liniya» with the help of the exhibition Suma Sumarum is discussed by the artists directly involved both with the former gallery and the present attempt of its reincar nation (Twice in the Same River, prepared by Alesia Bieliaviets, p.24). The new rubric Theme is devoted to research into topical issues. Four articles give manysided analyses of the Minsk 5th International Christmas Opera Forum — a large-scale festi val organized in December by the National Opera and Ballet Theatre. The series begins with Tattsiana Mushynskaya’s material Opera. Phantoms and Reality (p.30). Sharing their views on one of the brightest cultural events are home and foreign critics and musicolo gists Ivan Fyodaraw, Maryna Gaikovich, Alena Trattsiakova (Russia) and Maryna Charkashy na-Gubarenka (Ukraine). The 3rd National Theatre Award has drawn to its playbill the best productions of the past two seasons, and, naturally, it has not remained unnoticed by competent critics: Rychard Smolski reflexes on drama theatre (Drama Collisions, p.38); Galina Aliseichyk states the existence of a new theatre trend — owing to the brilliant work of the Belarusian puppeteers (Puppets and not Only, p.40), and Tattsiana Mushynskaya analyzes the musi cal part of the competition (With and With out an Alternative, p.42). The project rubric Walk About the Town — artjourneys of the art critic Siargey Kharewski and the photographer Siargey Zhdanovich — starts in Minsk (The Minsk Dreams of Yozef Peszka, p.44). Traditionally, the publication is concluded with the introduction of a new, up-and-com ing and daring artist. Hanna Samarskaya talks about the photographer Aliaksandr Veledzi movich of Vitsiebsk in the Generation Next ru bric (p.48). 48
пакаленне NEXT
Аляксандр Веледзiмовiч
Н
Ганна Самарская
а сённяшні дзень Аляксандр Веледзiмовiч — адзін з самых вядомых аўтараў з Віцебска. Пры дапамозе Мінскага цэнтра фатаграфіі ў 2010-м ён арганізаваў адукацыйны праект «Віцебскія фотамайстэрні»: стварэнне месца, дзе «людзі могуць размаўляць пра фатаграфію, атрымліваць новую інфармацыю». У мінулым годзе ў Мінску прайшлі дзве персанальныя выставы Аляксан дра Веледзімовіча. У галерэі «Ў» — «I wanna be a contemporary artist/actor», у якой аўтар правакаваў сябе і гледача публічна Аляксандр Веледзімовіч агучанымі пытаннямі: «Што значыць быць сучасным маста нарадзіўся ў 1983 годзе ком?», «Навошта і каму гэта патрэбна?» І вельмі персаніфіка ў Вiцебску. У 2005 годзе ваная серыя «Кунсткамера», паказаная ў Музеі сучаснага вы скончыў мясцовы філіял Міжнароднага інстытута яўленчага мастацтва ў межах «Месяца фатаграфіі ў Мінску». працоўных і сацыяль Работы Веледзiмовiча часта прадстаўляюць маладую беларус ных адносін. Жыве i кую фатаграфію ў Еўропе, напрыклад, у 2014-м — у праекце «Ex працуе ў Вiцебску. Oriente lux» («Святло з Усходу») у галерэі «AFF», Берлін. Доўгі час «фірмовым» стылем Веледзiмовiча былі чорна-белы фотаздымак сярэдня га фармату і тое, што ў тэорыі фатаграфіі можна назваць прамым псіхалагічным партрэтам. Твары ўвасобленых спакойныя, героі фота ўзіраюцца ў гледача — часам нават з выклікам. Як трапна цытуе французскага семiёлага Ралана Барта сам Веле дзiмовiч: «Фотаздымак валодае ўладай (якую ён у наш час усё больш губляе, бо фран тальнае палажэнне звычайна лічыцца архаічным) паглядзець мне прама ў вочы». У 2010-м, зацікаўлены пытаннем, што значыць быць маладым у Віцебску, аўтар па чаў здымаць серыю «Юнацтва». Абагульнены партрэт свайго пакалення, хлопцаў і дзяўчат правінцыі ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Хрэстаматыйная праца нямецка га фатографа 1900-х Аўгуста Зандэра «Людзі ХХ стагоддзя» падказала архітэктоніку праекта. Веледзiмовiч стварыў спіс, які адлюстроўвае, на яго думку, структуру сучас нага маладога беларускага грамадства, — і адправіўся на вуліцы горада. У выніку ў адным фоталанцужку мы бачым і групу панк-рок музыкаў, і ўсмешлівую дзяўчыну ў лёгкім плашчы ды з заручальным пярсцёнкам на руцэ, і маладых ваеннаслужачых у цяльняшках і берэтах. Ужо ў гэтай серыі работ выяўляюцца два зборныя персанажы Веледзiмовiча: твар пакалення і «родны ціхі Віцебск». У пачатку 2011-га стартаваў праект «Партрэт з гісторыяй», дзе аўтар прапанаваў чытачам свайго ЖЖ зрабіць фотапартрэт у абмен на сапраўдныя гісторыі з іх жыц ця. Трэба прызнаць: многія аповеды дзівяць сваёй наіўнасцю, гэтак жа як жахаюць рэальнасцю таго, што адбываецца: ці насамрэч такія каштоўнасці майго пакалення? Калі самі фатаграфіі пранізаны ўсё той жа паэтычнасцю, уласцівай Веледзімовічу... Як герой фільма «Прыгажосць па-амерыканску», убачыўшы ў «танцы» смеццевага пакета на ветры простасць і прыгажосць светабудовы, Веледзiмовiч знаходзіць ба ланс і гармонію ў звыклых і «мілых штуках». Не сарказм і іронія, а пошук «казачнас цi» ў штодзённасці, не сацыяльная крытыка, а «ціхі погляд і плаўныя рухі рук». Калі фатографа папракаюць у неактуальнасці абранай мовы, эстэтыкі і формы, аўтар адказвае: «Я выключаю час не адсутнасцю сучасных дэталяў, а стаўленнем да чала века». Каляровыя серыі Аляксандра Веледзiмовiча апошніх гадоў («Кацін Свет», «Кунст камера») уражваюць закрытасцю наратыву — гісторыяй у сабе, перфарматыўнасцю. У тэатры, які разгортваецца перад аб’ектывам фотаапарата, галоўным героем ста новіцца сам аўтар, ідэю стварэння работ вызначае яго экзістэнцыйны пошук. Веле дзiмовiч агаляе ілюзорную прыроду фатаграфічнай выявы і сцвярджае новую мас тацкую эстэтыку: колер, гульня, самапазнанне, ілюзорнасць. Фатаграфія, скажа ён у сваім дзённіку, гэта «абстрактная беззмястоўная выява, якая існуе ў галаве гледача».
мастацтва 01/2015
Серыя «Кунсткамера». Фатаграфія. 2014.
Прэм’ера танцавальнага перформанса «Прадметная размова» адбылася ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры. Аўтар ідэі і пастаноўшчык Вольга Скварцова называе акцыю «медыяпраектам» або «спектаклем-лабараторыяй». Пастаноўка яднае contemporary dance і вербальны кампанент — серыю інтэрв’ю.
Фота Сяргея Ждановіча.
dІНДЭКС 74958. РОЗНІЧНЫ КОШТ — ПА ДАМОЎЛЕНАСЦІ.
мастацтва 01/2015